Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2014 в 18:55, шпаргалка

Краткое описание

Першыя пасяленні людзей на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага грамадства.
Рассяленне славянскіх пляменаў на тэрыторыі Б. Гаспадарчыя адносіны. Грамадскае развіцце (VІ-ІХст).
Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэр-рыі Б. Полацкае і Тураўскае княстыв

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя.doc

— 559.50 Кб (Скачать файл)

Такім чынам, у 60-90-я гг. XIX ст. сельская гаспадарка Б.зрабіла значны крок наперад на шляху да капіталізму. Аднак яе развіццё стрымлівалася рэшткамі прыгонніцтва.

Прамысловасць Беларусі ў парэформенны перыяд

Як правіла, у фабрыкі ператвараліся мануфактуры яўрэяў-рамеснікаў, якія набывалі абсталяванне і наймалі мясцовых рабочых. У 80-90-х гг. XIX ст. колькасць прамысловых прадпрыемств узрасла ў 16 разоў. У 1890 г. у Б. працавала каля 1800 прадпрыемств розных галін прамысловасці.

Найбольш хутка развівалася дрэваапрацоўчая, картонна-папяровая, лёгкая і харчовая прамысловасць, якая абапіралася на мясцовую сыравінную базу. У Б.хуткімі тэмпамі будаваліся вінакурныя заводы, запалкавыя, тытунёвыя фабрыкі, шклозаводы, мэблевыя прадпрыемствы.

Імклівымі тэмпамі ішло чыгуначнае будаўніцтва. У Б. было пабудавана каля 2800 вёрст чыгункі. Разам з чыгункай будаваліся бел.гарады, якія ператвараліся ў цэнтры рэгіянальнага гандлю. З 1863 г. па 1900 г. гарадское насельніцтва павялічылася на 96%. Б. рэзка актывізавала  гандаль з Расіяй і Заходняй Еўропай.

У Б. былі адкрыты аддзяленні Дзяржаўнага, Дваранскага і Сялянскага банкаў. Прыватныя банкі пачалі працаваць у Мінску. Аддзяленні прыватных банкаў дзейнічалі ў Гомелі, Гродне, Бабруйску і Слоніме.

 У 1900 г. у Б. налічвалася каля 460 тысяч рабочых. Да дробнай буржуазіі вясковага тыпу належыла каля 103 тысяч чал., да сярэдняй буржуазіі – 47 тысяч чал., да буйной – 33 тысяч чалавек. Увогуле ў канцы XIX ст. усё насельніцтва Б. паводле класавага складу размяркаваліся так: памешчыкі, буйная буржуазія, вышэйшыя чыноўнікі – 147 тыс. чал., дробныя гаспадары – 1993 тыс. чал., пралетарыят – 3674 тыс.чал.

Такім чынам, пасля 1861 г. у Б. паступова ўсталяваўся капіталізм, ішла індустралізацыя краіны.

 

26. Паустанне 1863 года на Беларусi.

К Калiноускi нарадзiуся 21.01.1838 года у мястэчку Мастауляны Гродзенскага павета. Бацька быу уладальнiкам  невялiкай мануфактуры. З 1849 года сям'я пражывала у фальварку Якушоука Ваукавыскага павета.У 1852 годзе Калiноускi скончыу прагiмназiю у Свiслачы ,а у 1860 годзе - юрыдычны факультэт Пецярбургскага унiверсiтэта. Менавiта там сфармiравауся яго рэвалюцыйны светапогляд.У сакавiку 1861 года  Калiноускi вярнууся на Радзiму i пачау ствараць рэвалюцыйную арганiзацыю.У  яе увайшлi:В.Урублеускi,Ражанскi,Мiлевiч, Сангiн, Заблоцкi.Летам 1862 года Калiноускi стау членам,а у кастрычнiку 1862 года - старшыней Лiтоускага правiнцыяльнага камiтэта (ЛПК). У Вiльнi - цэнтры чырвоных на Лiтве i Беларусi,якi узначальвау падрыхтоуку узброенага паустання супраць царызму. Паустанне рыхтавалася сумесна з Варшаускiм Цэнтральным нацыянальным камiтэтам (ЦНК).Адзiнства поглядау на задачы паустання памiж ЛПК i ЦНК не было.Варшаускi ЦНК галоуную задачу бачыу у аднауленнi Рэчы  Паспалiтай у межах 1772 года. Аграрнае пытанне для iх было другарадным.К.Калiноускi ж выступау як арганiзатар сялянскага паустання i галоуную задачу бачыу у раздачы сялянам усiх зямель,у тым лiку i памешчыцкiх. К.Калiноускi iмкнууся аднавiць самастойнасць Лiтвы-Беларусi. За гэта польскiя нацыяналiсты назвалi К.Калiноускага "Лiтоускiм сепаратыстам".

