Украіна ў першыя пасляваенныя гады. Выхад УССР на міжнародную арэну

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Февраля 2014 в 20:19, реферат

Краткое описание

Другая сусветная вайна нанесла вялікія страты украінскаму народу. На канец 1945 г. на Украіне дзейнічала 27,5 тысяч калгасаў, 784 саўгасы, 1277 МТС. 21 лютага 1948 г. быў прыняты Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савету УССР “Аб высяленні з УССР тых, хто ўхіляецца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадаркі і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця”. Гэты указ меў на мэце пераследванне тых сялян, якія ня выраблялі мінімум працадзён, працавалі на прысядзібных участках. Згаданы указ быў адным з захадаў таталітарнай сістэмы, накіраваны на вырашэнне гаспадарскіх праблемаў метадамі прымусу.

Содержание

Стан сельскай гаспадаркі УССР
Палітыка-ідэалагічная рэакцыя на Украіне
Дзейнасць украінскіх антысавецкіх нацыянальных арганізацыяў. “Саветызацыя” Заходняй Украіны
Выхад УССР на міжнародную арэну

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя Украіны.doc

— 342.50 Кб (Скачать файл)

Летам 1987 г. аднавіла сваю дзейнасць Украінская Хельсінская група (УХГ). Быў наладжаны выпуск афіцыйнага друкаванага органа УХГ – “Украінскі веснік”. У ліпені 1988 г. УХГ атрымоўвае новую назову – Украінскі Хельсінскі Саюз (УХС), а таксама прымае  “Дэкларацыю прынцыпаў”. Гэты дакумент канстатаваў, што трансфармацыя СССР павінна ісці шляхам радыкальнай ломкі дзяржаўнага ладу і павінна ў выніку ўтварыцца канфедэрацыя незалежных дзяржаваў. Таксама гэтая дэкларацыя патрабавала канстытуцыйнага прызнання дзяржаўнага статуса ўкраінскай мовы, ліквідацыю манаполіі КПСС на ўладу, перадачу ўладных паўнамоцтваў дэмакратычна абраным саветам, аднаўленне права Украіны на паўнавартасную дыпламатычную дзейнасць, развіцця рынкавых адносінаў, скарачэнне арміі, утварэння рэспубліканскіх узброеных фармаванняў, аднаўлення правоў Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы і Украінскай грэка-каталіцкай царквы.

8 – 10 верасня 1989 г. у Кіеве адбыўся Ўстаноўчы з’езд Народнага руху Украіны (НРУ). У яго рабоце прымалі ўдзел 1109 дэлегатаў і каля 300 запрошаных, у тым ліку 33 народныя дэпутаты СССР, 228 членаў і кандыдатаў у члены КПСС. Прадстаўнічы форум нацыянальна-патрыятычнх сілаў афіцыйна абвесціў аб стварэнні новай масавай грамадска-палітычнай арганізацыі – Народнага руху Украіны за перабудову, прыняў праграму і статут НРУ, зацвердзіў друкаваны орган Руху – “Народную газэту”, абраў кіруючы орган. Старшынёй Руху стаў І. Драч, яго намеснікам стаў С. Конеў.

На форуме нацыянальна-патрыятычных сілаў была прынятая праграма НРУ, якая абвясціла галоўнай мэтай пабудову на Украіне дэмакратычнага і гуманнага грамадства, у якім будзе дасягнута сапраўднае народаўладдзе, дабрабыт народа і ўмовы для годнага жыцця чалавека, адраджэнне і развіццё ўкраінскай нацыі, забеспячэнне нацыянальна-культурных патрэбаў усіх этнічных групаў рэспублікі, стварэнне суверэннай украінскай дзяржавы.

Грамадская думка ў адносінах да Руху не была адназначнай. 37% насельніцтва Украіны падтрымлівалі стварэнне НРУ, 25% ставіліся да яго негатыўна і яшчэ 28% не вызначыліся. Сацыяльная база Руху складала на той час каля 12 млн. чалавек.

 

 

4. Узрастанне палітычнай актыўнасці грамадства

 

Летам 1989 г. змены ў  палітычным жыцці краіны мелі рэзкі кантраст з праблемамі ў эканамічнай сферы. Ужо вясной 1989 г. у звязку з пераходам на новыя ўмовы гаспадарання ў вугальнай прамысловасці мелі месца выпадкі канфліктных сітуацыяў паміж работнікамі, брыгадамі і адміністрацыяй, звязаных з пытаннямі аплаты працы. За першае паўгоддзе 1989 г. у вугальнай галіне адбылося 12 лакальных шахцёрскіх забастовак. Як правіла, такія выступленні працоўных былі кароткатэрміновымі, ахоплівалі нязначную колькасць шахцёраў і заканчваліся пэўнай кампраміснай згодай з мясцовай адміністрацыяй.

