Украіна ў першыя пасляваенныя гады. Выхад УССР на міжнародную арэну

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Февраля 2014 в 20:19, реферат

Краткое описание

Другая сусветная вайна нанесла вялікія страты украінскаму народу. На канец 1945 г. на Украіне дзейнічала 27,5 тысяч калгасаў, 784 саўгасы, 1277 МТС. 21 лютага 1948 г. быў прыняты Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савету УССР “Аб высяленні з УССР тых, хто ўхіляецца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадаркі і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця”. Гэты указ меў на мэце пераследванне тых сялян, якія ня выраблялі мінімум працадзён, працавалі на прысядзібных участках. Згаданы указ быў адным з захадаў таталітарнай сістэмы, накіраваны на вырашэнне гаспадарскіх праблемаў метадамі прымусу.

Содержание

Стан сельскай гаспадаркі УССР
Палітыка-ідэалагічная рэакцыя на Украіне
Дзейнасць украінскіх антысавецкіх нацыянальных арганізацыяў. “Саветызацыя” Заходняй Украіны
Выхад УССР на міжнародную арэну

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя Украіны.doc

— 342.50 Кб (Скачать файл)


Лекцыя 1

Украіна ў першыя пасляваенныя гады. Выхад УССР на міжнародную арэну

 

Пытанні

 

  1. Стан сельскай гаспадаркі УССР
  2. Палітыка-ідэалагічная рэакцыя на Украіне
  3. Дзейнасць украінскіх антысавецкіх нацыянальных         арганізацыяў. “Саветызацыя” Заходняй Украіны
  4. Выхад УССР на міжнародную арэну

 

 

    1. Стан сельскай гаспадаркі УССР

 

Другая сусветная вайна нанесла вялікія страты украінскаму народу. На канец 1945 г. на Украіне дзейнічала 27,5 тысяч калгасаў, 784 саўгасы, 1277 МТС.

21 лютага 1948 г. быў прыняты  Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савету УССР “Аб высяленні з УССР тых, хто ўхіляецца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадаркі і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця”. Гэты указ меў на мэце пераследванне тых сялян, якія ня выраблялі мінімум працадзён, працавалі на прысядзібных участках. Згаданы указ быў адным з захадаў таталітарнай сістэмы, накіраваны на вырашэнне гаспадарскіх праблемаў метадамі прымусу.

У 1949 г. на Украіне распачалася кампанія па аб’яднанні дробных калгасаў і яна набыла шырокі размах пасля прыняцця пастановы ЦК КП(б)У ад 30 траўня 1950 г. “Аб аб’яднанні дробных калгасаў”. На канец 1952 г. на Украіне было ўжо 16 тысяч калгасаў, тады як на пачатку гэтага – ж года – 33 тысячы.

Валавы збор усіх зернявых на Украіне у 1946 г. быў у 3,5 раза меней, чым у 1940 г. З 26,397 наяўных летам 1946 г. калгасаў, 5500 не збіралі нават той колькасці зерня, якую пасеялі. Пачалі паўтарацца жахлівыя малюнкі 1932 – 1933 гг., калі людзі хварэлі, часта паміралі.

 У сувязі з тым, што харчовыя запасы ў вясковага насельніцтва, асабліва ў той яе часткі, што пражывала ў раёнах, якія пацярпелі ад неўраджаяў, адсутнічалі, рэзка ўзрасла міграцыя дзяцей з сельскай мясцовасці ў горад.

У 1946 г. на працадзень украінскі калгаснік атрымліваў у сярэднім каля 1 кг. зерня, у 1950 г. – 1,2 кг., у 1953 г. – 1,6 кг. Акрамя хлеба сялянам выдавалі на працадні грошы, адпаведна – 1,0; 1,2; 1,6 рублёў. Многія калгасы не выдавалі ні зерня, ні грошай. Асноўным спосабам існавання сялянства заставаліся падсобныя гаспадаркі, але ўмовы для іх развіцця былі няспрыяльнымі. Сельскагаспадарчы падатак значна душыў сялянства. Падатак на культуры гародніны быў у 7,5 раза вышэйшы, чым на зерневыя культуры.

