Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Апреля 2014 в 21:29, курсовая работа
Шчучын- адзін са старажытных населеных пунктаў Беларусі. Яго узнікненне- XV стагоддзе – адносіцца да таго часу, калі беларускія землі уваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага.
Першы ўспамін аб Шчучыне ў пісьмовых крыніцах утрымліваецца ў адной з актавых кніг Літоўскай метрыкі (Дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага) пад 1537 годам.
На сённяшні дзень Шчучын – цэнтр аднайменнага раёна, утворанага 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавічскай, а з 20 верасня 1944 года- Гродзенскай вобласці.
Тэма курсавой працы з’яўляецца актуальнай, паколькі гісторыя Шчучынскага каталіцкага прыхода не атрымала спецыяльнага навуковага асэнсавання ў гістарычнай навуцы Беларусі.
УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………. 3
ГЛАВА 1. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦЫ………………………………….. 5
ГЛАВА 2. КАСЦЁЛ Ў г.ШЧУЧЫНЕ
2.1. Гісторыя касцёла ў Шчучыне……………………………………. 9
2.2. Тры Тэрэзы шчучынскага касцёла……………………………. . 14
ГЛАВА 3. ГІСТОРЫЯ ПІЯРСКАЙ КАЛЕГІІ ПРЫ КАСЦЁЛЕ Ў ШЧУЧЫНЕ.
3.1. Гісторыя школы піяраў……………………………………….. .. 16
3.2. Знакамітыя выпускнікі школы піяраў …………………………. 19
ГЛАВА 4. АПТЭКА ПРЫ КАСЦЁЛЕ Ў ШЧУЧЫНЕ………………………. .28
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………….32
СПІС ВЫКАРЫСТАННЫХ КРЫНІЦ І ЛІТАРАТУРЫ………………………34
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ…………………………………………………………
ГЛАВА 1. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦЫ………………………………….. 5
ГЛАВА 2. КАСЦЁЛ Ў г.ШЧУЧЫНЕ
2.1. Гісторыя касцёла ў Шчучыне……………………………………. 9
2.2. Тры Тэрэзы шчучынскага касцёла……………………………. . 14
ГЛАВА 3. ГІСТОРЫЯ ПІЯРСКАЙ КАЛЕГІІ ПРЫ КАСЦЁЛЕ Ў ШЧУЧЫНЕ.
3.1. Гісторыя школы піяраў……………………………………….. .. 16
3.2. Знакамітыя выпускнікі школы піяраў …………………………. 19
ГЛАВА 4. АПТЭКА ПРЫ КАСЦЁЛЕ Ў ШЧУЧЫНЕ………………………. .28
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………
СПІС ВЫКАРЫСТАННЫХ КРЫНІЦ І ЛІТАРАТУРЫ………………………34
УВОДЗІНЫ
Шчучын- адзін са старажытных населеных пунктаў Беларусі. Яго узнікненне- XV стагоддзе – адносіцца да таго часу, калі беларускія землі уваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага.
Першы ўспамін аб Шчучыне ў пісьмовых крыніцах утрымліваецца ў адной з актавых кніг Літоўскай метрыкі (Дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага) пад 1537 годам.
На сённяшні дзень Шчучын – цэнтр аднайменнага раёна, утворанага 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавічскай, а з 20 верасня 1944 года- Гродзенскай вобласці.
Тэма курсавой працы з’яўляецца актуальнай, паколькі гісторыя Шчучынскага каталіцкага прыхода не атрымала спецыяльнага навуковага асэнсавання ў гістарычнай навуцы Беларусі.
Мэта курсавой працы – напісаць гістарычны нарыс.
Для вырашэння пастаўленай мэты, неабходна вырашыць наступныя задачы:
1) Прааналізаваць літаратуру і крыніцы па тэме курсавой працы.
2) Даследваць гісторыю касцёла ў Шчучыне.
3) Даследваць гісторыю школы піяраў і першай аптэкі ў Шчучыне, заснаваных пры касцёле Святой Тэрэзы.
