Методыка вывучэння литаратурных творау на памяць

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Декабря 2013 в 20:01, контрольная работа

Краткое описание

Прызначэнне методыкі навучання – максімальна ўлічваць агульнакультурную, гуманістычна-эстэтычную спецыфіку літаратуры, яе ролю ў навучанні і выхаванні асобы. Урокі літаратуры павінны быць урокамі духоўнай культуры – грамадскай, маральнай, мастацкай, урокамі культуры мыслення, выхавання пачуццяў, волі, эстэтыкі чалавечай душы. Толькі на гэтай гуманітарнай, агульнакультурнай аснове можа быць па-сапраўднаму павышана якасць літаратурнага навучання і забяспечана цэласная сістэма літаратурнай адукацыі і эстэтычнага выхавання [ 4, с. 6 ].

Содержание

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………….. 3 с.
АСНОЎНАЯ ЧАСТКА……………………………………………………………………….. 5 с.
Паняцце пра метад і прыём…………………………………………… 5 с.
Выхаванне маўленчай культуры вучняў пры завучванні
вершаў на памяць……………………………………………………….. 7 с.
Выразнае чытанне як адзін з асноўных прыёмаў пры
завучванні вершаў на памяць…………………………………………… 9 с.
Набыццё інтанацыйных навыкаў……………………………………… 12 с.
Прымяненне тэхнічных сродкаў навучання пры
вывучэнні вершаў на памяць…………………………………………… 14 с.
“Тое, што вывучана на памяць, складае самы сталы
здабытак вучня”………………………………………………………… 15 с.
Псіхалагічныя і метадычныя асаблівасці пры вывучэнні
вершаў на памяць……………………………………………………… 16 с.
Слоўнае маляванне як неабходны прыём пры завучванні
вершаў на памяць……………………………………………………… 21 с.
Роля тропаў як стваральнікаў тэкстаў………………………………. 25 с.
Роля лагічных націскаў і паўз пры
чытанні вершаў на памяць……………………………………………… 26 с.
ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………………. 27 с.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ………………………

Вложенные файлы: 1 файл

МЕТОДЫКА ВЫВУЧЭННЯ ЛІТАРАТУРНЫХ ТВОРАЎ НА ПАМЯЦЬ.docx

— 68.02 Кб (Скачать файл)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

МЕТОДЫКА ВЫВУЧЭННЯ  ЛІТАРАТУРНЫХ ТВОРАЎ НА ПАМЯЦЬ

 

  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………..   3  с.

АСНОЎНАЯ ЧАСТКА………………………………………………………………………..  5  с.

  1. Паняцце пра метад і прыём……………………………………………  5  с.
  2. Выхаванне маўленчай культуры вучняў пры завучванні

вершаў на памяць………………………………………………………..  7  с.

  1. Выразнае чытанне як адзін з асноўных прыёмаў пры

завучванні вершаў на памяць……………………………………………  9  с.

  1. Набыццё інтанацыйных навыкаў……………………………………… 12 с.
  2. Прымяненне тэхнічных сродкаў навучання пры

вывучэнні вершаў на памяць…………………………………………… 14 с.

  1. “Тое, што вывучана на памяць, складае самы сталы

здабытак вучня”………………………………………………………… 15 с.

  1. Псіхалагічныя і метадычныя асаблівасці пры вывучэнні

вершаў на памяць……………………………………………………… 16 с.

  1. Слоўнае маляванне як неабходны прыём пры завучванні

вершаў на памяць……………………………………………………… 21 с.

  1. Роля тропаў як стваральнікаў тэкстаў……………………………….  25 с.
  2. Роля лагічных націскаў і паўз пры

чытанні вершаў на памяць……………………………………………… 26 с.

ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………………. 27 с.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ………………………………………… 29 с.

УВОДЗІНЫ

Прызначэнне методыкі навучання  – максімальна ўлічваць агульнакультурную, гуманістычна-эстэтычную спецыфіку  літаратуры, яе ролю ў навучанні  і выхаванні асобы. Урокі літаратуры павінны быць урокамі духоўнай культуры – грамадскай, маральнай, мастацкай, урокамі культуры мыслення, выхавання  пачуццяў, волі, эстэтыкі чалавечай  душы. Толькі на гэтай гуманітарнай, агульнакультурнай аснове можа быць па-сапраўднаму павышана якасць літаратурнага  навучання і забяспечана цэласная сістэма літаратурнай адукацыі і  эстэтычнага выхавання [ 4, с. 6 ].

