Производственный потенциал Республики Беларус

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Марта 2014 в 21:06, реферат

Краткое описание

Пытанне, як выхаваць вучня ў сучасных умовах, калi ў грамадстве рашуча мяняецца спосаб жыцця, як пераадолець у асяроддзi падлеткаў страту патрыятызму, хвалюе педагогаў. Задача фармiравання грамадзянскай сталасцi школьнiкаў, пачуцця нацыянальнай самасвядомасцi, палiтычнай i маральнай адказнасцi нiколi не стаяла так востра як цяпер.

Содержание

УВОДЗІНЫ_________________________________________________________3-5


ГЛАВА 1. ФАРМІРАВАННЕ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СТАЛАСЦІ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАУ _____________________________________________________6-21

1.1. Мэты і задачы грамадзянскага выхавання малодшых школьнікаў________6-9
1.2. Фарміраванне маральных паняццяў сродкамі беларускай народнай педагогікі_________________________________________________________10-14

1.3. Выхаванне беражлівых адносін да нацыянальнай моўнай культуры__________________________________________________________15-16

1.4. Патрыятычнае выхаванне малодшых школьнікаў сродкамі краязнаўства_______________________________________________________17-18

1.5. Арганізацыя пазакласнай работы па фарміраванню грамадзянскіх якасцей вучняў пачатковых класаў___________________________________________19-21

ГЛАВА 2. ВЫНАХОДНІЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ПА АБАГУЛЬНЕННЮ ПРАКТЫЧНАГА ВОПЫТА РАБОТЫ ________________________________22-75

2.1. Правядзенне мерапрыемстваў “З любоўю да роднага края”___________22-33

2.2. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына..."_______________________________________________34-54

2.3. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Памяць сэрца"__________55-64

2.4. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Гучы, роднае слова"______65-67

2.5. . Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Бедны той, хто не мае скарбаў вечных – скарбаў душы."____________________________________________68-78

ЗАКЛЮЧЭННЕ ______________________________________________________79

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ_________________________________80

Вложенные файлы: 1 файл

работа.doc

— 488.50 Кб (Скачать файл)

Пазней вучнi распрацоўваюць праектныя работы: «Мой горад», «Па вулiцах роднага горада», «Мой горад учора i сення» i iнш.

Наведваючы краязнаўчы музей, дзецi знаемяцца з матэрыяламi i тэхнiкай беларускiх раместваў: ганчарствам, мастацтвам роспiсу, саломапляценнем, вышыўкай, выцiнанкай. Народнае мастацтва ўражвае i захапляе школьнiкаў. Многiя з iх сур’езна пачынаюць цiкавiцца народнымi промысламi, самастойна ствараюць разнастайныя вырабы i дэманструюць iх на спецыяльна арганiзаваных выставах.

З вялiкай цiкавасцю працуюць дзецi па тэме «Народныя ўзоры». Вучнi I-III класаў на ўроках лепкi вырабляюць i ўпрыгожваюць беларускiмi ўзорамi посуд, цацкi-свiстулькi з пластылiну i глiны. А вучнi IV класа працуюць над праектам «Беларускi народны касцюм», якi ўключае не толькі працес яго вырабу, але i вывучэнне гiсторыi нацыянальнага касцюма, сiмволiкi вышыўкi, традыцый, элементаў тэатралiзацii, малявання i г.д.

Пасля завяршэння работы над праектам абавязкова праводзiцца рэфлексiя, пры дапамозе якой высвятляецца, на колькi поўна i дакладна вывучана тэма, вырашаны пастаўленыя вучэбныя i выхаваўчыя задачы. Гэта можа быць гутарка з класам цi асобнымi вучнямi або сачыненне, выкананне дзецьмi малюнкаў пра тое, што больш запомнiлася цi спадабалася.

Удзельнiчаючы ў краязнаўчай рабоце i здзяйсняючы свае маленькiя адкрыццi, школьнiкi пачынаюць успрымаць гiстарычныя падзеi не як нешта далекае i нерэальнае. Яны становяцца нiбы саўдзельнiкамi баявых подзвiгаў землякоў, разам з iмi перажываюць горыч страт i радасць перамогi. Займаючыся традыцыйнымi для беларусаў рамествамi, пазнаюць шчасце творчасцi. Думаецца, такiя дзецi вырастуць не абыякавымi i пасiўнымi назiральнiкамi, а актыўнымi грамадзянамi сваей краiны.

