Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Декабря 2013 в 16:03, курсовая работа
Асэнсаванне творчасці геніяльнага класіка рускай літартуры А.С.Пушкіна у самым глыбокім разуменні гэтых слоў пачалося праз узаемасувязі нашых дзвюх літаратур, мастацкі пераклад і ўзаемапераклад. Яго творчасць захапляла і прываблівала беларускіх літаратараў і чытачоў сваёй магутнай мастацкай праўдай, народнасцю, уменнем стврыць нацыянальныя характары, эстэтычна і псіхалагічна выпісаныя на ўзроўні самых дасканалых шэдэўраў сусветнай класікі.
Думаецца, што кожны з беларускіх паэтаў-перакладчыкаў, які імкнуўся да А.С.Пушкіна, бачыў у яго творчасці і нешта сваё, асабістае. Не заўсёды можна гаварыць аб прамым уплыве Аляксандра Сяргеевіча на таго ці іншага беларускага літаратара. І тым не менш прысутнасць вопыту рускага класіка можна адчуць у многіх творах беларускіх пісьменнікаў. Аб гэтым сведчылі рамантычныя паэмы Я.Купалы, эпічныя творы Я.Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Рыбакова хата”, лірыка М.Багдановіча “Летапісец”, “Перапісчык”, “Кніга” і інш.
Глава 1. Перакладазнаўства як адгалінаванне ў літаратуразнаўчай навуцы
1.1. Згісторыі даследавання перакладазнаўчых матэраялаў………………….6-15
1.2. Асноўныя дэфініцыі і прычыны неадпаведнасці пры перакладзе….16-19
Глава 2. Параўнальныя канструкцыі ў паэме А. Пушкіна “Руслан і Людміла”
2.1. Пытанне класіфікацыі лексічных сродкаў мастацкага вобраза………20-22
2.2. Параўнальныя канструкцыі ў арыгінале і перакладзе паэмы А. Пушкіна “Руслан і Людміла”………………………………………………………………………………………………23-26
Заключэнне…………………………………………………………………………………………………….27-28
Спіс выкарыстанай літаратуры…………
Стоял он, дум велнкнх полн,
И вдаль глядел. Пред ним широко
Река неслася; бедный челн
По ней стремился одиноко.
По мшистым топким берегам
Чернели избы здесь и там,
Приют убогого чухонца;
И лес, неведомый лучам
В тумане спрятанного солнца,
Кругом шумел.
У перакладзе Купалы гэтыя радкі гучаць так:
На беразе пустынных вод
Стаяў ён, буйных дум палёт
Лунаў удаль. Прад ім шырока
Плыла рака. Па ёй — сярод —
Плыў бедны човен адзінока.
Па мшыстых топкіх берагах
Чарнелі хаты ў хмызняках,
Прытулак ўбогага чухонца;
І лес, які не знаў ў вяках
Туманам схованага сонца,
Вакол шумеў.
Параўнанне паказвае, што паэт-перакладчык ніколькі не парушыў ні зместу, ні формы вершаў Пушкіна,— і так на працягу ўсёй паэмы. Хоць пе- раклад, як бачна, не літаральны, у ім Купала смела замяняе многія рускія словы і фразеалагічныя спалучэнні беларускімі словамі і спалучэннямі, прычым замяняе так умела, што яны поўна перадаюць пачуцці і думкі, выражаныя ў пушкінскіх вершах, надаючы ім своеасаблівыя эмацыянальныя адценні. У гэтым праяўляецца творчы падыход Купалы да перакладу і яго высокае перакладчыцкае майстэрства.
Высокамастацкімі якасцямі характарызуецца коласаўскі пераклад паэмы Пушкіна “Палтава”. Праілюструем гэта хоць бы адным прыкладам. Вось пушкінскія радкі, якія перадаюць гнеўнае абурэнне маці і яе дачкі адносна намеру старога Качубея ўзяць сабе ў жонкі прыгажуню Марыю:
И, вся полна негодованьем,
К ней мать идет и с содроганьем,
Схватив ей руку, говорит:
«Бестыдный старец нечестивый!
Возможно ль?.. Нет, пока мы живы,
Нет, он греха не совершит.
Он должен быть отцом и другом
Невинной крестнице своей...
Безумец! На закате дней
Он вздумал быть ее супругом».
Мария вздрогнула. Лицо
Покрыла бледность гробовая,
И охладев, как неживая,
Упала дева на крыльцо.
Прыгледзімся ўважліва да перакладу пушкінскіх вершаў Коласам:
I ўся паўнютка абурэннем
К ёй маці йдзе і з дрыгаценнем,
Схапіўшы руку, кажа ёй,
«Дзе стыд яго! Старызна хцівы!
Ці можна?.. Не, пакуль мы жывы,
Не, ён не ўчыніць намер свой!
Павінны быць аховай, дружай
Свае хрышчэніцы, а ён —
Вар'ят! На схіле сваіх дзён
Уздумаў стацца яе мужам».
Марыя дрогнула. Вакол
Ёй свет заслаўся цьмой магільнай,
Пахаладзела і бяссільна
Упала дзеўчына на пол.
Тут, як відаць, поўнасцю захавана рытмічная структура пушкінскага верша, не парушана ні сістэма рыфмоўкі, ні паэтычная інтанацыя звароту маці да дачкі, што выражае іх агульнае душэўнае гнеўнае хваляванне,— словам, засталося ўсё, як у Пушкіна.
Перакладчыцкія традыцыі Купалы і Коласа плённа развіваюцца А.Куляшовым. Гэта асабліва прыкметна на яго перакладзе “Яўгенія Анегіна”. Класічныя анегінскія строфы Пушкіна, якія ўражваюць чытача сваім бліскучым майстэрствам, перакладзены Куляшовым на беларускую мову настольбкі ўмела, што, здаецца, сам аўтар арыгінала мог бы пахваліць перакладчыка за яго пранікнёнае майстэрства складанага перакладу на мову, блізкарод- насную рускай мове. Вядома, што пераклад з блізкароднаснай мовы ўскладняе работу перакладчыка. Аднак гэтая цяжкасць у творчай рабоце над перакладам «Яўгенія Анегіна» была пераадолена А. Куляшовым, і пераклад з Пушкіна атрымаўся цудоўным дзякуючы перш за ўсё яркай паэтычнай адаронасці перакладчыка, які здольны пранікаць у тайны мастацкай творчасці.
Сапраўдны паэтычны пераклад павінен быць адкрыццём амаль у такой жа ступені, як і мастацкі твор. Пераклад — гэта творчасць, якая патрабуе не толькі натхнення, але і эстэтычнага густу, а таксама ўмення; яно ўключае ў сябе адкрыццё чагосьці новага, своеасаблівага. Такім творчым перакладам- адкрыццём з'яўляецца пераклад «Яўгенія Анегіна», зроблены Куляшовым.
У чым жа
своеасаблівасць таленту
Как рано мог он лицемерить:
Таить надежду, ревновать,
Разуверять, заставить верить,
Казаться мрачным, изнывать,
Являться гордым и послушным,
Внимательным иль равнодушным!
Как томно был он молчалив,
Как пламенно красноречив,
В сердечных письмах как
Одним дыша, одно любя,
Как он умел забыть себя!
Как взор его был быстр и нежен,
Стыдлив и дерзок, а порой
Блистал послушною слезой.
Куляшоўскі пераклад гэтай страфы гучыць так:
Як ён маніць наўчыўся рана,
Таіць надзею, раўнаваць,
Прымусіць верыць нечакана,
Ці зноў не верыць прымушаць,
Маркотным, радасным з'яўляцца!
Як пранікнёна мог маўчаць,
Як мог прыгожа размаўляць!
Як ён лісты пісаў нядбала!
Як ён, захоплены адным,
Мог аб сабе забыць зусім!
Як неспакойна вока ззяла,
Як сарамліва, а парой
Слухмянай бліскала слязой!
Гэтая страфа, як амаль усе строфы паэмы, сваім гучаннем, усёй паэтычнай структурай, як відаць, нічым, па сутнасці, не адрозніваецца ад арыгінала ні па зместу, ні па форме, але разам з тым нельга не адчуць, што яна нясе ў сабе пэўную эмацыянальную навізну, якая праяўляецца ў лексічных і фра- зеалагічных сродках беларускай мовы, умела выкарыстаных паэтам-перакладчыкам.
Эмацыянальная афарбоўка перакладу, якая прыўносіцца творчай індывідуальнасцю паэта-перакладчыка, арганічна зліваецца з эмоцыямі аўтара арыгінала, дапаўняе іх і робіць пераклад арыгінальным, самабытна беларускім. У гэтым праяўляецца высокае майстэрства Куляшова ў перакладзе «Яўгенія Анегіна» на беларускую мову.
Такім чынам, з усяго сказанага вышэй можна зрабіць наступны агульны вывад: творчасць Пушкіна мела і мае выключна вялікае значэнне ў гісторыі паэтычнай культуры беларускага народа.