У якасці аб’екта даследавання выступае гісторыя пабудовы і развіцця Шчучынскага касцёла.
У якасці прадмета даследавання выступае гісторыя Шчучынскага касцёла, школы піяраў і першай аптэкі пры касцёле.
Практычная значнасць курсавога даследавання заключаецца ў тым, што прадстаўлены матэрыял можа быць выкарыстаны на студэнцкіх і навуковых каферэнцыях, а таксама з’яўляецца каштоўным для чытачоў, якія выказваюць цікавасць да мінулага Беларусі. Матэрыял можа таксама выкарыстоўвацца і ў краязнаўчых выданнях.
Зыходзячы са спецыфікі пастаўленых задач курсавая праца мае наступную структуру: уводзіны, тры главы, заключэнне, спіс літаратуры і крыніц, дадаткі.
У першай главе “Гістарыяграфія і крыніцы” прадстаўлена гістарыяграфія і крыніцы па даследуемай тэме.
У другой главе “Касцёл у г.Шчучыне” прадстаўлена гісторыя ўзнікнення касцёла ў Шчучыне.
У трэцяй главе “Гісторыя піярскай калегіі пры касцёле ў Шчучыне” раскрываецца гісторыя піярскай калегіі, якая існавала пры Шчучынскім касцёле.
У чацвёртай главе “Аптэка пры касцёле ў Шчучыне” прадстаўлена гісторыя першай у Шчучыне аптэкі, заснаванай пры касцёле і піярскім манастыры.
У заключэнні падводзяцца высновы.
Аб’ём курсавой працы складае 37 старонак.
ГЛАВА 1. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦЫ
Тэма працы: Шчучынскі каталіцкі прыход. Тэма з’яўляецца маладаследаваннай.
Адсутнічаюць абагульняючыя працы. Асноўным матэрыялам, выкарыстанным для напісання працы, з’яўляюцца архіўныя матэрыялы. Гэта матэрыялы, якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гродне (НГАБ у Гродне). Выкарыстоўваліся публікацыі беларускіх даследчыкаў і гісторыкаў, а таксама выкарыстана публікацыя польскага даследчыка З. Вольняка. Шырока выкарыстоўваўся матэрыял, апублікаваны на старонках Шчучынскай раённай газеты “Дзянніцы”, энцыклапедычныя звесткі.
Па даследаванню, якое праведзена для напісання трэцяй главы другой падглавы “Знакамітыя выпускнікі школы піяраў”, шырока выкарыстоўваліся як манаргафічныя працы, так і публікацыі газет і часопісаў.
У працы таксама выкарыстаны ўспаміны айца Казіміра Вуйцяка.
Усе даследаванні, якія веліся, адносяцца да другой паловы ХХ ст.
Глава 2.1. Гісторыя касцёла ў Шчучыне. Асноўнымі крыніцамі з’яўляюцца матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гродне. Першай такой крыніцай з’яўляецца Инвентарная опись Щучинского костёла за 1836 г. Фонд 1810. – Оп. 1. – Д. 18. – Л. 1-2. Дазваляе ахарактарызаваць першапачатковы ўнутраны выгляд касцёла, наяўнасць у касцёле некалькіх алтароў. Инвентарное описание костёла за 1883 г. Фонд 1810. – Оп. 1. – Д. 52. – Л. 1. Дае магчымасць ацаніць упрыгожанне касцёла ў канцы ХІХ ст. Визитное описание Щучинского костёла за 1884 г. Фонд 1810. – Оп. 1. – Д. 54. – Л. 1-5, 8-9. Дазваляе ахарактарызаваць касцёл не толькі ўнутры, але і звонку. Таксама дае звесткі аб існаванні побач з касцёлам званніцы, саду, канюшні; звесткі аб змяненнях, якія адбываліся ў касцёле ў гэты час. Инвентарное описание костёла за 1909-1911 гг. Фонд 1810. – Оп. 1. – Д. 98. – Л. 3, 7, 10. Падае звесткі аб мецэнатах касцёла і аб унутраным абсталяванні. Працы С.Каспярчука з’яўляюцца абагульняючымі і прыводзяць краткую храналогію гісторыі Шчучынскага касцёла. Другімі даследчыкамі гэтай тэмы з’яўляюцца Г.Семянчук і І.Халупа. Іх праца з’яўляецца самай змястоўнай з усіх прадстаўленых вышэй: у асноўным грунтуецца на архіўных матэрыялах, дае магчымасць прааналізаваць шлях развіцця касцёла на працягу з заснавання да 80- х гг. ХХ ст. Чантурыя.В.А. падае архітэктурныя звесткі аб касцёле ў Шчучыне ў сваёй працы “Памятники архитектуры и градостроительство Белоруссии”.