У ліпені 1989 г. выбухнула  буйнамасштабная шахцёрская забастоўка. Прычыны гэтага працоўнага выступлення:

1) адсутнасць належных умоваў працы;

2) абвастрэнне бытавых праблемаў;

3) нездавальняючы ўзровень  арганізацыі працы;

4) пагаршэнне экалагічнай  сітуацыі;

5) незадаволенасць павольнымі тэмпамі эканамічнай рэформы;

6) адсутнасць гаспадарскай  самастойнасці прадпрыемстваў і рэгіёнаў.

Хваля працоўнага выступлення нарастала ўсё больш. Да 20 ліпеня 1989 г. забастовачная барацьба завяршылася ў звязку з тым, што Старшыня Савета Міністраў СССР М. Рыжкоў пайшоў на ўступкі патрабаванням шахцёраў.

Найважнейшым палітычным наступствам ліпеньскай забастоўкі стаў выхад на палітычную арэну незалежнага  арганізаванага работніцкага руху і  яго прагрэсуючая самаарганізацыя і нарастаючая актыўнасць. 17 жніўня 1989 г. адбылася ўстаноўчая канферэнцыя забастовачных камітэтаў Данбасу. Шахцёрскі сход прыняў рашэнне аб утварэнні Рэгіянальнага саюза забастовачных камітэтаў Данбасу (РСЗКД). У снежні 1989 г. у Кіеве пад эгідай НРУ быў праведзены ўстаноўчы сход  “Украінскага таварыства работнікаў”, якое пачало нават выдаваць уласны веснік.

Такім чынам, ліпеньская шахцёрская забастоўка 1989 г. паклала  пачатак працэсу самаарганізацыі  нефармальных работніцкіх структураў, стымулявала з’яўленню на палітычнай арэне новага фактару – арганізаванага незалежнага работніцкага руху.

Пачатак верасня 1989 г. вызначыўся актывізацыяй дэмакратычных сілаў. 2 верасня па Украіне пракацілася хваля санкцыянаваных мітынгаў. 4 верасня народныя дэпутаты В. Грышук, А. Назарэнка, В. Сарочык, В. Чарняк, В. Явароўскі і А. Ярашынская падалі Прэзідыуму Вярхоўнага Савета УССР праэкт закона аб выбарах. Прынцыповыя патрабаванні, на якіх базаваўся гэты дакумент:

      1. адзін чалавек – адзін голас, без гарантаванага прадстаўніцтва ад грамадскіх арганізацыяў;
      2. прамыя прапарцыйныя выбары дэпутатаў Вярхоўнага Савета УССР;
      3. прамыя выбары прэзідэнта рэспублікі;
      4. выбары на альтэрнатыўнай аснове;
      5. недапушчальнасць уплыву выбарчых камісіяў на фармаванне дэпутацкага корпуса.

  Увогуле, за дзесяц месяцаў 1989 г. на Украіне нефармальнымі арганізацыямі было праведзена 927 масавых мерапрыемстваў, у якіх прымалі ўдзел больш за 500 тысяч чалавек. З іх 445 акцыяў (48%) былі несанкцыянаванымі. Складаная сітуацыя для афіцыйнай улады ўзнікла ў Заходняй Украіне: у Львоўскай вобласці было праведзена 201 несанкцыянаваная масавая акцыя, у Цернопальскай – 44, Іванава-Франкоўскай – 34. сваёй актыўнасцю вызначыліся і нефармалы Кіева і Крымскай вобласці, дзе адбылося адпаведна 34 і 37 несанкцыянаваных масавых сходаў.

18 лістапада 1989 г. на  нарадзе прадстаўнікоў дэмакратычных аб’яднанняў Украіны быў утвораны Дэмакратычны блок, які прадстаўляў апазіцыйныя КПСС сілы ў выбарчай кампаніі. Гэтае аб’яднанне, што злучыла 43 нефармальныя групы, абвясціла свой Маніфест да выбарнікаў, дзе мясціліся такія палажэнні – скасаванне манаполіі КПСС на ўладу, рэальная шматпартыйнасць; прыняцце новай Канстытуцыі Украіны.

18 лютага 1990 г. апазіцыя  перайшла ад лакальных дзеянняў да арганізацыі пратэстнай акцыі рэспубліканскага масштабу. У гэты дзень у населяных пунктах 16 абласцёў і ў сталіцы прайшлі мітынгі, у якіх прынялі ўдзел 100 тысяч чалавек.

22 лютага 1990 г. адбыўся  пашыраны Пленум ЦК КПУ, які ацаніў сітуацыю ў рэспубліцы як крытычную, якая пагражала перарасці ў адкрытую грамадзянскую канфрантацыю. Усведамляючы рэальную пагрозу для сябе, большасць выступаючых заклікала да рашучых дзеянняў па навядзеньні парадку і дысцыпліны.