Кіраўнікі УССР неаднаразова звярталіся да урада СССР за дапамогай. У 1947 г. Украіне была прадастаўлена харчовая і насенная пазыка, а таксама 140 млн. рублёў для наладжваньня бясплатнага харчавання насельніцтву.

Такім чынам, фактычна толькі ва УССР пагаршалася сацыяльна-эканамічная сітуацыя. І. Сталін і яго атачэнне ўбачылі адзін з эфэктыўных спосабаў выхаду з гэтага крызісу ва ўзмацненні палітыка-ідэалагічнага ціску, у пошуках “варожай рукі”, “шкоднікаў”.

 

 

2. Палітыка-ідэалагічная рэакцыя на Украіне

 

15 кастрычніка 1946 г.  Старшыня СНК УССР М. Хрушчоў  даслаў ліст І. Сталіну, дзе ён даклаў, што засуха знізіла ўраджайнасць хлябоў напалову і таму першапачатковыя прагнозы ня выкананыя. У гэтым лісце М. Хрушчоў прасіў панізіць план хлебанарыхтовак. А калі М. Хрушчоў даў больш дакладную інфармацыю аб голадзе, то гэта выклікала яшчэ большае раздражэнне І. Сталіна. Ён вырашыў паменшыць, аслабіць уладу М. Хрушчова ў Кіеве.  3 сакавіка 1947 г. адбыўся Пленум ЦК КП(б)У, у якім прымалі ўдзел член Палітбюро ЦК УКП(б) Л. Кагановіч і сакратар ЦК УКП(б) М. Патолічаў, якія былі абраныя ў склад Палітбюро і Аргбюро ЦК КП(б)У. Пленум прызнаў нямэтазгодным практыку сумяшчэння пасадаў Старшыні Савета Міністраў і першага сакратара ЦК КП(б)У. Пленум зацвердзіў першым сакратаром ЦК КП(б)У Л. Кагановіча, тым самым абмежаваўшы ўладу М. Хрушчова, які застаўся толькі Старшынёй Савета Міністраў УССР.

З самага пачатку сваёй  дзейнасці Л. Кагановіч пачаў ствараць уражанне, што першым вытокам усіх праблемаў на Украіне ёсць украінскі буржуазны нацыяналізм. На адным з нарадаў з першымі сакратарамі абкамаў Л. Кагановіч заявіў, што кожны выпадак нявыканання планавых паказнікаў у прамысловасці і сельскай гаспадаркі будзе разглядацца як праява ўкраінскага буржуазнага нацыяналізму.

Асаблівую ўвагу ў сваіх “выкрывальніцкіх” дзеяннях Л. Кагановіч удзяліў украінскім інтэлектуалам. 19 верасня 1947 г. групу пісьменнікаў прыняў у ЦК КП(б)У Л. Кагановіч. Ён у сваім выступленні паўгадзіны аналізаваў раман Юрыя Яноўскага “Жывая вада”, дзе рэзка раскрытыкаваў гэты твор. У выніку, дырэкцыя выдавецтва “Савецкі пісьменнік” загадала знішчыць 20 тысяч экзэмпляраў ужо выпушчанай кнігі “Жывая Вада”.

7 кастрычніка 1947 г.  Палітбюро ЦК КП(б)У прыняла Пастанову “Аб праверцы выканання Саюзам пісьменнікаў УССР пастановы ЦК УКП(б) аб часопісах “Звязда” і “Ленінград”. У гэтым дакуменце падкрэслівалася, што “рашэнне ЦК УКП(б) Саюзам успрыняты фармальна”, а яго члены “апынуліся фактычна на пазіцыях абывацеляў і да самага апошняга часу ня бачылі вострых і рэзкіх элементаў нацыяналістычнага характару, буржуазных тэндэнцыяў у творах асобных пісьменнікаў”.

Крыху раней, у жніўні 1947 г. на Пленуме Саюза пісьменнікаў УССР, на нарадзе маладых пісьменнікаў, у якай прымаў удзел Л. Кагановіч, былі раскрытыкаваныя пісьменнікі Ю. Яноўскі, І. Сенчанка, М. Рыльскі. Тады ж, у жніўні, была прынятая пастанова ЦК КП(б)У “Аб палітычных скажэннях і няздавальняючай працы Інстытута гісторыі Украіны Акадэміі навук УССР”. Тут выкрываліся “памылкі” і “скажэнні” у працах М. Пятроўскага “Уз’яднанне ўкраінскага народа ў адзіную Украінскую дзяржаву” (1944 г.), “Нязломаны дух вялікага ўкраінскага народа” (1943 г.), а таксама “Кароткі курс гісторыі Украіны” (1941 г.) пад рэдакцыяй К. Гуслістага, С. Белавусава, М. Пятроўскага, М. Супруненка, Хв. Ястрабава і першы том “Гісторыі Украіны” (1943 г.) пад рэдакцыяй М. Пятроўскага.

