Вобразна-выяўленчыя сродкі ў арыгінале і перакладзе паэмы А. Пушкіна “Руслан і Людміла” на беларускую мову

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Декабря 2013 в 16:03, курсовая работа

Краткое описание

Асэнсаванне творчасці геніяльнага класіка рускай літартуры А.С.Пушкіна у самым глыбокім разуменні гэтых слоў пачалося праз узаемасувязі нашых дзвюх літаратур, мастацкі пераклад і ўзаемапераклад. Яго творчасць захапляла і прываблівала беларускіх літаратараў і чытачоў сваёй магутнай мастацкай праўдай, народнасцю, уменнем стврыць нацыянальныя характары, эстэтычна і псіхалагічна выпісаныя на ўзроўні самых дасканалых шэдэўраў сусветнай класікі.
Думаецца, што кожны з беларускіх паэтаў-перакладчыкаў, які імкнуўся да А.С.Пушкіна, бачыў у яго творчасці і нешта сваё, асабістае. Не заўсёды можна гаварыць аб прамым уплыве Аляксандра Сяргеевіча на таго ці іншага беларускага літаратара. І тым не менш прысутнасць вопыту рускага класіка можна адчуць у многіх творах беларускіх пісьменнікаў. Аб гэтым сведчылі рамантычныя паэмы Я.Купалы, эпічныя творы Я.Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Рыбакова хата”, лірыка М.Багдановіча “Летапісец”, “Перапісчык”, “Кніга” і інш.

Содержание

Глава 1. Перакладазнаўства як адгалінаванне ў літаратуразнаўчай навуцы

1.1. Згісторыі даследавання перакладазнаўчых матэраялаў………………….6-15

1.2. Асноўныя дэфініцыі і прычыны неадпаведнасці пры перакладзе….16-19

Глава 2. Параўнальныя канструкцыі ў паэме А. Пушкіна “Руслан і Людміла”

2.1. Пытанне класіфікацыі лексічных сродкаў мастацкага вобраза………20-22

2.2. Параўнальныя канструкцыі ў арыгінале і перакладзе паэмы А. Пушкіна “Руслан і Людміла”………………………………………………………………………………………………23-26

Заключэнне…………………………………………………………………………………………………….27-28

Спіс выкарыстанай літаратуры…………

Вложенные файлы: 1 файл

Курсавая работа.docx

— 66.46 Кб (Скачать файл)

Т. ч.аналіз параўнанняў паказаў, што ў залежнасці ад дакладнасці перакладу, яны могуць быць эквівалентнымі, набліжаны да арыгіналу і неэквівалентнымі. З  прыведзеных прыкладаў бачна, што  перакладчыкі незаўсёды адэкватна перакладаюць мастацкі твор.

Заключэнне

 

Творчасць А. Пушкіна аказала вельмі вялікі ўплыў  на многіх беларускіх пісьменнікаў. Гэта можна заўважыць у рамантычных  паэмах Я. Купалы, у “Новай зямлі” Я. Коласа, у лірыцы М. Багдановіча. А. Пушкін стаў не толькі вядомым і блізкім беларусам, але і “сваім”, а яго творчая спадчына стала неад’емнай часткай духоўнага жыцця беларускага народа. У выніку гэтага шматлікія пушкінскія творы пачалі перакладацца на беларускую мову. Перакладам твораў А. Пушкіна займаліся многія беларускія пісьменнікі, сярод якіх Я. Купала, Я. Колас, А. Куляшоў, П. Броўка, П. Глебка,  М. Лужанін, А. Астрэйка, А. Якімовіч, М. Хведаровіч, К. Чорны і інш.