Глава 2.2. Тры Тэрэзы Шчучынскага касцёла. Асноўным даследчыкам гэтай тэмы з’яўляецца С.У.Данскіх, якім апублікаваны артыкул пад аднайменнай назвай. У ім разглядаюцца ўсе магчымыя версіі назвы касцёла: ад самых відавочных да прадыктаваных тымі часамі, калі адбывалася пабудова касцёла.
Крыніцай па гэтаму пытанню з’яўляецца матэрыял Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гродне. А менавіта Визитное описание Щучинского костёла за 1884 г. Фонд 1810. – Оп. 1. – Д. 54. – Л. 1. У ім знаходзіць падцвержанне адна з версій прапанаваных С.У.Данскіх.
Глава 3.1. Гісторыя школы піяраў. Асноўнымі даследчыкамі гэтай праблемы з’яўляюцца С.У.Данскіх і І.А.Фёдараў. Праца Федарава.І.А. прысвечаная школе піяраў у Шчучыне з’яўляецца абагульняючай, падае звесткі аб гісторыі школы з часоў заснавання да первай чвэрці ХІХ ст. Данскіх.С.У. некалькі глаў манаграфіі “Стагоддзі і падзеі Шчучынскай зямлі” прысвяціў рэлігійным працэсам на Шчучыншчыне, у якіх знайшла адлястраванне гісторыя школы піяраў. У працы падаюцца звесткі аб колькасці настаўнікаў і вучняў; аб людзях, якія займалі пасаду рэктара напрацягу існавання школы. Таксама прадстаўлены звесткі аб саслоўным складзе навучэнцаў.
Глава 3.2. Знакамітыя выпускнікі школы піяраў. У главе падаюцца біяграфіі некалікіх выпускнікоў школы піяраў у Шчучыне: Ігната Дамейкі, Ануфрыя Петрашкевіча, Мацея Догеля, Станіслава Баніфацыя Юндзіла, Казіміра Нарбута.
А) І.Дамейка. Выдана многа манаграфій і публікацый, прысвечаных жыццю і дзейнасці Ігната Дамейкі. Даследчыкамі ў гэтай галіне з’яўляюцца Багадзяж.М.К., Мяснікоў.А.Ф., Чаропка.В. і інш. У працы выкарыстаны працы вышэйпазначаных навукоўцаў. Працы Багадзяжа.М.К. і Мяснікова.А.Ф. з’яўляюцца абагульняючымі, у іх раскрыты асноўныя моманты жыцця Ігната Дамейкі і яго дзейнасць у Чылі. Праца В.Чаропкі ўяўляе больш разгорнуты агляд жыццядзейнасці І.Дамейкі. У ёй прыведзены як біяграфічныя звесткі, так і думкі, памкненні самаго Ігната Іпалітавіча; звесткі аб ушанаванні імені нашага земляка на яго другой Радзіме – у Чылі.
Б) Мацей Догель. Выдана многа манаграфій і публікацый, прысвечаных жыццю і дзейнасці Мацея Догеля. Даследчыкамі гэтай тэмы з’яўляюцца Галенчанка.Г.Я., Куркоўскі.Я., Плашчынскі.А. і інш. У працы выкарыстаны працы вышэйпазначаных навукоўцаў. Працы Г.Я.Галенчанкі і Я.Куркоўскага з’яўляюцца абагульняючымі. Зыходзячы з іх можна атрымаць толькі некаторыя звесткі аб жыцці Мацея Догеля. Праца А.Плашчынскага ўяўляе найбольш поўны аналіз творчай дзейнасці М.Догеля і падае разгорнутыя біяграфічныя звесткі.