Паустанне у Польшчы пачалося 10 студзеня  1863 года. У гэты дзень быу, створаны польскi нацыянальны урад выдадзены "Манiфест" i два аграрныя дыкрэты, у якiх асвятлялiся мэты i праграма  паустання. На Лiтве i Беларусi паустанне пачалося 20 студзеня  1863 года.27 лютага польскiя нацыяналiсты адхiлiлi ад улады Часовы урад Лiтвы i Беларусi на чале з Калiноускiм.Уладу перадалi Вiленскаму камiтэту белых.Калiноускi быу прызначаны на пасаду Гродзенскага ваяводскага камiсара.Абмежаваная праграма паустання белых выключала магчымасць шырокага удзелу у iм сялянства, асаблiва на Беларусi i Лiтве,для якога быу чужым лозунг аб аднауленнi РП у межах 1772 года. Гэта фактычна перакрэслiла надзеi на усеагульнае сялянскае паустанне. Адзiнага плана баявых  дзеянняу у паустацау не было. Многiя атрады былi разбiты на самым пачатку паустання.Наiбольш паспяхова дзейнiчау атрад  Людвiка Звяждоускага у Магiлеускай  губернii. У ноч з 23 на 24 красавiка, з дапамогай студентау Горын-Горыцкага земляробчага iнстытута,паустанцам удалося захапiць павятовы горад.Горкi. У цэлым на Беларусi сяляне складалi толькi 18% ад агульнай колькасцi паустанцау, шляхта - 75%. Гэтыя даныя не дазваляюць характарызаваць паустан не 1863 года як сялянскае. Падауленнем  паустання на тэрыторыi Беларусi i Лiтвы,з мая 1863 года кiравау М.М.Мурауёу. Ён прымусiу памешчыкау i вышэйшае каталiцкае духавенства адмовiцца ад падтрымкi паустання.Многiя кiраунiкi паустання былi павешаны цi растраляны. У такiх умовах К.Калiноускаму было  прапанавана узначалiць паустанне. Уся улада к канцу жнiуня 1863 года была сканцэнтравана у куках Калiноускага, якi прымау рашучыя захады каб дабiцца пералому у ходзе пастання.Але час быу упушчаны.На пачатку верасня 1863 г.паустанне было падаулена,К.Калiноускi пратрымауся на волi да студзеня 1864 года.Ён планавау к вясне 1864 года падрыхтаваць новае паустанне,але быу выдадзены здраднiкам i трапiу у рукi ворага.Ваенна-палявы суд прыгаварыу Калiноускага да смяротнай кары. К.Калiноускi быу павешаны 10 сакавiка  1864 года у Вiльн i.За удзел у паустаннi 128 чалавек было пакарана смерцю,а 12483 былi адпраулены на катаргу у Сiбiр,цi арыштанскiя роты.За удзел у паустаннi студэнтау царскi урад закрыу на Беларусi адзiную ВНУ.Але паустанне дало i плён: 1. было адменена часоваабавязанае становiшча беларускiх сялян (1863г.); 2. на 20% былi знiжаны выкупныя прляцяжы на зямлю; 3. Беларускiя сяляне былi  пераведзены у разрад землеуласнiкау.Такiм чынам гэтыя уступкi урада iстотна аблегчылi становiшча беларускiх сялян.

 

27. Грамадска-палітычны  рух у Беларусі ў другой палове ХІХ ст.

Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. у Б. адзначаўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў. Выступленні сялян былі паасобныя і нсарганізаваныя.

Арганізаваны рэвалюцыйны рух у Б. пачаў адраджаццатолькі ў сярэдзіне 1870х гг.

Народніцкі рух у Б. быў ідэйна і арганізацыйна звяззны з агульнарасійскім. У Б. дзейнічалі народніцкія гурткі. Іх наведвалі навучэнцы, якія вьівучалі забароненую літаратуру. Меліся спробы весці агітацыю сярод сялян.

У 1879 і 1880 гг. у Б. двойчы прыязджаў лідэр "Чорнага перадзелу" Г.В. Пляханаў. У Мінску была арганізавана падпольная друкарня "Чорнага перадзелу”. У 1882 г. арганізацыя распалася.