Урокі роднай літаратуры ў  наш час адыгрываюць вялікае  значэнне. Там дзеці ўдасканальваюць  свае чытацкія навыкі, узбагачаюць  слоўнікавы  запас, вучацца правільна  і лагічна выкладаць свае думкі, авалодваюць нормамі літаратурнай мовы, становяцца патрыётамі сваёй  роднай Беларусі…

У сістэме навучання роднай літаратуры вялікая ўвага надаецца  развіццю вуснай і пісьмовай мовы малодшых школьнікаў. Вельмі добра  папоўніць свой слоўнік дзеці  могуць дзякуючы завучванню вершаў на памяць. А ад настаўніка залежыць завучванне верша на памяць яго падапечнымі. Настаўніку неабходна такім чынам  арганізаваць працу на уроку, каб  дзеці маглі на ўроку практычна  вывучыць верш на памяць.  Неабходна  вучыць дзяцей працаваць над тэкстам  верша, над яго мовай, тропамі, партытурай. Вялікую дапамогу ў вырашэнні  гэтай мэты можа аказаць настаўнік. Навыкі  па завучванню вершаў на памяць набываюцца яшчэ ў дзіцячым садку, а  працягваецца гэта работа ў малодшай школе.

Мэта дадзенай работы: апісаць  змест метадычнай працы над завучваннем  вершаў на памяць ў пачатковай і  сярэдняй школе.

Для дасягнення мэты трэба  вырашыць наступныя задачы:

  • Раскрыць змест работы пры завучванні вершаў на памяць;
  • Выявіць месца метаду завучвання вершаў на памяць ў вывучэнні беларускай літаратуры ў  школе.;
  • Апісаць асноўныя этапы працы вывучэння вершаў на памяць.

Актуальнасць дадзенай работы заключаецца ў неабходнасці раскрыцця  зместу работы вывучэння вершаў на памяць як вельмі добрай магчымасці для  авалодання вучнямі беларускай мовай.

Навізна нашага даследавання  заключаецца ў звароце да методыкі завучвання вершаў на памяць у сувязі са зместам праграмных патрабаванняў  па беларускай літаратуры.

Аб’ектам даследавання стала  методыка вывучэння вершаў на памяць.

Прадмет даследавання –  прыёмы работы пры вывучэнні вершаў на памяць.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

АСНОЎНАЯ ЧАСТКА

  1. Паняцце пра метад і прыём.

Пытанне аб метадах выкладання літаратуры ў школе, як і іншых  вучэбных прадметаў, адносіцца да ліку кардынальных праблем педагагічнай навукі. Навучанне – працэс двухбаковы: настаўнік вучыць, дзеці вучацца. Мэта настаўніка – даць вучням веды, выпрацаваць у іх уменні, развіць  розум, пачуцці, выхаваць гарманічна развітую асобу. Гэтыя задачы настаўнік вырашае  з дапамогай пэўных метадаў навучання. “Метады навучання, - зазначаецца  ў “Педагагічнай энцыклапедыі”,  - гэта спосабы работы настаўніка і  вучняў, пры дапамозе якіх дасягаецца авалоданне ведамі, уменнямі і навыкамі, фарміруецца светапогляд вучняў, развіваюцца іх здольнасці”. […]

    У сучаснай  педагагічнай і метадычнай літаратуры  няма адзінай класіфікацыі метадаў  навучання, бо ў яе аснову  кладзецца розны падыход. Найбольш  пашыранай з’яўляецца іх класіфікацыя  па крыніцах атрымання вучнямі  ведаў, згодна з якой выдзяляюцца  наступныя метады і прыёмы  выкладання літаратуры: славесныя  (выразнае чытанне, пераказ, каменціраванае  чытанне, гутарка, лекцыя), наглядныя  (ілюстраванне), практычныя (самастойная  работа вучняў) [ 9, с. 68 ].

Такім чынам, вывучэнне на памяць з’яўляецца славесным метадам  або славесным прыёмам.