В) Станіслаў Юндзіл. Асноўнымі працамі па даследаванню біяграфіі Станіслава Юндзіла з’яўляюцца энцыклапедычныя артыкулы і абагульняючыя працы некоторых даследчыкаў. У працы выкарыстаны артыкулы такіх даследчыкаў як С.В.Палуцкай і В.А.Дзежыца. Праца, напісаная В.А.Дзежыцам з’яўляецца абагульняючай і падае толькі некаторыя звесткі па жыццю і дзейнасці Ст.Юндзіла. поаца Палуцкай.С.В. дае магчымасць поўнасцю ацаніць уклад Ст.Юндзіла ў навуку і таксама падае асноўныя даты з біяграфіі аднаго з найбольш відных прадстаўнікоў асветніцкай думкі Беларусі другой паловы ХVІІІ ст.
Г) Казімір Нарбут. Выдана многа манаграфій і публікацый, прысвечаных жыццю і дзейнасці Казіміра Нарбута. У працы выкарыстаны манаграфічныя працы Дуброўскага.В.В. і Козел.А.А. Гэтыя працы даюць магчымасць не толькі азнакоміцца з жыццём і дзейнасцю Казіміра Нарбута, але і ацаніць педагагічныя погляды К.Нарбута, яго кнігу “Логіка”. Яшчэ адным даследчыкам жыцця К.Нарбута, праца якога выкарыстана ў працы, з’яўляецца Маслыка.Г.А. У яго працы “Асветнікі зямлі беларускай” падаюцца ў храналагічным парадку толькі некаторыя біяграфічныя звесткі.
Глава 4. Аптэка пры касцёле ў Шчучыне. Асноўнай працай выкарыстанай ў напісанні гэтай главы з’яўляецца праца даследчыкаў Ігнатовіча.Ф.І. і Возьняка.З. Сумесна гэтыя даледчыкі напісалі артыкул, які прысвечаны менавіта першай аптэцы ў Шчучыне. У ім прыведзены звесткі аб дзейнасці аптэкі, аб яе супрацоўніках. Даследавана толькі гісторыя аптэкі з даты заснавання да 1917 г. але асноўным даследчыкам гэтай тэмы можна лічыць Возьняка.З., які яшчэ ў 1970-х гг. Выдаў артыкул у адным з часопісаў Польшчы артыкул пад назвай “Apteki przyklasztorne na Bialostocczyżnie. Częsc 1. Apteka pijarów w Szczuczynie”.
Тэма з’яўляецца маладаследаваннай. Навуковая база па даннай тэматыцы невялікая.
ГЛАВА 2. КАСЦЁЛ У Г.ШЧУЧЫНЕ
2.1.ГІСТОРЫЯ КАСЦЁЛА У ШЧУЧЫНЕ
У 1718г. у мястэчку Шчучын па ініцыятыве Андрэя Глябіцкага Юзафовіча быў заснаваны піярскі кляштар. Пры ім была адчынена калегія, якая хутка стала вылучацца сярод ёй падобных на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Яе бібліятэка налічвала каля дзвюх тысяч тамоў, быў заснаваны батанічны сад. [15, с. 58]
У 1725 г. пры піярскім кляштары быў пабудаваны драўляны касцёл пад вызваннем Святога Юрыя. Фундатарамі выступілі Андрэй Глябіцкі Юзэфовіч і сям’я Сцыпіёнаў. Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай у 1795 г. шчучынскі касцёл, як і шэраг іншых, прыйшоў да заняпаду.
