Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2014 в 18:55, шпаргалка

Краткое описание

Першыя пасяленні людзей на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага грамадства.
Рассяленне славянскіх пляменаў на тэрыторыі Б. Гаспадарчыя адносіны. Грамадскае развіцце (VІ-ІХст).
Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэр-рыі Б. Полацкае і Тураўскае княстыв

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя.doc

— 559.50 Кб (Скачать файл)

Алесь Гарун - выдатны беларускі пісьменнік пачатку XX ст., паплечнік Янкі Купалы і Якуба Коласа, імя якога затым было надоўга выкрэслена з гістарычнай памяці беларускага народа. У 1904 г. Алесь Гарун звязаў свой лёс з партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў) і распачаў падпольную рэвалюцыйную дзейнасць. У 1907 г. ён быў арыштаваны ў падпольнай друкарні і адпраўлены ў віленскую турму, а адтуль - на пасяленне ў Сібір. Пасля 10 гадоў ссылкі Гарун вярнуўся ў Мінск цяжка хворы. Сібір забрала ў яго не толькі маладосць, але і здароўе. Адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў А. Гаруна "Матчын дар" убачыў свет у 1918 г. У 1920 г. Гарун памёр. На працягу доўгіх дзесяцігоддзяў яго імя і творчасць замоўчваліся. I толькі ў 1987 г. з выхадам артыкула Рагойшы "Судьба поэта" ў "Литературной газете" была прарвана блакада вакол яго імя і творчасці. Алесь Гарун выйшаў з небыцця і заняў у гісторыі беларускай літаратуры належнае яго таленту месца.

Карусь Каганец нарадзіўся ў сям'і ссыльнага шляхціца Кастравіцкага, удзельніка паўстання 1863 - 1864 гг. у Табольску. Праз 10 гадоў сям'я будучага паэта вярнулася на радзіму, бацька памёр і Карусь вымушаны быў пайсці ў наймы. Наогул, на працягу ўсяго жыцця нястача і вечныя пошукі работы былі пастаяннымі яго спадарожнікамі. Ужо з юнацтва Каганец вызначаўся разнастайнымі здольнасцямі. Ён пісаў вершы, добра апавядаў, маляваў, ляпіў з гліны, выразаў з косці і дрэва. Вучыўся спачатку ў Мінскім гарадскім вучылішчы, а затым у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Палітычна актыўны чалавек, Карусь Каганец стаў адным з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады. За рэвалюцыйную агітацыю неаднаразова пападаў у турму. У яго вершах, прозе, драмах знайшла адлюстраванне нацыянальна-гістарычная тэматыка ("Плач беларуса", "Старажавы курган", "Сын Даніла" і інш.). К. Каганец - аўтар шырока вядомай камедыі "Модны шляхцюк", дзе ён вывеў тып нацыянальнага нігіліста, які адракаецца ад усяго роднага ўзамен на панскае. Праявіў сябе і як збіральнік і знаўца беларускага фальклору. Памёр Каганец у 1918 г.

Максім Багдановіч пражыў кароткае жыццё - 26 гадоў. Зборнік паэзіі "Вянок" выйшаў у свет у 1913 г. у Вільні і з'яўляецца адной з вяршынь беларускай нацыянальнай лірыкі пачатку XX ст.

Заснавальнікам беларускай філалогіі і мовазнаўства лічыцца Яўхім Карскі. Пяру акадэміка Карскага належаць капітальныя працы па дыялекталогіі, сучаснай беларускай літаратурнай мове, гісторыі беларускай мовы і літаратуры, фальклору. Карскі - аўтар фундаментальнага трохтомнага даследавання "Беларусы", у першым томе якога змешчана "Этнаграфічная карта беларускага племя", якую ён пабудаваў на навуковых фактах.

Аўтарам першай "Кароткай гісторыі Беларусі" з'яўляецца Вацлаў Ластоўскі. Ён адзін з заснавальнікаў першай беларускай палітычнай партыі - БГС.

