Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Марта 2014 в 21:06, реферат
Пытанне, як выхаваць вучня ў сучасных умовах, калi ў грамадстве рашуча мяняецца спосаб жыцця, як пераадолець у асяроддзi падлеткаў страту патрыятызму, хвалюе педагогаў. Задача фармiравання грамадзянскай сталасцi школьнiкаў, пачуцця нацыянальнай самасвядомасцi, палiтычнай i маральнай адказнасцi нiколi не стаяла так востра як цяпер.
УВОДЗІНЫ_________________________________________________________3-5
ГЛАВА 1. ФАРМІРАВАННЕ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СТАЛАСЦІ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАУ _____________________________________________________6-21
1.1. Мэты і задачы грамадзянскага выхавання малодшых школьнікаў________6-9
1.2. Фарміраванне маральных паняццяў сродкамі беларускай народнай педагогікі_________________________________________________________10-14
1.3. Выхаванне беражлівых адносін да нацыянальнай моўнай культуры__________________________________________________________15-16
1.4. Патрыятычнае выхаванне малодшых школьнікаў сродкамі краязнаўства_______________________________________________________17-18
1.5. Арганізацыя пазакласнай работы па фарміраванню грамадзянскіх якасцей вучняў пачатковых класаў___________________________________________19-21
ГЛАВА 2. ВЫНАХОДНІЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ПА АБАГУЛЬНЕННЮ ПРАКТЫЧНАГА ВОПЫТА РАБОТЫ ________________________________22-75
2.1. Правядзенне мерапрыемстваў “З любоўю да роднага края”___________22-33
2.2. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына..."_______________________________________________34-54
2.3. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Памяць сэрца"__________55-64
2.4. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Гучы, роднае слова"______65-67
2.5. . Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Бедны той, хто не мае скарбаў вечных – скарбаў душы."____________________________________________68-78
ЗАКЛЮЧЭННЕ ______________________________________________________79
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ_________________________________80
4-ы вучань:
Кіжаватаў Андрэй Мітрафанавіч нарадзіўся ў вёсцы Селікса Пензенскай вобласці. З першых хвілін вайны кіраваў абаронай Цярэспальскіх варот крэпасці. Некалькі разоў быў паранены. Разам з Кіжаватавым у крэпасці знаходзілася яго сям’я – маці, жонка і трое дзяцей. Чатырнаццацігадовая дачка Нюра таксама ўдзельнічала ў баях. Увосень 1942 года непадалёку ад вёскі Велікарыта пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яго іменем названа адна з застаў Заходняй пагранічнай акругі, вуліцы ў Брэсце і Мінску.
5-ы вучань:
Гаўрылаў Пётр Міхайлавіч нарадзіўся ў вёсцы Альвердзіна Татарскай АССР, добраахвотна ўступіў у Чырвоную гвардыю. У час вайны ў Брэсцкай крэпасці арганізаваў і ўзначаліў абарону Паўночных варот крэпасці. На трыццаць другі дзень вайны паранены маёр Гаўрылаў кінуў у ворагаў апошнія гранаты. Беспрытомны, ён быў захоплены ў палон. Нямецкія афіцэры да таго былі ўражаны подзвігам Гаўрылава, што дэманстравалі яго сваім салдатам як прыклад мужнасці, стойкасці і адданасці сваёй Радзіме. Да 1945 года Гаўрылаў знаходзіўся ў канцэнтрацыйных лагерах для ваеннапалонных, потым быў вызвалены савецкімі воінамі. У 1957 годзе яму было прысвоена званне героя Савецкага Саюза. Апошнія гады жыў і працаваў у горадзе Краснадары, часта прыязджаў у Брэст, наведваў Брэсцкую крэпасць. Памёр у 1979 годзе і быў пахаваны ў Брэсце. У гонар Гаўрылава ў Брэсце, Краснадары і іншых гарадах названы вуліцы, на радзіме ўстаноўлены помнік герою.
Настаўнік: Вядомы таксама і іншыя імёны герояў, якія абаранялі Брэсцкую крэпасць ад захопнікаў. Капітан Шаблоўскі, лейтэнант Чорны, Жданаў, Мельнікаў і іншыя загінулі пры абароне крэпасці. У Мінску жылі і працавалі пасля заканчэння вайны Сабалеўскі і Пятліцкі, у Маскве – Раманаў і Кашкароў, у Краснадары – Гаўрылаў і Бяссонаў, у Брэсцкай вобласці – Каламіец і Макараў.
У Брэсцкай крэпасці ў час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіліся таксама жонкі камандзіраў Шаблоўская, Семачкіна, Пячэрнікава, Новікава і іншыя. Яны са зброяй у руках дапамагалі байцам. Ваенфельчары Абакумава, Львова, Раеўская пад шквальным агнём выносілі з поля бою цяжкапараненых. У абароне крэпасці таксама ўдзельнічалі юнакі, выхаванцы палка Новікаў, Васільеў, Клыпа, Казьмін, Кацельнікаў.
З усяго свету прыязджаюць людзі ў Брэсцкую крэпасць, каб ушанаваць памяць герояў. Хвілінай маўчання аддаюць людзі даніну памяці загінуўшым. Давайце і мы ўшануем памяць абаронцаў Брэсцкай крэпасці. ( Усе ўстаюць).
Сёння мы даведаліся пра мужнасць і гераізм, якія праявілі нашы суайчыннікі, каб шчасліва жылося нам, іх нашчадкам. Мы не павінны забываць тых, хто аддаў сваё жыццё дзеля нашага спакою. Кожны дзень сваёй вучобай і працай мы павінны множыць славу нашай Беларусі.
Падарожжа па старонках часопiса «Вясёлка»-сяброўка»
Мэта: прадоўжыць знаёмства дзяцей з часопiсам «Вясёлка», з дапамогай бацькоў правесцi падарожжа па яго старонках, паглыбiць веды пра рубрыкi часопiса, iх змястоўнасць.
Выхоўваць iнтарэс да дзiцячых часопiсаў, жаданне чытаць iх разам з дарослымi, выпiсваць на дом.
Падрыхтоўчая работа: знаёмства дзяцей з часопiсам «Вясёлка», яго рубрыкамi, падрыхтоўка дзяцей (вершы, частушкi, сцэнкi), праца з бацькамi над часопiсам, зрабiць альбомы-папкi па часопiсу «Наша спадчына», «Музей вясёлкi», «Вялiкiя людзi беларускай зямлi», падзелкi цацак.
Матэрыял: крыжаванка на ватмане з малюнкамi, плакат аб вясёлцы, плакат i напiсаныя рубрыкi, якiя прымацоўваюцца да гэтага лiста, маленькiя тэлеграмы, паштоўка, часопiсы, пасылка, зробленыя з бумагi цацкi, атрыбуты да казкi «Разумная ўнучка».
Дзецi сядзяць групамi з бацькамi.
Вядучы: А ведаеце, дзецi, сёння я атрымала пасылку, i калi я яе раскрыла, то ўбачыла там вось такую паштоўку
( Чытаю яе, дзе прапаноўваецца разгадаць крыжаванку, дзе асноўным словам з’яўляецца «Вясёлка»)
Вядучы: Хто знаём з гэтым словам «Вясёлка»?
Вядучы: У пасылцы ёсць некалькi нумараў часопiса «Вясёлка». Давайце паспрабуем разам з мамамi iх пачытаць i знайсцi там такое цiкавае, што смаглi б расказаць другiм. ( Мамы чытаюць 10-15 хвiлiн)
Вядучы: З чаго пачынаецца часопiс «Вясёлка»? (з вокладкi)
- Што ёсць на кожнай вокладцы? (нумар, назва, для каго часопiс)
- Хто галоўны герой часопiса? (Вася Вясёлкiн)
- А як вы думаеце, чаму ў яго такое прозвiшча? ( вясёлы, 7 колераў у вясёлкi, а ў часопiса многа раздзелаў-рубрык )
- Зараз мы паспрабуем успомнiць, якiя ж рубрыкi ёсць у часопiса «Вясёлка» ( назвы рубрык наклейваюцца на агульны лiст папуры)
Рубрыкi:
- Што такое спадчына?
- Аб чым вы даведалiся ў
вашых часопiсах з гэтай
- Што мы чытаем раней?
2. Музей «Вясёлкi»-альбом
- Успомнiце, што мы чытаем з гэтай рубрыкi?
- Аб чым зараз вы даведалiся?
3. «Каласавiчок»
- Для каго гэта рубрыка?
Гульня «Замарожу»
Сцэнка «Разумная ўнучка» №9-2000г.