 

 

 

 

1.5. Арганiзацыя пазакласнай работы па фармiраванню грамадзянскiх якасцей вучняў пачатковых класаў

 

                 Грамадзянскае выхаванне малодшых школьнікаў-складаны і шматгранны працэс,на яго аказвае ўплыў не толькі школа,але і сям’я, і навакольны соцыум.У сувязі з гэтым вельмі важна ахапіць ўсіх навучэнцаў разнастайнымі калектыўны-     мі,групавымі і індывідуальнымі формамі выхаваўчай работы ў пазакласны час і арганізаваць гэта так, каб школа стала цэнтрам актыўнай выхаваўчай работы з вучнямі, спрыяла ўзбагачэнню іх вопытам грамадзянскіх паводзін.     

                Рознабаковая пазашкольная грамадская  дзейнасць вучняў спрыяе развіццю  ў іх духоўнай і фізічнай  сілы, працоўных і арганізатарскіх  уменняў і навыкаў. Яны паўсядзенна  практыкуюцца у выкананні тых  грамадзянскіх функцый, якія ім  прыйдзецца здзяйсняць у самастойным жыцці.Важнасць і значэнне правядзення пазакласных заняткаў па грамадзянскаму выхаванню з вучнямі пачатковых класаў узрастае ў сувязі з адсутнасцю спецыяльна арганізаванай работы ў гэтым накірунку ў Цэнтрах дзіцячай творчасці, у дзіцячых музычных школах, у мастацкіх студыях.

     Вырашэнню задач грамадзянскага выхавання садзейнічаюць разнастайныя шляхі, сродкі і формы работы,якія накіраваны на тое , каб даць дзецям у комплексе пэўныя веды, неабходныя ўменні і навыкі, спыяць фарміраванню грамадзянскіх якасцей малодшых школьнікаў.

         Дзейнасць малодшых школьнікаў на пазакласных занятках дае матэрыял для аналізу змен, што адбываюцца ва ўзроўні іх ведаў , спрыяе замацаванню і карэкціроўцы атрыманых звестак,стымулюе цікавасць дзяцей да заняткаў па азнаямленню са з’явамі грамадскага жыцця. Сістэмны падыход да арганізацыі пазакласнай работы па выхаванню грама-    дзянскасці малодшых школьнікаў прадугледжвае: правядзенне дыягносцікі з мэтай высвятлення  пераважных відаў заняткаў у вольны час;прагназаванне мэт і задач грамадзянскага выхавання малодшых школьнікаў; вызначэнне яго аптымальнага зместу; адбор форм і метадаў арганізацыі пазакласнай работы па грамадзянскаму выхаванню вучняў пачатковай школы; аналіз і ацэнку вынікаў пазакласнай работы ў гэтым кірунку.

          Эфектыўнай арганізацыі грамадзянскага выхавання ў адукацыйным працэсе пачатковай школы садзейнічае стварэнне мэтанакіраванага плана выхаваўчай работы, асноўным напрамкам дзейнасці якога з’яўляюцца паглыбленае знаемства з гісторыяй і культурай роднага краю, з асаблівасцямі беларускай прыроды, з мастацтвам Беларусі, з асноўнымі дзяржаўнымі законамі і нормамі грамадскага жыцця, якія рэгламентуюць жыццядзейнасць грамадзян, з правамі і абавязкамі грамадзян Рэспублікі Беларусь і г.д. Так з вучнямі можна праводзіць экскурсіі ў музей гісторыі культуры Беларусі, школьныя музеі, па горадзе Мінску, у музеі валуноў, драўлянай архітэктуры і побыту “Менка”, прыроды Беларусі, на Курган Славы, у Хатынь і інш.

           Выставы  творчых работ вучняў можна прысвяціць тэмам “Мой родны горад”, “Мая сям’я”, “Беларусь мая сінявокая” Неабходна праводзіць беларускія народныя святы, конкурсы на лепшы малюнак, верш, міні-расказы аб сваей сям і, беларускім народзе, прыгажосці роднага краю. Арганізацыя выхаваўчай работы таксама прадугледжвае конкурсы чытальнікаў (“Беларусь –мая Радзіма”, “Табе,мой горад...”), малюнкаў (“Наш Мінск”, “Жылі-былі...”), КВЗ па гісторыі Беларусі, аб прыродзе роднага краю. Дзеці знаемяцца з беларускімі народнымі гульнямі і малымі фальклорнымі формамі(прыказкамі, прымаўкамі і інш.).

