Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2014 в 18:55, шпаргалка

Краткое описание

Першыя пасяленні людзей на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага грамадства.
Рассяленне славянскіх пляменаў на тэрыторыі Б. Гаспадарчыя адносіны. Грамадскае развіцце (VІ-ІХст).
Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэр-рыі Б. Полацкае і Тураўскае княстыв

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя.doc

— 559.50 Кб (Скачать файл)

 

58. Сацыяльна-эканамічнсе  стновішча Рэспублікі Беларусь  у 1990-х — 2013 гг: набыткі і праблемы

Перыяд 1991-1994 гг. быў характэрны аслабленнем паліт-га і экан-га кіраўніцтва рэспублікай, вострай барацьбой за ўладу ў Вярхоўным Савеце паміж староннікамі капіталізацыі грамадства і іх супраціўнікамі. У гэты час ствараюцца рад палітычных партый. Але яны былі адносна нешматлікімі і не аказвалі істотнага ўплыву на ход падзей. Пры Вярхоўным Савеце РБ была створана камісія па распрацоўцы новага праекта Канстытуцыі РБ. Асноўны закон РБ быў прыняты 15 сакавіка 1994 г. Увядзенны інстытута прэзідэнцтва. Выбарамі 10 ліпеня 1994 г. першым Прэзідэнтам РБ стаў А.Р.Лукашэнка. У маі 1995 г. адбыліся новыя выбары ў парламент. Адначасова Прэзідэнт ініцыіраваў правядзенне рэферэндума па пытаннях надання рускай мове нараду з бел. статуса дзяржаўнай, аб змене сімволікі, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і аб праве Прэзідэнта датэрміновага роспуску парламента ў выпадку парушэння ім Канстытуцыі РБ.

У 1996 г. Прэзідэнт ініцыіраваў правядзенне другога рэферэндума, згодна з якім, былі ўнесены змены ў Канстытуцыю. Вярхоўны Савет стаў двухпалатным у складзе Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў. Былі пашыраны правы Прэзідэнта, перанос Дня незалежнасці РБ на 3 ліпеня, супраць свабоднай куплі-прадаж зямлі, супраць адмены смяротнай казні. У 2000 г. былі праведзены выбары новага двухпалатнага парламента, а ў 2001 г.другія выбары А. Р. Лукашэнкі. 14 кастрычніка 2004 г., А. Р. Лукашэнка атрымаў права зноў балаціравацца на пасаду Прэзідэнта ў час выбараў 2006 г., у выніку якіх ён атрымаў у сваю падтрымку падаўляючую большасць галасоў выбаршчыкаў.У час парламенцкіх выбараў 28 верасня 2008 г. ні адзін з прадстаўнікоў апазіцыі не быў выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. У цэлым жа за гады пасля ўвядзення прэзідэнцкага кіравання палітычная абстаноўка ў рэспубліцы стабілізавался, была створана дакладная вертыкаль улады. У знешняй палітыцы РБ ўзяла курс на устанаўленне добрых і ўзаемавыгадных адносін з замежнымі партнёрамі. Беларусь стала членам некалькі дзесяткаў міжнародных арганізацый.

Пачалася прыватызацыя прадпрыемстваў і пераход на свабоднае цэнаўтварэнне, у с/г быў узяты курс на развал калгасаў і замену іх фермерскімі гаспадаркамі. Гэта прывяло да рэзкага зніжэння аб'ёмаў вытворчасці і ўзроўня жыцця насельніцтва. Палажэнне яшчэ больш ускладнялася ў сувязі з узрастаючай інфляцыяй, ростам беспрацоўя, нарастаннем іншых сацыяльных праблем. Былі зацверджаны асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на 1996-2000 гг., прыпынена дзікая «прыхватызацыя», спыніўся дэмантаж буйнай калгасна-саўгаснай вытворчасці і зроблены упор на сельскагаспадарчыя кааператывы. У 2001 г. РБ першай на постсавецкай прасторы аднавіла ўзровень вытворчасці 1990 г. Паступова пачалася павышацца рэальная зарплата. Пачалося ажыўленне сельскагаспадарчай галіны эканомікі. У 2001-2005 гг. прырост валавага ўнутранага прадукту ў РБ штогод складаў у сярэднім 7,5%. Паступова пачалася выпрацоўвацца «беларуская мадэль» сацыяльна-эканамічнаяга развіцця, дзе захаваліся сістэма сацыяльнай абароны і сацыяльныя гарантыі для людзей, усталявана моцная дзяржаўная ўлада з апорай на народ, стабільна развіваецца эканоміка. У 2006 г. былі абмеркаваны і зацвержаны асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на 2006-2010 гг, дзе у якасці асноўнай задачы пастаўлена павышэнне якасці жыццлюдзей.

