Украіна ў першыя пасляваенныя гады. Выхад УССР на міжнародную арэну

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Февраля 2014 в 20:19, реферат

Краткое описание

Другая сусветная вайна нанесла вялікія страты украінскаму народу. На канец 1945 г. на Украіне дзейнічала 27,5 тысяч калгасаў, 784 саўгасы, 1277 МТС. 21 лютага 1948 г. быў прыняты Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савету УССР “Аб высяленні з УССР тых, хто ўхіляецца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадаркі і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця”. Гэты указ меў на мэце пераследванне тых сялян, якія ня выраблялі мінімум працадзён, працавалі на прысядзібных участках. Згаданы указ быў адным з захадаў таталітарнай сістэмы, накіраваны на вырашэнне гаспадарскіх праблемаў метадамі прымусу.

Содержание

Стан сельскай гаспадаркі УССР
Палітыка-ідэалагічная рэакцыя на Украіне
Дзейнасць украінскіх антысавецкіх нацыянальных арганізацыяў. “Саветызацыя” Заходняй Украіны
Выхад УССР на міжнародную арэну

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя Украіны.doc

— 342.50 Кб (Скачать файл)

 

 

    1. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні

 

Аграрная палітыка ў  СССР паслясталінскага перыяду вызначалася пратываборствам двух тэндэнцыяў – прагматычнай і ідэалагічнай. Першая адлюстоўвала наспелую патрэбу ў рэфармаванні адсталай гаспадаркі, другая – традыцыйную лінію сацыялістычнай і камуністычнай перабудовы аграрнага сектару эканомікі згодна з афіцыйнымі ідэалагічнымі догмамі. Першая з названых тэндэнцыяў азначала спробу хаця б часткова перайсці ад рэквізіцыйных да парытэтных стасункаў з вёскай, другая – далейшае адзяржаўленне сельскай гаспадаркі, “падцягванне” кааператыўна-калгаснай формы ўласнасці да ўзроўню ўласнасці “вышэйшай”, “перадавой”, якая прызнавалася толькі дзяржаўная.

У развіцці аграрнай палітыкі пэўнае значэнне адыгралі Пленумы ЦК КПСС, якія адбыліся ў 1953 – 1955 гг. Сярод важнешых крокаў М. Хрушчова – павышэнне матэрыяльнай зацікаўленасці калгаснікаў, павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы вёскі, паляпшэнне тэхнічнага і кадравага забеспячэння гаспадарак. Было дазволена выдаваць калгаснікам грашовы аванс – 25,0% прыбыткаў.

У 1955 г. значна павялічаліся пасевы кукурузы. Гэта кампанія ажыццяўлялася паўсюдна і часцей без належнага эканамічнага абгрунтавання. У 1953 г. пасевы кукурузы на Украіне займалі прыблізна 2,2 млн. гектараў. Рашэннем лютаўскага (1955 г.) Пленума ЦК КПУ ужо ў 1955 г. плянавалася пасеяць больш за 5,2 млн. гектараў кукурузы. У паўднёвых, лесастэпавых і палескіх раёнах УССР істотна скараціліся пасевы азімай пшаніцы.

У 50 – х гг. адбывалася ўзбуйненне калгасаў, дзякуючы чаму часткова зменшыўся апарат кіравання. Вясной 1958 г. машынна-трактарныя станцыі былі ператвораныя ў рамонтна-тэхнічныя станцыі (РТС), а зямлю і тэхніку аб’ядналі ў адных руках. Пачалося развіццё міжкалгаснай кааперацыі. У 1953 – 1959 гг. валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі ўзрасла ў сярэднім на 7,6% за год, вытворчасць стала рэнтабельнай.

Як толькі эканоміка вёскі адужэла, калі адбылося павелічэнне ўраджайнасці зерневых, пагалоўе жывёлы, пачалося далейшае абмежаванне асабістых гаспадарак калгаснікаў. У 1955 г. удвая зменшыліся памеры прысядзібных гаспадарак.

Такім чынам, у 1953 – 1958 гг. у аграрнай палітыцы СССР дамінавала прагматычная тэндэнцыя. Напрыканцы 1950 – х гг. было абвешчана, што сацыялізм  у Савецкім Саюзе перамог канчаткова і поўнасцю, што СССР стаў на шлях разгорнутага будаўніцтва камунізму. У 1959 – 1964 гг. у кіраўніцтве сельскай гаспадаркі запанавала кансерватыўная ідэалагічная тэндэнцыя, што праявілася ў пытаннях асабістых падсобных гаспадарак. І не выпадкова: праблема формаў уласнасці заўсёды разглядалася камуністамі як вызначальная.