Было высветлена, што асноўнымі прычынамі неадпаведнасцей  пры перакладзе з’яўляюцца наступныя:

  • узнаўленне ў перакладным тэксце не толькі змястоўных, але і фармальных элементаў;
  • кампаненты метафарычных словазлучэнняў пры перакладзе даволі часта замяняюцца іншымі, якія пазначаюць сумежную паняційную вобласць;
  • . дзеля захавання рытмічнага малюнка верша пры перакладзе паэтычнага тэксту часам даводзіцца звяртацца і да змены асобных змястоўных элементаў твора;
  • каб захаваць фанетычную адпаведнасць, у якасці эквівалента да беларускага слова з рускай мовы можа быць падабрана слова не літаратурнае, а дыялектнае.

Аналіз мовы твораў класіка рускай літаратуры паказаў, што параўнанне адыгрывае немалаважную ролю. Параўнанне – прыпадабненне  аднаго прадмета да другога на аснове якой-небудзь уласцівасці.

У паэме А. Пушкіна параўнанні ўжываюцца з  наступнымі злучнікамі:  як, як быццам, бы , як бы, быццам, нібы (як бура, нібы вясна, як бы ў насмешку, быццам дыша ). Таксама патрэбна адзначыць, што параўнанні  ў паэме выкарыстоўваюцца двух тыпаў:

  1. короткія (як цені, як ястраб, нібы чорт, як бура, нібы акамянелы, як жывы, як зарыва );
  2. разгорнутыя (бы хто яго прыбіў, як быццам сэрцам затужыла, як ноччу цёмнай, нібы двудушная Дыяна ).

Аналіз параўнанняў  у арыгінале і перакладзе паказаў, што яны могуць быць:

    • эквівалентнымі (Как вихорь свистнул острый меч – Як бура, свіснуў востры меч );
    • набліжанымі да арыгінала ( Недвижим он, как мёртвый камень – Стаіць, нібы акамянелы );
    • неэквівалентнымі (Играют яхонты, как жар – Скрозь яхант жарам зіхаціць).

 Такім  чынам, мы бачым, што пры  перакладзе не заўсёды ўдаецца  захаваць вобразна-выяўленчыя сродкі  арыгінала. Кожны перакладчык імкнецца як можна лепш і бліжэй да арыгінала перакласці твор, але гэта не заўсёды ўдаецца, бо патрэбна захоўваць рыфму, ды й не ў кожнага слова ёсць беларускі адпаведнік. Менавіта па-гэтаму кожны перакладчык сустракаецца з пэўнымі цяжкасцямі.

 

