Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Февраля 2014 в 20:19, реферат
Другая сусветная вайна нанесла вялікія страты украінскаму народу. На канец 1945 г. на Украіне дзейнічала 27,5 тысяч калгасаў, 784 саўгасы, 1277 МТС. 21 лютага 1948 г. быў прыняты Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савету УССР “Аб высяленні з УССР тых, хто ўхіляецца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадаркі і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця”. Гэты указ меў на мэце пераследванне тых сялян, якія ня выраблялі мінімум працадзён, працавалі на прысядзібных участках. Згаданы указ быў адным з захадаў таталітарнай сістэмы, накіраваны на вырашэнне гаспадарскіх праблемаў метадамі прымусу.
Стан сельскай гаспадаркі УССР
Палітыка-ідэалагічная рэакцыя на Украіне
Дзейнасць украінскіх антысавецкіх нацыянальных арганізацыяў. “Саветызацыя” Заходняй Украіны
Выхад УССР на міжнародную арэну
Аб’яднанне аднаасобных гаспадарак у калгасы і знікненне асабістага стымулу да працы прывяло да рэзкага зніжэння прадукцыйнасці сельскагаспадарчай вытворчасці. Патрэбны былі дзяржаўныя датацыі, каб утрымаць калгасы.
Вялікую ролю адыгрывала развіццё асветы. Калі ў 1939 г. у Заходняй Украіне працавала 135 украінскіх школ, 70% насельніцтва было непісьменным, сярод студэнтаў ВНУ украінцы складалі 3%, то ўжо ў 1945/1946 навучальным годзе ў заходніх абласцях налічвалася 6,5 тысячы школ, у якіх навучалася 1233000 вучняў. Хутка ўзрастала сетка сямігадовых сярэдніх школ. Вага студэнтаў, якія нарадзіліся ў заходніх абласцях, у 1946 г. складала 37%, а ў 1953 г. – 57%. У 1946 г. у заходніх абласцях УССР працавала 21 ВНУ і 39 тэхнікумаў.
На пачатку 50 – х гг. імклівымі тэмпамі набывае палітыка русіфікацыі Заходняй Украіны. Узрастала сетка расійскамоўных школ. У 1947/1948 навучальным годзе ў іх навучалася 958117 вучняў, у 1953/1954 – 1263152, што складала 21,77% усіх школьнікаў УССР.
У чэрвені 1945 г. УССР стала членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Восеньню 1945 г. Падрыхтоўчая камісія ААН распрацавала парадак дзеянняў першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Першым віцэ – старшынёй Падрыхтоўчай камісіі быў абраны народны камісар вонкавых справаў УССР Зміцер Мануільскі. Ён жа стаў кіраўніком Першага камітэта першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Украіна ўступіла ў некалькі спецыялізаваных органаў ААН – Статыстычную камісію, камітэт па справах бежанцаў, камісію па правох чалавека, стала непастаянным членам Рады бяспекі ААН тэрмінам на 2 гады (1948 – 1949 гг.). Да 1950 г. УССР стала членам 12 міжнародных арганізацыяў. У 1951 – 1958 гг. УССР стала членам яшчэ 12 міжнародных арганізацыяў і іншых органаў.
26 чэрвеня 1945 г. быў падпісаны савецка-чэхаславацкі дагавор, па якому Закарпацце было ўключана ў склад УССР. У лістападзе 1945 г. гэты дагавор ратыфікавалі Народны сход Чэхаславакіі і Вярхоўны Савет СССР. Напрыканцы 1945 г. тэрыторыя УССР узрасла больш чым на 580 тысяч кіламетраў.
Лекцыя 2
Украіна ў перыяд палітычнай “адлігі”
Пытанні
1. Крызіс таталітарнай сістэмы. Палітычнае становішча на Украіне
Падзеі, якія пачалі адбывацца пасля смерці І.. Сталіна, сведчылі аб крызісе савецкага таталітарызму. Яна ахапіла палітычныя, эканамічныя, ідэалагічныя адносіны, высвятліла ўзрастаючую неабходнасць мадэрнізацыі рэжыму.
У палітычнай сферы крызіс меў дваякі выгляд. Па-першае, ён тычыўся палітычнай эліты, які знайшоў сваё адлюстраванне ў барацьбе за перадзел улады, трансфармацыі механізму кіравання. Па-другое, крызіс закрануў усе элементы палітычнай сістэмы – палітычныя інстытуты, прававыя нормы, палітычную культуру.
