Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Января 2012 в 22:11, контрольная работа
Мэта дадзенай працы складаецца ў адказе на наступныя пытанні: Якія ўмовы паўплывалі на развіццё куьтуры XIX ст.? Якую роль адыграла паўстанне 1831 – 1832 г. у лёсе беларускай культуры? Якой была сістэма адукацыі? Працэсы паланізацыі і русіфікацыі і так далей. А таксама ў вывучэнні пытання аб развіцці літаратуры, жывапісу, архітэктуры, тэатральна-музычнага мастацтва.
Уводзіны………………2
Глава 1. Умовы развіцця культуры Беларусі, зараджэнне беларусазнаўства…………….6
Глава 2. Паўстанне 1830 -1831 гг. у лёсе беларускай культуры…………… 10
Глава 3. Адукацыя ………………14
Глава 4. Літаратура. Тэатральна-музычнае мастацтва. Жывапіс. Архітэктура……. ….17
4.1 Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры…………17
4.2. Жывапіс. Архітэктура …………..21
4.3. Тэатральна-музычнае мастацтва……..27
Заключэнне………………………………30
Спіс літаратуры…………………32
Прыкладанне………………………33
Рамантычныя матывы выразна выявіліся не толькі ў партрэтным , але і ў гістарычным і пейзажным жывапісе. Таленавіты мастак, этнограф і кампазітар Н. Орда абышоў і аб’ездзіў амаль усю Беларусь, Польшу і Літву, зрабіў каля 500 акварэляў і малюнкаў з натуры, захаваўшы такім чынам для нашчадкаў аблічча цудоўных помнікаў архітэктуры, замкаў, палацаў,вуліц гарадоў, гістарычных мясцін. Яго акварэлі і малюнкі пераводзіліся ў літаграфіі, выдаваліся альбомамі, графічнымі серыямі. Вялікае грамадскае прызнанне атрымалі карціны Н. Орды “Лагойск”, “Крыжоўка”, “Руіны замка ў Лідзе”, “Мір”, “Нясвіж”, “Белая вежа” і інш.
Выдатным
прадстаўніком беларускага
Яркім прадстаўніком гістарычнага жанру ў беларускім жывапісе з’яўляўся Я. Дамель. Ён быў адукаваным чалавекам, валодаў некалькімі замежнымі мовамі, добра ведаў айчынную і антычную гісторыю. Шырока вядомы яго творы “Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы”, “Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.”, “Хрышчэнне славян” і інш. На спадчыне Я. Дамеля выхоўваліся многія пакаленні беларускіх мастакоў.
Заснавальнікам рэалізму ў беларускім пейзажным жывапісе можна лічыць В. Дмахоўскага – удзельніка тайных студэнцкіх арганізацый, паўстання 1830 -1831 гг. Сучаснікі называлі яго Клодам Ларэнам віленскіх ваколіц за паэтызм і велічнасць, эмацыянальную насычанасць, строгасць кампазіцыі яго пейзажаў – рысы, характэрныя для выдатнага французскага жывапісца XVII ст. Мастак у асноўным маляваў месцы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю А. Міцкевіча, сябрам якога ён быў (“Радзіма”, “Возера Свіцязь”, “Заход сонца”, “Начлег”).
М. Кулеша, падарожнічаючы па Беларусі, пісаў пейзажы, замалёўкі, эцюды. Патрыятычныя матывы, любоў да роднай зямлі, яе прыроды і гісторыі адлюстраваны ў працах “ Царква Барыса і Глеба на Каложы ў Гродне”, “Руіны замка ў Міры”, “Хоцім” і інш.