- Хто прыходзiць у госцi да «Вясёлкi»? (вершы дзяцей)
3. Урок роднага слова (частушкi выконваюць хлопчыкi)
4. Школа «Вясёлкi»
- Што Вася Вясёлкiн нам
5. «Спеўнiк Вясёлкi» (загадваюць загадкi, чытаюць смяшынкi)
Вядучы:
- Хто дапамагае Васю Вясёлкiну зрабiць такiя цудоўныя, прыгожыя i цiкавыя часопiсы?
- Дзе вы пра гэта прачыталi?
- Хто такi рэдактар?
- Хто дапамагае зрабiць часопiс рознакаляровым? (мастакi)
- Можа вы ведаеце, колькi ж гадоў споўнiлася часопiсу «Вясёлка»?
- А цi хацелi б вы ўбачыць 1 нумар «Вясёлкi» ( №4- 1997г.). Паказваю на тэлевiзары, павялiчаны. І рэдактарам часопiса быў Васiль Вiтка i ўзнагароджвае сваiх пераможцаў медалямi Васiля Вiткi.
Потым рэдактарам часопiса ( №4-1997г.) Еўдакiя Лось, а яе дачка- Алена Лось- мастак гэтага ж часопiса.
Многа пiсьменнiкаў, мастакоў дапамагалi Васю Вясёлкiну выпускаць свiй часопiс.
Цiкавыя апавяданнi, казкi, вершы знайшлi сваё месца ў кнiгах «Вясёлка», якiя выпускаюцца да дня нарадження часопiса.
І кнiга выйшла да 30-годдзя, а 2-ая кнiга да 35-годдзя, 3-яя кнiга выйшла ў гэтым годзе.
А зараз вам яшчэ адзiн сюрпрыз.
Заходзiць Вася Вясёлкiн i дарыць плакат ад Васi Вясёлкiна, чытае:
Сябры мае,
Ва ўсе часiны года
Бывае ў вас
Цудоўная нагода:
Сустрэцца з казкай,
З песняй,
З вершам новым
Пасябраваць з усмешкай,
З родным словам,
Схадзiць на ўрок
У наш «Музей».
І «Школу»,-
Патрэбна толькi
Выпiсаць «Вясёлку».
Верш Нэлi Тулуповой. Чытаюць бацькi (№6-1998г.)
Тэма: Тэхналогiя рамёстваў
Кветка, пеўнік, матылёк.
Мэты: - выхоўваць станоўчыя адносіны да беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
- развіваць эстэтычны густ, дробную маторыку рукі;
-працягваць знаёміць дзяцей з мастацтвам выцінанкі, разнастайнасцю ўзораў, багаццем вырабаў і іх прызначэннем; удасканальваць тэхніку выразання.
Абсталяванне:зрокавы рад: узоры вырабаў, выкананыя ў тэхніцы выцінанкі; дынамічныя карты; схемы для апытання; пісьмо Несцеркі.
Літаратурны рад:
выршы Н.Галіноўскай “Цуда-кветкі”, Л.Забалоцкай
“Сялянская хата”.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант. (Настаўнік чытае дзецям ліст ад Несцеркі, персанажа беларускага эпасу, у вобразе якога ўвасоблены асноўныя нацыянальныя рысы характару беларусаў).
“Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі! Сардэчна запрашаю вас да сябе ў госці. Вы зможаце здзейсніць цікавае падарожжа, даведацца шмат новага, карысна правесці час, адпачыць”.
Якія матэрыялы неабходны для вырабу выцінанак? (нажніцы, клей, каляровая і белая папера, дынамічныя карткі).
II. Паўтарэнне пройдзенага матэрыялу. “Перш чым адправіцца ў падарожжа, давайце зробім Несцерку падарункі. А зараз праверым, як вы засвоілі аперацыі па згінанню паперы. Я буду паказваць вам схемы, а вы павінны сагнуць аркуш так, як указана на іх”.
III. Вывучэнне новага матэрыялу. (Вучні разглядваюць узоры выцінанак, замацаваныя на дошцы). Што гэта? З якога матэрыялу зроблены выраб? З дапамогай якога інструмента? З якой мэтай робіцца выцінанка? Для чаго яна прызначана?
(Настаўнік чытае верш Н.Галіноўскай “Цуда-кветка”).
Разглядаеш ты малюнкі –
Цуда-кветкі, як карункі,
І пытаеш: “Хто ж мастак?”.