Сёння, улічваючы адказнасць педагогаў краіны за якасць ведаў  і ўзровень іх падрыхтаванасці, кожны  настаўнік беларускай мовы і літаратуры імкнецца, каб і яго выхаванцы  з ахвотай вывучалі і дасканала  ведалі гэтыя прадметы…

Але з настаўніцкага вопыту вядома , што нельга навучыць школьніка, калі ён раўнадушны, абыякавы, не бачыць патрэбы ў набыцці ведаў. І, на жаль, у класе такіх дзяцей большасць.[…] Такім чынам, у вучэбна-выхываўчым працэсе сапраўды існуе праблема матывацыі да вучобы. […]

У псіхолага-педагагічнай латаратуры  ёсць цэлы пералік распрацаваных  спосабаў павышэння ўнутранай матывацыі  ў навучальным працэсе. Настаўнікам  і бацькам рэкамендуецца:

  1. не навязваць школьніку сваіх вучэбных мэт зверху. А калі раптам яны пастаўлены, то павінны быць зразумелымі і ўнутрана прынятымі вучнем – набыць значнасць для яго асобы. Менавіта сумесная работа па вызначэнні мэт і задач стане больш эфектыўнай у навучальным працэсе. Мэта настаўніка павінна зрабіцца мэтаю вучня;
  2. За правільныя адказы і выкананыя заданні ўзнагароджваць вучня толькі добрым словам, пахвалою;
  3. Ніколі не крытыкаваць за няўдачу і не прыніжаць годнасць вучня [ 2, с. 3 – 4].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. Выхаванне маўленчай культуры вучняў пры падрыхтоўцы да завучвання вершаў на памяць.

Грамадства – гэта найперш  сукупнасць разнастайных формаў сумеснага  існавання і дзейнасці людзей. Грамадскае суіснаванне ажыццяўляецца  праз дзейнасць, а таксама праз мову, якая з’яўляецца сродкам сацыяльнага  быцця чалавека: суразмоўніцтва, пазнання свету, мыслення, самавыяўлення і  самаактуалізацыі, выхавання, кіравання  іншымі людзьмі [ 15, с. 3 ].

Асоба вылучаецца сярод грамадоўцаў  высокай моўнай культурай. Гэта адразу прыкметна ў размовах, выступленнях, зносінах. Асоба не толькі лагічна  і вобразна выказвае думкі (вусна  і пісьмова), але і адчувае, што  мова спрыяе выяўленню людскай прысутнасці  ў Сусвеце, разуменню яе сэнсу  і межаў. […] Моўная культура грунтуецца і на лінгвістычнай  культуры, і  на культуры мовы, але сягае далей  і вышэй: ахоплівае разуменне  чалавекам аб’ектыўнага адзінства  ўсяго сутнаснага на свеце і яго  моўнага выяўлення. […] Моўныя заняткі  – гэта перш за ўсё неаслабны  працэс фармавання моўнай і лінгвістычнай  культуры вучняў, павелічэнне іх лінгвістычнага запасу, выпрацоўка ў іх патрэбы  пастаяннага спазнання і творчай  дзейнасці [ 13, с. 3 – 4 ].

 Адной з асноўных  задач сучаснай школы з’яўляецца  гуманітарнае развіццё асобы,  якое патрабуе выхавання высокай  маўленчай культуры вучняў, фарміравання  камунікатыўных уменняў і навыкаў,  што забяспечваюць эфектыўнасць  моўных зносін у розных сферах  грамадскага жыцця. Асаблівую  значнасць гэтая задача набывае  цяпер, калі нацыянальнай мове  нададзены статус дзяржаўнай. Праца  настаўніка філалогіі павінна  быць накіравана на забеспячэнне  практычнага авалодання вучнямі  мовай як сродкам зносін і  пазнання рэчаіснасці, формай  выражэння мыслення.

          У вырашэнні гэтай задачы вялікае  значэнне мае работа па развіцці  маўлення школьнікаў, якую славеснік  праводзіць спецыяльна і ў  сувязі з вывучэннем усіх раздзелаў  школьнага курса роднай мовы  для таго, каб вучні авалодалі  нормамі літаратурнай мовы, а  таксама навучыліся правільна  выказваць свае думкі ў вуснай  і пісьмовай форме, карыстаючыся  патрэбнымі сродкамі мовы ў  адпаведнасці з мэтай, зместам  і ўмовамі зносін.

 Такім чынам, праца  па развіцці маўлення вучняў  ажыццяўляецца па трох асноўных  накірунках, якія складаюць адзінае  цэлае: узбагачэнне слоўнікавага  запасу школьнікаў, навучанне нормам  беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне ўменняў і навыкаў звязнага вуснага і пісьмовага маўлення. Значная ўвага ўзбагачэнню слоўніка дзяцей надаецца таму, што з ім звязана авалоданне словам, роля якога ў пазнанні навакольнай рэчаіснасці вельмі вялікая. Дзякуючы слову набываюцца неабходныя веды, развіваюцца мысленне, памяць, забяспечваюцца зносіны ўнутры грамадства. Багаты слоўнікавы запас з’яўляецца адной з абавязковых умоў, якія не толькі забяспечваюць развіццё маўлення ў цэлым, але і ствараюць неабходную аснову для засваення ўсіх раздзелаў школьнага курса мовы, іншых вучэбных дысцыплін.

          Характэрнай  прыметай  літаратурнай  мовы  з’яўляецца яе ўнармаванасць.  Таму развіццё правільнага маўлення  школьнікаў патрабуе вывучэння  неабходных  моўных  законаў,  перш  за ўсё  граматычных  ,  і такога іх засваення,  якое будзе садзейнічаць фарміраванню  навыкаў правільнага ўзнаўлення  слова , словаформы,   структуры   словазлучэнняў  і  сказаў і   г .  д . Захаванне нормаў  мовы – найважнейшая ўмова  поўнага ўзаемаразумення паміж   тымі,  хто  гаворыць і слухае, піша і чытае.

Багаты слоўнікавы запас, веданне нормаў літаратурнай мовы з’яўляецца абавязковай умовай для развіцця звязнага вуснага і пісьмовага маўлення. Развіццё звязнага маўлення вучняў адбываецца як пры вывучэнні ўсіх раздзелаў  школьнага курса мовы, так і  на спецыяльных уроках. Асноўная задача гэтай работы заключаецца ў тым, каб сфарміраваць ў школьнікаў неабходныя камунікатыўныя ўменні і навыкі, уменні звязна выказваць свае думкі ў  вуснай і пісьмовай мове з улікам сітуацыі моўных зносін. Пры гэтым  ажыццяўляецца работа як па засваенні  маўленчых паняццяў ( тэкст, прыметы  тэксту, тыпы і стылі тэкстаў і  г. д.), так і па разглядзе моўных сродкаў у іх адносінах да звязнага маўлення. Працу над моўнымі адзінкамі  неабходна арганізоўваць у адзінстве  іх значэння, формы і функцыянавання ў маўленні.

 Такім чынам, развіццё  маўлення вучняў павінна ажыццяўляцца  на працягу вывучэння ўсяго  курса роднай мовы [ 9, с. 3 - 4 ].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. Выразнае чытанне як адзін з асноўных прыёмаў  пры завучванні вершаў на памяць.

Людзі “заўсёды знаходзяць нешта даўно знаёмае ім, нешта  сваё ўласнае, што яны самі адчувалі, але чамусьці не маглі знайсці  яснага вобраза, чамусьці не маглі знайсці  яснага вобраза, чамусьці не маглі знайсці  слова”. Парады і рэкамендыцыі для  выразнага чытання прозы ў  асноўным можна скарыстаць і ў  дачыненні да вершаў. Вядома, паэтычныя  творы маюць свае спецыфічныя  жанравыя асаблівасці: больш арганізаваны рытм, рыфму, памер. Акрамя гэтага, вершаваная мова больш сціслая і дынамічная, чым празаічная, таму патрабуе асаблівай  гукавой выразнасці ўвасаблення  думак і перажыванняў лірычнага  героя, ў якіх настаўніку належыць больш  клапаціцца пра натуральнае гучанне  кожнага паэтычнага радка, у мелодыцы якога вучні павінны пачуць жыццёвую праўдзівасць і прывабнасць; клапаціцца пра ўмелае ўвасабленне зместу пры  захаванні формы верша. А для  гэтага неабходна не толькі зразумець  яго асноўную думку, але і адчуць рытмічную структуру верша, эмацыянальны настрой і мелодыку гучання кожнай фразы [ 1, с. 65 ].

Информация о работе Методыка вывучэння литаратурных творау на памяць