31 студзеня 1944 г. на пасяджэнні Палітбюро ЦК УКП(б) І. Сталін выступіў з прамовай “Аб антыленінскіх памылках і нацыяналістычных скажэннях у кінааповесці Даўжэнкі “Украіна ў агні”. У гэтай прамове падкрэслівалася, што Даўжэнка не ў ладах з праўдай. Яго кінааповесць ёсць антысавецкая, яскравая праява нацыяналізму, вузкай нацыянальнай абмежаванасці.

21 лютага 1944 г. М. Хрушчоў  падпісаў пастанову ЦК КП(б)У  “Аб Даўжэнкі А. П.” У ім  канстатавалася, што ў творах  Даўжэнкі маюць месца “палітычныя  памылкі антыленінскага характару”, таму ЦК КП(б)У “рэкамендаваў” вызваліць А. Даўжэнку ад абавязкаў члена Усеславянскага камітэта, Камітэта па Сталінскіх прэміях пры СНК СССР, рэдкалегіі часопіса “Украіна”, а таксама з пасады мастацкага кіраўніка Кіеўскай кінастудыі.

Было прынята шэраг  пастановаў ЦК КП(б)У пагромніцкага характару: “Аб скажэннях і памылках у высвятленні гісторыі ўкраінскай літаратуры ў “Нарысах гісторыі ўкраінскай літаратуры” (1946 г.), “Аб часопісе сатыры і гумару “Перець” (1946 г.), “Аб часопісе “Вітчизна” (“Айчына”) (1946 г.), “Аб рэпертуары драматычный і оперных тэатраў УССР і захадах яго паляпшэння” (1946 г.). Ужо пасля ад’езду Л. Кагановіча з’явілася пастанова Палітбюро ЦК КП(б)У “Аб становішчы і захадах паляпшэння музычнага мастацтва на Украіне ў сувязі з пастановай ЦК УКП(б) “Аб оперы “Вялікае сяброўства” Мурадэлі” (1948 г.).

Такая лінія была працягнутая і ў наступныя гады, калі з’явіліся пастановы ЦК КП(б)У “Аб часопісе “Дняпро” (1950 г.), “Аб ідэалагічных скажэннях у літаратуры” (1951 г.), “Аб выдавецтве Саюза савецкіх пісьменнікаў Украіны “Савецкі пісьменнік” (1951 г.).

 

    1. Дзейнасць украінскіх антысавецкіх нацыянальных арганізацыяў. “Саветызацыя” Заходняй Украіны

 

У ліпені 1944 г. пачала сваю дзейнасць Украінская галоўная вызваленчая рада, якая паставіла перад сабой наступныя задачы: 1) “аб’яднаць і каардынаваць дзеянні ўсіх самастойных вызваленчых сілаў украінскага народа на ўсіх землях Украіны для барацьбы супраць маскоўска-бальшавіцкага і нямецка-гітлераўскага імперыялізму, за стварэнне ўкраінскай самастойнай дзяржавы”, 2) “кіраваць усёй нацыянальна-вызваленчай барацьбой украінскага народа, аж да набыцця дзяржаўнасці і стварэння органаў незалежнай дзяржаўнай улады на Украіне”, 3) “утварыць першы ўкраінскі дзяржаўны ўрад і склікаць першае ўсенароднае прадстаўніцтва”.

15 лістапада 1944 г. М. Хрушчоў даслаў І. Сталіну ліст, у якім падкрэсліў, што ён паставіў перад партарганізацыямі ў Заходняй Украіне, органамі НКУС і НКДБ (з 1946 г. – Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі) заданне праверыць апарат, асабліва склад тэхнічных работнікаў з мясцовага насельніцтва. Павінны былі дзейнічаць вайскова-палявыя суды пры войску НКУС. М. Хрушчоў таксама прапанаваў, каб пры абласных упраўленнях НКУС заходніх абласцёў УССР былі створаныя спецыяльныя тройкі ў складзе сакратара абкама партыі, начальніка абласнога ўпраўлення НКУС і абласнога пракурора. Гэтым тройкам прадугледжвалася надаць права разгляду справаў украінска-нямецкіх нацыяналістаў і іх пасобнікаў і права прымяняць у дачыненні да іх вышэйшую меру пакарання – растрэл.

Такая ініцыятыва не знайшла падтрымкі ў Маскве. 2 верасня 1944 г. ЦК УКП(б) прыняў спецыяльную пастанову “Аб недаліках у палітычнай працы сярод насельніцтва заходніх абласцёў УССР”. 22 – 24 лістапада 1944 г. адбыўся Пленум ЦК КП(б)У, які разглядзеў ход выканання той пастановы, падкрэсліўшы, што праца па яе ажыцьцяўленні разгортваецца павольна.

19 студзеня 1945 г. Палітбюро ЦК КП(б)У зацвердзіла праект загаду НКУС УССР “Аб правядзенні рэгістрацыі насельніцтва ў заходніх абласцях Украіны”. 24 сакавіка 1945 г. Палітбюро ЦК КП(б)У прымае рашэнне “Аб правядзенні ўліку работнікаў і служачых на прадпрыемствах прамысловасці, транспарту і ў савецкіх установах заходніх абласцёў УССР”, якое арыентавала партыйныя арганізацыі, органы НКУС і НКДБ на тое, каб “выкараніць варожыя элементы і зачыніць ім доступ на прадпрыемствы і ўстановы”. Дзякуючы гэтай акцыі было затрымана і арыштавана больш за 14 тысяч чалавек.

10 студзеня была прынятая  пастанова Палітбюро ЦК КП(б)У “Аб узмацненні барацьбы з украінска-нямецкімі нацыяналістамі ў заходніх абласцях УССР”. Галоўная мэта – устанавіць дакладнае месцазнаходжанне кожнага грамадзяніна ці грамадзянкі. Усталёўвалася слежка за людзьмі: слядзілі за тым, хто і куды выходзіць з вёскі, хто дае прытулак членам Украінскай Паўстанцкай Арміі (УПА), пастаўляе ім харч ды іншыя паслугі.

У 1943 – 1944 гг. узброеныя фармаванні УПА былі значнай вайсковай сілай. Па розных ацэнках іх колькасць дасягала ад 45 да 80 тысяч чалавек. УПА кантралявала тэрыторыю плошчай да 150 тысяч квадратных кіламетраў, на якой пражывала 15 млн. чалавек. УПА імкнулася да ўмацавання нелегальных нацыянальна-дзяржаўных структураў альтэрнатыўных органам бальшавіцкай ўлады.

У 1943 – 1944 гг. фармаванні УПА ажыццяўлялі баявыя аперацыі супраць нямецкіх войскаў і паліцыі і супраць савецкіх партызанаў. З 1944 па чэрвень 1945 г. было захоплена савецкімі спецслужбамі 93610 “бандытаў”, явіліся з павіннаю 40395 чалавек. Па дадзеных МУС, на 1 красавіка 1946 г. існавала 479 баявых адзінак АУН (Арганізацыя Украінскіх нацыяналістаў) і УПА і 3735 байцоў. Па дадзеных МДБ, на 1 студзеня 1947 г. ва ўзброеным падполлі налічвалася 530 баявых адзінак і 4456 байцоў. Станам на 3 сакавіка 1948 г. у заходніх абласцях УССР было 647 арганізацыяў колькасцю 3176 чалавек, 188 “бандгрупаў” колькасцю 1229 чалавек і 2019 “бандытаў – аднаасобнікаў”, усяго 6424. На 17 красавіка 1952 г. працягвалі весці падпольную працу 71 групоўка АУН (160 чалавек), 84 баявыя групоўкі АУН (252 чалавекі), а таксама баявікі (647 чалавек). На 21 лістапада 1953 г. у заходніх абласцях УССР працягвалі дзейнасць 15 груповак АУН (40 чалавек), 32 падпольныя арганізацыі і групы (164 чалавекі), 106 баявікоў, усяго – 310 чалавек. Станам на 17 сакавіка 1955 г. у заходніх абласцях УССР было 11 разрозненых баявых груповак колькасцю 32 чалавекі, 17 баявікоў, ажыццяўляўся пошук 500 нелегалаў.

Па афіцыйных дадзеных, у Заходняй Украіне у 1944 – 1953 гг. было арыштавана больш за 104 тысячы чалавек, абвінавачаных ва ўдзеле ў падполлі альбо саўдзельніцтве ў падпольных арганізацыях. У 1945 – 1953 гг. за рознага роду “антысавецкія палітычныя злачынствы” на Украіне было арыштавана 43379 чалавек тэрмінам на 25 гадоў, з гэтае колькасці 36340 чалавек было арыштавана ў заходніх абласцях УССР.

З 1944 па 1952 гг. у заходніх абласцях Украіны рэпрэсіям (у розных формах, уключаючы растрэл) з боку камуністычных рэпрэсіўна-карных структураў было падвергнута больш за 500000 чалавек, у тым ліку арыштавана 134000, забіта 153000 чалавек, выслана за межы УССР 203000 чалавек.

Улада у Заходняй Украіне ўсяляк абмяжоўвала вылучэнне мясцовых жыхароў на кіруючыя пасады. У Львоўскай вобласці, напрыклад, у 1946 г. з 37 загадчыкаў гарадскіх і раённых аддзелаў аховы здароўя было 5 галічан, з 65 дырэктароў паліклінік і загадчыкаў амбулаторыямі – усяго 4. Са 151 кіраўніка, што працавалі ў ахове здароўя, ураджэнцаў заходніх абласцёў УССР на кіруючых пасадах было 14 чалавек.

Толькі ў 1945 г. з усходніх абласцёў у заходнія вобласці УССР прыехала 35 тысяч чалавек, у тым ліку партыйных работнікаў – 1337, камсамольскіх – 1210, работнікаў гандлю і фінансаў – 1191, пракуратуры – 185, работнікаў МУС і МДБ – 3724, прамысловасці – 4416, сельскай гаспадаркі – 4637, работнікаў культуры, асьветы і аховы здароўя – 16047 чалавек.

З 1945 г. сталінскае кіраўніцтва пачало ажыццяўляць сваю трыяду “індустрыялізацыя – калектывізацыя – культурная рэвалюцыя” на заходнеўкраінскіх землях.

Ужо ў 1945 – 1946 гг. у Львове запрацавалі заводы сельскагаспадарчых машын, тэлеграфнай апаратуры, электралямпавы і іншыя. У снежні 1944 г. Дзяржаўны камітэт абароны прыняў рашэнне аб індустрыялізацыі Львова. У сьнежні 1944 г. ствараецца Рада дапамогі заходнім абласцям. На канец 1945 г. у Львове былі адбудаваныя ўсе прадпрыемствы, якія існавалі да вайны, а ў 1947 г. быў дасягнуты даваенны ўзровень прамысловай вытворчасці. Аб’ём прамысловай прадукцыі Львоўшчыны ў 1950 г. у параўнанні з 1940 г., узрос на 341%. Хуткімі тэмпамі развівалася машынабудаўнічая прамысловасць.

Асноўныя прынцыпы і  метады правядзення калектывізацыі ў Заходняй Украіне былі зафіксаваныя ў пастанове ЦК УКП(б) у траўні 1947 г. “Аб калгасным будаўніцтве ў Летувіскай, Латвійскай і Эстонскай ССР”. Вялікімі тэмпамі калектывізацыя праводзілася на Валыні. На канец 1947 г. у вобласьці было ўжо 275 калгасаў.

1949 год стаў пераломным  ва ўсім рэгіёне. Станам на 1 студзеня 1949 г. калгасы аб’ядноўвалі: у Валынскай вобласці – 80% усіх сялянскіх гаспадарак, Драгабіцкай – 79%, Чэрнявецкай – 77%, Закарпацкай – 49%, Цернопальскай – 34%, Львоўскай – 34%, Роўненскай – 25%, Станіслаўскай – 13%.

Информация о работе Украіна ў першыя пасляваенныя гады. Выхад УССР на міжнародную арэну