Прадстаўнікамі бытавога жанру ў выяўленчым мастацтве былі выхаванцы Віленскай школы жывапісу К. Кукевіч, К. Русецкі, Ю. Карчэўскі, Ц. Бычкоўскі і інш. Выразнай манерай пмсьма вылучаюцца творы К. Русецкага: “Жняя”, “Вербная нядзеля”, пейзажы ваколіц Навагрудка, Ашмяншчыны, Белавежскай пушчы. За выяўленчы талент мастаку было прысуджана званне акадэміка. Ён выкладваў жывапіс і рысунак у навучальных установах Вільні. Ц. Бычкоўскі, які сам паходзіў з прыгонных сялян графа Тышкевіча, напісаў шэраг бытавых кампазіцый з жыцця прыгонных: “Касец, што менціць касу”, “Дзяўчынка з разбітым збанам”, “Святая Вікторыя збірае сродкі для бедных” і інш. Ю. Карчэўскаму належыць аўтарства карцін”Руская хуткая пошта”, “Яўрэйская карчма”, “Яўрэйскае пахаванне” і інш.
Жывапіс Беларусі першай паловы XIX ст. багаты і разнастайны. Яго станаўленне і развіццё адбывалася ў агульным накірунку развіцця рускага, польскага, літоўскага і ўкраінскага жывапісу. Эвалюцыя яго ад класіцызма да рэалізму складала не толькі сутнасць развіцця беларускага жывапісу, але і шляхі яго далейшага ўдасканалення.
Блізка да жывапісу знаходзіцца мастацтва складання мазаічных пано. Выдатным беларускім мазаістам Нікадзімам Сілівановічам (1834-1919) у Ісакіеўскім саборы Пецярбурга была выканана мазаічная кампазіцыя для галоўнага іканастаса “Тайная вячэра”. За бліскучую работу Н.Сілівановіч атрымаў званне акадэміка Імператарскай Акадэміі мастацтваў.
Адной з форм выяўленчага мастацтва Беларусі першай паловы XIX ст. была скульптура. Сярод скульптараў таго часу найбольшую вядомасць набылі сям’я Ельскіх (Караль і яго сыны Казімір і Ян), Я.Астароўскі, Р.Слізень. Іх творчасць была разнастайна па жанру. Гэта былі партрэты-бюсты, медальёны і барэльефы гістарычных дзеячаў Беларусі, Літвы і Польшчы, родных, знаёмых. Вялікае месца ў іх творчасці займала касцёльная скульптура.
У першай палове XIX ст. у мастацтве Беларусі вырасла папулярнасць графікі. Гэта было выклікана развіццём паліграфічнай вытворчасці, выданнем масавымі тыражамі друкаваных твораў. Звярталіся да мастацкага прыёму графікі ілюстратары, картографы. Найбольш вядомымі графікамі былі М. Падалінскі, Ю. Главацкі, Ю. Азямблоўскі, Б. Клямбоўскі. Літаграфія ўраджэнца Мінска Ю. Азямблоўскага “Славянскі нявольнік” (“Беларускі раб”) набыла сусветную вядомасць. Яе дэманстраваў на сваіх лекцыях у Парыжы А. Міцкевіч, пра яе пісаў у 1853 г. у памфлеце “Хрышчоная ўласнасць” А.І. Герцэн.
Развіццю жывапісу Беларусі спрыяла існаваўшая сістэма падрыхтоўкі мастакоў. Асноўным цэнтрам іх навучання з’яўляўся Віленскі універсітэт, дзе на кафедры рысунка і жывапісу працавалі Ф. Смуглевіч, Я. Рустэм, на кафедры скульптуры – К. Ельскі. Віленская мастацкая школа па свайму ўзроўню была не ніжэй за такія ж школы пры Варшаўскім і Кракаўскім універсітэтах.У Вільні вучыліся не толькі выхадцы з вышэйшых сацыяльных слаёў, але і здольный дзеці простых людзей.
Значная частка беларускай творчай моладзі вучылася ў той час у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў і ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Важную ролю ў падрыхтоўцы прафесійных мастакоў мела Полацкая езуіцкая акадэмія. З яе сцен выйшлі В. Ваньковіч і І. Хруцкі. Юныя майстакі займаліся ў рысавальных класах гімназій. Пасля паўстання 1830 – 1831гг. дзейнасць Віленскай мастацкай школы была прыпынена.