 

59. Навука і культура  Беларусі ў сучасных умовах (1990-е  — 2013гг.).

Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці рэспублікі, а таксама эканамічны крызіс вызначылі кірунак развіцця культуры Беларусі. У змяніўшыхся ўмовах выразна праявіліся яе новыя рысы: паступовае пераадоленне ідэалагічнага і дзяржаўнага кантролю ў культуры, здзяйсненне пэўных крокаў на шляху да нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі, вяртанне айчыннай гістарычнай спадчыны і інш.

Сярэднія школы рэспублікі перайшлі на новыя праграмы навучання, на падручнікі, складзеныя беларускімі аўтарамі. Адчыніліся ліцэі, гімназіі, каледжы (у 1991/92 навучальным годзе ўжо працавала 33 гімназіі, 12 ліцэяў, 2 каледжы).

Падмуркам навукі па-ранейшаму застаецца АН Беларусі, дзе дзейнічае больш за 20 навукова-даследчых інстытутаў. Інстытут фізікі акадэміі распрацаваў тэхналогію вырошчвання штучных алмазаў. У філалогіі адбыліся значныя змены, упершыню свет убачыў трохтомны слоўнік беларускай мовы.

У 1990 г. у свеце шырока адзначалася 500-годдзе з дня нараджэння беларускага асветніка і першадрукара Ф.Скарыны. Гэтаму юбілею была прысвечана святочная цырымонія ў Парыжы ў штаб-кватэры ЮНЕСКА. Вяртанню гістарычнай памяці народа садзейнічае выданне часопісаў "Спадчына", "Беларускі гістарычны часопіс", "Беларуская мінуўшчына" і інш. Выйшлі ў свет і перавыдадзены дзесяткі даследаванняў па гісторыі і культуры Беларусі. Сярод іх працы А. Мальдзіса, М. Ермаловіча, А. Лойкі, М. Біча і інш. Вялікая праца праводзіцца па перавыданні твораў рэпрэсіраваных навукоўцаў. Адноўлены ў памяці народа імёны выдатных беларускіх вучоных гісторыкаў У. Ігнатоўскага, пяру якога належыць "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі", В. Ластоўскага, які яшчэ ў 1910 г. надрукаваў упершыню на беларускай мове "Кароткую гісторыю Беларусі", М. Доўнар-Запольскага і інш.

Усё больш моцны ўплыў на свядомасць беларускага народа аказваюць пісьменнікі. Высокай грамадзянскай пазіцыяй вылучаюцца творы В. Быкава, Н. Гілевіча. Гістарычная тэматыка пераважае ў творчасці У.Арлова ("Таямніцы полацкай гісторыі), Л. Дайнекі (раманы "Меч князя Вячкі", "След ваўкалака"), К.Тарасава ("Памяць пра легенды. Постаці беларускай мінуўшчыны"), В.Чаропкі ("Імя ў летапісе").