Дзеткі, ножанкі і талент
Нам стварылі гэты цуд.
Беларускі наш арнамент
Ажывае казкай тут.
Зможаш так зрабіць! Не верыш?
Трэба вельмі пажадаць –
І дзівосы на паперы
Сам ты будзеш выразаць.
З даўніх часоў на Беларусі да вялікіх свят і старыя, і маладыя выразалі з паперы ўпрыгожанні для сваёй хаты. Бабулі і дзядулі, маці і таты садзіліся разам з дзцьмі і выраблялі выцінанкі.
Вялікдзень ці Каляды ля варот,
Ля лампы за сталом сядзіць народ:
Бабулі, і матулі, і дзяўчынкі
Карункі выразаюць безупынку:
Чырвоныя, ліловыя, ружовыя,
Як песенька калядна-адмысловая.
На сцены іх павесіць між акон –
Было на Беларусі так здавён.
У хату ўвойдзеш – ява тут і быль,
О, цуд з паперы! Сэрца нам раскрыль!
Л.Забалоцкая. “Сялянская хата”.
Выцінанка – гэта ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай або каляровай паперы. У даўнія часы выцінанку рабілі выключна з белай паперы. Гэты святочны колер упрыгожваў шэрыя сцены сялянскай хаты, рабіў пакой утульным і чыстым. Перад святам працавалі ўсе члены сям’і: адны выразалі фіранкі для акон, другія – вугольнікі на паліцы, трэція – кветкі на сцены, чацвёртыя – сурвэткі.
Выцінанкі бываюць некалькіх відаў. Першую групу складаюць вырабы, якія ўмоўна можна назваць разветкавымі (цэнтрычнымі). Разгорнуты выраб утварае закампанаваную ў квадрат , круг ці многавугольнік ажурную кампазіцыю, дзе малюнак разыходзіцца веерам ад цэнтра. Такім спосабам выразаюцца “кветкі” для ўпрыгожвання інтэр’ера хаты, а пад Новы год – “сняжынкі”. (Паказ на вырабе).
Другую групу выцінанак вызначае кампазіцыя, якую можна назваць сіметрычнай (люстэркавай). Аркуш паперы перагінаецца папалам, у выніку чаго ўзор складаееца з дзвюх палавінак, мае ярка выяўленую вертыкальнасць. Выразны малюнак люстэркава паўтараецца злева і справа. (Паказ на вырабе).
Трэцюю кампазіцыйную разнавіднасць утвараюць выцінанкі рапортнага тыпу. Аркуш паперы складваецца гармонікам, выразаны ўзор з многімі вертыкальнымі восямі шматразова паўтараецца па гарызанталі. Так выразаюцца фіранкі, падзоры на паліцы, аздобы на рамкі і г.д.
Якія ж узоры характэрны для выцінанак?
Геаметрычныя ўзоры. Сярод геаметрычных матываў сустракаюцца: квадрат, прамавугольнік, ромб, крыж, зорка. Гэтыя формы могуць выступаць у розных спалучэннях.
Расліны. Для народнага арнаменту характэрны выявы валошкаў, званочкаў, кветак шыпшыны, каласоў, ягад рабіны. Значнае месца займаюць выявы дрэў ці галін. Гэта тлумачыцца тым, што нашы продкі ва ўзоры дрэва бачылі знак жыцця і даўгалецця.
Жывелы. Матывы з выявамі жывёл звязаны з язычніцкай міфалогіяй старажытных славян. Па сілуэту гэтыя ўзоры нагадваюць птушак (галубоў, пеўняў, паўлінаў) і звяроў. У народным уяўленні гэтыя выявы сімвалізуюць цяпло, святло, вясну.
(Для правядзення дыдактычнай гульні “Знайдзі такі ж” дзеці атрымліваюць маленькія карткі з рознымі выявамі выцінанкі, разглядваюць і ўдакладняюць узор. Пад гукі народнай мелодыі вучні рухаюцца па класе, а па сігналу адшукваюць такую ж вялікую картку і падыходзяць да яе).
IV. Уводны інструктаж. Першы рад будзе выконваць рапортную выцінанку, другі – разеткавую, трэці – сіметрычную. Матэрыялы, якія спатрэбяцца для працы, адгадаем шляхам разгадвання крыжаванкі.
Информация о работе Производственный потенциал Республики Беларус