Тым часам сітуацыя ўсё больш абвастралася і ў канцы лютага 1990 г. палітычнае супрацьстаянне ў рэспубліцы дасягнула чарговага свайго піку. У гэты час фактычна разгарнулася своеасаблівая  “мітынгавая барацьба”. Толькі 25 лютага на Украіне адбылося 100 мітынгаў, у якіх прыняла ўдзел каля 230 тысяч чалавек.

  Фармаванне шматпартыйнага спектру на Украіне распачаўся з правага флангу. Першай фармальна задэклараванай партыяй стала Украінская нацыянальная партыя (УНП), аб утварэнні якой было абвешчана яшчэ 21 кастрычніка 1989 г. на ўстаноўчым з’ездзе ў Львове. Яе арганізатарам і лідэрам стаў колішні палітвязень Г. Прыходзька. На чэрвень 1990 г. колькасць членаў УНП складала толькі 150 чалавек.

Сакавіцкія выбары 1990 г. актывізавалі дзейнасць палітычных сілаў. 8 красавіка 1990 г. на палітычнай арэне Украіны зьявілася новая палітычная партыя – “дзяржаўная самастойнасць Украіны” (ДСУ). Узначаліў ДСУ палітвязень І. Кандыба.

21 – 22 красавіка 1990 г. у Львове адбыўся з’езд Украінскага хрысціянска-дэмакратычнага фронту (УХДФ), на якім утварылася Украінская хрысціянска-дэмакратычная партыя (УХДП). Лідэр новаўтворанай партыі В. Січка абвясціў яе  “палітычнай партыяй новага тыпу”. Канцавая мэта УХДП – стварэнне незалежнай украінскай дзяржавы.

29 – 30 красавіка 1990 г. на з’ездзе Украінскага Хельсінскага саюза ў Кіеве было абвешчана ўтварэнне Украінскай Рэспубліканскай партыі (УРП). У гэтым форуме прынялі ўдзел 495 дэлегатаў, якія прадстаўлялі 2300 членаў УХС, аб’яднаных у 32 філіі, што функцыянавалі ў розных рэгіёнах Украіны. Старшынёй партыі быў абраны народны дэпутат УССР Л. Лук’яненка.

16 – 17 чэрвеня 1990 г. у Кіеве адбыўся ўстаноўчы з’езд яшчэ аднаго нацыянал-радыкальнага ўтварэння – Украінскай народна-дэмакратычнай партыі (УНДП). На момант утварэння УНДП у сваіх шэрагах яна налічвала 1200 чалавек.

З мэтай аб’яднання і  згуртавання палітычных сілаў правага  спектру 1 ліпеня 1990 г. у Кіеве адбылася ўстаноўчая сесія Украінскай міжпартыйнай асамблеі (УМА), якая аб’яднала на платформе нацыяналізму і непарламенцкага шляху барацьбы за дзяржаўнасць 28 грамадска-палітычных арганізацыяў. Галоўная мэта новага палітычнага аб’яднання стала стварэнне на месцах альтэрнатыўных уладным структураў – камітэтаў грамадзянаў і нацыянальнага кагрэса як вярхоўнага органа ўлады. Камітэты грамадзянаў павінны былі правесці кампанію рэгістрацыі грамадзянаў Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР). Згодна з дадзенымі Выканкаму УМА, на кастрычнік 1990 г. было зарэгістравана 750 тысяч чалавек. На сакавік 1991 г. грамадзянамі УНР сталі 3 млн. чалавек (у адпаведнасці з дадзенымі УМА).

Фармаванне левацэнтрысцкага фланга ў шматпартыйным спектры  УССР пачалося са з’яўлення сацыял-дэмакратычных партыяў. 25 – 27 траўня 1990 г. у Кіеве адбыўся з’езд сацыял-дэмакратаў Украіны, на якім 100 дэлегатаў прадстаўлялі 35 арганізацыяў рэспублікі. На ўстаноўчым з’ездзе ўтварылася адразу две партыі – Сацыял-дэмакратычная партыя Украіны (СДПУ), якая кансалідавала правае крыло – фактычна 2/3 дэлегатаў, і Аб’яднаная сацыял-дэмакратычная партыя Украіны (АСДПУ).

