Вобразна-выяўленчыя сродкі ў арыгінале і перакладзе паэмы А. Пушкіна “Руслан і Людміла” на беларускую мову

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Декабря 2013 в 16:03, курсовая работа

Краткое описание

Асэнсаванне творчасці геніяльнага класіка рускай літартуры А.С.Пушкіна у самым глыбокім разуменні гэтых слоў пачалося праз узаемасувязі нашых дзвюх літаратур, мастацкі пераклад і ўзаемапераклад. Яго творчасць захапляла і прываблівала беларускіх літаратараў і чытачоў сваёй магутнай мастацкай праўдай, народнасцю, уменнем стврыць нацыянальныя характары, эстэтычна і псіхалагічна выпісаныя на ўзроўні самых дасканалых шэдэўраў сусветнай класікі.
Думаецца, што кожны з беларускіх паэтаў-перакладчыкаў, які імкнуўся да А.С.Пушкіна, бачыў у яго творчасці і нешта сваё, асабістае. Не заўсёды можна гаварыць аб прамым уплыве Аляксандра Сяргеевіча на таго ці іншага беларускага літаратара. І тым не менш прысутнасць вопыту рускага класіка можна адчуць у многіх творах беларускіх пісьменнікаў. Аб гэтым сведчылі рамантычныя паэмы Я.Купалы, эпічныя творы Я.Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Рыбакова хата”, лірыка М.Багдановіча “Летапісец”, “Перапісчык”, “Кніга” і інш.

Содержание

Глава 1. Перакладазнаўства як адгалінаванне ў літаратуразнаўчай навуцы

1.1. Згісторыі даследавання перакладазнаўчых матэраялаў………………….6-15

1.2. Асноўныя дэфініцыі і прычыны неадпаведнасці пры перакладзе….16-19

Глава 2. Параўнальныя канструкцыі ў паэме А. Пушкіна “Руслан і Людміла”

2.1. Пытанне класіфікацыі лексічных сродкаў мастацкага вобраза………20-22

2.2. Параўнальныя канструкцыі ў арыгінале і перакладзе паэмы А. Пушкіна “Руслан і Людміла”………………………………………………………………………………………………23-26

Заключэнне…………………………………………………………………………………………………….27-28

Спіс выкарыстанай літаратуры…………

Вложенные файлы: 1 файл

Курсавая работа.docx

— 66.46 Кб (Скачать файл)

4. дзеля  захавання рытмічнага малюнка  верша пры перакладзе паэтычнага  тэксту часам даводзіцца звяртацца  і да змены асобных змястоўных  элементаў твора;

5. пэўныя  цяжкасці выпрабоўваюць перакладчыкі  паэтычных тэкстаў пры перадачы  на мове перакладу вобразных  фрагментаў тэксту, у прыватнасці  метафарычных, метанімічных і іншых  трапеічных канструкцый. Галоўным  патрабаваннем пры гэтым застаецца  выкананне агульнай скіраванасці  метафарызацыі;

6. кампаненты метафарычных словазлучэнняў пры перакладзе даволі часта замяняюцца іншымі, якія пазначаюць сумежную паняційную вобласць;

7. перакладчык, выкарыстоўваючы наяўныя ў яго распараджэнні сродкі мовы, стварае новы тэкст, у той ці іншай ступені набліжаны да арыгінальнага.[18, с. 170].

Т. ч., мы бачым, што пераклад мастацкіх тэкстаў  незаўсёды з’яўляецца адэкватным. Некаторыя пераклады вельмі блізкія  да арыгіналу, а некаторыя больш  падобны на самастойны твор, чым  на пераклад. Таксама існуе шэраг  прычын, з-за якіх узнікаюць неадпаведнасці пры перакладзе.

 

 

 

 

 

Глава 2. Параўнальныя канструкцыі  ў паэме А. Пушкіна “Руслан і Людміла”.

2.1. Пытанне класіфікацыі лексічных сродкаў мастацкага вобраза

Параўнальныя  словазлучэнні – гэта адна з граматычных  форм канкрэтнага, наглядна-вобразнага адлюстравання фактаў рэчаіснасці. Пры дапамозе іх больш дакладна і  маляўніча характарызуецца прадмет, з’ява, дзеянне. Яны найбольш  моцна  сканцэнтроўваюць увагу на вобразе, дапамагаюць глыбока і праўдзіва  раскрыць яго. [4,с.112].

Параўнанні  ўзбагачаюць паэтычную мову пісьменніка  новымі жывымі фарбамі, робяць яе выразлівай і высокамастацкай. Сярод усяго мноства граматычных спосабаў афармлення параўнанняў мы можам вылучыці асноўны формы іх, якія ўзніклі і замацаваліся ў працэсе гістарычнага развіцця мовы народа. Такімі асноўнымі граматычнымі формамі параўнанняў у беларускай мове з’яўляюцца наступныя:

  1. Параўнальныя словазлучэнні са злучнікамі і злучнікавымі словамі  –   як,         як-бы, бы, нібы, быццам, як быццам, падобна, накшталт і інш. (вочы, як неба; думка, бы шчасце; гукі, нібы дзівосная песня).
  2. Канструкцыі з назоўнікам у тв. скл., іначай – творны параўнання (бяжыць стралой, гарыць агнём ).
  3. Канструкцыі з прыметнікам ці прыслоўем у форме вышэйшай ступені, іначай – родны параўнання ( яна цямней ночы, ніжэй травы ).
  4. Злучэнне двух роўназначных сказаў шляхам супастаўлення процілеглых значэнняў.

Найбольш  пашыранымі з’яўляюцца спалучэнні  са злучнікам як і значна ў меншай ступені з іншымі злучнкамі: як-бы, бы, нібы, быццам, быццам-бы, накшталт, падобна. [4,с.114].

Істотная  асаблівасць параўнанняў са злучнікамі заключаеца ў тым, што два прадметы альбо дзве з’явы, якія параўноўваюцца, даюцца паасобку, поплеч адзін з другім. Тут мы маем як-быдзве паралельныя думкі, накіраваныя на ўстанаўленне падабенства, адрознення альбо тоеснасці паміж аб’ектамі (вочы, як васількі; спіць, як забіты; ён, як і ўсе, радаваўся). Адгэтуль параўнанне такога тыпу звычайна складаецца з двуз членаў: адзін – галоўны – прадстаўляе сабой тое, што параўноўваецца, іначай кажучы, сам прадмет параўнання; другі – залежны – прадстаўляе сабой тое, з чым параўноўваецца, іначай, аб’ект параўнання, які і стварае яскравае уяўленне аб наяўнасці параўнання ў сказе. Аб’ект параўнання можа быць названы параўнальным зваротам. Ён заўсёды мае ўстойлівую сінтаксічную форму: складаецца з параўнальнага злучніка і назвы прадмета, дзеяння, прыметы, якасці, з якімі параўноваецца галоўны прадмет альбо яго дзеянне.[4, с. 115].

Павялічваючы  колькасць прадметаў і з’яў, з  якімі супастаўляецца адзін прадмет, паэт дасягае двух мэт: па-першае, павялічвае разнастайнасць паэтычных фарбаў апісання, па-другое, паглыбляе пазнанне самога прадмета апісання, што і дае магчымасць чытачу бачыць яго ў розных супастаўленнях з іншымі прадметамі жывым, канкрэтным, затрымаць на ім увагу.

Па сваёй  граматычнай будове словазлучэнні, у залежнасці ад зместу параўнальнага  звароту, бываюць звычайна двух тыпаў:

  • кароткія, або неўскладнённыя, дзе параўнальны зварот складаецца з аднаго слова (вочы, як неба);
  • разгорнутыя, або ўскладнённыя, дзе параўнальны зварот складаецца з групы слоў (вочы, як майскае неба).

Па функцыі  параўнанні неўскладнённай будовы служаць  больш для характарыстыкі прадмета, з’явы, дзеяння ў агульным плане, ускладнённыя-ж параўнанні – для  большай канкрэтызацыі іх, каб  падаць галоўны прадмет апісання не толькі ў агульных рысах, але і  збоку асобных прымет, ускрыць  прыватныя, асабістыя, уласцівыя яму  якасці. [4, с. 117 ].

У паэме А. Пушкіна таксама пашыраны вобразна-стылістычны прыём параўнання, у выніку якога “адбываецца вобразная трансфармацыя аб’екта, узбагачаецца яго семантыка”. Таму параўнанне вельмі натуральна ўвайшло ў вобразна-выяўленчую сістэму мовы арыгінала і мовы перакладу. Напрыклад:

   А.Александровіч:              Як недарэчны сон, як цень,

Прад ім мінулае мільгае.

 

   А. Пушкін: Как безобразный сон, как тень,

                                                  Пред ним минувшее мелькает.

На старонках  паэмы таксама сустракаюцца разгорнутыя параўнанні:

        А.Александровіч:         Тады ад вёскі недалёка,

     Як быццам кветка, адзінока

Жыла  Наіна. Між дзяўчат

                                                Яна грымела пекнтою.

