Производственный потенциал Республики Беларус

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Марта 2014 в 21:06, реферат

Краткое описание

Пытанне, як выхаваць вучня ў сучасных умовах, калi ў грамадстве рашуча мяняецца спосаб жыцця, як пераадолець у асяроддзi падлеткаў страту патрыятызму, хвалюе педагогаў. Задача фармiравання грамадзянскай сталасцi школьнiкаў, пачуцця нацыянальнай самасвядомасцi, палiтычнай i маральнай адказнасцi нiколi не стаяла так востра як цяпер.

Содержание

УВОДЗІНЫ_________________________________________________________3-5


ГЛАВА 1. ФАРМІРАВАННЕ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СТАЛАСЦІ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАУ _____________________________________________________6-21

1.1. Мэты і задачы грамадзянскага выхавання малодшых школьнікаў________6-9
1.2. Фарміраванне маральных паняццяў сродкамі беларускай народнай педагогікі_________________________________________________________10-14

1.3. Выхаванне беражлівых адносін да нацыянальнай моўнай культуры__________________________________________________________15-16

1.4. Патрыятычнае выхаванне малодшых школьнікаў сродкамі краязнаўства_______________________________________________________17-18

1.5. Арганізацыя пазакласнай работы па фарміраванню грамадзянскіх якасцей вучняў пачатковых класаў___________________________________________19-21

ГЛАВА 2. ВЫНАХОДНІЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ПА АБАГУЛЬНЕННЮ ПРАКТЫЧНАГА ВОПЫТА РАБОТЫ ________________________________22-75

2.1. Правядзенне мерапрыемстваў “З любоўю да роднага края”___________22-33

2.2. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына..."_______________________________________________34-54

2.3. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Памяць сэрца"__________55-64

2.4. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Гучы, роднае слова"______65-67

2.5. . Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Бедны той, хто не мае скарбаў вечных – скарбаў душы."____________________________________________68-78

ЗАКЛЮЧЭННЕ ______________________________________________________79

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ_________________________________80

Вложенные файлы: 1 файл

работа.doc

— 488.50 Кб (Скачать файл)

                           На вячоркі запрашаю,

                           Песні, пляскі абацаю!

( гучыць фанаграма, дзеці пад  музыку заходзяць у залу)

ГАСПАДЫНЯ:  Я вельмі рада бачыць вас,

                             Усіх вітаю ў гэты час.

                             Хай ярка свеціць сонца вам,

                             Мы сёння рады ўсім гасцям!

                       ( музыка гучыць цішэй)

ГАСПАДЫНЯ:  Сядайце, дарагія госці,

                             Просім вашай міласці,

                             Каб вы пелі, елі,

                             Вясёленька сядзелі,

                             Добрыя думкі мелі,

                             Добрыя песні пелі.

                             Усім чэсць і хвала,

                             Каб бяседа была весела.

ДЗЕЦІ:

1 ХЛ. Прыбылі мы сёння ды да вас у госці.

2 ДЗ. Прынеслі ўсім вам радасць з весялосцю.

3 ХЛ.  Рады мы заўсёды быць у вашай хаце.

4 дз.   Каб добрага здароўя ўсім вам пажадаці.

ГАСПАДЫНЯ: Ой вы, госці дарагія! Добра, што сабраліся.

                            Патанцуем весялуху – вельмі  пастараемся.

                            ( усе дзеці танцуюць “Весялуху”)

ГАСПАДЫНЯ: А ці ведаеце вы, дзеці, прыпеўкі?

Я ўрокі ўсе зраблю,

Кніжкі ўсё чытаю,

Гультаёў я не люблю

Зходу іх пазнаю.

                Эх ты – ясна галава

                Колькі будзе 2*2?

                Ён і гэтак, ён і так

                А таблічка а ні як.

Ох і я, ох і я,

Што за масцярыца.

Шыла брату я штаны

Вышла рукавіца.

                У мястэчку на базары

                 Хлопцы прадаюцца,

                 За капейку 40 штук

                 І то задаюцца.

Хлопцы, а дзе ж вашы прыпеўкі?

( хлопцы спяваюць)

Нашы дзеўкі ў люстэркі

Любяць выглядацца.

Лепей вывучыць урокі,

А не задавацца.

Дразнілкі:

ДЗЯЎЧЫНКІ:

                    Андрэй-верабей,

                    На падушцы сядзеў,

                    Усіх жаб пераеў,

                    Адну не даеў,

                    Жывот забалеў.

Сяргей-верабей,

На кані катаўся,

Рукі, ногі паламаў,

Без штаноў астаўся.

 

Хлопчыкі:

Ларыска – калыска,

Гладкая як міска.