Першы беларускі прафесійны тэатр стварыў Ігнат Буйніцкі. У 1907 г. ён стварыў у маёнтку Палівачы (Віцебская вобласць) аматарскі тэатр. У 1910 г. тэатр стаў прафесійным і атрымаў назву " Першая Беларуская трупа Ігната Буйніцкага". З твораў беларускіх драматургаў найбольш вядомымі былі "Модны шляхцюк" К. Каганца, "Паўлінка" (упершыню пастаўлена ў Вільні ў 1913 г.), "Раскіданае гняздо" і "Прымакі" Я.Купалы.

Гісторыі Вялікага княства Літоўскага прысвяціў свае працы гісторык М. В. Доўнар-Запольскі.

У грамадстве атрымалі шырокую вядомасць зборнікі твораў Цёткі "Скрыпка беларуская", "Хрэст на свабоду"; Я.Купалы "Жалейка", "Гусляр"; Я.Коласа "Песні жальбы" і інш.

 

34. Беларусь у перыяд першай сусветнай вайны. Першая сусветная  вайна якая была  распачата двумя  ваенна-палiтычнымi блокамi (Траiсным Саюзам i Антантай) у лiпенi 1914 года Да жнiуня 1915 г-вайна наблiзiлася да гранiц  Беларусi.У жнiунi 1915г пачалося наступленне немцау у накiрунку Коуна-Вiльня-Мiнск.31 жнiуня немцы захапiлi Свянцяны i Вiлейку.У пачатку верасня руская армiя пакiнула Вiльню,Гродна,Лiду,Брэст. Стаука Вярхоунага Глаунакамандуючага была перанесена з Баранавiчау у Магiлей. Да канца  верасня рускай армii удалося лiквiдаваць Свянцянскi прарыу немцау у раен азерау Свяслач i Нарач.У кастрычнiку 1915 года стабiлiзавауся на лiнii Дзвiнск-Паставы-Баранавiчы-Пiнск.Каля паловы тэрыторыi Беларусi апынулася пад нямецкай  акупацыяй. Беларусы трапiлi у лiк тых гарадоу, землi якiх сталi арэнай бiтвау.Адступленне рускiх вайскоу у 1915 г.суправаджалася масавым,часта прымусовай бежанствам соцен тысяч людзей,у большасцi старых,жанчын i дзяцей,на усход.Да пачатку 1916 года у Мiнскай губернii знаходзiлася  больш за 157 тыс.чалавек, у Вiцебскай - 90 тыч., а праз Магiлеускую губерню прайшло каля 1 млн. Царскiя улады спрабавалi  выкарыстоуваць бежанцау у якасцi таннай рабочай сiлы на пабудове дарог, мастоу, на работах па умацаванню баявых пазiцый. Аднак разлiкi не апраудалiся, бо на 80% бежанцы былi няздольныя да фiзiчнай працы.На работы звязаныя з патрэбамi армii пасылалiся тысячы сялян прыфрантавой паласы.Летам 1916 года у Мiнскай губернii на прымусовых ваенных работах былi заняты 219300  мужчын i жанчын, у Вiцебскай - 121300. Велiзарныя страты панеслi  беларускiя сяляне ад рэквiзiцый на патрэбы армii:коней,буйной рагатай жывелы, збожжа мукi,фуражу.Вайна,рэквiзiцыi,бежанства прывялi да заняпаду с\г на Беларусi.У весцы адчувауся недахоп рабочых рук.За гады вайны у Вiебскай,Магiлеускай i Мiнскай губернях былi мабiлiзаваны у армiю 634,4 тыс.чалавек больш паловы працаздольных мыжчын.Пасяуныя плошчы  з 1914 па 1917 гг.скарацiлася на 72,3%, на 11,4%  паменшылася колькасць  хатняй жывелы. Амаль на 1\9 зменшылiся зборы жыта i пшанiцы.