 

        А. Пушкін:                    Тогда близ нашего селенья,

  Как милый цвет уединенья,

                                               Жила Наина. Меж подруг

                                               Она гремела красотою.

 

Такім чынам,  з дадзеных прыкладаў відаць, што ў паэме А.Пушкіна і ў перакладзе  гэтага рамана А. Александровічам прысутнічаюць параўнальныя звароты са злучнікам як, гэты злучнік з’яўляецца найбольш пашыраным, і таксама сустракаюцца разгорнутыя параўнальныя звароты.

 

 

 

 

2.1. Параўнальныя канструкцыі ў арыгінале  і перакладзе паэмы А. Пушкіна  “Руслан і Людміла”

 

Аналіз  арыгінальных тэкстаў і іх перакладаў з беларускай мовы на рускую і з  рускай на беларускую дае больш поўнае ўяўленне пра мастацкія  якасці абодвух  тэкстаў. Пры супастаўляльным аналізе  тэкстаў неабходна абапірацца на выкарыстоўванае ў практыцы перакладу  і супастаўляльна-стылістычных даследаванняў  паняцце эквівалентнасці, іншымі словамі  адпаведнасці.

Пры супастаўляльным  аналізе паэмы А. Пушкіна і  яе перакладу, можна заўважыць наколькі адэкватна аўтар перакладнога тэксту перадаў змест. Для таго, каб выявіць наколькі дакладна перададзены змест тэксту, патрэбна прааналізаваць параўнальныя канструкцыі ў паэме.Пры гэтым можна выдзеліць наступныя групы:

  • эквівалентны пераклад, г. зн. пераклад зроблены вельмі дакладна;
  • набліжаны да арыгіналу –таксама дакладны пераклад,  аднак аўтар замяніў некаторыя словы, каб надаць тэксту рыфму;
  • неэквівалентны пераклад – такі пераклад, дзе параўнальная канструкцыя можа ўвогуле адсутнічаць.

Да першай групы можна аднесці наступныя прыклады:

Цябе сарваў з пасцелі  шлюбнай              Тебя сорвав с постели брачной,

І, як віхор, да хмар густых                        Взвился, как вихорь, к облакам

Узняўся з прагай душагубнай                  Сквозь тяжкий дым и воздух мрачный

І хутка ўцёк да гор сваіх[2, с. 37].          И вдруг умчал к своим горам[1, с. 28].

( А. Александровіч )                                      ( А. Пушкін )

Звернем увагу на параўнанне як віхор. Яно ўводзіцца ў тэкст пры дапамозе злучніка як і з’яўляецца аднаслоўным, бо складаецца з назоўніка і злучніка.  Т. ч. пераклад з’яўляецца эквівалентным, бо беларускамоўнае параўнанне адпавядае рускаму.

Забіты, як жывы, сядзіць  [2, с. 100].        Убитый, как живой, сидит[1, с. 81].

( А. Александровіч )                                        ( А. Пушкін )

У дадзеным прыкладзе параўнанне як жывы таксама ўводзіцца ў тэкст пры дапамозе злучніка як, аднак яно складаецца з прыметніка і злучніка. Гэтае параўнанне поўнасцю адпавядае рускаму эквіваленту.

Аднойчы наглядаў з палат                    Однажды видел из палат,

Як пад нябачнаю рукою                           Как под невидимой рукою

Гулліва плёскаў вадаспад [2, с. 80].     Плескал и брызгал водопад [1, с. 63].

( А. Александровіч )                                    ( А. Пушкін )

Звернем увагу на параўнанне як пад нябачную рукою, яно з’яўляецца разгорнутым, бо ў яго склад уваходзіць злучнік як і спалучэнне слоў. Аднак, калі звярнуць увагу на радок гулліва плёскаў вадаспад, то здаецца, што змяніліся вобразныя асацыяцыі. Але гэта не так, бо перакладчык замяніў слова брызгал на гулліва для таго, каб захаваць рыфму.

Стаіць нязрушна і аддана,                         Стоит недвижно, бездыханно,

Нібы двудушная Дыяна                               Как лицемерная Диана

Прад мілым пастырам сваім [2, c. 77]. Пред милым пастырем своим[1, с.60].

( А. Александровіч)                                       ( А. Пушкін)

У дадзеным прыкладзе параўнанне нібы двудушная Дыяна з’яўляецца разгорнутым і ўведзена ў тэкст пры дапамозе злучніка нібы. Перакладчык не змяніў вобразнасці, таму яно з’яўляецца эквівалентам рускага.