                    Светка – канфетка,

                    Доўгая шкарпэтка.

Дзяўчынкі:

        Віця, Віця, Віцеля,

        З’еў карову і цяля.

ГАСПАДЫНЯ: Хопіць спрачацца. Як доўга чакалі мы гэтага часу, каб павесяліцца, пажартаваць.

І пазаймацца любімай справай.

Але без прыказкі – якая праца?

Дзеці! А якія прыказкі вы ведаеце?

Прыказкі:

  1. Справа наспех – людзям насмех.
  2. У нашага Фядота не спорыцца работа.
  3. Сей у добрую пару – збярэш хлеба гару.
  4. Дрэнныя тыя рукі, што не ведаюць ніякай навукі!
  5. Хто без навукі, той як бязрукі.

 

ГАСПАДЫНЯ:А зараз за справу! Бачу і вы не ленуецеся, працуйце, а вам каб     весялей было штосьці паведаю.

Гаспадыня расказвае казку …

( чуецца голас за дзвярмі. Гучыць  песня “Кума мая, кумачка”)

МІКІТА: “Добры дзень, госці дарагія, кума мая даражэнькая”

Ду –ду-ду-ду-ду-ду,

Я зрабіў сабе дуду.

Ішоў я кругом света

Аж да пана лета.

Я да вас сюды прыйшоў

І сяброў сабе знайшоў.

 

Я, Мікіта, на дудзе іграю ліха. А ці  ведаеце вы, дзеці, песню пра мяне?

Дудара?

ДЗЕЦІ: Ведаем!

( спяваюць песню “Як дударык  зайграе”)

МІКІТА: Малайцы! Трохі паспявалі, а зараз паглядзім, хто ў нас спрытнейшы. Дзеці ці госці? Я скажу скарагаворку, а вы яе хутка паўторыце.

Дзецям:

  1. Мама мышка сушыла пышкі.
  2. Мышка малышка мыла лыжкі.
  3. Піліп да ліпы прыліп.
  4. Дабёр бабёр бабраняты на падбор.

Гасцям:

  1. Лавіў рыбак судака, судзіў судак рыбака.
  2. Пекар  Пётр пек пірог.
  3. Купі кіпу кніг.
  4. Рады рыбы, ракі рады, рады ракі, рыбы рады.

МІКІТА: Малайцы і зеці , і госці. Нешта вы засумавалі…

Ой,без дудкі, без дуды

Ходзяць ногі не туды.

Гэй, дзеці, выхадзіце.

Пра мяне гульню пачніце!

  ( гульня “Мікіта”; пасля гульні сядае з дзецьмі – працуе.)

З калідора чуецца6 “Міскі, талеркі, гаршкі, хусткі, цацкі”. З’яўляецца гандляр.

Гандляр: Панове! Калі ласка, даражэнькія! Сюды зірніце малосці.

Гузікі, пацеркі і стужкі!

Купляйце дзяўчынкі-падружкі!

Кашулі, спадніцы,

Рушнікі вышываныя.

Міскі, талеркі.

Гаршкі маляваныя!

Прыгожыя хусткі,

Хусткі для кабетак!

Лялькі, свясцёлкі,

Цацкі для дзетак!

Усё ўласнага вырабу. Кожнаму да патрэбы! Кожнаму да спадобы! Ну, як – пдабаецца?    ( здзіўляюцца)

Гандляр: Адкуль гэтыя цудоўныя рэчы?

ГАСПАДЫНЯ:  А гэта нашы дзеці самі зрабілі!

Гандляр: Малайцы, дзеці! А зараз – цуда! Гэй, добрыя людзі, паглядзіце, што будзе!             ( паказвае лялькі)

Вось Міхасік, а вось – Марылька.  Зараз усе заплюшчаць вочы…

І нашы лялькі ажывць! 

( Пад музыку выходзяць лялькі)

Гандляр: Гэй, Міхасік, не сядзі, а Марыльку запрасі!

       ( Міхасік пад  музыку танцуе)

Ай, Міхасік, танцуе.

Свае боты не шкадуе.

Не шкадуе свае боты,

Бо скакаць мне ў ахвоту!

( з’яўляецца дзяўчынка і танцуе)

Дзяўчынка: Я – дзяўчынка  маладая. Ды прыгожая такая.

 

Гандляр: І я з табою патанцую, чаравікі падарую.  ( даруе)

Скачыце, танцуйце, чаравікоў не шкадуйце!

А мы пагуляем у гульню “Лапці”

( Гандляр сядае з дзецьмі.  Стук у дзверы. Заходзяць ражаныя  з песняй “Міхасёк  гасцей збірае”. Іграюць і спяваюць).