Напачатку XIXст. у Беларусі ў стылі класіцызму будуюцца палацы губернатараў і прысутныя месцы, навучальныя ўстановы і гандлёвыя рады. Будынак ратушы ў Мінску, рэканструяваны па праекту Ф. Крамера, набывае класічную стылістыку пры захоўванні традыцыйнай вежавай кампазіцыі. У 30-я гады XIXст. у Горках па праекту А. Кампіёні ўзводзіцца галоўны корпус сельскагаспадарчага інстытута. У мястэчку Свіслач у пазначаны перыяд будуецца гімназія.
Першая
трэць ХІХ ст. пазначана росквітам
класіцызму ў грамадзянскай, культавай
і жыллёвай архітэктуры. Час захаваў
імёны таленавітых дойлідаў гэтага
стылю (К.Багаміле, О.Бетыні, Дж.Кларк, Ю.Лянчоўскі,
В.Міхаэліс, Ф.Санкоўскі, М.Чахоўскі і
інш.). Архітэктура беларускага
З 1840-х г. назіраюцца адыход ад класічных архітэктурных школ, распад стылявога адзінства, пашырэнне готыкі ў рэчышчы рэтраспектыўнай (эклектычнай) плыні, спалучэнне класіцызму (аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя) і элементаў гатычнага дэкору (палац у Косаве Івацэвіцкага р-на, архітэктары Ф.Яшчолд і У.Марконі; Петрапаўлаўскі касцёл у в.Ражанка Шчучынскага р-на і інш.). Архітэктары будавалі навучальныя ўстановы пад рэнесанс, тэатры – пад барока, касцёлы – пад готыку.
Сцены, рытмічна падзеленыя групамі калон, пад адзінай стужкай атыка – усё гэта параўнальна з прыёмам будовы фасадаў будынкаў Сената і Сінода, Адміралцейства ў пецярбургу і г.д.
Буйнейшым
класічным ансамблем на тэрыторыі
Беларусі канца XVIII – пач. XIXст. з’яўляецца
палац Румянцавых-Паскевічаў. Будаўніцтва
працягвалася ў два этапы: 1794-1805гг.
і 1837-1848гг. і, як ужо адзначалася, былокампазіцыйна
звязана з галоўнымі вуліцамі-
Першапачатковая планіроўка палаца ў Жылічах, пакоепадобная, з вестыбюльнай групай і аднабаковым калідорам у бок двара, мела дакладную, класічную забудову. галоўны і бакавыя фасады мелі порцікі (шасці- і чатырохкалонныя). Пазнейшая будова значна пашырыла палац. У залах былі шыкоўныя у стылі класіцызму інтэр’еры.
Гандлёвыя
рады ў Пружанах згадваюць Гасцінны
і Апраксін двары ў Пецярбургу.
Увогуле для класічных
Архітэктура
класіцызму іграла выключную ролю ў
развіцці будаўнічай культуры ўсяго
свету. У ёй увасобіўся універсальны
вобраз архітэктуры грамадзянскай,
якая адлюстроўвала ідэалы цывільнага
грамадства, грамадства вытворчага. Архітэктура
класіцызму сфарміравалася напярэдадні
прамысловага перавароту, станаўлення
дэмакратычных адносін і
Архітэктура класіцызму больш арганічна ўвасобіла адзінства тэктонікі, функцый і мастацкага вобразу. Менавіта гэта забяспечыла яе універсальнасць і перавагу пры вырашэнні разнастайных горадабудаўнічых, ансамблевых і індывідуальных будаўнічых задач.
Напрацягу ўсяго часу, пасля завяршэння эпохі класіцызму, дойліды неаднаразова звярталіся да законаў і мастацкай сістэмы архітэктурнай класікі. Яе элементы і заканамернасці назіраюцца ў архітэктуры канструктывізму, рацыяналізму, стракатых рэтраспектыўных напрамках.