           Такім  чынам, пазакласная работа па  грамадзянскаму выхаванню ў  пачат-        ковай школе прадастаўляе вялікія  магчымасці ў фарміраванні грамадзянскасці  ў малодшых школьнікаў,  у выпрацоўцы  ў іх  першапачатковых навыкаў грамадзянскіх паводзін, выхаванні грамадзянскіх якасцей.

 Такiм чынам, можна зрабiць  вывад, што работу па фармiраванню  грамадзянскiх якасцей асобы неабходна  пачынаць з самага ранняга  школьнага узросту, бо менавiта ў пачатковай школе дзiця атрымлiвае неабходныя веды i навыкi паводзiн у калектыве, вучыцца суадносiць свае жаданнi i магчымасцi iншых людзей, усведамляе сваю адказнасць перад iншымi членамi грамадства.

Малодшы школьны ўзрост  з’яўляецца спрыяльным перыядам у фармiраваннi грамадзянскасцiасобы, бо ён характарызуецца павышанай успрымальнасцю знешнiх уздзеянняў, непасрэднасцю ў паводзiнах. Гэтыя асаблiвасцi абумоўлiваюць паспяховасць у навучаннi i выхаваннi малодшых школьнiкаў. Менавiта ў гэтым узросце ўзнiкаюць вялiкiя магчымасцi для сiстэматычнага i паслядоўнага грамадзянскага выхавання вучняў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ГЛАВА 2. ВЫНАХОДНІЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ПА АБАГУЛЬНЕННЮ ПРАКТЫЧНАГА ВОПЫТА РАБОТЫ

2.1.Правядзенне пазакласных  мерапрыемстваў: "З любоўю да  роднага края"

                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                               Тэма: “Мая Радзіма – Беларусь”

Мэты: - выхоўваць пачуццё гонару за родный край, прывіваць любоў да сваёй

 спадчыны; развіваць мысленне, мову вучняў, папаўняць славарны запас, развіваць кемлівасць; паўтарыць і абагульніць вывучаны матэрыял па веданню роднага краю.

ХОД  УРОКА

1.  Арг.момант           

2.  Разгадванне крыжаванкі “Мая Радзіма – Беларусь”

-             Сёння, рабяты, я хачу вас запрасіць у падарожжа па цудоўнаму краю, а вось, як ён завецца, адгадаеце, калі разгадаеце                   крыжаванку.

1,2,3 Дзяржаўныя сімвалы РБ ( гімн, сцяг, герб)

2  Асноўны закон РБ (Канстытуцыя)

5  Прэзідэнт РБ ( Лукашэнка)

6,8,12,14,17,18  Вобласці РБ

7  Устаўце патрэбнае  слова  у прыказку: Хто за … гарой, той сапраўды герой.

9  Сталіца РБ

10  Працягніце выраз:  “Беларусь  – край блакітных …( азёр).

11  Беларусь нам дасталася  ад нашых бацькоў, а ім ад  іхніх бацькоў – нашых дзядоў. Таму беларусь называюць …  ( Бацькаўшчынай).

13,16  Вядомыя беларускія пісьменнікі ( Колас, Купала)

15  Беларускі першадрукар ( Скарына)

3. Гутарка аб Беларусі:

- Прачытайце выраз, які атрымаўся ( Мая Радзіма – Беларусь)

    • У кожнага чалавека ёсць такое месца, той край, дзе ён нарадзіўся. Гэта наша зямля, хата, нашы бацькі. Нічога ў жыцці няма мілей роднай старонкі: дзе б мы не былі, куды б не паехалі, нас заўсёды цягне дадому, на радзіму.

Неба чыстае і глыбокае                              У густых садах ты красуешся,

І бярозавы ціхі гай –                                   Сілай поўная маладой,

Беларусь мая сінявокая,                              У агнях ярка свецішся,  

Беларусь мая, родны край!                          Разліваешся збажыной.

4. Адгадванне загадак.

- А зараз я запрашаю вас наведаць нашу гімназію. А чаму я запрашаю вас менавіта сюды, вы зразумееце, разгадаўшы загадкі  і крыжаванку:

1) На палянцы пасля цёплай  ночкі

    Глядзяць блакітныя вочкі… ( пралескі)

2) Я ў пярэстым сарафане,

     Залюбуецца – хто  гляне.