Цэментуючым элементам савецкай палітычнай сістэмы была партыя. Прынцып дэмакратычнага цэнтралізму на практыцы азначаў жорсткае падпарадкаванне простых камуністаў партыйнаму апарату, а апошняга – лідэрам. Смерць І. Сталіна прывяла да парушэння раўнавагі на вяршыні ўлады, разгарання ўнутраных канфліктаў. Пачалася барацьба за ўладу ў СССР. Гэтая барацьба ў кіруючай вярхушкі СССР адразу паўплывала на становішча ва Украіне. У пачатку сакавіка 1953 г. міністэрства дзяржбяспекі і ўнутраных справаў УССР злучылі ў адно міністэрства – унутраных справаў УССР. На чале гэтага ведамства стаў генерал – лейтэнант П. Мешык. Перш за ўсё П. Мешык намагаўся аслабіць уплыў партыйных органаў у дзейнасці МУС УССР.
У чэрвені 1953 г. Пленум ЦК КПУ звольніў Л. Мельнікава ад абавязкаў першага сакратара і члена Бюро ЦК КПУ (з-за таго, што ён быў абвінавачаны ва ўкараненні ў с ваёй рабоце адміністрацыйна-камандныя метады, нетрывальнасці да крытыкі і важдзізме). На чале ўкраінскай рэспубліканскай партынай арганізацыі ўпершыню стаў украінец – А. Кірычэнка.
У жніўні 1953 г. другім сакратаром ЦК КПУ быў абраны М. Падгорны. Новым кіраўніком Украінскай рэспубліканскай рады прафесійных саюзаў стаў К. Маскалец. 30 чэрвеня 1953 г. сакратарыят ЦК КПСС прыняў пастанову міністэрства ўнутраных справаў СССР аб прызначэнні міністрам унутраных справаў УССР Т. Стракача, а 2 ліпеня Прэзідыюм ЦК КПСС зацвердзіў гэтае рашэнне. Першым намеснікам міністра ўнутраных справаў УССР быў прызначаны М. Слоня, намеснікам міністра – Р. Булдовіч.
У верасні 1953 г. першым сакратаром ЦК КПСС стаў М. Хрушчоў, які энэргічна дамагаўся аднаўлення вяршэнства партыі ў палітычнай сістэме краіны і асабістага лідэрства ў кіруючай вярхушкі.
Ня менш важныя змены адбываліся і на Украіне як складаючай часткі СССР. Новую арыентацыю замацаваў ХVІІІ з’езд КПУ, які адбыўся ў сакавіку 1954 г. Склад кіраўнікоў партыйных органаў, абраных з’ездам, значна аднавіўся: членаў ЦК – на 29,7%, кандыдатаў у члены ЦК – на 49,2%, членаў Рэвізійнай камісіі – на 61,5%. Насуперак практыцы, што склалася за часы сталіншчыны, 26 сакавіка 1954 г. Пленум ЦК КПУ абраў у склад Прэзідыума ЦК выключна ўкраінцаў (членамі – А. Кірычэнку, М. Грэчуху, М. Кальчэнку, А. Карнейчука, З. Каротчанку, І. Назарэнку, М. Падгорнага, І. Сеніна; кандыдатамі ў члены – Г. Грышку, І. Конева, В. Чуйкова). У склад Сакратарыяту ЦК увайшлі толькі ўкраінцы: А. Кірычэнка, М. Падгорны, М. Бубноўскі, І. Назарэнка (праз 2 месяцы – А. Івашчанка).
Працэс лібералізацыі савецкага грамадства, які атрымаў назову “адлігі”, ствараў падмурак для ўмацавання нацыянальных элітаў. Паслабленне цэнтралізму, якое ажыццяўляў М. Хрушчоў, прывяло да паступовага ўзрастання палітычнай актыўнасці ў рэспубліках. Зразумела, што ключавым суб’ектам палітычнае дзейнасці заставаўся Прэзідыум ЦК КПСС, але разам з тым магчымасці кіраўнікоў партыйных і дзяржаўных органаў саюзных рэспублік узраслі.
У другой палове 50 – х
гг. захоўвалася тэндэнцыя “
Напачатку 1960 г. Пленум ЦК КПУ зацвердзіў Прэзідыум у складзе: члены – М. Падгорны (першы сакратар), А. Гаёвы, М. Грачуха, А. Івашчанка, І. Казанец, М. Кальчанка, З. Каротчанка, І. Сенін, У. Шчарбіцкі; кандыдаты ў члены – М. Бубноўскі, А. Скаба, В. Чуйкоў, П. Шэлест.
У 1961 г. у склад Сакратарыяту ЦК КПУ увайшлі шэсць чалавек: М. Падгорны, І. Казанец, М. Бубноўскі, А. Івашчанка, А. Скаба, У. Шчарбіцкі. Вясной 1961 г. замест У. Шчарбіцкага, прызначанага Старшынёю Рады Міністраў УССР, сакратаром ЦК быў абраны А. Гаёвы. У 1962 г. у Сакратарыят ЦК увайшлі П. Шэлест, І. Грушэцкі, В. Камяхоў. У ліпені 1963 г. Пленум ЦК КПУ вызваліў М. Падгорнага ад абавязкаў першага сакратара, а І. Казанца – другога сакратара ЦК КПУ. Гэтыя пасады занялі адпаведна П. Шэлест і М. Собаль.
