Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Марта 2014 в 21:06, реферат
Пытанне, як выхаваць вучня ў сучасных умовах, калi ў грамадстве рашуча мяняецца спосаб жыцця, як пераадолець у асяроддзi падлеткаў страту патрыятызму, хвалюе педагогаў. Задача фармiравання грамадзянскай сталасцi школьнiкаў, пачуцця нацыянальнай самасвядомасцi, палiтычнай i маральнай адказнасцi нiколi не стаяла так востра як цяпер.
УВОДЗІНЫ_________________________________________________________3-5
ГЛАВА 1. ФАРМІРАВАННЕ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СТАЛАСЦІ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАУ _____________________________________________________6-21
1.1. Мэты і задачы грамадзянскага выхавання малодшых школьнікаў________6-9
1.2. Фарміраванне маральных паняццяў сродкамі беларускай народнай педагогікі_________________________________________________________10-14
1.3. Выхаванне беражлівых адносін да нацыянальнай моўнай культуры__________________________________________________________15-16
1.4. Патрыятычнае выхаванне малодшых школьнікаў сродкамі краязнаўства_______________________________________________________17-18
1.5. Арганізацыя пазакласнай работы па фарміраванню грамадзянскіх якасцей вучняў пачатковых класаў___________________________________________19-21
ГЛАВА 2. ВЫНАХОДНІЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ПА АБАГУЛЬНЕННЮ ПРАКТЫЧНАГА ВОПЫТА РАБОТЫ ________________________________22-75
2.1. Правядзенне мерапрыемстваў “З любоўю да роднага края”___________22-33
2.2. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына..."_______________________________________________34-54
2.3. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Памяць сэрца"__________55-64
2.4. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Гучы, роднае слова"______65-67
2.5. . Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Бедны той, хто не мае скарбаў вечных – скарбаў душы."____________________________________________68-78
ЗАКЛЮЧЭННЕ ______________________________________________________79
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ_________________________________80
І на месцы не стаяць!
Гайда полечку – трасуху
Дачка -А можа тады спяеце, пан Быкоўскі, што – колечы? Я чула голас пекны маеце.
Быкоўскі - Які там пекны! Канечне, лепшы, як у іншых!
Усе -Заспявайце, заспявайце!
Быкоўскі - Гляджу я без толку на хладную шаль,
І чорную душу терзает печаль!
( Усе смяюцца)
Гаспадыня -Гаспадыня Ноч калядная адыходзіць.
Песню ладную мы заводзім . ( Песня “Чаму ж мне не пець”)
Цярэшка - Ці свет, ці світае, ці на зоры займае.
Пара, госцікі, збірацца – гаспадарка чакае.
Шчодра - Не заўсёды з вамі тут жартаваць, смяяцца
Трэба нам ужо. сябры, з вамі развітацца.
1 калядоўшчык -Што ж, сябры нашы, бывайце!
Гаспадар - Гора чорнага не знайце!
2 калядоўшчык - Плённа працуйце,
Дзетак гадуйце!
3 калядоўшчык -Свайго не цурайцеся,
Праўды трымайцеся!
4 калядоўшчык - Бывайце здаровы і ў шчасці жывіце
Наш край беларускі шануйце, любіце.
Не таму любіце, што за ўсё цяплейшы,
А таму любіце, што за ўсё раднейшы!
Гаспадыня - За хлеб, што мы ядзім,
За песні, што спяваем,
За шчасце звацца іменем тваім
Паклон табе, наш родны край.
Госць - А цяпер здаровы бывайце,
Праз год нас чакайце.
Усе разам - З калядою вас, ды з вясёлаю
З зімачкаю яснаю,
З долечкай шчаснаю.
( Песня “Бывайце здаровы”)
“ Як помнікі воінскай славы фарты крапасныя ўстаюць”
Мэты: пазнаёміць вучняў з мемарыяльным комплексам “Брэсцкая крэпасць – герой”, з важнейшымі падзеямі, якія адбываліся на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў чэрвені і ліпені 1941г.
Задачы: навучальная : паказаць вучням, як мужна і рашуча баранілі ад ворага савецкія людзі родную зямлю, якія выпрабаванні выпалі на долю абаронцаў Радзімы;
развіцця: развіваць у вучняў уменні працаваць з гістарычнай картай, малюнкам, фарміраваць пазнавальны інтарэс да падзей гістарычнага мінулага;
выхавання: на прыкладзе гераізму і мужнасці абаронцаў Брэсцкай крэпасці выхоўваць ў школьнікаў любоў да Радзімы, да родных мясцін.