Бессмяротныя пушкінскія традыцыі высокай грамадзянскасці і народнасці ў літаратуры, гуманізму і рэалізму плённа развіваліся і развіваюцца многімі беларускімі паэтамі і пісьменнікамі, якія вучыліся і вучацца мастацкаму майстэрству ў Пушкіна, перакладаючы яго творы на родную мову.[11, с. 159 ].
Аналіз арыгінальных тэкстаў і іх перакладаў з беларускай мовы на рускую і з рускай на беларускую дае больш поўнае ўяўленне пра мастацкія якасці абодвух тэкстаў. Пры супастаўляльным аналізе тэкстаў неабходна абапірацца на выкарыстоўванае ў практыцы перакладу і супастаўляльна-стылістычных даследаванняў паняцце эквівалентнасці, іншымі словамі адпаведнасці.
Па вызначэнні
В.В.Вінаградава, "пад перакладніцкімі
адпаведнасцямі (эквівалентамі) разумеюцца
словы і словазлучэнні
Паняцце эквівалентнасці з’яўляецца складаным і шматаспектным. Якасць мастацкага перакладу вызначаецца першапачаткова тым, наколькі адпавядае арыгіналу закладзеная ў ім эстэтычная, г.зн. вобразна-мастацкая інфармацыя. Аднак ступень адэкватнасці эстэтычнай інфармацыі залежыць і ад падабенства ўласных моўных характарыстык, і ад адпаведнасці адлюстраваных моўнымі сродкамі фактаў, падзей і з'яў. У сувязі з гэтым паняцце эквівалентнасці можна разглядаць у трох аспектах: экстралінгвістычным, лінгвістычным і ўласна эстэтычным.
Эквівалентнасць у экстралінгвістычным, г.зн. пазамоўным аспекце вызначаецца адпаведнасцю адлюстраваных у арыгінальным і перакладным тэкстах жыццёвых рэалій. Адно з патрабаванняў да перакладу складаецца ў магчыма больш дакладнай перадачы на іншай мове рэальнай канвы мастацкага твора. Экстралінгвістычны аспект перакладу набывае адмысловае значэнне ў тых выпадках, калі ўзнікае неабходнасць дакладнай перадачы ў перакладным тэксце рэалій культуры, побыту якога-небудзь народа, якія не ўласцівыя іншым культурам і не маюць у іншых мовах адпаведных значэнняў. Для гэтага ў перакладны тэкст даводзіцца ўключаць адпаведныя рэаліям арыгінала словы з мовы-крыніцы, якія ў працах па лексікалогіі называюцца экзатызмамі. Уключэнне ў тэкст экзатызмаў мае месца як пры пераводзе, так і непасрэдна падчас мастацкай творчасці, што асабліва характэрна для пісьменнікаў, якія добра валодаюць абедзвюма мовамі.[18, c. 164].
Эквівалентнасць на моўным, у прыватнасці на лексічным, узроўні вымяраецца ступенню адпаведнасці слоў. Найбольш дакладнымі лексічнымі эквівалентамі з'яўляюцца словы, максімальна адпаведныя адзін аднаму семантычна і стылістычна. У двухмоўных слоўніках яны ўключаюцца ў адзін слоўнікавы артыкул, дзе адно са слоў вызначаецца праз іншае: напрыклад, стена -сцяна, широкий- шырокі, работаць - працаваць і да т.п.
Пры
перакладзе слоў на іншую мову
да іх не заўсёды можна
Фанетычна блізкія словы
Моўная эквівалентнасць мае дачыненне не толькі да лексікі, але і да іншых узроўняў мовы. У сувязі з разыходжаннем лексічных, сінтаксічных і іншых сістэм розных моў, а таксама наяўнасцю цеснай узаемасувязі моўных сродкаў розных узроўняў дамагчыся дакладнай адпаведнасці перакладу арыгіналу на ўсіх узроўнях зусім немагчыма. Словы, блізкія па значэнні, часта маюць розныя марфалагічныя характарыстыкі, а гэта, у сваю чаргу, вядзе да адрозненняў у сінтаксічным пастраенні сказаў.
У
плане моўнага афармлення
Асноўнымі прычынамі неадпаведнасці пры перакладзе з’яўляюцца наступныя:
2. да слоў арыгінальнага тэксту нярэдка падбіраюцца такія словы з мовы перакладу, якія з’яўляюцца максімальна набліжанымі да сваіх эквівалентаў не семантычна і стылістычна, а фанетычна;
3. каб захаваць фанетычную адпаведнасць, у якасці эквівалента да беларускага слова з рускай мовы можа быць падабрана слова не літаратурнае, а дыялектнае;