Шпаргалка по "История Белоруссии"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 27 Сентября 2012 в 23:11, шпаргалка

Краткое описание

1. Прадмет, ф-цыі і задачы гістарычнай навукі.
У сучасным свеце існуе каля 2000 навук, ф-цыяй якіх з`яўляецца выпрацоўка і тэарэтычная сістэматызацыя аб`ектыўнай рэчаіснасці. Сярод

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя Беларус(шпоры).doc

— 370.00 Кб (Скачать файл)

1. Прадмет,  ф-цыі і задачы гістарычнай  навукі.

У сучасным свеце  існуе каля 2000 навук, ф-цыяй якіх з`яўляецца выпрацоўка і тэарэтычная сістэматызацыя аб`ектыўнай рэчаіснасці. Сярод іх гісторыя займае асобнае месца ў адрозненні ад іншых сацыяльна-гуманістычных навук, якія вывучаюць які-небудзь адзін бок грамадскага жыцця. Гісторыя мае дачыненне да ўсёй сукупнасці жыцця грамадства і ў гэтым сэнсе яна выступае як навука камплементарная, інтэгральная. Гісторыя ў шырокім сэнсе – гэта працэс развіцця ў прыродзе і грамадстве,  вызначэнне і тлумачэнне фактаў мінулага. У вузкім сэнсе гісторыя - гэта навука аб заканамернасцях у прасторы і часе сусветна-гістарычнага працэсу як раўнадзейных узаемадзеянняў этнапалітычных супольнасцей. Па-гэтаму прадметам вывучэння гісторыі як навукі з`яўляецца перш за усё дзейнасць людзей, уся сукупнасць адносін у грамадстве, раскрыццё чалавечай дзейнасці ва ўсёй яго шматграннасці прасторавай і часавай канкрэтнасці. Станаўленне гісторыі як навукі ішло ў адпаведнасці з фарміраваннем свядомасці чалавека, калі ўзнікла патрэба захоўваць і перадаваць нашчадкам накоплены вопыт. Гістарычная навука ўзнікла ў Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме. У працах першых гісторыкаў утрымліваліся першыя спробы не толькі апісваць, але і тлумачыць падзеі, выяўляць унутр. логіку і рабіць гісторыю павучальнай для сучаснікаў. Вывучэнне гісторыі мае шэраг ф-цый: 1. апісальная(ф-цыя сацыяльнай памяці); 2. пазнавальная(ці інтэлектуальна-развіваючая); 3. прагнастычная(ці практычна-палітычная); 4. выхаваўчая(ці патрыятычная). Такім чынам вывучэнне гісторыі Беларусі ў сусветн. цывілізацыі мае мэту сфарміраваць гістар. свядомасць, цэласнае ўяуленне аб заканамернасцях і асаблівасцях эвалюцыі чалавеч. грамадства, зразумець месца айчыннай гісторыі ў сусветна-гістар. працэсе, а значыць і ўклад бел. народа ў сусветную цывілізацыю.  

2. Фармацыйная(стадыяльная)  і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага  развіцця. Перыядызацыя гісторыі  Беларусі.

На працягу  часу ў гістар. навуцы панавалі ў асноуным 2 падыходы: 1.суб`ектывістскі(ўздзеянне вялікіх людзей); 2.аб`ектыўна-ідэялістычны(боская сіла, абсалютная ідэя) і толькі з сярэдзіны 19 ст. пачынае фарміравацца фармацыйны падыход, заснаваны на матэрыялістычным талкаванні гісторыі. Яго заснавальнікам з`яўляецца К. Маркс. Грамадска-эканамічная фармацыя – спосаб вытворчасці, які характарызуецца ўзроунем развіцця вытворчых сіл і адпавядаючымі ім вытворчымі адносінамі. Іх сукупнасць стварае базіс, над якім узвышаецца надстройка.

Паводле матэрыялістычнага  падыхода чалавецтва ў сваім развіцці праходзіць у асноўным 5 фармацый: 1. першабытна-абшчынная; 2. феадальная; 3. рабаўладальніцкая; 4. капіталістычная; 5. камуністычная(першая фаза сацыялізму). У падставу нов. цывіліз. падыхода пакладзены сам чалавек, у сукупнасці яго патрэбаў, здольнасцей, волі і ведаў. У дадзеным сэнсе чалавек – гэта аснова цывілізацыі. Нягледзячы на тое, што цывілізацыйны падыход пачаў складвацца яшчэ ў 18 ст. больш поўнае ўжыванне ён атрымаў у канцы 19 – пач. 20 ст. Паводле новага падыхода структурнай адзінкай гіст. працэса з`яўляецца цывілізацыя. Такім чынам цывілізацыя – гэта сукупнасць людзей, якія маюць агульныя фундаментальныя асновы менталітэта агульн. духоўн. цэннасці, а таксама ўстойлівыя рысы ў сацыяльна-паліт. арганізацыі, эканоміцы і культуры. Усе цывілізацыі падзяляюцца на сусветныя і лакальныя. Сусветныя ц-цыі – гэта найбольш важныя этапы ў гісторыі ўсяго чалавецтва: 1. неалітычная; 2. раннекласавая; 3. антычная; 4. сярэдневечная; 5. перадіндустрыяльная; 6. індустрыяльная; 7. постіндустрыяльная. Лакальныя ц-цыі – гэта разнастайныя гіст. сістэмы, якія маюць адрозненні ад агульнасусветных і выяўляюць асаблівасці краіны ці групы краін. Фармацыі: 1. першабытна-абшчынны лад(кам. век: 1. палеаліт(135 тыс. год таму-9 тыс. год да н.э.); 2. мезаліт(9-5 тыс. год да н.э.); 3. неаліт( 5-3 тыс. год да н.э.); век бронзы і медзі(2000 год да н.э. – 7 ст. да н.э.); жалезны век( 7 ст. да н. э. – 8 ст. н. э.); феадалізм( 9-19 ст. 1861 г.); капіталізм: 1. даманапалістычны( 1861-90-е г. 19 ст.); 2. манапалістычны( пачатак 20 ст.–кастрычнік 1917г.);сацыялізм(1.перамога Вял. Кастрычніцкай рэвалюцыі; 2. грамадзянская вайна( кастрычнік 1917 – сакавік 1921 г.); НЭП і аднаўленне народн. г-кі( 1921-1928 г.); пабудова сацыялізма(1928-1941); Вялікая Айчынная вайна(1941-1945); аднаўленне і далейшае развіццё народнай гаспадаркі(1945-сяр. 50-х гг.); пабудова сац-ма ў друг. палове 50-80-х гг.; распад СССР(утвар. Рэспублікі Беларусь 1990-1991гг.); цывілізацыйная(1. старажытны пер-яд: а) даіндаеўрапейскі(40000 год да н.э. – мяжа 3-2 тысячагоддзя да н.э.); б)  індаеўрапейскі: балцкі(3-2 тысячагоддзе да н.э. – 4-5 ст. н. э.); 2. славацкі(4-5 ст. н.э. – да нашага часу); 3. сярэднявечча(6 ст. – 15 ст.); 4. новы час(16 ст. пач. 20 ст.); 5. навейшы час(1914 г. – да нашых дзён)).

3. Фарміраванне  эйкумены ў палеаліце і мезаліце. Старажытныя цывілізацыі.

Чалавек пачаў  выдзяляцца з жывёльнага свету каля 3 млн год таму назад. Пры гэтым  у розных раёнах зямлі працэс фарміравання чалавека(антрапагенез) і чалавеч. грамадства(сацыягенез) адбываўся неадначасова і адрозніваўся пэўнымі асаблівасцямі. Узнікненню сучасн. чалавека садзейнічалі перамены ў пабудове яго цела(прамахаджэнне), выкарыстанне прылад працы і агню, фарміраванне такіх норм сацыяльн. жыцця як парная сям`я, радавая абшчына, а таксама падзел працы. Пачатак засялення тэр-рыі Беларусі адносіцца да перыяда палеаліта. Наступная эпоха мезаліт адносіцца да пераходн. пер-ду. У гэты час змяняюцца клімат. умовы, адбываюцца пэўныя вынаходніцтвы(лук і стрэлы, кераміка). У абшчынах паступова асвойваецца земляробства і жывёлагадоўля, што вядзе да ўзнікнення маёмаснай няроўнасці і да зараджэння неалітычнай рэвалюцыі. Неалітычная рэвалюцыя, асноўным зместам якой стаў пераход ад прысвойваючых форм г-кі да вытворчых(земляробства і жывёлагадоўля), прывяла да ўзнікнення першай цывілізацыі – неалітычнай. Першыя ачагі цыв-цыі ўзніклі на Стараж. Усходзе, потым у далінах Ніла, Інда, Ганга(5-4 тыс. год да н.э.), пазней цыв-цыя узнікае ў далінах рэк Янцзы, Хуанхэ. У канцы 2 - пач. 1 тысячаг. да н.э. пачынаецца пераходны пер-яд да антычнай цыв-цыі. У гэты час назіраецца ўпадак раней магутных цывілізацый і перасоўванне сусветнага прагрэсу ў Паўночнае Серадземнамор`е. Менавіта тут і сфарміраваўся новы тып цыв-цыі(заходні). Храналагічныя рамкі гэтай цыв-цыі ахопліваюць больш за 12 ст. У гісторыі антычнай цыв-цыі вылучаюць некалькі лакальных цыв-й: 1. Грэчаская 2. Рымская 3. эліністычны пер-яд. Вывад: такім чынам у пер-яд неалітычнай цыв-цыі сфарміраваўся сучасны чалавек(homo sapiens) і завершыўся пераход ад спажывецкай да вытворчай гас-кі. У пер-яд старажытнай цыв-цыі усх. тыпу(бронзавы век) узнікла прыватная ўласнасць, класы, дзяржава і заканадаўства; у пер-яд антычнай цыв-цыі(жалезны век) дасягнуты росквіт чалавечай асобы, уздым навукі, мастацтва, узнікненне сусветных рэлігій, склалася дэмакратыя і шматукладная эканоміка.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4. Даіндаеўрапейскі  пер-яд у гісторыі Беларусі.

Першыя людзі  на тэр-рыі Беларусі з`яўляліся каля 100 тыс. год таму назад у пауночнай  часткі. Гэта былі неандэртальцы, аб чым  сведчаць знаходкі архаічных крамянёвых вырабаў. Галоўнымі заняткамі неандэртальцаў былі паляванне і збіральніцтва. Сталае засяленне Беларусі звязана з прыходам краманьёнцаў(40-35 тыс. год таму назад). Стаянкі, якія сведчаць аб іх наяўнасці, знаходзяцца каля вёсак Бердыж і Юравічы ў Чачэрскім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці(23-26 тыс. год таму назад). Краманьёнцы вырабляюць больш разнастайныя і дасканалыя прылады працы(ручныя рубілы, скрабкі, дзіды); у эпоху мезаліту з тэр-рыі Беларусі канчаткова зыходзіць ледавік, што стварае падставы для суцэльнага засялення чалавекам тэр-рыі Беларусі. На сённяшні дзень тут знойдзена 120 стаянак эпохі мезаліту. На першае месца выходзіць рыбалоўства, мяняюцца спосабы палявання. Жытло эпохі мезаліту прадстаўляла сабой круглыя або прамавугольныя паўзямлянкі. Каля 6 тысячагоддзяў назад на тэр-рыі Беларусі пачынаецца эпоха неаліту. У гэты пер-яд адбываецца здабыча крэменю шахтавым спосабам(пас. Краснасельскі Ваўкавыскага раёну). У 4 тысячаг. да н.э. з усходу на тэр-рыю Беларусі прыйшлі плямёны фінаўгорскай моўнай групы. Іх дачыненні з мясцовым насельніцтвам на сённяшні дзень застаюцца невысвятленнымі. Аднак вядома, што фінаўгорцы пакінулі спадчыну, тапанімічныя помнікі(назвы рэк і азёр: рэкі Нарва, воз. Нарач і г.д.). па свайму цывілізацыйнаму узроўню паляўнічыя фіна-ўгры былі не вышэй абарыгенаў, якія насялялі тэр-рыю Беларусі.