Найбольш удалая адпаведнасць не толькі законам прыроды (фізікі), але і законам развіцця грамадства забяспечылі архітэктуры класіцызму стылявую ўстойлівасць і запатрабаванасць. І ў XXст. з’яўляюцца ансамблі, адпаведныя законам класіцызму. Рысы стылю бачны ў творах І. Лангбарда, А. Воінава, М. Паруснікава, Г. Заборскага, у выдатным класічным будынку 1938-1941гг. арх. П. Абросімаў, - сёння Беларуска-Расійскі універсітэт у Магілёве, у Палацы Рэспублікі, у інтэр’ерах станцый метро.
Валоданне законамі архітэктурнай класікі ў творчасці дойлідства гэтак жа неабходна, як валоданнеакадэмічным малюнкам у выяўленчым мастацтве. У сучасных умовах, умовах хуткіх змен у будаўнічых матэрыялах, тэхналогіі, развіцці архітэктурнага дызайну і стылю хай-тэк, матывы архітэктуры класіцызму гучаць асабліва там, дзе неабходна ўвасобіць манументальныя рысы, высокія грамадскія ідэі.
Класіцызм не быў адзіным архітэктурным накірункам Беларусі першай паловы XIX ст. Побач з ім развіваецца неаготыка – архітэктурны аналаг эпохі сентыменталізму і рамантызму. Захапленне сярэдневяковым гатычным стылем на Беларусі пачынаецца на рубяжы стагоддзяў. Неаготыка да 1830-40 гг. суіснавала побач з класіцызмам, прымяненне яна знайшла ў культавых збудаваннях і «англійскім» пейзажна-паркавым мастацтве, загарадных прысядзібных комплексах.
У
першай палове XIX ст. у культавых
пабудовах праваслаўнай царквы наглядаецца
ўплыў старажытнарускай архітэктурнай
культуры. Пачаткам развіцця «руска-візантыйскага
стылю» лічацца 1830-я гады. Развіццё
гэтага стылю адбывалася ў дзвух
накірунках: перабудова існуючых каталіцкіх
і ўніяцкіх храмаў і ўзвядзенне новых
цэркваў па праектам Сінода і прыватных
асоб. Найбольшага росквіту стыль
дасягніў у другой палове XIX – пачатку
XX ст., калі пачалося масавае будаўніцтва
цэркваў-“мураўёвак” за дзяржаўны
кошт.
4.3 Тэатральна-музычнае мастацтва
У першай палове XIX ст. Галоўнай формай сцэнічнага мастацтва з’яўляўся тэатр прыватнай антэпрызы, які ўвасабляў новы, камерцыйны падыход да арганізацыі відовішчаў. Па форме дзейнасці тэатры былі “аб’язнымі”. Такі тэатр меў базу ў губернскім або буйным павятовым горадзе і перыядычна гастраляваў па бліжэйшых гарадах і мястэчках. У пачатка XIX ст. пастаянныя тэатральныя калектывы дзейнічалі ў Вільні, Гродне (тэатр С. Дзешнер), Мінску(трупа Кажынскага). У 30-ыя гг.тэатральныя відовішчы пастаянна адбываліся у многіх гарадах Беларусі. Рэпертуар мясцовых драматычных тэатраў вызначаўся багаццем і мастацкай разнастайнасцю. На іх сцэнах ставіліся п’есы Ф. Шылера, В. Гюго, А. Дзюма-бацькі, Л. Мерсье і інш. Прыкметнае месца ў рэпертуары займалі драмы, камеді, вадэвілі польскіх аўтараў: А. Фрэдра, Ю. Кажанеўскага, Я. Ясінскага, Т. Ленартовіча. Вялікім поспехам у гледачоў карысталіся спектаклі, пастаўленыя па творах рускіх аўтараў – Д. Ленскага. Ф. Коні, М. Някрасава, П. Каратыгіна. Сапраўднымі падзеямі ў культурным жыцці беларускіх гарадоў былі пастаноўкі п’ес М. Гогаля, А. Грыбаедава, А. Сухаво-Кабыліна.
Информация о работе Культурнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст