Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2014 в 18:55, шпаргалка
Першыя пасяленні людзей на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага грамадства.
Рассяленне славянскіх пляменаў на тэрыторыі Б. Гаспадарчыя адносіны. Грамадскае развіцце (VІ-ІХст).
Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэр-рыі Б. Полацкае і Тураўскае княстыв
21. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў канцы XVIII- першай палове XIXст. Паўстанне 1930-1931гг. Змены ў палітыцы самадзяржаўя.
На развіццё грамадскага руху ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. аказаў уплыў шэраг падзей: падзелы Рэчы Паспалітай і ліквідацыя дзяржаўнасці ВКЛ і Польшчы, Вялікая Французская рэвалюцыя, вайна 1812 г. і ўключэнне Царства Польскага ў склад Расійскай імперыі.
Тайныя таварыствы. У 1817 г. студэнты Віленскага універсітэта ўтварылі тайнае патрыятычнае згуртаванне, якое назвалі «Таварыства філаматаў». У яго ўвайшлі таленавітыя маладыя людзі, імёны якіх стануць вядомыя ў свеце. Найперш, паэт з сусветным імем Адам Міцкевіч, пачынальнік новай беларускай літаратуры і фалькларыст Ян Чачот, таленавіты паэт і грамадскі дзеяч Тамаш Зан, вялікі вучоны і асветнік Ігнат Дамейка і інш. Старшынёй Таварыства быў выхадзец з Украіны Язэп Яжоўскі. Таварыства філаматаў мела аддзяленні ў Свіслацкай гімназіі, Полацкім піярскім вучылішчы і іншых навучальных установах. З мэтай пашырэння свайго ўплыву Таварыства ў 1819 г. стварыла шэраг структур ― «Таварыства сяброў», «Таварыства філарэтаў» (аматараў дабрачыннасці), «Саюз прамяністых», «Таварыства літаратараў».
Філаматы трактавалі веды і навуку як найвышэйшыя каштоўнасці чалавека, выступалі супраць афіцыйнай палітыкі ў галіне адукацыі, асуджалі прыгонніцтва і феадальна-абсалютысцкія парадкі. Галоўнай мэтай, якую ставілі перад сабой філаматы і іншыя суполкі, − асвета роднага краю.
У 1823 г. «Таварыства філаматаў» было раскрыта ўладамі, а многія яго ўдзельнікі падвергнуты рэпрэсіям праз турэмнае зняволенне і высылку за межы Бацькаўшчыны.
Паўстанне 1830−1831 г. У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося нацыянальна-вызваленчае паўстанне супраць царскай Расіі. Для падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве ў студзені-лютым 1831 г. быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт, а ўжо вясной беларускія землі далучыліся да паўстання. Найбольш актыўная барацьба разгарнулася на Віленшчыне, у Ашмянскім, Браслаўскім, Вілейскім паветах. На памежжы Віцебскай і Віленскай уберняў дзейнічаў атрад, створаны графіняй Эміліяй Плятэр.
У стане паўстанцаў існавала дзве плыні:
1) рэвалюцыйная на чале з Я.Лялевелем, якая выступала за надзяленне сялян зямлёй і супольную з расійскім народам барацьбу супраць царызму «за нашу і вашу свабоду»;
2) арыстакратычна-кансерватыўная, прыхільнікі якой галоўнай мэтай лічылі аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
У выніку 19 чэрвеня 1831 г. паўстанцы пацярпелі паражэнне ад 26-тысячнага расійскага войска ў бітве пад Вільняй. У ліпені 1831 г. паўстанне перакінулася на Мазырскі, Рэчыцкі і Пінскі паветы, але да канца жніўня 1831 г. яно было падаўлена расійскім войскам, а яго ўдзельнікі былі падвергнуты рэпрэсіям.
Змены ў палітыцы царызму пасля паўстання. Шляхта не стала апорай самадзяржаўя. Маёнткі памешчыкаў, якія ўдзельнічалі ў паўстанні, канфіскоўваліся і перадаваліся ў казну. На землях Б. прыйшоў перыяд адкрытай русіфікацыі краю. У 1832 г. быў створаны Камітэт па справах заходніх губерняў, зачынены Віленскі універсітэт, а з 1836 г. забаронена вывучэнне польскай мовы ў школах. Вялася актыўная праца па змяншэнню ўплыву каталіцкай царквы на грамадскую думку. У 1839 г. у Полацку быў арганізаваны сабор уніяцкіх мітрапалітаў, на якім было прынята рашэнне аб далучэнні уніяцкай царквы да праваслаўнай.
У 1830 і 1831 г. царскім указам была адменена дзейнасць Статута ВКЛ у Віцебскай і Магілёўскай губернях, а ў 1840 г. − на астатняй тэрыторыі Беларусі і Літвы. На гэтых землях былі ўведзены расійскія законы. Аднак рэпрэсіі і прымусовая русіфікацыя не спынілі развіцця нацыянальнага руху. Працягвалі дзейнічаць тайныя арганізацыі: «Дэмакратычнае таварыства», заснаванае ў 1836 г. у Вільні Францам Савічам, «Саюз свабодных братоў», які дзейнічаў у 1846–1849 г. у Вільні, Гродне, Мінску, Лідзе і іншых гарадах. У рукапісных спісах па тэрыторыі Беларусі распаўсюджваліся напісаныя па-беларуску паэмы «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат». Па-беларуску пісалі Я. Чачот, П. Багрым, В. Дунін-Марцінкевіч.
22. Разлажэнне феадальна-прыгонніц
Адзначаны працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы гаспадарання на Б.
Асновай гаспадаркі селяніна з'яўляўся зямельны надзел, які ён атрымліваў у карыстанне ад землеўладальніка-памешчыка або дзяржавы пры ўмове адбывання на іх карысць пэўных павіннасцей. У сувязі з гэтым сяляне дзяліліся на дзве асноўныя катэгорыі - памешчыцкіх і дзяржаўных (казённых).
Сялянскія павіннасці падзяляліся на галоўныя і дадатковыя. Галоўныя - паншчына, чынш, згоны (талокі, гвалты), дадатковыя - удзел у будаўніцтве гаспадарчых пабудоў у панскіх дварах, рамонт і будоўля дарог, мастоў, перавозка грузаў. З пачатку XIX ст. ішоў працэс пераводу сялян з чыншу на паншчыну, амаль усе памешчыцкія сяляне Б. знаходзіліся на паншчыне. Норма паншчыны павялічылася ўдвая. З-за работы на панскай гаспадарцы амаль не заставалася часу на апрацоўку сваіх надзелаў. Ураджайнасць была вельмі нізкай. Існавалі таксама катэгорыі найбольш збяднелага сялянства - агароднікі, бабылі, халупнікі, каморнікі, якія мелі мала ці наогул не мелі зямлі.
Крызіс феадальна-прыгонной сістэмы праявіўся ў: 1) скарачэнні прыросту сельскага насельніцтва; 2) рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, немагчымасці спагнання з іх дзяржаўных падаткаў; 3) абеззямельванні і збядненні сялянства; 4) росце канфліктаў паміж сялянамі і памешчыкамі.
Усё гэта прымусіла царскі ўрад прыняць меры для выхаду з крызісу. Ініцыятарам рэформаў выступіў граф Пётр Кісялёў - міністр дзяржаўных маёмасцей. У 1839 - 1845 гг. ён здзейсніў рэформу кіравання дзяржаўнымі сялянамі. Мэтай рэформы з'яўлялася павышэнне дзяржаўных даходаў. Рэформы Кісялёва істотна палепшылі становішча дзяржаўных сялян на Б. У дзяржаўных маёнтках былі ліквідаваны фальваркі і паншчына, зямельныя надзелы павялічыліся, зменшылася грашовая рэнта. Перавод на чынш (грашовая рэнта) садзейнічаў узмацненню сувязяў сялянскай гаспадаркі з рынкам, развіццю хатніх і адыходных промыслаў дзяржаўных сялян. Такім чынам, крызіс феадальна-прыгонніцкіх адносін у казённай вёсцы на Б. быў часова пераадолены, але вырашыць гэтыя праблемы ў памешчыцкай вёсцы не ўдалося.
Эканамічны патэнцыял бел. гарадоў быў слабым. Гарадская прамысловасць у першай палове XIX ст. знаходзілася на стадыі дробнатаварнай рамеснай вытворчасці. Па звестках, у 1828 г. на Б. было ўсяго 104 мануфактуры. Пачатак фабрычнай вытворчасці быў пакладзены ўсталяваннем у 1825 - 1827 гг. паравых рухавікоў на суконных прадпрыемствах у мястэчках Косава Слонімскага і Хомск Кобрынскага паветаў.
23. Асвета і культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст.
Адукацыя. У 1802 г. у Расійскай імперыі было створана Міністэрства народнай асветы і шэсць навучальных акруг на чале з універсітэтам. Нп тэрыторыі Беларусі некаторы час дзейнічалі дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы, прычым Віленскаму універсітэту быў уласцівы дух рамантызму і непакорлівасці, а Полацкая акадэмія стала сапраўднай сталіцай езуітаў. Паводле школьнага статута 1828 г. адукацыя была саслоўнай:
– прыходскiя вучылiшчы (1 год) ― для дзяцей «самых нiзкiх станаў»;
– павятовыя вучылiшчы (3 гады) ― для купцоў, рамеснiкаў i iншых катэгорый заможных гараджан;
– гiмназii (4 гады) ― для дзяцей шляхты i чыноўнiкаў;
– унiверсiтэты (5 год) ― вышэйшая ступень адукацыі для дзяцей шляхты i чыноўнiкаў.
У 1820-я г. пачалося распаўсюджванне ланкастэрскіх школ для небагатых вучняў. Адбывалася навучанне дзяцей і дарослых больш падрыхтаванымі вучнямі пад кіраўніцтвам настаўніка. Першая ў Расійскай імперыі школа ўзаемнага навучання была адкрыта ў 1819 г. у Гомелі.
У 1840 г . пачала дзейнічаць Горы-Горацкая земляробчая школа, пераўтвораная ў 1848 г. у земляробчы інстытут.
У пачатку ХІХ ст. пачалося навуковае даследаванне Беларусі.
Лiтаратура. У першай палове ХІХ ст. было станаўленне новай бел-ай літ-ры, якая абапіралася на народныя традыцыі і фальклор. Галоўным героем літаратурных твораў быў беларускі селянін з яго турботамі. Пiсьменнiкi:Адам Мiцкевiч, Ян Чачот, Ян Баршчэўскi, Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч, Уладзіслаў Сыракомля i iнш.
Першая палова ХІХ ст. была часам фарміравання і развіцця агульнанацыянальнай літаратурнай мовы.
Тэатр. На пачатку ХІХ ст. стацыянарныя тэатры з прафесійнымі тэатральнымі трупамі дзейнічалі ў Вільні, Гродне, Мінску. Яны ставілі спектаклі не толькі ў сваіх гарадах, але і перыядычна гастралявалі па бліжэйшых гарадах і мястэчках.
Пасля правядзення ўрадам у 1846–1846 г. тэатральнай рэформы ўсе вандроўныя тэатры былі забаронены, а ў губернскіх гарадах ствараліся руска-польскія тэатры, якія і мелі манапольнае права на выступленне ў гарадах губерні.