Грамадскія арганізацыі ў СССР – прафсаюзы, камсамолы, кааперацыі, навуковыя саюзы – былі перыферыйным элементам палітычнай арганізацыі грамадства.
Шматколькаснай грамадзкай арганізацыяй былі прафсаюзы. У 1948 г. яны аб’ядноўвалі на Украіне 4,2 млн. чалавек, у 1958 г. – амаль 9 млн. чалавек.
Іншая грамадская арганізацыя – камсамолы – аб’ядноўвала моладзь і працавала з падрастаючым пакаленнем. На Украіне з 1953 па 1965 гг. колькасць членаў ЛКСМУ узрасла з 2,5 млн. да 3,6 млн. чалавек.
У ліпені 1956 г. у прэсе з’явілася першае паведамленне аб рэабілітацыі ўкраінскіх пісьменнікаў, што сталі ахвярамі сталінскага тэрору. Былі рэабілітаваныя Б. Антоненка – Давыдовіч, П. Капельгародскі, М. Куліш (драматург), Е. Плужнік, І. Мікіценка, М. Ірчан, Г. Хаткевіч, затым, у наступныя гады былі рэабілітаваныя А. Крымскі, С. Піліпенка, П. Руліч.
У лістападзе 1961 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР Сталінская вобласць была перайменаваная ў Данецкую, а горад Сталіно – у Данецк.
Пасля ХХІІ з’езда КПСС працэс дэсталінізацыі пачаў рэзка згасаць. З адхіленнем М. Хрушчова ад улады дэсталінізацыя была канчаткова згорнутая.
Са ўсёй сваёй непаслядоўнасцю, дэсталінізацыя жыватворна ўплывала на маральны стан і на палітычныя настроі народа. На рубяжы 1950 – 1960 – х гг. на Украіне зарадзілася гэтак званае дысідэнцтва, што стала новай праявай непакорлівасці, новай формай грамадскага пратэсту. Дысідэнцтва сфармавалася пад уплывам некалькіх узаемазлучаных фактараў. Па-першае, праявы масавага нацыянальнага руху ў заходніх абласцях УССР, якія паказалі бесперспектыўнасць узброеных метадаў барацьбы; па-другое, абмежаваная лібералізацыя палітычнага рэжыму, што дала надзею на магчымасць паступовага рэфармавання дзеючай сістэмы.
Іншадумства было складаным сацыяльным фенаменам, які злучыў розныя праявы непакорлівасці: ад маральнага непрыняцця савецкіх парадкаў да палітычнай барацьбы з уладай шляхам стварэння таемных арганізацыяў. Дысідэнцтва вызначалася шырокім ідэалагічным спектарам, пачынаючы з неамаркзізму і завяршаючы радыкальным непрыняццем усяго, што звязана з сацыялізмам. На Украіне іншадумства характарызавалася таксама нацыянальна-патрыятычнай накіраванасцю, імкненнем зберагчы моўную і культурную самабытнасць украінскага народа, адстойваннем яго суверэнных правоў.
Да часу смерці І. Сталіна галоўнае вогнішча руху АУН – УПА было ліквідавана. Узброеная барацьба супраць рэжыму не прывяла да пастаўленых мэтаў, яна задыхнулася ў сувязі з пераважаючымі сіламі Савецкай дзяржавы. Яшчэ некалькі гадоў на тэрыторыі УССР дзейнічала антысавецкае падполле, але змяніць развіццё падзеяў яно ўжо не магло. За 1954 – 1959 гг. у Роўненскай, Львоўскай, Станіслаўскай, Валынскай і Цярнопальскай абласцях адбылося 14 адкрытых судовых працэсаў над удзельнікамі паўстанцкага руху, на якіх 24 чалавекі былі асуджаныя да вышэйшай меры пакарання – растрэлу.
За гэты ж перыяд, як бачна з дадатковай запіскі “Аб стане працы органаў дзяржаўнай баспекі УССР”, адрасаванай ЦК КПУ восенню 1959 г., было ліквідавана 183 антысавецкія арганізацыі і групы, прыцягнута да крымінальнай адказнасці 1879 чалавек, выкарыстаныя “прафілактычныя захады” у дачыненні да 1300 чалавек. Акрамя таго, было выкрыта 46 груповак з ліку інтэлігенцыі і моладзі, якія праводзілі актыўную антысавецкую дзейнасць і ў якіх налічвалася 245 чалавек.
Напрыканцы 1958 г. былі арыштаваныя ўдзельнікі падпольнай Аб’яднанай партыі вызвалення Украіны – арганізацыі, створанай у Станіславе групай работнікаў і студэнтаў. У 1959 г. над імі абыўся судовы працэс, на якім да розных тэрмінаў зняволення былі асуджаныя Б. Грамацюк, Я. Ткачук, Б. Цімкаў, М. Плашчак, І, Струцінскі, М. Юрчык, І. Каневіч, В. Плашчак. Група працягвала палітычную лінію АУН – УПА і адстойвала неабходнасць узброенай барацьбы супраць кіруючага савецкага рэжыму.
У снежні 1961 г. была выкрытая таемная арганізацыя, што дзейнічала ў Львове і налічвала больш за 50 чалавек. Яна мела назову “Украінскі нацыянальны камітэт” і стаяла на пазіцыях АУН – УПА. Некалькі ўдзельнікаў гэтай арганізацыі – І. Каваля, Б. Грыцыну, В. Гнота, Р. Гурна – асудзілі да смяротнага пакарання, 15 гадоў зняволення атрымалі М. Мехель, Г. Зельман, П. Клімчак, Г. Кудзік, М. Еўчак; 13 гадоў зняволення атрымаў В. Кандрат, 12 гадоў зняволення атрымалі М. Курыла, С. Пакора, М. Мельнічук ды іншыя.
На мяжы 1950 – 1960 – х гг. намеціўся прынцыповы паварот у развіцці ўкраінскага руху. Цяпер галоўная стаўка рабілася на мірныя, легальныя метады барацьбы за нацыянальную незалежнасць Украіны. Першымі на гэты шлях сталі Л. Лук’яненка і яго сябры, якія зрабілі спробу стварыць арганізацыю, якая б дзейнічала на новых прынцыпах. Яны заснавалі Украінскі працоўна-сялянскі саюз, які меў на мэце выхад Украіны са складу СССР. У студзені 1961 г. Л. Лук’яненка і яго аднадумцы – І. Кандыба, І. Кіпіш, Луцкоў, Бараноўскі – былі арыштаваныя.
У траўні, пасля чатырох месяцаў следства, у Львове адбыўся судовы працэс. Членаў гэтай групы абвінавацілі ў здрадзе Радзіме і на падставе артыкула 56, ч. 1, 64 Крымінальнага кодэксу УССР былі асуджаныя: Л. Лук’яненка – да растрэлу, І. Кандыба – да 15 гадоў, іншыя – да 10 гадоў пазбаўлення волі. У ліпені 1961 г. судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суда УССР замяніла Л. Лук’яненку смяротнае пакаранне на 15 гадоў пазбаўлення волі.
У 1964 г. у заходніх абласцях УССР утварылася яшчэ адна падпольная арганізацыя – Украінскі нацыянальны фронт. Гэтая арганізацыя налічвала больш за 150 чалавек. УНФ распрацаваў некалькі палітычных дакументаў: “Праграму”, “Статут”, “Тактыку”; некалькі гадоў выдаваў тэарэтычны часопіс “Воля і Бацькаўшчына” (усяго выйшла 16 нумароў).
УНФ стаяў на пазіцыях нацыяналізму. Галоўнай мэтай арганізацыі была агітацыя за выхад Украіны са складу СССР і стварэнне самастойнай дзяржавы. Галоўную стаўку члены гэтай арганізацыі рабілі на легальныя метады барацьбы, формай набыцця незалежнасці Украіны яны лічылі ўсенародны рэферэндум. Сярод найбольш актыўных удзельнікаў арганізацыі былі З. Красоўскі, І. Губка, М. Дзяк, І. Магітыч.
Такім чынам, дысідэнцтва 1950 – пачатку 1960 – х гг. стала новай формай руху супраць савецкага таталітарнага рэжыму. Змены ў сістэме функцыянавання ўлады, што адбыліся ў перыяд кіравання М. Хрушчова, умацаванне новай маральна-псіхалагічнай атмасферы, спароджанай крытыкай “культа асобы”, вызначалі сучасныя праявы грамадскага пратэсту. Палітычная апазіцыя на Украіне пачала выкарыстоўваць легальныя метады барацьбы, дзейнічаючы ў рамках савецкай Канстытуцыі. Яна складалася з творчай і навуковай інтэлігенцыі. Дысідэнцтва распрацавала асаблівую форму супраціўлення ўладзе – петыцыйныя кампаніі, але не стварыла ўстойлівых арганізацыяў.
Информация о работе Украіна ў першыя пасляваенныя гады. Выхад УССР на міжнародную арэну