Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2014 в 18:55, шпаргалка

Краткое описание

Першыя пасяленні людзей на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага грамадства.
Рассяленне славянскіх пляменаў на тэрыторыі Б. Гаспадарчыя адносіны. Грамадскае развіцце (VІ-ІХст).
Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэр-рыі Б. Полацкае і Тураўскае княстыв

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя.doc

— 559.50 Кб (Скачать файл)

Першым прафесійным скульптарам на Б. лічыцца К. Ельскі (1782-1867). Ён стварыў сапраўдную галерэю (больш за 50) партрэтаў знакамітых асоб Б. Вызначаецца высокі прафесіяналізм Я. Астроўскага, Р. Слізеня. У стылі мадэрн працавалі В. Бубноўскі, А. Краснапольскі, Я. Тышынскі і інш.

У бел. архітэктуры першай паловы ХІХ ст. пануе класіцызм з яго кампактнасцю аб’ёмаў, правільнымі геаметрычнымі планамі, прастатой дэкору фасадаў.

Бел. культура ў ХІХ - пачатку ХХ стст. зрабіла значны крок наперад у сваім развіцці. Паланізацыя, русіфікацыя, фальсіфікацыя мінуўшчыны, рэпрэсіі супраць нацыянальна свядомых дзеячоў навукі і культуры прыпынілі працэс развіцця беларускага этнасу. Сапраўдным адраджэннем стаў пачатак ХХ ст., калі на пэўны час з’явіўся шанс на адраджэнне беларускай дзяржаўнасці.

 

30. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. у Беларусi.

Першая руская рэвалюцыя пачалася 9 студзеня 1905 года.Па характару гэта была буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя.Неабходна было надзялiць грамадзян Расii буржуазнымi правамi i свабодамi,лiквiдаваць або абмежаваць манархiю

Вырашэнне аграрнага пытыння - асноуная прычына першай рускай рэвалюцыi. Па рухаючым сiлам рэвалюцыяi была дэмакратычнай.Па формам барацьбы - сацыялiстычнай (усеагульная палiтычная стачка,узброенае паустанне).11 студзеня 1905 года у Мiнску адбылася забастоука  салiдарнасцi з рабочымi Пяцярбурга. Аналагiчная забастоука адбылася у Гомелi 12-15 студзеня, Вiцебску, Смаргонi. 3а студзень 1905 года у мiтынгах i стачках салiдарнасцi прыняло удзел 39 тыс. чалавек.Яны адбылiся у 30 гарадах Беларусi.У лютым-сакавiку адбываецца рэзкi спад палiтычных забастовак,але узрастае колькасць эканамiчных выступленняу рабочых.У маi 1905 года у сувязi з святкаваннем 1 Мая адбываецца новы пад'ём палiтычнага руху на Беларусi.За красавiк-май палiтычны рух ахапiу 56 гарадоу  Берарусi,у iм удзельнiчала 100 тыс чалавек. Уходзе палiтычнай i эканамiчнай  барацьбы  рабочыя Беларусi  дабiлiся 9-10 гадз. рабочага  дня,павелiчэння заработнай платы,паляпшэння медабслуговання. 6 жнiуня  1905 года Мiкалай II выдае "Манiфест" аб  увядзеннi у Расii парламента - законадарадчай Думы.Бальшавiкi, ПСР, БСГ, Бунд выказалiся за байкот Думы.Меньшавiкi, кадэты, акцябрысты выказалiся за удзел у выбарах.

У вынiку гэтага насельнiцттва  Беларусi было расколата i не мела агульнай думкi наконт выбарау.7 кастрычнiка 1905 года пачынаецца Маскоуская агульнагарацкая стачка,якая перарастае ва усерасiйскую палiтычную стачку. Каля 5 млн. прамысловых i с/г рабочых прыняло удзел ва усерасiйскай палiтычнай стачцы,лозунгi якой былi:"Далоу самадзяржауе","Устанауленне дэм.рэспублiкi абвяшчэнне 8 гадзiннага рабочага дня.Напалоханы размахам рэвалюцыi Мiкалай II 17 кастрычнiка  выдае "Манiфест",у якiм дэкларуе палiтычныя правы i свабоду грамадзянам Расiйскай iмперыi.