У 1993 г. у рэспубліцы налічвалася 23 тэатры. У ліпні 1989 г. упершыню пад адкрытым небам у двары Траецкага прадмесця ў Мінску была пастаўлена опера У. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха". Падзеяй у тэатральным жыцці рэспублікі стаў спектакль "Тутэйшыя" Я. Купалы (1990), прасякнуты ідэяй адраджэння нацыянальнай свядомасці беларускага народа. У 1994 г. пастаўлена п’еса В. Дуніна-Марцінкевіча "Ідылія". У фарміраванне творчага аблічча тэатра вялікі ўклад зрабілі акцёры Г. Глебаў, Л. Рахленка, З. Стома, С. Станюта і інш.

Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў "Мінская вясна", "Славянскі базар", "Віцебская восень", "Беларуская сакавіца" і інш.

У сучасным выяўленчым мастацтве Беларусі выразна пашырыліся нефармальныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі "Арттворчасць", "Вітанова", "Жыльбея", "Верхні горад" і інш. З'явіліся неафіцыйныя творчыя аб'яднанні. Традыцыйна высокім прафесіяналізмам вызначаецца беларуская школа графікі. Яе найбольш таленавітыя прадстаўнікі - В. Шаранговіч, М. Купава, А. Кашкурэвіч і інш.

 

60. Знешнепалітычная дзейнасць  Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах (1990-я — 2013 гг)

Канстытуцыя РБ 1994 г. вызначыла асноўныя прынцыпы знешняй палітыкі сувярэннай дзяржавы.

РБ далучылася да Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. Яна зменшыла колькасць агульных узбраенняў. У 1992 г. Б. вывела са сваёй тэрыторыі тактычную ядзерную зброю, нягледзячы на тое, што стратэгічныя і тактычныя ядзерныя ракеты ЗША і блока НАТО заставаліся нацэленымі на яе. РБ стала нейтральнай бяз’ядзернай дзяржавай у цэнтры Еўропы.

Прэзідэнт РБ 3 ліпеня 1996 г. прапанаваў стварыць у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе прастору, свабодную ад ядзернай зброі.

РБ развівала і развівае палітычныя і эканамічныя сувязі з краінамі СНД, у першую чаргу з Расіяй. 2 красавіка 1996 года быў надісаны Дагавор аб Супольніцтве РБ і РФ.

Падпісанне 2 красавіка 1997 года ў Маскве Дагавора аб Саюзе Б. і Р.. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Б. і Р..

На долю Расіі прыходзіцца каля паловы агульнага аб’ёму знешняга гандлю Беларусі.

 

РБ развівае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з дзяржавамі далёкага замежжа. Важнымі гандлёвымі партнёрамі Б. з’яўляюцца еўрапейскія краіны, у тым ліку Германія, Вялікабрытанія, Польшча, Нідэрланды, Літва, Латвія і інш.

Паспяхова развіваюцца палітычныя і гандлёва-эканамічныя сувязі паміж РБ і Кітаем.

РБ пачала распрацоўку залежаў нафты і яе здабычу ў Венесуэле. У гэтую лацінаамерыканскую краіну Б. пастаўляе прадукцыю свайго машынабудавання, хімічнай прамысловасці, бытавыя тавары, ажыццяўляе там жыллёвае будаўніцтва. Паміж Б. і Венесуэлай пашыраюцца маштабы і набіраюць высокія тэмпы палітычныя і гандлёва-эканамічныя сувязі. Гэтаму ў немалой ступені садзейнічаюць ўзаемныя візіты прэзідэнтаў абедзвюх краін.

РБ прыцягвае ў сваю эканоміку капіталы і вопыт замежных інвестараў і міжнародных валютна-фінансавых арганізацый.

Развіваецца супрацоўніцтва Б. і замежных краін у галіне навукі, літаратуры і мастацтва.

Адным з кірункаў міжнароднай дзейнасці РБ з’яўляецца вырашэнне праблем, звязаных з ліквідацыяй вынікаў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Нягледзячы на вялікія намаганні, зробленыя кіраўніцтвам краіны дзеля пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы, а таксама на дапамогу ўрадавых арганізацый і грамадскасці замежных краін, праблема Чарнобыля па сённяшні дзень застаецца вострай.

 

 


Информация о работе Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"