У сваёй дзейнасці нарадавольцы рабілі стаўку на індывідуальны палітычны тэрор супраць прадстаўнікоў улады. 1 сакавіка 1881 г., пасля некалькіх няўдалых спроб, яны забілі Аляксандра II. Аднак паўстання не адбылося.

Народнікі ў Б. спрабавалі аб'яднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку 1882 г. у Вільні была створана Паўночназаходняя арганізацыя "Народнай волі".

У другой палове 1880х 1890я гг. пануючым накірункам у народніцтве з'яўляўся ліберальны. Ліберальныя народнікі галоўную ўвагу звярнулі на рэфарміраванне зямельнага заканадаўства.

Пасля рэформы 1861 г. у Б. значна паскорыўся працэс фарміравання класа наёмных рабочых.

У гэты ж час ідэалогія народніцтва пачала саступаць месца марксізму. Першае знаёмства з марксісцкай літаратурай адбылося яшчэ ў гуртках народнікаў. Узнікненне самастойнага сацыялдэмакратычнага руху ў Б. звязана з дзейнасцю Польскай партыі "Пралетарыят" і пляханаўскай групы "Вызваленне працы". У другой палове 1880х пачатку 1890х гг. у некаторых гарадах Беларусі былі арганізаваны гурткі, у якіх вывучалі працы К. Маркса, Ф. Энгельса і іх паслядоўнікаў. У Мінску такімі гурткамі кіравалі Э. Абрамовіч, I. Гурвіч і С. Трусевіч.

Прыблізна з сярэдзіны 1890х гг. сацыялдэмакраты пачалі наладжваць прапаганду ідэй сацыялізму ў рабочым асяроддзі. У Мінску аформіліся дзве сацыялдэмакратычныя групы. Адну з іх узначальвалі Я. Гурвіч і П. Берман. Другая група, пад кіраўніцтвам С. Трусевіча, вяла прапаганду на буйных прадпрыемствах Мінска.

У другой палове 1890х гг. сярод сацыялдэ.макратаў шматнацыянальных заходніх губерняў пераважала

Значны ўздым стачачнай барацьбы рабочых у другой палоре 1890х гг., узнікненне буйных гарадскіх і рэгіянальных сацьіялдэ.макратычных арганізацый выклікалі неабходнасць аб'яднання сацыялдэмакратаў у адзіную партыю.

13сакавіка 1898г. у Мінску прайшоў  з'езд прадстаўнікоў пецярбургскага, маскоўскага, кіеўскага і екацярынаслаўскага "Саюзаў барацьбы", кіеўскай "Рабочай газеты" і Бунда. З'езд прыняў рашэнне аб аб'яднанні прадстаўленых на ім арганізацын у Расійскую сацыялдэмакратычную рабоную партыю (РСДРП) і выбраў ЦК партыі. Бунд увайшоў у РСДРП на правах аўтаноміі ў вырашэнні мясцовых спраў.

Хутка пасля першага з'езда РСДРП яе ЦК быў арыштаваны.

На тэрыторыі Б.і ў пачатку XX ст. дзейнічалі невялікія групы Сацыялдэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ), створанай у 1900 г. на з'ездзе прадстаўнікоў РСЛ і сацыялдэмакратаў Польшчы.

Такім чынам, у канцы XIX ст. былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы розных апазіцыйных самадзяржаўю сіл, якія пачалі афармляцца ў палітычныя партыі.

 

28. Фарміраванне беларускай  нацыі. Беларускі нацыянальны ру  у канцы XIX— XX пачатку ст.

Нацыя  – гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці.

 Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян  ад прыгоннай залежнасці, стварыла  ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак з арыентацыяй на рынак. Рабочая сіла стала таварам, пашырыліся магчымасці яе міграцыі.

 На аснове зрухаў у станаўленні  капіталістычнай рыначнай эканомікі  адбывалася разлажэнне саслоўяў  феадальнага грамадства – дваран, сялян, рамеснікаў, гандляроў, купцоў і фарміраванне асноўных класаў капіталістычнага грамадства – пралетарыяту і буржуазіі. Прамысловы пралетарыят Б. характарызаваўся шматнацыянальнасцю і адносна невысокай канцэнтрацыяй.

 Гандлёва-прамысловая буржуазія Б. была таксама шматнацыянальнай, прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага насельніцтва

 Б. нацыянальная буржуазія складалася з заможных сялян і выхадцаў з дробнай шляхты.

Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі бел. нацыі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвала і тое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада ў XIX ст. не выкарыстоўвалася, за нязначнымі выключэннямі, бел. мова.

 У канцы XIX ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў.

Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Б., найбольш развітыя ў эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных адносінах у параўнанні з іншымі раёнамі.

Працэс фарміравання бел. нацыі закрануў і насельніцтва Палесся. На тэрыторыі ўсходняй часткі Б. працэсы нацыянальнай кансалідацыі ішлі больш замаруджана, тут адчуваўся больш моцны расійскі ўплыў.

Абсалютная большасць бел. жыла ў сельскай мясцовасці.

За 40 паслярэформенных гадоў колькасць жыхароў Б. падвоілася. У пачатку XX ст. прырост насельніцтва некалькі паменшыўся. Гэта было звязана з развіццём міграцыйных працэсаў у выніку класавай дыферэнцыяцыі і аграрнай перанаселенасці бел. вёскі.

 У другой палове ХІХ – пачатку XX ст. працягваўся працэс фарміравання мовы бел.нацыі. Значныя змены адбыліся ў гутарковай мове.

На аснове жывой гутарковай народнай мовы фарміравалася новая бел. літ. мова.

Бел. літ. мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі.

У сувязі са слабым развіццём прафесійнага мастацтва галоўную сферу духоўнай культуры бел. нацыі перыяду фарміравання капіталізму складалі народныя формы мастацтва, традыцыйныя абрады і звычаі.

Адметнасць бел. этнасу адлюстроўвалася ў своеасаблівым народным выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

Кансалідацыя бел. этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. 3 другой паловы XIX ст. усё больш актыўна ўжываюцца назва “Беларусь” і этнонім “беларусы”. Фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці садзейнічалі публікацыі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. фундаментальных навуковых прац, прысвечаных беларускаму народу, яго мове, культуры і гістарычнаму мінуламу. Важнае значэнне на шляху абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адыгралі працы В. Ластоўскага, асабліва яго “Кароткая гісторыя Беларусі”, дзе ўпершыню беларускі этнас разглядаецца як суб’ект гістарычнага працэсу.

 

29. Культура Беларусі  ў другой палове XIX ст.

У другой палове ХІХ ст. хуткімі тэмпамі развіваецца прафесійная адукацыя. На Б. з’яўляюцца навучальныя ўстановы, якія даюць спецыяльную адукацыю ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю, медыцыны, педагогікі і інш. Спецыфічнай рысай прафесійнай адукацыі на Б. з’яўляецца высокая вага яўрэйскіх навучальных устаноў.

Пачынаецца навуковае даследаванне Б. Ужо ў працах К. Калайдовіча ўтрымліваюцца звесткі аб самабытнасці бел. мовы. Мінулае Літвы і Беларусі вывучалі Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы, Т. Нарбут. У навуковых экспедыцыях бел. вучоных А. Дамбавецкага, Е. Раманава, П. Шэйна і інш. збіраецца этнаграфічны матэрыял, які сведчыць аб самастойнасці бел. этнасу. Адметнай рысай пачатку ХХ ст. стала з’яўленне культурна-асветніцкіх навуковых устаноў і таварыстваў. У 1900 - 1914 гг. на Б. іх дзейнічала 54. У 1910 г. быў створаны Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства ў Вільні.

У вывучэнні Б. вялікі ўнёсак заснавальніка бел. мовазнаўства Я. Карскага (1860 - 1931). Для гісторыі Б. нямала зрабілі М. Доўнар-Запольскі, М. Нікіфароўскі, А. Семянтоўскі. А. Сапуноў і інш. Даследаванні Б. выклікалі немалую цікавасць у культурным свеце і садзейнічалі фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці.

Большасць літ-ных твораў першай паловы ХІХ ст. пісалася на польскай мове. Публіцыстыка стала папулярным жанрам у 60-х гг. ХІХ ст. Яе ўзор - першая беларускамоўная газета “Мужыцкая праўда” К. Каліноўскага, дзе па-майстэрску выкарыстоўваецца форма народнай гутаркі.

Пачатак ХХ ст. з’яўленне першых легальных беларускамоўных газет “Наша доля” і “Наша ніва”. Апошняя адыграла вялікую ролю ў адраджэнні беларускай мовы і культуры народа.

У выяўленчым мастацтве першай паловы ХІХ ст. больш ярка праступае свецкі характар. Яно развіваецца пад уплывам рамантызму і класіцызму. Адным з цэнтраў развіцця бел. жывапісу, скульптуры і графікі стаў Віленскі універсітэт. Першыя яго выкладчыкі - Ф. Смуглевіч і Я. Рустэм

Информация о работе Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"