У вынiку вайны парушылiся сувязi прамысловасцi Беларусi з рынкамi збыту i крынiцамi сыравiны.З наблiжэннем фронту каля 13 прамысловых прадпрыемствау Беларусi былi эвакуiраваны,або дэманцiраваны.Гарады Беларусi былi перапоунены вайскоуцамi i бежанцамi.Насельнiцтва Мiнска за 1915 год павялiчылася з 100 да 250 тыс. чалавек.Квартплата узрасла на 50-100%. Ва умовах прыфрантавой паласы,дзе дзейнiчалi ваенна-палявыя суды, працоуныя Беларусi не маглi даць адпор сваiм прыгнятальнiкам.У пачатку вайны на Беларусi улiчаны толькi 3 эканамiчныя  аднадзенныя стачкi ( Вiцебск, Мiнск ). Удзельнiчала у iх крыху больш за 300 чалавек. У 1915 годзе забастоукi адбылiлiся у 6,а у 1916 годзе - у 11 населеных пунктах.Ва умовах прыфрантавой Беларусi рабочыя рэальна рызыкавалi жыццем. Таму мясцовы рабочы рух у той час быу нязначным па сваiх маштабах,практычна не рабiу уплыву на грамадскае жыцце краiны.З кастрычнiка 1916 года да лютага 1917 года на Беларусi адбылася толькi адна стачка.

Сялянскi рух на Беларусi набыу своеасаблiвую форму разгрому харчовых i вiнных магазiнау i лавак.Але улады навялi парадак пры дапамозе карных атрадау i ваенна-палявых судоу.Па iх прыгаворау у Сененскiм,Мозырскiм i Iгуменскiм паветах былi павешаны 16 чалавек.З 1914 па 1917гг. на Беларусi ад былося 202 сялянсiя выступленнi.Наiбольш пашырынымi формамi руху з'яулялiся патравы памешчыцкiх зямель i парубкi лясоу. Вышэйпрыведзеныя факты сведчаць аб тым,што Беларусь у гады вайны уступiла у паласу эканамiчнага крызiса.Услед за эканамiчным крызiсам у краiне к пачатку 1917 года паспеу глыбокi палiтычны крызiс.

 

35. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Утварэнне Савецкай улады.

Вясной 1917 года яшчэ больш пагоршылася сацыяльна-эканамiчнае становiшча краiны.У народзе узраслi антыурадавыя настроi.Гэта спрыяла бальшавiкам ажыццяуляць курс шостага з'езда РСДРП(б) на узброенае паустанне.

Яны пачалi  праводзiць сваiх прадстаунiкоу у Саветы i дабiлiся у гэтым поспеху. Але у Беларусi бальшавiкi мелi  большасць  толькi у Мiнскiм i Гомельскiм Саветах.Што тычыцца сялянскiх саветау,то iх абсалютная большасць знаходзiлася пад уплывм эсэрау i БСГ.Бальшавiцкая арганiзацыя на Беларусi на 95% складалася з салдат. Гэта давала магчымасць бальшавiкам разгарнуць падрыхтоуку узброеных фармiраванняу  (Чырвонай гвардыi) для захопу улады.

25 кастрычнiка 1917 года  рабочыя, салдаты  пад  кiраунiцтвам ЦК РСДРП (б) зверглi Часовы урад.26 кастрычнiка Другi Усерасiйскi з'езд Саветау абвясцiу савецкую уладу у цэнтры i на месцах,прыняу Дыкрэт аб мiры i Дыкрэт аб зямлi.Быу утвораны Часовы рабоча-сялянскi урад(СНК) на чале з У.I.Ленiным. Апоуднi 25 кастрычнiка бальшавiкi Мiнска атрымалi паведамленне аб перамозе узброенага паустання у Петраградзе.Мiнскi Савет абвясцiу сябе уладай.Па яго указаннi з турмы былi вызвалены салдаты арыштаваныя за антыурадавыя выступленнi.З iх быу арганiзаваны Першы рэвалюцыйны,iмя Мiнскага Савета,полк.Пераходам  улады да Саветау ажыццяулялi, створаныя бальшавiкамi,ваенна-рэвалюцыйныя камiтэты (ВРК),якiя абапiралiся на салдацкiя масы.ВРК Заходняй вобласцi i фронту узначалiлi  бальшавiкi Кнорын,Ландар,Мяснiкоу. Процiдзеянне бальшавiкам у Мiнску аказау Камiтэт выратавання, на чале з меньшавiком  Калатухiным. Камiтэт увеу у Мiнск Кауказкую дэвiзiю i прад'явiу Мiнскаму Савету  ультыматум з патрабаваннем перадачы яму усей улады у горадзе i на Заходнiм фронце.Мiнскi Савет вымушаны быу пайсцi на часовы кампрамiс з Камiтэтам выратавання. Неузабаве да бальшавiкоу Мiнска падаспела дапамога (браняпоезд)i суадносiны  змянiлiся на карысць  бальшавiкоу. Уладу у Мiнску i на Заходнiм  фронце зноу узяу у свае рукi ВРК Заходняй вобласцi i фронту.Ён распусцiу Камiтэт выратавання а Калатухiна арыштавалi.Пры дапамозе ВРК бальшавiкi  распусцiлi  Саветы у якiх не мелi пераважанай большасцi i правялi iх перавыбары,чым забяспечылi устанауленне сваей дыктатуры.Такi характар насiла змена улады у Вiцебску i ГомелiЗ некаторымi асаблiвасцямi так адбылося i у Магiлеве. Савецкi урад аб'явiу генерала Духонiна звергнутым з пасады Глаукаверха рускай армii.Стаука была лiквiдавана,а улада перайшла у рукi ВРК.Вярхойным глаунакамандуючым быу прызначаны прапршчык - Крыленка.

