Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Июня 2012 в 00:57, курсовая работа
У сваей курсавой працы я буду разглядаць пытанне аб утварэннi Вялiкага Княства Лiтоускага працяглага гiстарычнага перыяда у мiнулым беларускага народа. Беларусь у пэунай ступени была тэрытарыальнай, гаспадарчай, ваеннай ,духоунай асновай дзяржавы. Тут iснавалi буйныя гарады, на нашы земли прыйшоуся асноуны цяжар ваенных падзей. А само утварэнне Вялікага княства Літоўскага пачалося вакол Навагародскай зямлі.
У гэты перыяд упершыню продкi сучасных беларусау пачалi асэнсоуваць сябе цэласным народам са св
1.Увядзенне…………………………………………………….
2.Аналiз лiтаратуры……………………………………………
3.Канцэпцыi утварэння ВКЛ…………………………………
4.Перадумовы фармiравання ВКЛ……………………………
5.Прычыны утварэння ВКЛ…………………………………..
6.Працэс утварэнне ВКЛ……………………………………..
7. Прыкладанне………………………………………………….
8.Заключэнне……………………………………………………
9. Спiс лiтаратуры………
Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“Віцебскі Дзяржаўны Універсітэт імя П.М. Машэрава”
Гiстарычны факультэт
Кафедра гiстории Беларусi
Курсавая работа
Па дысцыпліне: Гісторыя Беларусі
« Утварэнне Вялiкага Княства Лiтоускага, Рускага i Жамойцкага”
Гарбачова Вiкторыя Германаўна
4 курс, 41 група
Кiраўнiк:
Мандрык I. У.
Доктар гiстарычных навук, прафесар
Віцебск 2012
Змест:
1.Увядзенне…………………………………………………
2.Аналiз лiтаратуры……………………………………………
3.Канцэпцыi утварэння ВКЛ…………………………………
4.Перадумовы фармiравання ВКЛ……………………………
5.Прычыны утварэння ВКЛ…………………
6.Працэс утварэнне ВКЛ……………………………………..
7. Прыкладанне…………………………………………………
8.Заключэнне………………………………………………
9. Спiс лiтаратуры……………………………………………..
Увядзенне :
У сваей курсавой працы я буду разглядаць пытанне аб утварэннi Вялiкага Княства Лiтоускага працяглага гiстарычнага перыяда у мiнулым беларускага народа. Беларусь у пэунай ступени была тэрытарыальнай, гаспадарчай, ваеннай ,духоунай асновай дзяржавы. Тут iснавалi буйныя гарады, на нашы земли прыйшоуся асноуны цяжар ваенных падзей. А само утварэнне Вялікага княства Літоўскага пачалося вакол Навагародскай зямлі.
У гэты перыяд упершыню продкi сучасных беларусау пачалi асэнсоуваць сябе цэласным народам са сваей гiстарычнай спадчынай ,гаспадарчым i жыццевым поглядам. Што вельми каштоўна для нашай краіны ,таму для беларусау вельмi важна знаць гiсторыю гэтага перыяда. Параунальна высоки узровень папярэдняга развiцця беларускiх зямель паскорыла агульную эвалюцыю Лiтвы i лiтоускага этнасу,узникненню там дзяржаунасцi.
Такiм чынам мы ведаем што у сярэдзiне 13 стагоддя на палiтычнай карце Еуропы з'явілася новая дзяржава – Вялiкае Княства Лiтоускае. Працэс утварэння ВКЛ быу працяглым i меу складаны характар. Ен адбывауся больш за стагоддзе – з другой чвэрцi 13 ст. па трэцюю чвэрць 14 ст. У адных выпадках тэрыторыi далучалiся пры дапамоге ваеннай сiлы, у другiх –на аснове пагадненняу памiж рускiми i лiтоускiми князямi,у трэцiх-шляхам дынастычных шлюбау . На працягу 13-14 ст. у Цэнтральнай i Усходняй Еуропе утварылася феадальная дзяржава –Вялiкае Княства Лiтоускае, якое ахоплiвала тэрыторыю цяперашнiх Лiтвы i Беларусi, большую частку Украiны i частку Расii (Смаленскую,Тульскую,Арлоускую и частку маскоускай вобласци).У перыяд свайго росквиту у 15ст. Вяликае Княства Лiтоускае распасцiралася ад Балтыйскага да Чорнага мора i ад межау Польшы и Венгрыi да Падмаскоуя,да мажайска,што за 100 км ад Масквы. Але не гледзячы на на ўжо здавалася б цалкам вывучаную тэму пытанне аб утварэнні Вялікага княства Літоўскага i зараз з'яўляецца адным з самых складаных і спрэчных у сучаснай гістарычнай навуцы. Яно і зараз застаецца актуальным ,таму што няма адназначнага адказу як жа ўсё ж такі было заснавана ВКЛ. Існуе мноства разных меркаванняу, канцепцый утварэння ВКЛ і ў сваей курсавой працы я буду разглядаць асноуныя канцэпцыi i сам працэс утварэння ВКЛ.