Ужо ён пад гарой стаіць,                          Уж витязь под горой стоит,

Рог, нібы бура, завывае,                             Призывный рог, как буря, воет,

І нецярпялівы конь кіпіць,                          Нетерпеливый конь кипит

Снег моцным капытом  капае[2, с.86].И снег копытом мочным роет[1, с.67].

( А. Александровіч )                                         ( А. Пушкін )

Параўнанне  ўтворана пры дапамозе злучніка нібы. Складаецца са злучніка і назоўніка, і таму з’яўляецца аднаслоўным. Аўтар даволі дакладна пераклаў дадзенае параўнанне, бо захоўваюцца вобразныя асацыяцыі, г. зн. пераклад з’яўляецца эквівалентным.

Нявеста вочы апусціла,                     Невеста очи опустила,

Як быццам сэрцам затужыла,        Как будто сердцем приуныла,

І светлы радасны жаніх[2, с. 13].   И светел радостный жених[1, 7].

( А. Александровіч)                              ( А. Пушкін )

Дадзенае  параўнанне утворана з дапамогай  злучніка як быццам і з’яўляецца разгорнутым, бо складаецца са спалучэння слоў. Дадзенае параўнанне поўнасцю адпавядае рускаму.

Да другой групы належаць:

Князь ганарліва гнеў нясе,                   И так же гневен старый князь,

Як і ў хвіліны раставання[2, с.100]. Как в день ужасный расставанья[1, с.80 ].

( А. Александровіч  )                                 ( А. Пушкін )

У гэтым  прыкладзе параўнанне ўтворана пры  дапамозе злучніка як, яно з’яўляецца разгорнутым, бо ў яго склад уключана спалучэнне слоў. Нельга сказаць, што  яно з’яўляецца эквівалентным, бо сэнс першага радка не адпавядае рускамоўнаму варыятну. Перакладчык устаўляе слова ганарліваі замяняе день на хвіліны, каб захаваць рыфму, і таму пераклад дадзенага параўнання з’яўляецца набліжаным да арыгіналу.

Тады ад вёскі недалёка,                       Тогда близ нашего селенья,

Як быццам кветка, адзінока,             Как милый цвет уединенья,

Жыла Наіна. Між дзяўчат                  Жила Наина. Меж подруг

Яна грымела пекнатою[2, с. 20].      Она гримела красотою[1, с. 14].

( А. Александровіч )                                ( А. Пушкін )

Параўнанне  ўведзена ў тэкст пры дапамозе злучніка як быццам. У дадзеным выпадку відаць, што вобразнасць захавалася, аднак нельга сказаць, што пераклад з’яўляецца дакладным, бо перакладчык парушае цэласнасць словазлучэння цвет уединенья. Па гэтай прычыне ён з’яўляецца набліжаным да арыгіналу.

Стаіць, нібы акамянелы[2, с.89].  Недвижим он, как мёртвый камень[1,с.70].

( А. Александровіч )                            ( А. Пушкін )

У дадзеным прыкладзе ўжываецца злучнік  нібы, а параўнанне ўключана ў тэкст пры дапамозе злучніка і дзеяслоўнай формы. Пераклад дадзенага параўнання з’яўляецца набліжаным да арыгіналу, бо вобразнасць параўнання перададзена, аднак словазлучэнне мёртвый камень заменена дзеепрыметнікам.

Да трэцяй групы адносяцца:

Тут замысел… Яна адна,                       Рождался… Страшный путь отверст:

Мастак высокі над патокам              Высокий мостик над потоком

Вісіць на скалах, як гарбах[2, с. 43].   Пред ней висит на двух скалах [1, с. 33].

( А. Александровіч )                                 ( А. Пушкін )

Параўнанне  ўведзена ў тэктс пры дапамозе злучніка як і з’яўляецца аднаслоўным. Яго пераклад  з’яўляецца неэквівалентным, бо  ў рускамоўным варыянце аўтар  увогуле не ўводзіў параўнанне, ды й  яшчэ і  перакладчык дзеля  захавання рыфмы замяняе некаторыя  словы.

Байцы, прыпаўшы да сядла,                          Друг друга стиснув, остаются,

Друг друга збіць з каня імкнуцца [2, с.47]. Как бы к седлу пригвождены[1,с.37].

( А. Александровіч )                                           ( А. Пушкін )

Угэтым  прыкладзе наадварот, у буларускамоўным  варыянце адсутнічае параўнанне. Тут  увогуле зменена структура сказа, таму дадзены прыклад з’яўляецца неэквівалентным.

Информация о работе Вобразна-выяўленчыя сродкі ў арыгінале і перакладзе паэмы А. Пушкіна “Руслан і Людміла” на беларускую мову