Забяспечыушы сабе большасць у Саветах бальшавiкi у лiстападзе 1917 года склiкалi з'езды,што адбылiся у Мiнску. Гэта былi iз'езд Саветау рабочых i сялянскiх дэпутатау Заходняй вобласцi,Трэцi з'езд Саветау сялянскiх дэпутатау Мiнскай i Вiленскай  губерняу i Другi з'езд армii  Заходняга фронту. Яны прынялi рэзалюцыi,у якiх вiталi устанауленне Савецкай улады i выказалi ёй поуную падтрымку.26 лiстапада трыма з'ездамi быу утвораны Выканаучы Камiтэт  Заходняй  вобласцi i фронту - Аблвыканкоамзах. Яго  старшыней  стау бальшавiк Рагозiнскi.Старшыней Савета народных камiсарау Беларусi – Ландэр

У лютым  1918 года бальшавiкi амаль завяршылi арганiзацыю Савецкай улады у губернях, паветах i воласцях. Саветы сталi адзiнымi паунапраунымi органамi улады,што праводзiлi палiтыу партыi-бальшавiцкай.

 

36. Інтэрвенцыя Германіі. Першая спроба ўсталявання беларускай дзяржаўнасці. БНР.

На акупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі панавала ваенная адміністрацыя. Яна забараніла бальшавіцкую партыю і грамадскія арганізацыі, якія падтрымлівалі яе, але дазволіла дзейнасць нацыянальна-дэмакратычных арганізацый. Былі адноўлены органы мясцовага самакіравання - гарадскія думы і земствы. Фабрыкі і заводы акупанты перадалі былым уладальнікам. У вёсцы была адноўлена прыватная ўласнасць на зямлю, памешчыкам вярталі іх былыя ўладанні. Сяляне абкладаліся харчовым падаткам, праводзіліся рэквізіцыі хлеба, мяса, фуражу на патрэбы нямецкай арміі. На мірных жыхароў наладжваліся аблавы, карныя аперацыі, людзей вывозілі ў Германію, саджалі у канцэнтрацыйныя лагеры.

Палітыка акупантаў сутыкнулася з супраціўленнем насельніцтва. Найбольшую актыўнасць праяўлялі сяляне. Успыхвалі сялянскія паўстанні, ствараліся партызанскія атрады. Сялянскім рухам кіравалі эсэры, бальшавікі, прадстаўнікі іншых партый. Эсэры выступілі супраць палітыкі супрацоўніцтва з акупантамі.

9 снежня 1917 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй пачаліся мірныя перагаворы. Занепакоены тым, што ўзнікла рэальная небяспека падзелу роднага краю, Выканкам Усебеларускага з'езда накіраваў у Брэст-Літоўск сваіх прадстаўнікоў. Дэлегацыя, нягледзечы на шматлікія перашкоды і адсутнасць афіцыйнага статуса, здолела данесці да ўдзельнікаў канферэнцыі, што яна выступае ад імя беларускага народа і адстойвае цэласнасць яго тэрыторыі. Але мірныя перагаворы па віне Л. Троцкага былі сарваны. Германскае камандаванне аддало сваім войскам загад пачаць 18 лютага 1918 г. наступленне, што рэзка абвастрыла сітуацыю на Заходнім фронце. Германскія войскі хутка набліжаліся да Гомеля і Мінска. У такіх умовах кіраўніцтва Аблвыканкамзаха і СНК Заходняй вобласці вымушана было спешна эвакуіравацца ў Смаленск.