Гiсторыя Беларусi,Лiтвы,Украiны,
У сваей курсавой працы я звярталася у асноуным да наступнай лiтаратуры : Мандрык І.У. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветнай гісторыі); “Гiсторыя Беларусi: у 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялiкага Княства Лiтоускага “- Ю.Бохан i iнш.; рэд. М.Касцюк i iнш. ; “ Гiсторыя Беларусi ад старажытных часоу –па 2008 г. “ –Я.К. Новiк, I.Л. Качалау, Н.Я. Новiк ; “ Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi “ Iгнатоуски У.М. ; “ Нарысы гiсторыи Беларусi” М.П. Касцюк, У.Ф. Iсаенка, Г.В. Штыхау; Гiсторыя Беларусi /П.Г. Чыгрынаў ; Ермаловiч М.Г. “Па слядах аднаго мiфа” .
Я выкарыстала дадзеную літаратуру таму што яна даступная і таму што патрэбны для маёй працы матэрыял выкладзены даступна і зразумела .В раздзеле курсавой работы “утварэнне вялікага княства літоўскага” я шмат звярталася да кнігі Чыгрынава П.Г. "гісторыя Беларусі " ,таму што мне спадабалася што тэкст кнігі напісаны даступна, а таксама тое што аўтар у кнізе па тэксту выкарыстоўвае шмат гістарычных дакументау што кажа аб тым, што яго матэрыял вольны ад рэлігіі , iдэалогii, нацыянальнасцi аутара ці яшчэ нейкіх iншых фактараў.
Канцэпцыi утварэння ВКЛ
Пытанне аб прычынах стварэння і працэссе фарміравання Вялікага княства Літоўскага не мае адназначнага адказу. Многія гісторыкі і даследчыкі гэтага пытання не могуць прыйсці да адзінага меркавання. Гэта звязана з тым, што не было знойдзена ні аднаго пісьмовага замацавання стварэння ВКЛ. Тасама думкі розных навукоўцаў залежыць ад таго ў якой гістарычны перыяд яны працавалі. Таксама на разыходжанне ў меркаваннях ўплывае і тое адкуль родам самі навукоўцы, так напрыклад літоўскія гісторыкі лічаць, што Літва падпарадкавала сабе беларускія землі, беларускія лічаць, што наадварот. Таму я буду разглядаць некалькi канцэпцый утварэння ВКЛ.
Сістэматычнае, усебаковае вывучэнне гісторыі Вялікага Княства Літоўскага пачалося ў XIX ст.
Афіцыйная гістарычная расійская школа гэтага часу разглядала развіццё Вялікага Княства з пункту гледжання агульнарускага адзінства. Некаторыя прадстаўнікі гэтай школы - М.Устралаў, М.Каяловіч, П Бранцаў - менавіта заходнерускім землям адводзілі галоўную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Княства да канца XIV ст. Але потым, калі Княства заключыла шэраг уній з Польшчай, на думку гэтых гісторыкаў, "рускія" землі трапілі пад іншаземна-каталіцкі прыгнёт і далейшая іх гісторыя развівалася пад знакам пастаяннага імкнення да аб'яднання з праваслаўнай Расіяй. Пры гэтым згаданыя даследчыкі не заўважалі на землях Русі, што сталі складовай часткай Вялікага Княства Літоўскага, працэсаў фарміравання асобных народаў - беларускага і ўкраінскага. Гэтыя народы з'яўляліся для іх не больш чым галінамі аднаго рускага народа, толькі з некаторымі адрозненнямі ў культуры і мове.
Пэўны адыход ад прыведзенай трактоўкі гістарычнага лёсу Вялікага Княства Літоўскага назіраўся ў працах гісторыкаў канца XIX - пачатку XX ст. - М Любаускага, Ф.Леантовіча, М.Доўнар -Запольскага, У.Пiчэты. Яны разглядалі Вялікае Княства як дзяржаву федэратыўную, што ўзнікла ў працэсе галоўным чынам мірнага дагаворнага аб'яднання Літвы і Заходняй Русі. Прычым усходнеславянскія землі ў складзе гэтага дзяржаўнага арганізма адыгрывалі значную ролю на працягу ўсей яе гісторыі, а не знаходзіліся з канца XVI ст. пад зверхнасцю заходніх суседзяў. У XV - XVI стст., згодна з высновамі М.Любаўскага, у "Літоўска-Рускай" дзяржаве (так ім вызначалася Вялікае Княства Літоўскае) усталяваўся палітычны лад, які меў значнае падабенства з сярэдневяковым заходнееўрапейскім феадалізмам.