    Пра мяне складаюць песні,

      Я і ў парку, я і ў лесе … ( бяроза)

3)  Медзяныя рыі, свінцовыя ныі,

      На ўвесь твар  акуляр,

      У вадзе гаспадар  …   ( вадалаз)

4)  Што за беленькая мушка  апусцілася на вушка,

      Ледзь чутна паказытала  і праз міг яе не стала … ( сняжынка)

    1. Белым пухам замяло , і палеткі, і сяло.

Мост праз рэчку хутка  ляжа,

А што гэта, хто адкажа?   … ( зіма )

           6)  Ён нарадзіўся на страсе, вялікі  вырас па красе.

                 На сонцы грэцца ён пачаў,

                 Заплакаў моўчкі і прапаў …  ( лядзяш )

  1. Што за гаспадар лясны

Спіць пад снегам да вясны … ( мядзведзь)

  1. Круглае вочка, з яго прамень:

Навокал – вочка, на ветразі – дзень…  ( кіно)

  1. Конь не просіць сена вехаць

На ім можна верхам ехаць.

Мільгацяць два колы – ногі

І імчаць ускрай дарогі … ( веласіпед)

          10) Я  заўсёды  гасцей сустрачаю,

                 Вопратку я іх трымаю … ( вешалка)

- Прачытайце выраз, які атрымаўся ў крыжаванцы ( Роднае слова ) 

- А як завецца наша родная мова? Чаму?

- А на якой мове  вы навучаецеся?

- Не здарма мы завіталі  ў  нашу гімназію, бо навучанне у  ёй адбываецца на нашай роднай  беларускай мове.

- А зараз праверым, як вы ведаеце  родную мову.

5.  Складанне слоў.

- З літар выраза “Родная мова”  складзіце іншыя словы.

6.  Фізмінутка.  Гульня “Жывы – нежывы”.

- Я называю словы, калі яны  абазначаюць жывыя прадметы, вы  махаеце рукамі, калі нежывыя  – прысядаеце.

7.  Гульня “Рамонт слоў”

- У словах збеглі галосныя  літары, адгадайце, што гэта за  словы?

8.  Разгадванне рэбусаў.

- Адгадайце, якія словы схаваліся ў рэбусах

 

Г  1  А   ( гадзіна)                                 Ю ( уюн)

С   “ З “   Ж  ( стрыж)                     РЫ  РЫ  ( двары)

9.  Гульня “Знайдзі пару”

- Знайдзіце і складзіце з  рукавічак прыказкі:

10.  Гульня    “Адгадай слова”

Мяккі, белы, чысты, серабрысты … ( снег )

Лясны, чысты, гаманлівы, неглыбокі … ( ручай )

Цёплы, густы, грыбны … ( дождж )

Вясёлы, светлы, бярозавы … ( гай )

Чыстае, высокае, блакітнае … ( неба )

Шэры, даўгавухі, баязлівы  …  ( заяц)

Чыстае, свежае, марознае … ( паветра )

Белая, чыстая, бязмежная, працавітая, дарагая, васільковая, жытнёвая …

( Беларусь )

11. Вынік урока

- А як інакш мы можам назваць наш край? ( Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына).  Мы будзем не раз падарожнічаць па роднаму краю, пазнаваць яго. А зараз давайце праспяваем з вамі песенку “Бацькаўшчына”

(Дзеці выконваюць песню “Бацькаўшчына”)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Інтэлектуальнае шоў

“Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”

Арганізацыйны план гульні

         Для ўдзелу  у гульні фарміруюцца дзве каманды па 5 чалавек у кожнай. Гульня праходзіць у два туры. У першым туры каманды гулябць у поўным складзе. Пытанні, на якія будуць адказваць удзельнікі гульні, маюць розную ступень складанасці, што вызначана вартасцю пытання у балах ( 10, 20, 30, 40, 50 ). Чым лягчэй пытанне, тым меншая колькасць балаў. Каманды па чарзе выбіраюць тэму і складанасць пытання, за правільны адказ на яго балы дабаўляюцца, за няправільны – адымаюцца. Калі выпадае “свая гульня”, каманда мае права павялічыць ці паменшыць колькасць балаў у залежнасці ад ступені сваёй упэўненасці у правільным адказе.

Информация о работе Производственный потенциал Республики Беларус