Пасля ўцёку бальшавікоў Выканкам Усебеларускага з'езда вырашыў узяць уладу ў свае рукі. 21 лютага 1918 г. ён звярнуўся да народа Беларусі з Устаўной граматай, у якой абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі. Да адкрыцця Усебеларускага Устаноўчага з'езда функцыі новай улады ўскладаліся на створаны Выканкамам Народны Сакратарыят, старшынёй якога стаў адзін з лідэраў БСГ I. Варонка.

9 сакавіка 1918 г. Выканкам прыняў другую Устаўную грамату, у якой абвясціў Беларусь Народнай Рэспублікай - БНР. Выканкам быў перайменаваны ў Раду БНР, прэзідыум якой узначаліў прадстаўнік БСГ Я. Серада. Яна аб'яўлялася заканадаўчым органам да склікання Устаноўчага з'езда.

Граматы паказвалі, што Рада БНР бярэ курс на ўсталяванне на Беларусі дэмакратычных асноў грамадскага ладу. З іх асноўнымі палажэннямі згадзіліся меншавікі і эсэры. Прадстаўнікі меншавікоў, эсэраў, Бунда ўвайшлі ў Раду БНР. 3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў заключаны Брэсцкі мірны дагавор, па якім землі, што ляжалі на захад ад лініі Дзвінск - Свянцяны - Пружаны і належалі раней Расіі, перадаваліся Германіі і Аўстра-Венгрыі, якія павінны былі вырашыць будучыню дадзеных зямель. Гэта яшчэ больш нараджала незалежніцкія ад бальшавіцкай Расіі тэндэнцыі ў радах беларускага нацыянальнага руху. Расла надзея на дапамогу Германіі ў будаўніцтве дзяржаўнасці Беларусі.

25 сакавіка пасля доўгіх спрэчак паміж прыхільнікамі незалежнасці і прыхільнікамі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі большасцю галасоў была прынята трэцяя Устаўная грамата, якая абвяшчала незалежнасць БНР.

Акт аб незалежнасці БНР прызналі Украіна, Літва, Турцыя, Фінляндыя. Бальшавікі заяўлялі, што стварэнне БНР - гэта спроба буржуазна-памешчыцкіх колаў адарваць Беларусь ад Расіі, далучыць яе да Германіі. Не прызнала БНР і Германія, бо гэта супярэчыла ўмовам Брэсцкага міру. Аднак нямецкая адміністрацыя не перашкаджала Радзе самастойна вырашаць шэраг пытанняў. Рада БНР звярнулася да германскага імператара з тэлеграмай, у якой дзякавала за вызваленне Беларусі, прасіла дапамагчы ў стварэнні яе дзяржаўнай незалежнасці ў саюзе з Германскай імперыяй. Пасылка тэлеграмы імператару Германіі выклікала ў БНР востры палітычны крызіс. Са складу Рады выйшлі прадстаўнікі Бунда, БСГ раскалолася. Утварыліся новыя партыі.

Пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі (1918 г.) Савецкі ўрад дэнансаваў Брэсцкі мірны дагавор і рушыў Чырвоную Армію на Захад. Рада БНР пакінула Мінск. Акт аб незалежнасці Беларусі прымусіў бальшавіцкі ўрад перагледзець сваю палітыку ў адносінах да яе і пазней пайсці на стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці.

 

37. Беларуская дзяржаўнасць  пасля завяршэння нямецкай акупацыі. БССР. ЛітБел.

У лістападзе 1918 г., пасля паражэння аўстра-германскага блока ў сусветнай вайне і рэвалюцыі ў Германіі, бальшавікі анулявалі Брэсцкі мір і рушылі на Захад. 10 снежня 1918 г. Чырвоная Армія заняла Мінск. Мінскі Савет аб'явіў аб аднаўленні Савецкай улады. Адна частка Рады БНР пераехала ў Гродна, дзе арганізавала органы мясцовай улады, другая - эмігрыравала, а сацыял-дэмакратычная фракцыя засталася ў Мінску. К сярэдзіне лютага 1919 г. амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі зноў усталявалася ўлада бальшавікоў.

Информация о работе Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"