Значнай падзеяй у тэатральным жыцці Беларусі стала стварэнне намаганнямі В. Дуніна-Марцінкевіча нацыянальнай тэатральнай трупы, якая ў 1852 г. у Мінскім тэатры прадставіла на суд гледача прэм’еру оперы «Сялянка» па т вору В . Д унiна-Марцiнкевiча, музыка С. Манюшкі). Пастаноўка «Сялянкі» сведчыла аб нараджэнні беларускага нацыянальнага музычнага тэатра.
Такiм чынам, развіццё культуры на землях Беларусі ў першай палове ХІX cт. сведчыла аб пачатку працэса нацыянальнага адраджэння.
24. Адмена прыгоннага права ў Беларусі. Буржуазныя рэформы 60-х — 70-х гадоў ХІХ ст.
Ва ўрадавых колах у рэшце рэшт зразумелi, што час адмены прыгоннага права наспеў i гэта лепш зрабiць “зверху”. Рэформу вырашана было пачаць з заходнiх губерняў. 20 лiстапада 1857 г. Аляксандр II падпiсаў i накiраваў рэскрыпт (прадпiсанне) на iмя У.І. Назiмава аб заснаваннi ў Вiленскай, Ковенскай i Гродзенскай губернях з прадстаўнiкоў мясцовых памешчыкаў трох губернскiх камiтэтаў i адной агульнай камiсii ў Вiльні для падрыхтоўкi мясцовых праектаў паляпшення быту памешчыцкiх сялян. Крыху пазней падобныя камiтэты былi створаны i ў iншых губернях Расii.
19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзiў заканадаўчыя акты, якiя тычылiся адмены прыгоннага права i звярнўся да народа з “Манiфестам”. У адпаведнасцi з “Манiфестам” селянiн адразу атрымлiваў асабiстую свабоду i шэраг грамадзянскiх правоў: ад свайго iмя заключаць розныя грамадзянскiя i маёмасныя пагадненнi, адчыняць гандлёвыя i прамысловыя прадпрыемствы, пераходзiць у iншыя саслоўi. Агульныя “Палажэннi” ўводзiлi новую сiстэму кiравання вескай. Сяляне, якiя жылi на зямлi аднаго памешчыка, складалi сельскую грамаду (абшчыну). На сходзе сельскай абшчыны выбiраўся стараста. Некалькi сельскiх абшчын, якiя адносiлiся да аднаго царкоўнага прыходу, стваралi воласць. На валасным сходзе сельскiя старасты i ўпаўнаважаныя ад кожных 10 двароў выбiралi валасное праўленне, валаснога старшыню i суддзю. Сельскiя i валасныя праўленнi займалiся раскладкай i сборам подацей, выконвалi распараджэннi мясцовых улад, рэгулявалi пазямельныя адносiны сялян, сачылi за парадкам у весцы. За своечасовае выкананне ўсiх павiннасцей сяляне неслi адказнасць на аснове кругавой парукi, а валасны суд дзейнічаў паводле норм i традыцый звычаевага права.
Стваралiся спецыяльныя органы – павятовыя мiравыя з’езды i губернскiя па сялянскiх справах установы. Кантроль за дзейнасцю гэтых органаў неслi губернатары.
Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусi ажыццяўлялася на аснове двух мясцовых “Палажэнняў”. У Магiлеўскай i Вiцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўлiвалiся вышэйшыя (ад 4 да 5,5 дзес.) i нiжэйшыя (ад 1 да 2 дзес.) памеры сялянскiх надзелаў.
Да правядзення выкупной аперацыi (на працягу не менш за 9 гадоў) сяляне лiчылiся часоваабавязанымi i за карыстанне атрыманай зямлей павiнны былi адбываць паншчыну або плацiць памешчыку аброк.