У пачатку XIXст. Шчучынам валодаў князь Ксаверый Друцкі-Любецкі. Ён вырашыў пабудаваць касцёл і дасылае ліст да Віленскага біскупа. Прычынай для пабудовы Ксаверый Друцкі-Любецкі назваў хваробу маці яго жонкі Марыі. Ён прапанаваў назваць касцёл у гонар Святой Тэрэзы, апякункі хворай. У 1822 г. ён атрымаў дазвол на будаўніцтва мураванага будынку. Праца над пабудовай працягвалася да 1825 г., а ўжо 15 верасня адбылася першая імша.[15, с. 59]
Зыходзячы з першага
захаванага інвентарнага
Галоўны ўваход касцёла мае чатыры мураваныя калоны і дзве пабочныя, закругленыя з аднаго боку. Калоны злучаныя з карнізам. Вокны ў касцёле паўкруглыя, упрыгожаныя рознакаляровым шклом. Касцёл Св.Тэрэзы- гэта ўзор класіцызму ў культавым дойлідстве. [42, с. 150]
У перыяд з 1862 г. па 1865 г. быў праведзены першы рамонт Шчучынскага касцёла. Будынак быў пафарбаваны і пабелены ўнутры і звонку.[15, с. 59] У пачатку 80-х гг. ХIХст. касцёл унутры і зверху ў многіх месцах трэснуў (прычыны не вядомы). У 1884 г. гэты недахоп быў ліквідаваны, касцёл нанова пабелены. У 1896 г. зноў быў праведзены рамонт. Былі перасланыя падлога і прыступкі, платформа каля алтара, былі ўстаноўлены новыя рамы і часткова заменены шыбы ў вокнах. Таксама была зроблена новая агароджа перад алтаром. Касцёл унутры памалявалі жоўтай вохрай. Вокны, агароджу і кафедру памалявалі алейнай фарбай. Зверху будынак пабялілі.[15, с. 60]
Першае інвентарнае апісанне таксама дазваляе ахарактарызаваць першапачатковы ўнутраны выгляд касцёла. Даўжыня складала 27,6 м, шырыня- 9,2 м. Капліцы маюць даўжыню 4,6 м, шырыню- 3,8 м. Сцены былі падзеленыя паўкалонамі і пабеленыя. Хоры памаляваныя ў чорны колер. Насупраць галоўнага ўваходу размяшчаўся галоўны мураваны алтар. З левага і правага боку ад яго знаходзіліся два бакавыя алтары. Злева ля сцяны змяшчалася драўляная амбона вішнёвага колеру. Падлога была мураваная.[30, л. 1]
Першапачаткова ў касцёле было сем алтароў. [30, л. 2] Вялікі цэнтральны алтар з драўлянай фігурай укрыжаванага Ісуса Хрыста ў пазалочаных драўляных рамах настарым ружовым сукне. Другі- алтар Св. Іосіфа Каласанса, заснавальніка піярскага ордэна. Трэці- алтар Св. Іосіфа з драўлянай фігурай святога. Чацвёрты- алтар Св. Антонія з драўлянай фігурай святога. Пяты- алтар Найсвяцейшай Божай Маці. Шосты- алтар Св. Фларыяна. Сёмы- алтар Св. Тэрэзы. На сценах віселі абразы Св. Вінцэнта, Св. Давіда, Св. Лукаша, невялікі абраз Св. Ганны, два абразы каралёў Ізраільскіх, чатыры абразы Св. Дактароў каталіцкага касцёла. У перыяд з 1836 г. па 1839 г. у ксцёле з’явіліся абразы Св. Лазара, Св. Каласанса, Св. Роха, выява сэрца Ісуса. Усе абразы намаляваныя на палатне.[15, с. 60]
Перад абразам Маці
Божай стаялі два высокія і
два нізкія драўляныя слупы. З
іх наўскос ішлі чырвоная і
жоўтая стужкі. Акрамя абразоў
на сценах віселі партрэты
заснавальнікаў першага
Паступова драўляныя фігуры ў алтарах былі заменены абразамі. У 1888 г. ксёндз Францішак Разлуцкі прывёз абраз Маці Божай Чэнстахоўскай, які быў упрыгожаны арнаментам і пазалотай.[36, л. 2, 8]
У 1903 г. генераліха Быхаўцава ахвяравала Шчучынскаму касцёлу арган на пытнаццаць галасоў з фабрыкі Бломберга ў Варшаве коштам тры тысячы рублёў.