                               Літаратура

  1. Пушкин, А. С. Руслан и Людмила. Москва: Гос. издательство худ. лит., 1946. – 96 с.
  2. Александровіч, А. Руслан і Людміла: паэма. Мінск: Маст. літ., 1978. – 118 с.
  3. Абабурка, М. В. Тэорыя і практыка перакладу: дап. / М. В. Абабурка. – Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2007. – 88 с.
  4. Базыленка, Г. М. Параўнальныя словазлучэнні ў сучаснай беларускай літаратурнай мове / Г. М. Базыленка // Працы Інстытута мовазнаўства АН БССР: зб. навук. прац. – Мінск: АН БССР, 1957. – Вып. 3. – С. 25-30.
  5. Бандарэнка, Т. П. Параўнальныя канструкцыі / Т. П. Бандарэнка // Беларуская граматыка. – Мінск: Выш. шк., 1986. – Ч. 2.
  6. Богуш, Д. А. Из наблюдений над переводом пушкинских текстов на белорусский язык / Д. А. Богуш // Текст. Язык. Человек: сб. науч. тр. В 2 ч. / редкол.: С. Б. Кураш (отв. ред. ) [и др.]. – Мозырь: УО МГПУ им. И. П. Шамякина, 2009. – Ч. 1. – С. 185-186.
  7. Верабей, А. А. Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20-30-х гадоў / А. А. Верабей. – Мінск: Навука і тэхніка, 1990. – 221 с.
  8. Воінаў, М. М. Плён супольнасці: Мастацкі пераклад і развіццё беларускай літаратуры на памежжы XIX- XX стагоддзяў / М. М. Воінаў. – Мінск: Беларус. навука, 1998. – 200 с.
  9. Воінаў, М. М. Паэзія А. Пушкіна ў беларускіх перакладах / М. М. Воінаў // Пушкинский сборник ( к 200-летию со дня рождения ): мат. науч.-метод. конф., 21 мая 1999 г. / Гомельский гос. ун-т им. Ф. Скорины. – Гомель, 2000. – С. 5-12.
  10. Гируцкий, А. А. Белорусско-русский художественный билингвизм: Типология и история, языковые процессы / А. А. Гируцкий; под ред. П. П. Шубы. – Минск: Университетское, 1990. – 176 с.
  11. Кулагін, А. М. Пушкін і Беларусь / А. М. Кулагін // Роднае слова. – 1999. - № 5-6. – С. 156-165.
  12. Ліякумовіч, Ц. Б. Пушкін і беларуская літаратура / Ц. Б. Ліякумовіч //Весці НАН Беларусі. Сер. гуманітар. навук. – 1995. - № 4. – С. 123-126.
  13. Маслова, В. А. Экспрессивное сравнение, его семантика и функции в художественном тексте / В. А. Маслова // Русский язык: межвед. сб. – Минск: Выш. шк., 1992. – 264 с.
  14. Міклашэўскі, Я. В. Несмяротнае імгненне: пераклад верша Аляксандра Пушкіна “Я помню чудное мгновенье” / Я. В. Міклашэўскі //Роднае слова. – 2002. - № 4. – С. 37-40.
  15. Мішчанчук, М. І. А. С. Пушкін і Якуб Колас – пераклічка праз дзесяцігоддзі / М. І. Мішчанчук // Аснвы мастацтва. – 1999. - № 2. – С. 36-42.
  16. Рагойша, В. П. Проблемы перевода с близкородственных языков: белорусско-русско-украинский поэтический взаимоперевод / В. П. Рагойша. – Минск: БГУ, 1980. – 184 с.
  17. Рагойша, В. П. Пераклад / В. П. Рагойша // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. – Мінск, 1987. – Т. 4. – С. 251.
  18. Ревуцкий, О. И. Лингвистический анализ художественного текста: учеб. пособие для студ. филол. фак. вузов /  О. И. Ревуцкий. – Минск: НМЦентр, 1998. – 192 с.
  19. Самалевіч, Я. “Нет, весь я не умру…”: Произведения Пушкина в переводе на белорусский язык / Я. Самалевіч // Нёман. – 1998. - № 6. – С.218-245.
  20. Толчыкава, Л. І. Пушкін у перакладзе А. Куляшова / Л. І. Толчыкава // Асновы мастацтва. – 1999. - № 4. – С. 115-124.
  21. Тычына, М. А. А. С. Пушкін і беларуская літаратура / М. А. Тычына // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманітар. навук. – 1992. - № 2. – С. 5-10.
  22. Цалко, Л. В. Некаторыя аспекты перакладу метафарычных вобразаў А. Пушкіна на беларускую мову / Л. В. Цалко // Каб жыло наша слова: зб. навук.  арт. Да 90-годдзя Ф. Янкоўскага / рэдкал. М. І. Новік [і інш.]; пад агул. рэд. М. І. Новік. – Брэст: Альтернатива, 2009. – С. 131-133.
  23. Цалко, Л. В. “Не, увесь я не памру…” Метафарычныя вобразы А. С. Пушкіна ў перакладах на беларускую мову і іх аналіз / Л. В. Цалко // Роднае слова. – 2007. - № 2. – С. 85-88.
  24. Янкоўскі, Ф. М. Беларускія народныя параўнанні: кароткі слоў. / Ф. М. Янкоўскі. – Мінск: Выш. шк., 1973. – 239 с.
  25. Яскевіч, А. Сумежжа: Мова, пераклад, вытокі прозы / А. Яскевіч. – Мінск: Маст. літ., 1994. – 253 с.

 

 


Информация о работе Вобразна-выяўленчыя сродкі ў арыгінале і перакладзе паэмы А. Пушкіна “Руслан і Людміла” на беларускую мову