Украіна ў першыя пасляваенныя гады. Выхад УССР на міжнародную арэну

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Февраля 2014 в 20:19, реферат

Краткое описание

Другая сусветная вайна нанесла вялікія страты украінскаму народу. На канец 1945 г. на Украіне дзейнічала 27,5 тысяч калгасаў, 784 саўгасы, 1277 МТС. 21 лютага 1948 г. быў прыняты Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савету УССР “Аб высяленні з УССР тых, хто ўхіляецца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадаркі і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця”. Гэты указ меў на мэце пераследванне тых сялян, якія ня выраблялі мінімум працадзён, працавалі на прысядзібных участках. Згаданы указ быў адным з захадаў таталітарнай сістэмы, накіраваны на вырашэнне гаспадарскіх праблемаў метадамі прымусу.

Содержание

Стан сельскай гаспадаркі УССР
Палітыка-ідэалагічная рэакцыя на Украіне
Дзейнасць украінскіх антысавецкіх нацыянальных арганізацыяў. “Саветызацыя” Заходняй Украіны
Выхад УССР на міжнародную арэну

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя Украіны.doc

— 342.50 Кб (Скачать файл)

Восенню 1992 г. прэм’ер-міністрам Украіны стаў Л. Д. Кучма, які прапанаваў пашырыць паўнамоцтвы Кабінету Міністраў. Вярхоўны Савет падтрымаў прэм’ер-міністра, надаўшы яму права выдаваць дыкрэты.

28 студзеня 1992 г. Вярхоўны Савет зацвердзіў новы дзяржаўны сцяг Украіны – блакітна-жоўты, новы дзяржаўны герб – Трызубец і дзяржаўны гімн  - музыку М. Вярбіцкага на словы П. Чубінскага  “Ще не вмерла Україна”.

У снежні 1991 г. былі прынятыя законы  “Аб абароне Украіны”  і  “Аб Узброеных сілах Украіны”. Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброеных сілаў стаў Прэзідэнт Украіны. Напрыканцы 1991 – пачатку 1992 гг. былі прынятыя законы  “Аб агульным вайсковым абавязку і вайсковай службе” і “Аб сацыяльным і прававым статусе вайскоўцаў і членаў іх сем’яў”.

Сярод іншых нарматыўных актаў, якія вызначалі суверэнітэт Украіны, неабходна назваць наступныя: “Аб грамадзянстве Украіны”, “Аб дзяржаўнай мяжы Украіны”, “Аб памежных вайсках Украіны”, “Аб утварэнні Дзяржаўнага мытнага камітэту Украіны”. 2 лютага 1994 г. быў прыняты закон  “Аб арганізацыі судовага самакіравання”, 5 лістапада 1991 г. – закон  “Аб пракуратуры”, 22 сакавіка 1992 г. – закон  “Аб мясцовых саветах народных дэпутатаў і мясцовым і рэгіянальным самакіраванні”.

Але да прыняцця Канстытуцыі дзяржаўны лад Украіны быў па-сутнасці кангламератам элементаў парламенцкай рэспублікі, прэзідэнцкага праўлення і савецкай улады.

 

 

 

    1. Нацыятворчыя працэсы на Украіне ў 90 – х гг.

 

Набыццё Украінай незалежнасці змяніла характар і напрамак развіцця ў ёй этнапалітычных адносінаў. Колькаснае дамінаванне этнічных украінцаў (больш за 37 млн. чалавек, альбо 72% усяго насельніцтва краіны), іх асаблівая роля ва ўкраінскай гісторыі, у нацыянальна-вызваленчым руху, давалі ім падставы для самавызначэння ў статусе адзінай дзяржаватворчай нацыі, чым надаваўся б украінскай дзяржаўнасці монаэтнічны характар.  Расійцаў на Украіне налічвалася 11 млн. чалавек ці 12% насельніцтва краіны, і яны таксама сталі раўнапраўнымі ўдзельнікамі дзяржаватворчых працэсаў. Прызнанне за этнічнымі неўкраінцамі такого статусу знаменавалася фармаваннем новай украінскай нацыі – шматэтнічнай і шматкультурнай, заснаванай на прынцыпе адзінага грамадзянства.

Найбольш уплывовай арганізацыяй нацыянал-дэмакратычнага накірунку быў Народны рух Украіны. Створаная ў рамках яго структуры Рада нацыянальнасцяў пэўны час была трыбунай для прадстаўнікоў нацыянальна-культурных таварыстваў, якія дамагаліся дэмакратычных пераўтварэнняў у дзяржаве.

Усеўкраінскае палітычнае аб’яднанне  “Дзяржаўная самастойнасць Украіны”  выступіла з  “нацыякратычнай палітычнай філасофіяй”, па якой нацыя разумелася як этнас, які набыў уласную дзяржаву і мае ўладу над нацыянальнымі меншасцямі. Нацыякратычная мадэль грамадскага ладу, што малюе ДСУ, грунтуецца на прызнанні вярхоўнай улады ўкраінскай нацыі, на фармаванні ладу, які адпавядае прыкметам украінскай нацыі, а таксама на асуджэнні змешаных шлюбаў і на забароне міграцыі на Украіну расійцаў.

Непрыняцце большасцю  насельніцтва, у тым ліку і большасцю этнічных украінцаў, нацыякратычнай мадэлі этнанацыянальнай палітыкі выціснула нацыянал-радыкальныя партыі ў бок ад палітычнага жыцця на Украіне. Ліберальная партыя Украіны абвясціла імкненне развязаць на базе рынкавых адносінаў праблему фармавання ўкраінскай палітычнай нацыі, для якой прыярытэтам будзе грамадзянства, а не этнічнае паходжанне.

Выбары дэпутатаў Вярхоўнага Савета Украіны ў 1998 г. паказалі, што 4% бар’ер змаглі пераадолець толькі тыя партыі, якія адмаўлялі нацыякратычную мадэль этнанацыянальнае палітыкі.

25 чэрвеня 1992 г. Вярхоўны  Савет Украіны прыняў закон  “Аб нацыянальных меншасцях на Украіне”. Асноўныя прынцыпы гэтага закону: 1) роўнасць палітычных, сацыяльных, эканамічных і культурных правоў і свабодаў грамадзянаў рэспублікі незалежна ад іх нацыянальна-культурнага паходжання; 2) права нацыянальным меншасцям на нацыянальна-культурную аўтаномію; 3) наданне нацыянальным грамадскім аб’яднанням права выстаўляць сваіх кандыдатаў на выбарах у органы дзяржаўнай улады.

У Канстытуцыі Украіны 1996 г. было канчаткова прызнана, што  ўкраінскае грамадзянства не залежыць ад этнічнай прыналежнасці, а грамадзянскі соцыюм (украінскі народ) ёсць шматнацыянальны фенамен. Згодна з Канстытуцыяй, пасілілася нацыятворчая функцыя ўкраінскай мовы, якая была прызнана адзінай дзяржаўнай. Прадстаўнікам нацыянальных меншасцяў гарантавалася права навучання на роднай мове і на дзяржаўную дапамогу ў яе вывучэнні.

У канцы красавіка 1992 г. Вярхоўны Савет Украіны прыняў закон  “Аб статусе Аўтаномнай Рэспублікі Крым”, згодна з якім Крым – складаючая частка Украіны, яе тэрыторыя не можа быць змененая альбо пераданая ў склад іншай дзяржавы, агульнадзяржаўныя законы павінны быць абавязковыя да выканання на тэрыторыі Крыму.

У распалцы прарасейскіх настрояў у Крыму ў 1993 г. быў утвораны інстытут прэзідэнцтва. У 1994 г. Прэзідэнтам Аўтаномнай Рэспублікі Крым (АРК) стаў Ю. Мяшкоў, а спікерам парламенту – С. Цэкаў. Абодва вызначаліся прарасейскай і антыўкраінскай арыентацыяй. Сепаратысцкі курс Ю. Мяшкова і С. Цэкава завяршыўся 17 сакавіка 1995 г. скасаваннем Прэзідэнтам Украіны Л. Кучмай Канстытуцыі і шэраг законаў АРК і прыняццем Вярхоўным Саветам Украіны закона  “Аб Аўтаномнай Рэспублікі Крым”. Скасаванне Канстытуцыі АРК азначала і скасаванне пасады яе Прэзідэнта. Пазней пазбавіўся сваёй пасады і С. Цэкаў. У лістападзе 1998 г. Вярхоўны Савет Крыму прыняў новую Канстытуцыю. Палітычная сітуацыя ў Крыму стабілізавалася.

 

 

 

    1. Структура і спецыфіка палітычнага плюралізму 90 – х гг.

 

На працягу посткамуністычнага перыяду ўкраінскае грамадства шло шляхам трансфармацыі ад таталітарнай сістэмы ўлады і кіравання да дэмакратычнага ладу. Характэрнай рысай украінскага палітычнага жыцця было тое, што ні адна з палітычных партыяў не мела дамінуючага становішча і падтрымкі большасці насельніцтва. Адарванасць палітычных элітаў ад патрэбаў і інтарэсаў шырокіх колаў насельніцтва досыць пераканаўча ілюстравала тое, што за 100 наяўных палітычных партыяў падчас парламенцкіх выбараў 1998 г. толькі 7 здолелі пераадолець 4% бар’ер, і з іх ні адна не змагла аднаасобна стаць большасцю ў Вярхоўным Савеце.

Канстытуяванне палітычнага прастору Украіны згодна з вектарнай накіраванасцю  “левыя – правыя – цэнтр”  даў малюнак, які сведчыць пра наяўнасць пэўных карэлятыўных сувязяў паміж рознымі сегментамі палітычнага спектру і каштоўнаснымі каардынатамі нацыянальнага палітычнага жыцця. Характэрнай рысай левага сегменту, які ўвабраў у сябе Камуністычную, Сацыялістычную, Прагрэсіўную сацыялістычную, Сялянскую партыі з’яўляецца варыятыўнае стаўленне да такіх базавх каштоўнасцяў, як дзяржаўная незалежнасць, прыватная ўласнасць, вонкавапалітычная стратэгія, дзяржаўнасць мовы і нацыянальная царква.

Вонкавапалітычным прыярытэтам  Кампартыі Украіны з’яўляецца ідэя “славянскага саюза”, які б складаўся з Беларусі, Расіі і Украіны. Камуністы паслядоўна адстойваюць пазіцыю афіцыйнай двухмоўнасці.

Сацыял-дэмакратычная  партыя Украіны дэманстравала адданасць  курсу на эканамічныя рынкавыя рэформы, але не за кошт насельніцтва, а з дапамогай моцнай дзяржаўнай палітыкі сацыяльнай накіраванасці. У вонкавапалітычным аспекце яна стала па пазіцыі здаровага эканамічнага прагматызму, схіляючыся да сбалансаванай вонкавапалітычнай стратэгіі, парытэтнага развіцця адносінаў паміж Захадам і Усходам.

Правая частка палітычнага  спектру Украіны 90-х гг. прадстаўлена такімі партыямі, як “Дзяржаўная самастойнасць  Украіны”, Нацыянальна-сацыяльная партыя, Украінская нацыянальная асамблея, Канрэс украінскіх нацыяналістаў, Украінская кансерватыўная рэспубліканская партыя, Украінская рэспубліканская партыя. Што да правацэнтрысцкага накірунку гэтага спектру, то яго прадстаўнікамі сталі партыі гэтак званай нацыянальна-дэмакратычнай арыентацыі – Народны рух Украіны, Украінскі народны рух, Партыя “Рэформы і парадак”. Усе яны выступаюць за падтрымку айчыннай вытворчасці, нацыянальнага капіталу, адзіную дзяржаўную ўкраінскую мову і нацыянальную царкву.

Украінскі палітычны  центр з’явіўся на палітычнай арэне  ў пачатку 90 – х гг. Такія палітычныя сілы, як Партыя дэмакратычнага адраджэння Украіны, аб’яднанне “Новая Украіна”, Ліберальная партыя Украіны сталі перадвеснікам палітычнага цэнтрызму. Палітычнымі сіламі цэнтрысцкага накірунку сталі Народна-дэмакратычная партыя, Аграрная партыя, Дэмакратычная партыя, Працоўная партыя, партыя Дэмакратычны саюз, Украінская партыя прамыслоўцаў і прадпремстваў. Большасць з іх выступае за сбалансаванае развіццё партнерскіх адносінаў як з краінамі Захаду, так і Ўсходу. У моўным пытанні яны сталі на пазіцыю прытрымлівання канстытуцыйнага статус-кво з адначасовым улічваннем той сітуацыі, што гістарычна склалася ва Ўкраіне.

У цэлым, палітычны спектр украінскага грамадства ператварыўся ў рухомы прастор, паміж сегментамі якога пастаянна адбываецца дыфузія, працэс пошуку кампрамісаў, збліжэння і ўзгаднення пазіцыяў.

 

 

 

4. Прэзідэнцтва Л. Краўчука

 

Напачатку 90-х гг. самым  папулярным палітыкам на Украіне  быў Л. Краўчук. Але, маючы ў цэлым  пазітыўны баланс палітычнага рэсурсу, Л. Краўчук засяродзіўся не столькі  на правядзенні рэформаў, колькі на вонкавапалітычным умацаванні краіны і суперніцтва з Вярхоўным Саветам за аб’ём уладных паўнамоцтваў.

Пазначыліся негатыўныя з’явы ў эканамічным становішчы Украіны. З 1992 па 1994 гг. валавы ўнутраны прадукт скараціўся на 13%, прамысловая вытворчасць – на 20%, валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі – на 12,6%. У 1992 г. дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту складаў 50%, у 1993 г. – 38%.

Выхад са складанай сітуацыі, у якой апынулася Украіна, ускладнялася напружанымі адносінамі паміж прэзідэнтам і парламентам. Гэтае супрацьстаянне было абумоўлена як аб’ектыўнымі, так і суб’ектыўнымі чыннікамі. Да аб’ектыўных чыннікаў трэба аднесці крызіс суіснавання галінаў улады, эканамічны крызіс, ідэалагічная несумяшчальнасць розных груп палітычнай эліты. Што да суб’ектыўных момантаў, то тут гаворка ідзе аб адсутнасці рашучасці ў ажыццяўленні рынкавых пераўтварэнняў з боку самога Л. Краўчука. Супрацьстаянне вяло да ўрадавай чахарды: за тры гады змянілася тры прэм’ер-мінісры.

Пачатак канфрантацыі прыпаў на перыяд дзейнасці Кабінета Міністраў на чале з В. Фокіным. У сярэдзіне 1992 г. фінансава-эканамічны стан краіны істотна пагоршыўся і напрыканцы пятай сесіі Вярхоўнага Савета 12-га (1-га) склікання паўстала пытанне аб адстаўцы В. Фокіна з пасады прэм’ер-міністра. Але яму ўдалося ўтрымацца з дапамогай дэмарша з боку членаў Кабінету Міністраў, якія заявілі аб гатоўнасці скласці свае паўнамоцтвы і пайсці ў адстаўку. Тым не менш урад В. Фокіна дзейнічаў да кастрычніка 1992 г. 13 кастрычніка 1992 г. Л. Краўчук быў вымушаны пайсці на саступку парламенцкай волі і прызначыць на пасаду прэм’ер-міністра Леаніда Кучму.

Лета 1993 г. на Украіне  распачалося не толькі крызісам улады, але і і шахцёрскімі стачкамі. Палітыка лібералізацыі цэнаў моцна  адбілася не толькі па кішэнях бюджэтных работнікаў, а і вытворцаў таварнай прадукцыі, асабліва шахцёраў.

16 чэрвеня 1993 г. на  разгляд народных дэпутатаў быў  дадзены праект пастановы ў  дачыненні да рэферэндума па  пытанні даверу/недаверу адначасова  і Вярхоўнаму Савету, і Прэзідэнту. 17 чэрвеня Вярхоўны Савет прыняў пастанову аб рэферэндуме аб даверу/недаверу парламенту і Прэзідэнту. Датай рэферэндума была вызначана 26 верасня 1993 г. Праз некаторы час Вярхоўны Савет афіцыйна з прычыны тэхнічнай немагчымасці забяспечыць паспяховае правядзенне рэферэндума ў сціслыя тэрміны адмовіўся ад свайго рашэння, а замест гэтага прызначыў на 27 сакавіка 1994 г. датэрміновыя парламенцкія, а на 26 чэрвеня таго ж году – датэрміновыя прэзідэнцкія выбары.

Тым часам у дзеяннях абноўленага складу Кабінета Міністраў пачалося лабіяванне антырынкавых рашэнняў, асабліва ў дачыненні да фінансавага курсу карбованца, што прывяло да адстаўкі ідэолага рэформаў – віцэ-прэм’ера В. Пінзеніка, а затым і самаго прэм’ер-міністра Л. Кучмы 23 верасня 1993 г.

 

 

 

    1. Прэзідэнцтва Л. Кучмы

 

Датэрміновыя выбары 1994 г. праводзіліся па старай мажарытарнай сістэме. Найбольш кандыдатаў у дэпутаты было высунута ад працоўных калектываў. Далей шлі прадстаўнікі ад сходаў выбарнікаў і толькі трэцімі па колькасці  шлі кандыдаты ад палітычных партыяў. Канчатковы падзел галасоў па партыйнай прыналежнасці выявіў такі малюнак: 

 

 

 

 


Информация о работе Украіна ў першыя пасляваенныя гады. Выхад УССР на міжнародную арэну