На Беларусi палiтычная стачка  пачынаецца 10-12 кастрычнiка 1905 года. Першымi выступiлi рабочыя чыгуначных майстэрняу Гомеля,Воршы,Мiнска,Баранавiч.18 кастрычнiка у Мiнску на прывакзальнай плошчы адбыуся мiтынг,удзельнiчала 20 тыч. рабочых.Па загаду Курлова,губернатара Мiнска,салдаты растралялi мiтынг.Было забiта 100 чалавек,каля 300 - паранена.Кастрычнiцкая палiтычная стачка ахапiла на Беларусi 32 населеныя пункты, колькасць стачачнiкау дасягнула 66 тыс Акрамя гэтага у кастрычнiку на Беларусi адбылося 98 вулiчных дэманстацый i 104 масавыя сходы.Але дасягнуць адзiнства памiж раброчымi якiя былi раз'яднаны па нацыянальнаму,канфесiнаму прызнаку, партыйнай прынадлежнасцi не удалася.Не было i адзiнага цэнтра па кiраунiцтву палiтычнай стачкай на Беларусi.Саветы на Беларусi не былi утвораны.

Важнейшым момантам у развiццi рэвалюцыi з'яуляецца снежаньскае узброенае паустанне.Пачалося 10 снежня 1905 года у Маскве.

Узброенае паустанне мела водгукi i на Беларусi, дзе праходiла снежаньская палiтычная стачка,якая ахапiла 17 гарадоу, у ей удзельнiчала 44 тыс.рабочых.Палiтычная стачка не перарасла ва узброенае паустанне. Каалiцыйны камiтэт,якi стаяу на чале стачкi занау тактыку чакання зыходу барацьбы у цэнтры краiны.Падауленне паустання у Маскве,абумовiла вынiк гэтай тактыкi

Рэвалюцыйныя падзеi на Беларусi у 1906-1907 г.г. у асноуным зводзiлiся да выстаулення эканамiчных патрабаванняу.Аграрнае пытанне па ранейшаму заставалася цэнтральным. У вынiку выбарау у 2-ю Дзяржауную Думу, ад беларускiх губерняу было  праведзена 15 дэпутатау. Большасць з iх стаяла на пазiцыях кадэтау i акцябрыстау.З разгонам 2-й Дзяржаунай Думы, 3 чэрвеня 1907 года царскi урад перайшоу да адкрытых рэпрэсiй.Рэвалюцыя пацярпела паражэнне.

 

31. Развіцце эканомікі  і палітыка царызму на Беларусі ў 1907-1914гг.

Ў пачатку XX ст. капіталістычныя адносіны ўсё больш і больш укараняюцца і ў сельскай гаспадарцы. Яны пранікалі як у памешчыцкую, так і ў сялянскую гаспадарку.

Паскарэнню развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і сацыяльнаму расслаенню вёскі садзейнічала сталыпінская аграрная рэформа. Пачатак  рэформе быў пакладзены ўказам ад 9 лістапада 1906г., паводле якога кожны гаспадар, уладальнік надзельнай зямлі па абшчыннаму праву, мог у любы час патрабаваць замацавання яе ў асабістую ўласнасць. Рэформа атрымала развіццё ў шэрагу законаў буржуазнага характару, якія былі прыняты на працягу I906-I9I2гг.

Ажыццяўленне рэформы ішло па некалькіх напрамках: разбурэнне абшчыны, насаджэнне хутароў і адрубоў, перасяленне «лішніх» сялян у Сібір і на Далекі Ўсход, Паўночны Каўказ і ў Сярэднюю Азію.

На Б. рэформа мела шэраг асаблівасцей. У заходніх раёнах (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) сялянская абщчына была лікві-давана ўжо даўно. У Магілёўскай і Віцебскай губернях устарэлую абшчынную форму землеўладання трэба было разбурыць.

Важным сродкам ажыццяўлення новай аграрнай палітыкі стаў сялянскі зямельны банк, дзейнасць якога спрыяла стварэнню хутароў і адрубоў. Ён аказваў шмат паслуг памешчыкам у продажы іх зямлі. Неабходна падкрэсліць, што ажыццяўленне реформы суправаджалася інтэнсіўным насаджэннем рускага землеўладання. Адлюстраваннем такой палітыкі з'явілася арганізацыя «асабістага фонду для стварэння рускіх перасяленняў ў Паўночна-Заходнім краі», які ўтварыўся за кошт ліквідацыі казённых зямель. Рускія перасяленцы мелі пераважнае права на атрыманне гэтых зямель.

Асаблівасцю рэформы на Б. было і стварэнне тут земстваў. Земскія ўправы садзейнічалі развіццю мясцовай гаспадаркі, стваралі кааператыўныя таварыствы, сельскагаспадарчыя гурткі, дзейнасць якіх накіроўвалася на павышэнне культуры земляробства і жывёлагадоўлі. Земствы адыгрывалі прыкметную ролю і ў развіцці адукацыі і аховы здароўя насельніцтва.

У выніку сталыпінскай аграрнай рэформы заможная частка насельніцтва ў бел. вёсцы да 1914г. павялічалася да 12% двароў, у той час як бедната складала не менш за 68% двароў. У сацыяльным расслаенні вёскі знаходзіў сваё ўвасабленне працэс развіцця капіталізму, які павінен быў ператварыць сялян у сельскагаспадарчых рабочых, пралетарыяў, а заможных сялян – у сельскую буржуазію.

Але галоўным гаспадаром у весцы, як і раней, заставаліся памешчыкі. Сталыпінская рэформа насіла кампрамісны характар. Яна не была выканана ў поўнай меры і не зняла аграрнае пытанне, не змагла прадухіліць абвастрэння сацыяльных супярэчнасцей у краіне.

 

32. Лютаўская рэвалюцыя 1917г. у Беларусі.

Пачынаючы з 23 лютага 1917 г. ў Петраградзе прайшлі мітынгі і дэманстрацыі пад лозунгамі "Далоў вайну", "Далоў самадзяржаўе". Так пачалася лютаўская рэвалюцыя. 27 лютага на бок рабочых перайшлі салдаты Петраградскага гарнізона, у выніку чаго 28 лютага рэвалюцыя перамагла. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі свой орган улады - Петраградскі Савет. Паралельна з дэпутатаў Дзяржаўнай Думы склаўся Часовы ўрад. Так узнікла двоеўладдзе.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі на Беларусь 1 - 4 сакавіка і выклікалі масавыя мітынгі, шэсці з чырвонымі сцягамі. Па прынцыпе Петраградскага Савета ў гарадах і мястэчках ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. 4 сакавіка 1917 г. быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў. У Часовы Выканаўчы камітэт Савета ўвайшлі адны бальшавікі. Гарадскую міліцыю ўзначаліў служачы Земскага саюза бальшавік М. Міхайлаў (М. Фрунзе). 6 сакавіка на сумесным пасяджэнні выканкама і салдат-дэпутатаў было вырашана стварыць аб'яднаны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Часовы выканаўчы камітэт назначыў губернскіх і павятовых камісараў, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада. Канчаткова Мінскі Савет аформіўся 8 сакавіка. Туды ўвайшлі прадстаўнікі меншавікоў і бундаўцаў. Часовы выканаўчы камітэт узначаліў меншавік Б.Позерн, а яго намеснікам стаў бальшавік І.Любімаў. У Віцебску, Гомелі і іншых гарадах былі створаны аб'яднаныя Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, але галоўную ролю ў Беларусі адыгрываў Мінскі Савет.

Значны ўплыў на палітычнае жыццё мела вайна. З 7 па 17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту. Ён зацвердзіў Палажэнне аб салдацкіх камітэтах, выступіў за прадастаўленне салдатам свабоды слова, друку і г.д. Дэлегаты падтрымалі курс Часовага ўрада на працяг вайны ў мэтах абароны дэмакратычнай рэвалюцыі.

У сакавіку - красавіку 1917 г. пашыраецца сялянскі рух. 20 - 23 красавіка ў Мінску адбыўся з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных паветаў Віленскай губерняў. Ён падтрымаў эсэраўскую праграму па аграрным пытанні - сацыялізацыя зямлі, ураўняльнае землекарыстанне (гэта ж зрабілі з'езды Магілёўскай і Віцебскай губерняў). З'езд выказаўся за хутчэйшы мір.

25 сакавіка 1917 г. адбыўся I з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Ён адобрыў стварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК) на чале з Раманам Скірмунтам. Беларускія нацыянальна-дэмакратычныя партыі зрабілі спробу дабіцца ад Часовага ўрада перадачы ўлады Беларускай краёвай радзе, выбары якой з'езд даручыў БНК. Але расійскія буржуазныя палітыкі не падтрымалі гэтую ідэю.

4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе прайшла паўмільённая несанкцыяніраваная дэманстрацыя. З дазволу выканкама Усерасійскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў яна была расстраляна. Двоеўладдзе скончылася. Уся ўлада апынулася ў руках Часовага ўрада, бальшавікі перайшлі у падполле. У гэтых умовах РСДРП на VI з'езде (26 ліпеня - 3 жніўня 1917 г.) прымае рашэнне аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць Часовага ўрада.

8-10 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся II з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Была абрана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый на чале з Я. Лёсікам. Яна таксама праводзіла палітыку аўтаноміі Беларусі ў Расіі.

У ліпені - жніўні 1917 г. на Беларусі праходзілі выбары ў мясцовыя органы самакіравання - гарадскія думы, земствы. У мястэчках перамогу атрымалі бундаўцы, у земствах - эсэры. Ні беларускія нацыянальныя партыі, ні бальшавікі летам 1917 г. не карысталіся значнай падтрымкай сярод насельніцтва.

Старшыня Дзяржаўнай Думы Радзянка М.Б. на маніфестацыі ў Мінску падчас з'езду рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняга фронту пераконвае салдатаў і працоўных ваяваць да пераможнага канца. 7 красавіка 1917 г.

18 ліпеня Вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал Карнілаў, які 25 - 30 жніўня патрабаваў устанавіць ваенную дыктатуру (Карнілаўскі мяцеж). Узначалілі барацьбу супраць Карнілава бальшавікі, што ўзмацніла іх ўплыў на масы. У другой палове верасня 1917 г. у ходзе перавыбараў Саветаў бальшавікі атрымалі большасць у Мінскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Бальшавікі Заходняга фронту і Смаленшчыны на канферэнцыі ў Мінску абралі адзіны кіруючы орган - Паўночна-Заходні камітэт РСДРП(б)

Восенню 1917 г. адбыліся нацыянальныя беларускія вайсковыя з'езды Заходняга, Паўночнага, Паўднёва-Заходняга, Румынскага франтоў і матросаў Балтыйскага флоту. Амаль усе яны прайшлі пад лозунгамі аўтаноміі Беларусі, цэласнасці яе тэрыторыі ў этнічных межах. У выніку вайсковых з'ездаў у Мінску была створана Цэнтральная вайсковая беларуская Рада (ЦВБР), якая практычна занялася стварэннем беларускіх вайсковых фарміраванняў. У снежні 1917 г. быў створаны I Беларускі полк. Да гэтага часу завяршылася ў асноўным збіранне беларускіх нацыянальных сіл. Для іх каардынацыі ў кастрычніку 1917 г. Цэнтральная Рада была ператворана ў Вялікую беларускую Раду (ВБР).

Такім чынам, лютаўская рэвалюцыя абудзіла палітычную актыўнасць шырокіх мас насельніцтва, якую выкарыстоўвалі палітычныя партыі для пашырэння свайго ўплыву ў грамадстве.

 

33. Культура Беларусі  ў пачатку ХХ ст.

Першай легальнай газетай на беларускай мове была "Наша доля". Кароткі час, з верасня па снежань 1906 г., яна выдавалася ў Вільні групай сяброў Беларускай сацыялістычнай грамады. Усяго выйшла шэсць нумароў, пяць з якіх было канфіскавана паліцыяй. У газеце былі надрукаваны творы выдатных беларускіх пісьменнікаў: Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Якуба Коласа, Ядзвігіна Ш.

У цэнтры грамадска-палітычнага і літаратурнага жыцця Беларусі ў 1906 - 1915 гг. была газета "Наша ніва". Яна выходзіла штотыднёва ў Вільні. Ініцыятарамі і выдаўцамі "Нашай нівы" з'яўляліся кіраўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады, вядомыя дзеячы беларускага адраджэнскага руху браты Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Уласаў, з 1914 г. рэдактарам "Нашай нівы" быў Янка Купала. У газеце знайшлі адлюстраванне матэрыялы пра народнае жыццё, нацыянальны характар беларусаў. Яна адстойвала патрабаванні грамадзянскага і палітычнага раўнапраўя беларускага народа, выступала супраць вялікадзяржаўнай палітыкі царызму, за права свабодна карыстацца роднай мовай, развіваць на ёй нацыянальную культуру і асвету. Вакол газеты групавалася вялікая колькасць пісьменнікаў, публіцыстаў, грамадска-палітычных дзеячаў. У ідэйных адносінах яны не былі адзінымі. Паміж імі адбываліся жорсткія дыскусіі, яны па-рознаму глядзелі на хвалюючыя Беларусь праблемы. Але разам з тым усе гэтыя людзі аддавалі газеце ўвесь свой талент. Сярод іх - Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч, Цішка Гартны, Алесь Гарун, Змітрок Бядуля, Каганец, Гурло, Журба, Ядзвігін Ш., М.Гарэцкі. "Наша ніва" адыграла вялікую ролю ў выяўленні і збіранні нацыянальных літаратурных сіл, развіцці беларускай мовы, выданні і прапагандзе беларускіх кніг.

У 1906 г. у Пецярбургу была створана першая легальная беларуская выдавецкая суполка, якая атрымала назву "Загляне сонца і ў наша ваконца". Яна дзейнічала да 1914 г. Тут было надрукавана больш за 100 тыс. экземпляраў кніг. Сярод іх першыя беларускія падручнікі - "Беларускі лемантар, або Першая навука чытання" Каганца, "Першае чытанне для дзяцей беларусаў" Якуба Коласа.

Информация о работе Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"