Але ў савецкі час (прыкладна з 30-х гг.) у працах беларускіх і расійскіх гісторыкаў Вялікае Княства Літоўскае падавалася для беларусаў як чужародная дзяржава-прыгнятальніца. "Літоўска-польскае панаванне над беларускім народам" прырауноўвалася да мангола-татарскага ярма для ўсходняй і паўднёвай Русі.
На нацыянальна-незалежніцкім грунце будуюць свае высновы беларускія гісторыкі, што працавалі і працуюць у гады адраджэння (10 - 20 гг. XX ст.), уздыму і ўвасаблення (канец 80-х -90гг. XX ст.) беларускай дзяржаўна-незалежніцкай ідэі, ці тыя, хто захоўваў яе, знаходзячыся ў эміграцыи Вацлау Ластоускi, У.Ігнатоўскі, М.Доўнар-Запольскi, М.Ермаловиiч ,П.Урбан і інш.). У іх пункце гледжання на гісторыю Вялікага Княства Літоўскага пераважае думка, згодна з якой утварэнне гэтай дзяржавы адбывалася на сучасных беларускіх землях і па сваім змесце яна з'яўлялася адназначна беларускай (М.Ермаловіч). Унутраная і знешняя палітыка вярхоўнай улады Вялікага Княства Літоўскага, на думку П.Урбана, у асноўным адпавядала інтарэсам беларускага народа.
Больш узважана падыходзяць да ацэнкі дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага сучасныя беларускія даследчыкі, якія падкрэсліваюць яго федэралізм, поліэтнічнасць. Так, удзельнікі міжнароднага круглага стала "Беларусь у Вялікім Княстве Літоўскім" (1992 г.) прыйшлі да высновы, што "ўсе народы, якія прымалі ўдзел у палітычным, эканамічным і культурным жыцці Вялікага Княства, а найперш беларускі і літоўскі, з'яўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяржавы".
Зараз я больш падрабязна разгледжу тры асноуныя канцэпцыi прыведзеныя доктарам гiстарычных навук Я.К Новiкам у сваiм падручнику:
1-я канцэпцыя яе называюць традыцыйна (литоускай) канцэпцыяй. Сутнасць гэтай канцэпдыі ў наступным. Літва гістарычная, Літва лiтапісная, Літва XI - XIII стст. знаходзілася там жа, дзе і сучасная Літва. У XIII ст. літоўскія княствы Жэмайція, Аўкштайція, Селы, Земгалы - аб'ядноўваюцца на чале з Міндоўгам і ўтварасцца адзіная цэнтралізаваная раннефеадальная літоўская дзяржава (Літва Міндоўга) з моцнай велікакняжацкай уладай і такой жа моцнай ваеннай арганіззацыяй. Гэтая дзяржава ажыццяўляе сілай зброі захоп рускіх зямель і гвалтоўнае іх далучэнне да Літвы.
Першыі ў Вялікас княства Літоўскае трапляюць землі Верхняга Панямоння, так званая Чорная Русь, ці Новагародчына, што ўваходзіла у склад Галіцка Валынскага княства. Міндоўг выкарыстаў спусташэнне, нанесенас княству татара- манголамі, і даволі легка пранік на тэрыторыю Панямоння.Час правядзення гэтай аперацыі - 1248 г. - можна прыняиь за пачатак утварэння Вялікага княства Літоўскага.
Аднак галіцка-валынскія князі не пагадзіліся са стратаЙ Навагародчыны і стварылі супраць Міндоўга наемную кааліцыю у складзе Яцвягіі, Жэмайціі, Рыгi, у якую ўвайшлі таксама пляменнікі Міндоўга Таўцівіл і Едзів і іх діядзька, жмудскi князь Вікінт, якіх Міндоўг выгнаў з краіны, а іх землі і маё- масць захапіў. У 1249 г. пачалася феадальная вайна, у якой перамаглі літоўскія князі на чале з Міндоўгам. Новагародская зямля была далучана да Літвы, а Новагародак стаў сталіцай (рэзідэнцыяй) Вялікага княства Літоўскага. Стварэнне магутнай краіны працягвалася пры нашчадках Міндоўга.
У сувязі з традыцыйнай (літоўскай) канцэпцыяй утварэння ВКЛ узнікае пытанне: чаму заходиія і паўднёвыя землі Русі, якія знаходзіліся на больш высокім узроўні цывілізаванасці, сталі легкай здабычай Літоўскай дзяржавы? Адказваючы на гэтае пытанне, прыхільнікі традыцыйнай (літоўскай) каьцэпцыі называюць дзве прычыны. Першая прычыма — неадпаведнасць фаз палітычнага развіцця Літвы і рускіх зямель. Калі ўсходнія славяне мелі моцную дзяржаўнасць (пачынаючы з IX і па XI ст. уключна) - Кіеўскую Русь, Літва ўяўляла з сябе шэраг асобных зямель на чале з "кунігасамі” (князямі). Дзяржава тут узнікла толькі ў XIII ст. і адразу ж пераўтварылася ў магутную палітычную і ваенную арганізацыю. Для паўднёвых і заходніх зямель Русі XII - XIII стст. былі перыядам феадальнай раздробленасці, міжусобных войн, якія аслаблялі рускія княствы. Аслабленыя міжусобнымі войнамі, славянскія княствы часга не маглі вытрымліваць націск літоўцаў.
Другая прычына звязана з агрэсіяй нямецкіх феадалаў і нашэсцем татара-манголаў, што таксама аслабляла славянскія княствы. [1, с. 60-61] .
2-я канцэпцыя .Процілеглую канцэпцыю абгрунтаваў даследчык старажытнай Беларусі М.І. Ермаловіч. На падставе летапісных крыніц М. Ермаловіч даказвае, што ніякай заваёвы Літвой беларускіх зямель не было. Не Літва заваявала Навагрудак, а, насупраць, Навагрудак падпарадкаваў сабе суседнюю Літву. У Навагрудку склалася ядро Вялікага княства Літоўскага, пасля чаго адсюль заваёўваюцца іншыя літоўскія, балцкія землі - Нальшчаны, Дзяволтва, падпарадкоўваюцца Полацк і іншыя мясцовасці.
Такім чынам, Вялікае княства Літоўскае складваецца перш за ўсё як беларуская дзяржава, Літва па сутнасці - правінцыя Беларусі. У 1323 г. сталіца пераходзіць у Вільню. Аднак перамена сталіцы не азначае перамены характару дзяржавы. Вялікае княства Літоўскае было поліэтнічнай дзяржавай, аде перш за ўсё - беларускай, дзе пануе беларуская мова, беларуская культура, беларуская юрыспрудэнцыя.[ 7, с.42] .
Асноўнымі тэзісамі новай (беларўскай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ з’яўляюцца наступныя:
1. Ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання Чорнай Русі і іншых беларускіх зямель, што нібыта і паклала пачатак утварэнню Вялікага княства Літоўскага. Такое сцвярджэнне ўзнікла ў сярэдзіне XVI ст., каб ідэалагічна абгрунтаваць права Вялікага княства Літоўскага на беларускія землі, значная частка якіх тады часова была занята войскамі Івана Грознага. Гэта версія праз “Хроніку” М.Стрыйкоўскага перайшла ў многія кнігі па гісторыі, пазней была некрытычна прынята шмат якімі даследчыкамі і, стаўшы традыцыйнай, доўгі час не пераглядалася.
2.
Значнай перашкодай для аб’
3. Тое, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага суправаджалася заваяваннем балцка-літоўскіх зямель (Літвы, Нальшчанаў, Дзяволтвы), знішчэннем і выгнаннем іх феадалаў, адхіляе пашыранае ў навуцы сцвярджэнне, што ўзнікненне гэтай дзяржавы дыктавалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў. Паколькі ўтварэнне ВКЛ было найперш вынікам эканамічнага, палітычнага і культурна-этнічнага збліжэння і аб’яднання беларускіх зямель, то дадзены гістарычны працэс адпавядаў інтарэсам беларускіх феадалаў, што і характарызуе гэту дзяржаву найперш як беларускую. Таму становіцца зразумелым, чаму ў Вялікім княстве Літоўскім пануючае месца заняла беларуская культура і дзяржаўнай стала беларуская мова [ 6, с.83 - 84 ].
3-я канцэпцыя .Прыхільнікі яшчэ адной, цэнтрысцкай, канцэпцыі утварэння Вялікага княства Лгтоўскага на аснове падбору адпаведнага канкрэтна-гістарычнага матэрыялу сцвярджаюць, што ў XIII - XIV стст. рашаючую ролю ва ўтварэнні і развіцці Вялікага княства Літоўскага разам з заходнерускімі феадаламі адыгрывалі літоўскія феадалы, таму дзяржава гэтага часу была літоўска-беларускай дзяржавай. У XV — XVI стст. вырашальную ролю ў жыцці Вялікага княства Літоўскага разам з літоўскімі феадаламі адыгрывалі беларускія феадалы, значыць, дзяржава гэтага часу была беларуска-літоўскай.
Информация о работе Утварэнне Вялiкага Княства Лiтоускага, Рускага i Жамойцкага