Абсталяванне: карта “Вялікая Айчынная вайна ( 1941 – 1945 г.)” ; фотаздымкі Брэста і мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”, партрэты абаронцаў Брэсцкай крэпасці; грамзапісы музыкі і песень, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне; стужка часу.
Ход мерапрыемства
Настаўнік: Гісторыю свайго народа, свае карані трэба ведаць кожнаму чалавеку. Трэба ведаць, якой цаной заваяваны сённяшні спакой і дабрабыт. На гэтым уроку пойдзе размова пра гераічныя падзеі, якія адбываліся ў Брэсце. Мы даведаемся пра герояў – абаронцаў Брэсцкай крэпасці, дзякуючы мужнасці якіх стаў магчымым дзень вызвалення краіны ад фашыстаў.
Запіс на дошцы:
“3 ліпеня 2004 г. – 60-я гадавіна вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”
Настаўнік: Чаму нашу краіну мы называем Радзімай?
Вучні: Таму што мы тут нарадзіліся, яна нам самая родная з усіх краін на цэлым свеце.
Настаўнік: Чаму свій край мы называем бацькаўшчынай?
Вучні: Бо ён дастаўся нам ад нашых бацькоў.
Настаўнік: Як яшчэ называем нашу Радзіму?
Вучні: Беларусь, таму што ў далёкім мінулым гэтыя землі не змаглі заваяваць мангола – татары. Мужныя людзі жылі тут, яны гераічна абаранялі сваю Радзіму. Таму мы – “белая”, “чыстая ад нашэсця татар” Русь. Другі варыянт паходжання гэтай назвы: у даўніну белае адзенне насілі вясковыя людзі, яны мелі светлыя валасы, светлы колер скуры.
Багата Беларусь рэкамі, азёрамі, таму завуць яе сінявокай.
На беларусі шмат буслоў, гэта птушка – наш сімвал, таму і Радзіму нашу мы называем зямлёю пад белымі крыламі.
Настаўнік: У мінулым многа разоў наша шматпакутная Бацькаўшчына гераічна абаранялася ад ворагаў. Густа паліты яе землі крывёю герояў – абаронцаў. Безліч разоў грукаталі над Бенларуссю калясніцы вайны. Мы ганарымся тым, што ў гэтых войнах наша краіна ніколі не была агрэсарам, але заўсёды мужна бараніла сябе, сваю праўду і веру.
Ёсць і горкая памяць у нашай
Радзімы. Амаль кожны чацвёрты
жыхар Беларусі загінуў у
На дошцы запіс:
“Вялікая Айчынная вайна 1941 – 1945 г.г.”
Настаўнік: Каб даведацца аб тых гераічных падзеях, мы адправімся ў падарожжа ў 1941 год. ( Настаўнік паказвае гэту дату на стужцы часу).
Вучань: На самай граніцы нашай Радзімы, там, дзе зліваюцца рэкі Мухавец і Буг здымак 5 на с.4 каляровай укладкі), знаходзіцца старажытны горад Брэст ( паказвае на карце Беларусі, звяртаецца ўвага аднкласнікаў на фотаздымкі Брэста). Сёлета Брэсту спаўняецца 985 гадоў. Давайце пазнаёмімся з гэтым горадам, спынімся ля свяшчэнных руін. 22 чэрвеня 1941 года ў 4 гадзіны раніцы зямлю скаланулі першыя варожыя бомбы і снарады. Абрушыўся смяртэльны агонь на крэпасць, нямецка-фашысцкія захопнікі разлічвалі адразу захапіць горад і крэпасць. Узброены да зубоў вораг далёка прасунуўся на ўсход, але цытадэль заставалася непакорнай.
Настаўнік: Кожны, хто праходзіць на тэрыторыю Брэсцкай крэпасці праз галоўны ўваход ( здымак 7), чуе песню “Свяшчэнная вайна” і паведамленне ўрада Савецкага Саюза аб вераломным нападзе на нашу Радзіму войскаў нямецка – фашысцкай Германіі, якое чытае Юрый Левітан.
( Вывешваецца фотаздымак
Вучань: чытае ўрывак з паэмы Васіля Жуковіча “Гаворыць крэпасць”.
Дэманструецца фотаздымак Холмскіх варот крэпасці ( здымак 2).
Незагойным балючым шрамам
Засталася на сэрцы вайна.
Крэпасць Брэсцкакя – першая драма.
Шмат чаго мне гаворыць яна.
Настаўнік: Кожны камень Брэсцкай крэпасці - сведка гераічнага подзвігу яе абаронцаў. Вось лаканічны надпіс на сцяне цытадэлі, зроблены на дваццаць дзевяты дзень вайны: “Я паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма. 20.7.41”. Цяпер крэпасць над Бугам – гістарычны помнік. Удзячныя нашчадкі збудавалі на месцы мінулых баёў велічны мемарыял. 25 верасня 1971 года адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць – герой.” І зараз мы пройдземся па гераічным месцам мемарыяла. Ад галоўнага ўвахода мы крочым па цэнтральнай алеі. Навокал – цішыня.
Вучань чытае ўрывак з паэмы Васіля Жуковіча “Гаворыць крэпасць”
Не лясная я. не крынічная –
Цытадэльная цішыня.
Ёсць трывога ва мне хранічная
За світанне новага дня.
Я хачу, каб ніколі на золку
Не стралялі гарматы ў мяне,
Не ўпіваліся ў цела асколкі
І каб Буг ад крыві не цямнеў.
Я, салдацкая, пагранічная,
Цытадэльная цішыня,
Зычу. Людзі, вам міру прывычнага,
Ціхай ночы і яснага дня!
Настаўнік: У цэнтры мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”
Узвышаецца галоўны манумент “Мужнасць” ( здымак 3). Гэта даніна памяці героям, мужнасць і гераізм якіх у час абароны выклікалі захапленне нават у ворагаў. Імёны нашых абаронцаў засталіся ў памяці народнай назаўсёды ( на дошцы – фотаздымак манумента “Мужнасць”). Паслухайце верш, які напісаў беларускі паэт Авар’ян Дзеружынскі.
Вучань чытае верш “Манумент славы”:
Стаіць манумент
Там, дзе груды-руіны,
Высока і горда
Стаіць, як салдат,
І ззяннем
Узнятай
Да неба вяршыні
Заве да сябе
Маладых арлянят.
Тут кожную глыбу
І кожны тут камень
Свяшчэннай крывёю
Байцы палілі.
У сэрцах нашчадкаў
Жыць будзе вякамі
Пра тых успамін,
Што ў легенду ўвайшлі.
Народная памяць
Адважных запомніць –
Іх ворагі волю
Зламаць не змаглі.
Стаіць манумент –
Брэсцкай крэпасці
Помнік
Героям вялікай
Савецкай зямлі!
Настаўнік: Узброеная да зубоў гітлераўская армія, якая дагэтуль не ведала паражэнняў, наступала на крэпасць. Баі былі няроўныя і жорсткія. Адрэзаная ад навакольнага свету, без вады, з мізэрнымі рэшткамі прадуктаў, абаронцы не здаваліся. Скульптурная кампазіцыя “Смага” ( здымак 1) пакідае незабыўнае ўражанне ва ўсіх наведвальнікаў мемарыяльнага комплексу. Мы бачым раненага абаронца Брэсцкай крэпасці, які. Абапіраючыся на аўтамат, цягнецца да вады. Паслухайце яшчэ адзін урывак з паэмы Васіля Жуковіча “Гаворыць крэпасць”.
Вучань чытае:
Я – салдацкая смага.
…Дапаўсці б да вады
І з напоўненаю біклагай
Ратаваць ад бяды.
Там параненых сэрцы
Просяць: “Піць!”
Тут – два крокі да смерці:
Вораг не спіць.
Асвятляецца бераг.
А ва мне абуджаецца вера:
Куля мо абміне…
Абмінулі варожыя кулі –
Смагу нельга забыць.
Вы з бетону мяне пачулі
І не здолееце забыць.
Я напоўню ваш дзень, ваш будзень,
Буду вашы сэрцы паліць,
Каб няслі дапамогу людзям
І каб чулі, каму баліць.
Настаўнік: Абеліск у форме штыка ўзняўся на вышыню 116м. Гэта сімвал моцы нашага народу, яго гатоўнасці абараняць мір ( здымак 3).
Вучань чытае ўрывак з паэмы Васіля Жуковіча “Гаворыць крэпасць”
Падымаюць людзі галовы
Ля мяне, велікана-штыка.
Зброяй, ведаюць, быў я суровай
І пяром у бацькоўскіх руках.
Бы па дрэве, па мне сцякаюць
Промні сонца і кроплі дажджу.
Тут мой пост. Мая доля такая:
Я стаю на граніцы, служу.
Настаўнік: Цэнтральная алея вядзе нас да плошчы Цырыманіялаў, дзе знаходзіцца некропаль. Тут захаваны урны з прахам 850 абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Вядомыя імёны толькі 224 абаронцаў, яны запісаны на магільных плітах. Усе наведвальнікі мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” абавязкова спыняюцца каля Вечнага агню. Гэта агонь воінскай славы і народнага смутку, памяць аб загінуўшых абаронцаў крэпасці. “Маналог вечнага агню” – так называецца раздзел з паэмы Васіля Жуковіча “Гаворыць крэпасць”
Вучань чытае:
Гарэць – гэта ЖЫЦЬ.
Я жыву не ў задушлівым дыме.
А ў граніце, на рубяжы
Паміж мёртвымі і жывымі.
Я - свабодны агонь,
Б’юся сэрцам салдата
За тых, без каго
Святкаваў СОРАК ПЯТЫ.
Я скажу вам за ўсіх.
Што навек тут заснулі.
Раскажу вам пра іх,
Вы прыходзьце, матулі.
Я – свяшчэнны агонь,
Я – агонь урачысты.
Ды прашу аднаго –
Вашай памяці чыстай.
Настаўнік: Недалёка ад вечнага агню знаходзіцца Мемарыяльная плошча гарадоў-герояў. Побач – адноўлены Свята-мікалаеўскі гарнізонны храм ( здымак 6). Вакол плошчы Цырыманіялаў – руіны казармаў, казематаў. На рэштах сцен усіх гэтых пабудоў – мемарыяльныя знакі і дошкі. Яны складаюць каляндар абароны – хроніку гераічных падзей.
1418 дзён ішла Вялікая Айчынная вайна, якая адной з першых апаліла зямлю Брэста. 1418 дзён подзвігу савецкіх людзей на франтах і ў тыле, у партызанскіх атрадах упісаны у гісторыю крывёю, гранітам і бронзай. Пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці створаны легенды, напісаны кнігі, песні, паэмы. Паслухайце верш Алеся Бачылы “Песня пра герояў Брэсцкай крэпасці”.
Вучань чытае:
Над Брэстам у небе ласкавым
Празрыстыя хмаркі плывуць…
Як помнікі воінскай славы,
Фарты крапасныя ўстаюць.
Сурова ўстаюць успаміны…
Над Бугам і ноччу і днём
Ірвуцца снарады і міны,
Казармы палаюць агнём,
Змагаюцца мужна салдаты…
Прабіцца не суджана ім…
Сястра не рыдае над братам
І маці над сынам сваім.
Сваю дарагую краіну
Байцы засланілі сабой…
І ночы і дні несупынна
Грыміць, не сціхаючы бой.
Настаўнік: На тэрыторыі мемарыяла дзейнічае Музей абароны Брэсцкай крэпасці ( здымак 4). Тут сабраны багаты матэрыял. Моўчкі пастаім над змятай асколкамі, прабітай кулямі каскай салдата, прастрэленым камсамольскім білетам, аплаўленай у баях вінтоўкай. Паклонімся Сцягу крэпасці. Яе подзвіг застанецца навечна ў памяці.
Фашысты перадавалі, што яны набліжаюцца да Масквы. А ў глыбокім тыле змагаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці. Асобныя ачагі супраціўлення былі адзначаны 20 ліпеня 1941 года. Тры гады чакала крэпасць вызвалення. 28 ліпеня 1944 года горад Брэст і Брэсцкая крэпасць былі вызвалены Савецкай Арміяй ад фашысцкіх захопнікаў. Знойдзены пасля вызвалення крэпасці пад руінамі Загад №1 аб абароне крэпасці назваў яе герояў.
(Настаўнік па чарзе выстаўляе партрэты абаронцаў)
1-ы вучань:
Наганаў Аляксей Фёдаравіч нарадзіўся ў 1915 годзе ў вёсцы Чырвоная Рака Куйбышаўскай вобласці. Лейтэнант Наганаў з групай салдат сустрэў нямецка-фашысцкіх захопнікаў каля Цярэспальскіх варот, там ён загінуў у першыя дні вайны. Быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны 1 ступені. Яго імем у Брэсце названа вуліца.
2-і вучань:
Зубачоў Іван Мікалаевіч нарадзіўся ў 1915 годзе ў Маскоўскай вобласці ў сям’і селяніна. У першы дзень вайны капітан зубачоў узначаліў абарону крэпасці, быў камандзірам зводнай групы абаронцаў. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені пасмяротна. Яго імем названы вуліцы ў Брэсце і Мінску.
3-і вучань:
Фамін Яфім Маісеевіч нарадзіўся ў мястэчку Колышкі Віцебскай вобласці ў 1909 годзе. Вайну сустрэў у Брэсцкай крэпасці і адразу ўзначаліў абарону Холмскіх варот, стаў намеснікам камандзіра зводнай групы па абароне Брэсцкай крэпасці капітана Зубачова. Быў расстраляны фашыстамі каля Холмскіх варот. Фамін пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Леніна. На месцы яго гібелі ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Яго іменем названы вуліцы ў Брэсце, Мінску, у расійскіх гарадах.
Информация о работе Производственный потенциал Республики Беларус