Гістарыяграфія і крыніцы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Октября 2012 в 19:52, контрольная работа

Краткое описание

Паводле этнаграфічнага прынцыпу на тэрыторыі Беларускага Палесся вылучаюць раёны Усходняга і Заходняга Палесся. Усходняе Палессе займае вялікую тэрыторыю Палескай нізіны; на ўсходзе мяжуе з Падняпроўем (па ніжняй Бярэзіне і правабярэжжы Дняпра), на поўначы - з Цэнтральнай Беларусю (па лініі Парычы - Любань - Старобін - Чудзін - больш на поўнач ад Ганцавіч), на захадзе - з Заходнім Палессем (ад Выганаўскага возера па міжрэччы Ясельды і Бобрыка на Лахву, Лунінец і далей па Прыпяці і правабярэжжы Гарыні). Паўночная мяжа рэгіёна дакладна сумяшчаецца з зонай кампактнага рассялення, дзе характэрныя палескія ландшафты змяняюцца разворанымі і даўно абжытымі лёсавымі раўнінамі Цэнтральнай Беларусі з густой сеткай сельскіх пасяленняў.

Содержание

Уводзіны……………………………………………..………........……..3

1 Гістарыяграфія і крыніцы……………………………...……..…..…..6

2 Матэрыяльная культура беларусаў Палесся ў працах А. Сержпутоўскага і Ч. Пяткевіча…………………………………....…...14

3 Вывучэнне А. Сержпутоўскім і Ч. Пяткевічам духоўнай культуры палешукоў…………………………………………………………….….29

Заключэнне……………………………………………….……...…....…56

Спіс выкарыстанных крыніц…………………………………..…..........58

Вложенные файлы: 1 файл

Дыпломная.doc

— 602.00 Кб (Скачать файл)

Змест

 

Уводзіны……………………………………………..………........……..3

 

1 Гістарыяграфія і крыніцы……………………………...……..…..…..6

          

2 Матэрыяльная культура беларусаў Палесся ў працах А.                                                    Сержпутоўскага і Ч. Пяткевіча…………………………………....…...14

 

3 Вывучэнне А. Сержпутоўскім і Ч. Пяткевічам духоўнай культуры    палешукоў…………………………………………………………….….29

 

Заключэнне……………………………………………….……...…....…56

 

Спіс выкарыстанных  крыніц…………………………………..…..........58

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

 

Паводле этнаграфічнага прынцыпу на тэрыторыі Беларускага  Палесся вылучаюць раёны Усходняга  і Заходняга Палесся. Усходняе Палессе  займае вялікую тэрыторыю Палескай нізіны; на ўсходзе мяжуе з Падняпроўем (па ніжняй Бярэзіне і правабярэжжы Дняпра), на поўначы - з Цэнтральнай Беларусю (па лініі Парычы - Любань - Старобін - Чудзін - больш на поўнач ад Ганцавіч), на захадзе - з Заходнім Палессем (ад Выганаўскага возера па міжрэччы Ясельды і Бобрыка на Лахву, Лунінец і далей па Прыпяці і правабярэжжы Гарыні). Паўночная мяжа рэгіёна дакладна сумяшчаецца з зонай кампактнага рассялення, дзе характэрныя палескія ландшафты змяняюцца разворанымі і даўно абжытымі лёсавымі раўнінамі Цэнтральнай Беларусі з густой сеткай сельскіх пасяленняў. Усходняе Палессе таксама вядома ў этнаграфічных даследаваннях як Мазырскае Палессе. Заходняе Палессе займае басейн верхняй Прыпяці і яе прытокаў Піны і Ясельды, на захадзе ўключае правабярэжжа Заходняга Буга. На поўнач па вярхоўях Нарава і Ясельды мяжуе з Панямоннем, на ўсходзе на поўнач ад Целяхан і Лунінца і далей па міжрэччы Гарыні і Сцвігі - з Усходнім Палессем [1, с. 109].

У канцы 30-х - пачатку 40-х гадоў ХІХ стагоддзя з’яўляецца шэраг выдатных этнографаў і фалькларыстаў, якія ўнеслі велізарны ўклад у справу вывучэння матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. Дзякуючы іх працы была сабрана багацейшая скарбніца народна-паэтычнай культуры, якая адыграла пэўную ролю ў станаўленні грамадскай думкі Беларусі таго часу, аказала вялікі ўплыў на развіццё беларускай літаратуры, фарміраванне нацыянальнай інтэлігенцыі. Сабраныя этнографамі, фалькларыстамі звесткі, і перш за ўсё творы моўнай творчасці, засведчылі самабытнасць беларускай мовы і культуры. Многае зрабілі ў гэтым напрамку П. М. Шпілеўскі, П. В. Шэйн, Е. Р. Раманаў, М. Я. Нікіфароўскі, А. К. Кіркор, А. К. Сержпутоўскі, Ч. Г. Пяткевіч і інш.

У 80-я гады пачалася навукова-збіральніцкая дзейнасць Е. Р. Раманава. Яго “Белоруский зборник” можа служыць сапраўднай энцыклапедыяй матэрыяльнага і духоўнага жыцця беларусаў дарэвалюцыйнага часу. Значны ўклад у вывучэнне матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў унёс М. Я. Нікіфароўскі. Фальклор Беларускага Палесся быў шырока  прадстаўлены ў зборніках Д. Булгакоўскага “Пинчуки”, М. Доўнар-Запольскага “Песни пинчуков” [2, с. 17].

У сучаснай народнай культуры мала засталося трыдыцыйных рысаў, або яны значна трансфарміраваліся. Мадэрнізацыйныя працэссы ў грамадстве непазбежна разбурылі традыцыйны уклад жыцця на Палессі, а ў канцы ХХ ст. гэты рэгіён моцна пацярпеў у выніку Чарнобыльскай катастрофы. Жыццё на некаторых тэррыторыях часова прыпынілася. У сувязі з гэтым працы Ч. Пяткевіча і А. К. Сержпутоўскага сёння набываюць яшчэ большае значэнне.   

Актуальнасць даннай дыпломнай работы абумоўлена тым, што зафіксаваныя ў працах Ч. Пяткевіча і А. К. Сержпутоўскага апісанні матэрыяльнай, духоўнай і некаторых аспектаў грамадскай культуры даюць магчымасць чытачу ўявіць той уклад жыцця, які існаваў на Палессі ў ХІХ ст. У працах Ч. Пяткевіча і А. К. Сержпутоўскага падрабязна апісана матэрыяльная культура: тыпы сядзіб, сельскагаспадарчыя прылады, бортніцтва, рыбалоўства, і духоўная культура: песні, казкі, абрады, звычаі. Якім былi  прысвечаны спецыяльныя работы “Земляробчыя прылады працы беларускага Палесся”, “Бортніцтва ў Беларусi”, “Нарысы Беларусi”, “Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў”, “Рэчыцке Палессе”, “Вялікдзень на Беларусі”, “Земляробчыя боствы ў вераваннях беларусаў”, “Мёртвыя ў веравызнаннях беларусаў”, “Душа і смерць у веравызнаннях беларусаў”, “Дарогі на рэчыцкім Палессі ў другой палове XIX стагоддзя”. Каштоўнай крыніцай па вывучэнню матэрыяльнай культуры Палесся застаецца рукапiсная спадчына А. К. Сержпутоўсага i Ч. Пяткевiча.

 Нарадзіўся Аляксандр Казіміравіч 21 чэрвеня 1864 года ў вёсцы Бялевічы Слуцкага павета Мінскай губерні (зараз Салігорскі раён Мінскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Калі хлопчыку ледзь споўнілася сем месяцаў, яго бацькі пераехалі на тэрыторыю сучаснай Ганцаўшчыны, дзе купілі хутар паблізу вёскі Пярэвалакі. I цяпер тое месца, дзе быў колішні хутар, называецца Шарпутоўшчына (Сержпутоўшчына). Тут, у лясной глушы, на берагах задумлівай ракі Лань, прайшло дзяцінства Аляксандра.  
Праз дваццаць гадоў, у 1884 годзе, ён скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю і пачаў працаваць настаўнікам у Мазырскім павеце. Прыкладна ў гэтыя гады Сержпутоўскі сур'ёзна захапіўся навуковай работай. Гэта былі яго першыя крокі ў вялікую навуку Усяго за час настаўніцтва на Мазыршчыне будучы вучоны-этнограф апублікаваў больш за дваццаць навуковых і пазнаваўчых артыкулаў. У 1893 годзе А.Сержпутоўскі пераехаў у Мінск, дзе пачаў працаваць пісарам у Мінскім аддзяленні Сялянскага пазямельнага банка, a потым у паштова-тэлеграфным ведамстве.У 1896 годзе ён пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе ўладкаваўся на працу на Галоўпаштамт. Сваю работу ён спалучаў з вучобай у археалагічным інстытуце, які паспяхова закончыў у 1904 годзе. Паралельна з вучобай у інстытуце А. К. Сержпутоўскі займаўся на вышэйшых юрыдычных курсах [2, с. 17].

Чэслаў Пяткевіч нарадзіўся 20 ліпеня 1856 г. у в. Бабчын, нападалёку ад Хойнікаў. Маці - Паўліна была здольнай, таленавітай жанчынай. Усе пяцёра сыноў атрымалі хатнюю адукацыю менавіта пад яе кіраўніцтвам. Бацька - Генрык служыў старэйшым ляснічым у Прушыне, дзе меў смалакурню. У гэтай лясістай забалочанай мясцовасці прайшло дзяцінства Чэслава. Яшчэ падлеткам разам са старэйшам братам Адольфам Чэслаў вымушаны быў зведаць цяжкую фізічную працу. Ён грунтоўна пазнаёміўся з умовамі жыцця сялян, авалодаў усімі заняткамі і рамёствамі жыхароў многіх навакольных вёсак. У 1887 г. юнак пакідае Палессе. У пошуках працы пабываў на Падоллі, затым у Семежаве, пад Слуцкам, на Смаленшчыне. У 1904 г. Ч. Пяткевіч выязджае на Украіну, дзе прымае кіраўніцтва маёнткам Абрамоўскіх у Стэфаніне Васількоўскага павета, недалёка ад Кіева, і маёнткам свайго пляменніка Юзафа. Тут, у Стэфаніне, у 1911 г. адбылося сустрэча немаладога ужо Чэслава Пяткевіча з пачынаючым прыватным настаўнікам Казімірам Машынскім. Калі б не тая сустрэча і не наступныя кантакты, Пяткевіч да смерці застаўся б упраўляючым маёнткам ці звычайным чыноўнікам, а яго каштоўнейшыя веды памерлі б разам з ім, так і не знайшоўшы выхаду ў свет. Аднак на старасці год яму суджана было саслужыць неацэнную службу навуцы і заняць трывалае месца ў яе гісторыі [3, с. 134]. 

Працы Ч. Пяткевіча  па розных метадалагічных паказчыках , магчыма, не могуць быць аднесены да “классічных” навуковых даследаванняў: аўтар не карыстаўся спецыяльнымі навуковымі методыкамі, не праводзіў этнаграфічных экспедыцый, не ствараў адмысловай сеткі інфарматараў, не распрацоўваў спецыяльнага інструментарыя і тэрміналогіі. Ён проста адлюстраваў жыццё палескага сялянства такім, як яго бачыў і якім яно, пэўна, было ў рэчаіснасці: з той жа мовай, паводзінамі, не зусім “культурнымі” выказваннямі.

Аб’ектам даследавання з’яўляецца этнаграфічная спадчына А. К. Сержпутоўскага i Ч. Пяткевiча.

Прадмет вывучэння: матэрыяльная культура беларусаў Палесся  ў працах А. Сержпутоўскага i Ч. Пяткевiча, вывучэнне імі духоўнай культуры палешукоў.

Мэта дадзенай дыпломнай работы - ахарактарызаваць навуковую спадчыну А. Сержпутоўскага і Ч. Пяткевіча як крыніцу вывучэняя традыцыйнай культуры Беларусскага Палесся.

Пры напiсаннi дыпломнай работы былi пастаўлены наступныя задачы: вывучыць асноўную лiтаратуру i крынiцы па тэме дыпломнай работы; разгледзець структуру матэрыяльнай i духоўнай культуры беларусаў; вывучыць работы А. К. Сержпутоўскага i Ч. Пяткевiча па матэрыяльнай i духоўнай культуры беларусаў i вызначыць іх дасягненнi ў гэтай галiне.

Метады даследавання, якія былі выкарыстанныя ў дыпломнай рабоце: гісторыка-апісальны - спалучаецца з рознабаковым аналізам гістарычных працэсаў, гісторыка-параўнальны - дазваляе параўноўваць гістарычныя аб’екты ў прасторы і часе, выяўляць падабенствы і адрозненні паміж імі.

Зараз вельмі важна  вывучаць навуковую спадчыну А. К. Сержпутоўскага i Ч. Пяткевiча, таму што яна звязвае сучаснае з мінулым, сведчыць аб мастацкім таленце нашага народа.

Нягледзячы  на вялікі ўклад А. К. Сержпутоўскага і Ч. Пяткевіча ў развіццё беларускай этнаграфіі, фалькларыстыкі, мовазнаўства, іх жыццё, навуковая дзейнасць даследаваны недастаткова. Няма вычарпальных прац, у якіх быў бы дадзены глыбокі аналіз навуковай дзейнасці вучоных, ацэнены іх уклад у славянскую і айчынную фалькларыстыку, гісторыю, этнаграфію.

 

 

 

 

 

 

 

Гістарыяграфія і крыніцы

 

       Аб жыцці і творчасці А. К. Сержпутоўскага можна даведацца з нарыса В. К. Бандарчыка і А. С. Фядосіка  “А. К. Сержпутовский” (выдадзены ў 1966 годзе ў выдавецтве “Навука і тэхніка”). У ім сцісла характарызуюцца апублікаваныя вучоным фальклорныя зборнікі, раскрываюцца адносіны збіральніка да новых з’яў у народнай творчасці [4, с. 13]. Асаблівы акцэнт зрабілі аўтары на творах сацыяльна-палітычнага напрамку і, на жаль, значна менш месца ўдзялялі творам, якія адлюстроўваюць маральна-этычныя праблемы, становішча ў сям’і жанчын і дзяцей. Недастаткова раскрыта ў нарысе месца А. К. Сержпутоўскага ў славянскай фалькларыстыцы, адсунічаюць супастаўленні яго прац з вынікамі дзейнасці іншых беларускіх фалькларыстаў.

        Кніга У. К. Касько “Святло далёкай зоркі” (выдадзена ў 1997 годзе ў выдавецтве “Універсітэцкае”) прысвечана жыццю, творчай і грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы, публіцыста А. К. Сержпутоўскага [5, с. 17]. У её даецца грунтоўны аналіз лепшых узораў запісаў казачнага, песеннага, парэміяграфічнага эпасу беларусаў-палешукоў, расказваецца пра ахоўнікаў шматвекавых народных традыцый і абрадаў на Беларускім Палессі, аб уплыве, які аказала і аказвае беларуская народная творчасць на развіццё славянскай фалькларыстыкі. Большасць матэрыялаў, змешчаных у кнізе, уводзілася ў навуковы абарот упершыню. У аснову гэтай працы пакладзены зборнікі А. К. Сержпутоўскага “Сказки и рассказы белорусов-полешуков” (1911), “Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павета” (1926), “Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў” (1930) і іншыя яго фальклорныя, этнаграфічныя, літаратурныя, мовазнаўчыя працы, а таксама матэрыялы, прыцягнутыя да вывучэння з забытых кніг, часопісаў, газет. Акрамя таго, у архіве Расійскага этнаграфічнага музея, Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве, навуковым архіве Рускага геаграфічнага таварыства, архіве Акадэміі навук Расіі, архівах Дзяржаўнага Рускага музея, Інстытута рускай літаратуры, дзяржаўнай публічнай бібліятэкі імя Салтыкова-Шчадрына, рукапісных аддзелах Дзяржаўнай бібліятэкі Расіі і архівах Рэспублікі Беларусь, Літвы [6, с. 31]. У. К. Касько знойдзены і ўпершыню ўведзены ў навуковы абарот шэраг матэрыялаў, якія асвятляюць шматгранную дзейнасць А. К. Сержпутоўскага, раскрываюць значэнне яго навуковай спадчыны. У кнізе выкарыстаны таксама назіранні і запісы, зробленыя аўтарам у час экспедыцыйных паездак па месцах, дзе некалі запісваў народныя творы А. К. Сержпутоўскі.

        Асобныя бакі збіральніцкай, навуковай дзейнасці А. К. Сержпутоўскага разглядаліся ў свой час у працах В. К. Бандарчыка, І. К. Германовіча, Л. Р. Барага, М. Я. Грынблата, К. П. Кабашнікава, І. М. Лушчыцкага, М. Р. Ларчанкі. Аднак большасць названых бліжэй даследчыкаў выкарыстоўваюць матэрыялы А. К. Сержпутоўскага толькі ў сувязі з даследуемымі праблемамі і не гавораць аб ролі вучонага ў развіцці беларускай этнаграфіі і фалькларыстыкі, не звяртаюцца да архіўных крыніц.

   У 1891 годзе ў “Минских губернских ведомостях” з’яўляецца першая публікацыя А. К. Сержпутоўскага “Голос из глуши”. Аўтар знаёміць чытачоў з жыццём сялян вёскі Лучыцы, іх бытам, традыцыямі, заняткамі. За час настаўнічання на Мазыршчыне А. К. Сержпутоўскі ў гэтую газету апублікаваў звыш дваццаці артыкулаў. У 1906 годзе малады даследчык двойчы выязджаў у экспедыцыі ў Слуцкі і Мазырскі паветы, абследаваў цяжкадаступную палескую частку Беларусі па левым прытоку Прыпяці і сабраў у жыхароў непраходных лясоў і балот багатую этнаграфічную калекцыю. Пра гэта паведаміў сваім чытачам часопіс “Живая старина” [7, с. 24].

  Нарысы А. К. Сержпутоўскага на працягу многіх гадоў друкаваліся на старонках “Живой старины”, іншых навуковых выданняў Расіі пад рубрыкай “Очерки Белоруссии”. “Сябрына”, першы нарыс з названай серыі. Ён прысвечаны апісанню старажытных народных традыцый беларусаў-палешукоў Слуцкага павета Міншчыны. Старажытны звычай беларусаў дзяліцца з суседзямі здабыткамі сваёй працы - мясам, рыбай, мёдам, садавіной, гароднінай, знайшоў адлюстраванне ў нарысе “Бонда”. Цікавае тлумачэнне старажытных народных традыцый ёсць у нарысе А. К. Сержпутоўскага “Талака”. У 1907 годзе на старонках часопіса “Живая старина” быў апублікаваны нарыс А. К. Сержпутоўскага “О завитках в Белоруссии”. Спосаб здабывання агню шырока апісаны ў шматлікай навуковай і навукова-папулярнай літаратуры. Не абыйшоў гэты факт увагай і А. К. Сержпутоўскі, прысвяціўшы яму этнаграфічны нарыс “Добывание огня”. У нарысе А. К. Сержпутоўскага “Каўтун” адсутнічаюць апісанні абрадаў і рытуалаў беларусаў-палешукоў, і тым не менш ён з’яўляецца своеасаблівым лагічнам працягам разгледжаных вышэй нарысаў у сацыяльным плане. Добрае веданне жыцця і быту палескіх сялян прадэманстраваў А. К. Сержпутоўскі і ў нарысе “Запасванне гаўяда”. Глыбокае веданне жыцця палескіх сялян, іх звычаяў, і традыцый апісана ў нарысе “Ловля вьюнов”. У сваёй рабоце “Борничество в Белоруссии” А. К. Сержпутоўскі падрабязна расказвае пра лясное пчалярства - бортніцтва. Вывучэнне духоўнага жыцця, маральнага аблічча беларускіх сялян аўтар цесна ўвязаў з вывучэннем іх матэрыяльнай культуры, быту, заняткаў. У 1910 годзе ён апублікаваў працу “Земледельческие орудия Белорусского Полесья” [8, с. 18].

Информация о работе Гістарыяграфія і крыніцы