Паўстанняе 1863–1864гг. прымусiла ўрад унеслi iстотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы на Беларусi. Тут уводзiўся абавязковы выкуп сялянскiх надзелаў; спынялася часоваабавязанае становiшча сялян, яны станавiлiся ўласнiкамi; выкупныя плацяжы знiжалiся на 20 %; былi створаны павятовыя паверачныя камiсii для праверкi i выпраўлення ўстаўных грамат; абеззямеленым у 1846–1856 гг. сялянам выдаваўся 3-х дзесяцiнны сямейны надзел, i ў поным аб’еме вярталася зямля, адабраная ў сялян з 1857 г.; у адпаведнасцi з законам 1867 г. дзяржаўныя сяляне на Беларусi пераводзiлiся з аброку на выкуп i станавiлiся ўладальнiкамi сваiх надзелаў.
Судовая рэформа (20 лiстапада 1864 г.). Былi абвешчаны нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. На Бсудовая рэформа пачалася толькi ў 1872 г. з увядзення мiравых судоў. Назначалiся мiнiстрам юстыцыi. Акруговыя суды, прысяжныя засядацелi i прысяжныя павераныя з’явiлiся на Беларусі толькi ў 1882 г. Спiс прысяжных засядацеляў таксама зацвярджаўся ўладамi. Усё гэта было вынікам паўстання 1863–1864 гг. – самадзяржаўе не давярала польскiм памешчыкам, якiя пераважалi ў краi.
Земская рэформа, прынятая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў (земстваў) для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва i iншымi справамi непалiтычнага характару. Але на Беларусi ў сувязi з падзеямi 1863–1864 гг. уводзiць выбарныя ўстановы ўрад час не адважыўся.
Гарадская рэформа (прынята ў 1870). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах органаў гарадскога самакiравання – гарадской думы i гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Рабочыя, служачыя, інтэлігенцыя, якія складалі асноўную масу насельніцтва гарадоў, не мелі магчымасці ўдзельнічаць у гарадскім самакіраванні як непадатковае насельніцтва.
Рэфармаванне армii ў Расii пачалося ў 1862 г., калi былi ўтвораны 15 ваенных акруг i скарочаны тэрмiн службы да 7–8 гадоў. Усе мужчыны з 20-гадовага ўзросту павiнны былi служыць у войску (
Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай, павялiчвалася колькасць пачатковых школ, уводзiлася пераемнасць розных ступеняў навучання. Новы цэнзурны статут значна пашыраў магцымасцi друку
25. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі (1861-1900гг)
Пасля 1861 г. Бел. вёска прыстасоўвалася да новага жыцця. Сялянскі двор быў малазямельны. На яго прыпадала ад 4 да 5 дзесяцін зямлі ў разліку на адну рэвізскую душу. Рабочых рук было шмат, а зямлі не хапала. У хуткім часе сяляне падзіліліся на тры групы: беднякоў, сераднякоў і кулакоў. У 1897 г. у Беларусі налічвалася 140 тыс. батракоў.
Характэрнай асаблівасцю вёскі — суіснаванне новых і старых форм вядзення гаспадаркі. Новай формай гаспадарання была прадпрымальніцкая арэнда. Памешчыкам належыла да 1100 дзесяцін зямлі на маёнтак.
Частка памешчыкаў будавала сваю гаспадарку з выкарыстаннем старых метадаў эксплуатацыі сялян.
Зямля стала аб’ектам куплі-продажу. У 80-х гг. XIX ст. беларускія сяляне набылі праз Сялянскі банк каля 984 тысяч дзесяцін зямлі. У гэты перыяд вёска перажыла аграрны крызіс. Крызіс быў выкліканы тым, што рынак краін Еўропы быў захоплены танным хлебам фермераў ЗША, Канады і Аргенціны. Цэны на хлеб рэзка ўпалі і хлебную вытворчасць Беларусі нападкаў крызіс. Сяляне неслі вялізныя страты. У Б. пачалі развівацца жывёлагадоўля, раслінаводства, кормавытворчасць. Бел. сяляне пачалі засяваць свае палеткі бульбай, ільном, іншымі культурамі.