Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Декабря 2013 в 16:03, курсовая работа
Асэнсаванне творчасці геніяльнага класіка рускай літартуры А.С.Пушкіна у самым глыбокім разуменні гэтых слоў пачалося праз узаемасувязі нашых дзвюх літаратур, мастацкі пераклад і ўзаемапераклад. Яго творчасць захапляла і прываблівала беларускіх літаратараў і чытачоў сваёй магутнай мастацкай праўдай, народнасцю, уменнем стврыць нацыянальныя характары, эстэтычна і псіхалагічна выпісаныя на ўзроўні самых дасканалых шэдэўраў сусветнай класікі.
Думаецца, што кожны з беларускіх паэтаў-перакладчыкаў, які імкнуўся да А.С.Пушкіна, бачыў у яго творчасці і нешта сваё, асабістае. Не заўсёды можна гаварыць аб прамым уплыве Аляксандра Сяргеевіча на таго ці іншага беларускага літаратара. І тым не менш прысутнасць вопыту рускага класіка можна адчуць у многіх творах беларускіх пісьменнікаў. Аб гэтым сведчылі рамантычныя паэмы Я.Купалы, эпічныя творы Я.Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Рыбакова хата”, лірыка М.Багдановіча “Летапісец”, “Перапісчык”, “Кніга” і інш.
Глава 1. Перакладазнаўства як адгалінаванне ў літаратуразнаўчай навуцы
1.1. Згісторыі даследавання перакладазнаўчых матэраялаў………………….6-15
1.2. Асноўныя дэфініцыі і прычыны неадпаведнасці пры перакладзе….16-19
Глава 2. Параўнальныя канструкцыі ў паэме А. Пушкіна “Руслан і Людміла”
2.1. Пытанне класіфікацыі лексічных сродкаў мастацкага вобраза………20-22
2.2. Параўнальныя канструкцыі ў арыгінале і перакладзе паэмы А. Пушкіна “Руслан і Людміла”………………………………………………………………………………………………23-26
Заключэнне…………………………………………………………………………………………………….27-28
Спіс выкарыстанай літаратуры…………
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”
Кафедра беларускага мовазнаўства
Курсавая работа
Вобразна-выяўленчыя сродкі ў арыгінале і перакладзе паэмы А. Пушкіна “Руслан і Людміла” на беларускую мову
Мазыр 2011
Змест
Уводзіны…………………………………………………………
Глава 1. Перакладазнаўства як адгалінаванне ў літаратуразнаўчай навуцы
1.1. Згісторыі даследавання перакладазнаўчых матэраялаў………………….6-15
1.2. Асноўныя дэфініцыі і прычыны неадпаведнасці пры перакладзе….16-19
Глава 2. Параўнальныя канструкцыі ў паэме А. Пушкіна “Руслан і Людміла”
2.1. Пытанне класіфікацыі лексічных сродкаў мастацкага вобраза………20-22
2.2. Параўнальныя канструкцыі ў
арыгінале і перакладзе паэмы
А. Пушкіна “Руслан і Людміла”…
Заключэнне……………………………………………………
Спіс
выкарыстанай літаратуры……………………………………………………
Уводзіны
Асэнсаванне творчасці геніяльнага класіка рускай літартуры А.С.Пушкіна у самым глыбокім разуменні гэтых слоў пачалося праз узаемасувязі нашых дзвюх літаратур, мастацкі пераклад і ўзаемапераклад. Яго творчасць захапляла і прываблівала беларускіх літаратараў і чытачоў сваёй магутнай мастацкай праўдай, народнасцю, уменнем стврыць нацыянальныя характары, эстэтычна і псіхалагічна выпісаныя на ўзроўні самых дасканалых шэдэўраў сусветнай класікі.
Думаецца, што кожны з беларускіх паэтаў-перакладчыкаў, які імкнуўся да А.С.Пушкіна, бачыў у яго творчасці і нешта сваё, асабістае. Не заўсёды можна гаварыць аб прамым уплыве Аляксандра Сяргеевіча на таго ці іншага беларускага літаратара. І тым не менш прысутнасць вопыту рускага класіка можна адчуць у многіх творах беларускіх пісьменнікаў. Аб гэтым сведчылі рамантычныя паэмы Я.Купалы, эпічныя творы Я.Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Рыбакова хата”, лірыка М.Багдановіча “Летапісец”, “Перапісчык”, “Кніга” і інш.
Але пры пільнай увазе да творчасці А.Пушкіна ў XIX і да 30-х гг. XX ст. былі адзінкавыя пераклады яго твораў. Думаецца, па той прычыне, што рускі класік цяжкі для перакладу. Тым болей для пачаткоўцаў, якімі былі беларускія пісьменнікі ў канцы мінулага стагоддзя. Яны добра разумелі: перакласці творы А.Пушкіна – значыць захаваць не толькі сэнс арыгінала, але і асаблівасці яго мастацкай спецыфікі, арганічна спалучыць вернасць перадачы аўтарскага тэксту з узнаўленнем яго мастацкай формы ў беларускім варыянце.
Першы па часе пераклад А.Пушкіна на беларускую мову зрабіў А.Гурыновіч. Ён узнавіў на роднай мове верш “Эхо”. Адсюль бярэпачатак беларуская тэндэнцыя ў развіцці нацыянальнага мастацкага перакладу. Асабліва выразна гэта адлюстроўвалася ў канцы XIX ст. Ужо тады праявілася імкненне да творчай перадачы тэкстаў пушкінскіх арыгіналаў, бо прамое капіраванне, як вядома, “высушвае” пераклад, збядняе яго, а няўвага да вызначальных рысаў арыгінала вядзе да другой крайнасці – адвольнай інтэрпрэтацыі.
Да спадчыны
А.Пушкіна беларускія перакладчыкі
актыўна звярнуліся ў 30-я гг., калі
краіна рыхтавалася ўшанаваць
За два стагоддзі А.Пушкін стаў не толькі вядомым і блізкім беларусам, але і “сваім”. У іерархіі духоўных каштоўнасцей “беларускі Пушкін” займаў і займае адно з цэнтральных месцаў. Творчасць родапачынальнікарускай літаратуры Новага часу амаль з першых гадоў яе публічнага распаўсюджання стала аб’ектам пісьменніцкай і чытачоўскай увагі на Беларусі.[ 21, с.5 ]
Перакладам твораў А.Пушкіна на беларускю мову займаліся такія пісьменнікі, як Я. Купала, Я. Колас, А. Куляшоў, М.Танк, М. Лужанін, А. Астрэйка і інш.
Мэта даследавання – вызначэнне асаблівасцей перакладу паэтычных твораў на беларускую мову.
Мэта
прадугледжвае вырашэнне
• устанаўленне лексічнага складу вобразных сродкаў (параўнанняў) А. Пушкіна;
• сістэматызацыю выдзеленых сродкаў мастацкай выразнасці (параўнанні);
• вызначэнне тыпаў адпаведнасцей вобразна-выяўленчых сродкаў (параўнанняў) А. Пушкіна пры перакладзе на беларускую мову.
Аб’ектам даследавання з’яўляюцца творы А.Пушкіна і іх пераклады на беларускую мову. Прадметам даследавання з’яўляюцца параўнанні, якія ўжываюцца ў арыгіналах і перакладах.
Актуальнасць даследавання абумоўлена тым, што творчая спадчына А. Пушкіна стала неад’емнай часткай беларускай духоўнай культуры, менавіта па гэтай прычыне і перакладаецца шматлікая колькасць рускамоўных пушкінскіх твораў на беларускую мову.
Для многіх беларускіх пісьменнікаў Пушкін — якраз той мастак і мысліцель, які выводзіць іх на скрыжаванне, дзе нечакана сустракаюцца і вольна сябе адчуваюць, уступаючы ў дыялог, лепшыя прадстаўнікі сусветнай літаратуры. У Пушкіна беларусы вучыліся і вучацца свабодзе самавыяўлення, адданасці патрыятычнай ідэі служэння народу, разуменню творчасці як вышэйшай праявы самаахвярнасці, адданасці паэтычнай музе, розуму, здароваму сэнсу. Пушкінскае ў беларускай літаратуры прысутнічае яўна і патаемна перш за ўсё ў поглядзе на навакольны свет, у паэтызацыі нацыянальнай рэчаіснасці. Многія ўрокі яго творчасці ўжо засвоены, многія яшчэ трэба засвойваць. Пушкін — не толькі мінулае, але і будучыня, тое, што чакае заўсёды наперадзе. У дні Пушкінскага юбілею гэта асабліва відавочна.[ 21 ,с.10].
Глава 1. Перакладазнаўства як адгалінаванне ў літаратаразнаўчай навуцы
У “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” пад рэд. М.Р.Судніка і М.Н.Крыўко (Мн., 2002) слова “пераклад” мае такую дэфініцыю: “Тэкст, перакладзены з адной мовы на другую” (ст. 465). Звычайна ў перакладазнаўстве – навуцы пра сутнасць перакладу, ягоразнавіднасці, гістарычныя разнавіднасці ўзнікнення і развіцця – пераклад разглядаецца як міжмоўная камунікацыя, што выступае і ў вуснай, і ў пісьмовай форме.
Слоўнікі лінгвістычных тэрмінаў падаюць навуковыя дэфініцыі перакладу накшталт наступных: 1.Адшукванне семантычных адпаведнікаў розных адзінак дзвюх ці некалькіх моў з мэтай іх адэкватнай перадачы( у форме так званых перакладных слоўнікаў); 2.Перадача інфармацыі,якая змяшчаецца ў вусным ці пісьмовым выказваннісродкамі іншай мовы; 3. Па магчымасці поўнае і дакладнае ўзнаўленне інфармацыі тымі самымі ці функцыянальна аналагічнымі сродкамі іншай мовы; 4.Адшукванне ў іншай мове такіх сродкаў выражэння , якія б забяспечвалі эквівалентную перадачу не толькі дадзенага выказвання ( тэксту), але і новага ( звычайна гэта адбываецца пры мастацкім перакладзе з адной мовы на іншыя). Пераклад залежыць ад спосабаў яго правядзення (безмашынны і машынны), ад формы (вусны ці пісьмовы), жанру навучальны вусны і пісьмовы, вусны паслядоўны і сінхронны) ці стылю маўлення ( афіцыйна-справавы, навуковы, публіцыстычны, мастацкі).[3, c. 8].
Пераклад як патрэбнасць людзей, што гаварылі на розных мовах, разумець адзі аднаго ўзнік вельмі даўно, яшчэ задоўга да ўзнікнення пісьменнасці. Самымі раннімі пісьмовымі перакладамі лічацца вавілонскі пераклад шумерскага эпасу пра Гільгамешаі перакладныя тэксты дакументаў з бібліятэкі асірыйскіх цароў у Ніневіі (ll тыс. Да н.э.). З узнікненнем і развіццём кнігадрукавання пачынаецца другі этап у перакладазнаўстве.[3, c. 9].
Я.Ф.Карскі фактычна стаў і пачынальнікам беларускага перакладазнаўства, бо ў канцы XlX ст. зрабіў аналіз усіх старабеларускіх перакладаўбіблейскіх кніг, а таксама ўсіх перакладаў евангельскіх тэкстаў.[3, c. 12].
У савецкі час перакладазнаўства стала самастойнай навукай, бо выдзелілася з лінгвістыкі і тэксталогіі і фактычна утварылася на іх скрыжаванні. Гэта адбылося ў выніку шпаркага развіццяперакладу з розных моў разнастайных жанраў, асабліва літаратурна-мастацкіх.
Сёняшнее
перакладазнаўства – гэта гісторыя,
тэорыя і крытыкаперакладу ўвогуле
і перакладу мастацкага ў прыватнасці.
Дапаможнымі
У распрацоўцы тэорыі сучаснага перакладу найбольшая заслуга даследчыкаў мастацкага перакладу: К. Чукоўскага, Л. Бархударава, А. Фёдарава і інш. (Расія), М. Рыльскага, М. Новікавай і інш. (Україна), І. Левага (Чэхія), А. Курэлы (Германія), Э. Кары (Францыя) і г.д.
Сучаснае беларускае перакладазнаўства звязана з практычнай і тэарытычнай дзейнасцю такіх пісьменнікаў, як М.Багдановіч, С. Палуян, К. Чорны, У. Дубоўка, Ю. Гаўрук, М. Лужанін, Н. Гілевіч і шмат іншых.[3, c. 13].
Значэнне
А. Пушкіна ў прасторы мастацкай культуры
народаў Савецкага Саюза вельмі вялікае.
Бясспрэчным з'яўляецца тое, што кожны
народ нашай неабсяжнай Радзімы ў развіцці
сваёй нацыянальнай літаратуры зведаў
пэўны ўплыў заснавальніка новай рускай
літаратуры, рускай літаратурнай мовы.
Гэта даведзена і паказана многімі
даследчыкамі-
Уплыў пушкінскіх традыцый гуманізму, грамадзянскасці і народнасці найбольш ярка і плённа адбіўся на паэтычнай творчасці Я. Купалы, Я. Ко- ласа, М. Багдановіча, а таксама на вершах сучасных савецкіх паэтаў П. Броўкі, М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі і многіх іншых таленавітых прадстаўнікоў беларускай паэзіі. [21, с.8]
Даючы агульную ацэнку перакладам твораў Пушкіна на беларускую мову, Я. Колас адзначаў: «Беларускія паэты многа і добра перакладаюць Пушкіна. Работа над перакладамі пушкінскіх твораў — гэта не толькі выражэнне любві да паэта, але і сур'ёзная школа паэтычнай спеласці і майстэрства кожнага з нас. Вельмі добрыя пераклады Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі»
Да гэтай справядлівай думкі народнага паэта Беларусі варта, аднак, дадаць, што вельмі добрыя пераклады твораў Пушкіна на беларускую мову не толькі ў названых паэтаў, але яны цудоўныя і ў самога Я. Коласа, а таксама ў П. Глебкі, П. Броўкі, М. Лужаніна, А. Астрэйкі, А. Якімовіча, У. Шахаўца і іншых пісьменнікаў, якія перакладалі творы Пушкіна.
Нашымі паэтамі перакладзены і многія лірычныя творы Пушкіна, яго паэмы «Медны коннік» (пераклад Я. Купалы), «Палтава» (пераклад Я. Коласа), «Цыганы» і «Яўгеній Анегін» (пераклад А. Куляшова), драма «Барыс Гадуноў» (пераклад П. Глебкі), асобныя казкі (пераклад А. Якімовіча).
3 прозы Пушкіна перакладзены «Стрэл», «Мяцеліца», «Трунар» (пераклад М. Паслядовіча), «Станцыйны наглядчык», «Паненка-сялянка», «Дуброўскі» і «Капітанская дачка» (пераклад К. Чорнага).
Усе пераклады пушкінскіх твораў на беларускую мову — шкада, што пакуль іх яшчэ мала,— заслугоўваюць высокай ацэнкі. Яны ўзбагачаюць мастацкую культуру беларускага народа. З'яўляюцца школай паэтычнага майстэрства для кожнага беларускага пісьменніка.
Гаворачы пра ўплыў Пушкіна на беларускую паэзію, Колас меў падставу сцвярджаць, што «глыбокія па думцы і пачуццю, напоўненыя грамадскім гучаннем вершы-роздумы П. Глебкі бяруць свой пачатак у пушкінскіх элегіях, яго драматычная паэма «Над Бярозай-ракой» і «Святло з Усходу» створаны пад уздзеяннем «Барыса Гадунова». У атрымаўшых шырокае прызнанне паэмах і вершах Петруся Броўкі з іх сапраўднай народнасцю — таксама класічная школа рускага генія»
Гэтыя словы Я. Коласа поўнасцю адносяцца і да лепшых вершаў і паэм А. Куляшова, М. Танка, М. Лужаніна, А. Астрэйкі і да іншых беларускіх паэтаў, якія перакладалі пушкінскія творы і тым самым праходзілі класічную пушкінскую школу.
Асабліва цудоўнымі перакладамі з'яўляюцца пераклады Я. Купалы («Медны коннік»), Я. Коласа («Палтава»), А. Куляшова («Яўгеній Анегін» і «Цыганы»). Гэтыя пераклады ўражваюць чытача тым, што яны вельмі ўдала, пранікнёна перадаюць сродкамі беларускай мовы думкі і пачуцці, выра- жаныя ў іх. Прычым, кожны з перакладчыкаў у той або іншай ступені ўносіць у свой пераклад якуюсьці часціну свайго таленту, сваёй самабытнай творчай індывідуальнасці, якая эмацыянальна афарбоўвае арыгінал пушкінскіх твораў настолькі, што яны, не губляючы сваёй першароднай сутнасці, набываюць новую, своеасаблівую якасць, становяцца як бы асабовай прыналежнасцю паэтаў-перакладчыкаў і такім шляхам уваходзяць у залаты фонд беларускай паэзіі.
Вось некалькі прыкладаў, якія раскрываюць мастацкую асаблівасць і майстэрства перакладчыкаў названых твораў Пушкіна.
Параўнаем тэкст «Уступу» да «Меднага конніка» з яго перакладам Купалы.
У Пушкіна:
На берегу пустынных волн