У 1957 г. ЦК КПУ паставіў перад партыйнымі, савецкімі, сельскагаспадарчымі органамі заданне: забяспечыць рэзкае павелічэнне пагалоўя кароў на 100 гектараў зямельных угоддзяў. М. Хрушчоў яшчэ ў 1956 г. запатрабаваў, каб сяляне прадавалі сваіх кароў калгасам, але на дабраахвотных пачатках. На практыцы ж  гэтая кампанія ажыццяўлялася прымусовымі метадамі, што выклікала незадаволенасць працоўных.

Асабліва энэргічна гэтая кампанія ажыццяўлялася ў Запарожжы, хоць аб’ектыўных умоваў для гэтага там не было. У 1957 г. у вобласці налічвалася 7 кароў на 100 гектараў угоддзяў. ЦК КПУ планаваў на 3 – 4 гады павялічыць гэты паказчык удвая. Пад націскам адміністрацыі ў калгасе “Перамога” Прыморскага раёна было закуплена ў калгаснікаў 115 кароў. Такая кампанія назіралася і ў іншых раёнах УССР.

Напачатку 1958 г. ЦК КПУ  і Савет Міністраў УССР прынялі пастанову “Аб памылках, дапушчаных у некаторых калгасах Запарожскае вобласці пры закупцы кароў у калгаснікаў”. У гэтым дакуменце адзначалася, што дзеянні праўлення і старшыняў калгасаў некаторых раёнаў вобласці пад выглядам закупкі прымушалі калгаснікаў аддаваць кароў, якія належылі ім асабіста, парушалі прынцып дабраахвотнасці, чынілі ціск на людзей. Пасля прыняцця названай вышэй пастановы пачаўся зваротны працэс: калгаснікі забіралі кароў, “дабраахвотна” праданых гаспадаркам. Станам на 17 лютага 1958 г. у калгасе “Перамога” Прыморскага раёна сяляне забралі 111 са 115 праданых кароў.

Пасля 1958 г. тэмпы развіцця сельскай гаспадаркі значна знізіліся. У 1960 г. валавы збор зерня на Украіне склаў 1,33 млрд. пудоў, замест 2 млрд., што прадугледжвалася дасягнуць; продана хлеба дзяржаве 358,5 млн. пудоў, тады як у мінулыя гады УССР прадавала яго больш за 50 – 600 млн. пудоў.

У 50 – 60 – х гг. асабліва радыкальныя пераўтварэнні былі здзейсненыя ў прамысловасці. Да сярэдзіны 50 – х гг. планаванне і кіраванне гаспадаркай УССР засяроджвалася ў Маскве. У красавіку 1953 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР прыняў рашэнне аб змяншэнні колькасці саюзных  (з 30 да 20) і саюзна-рэспубліканскіх (з 21 да 13) міністэрстваў. З 1953 па 1956 гг. каля 10 тысяч прадпрыемстваў і ўстановаў перайшло ў падпарадкаванне Украінскай ССР, што павялічвала частку рэспубліканскай прамысловасці з 36,0 да 76,0%.

31 траўня 1957 г. чацвёртая  сесія Вярхоўнага Савета УССР ІV склікання прыняла Закон “Аб далейшым удасканаленні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам ва Украінскай ССР”. Згодна з гэтым законам старая сістэма вертыкальнага кіравання прамысловасцю ліквідавалася. Стваралася сістэма саветаў народнай гаспадаркі (СНГ), якія ажыццяўлялі тэрытарыяльнае планаванне і кіраванне прамысловасцю і будаўніцтвам у межах адпаведных эканамічных адміністрацыйных раёнаў. На тэрыторыі УССР было ўтворана 11 такіх раёнаў.

28 чэрвеня 1957 г. Савет Міністраў УССР прыняў пастанову №640, згодна з якой прадпрыемствы і арганізацыі перадаваліся ў падпарадкаванне саўнаргасаў, абласных саветаў дэпутатаў працоўных і міністэрстваў Украінскай ССР. Цяпер амаль уся прамысловасць Украіны знаходзілася ў падпарадкаванні Савета Міністраў УССР, у тым ліку саветаў народных гаспадарак і мясцовых саветаў дэпутатаў працоўных. У верасні 1957 г. быў зацверджаны Статут савета народнай гаспадаркі, па якому Савет Міністраў УССР мог скасаваць, а Савет Міністраў СССР – прыпыніць выкананне пастановаў і распараджэнняў саўнаргаса эканамічнага адміністрацыйнага раёна.