Пазітыўным ідэалам праграма СДПУ абвяшчала цывілізаванае, вольнае, дэмакратычна, салідарнае, эканамічна эфектыўнае і экалагічна стойкае грамадства, якое знаходзіцца ў пастаянным дынамічным развіцці. СДПУ выступала за незалежнасць Украіны з гарантаваннем правоў усіх грамадзянаў у межах Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

9 чэрвеня 1990 г. у Кіеве адбыўся ўстаноўчы з’езд Украінскай сялянскай дэмакратычнай партыі (УСДП). У яго рабоце прымалі ўдзел 99 дэлегатаў ад 11 абласцёў УССР. Галоўнай мэтай УСДП і яе генеральнай лініяй абвяшчалася пабудова самастойнай прававой Украінскай народнай дзяржавы з прыярытэтам агульначалавечых каштоўнасцяў і маралі. У эканамічнай сферы УСДП выступала за эканамічную самастойнасць рэспублікі, рэгіёна, вобласці, раёна, вёскі, за розныя формы ўласнасці на зямлю: фермерскую, калектыўную, кааператыўную, акцыянерную, кааператыўна-інтэграваную і дзяржаўную. На момант з’езда УСДП налічвала да 30 тысяч чалавек (лічба завышаная, і, хутчэй за ўсё тут прадстаўленыя не толькі члены, але і сімпатызуючыя гэтай партыі).

  22 верасня 1990 г. у Днепрапятроўску адбыўся І з’езд Народнай партыі Украіны (НПУ). Асноўнай мэтай НПУ было не толькі пабудова мірным шляхам парламенцкай рэспублікі, але і захаванне народа Украіны, дапамога малазабяспечаным, асабліва ва ўмовах пераходу да рынкавай эканомікі. Дэвізам новаўтворанай палітычнай партыі стаў лозунг  “Кожны чалавек мае права быць шчаслівым”. Старшынёй НПУ быў абраны Л. Табуранскі.

28 – 30 верасня 1990 г. у Кіеве адбыўся ўстаноўчы з’езд Партыя зялёных Украіны (ПЗУ). Асноўныя праграмныя патрабаванні ПЗУ:

1) эканамічнае, палітычнае і духоўнае адраджэнне Украіны;

2) дэмантаж таталітарнай савецкай імперыі;

3) пабудова вольнай,  суверэннай, дэмакратычнай дзяржавы – Рэспублікі Украіны;

4) фармаванне шляхам  парламенцкіх дзеянняў дэмакратычнага ўраду народнага даверу.

Лідэрам ПЗУ стаў Ю. Шчарбак.

У лістападзе 1990 г. прайшоў устаноўчы з’езд Ліберальна-дэмакратычнай партыі Украіны (ЛДПУ). ЛДПУ абвясціла сваёй мэтай стварэнне грамадзянскай супольнасці, станаўленне і пабудова суверэннай Украінскай дзяржавы на федэратыўных прынцыпах.

1 – 2 снежня 1990 г. у Кіеве адбыўся ўстаноўчы з’езд Партыі дэмакратычнага адраджэння Украіны (ПДАУ). Удзельнікамі форума былі 320 чалавек. Характэрнай рысай стартавай пабудовы ПДАУ было талерантнасць і суіснаванне ў рамках гэтай партыі сацыял-дэмакратычнай і ліберальнай пазіцыяў.

Такім чынам, у канцы 1990 г. палітычная палітра новых партыяў УССР была больш-менш вызначанай: на правым флангу УМА, УНП, УНДП, ДСУ, УХДП, УРП, у цэнтры – ПЗУ, НПУ, ЛДПУ, УСДП, СДПУ, АСДПУ, на левым – ПДАУ, Саюз сялянаў украіны (ССУ), Саюз працоўных Украіны (СПУ), “Канфедэрацыя анарха-сындыкалістаў”.

 

 

5. Палітычнае становішча на Украіне ў 1989 – 1990 гг.

 

Прычыны нарастаючага крызісу ў Камуністычнай партыі ў гэты час былі:

      1. адставанне перабудовы ў КПСС ад перабудоўчых працэсаў у грамадстве, якія яна ініцыявала;
      2. кансервацыя палітычнай думкі КПСС у рамках марксізма-ленінізма;
      3. нізкі ўзровень вывучэння інтарэсаў і настрояў народа, няўменне кваліфікавана іх выкарыстоўваць пры распрацоўцы тактычных пытанняў і стратэгічных праблемаў;
      4. трывалая блакаванне вольнадумства, фетышызацыя еднасці поглядаў, што фактычна прывялі працэс авалодання базавымі ідэалагічнымі пастулатамі да дагматычнага ўспрымання, а не творчага асэнсавання і далейшага развіцця;
      5. шаблон і фармалізм у падыходах прапагандысцкіх акцыяў;
      6. абвастрэнне барацьбы рэфарматарскай і кансерватыўнай плыняў у кіруючай партыі;
      7. захаванне дамінуючай ролі выканаўчых партыйных органаў за кошт выбарных;
      8. абмежаванне самастойнасці нізавых партыйных структураў;
      9. апазіцыйная дзейнасць альтэрнатыўных палітычных партыяў і рухаў.

Информация о работе Украіна ў першыя пасляваенныя гады. Выхад УССР на міжнародную арэну