Ражаныя: Гэй вы дзверы адчыняйце!

                   Музыкантаў сустракайце!

                  На вячоркі мы прыйшлі

                  З сабою песні прыняслі.

( матыў “Міхасёк гасцей збірае”)

Ой, ці дома, Гападыня, ой ці дома!

Ой мы знаем – дома, дома,

Вынесь, пані, піражочка, хоць малога ды смачнога.

( танцуюць і дзяцей бяруць  у танец)

( Чуецца голас Печы)

Печ: Ух, ух. Не зяваць!

          Гасцей  трэба частаваць-

          Перапечкі  даставаць!

Але я тады пачастую, калі буду ведаць, што вы ведаеце ласкавыя словы.

ГАСПАДЫНЯ: Дзеці, назавіце гэтыя словы.

( Пасля гэтага Печ частуе  ўсіх перапечкамі і кісялём)

ГАСПАДЫНЯ: Частуйцеся, госцейкі даражэнькія, запрашаю вас.

( усе частуюцца)

( Пасля яды выходзяць усе  ражаныя госці )

Не заўсёды з вамі тут

Жартаваць, смяяцца.

Трэба зараз мне , сябры,

З вамі развітацца.

                Мо абразіў я каго,

                Дык перапрашаю,

                Крыўды сам ні на каго

                Я, сябры, не маю.

Дык бывайце ўсе здаровы

І не забывайце:

Я прыяцель вам,

Мяне часта успамінайце!

                Ад шчырага сэрца

                Вам долі жадаю,

                Ніхто з вас ніколі

                Хай гора не знае.

Бывайце здаровы,

І ў шчасці жывіце,

Прыйду калі ў госці,

Дык добра прыміце.

ГАСПАДЫНЯ:  Госці нас павіншавалі,

                             Шчасця, радасці жадалі.

                             Трэба нам цяпер часцей

                             Запрашаць такіх гасцей.

Усе дзеці:

І заўжды такому святу

Будзем мы ў школе рады!

( Гучыць музыка – дзеці разыходзяцца)

 

 

 

 

 

 

 

 

СВЯТА

“Прыйшлі каляды – усе людзі рады”

Мэты:    

- азнаёміць дзяцей са святам Каляды і асаблівасцямі яго  святкавання на      Беларусі;                                                                                                                                             -выхаванне спагадлівых, беражлівых адносін да свайго  мінулага, зацікаўленасць у набыцці гістарычных, краязнаўчых, этнаграфічных, моўных ведаў;

-развіваць артыстычныя здольнасці, пазнаёміць з беларускімі народнымі песнямі, вершамі, загадкамі, прымаўкамі.

Перад падрыхтоўкай да сявта я пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення свята, расказала, як яно святкавалася нашымі продкамі. Пасля была праведзена калядная віктарына, якая садзейнічала замацаванню найбольш значных сімвалаў і рытуальныхпадзей беларускіх Каляд. Такая падрыхтоўчая работа дапамагла дзецям асэнсавана адносіцца да асноўных калядных вобразаў і падзей, увайсці ў вобразы галоўных герояў свята.

“Дзіцячыя калядкі” не маюць сваёй мэтай перадаць усю паслядоўнасць абрадаў і гульняў, якія прадугледжаны пры святкаванні Каляд у народзе. Гэта абумоўлена  ў першую чаргу  ўзростам дзяцей, сучасным гістарычным асяроддзем. Таму ў святочным ранішніку выкарыстаны найбольш выразныя моманты калядных дзён. Цэнтральнай падзеяй у калядным свяце было так званае калядаванне: абход сялянамі дамоў аднавяскоўцаў з выкананнем калядных песень. Тут былі і ражаныя, і дзяўчаты, і хлопцы, Мікіта, пан Быкоўскі, цыгане.  Усё калядаванне прасякнута народным гумарам, з’яўляецца на мой погляд больш забавай, чым абрадавым дзеяннем.

Галоўная маска Каляд – Каза. Яе вядучая роля вызначалася тым, што каза ў старажытнасці лічылася здольнай узмацняць урадлівасць зямлі. Уяўная “смерць” казы, а потым яе ажыццяўленне ўвасабляюць паміранне прыроды зімой і яе ажыццяўленне з надыходам вясны.

    У ходзе свята выкарыстаны характэрная для Каляд вячэра – куцця, а таксама сама падрыхтоўка стала да святкавання – накрыванне стала.

Характэрная рыса Каляд – варажба. Гэту ролю выконвала цыганка, якая варажыла гаспадарам пра жыццё ў будучыні, багацце, здароўе.

Яшчэ адна з характэрных рыс Каляд – шматпраменевая зорка, з якой хадзілі калядоўшчыкі. Нашэнне зоркі пазодзіць ад старажытных абрадаў. Прысвечаных шанаванню сонца ў дні зімовых святаў.    

Вясковая хата. У ёй гаспадар з гаспадыняю.

    Гаспадар        – Шаноўныя сябры! Дзіва дзіўнае, адвечнае адбылося – павярнула Сонца ад зімы на вясну. Гэта час зімовага сонцастаяння. А пакуль лютуюць маразы, кружыць мяцеліца і завіруха, людзі чакаюць вясну і святкуюць.

    Шмат свят адзначыў беларускі народ у ранейшыя часы . Сярод іх ёсць і такое, як Калядкі, Каляда. Сёння мы адзначым свята, як у тыя далёкія часы. Мы будзем спяваць калядныя песні, танцаваць і жартаваць. Ежа таксама будзе незвычайная, амаль усе стравы з далёкіх часін. Калі спадабаюцца, дадзім рэцэпты.

( Уваходзіць гаспадыня і ставіць  стравы на стол)

Гаспадыня   Прыйшлі каляды,

                       Усе людзі рады.

                       Вспручкоў смаляць

                       І жыццё хваляць.

                       Пастаў, гаспадар, драбінку –

                      Дастань саланінку.

         - А мы  тым часам з Аленкай стол  накрыем, куццю паставім. Зараз прыйдуць  да нас госці – калядоўшчыкі.           ( Гаспадар выходзіць).

Аленка     - Зараз збегаю, прынясу.

                ( Прыносіць сена, аддае гаспадыне і ўспамінае)

                  - Ой, я ж зусім забылася дзяўчынак  паклікаць да нас у госці. Зараз  хуценька збегаю да іх ( выбягае).

Гаспадыня  - Аленка, куды ж ты? А хто мне дапамагаць будзе? Вось непаслухмяная. І Сцяпана няма. Дзе ж ён падзеўся?    ( Уваходзіць гаспадар)

Гаспадар  - А вось і сала да стала.

Гаспадыня  - Нешта госці спазняюцца. А  ці паклікаў, ты Сцяпан, Цярэшку са Шчодрай. Штосьці яны спазняюцца.

Гаспадар  - Ды вось яны ідуць!

( Уваходзіць Цярэшка са Шчодрай  і спяваюць песню “ Кума, мая кумачка”)

Цярэшка  - Добры вечар, гаспадынька,

                     Прыгажуня, як калінка!

Шчора  - Добры вечар, гаспадар,

                 Сямейкі шчырай уладар!

Цярэшка і Шчора ( разам) - Са слаўным святам вас вітаем

                                                     Шчасця шчыра вам жадаем.

Шчора  - Каб была ваша хата дзеткамі багата.

Цярэшка – Каб былі пірагі і каўбасы, на якія і мы ласы.

Шчора – Каб жыта радзілася. Як лес, каласілася.

Цярэшка – Расла і пшаніца. І другая пашніца.

Шчора    - Каб былі валы рагаты, а засекі багаты.

Разам:  - Шчодры вечар, добры вечар!

Цярэшка  - Шаноўны гаспадар, ці прымеце вы дзядзьку Цярэшку і цётку Шчодру  

                     на Калядкі?

Гаспадыня  - А як жа! Даўно вас чакаем.

Гаспадар     - Калі ласка, госцейкі дарагія!

Шчодра -Каляды, Калядкі

                  Везлі бліны, аладкі.

                  У маляваным вазочку,

                  На вараненькім канёчку.

                  Прыехалі мы калядою ўвечары

                  Мы прывезлі пірагі, у рэшаце.

                  Схадзі мая кумачка, у вазок

                  Ды прынясі піражок.

( Гаспдар з гаспадыняю ідуць  за пірагамі. А Цярэшка са Шчодрай  гуляюць у гульню “Шчодра схавалася”).

Цярэшка  - О, мая бабулька!

                     Я твой дзядулька!

                     Хоць я павалюся,

                     А за табою паганюся!

                     Хоць я ножку зламлю,

                     А цябе злаўлю!

    ( Цярэшка даганяе Шчодру, смешачы дзяцей)

Шчодра  - Ці бачыш мяне, Цярэшка?

Цярэшка  - Не бачу!

Шчодра   - Каб жа ты не бачыў за стагамі,

                    За капамі, за вазамі, за снапамі  свету!

Шчодра   - Не бачу!

Цярэшка  -Каб жа ты не бачыла за гуркамі, за гарбузамі,

                    За капустаю, за буракамі свету!

Информация о работе Производственный потенциал Республики Беларус