Згодна з Указам Прэзыдыума Вярхоўнага Савета УССР ад 26 снежня 1962 г. замест ужо 14 эканамічных адміністрацыйных раёнаў ствараліся 7 эканамічных раёнаў (без вызначэння “адміністрацыйны”) – Данецкі, Кіеўскі, Львоўскі, Падольскі, Прыдняпроўскі, Харкаўскі і Чарнаморскі. Пачалося ўзмацненне цэнтралісцкіх тэндэнцыяў у кіраванні эканомікай. Вясной 1963 г. указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР рэспубліканскія Дзяржплан, Дзяржбуд, Украінскі савет народнай гаспадаркі ператвораныя ў саюзна-рэспубліканскія органы. У верасні 1963 г. колькасць эканамічных раёнаў на Украіне скарацілася да трох – Данецка-Прыдняпроўскай, Паўднёва-Заходняй і Паўднёвай.

У асноўных галінах прамысловасці заданні сямігадовага плана (1959 – 1965 гг.) былі выкананыя.

Складаючай часткай  сацыяльна-эканамічнай палітыкі М. Хрушчова былі: прыняцце закона аб дзяржаўных пенсіях; павелічэнне заробкаў нізкааплочваемым работнікам; пераход у большасці галінах прамысловасці Украіны з васьмігадзіннага на сямігадзінны працоўны дзень; удасканаленне сістэмы аплаты працы калгаснікам; стварэнне школ – інтэрнатаў і групаў працяглага дня пры школах; шырокае будаўніцтва жылых дамоў. 

 

 

4. Частковая  лібералізацыя нацыянальна-культурнага жыцця

 

Пасля смерці І. Сталіна савецкая нацыянальная палітыка пачала эвалюцыянаваць. Адчувалася змякчэнне ў культурнай і моўнай сферах, што спрыяла ўзмацненню нацыянальных пачуццяў. Адным з асноўных накірункаў частковай лібералізацыі нацыянальна-культурнага жыцця на Украіне ў 50 – першай палове 60 – х гг. было святкаванне 300 – годдзя уз’яднання Украіны з Расіяй і фармаванне афіцыйнай канцэпцыі гістарычнага развіцця Украіны, згодна з якой  “расійская, украінская і беларуская народнасці паходзяць ад адзінага кораню – старажытнарускай народнасці, якая стварыла старажытнарускую дзяржаву – Кіеўскую Русь”. Украінскіх нацыянальных дзеячаў 1917 – 1920 гг. – М. Грушэўскага, В. Віннічэнку, С. Пітлюру – савецкая гістарыяграфія назвала  “прадажнымі агентамі замежнага імперыялізму”.

19 лютага 1954 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР прыняў Указ аб перадачы Крыма Украіне. 26 красавіка 1954 г. быў прыняты закон “Аб перадачы Крымскай вобласці Украінскай ССР”. На тэрыторыі Крыма пражывала 1,2 млн. чалавек. На 1959 г. тут пражывала 71,4% расійцаў і толькі 22,3% украінцаў. Рашэнне аб перадачы Крыма Украіне было прадыктавана згодна з Указам ад 19 лютага 1954 г. тэрытарыяльнай блізасцю, цеснымі эканамічнымі і культурнымі сувязямі. Гэты акт характарызаваўся як падарунак вялікага расейскага народа ўкраінскаму народу.

Складаючымі часткамі нацыянальна-культурнага развіцця УССР у гэты час былі: паступовае ўкараненне ўкраінскай мовы ў розныя сферы дзейнасці, аднак гэты працэс працягваўся да 1959 г.; у красавіку 1959 г. быў прыняты закон, згодна з якім бацькам прадастаўлялася права выбіраць савім дзецям мову навучання, што прывяло да ўзмацнення традыцыйнага курса, звязанай з моўнай палітыкай; шла дэсталінізацыя ўкраінскага мастацтва.

У кіраўніцтве СССР фактычна выявіліся две тэндэнцыі ў палітыкі да царквы: ліберальная і традыцыйна-артадаксальная. Лібералы адстойвалі неабходнасць выключна ідэйнай барацьбы з гэтак званымі рэлігійнымі перажыткамі, выступалі супраць працягвання  “палітычнай вайны” з рэлігіяй, супраць гвалтоўных метадаў у дачыненні да царквы.

Прадстаўнікі артадаксальнага  накірунку настойвалі на працягванні барацьбы з рэлігіяй, патрабавалі максімальна абмежаваць дзейнасць духавенства, забараніць выдавецкую дзейнасць царквы, духоўных навучальных установаў. З 1959 г. пачалася памяншацца колькасць праваслаўных цэркваў, праваслаўнага духавенства.

Палітыка ў дачыненні да царквы была непаслядоўнай і жорсткай.

Такім чынам, нацыянальная палітыка КПСС была арыентаваная на стварэнне адзінага савецкага народа, а ў перспектыве – на поўнае зліццё нацыяў. Практычныя дзеянні партыі хутка развеялі надзею на магчымасць дзейснага суверэнітэту саюзных рэспублік. З канца 50 – х гг. палітыка русіфікацыі Украіны пачала зноў набіраць моц.

 

 

 

 

Лекцыя 3

“Развіты сацыялізм”  на  Украіне

 

 

Пытанні

 

      1. Эканамічная рэформа новага савецкага кіраўніцтва. Стан украінскай эканомікі ў 1965 – 1985 гг.
      2. Канцэпцыя  “развітога сацыялізму”. Палітычнае становішча на Украіне ў 1964 – 1985 гг.
      3. Індывідуальныя праявы дысідэнцтва. Апазіцыя савецкай уладзе ў форме  “крытыкі недалікаў”.
      4. Прыняцце новай Канстытуцыі УССР 1978 г.
      5. Крызіс “развітога сацыялізму”. Паняцце  “герантакратыя”.

 

 

1.   Эканамічная рэформа новага савецкага кіраўніцтва. Стан украінскай эканомікі ў 1965 – 1985 гг.

 

У 1964 г., пасля адхілення М. Хрушчова ад вышэйшай партыйнай пасады, новым першым (1964 – 1966 гг.), а затым Генеральным сакратаром (1966 – 1982 гг.) ЦК КПСС стаў Л. І. Брэжнеў. Яго час характарызаваўся вяртаннем да кансерватыўных тэндэнцыяў, узрастаннем негатыўных працэсаў у эканомікі, палітыцы і культуры, сацыяльнай і духоўнай сферах грамадства.

Спробу эканамічнай  рэформы новае савецкае кіраўніцтва  пачала з шырокіх кансультацыяў у дачыненні да стану і перспектываў развіцця краіны, у першую чаргу эканамічнай сферы.

1965 год увайшоў у  гісторыю як год пачатку буйнамасштабнай  эканамічнай рэформы, ініцыяванай  А. Касыгіным і групай маскоўскай тэхнакратычнай наменклатуры. Ліквідаваліся саўнаргасы, аднаўляліся прамысловыя міністэрствы ў цэнтры. Ствараліся спецыяльныя фонды для матэрыяльнага заахвочвання працаўнікоў, паляпшэння іх дабрабыту, паляпшэння сацыяльна-культурнай сферы.

Ліквідацыя саўнаргасаў пасіліла манапалістычныя тэндэнцыі, што заўсёды былі моцнымі ў яго цалкам адзяржаўленай прамысловасці, а ва ўмовах навукова-тэхнічнага прагрэсу сталі дадатковым чыннікам дэградацыі эканомікі.

Сітуацыя на Украіне мала чым адрознівалася ад агульнадзяржаўнай. У другой палове 60 – пачатку 70 – х гг. эканамічнае становішча на Украіне крыху стабілізавалася.

Непаслядоўнасць і супярэчлівасць эканамічнай рэформы ў другой палове 60 – х гг. адчувалася яшчэ слаба. Эканамісты называюць восьмую пяцігодку (1966 – 1970 гг.) “залатой”. Прадпрыемствы атрымалі адносную самастойнасць, работнікі, інжынерна-тэхнічныя служачыя сталі адчуваць сувязь паміж сваім укладаннем у вытворчасць і заробкам. Крыху падняўся сам заробак, узрос жыццёвы ўзровень народа.

За гады пяцігодкі прамысловасць УССР засвоіла выпуск 440 адзінак новай тэхнікі і матэрыялаў. З вытворчасці было зьнята 1115 найменняў састарэлай тэхнікі. Была створана адзіная энэргетычная сістэма Украіны з падключэннем да яе прамысловых прадпрыемстваў, саўгасаў і калгасаў. Пачатак 1970 – х гг. азнаменаваўся завяршэннем электрыфікацыі вёсак УССР. На працягу восьмай пяцігодкі асноўныя вытворчыя фонды і агульны аб’ём прамысловай вытворчасці ўзраслі ў 1,5 раза, а нацыянальны даход – на 30%. Характэрна, што две трэція прыросту прамысловай прадукцыі было атрымана за кошт павышэння прадукцыйнасці працы.

Усе гэтыя змены тычыліся пераважна цяжкай прамысловасці – металургіі, энэргетыкі, прамысловага машынабудавання. Вытворчасць прадметаў спажывання адставала ад патрэбаў практыкі. Гэта не магло не адбіцца на жыццёвым узроўні насельніцтва. Людзі не маглі набыць элементарных бытавых рэчаваў. У побыту стала звычайным звыклым слова  “дэфіцыт”.

Информация о работе Украіна ў першыя пасляваенныя гады. Выхад УССР на міжнародную арэну