5. Рассяленне  індаеўрапейцаў. Бронзавы век на  тэр-рыі Беларусі.                                                          

У 3-ім тысячагоддзі да н.э. на тэр-рыі Еўропы з`яўляюцца носьбіты індаеўрапейскіх моў. Да часу асваення Еўропы індаеўрапейцы займалі прычарнаморскія і прыволжскія стэпы, куды трапілі з цэнтральнай Азіі. На мяжы 3-2 тысячагоддзя да н.э. індаеўрапейцы прыходзяць на Беларусь. Балты знаходзіліся на больш высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця чым іх папярэднікі. На тэр-рыю Беларусі яны прынеслі жывёлагадоўлю і земляробства. Балты на Беларусі з`явіліся на поўначы ўздоўж Дняпра, засялялі большую частку сучасных Беларусі, Літвы і Латвіі. Больш за 2 тысячы гадоў балты адносна спакойна пражывалі на тэр-рыі Беларусі. У той час як больш маладыя народы(германцы і славяне) перажывалі так званы дэмаграфічны выбух і рыхтаваліся да перадзелу Еўропы. У гэты пер-яд назіраецца вык-не медных і бронзавых вырабаў. Першыя тут знойдзеныя металічныя рэчы пераважна закарпацкага і каўказкага паходжання. Але ў бронзавым веку тут ў значнай ступені захоўваўся неалітычны ўклад жыцця. Для гэтай эпохі характэрны каменныя шліфаваныя сякеры, пласкадонны посуд і вынаходніцтва сфідравальнага станка. Актывізуецца абмен найперш па набыцці металу і вырабаў з яго, а таксама высакаякасным крэменем і бурштынам. У грам-ве дамінуюць патрыярхальныя адносіны, якія прыходзяць на змену матрыярхату.

6. Жалезны  век на тэр-рыі Беларусі.

Заключным этапам першабытнасці на тэр-рыі Беларусі стаў жалезны век, які хар-ся з`яўленнем і распаўсюджваннем металлургіі, вырабаў жалеза, прылад працы і зброі. Жалеза выплаўлялася з мясцовай сыравіны, балотнай руды. Для гэтага выкарыстоўваліся спецыяльныя печы-домніцы. Аснову гаспадаркі нас-ва складалі земляробства і жывёлагадоўля. Пераважала падсечнае земляробства: 1.-матыкавае, 2.-падсечнае, 3.-ворыўнае.

Жалезная сякера і саха з жалезным нарогам, сярпы  і косы дазволілі значна павялічыць плошчы, занятыя пасевамі, што ў  сваю чаргу не толькі забяспечвала нас-ва прадуктамі харчавання, але і давала магчымасць ствараць пэўныя запасы. Палепшылася апрацоўка дрэва, пашырыўся тавараабмен. На змену селішчаў прыходзіць гарадзішча. Другая хваля вял. перасялення народаў пачынаецца ў 4-5 ст. н.э. і звязана з вандроўкай готаў. Готы – аб`яднанне германскіх плямёнаў, якія пражывалі на берагах Балтыйскага мора. У 3-ім ст. яны перасяляюцца ў Прычарнамор`і і ствараюць Гоцкі саюз, куды ўвайшлі і славянскія плямёны, якія пражывалі на тэр-ыях сучасных Усх. Германіі, Польшчы і Славакіі, аднак хваля новых качэўнікаў(гунаў) прыйшла ў Прычарнамор`е і вымусіла готаў перамясціцца на захад. На пачатку 5 ст. гуны замацаваліся ў Панямоніі. Гунскі саюз найбольш магутным стаў пры Атыле, які стаў прытэндаваць на частку тэр-рыі Заходн. Рымскай імперыі. У 451 г. гуны ўварваліся ў Галію, але былі разбіты рымлянамі. Пасля смерці Атылы дзяржава гунаў распалася. Гэты пер-яд супадае з перасяленнем славян на тэр-рыю Беларусі. Гэты працэс расцягнуўся з 6 па 11 ст. Апошнім было заселена Панямонне. Асноўны масіў славянства на Беларусі склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Дрыгавічы аселі ў басейне Прыпяці і цэнтры Беларусі. Радзімічы пасяліліся ў басейне ракі Сож. Кравічы занялі басейн Зах. Дзвіны. Міжрэчча Буга і Немана было заселена змешаным у этнічных адносінах нас-вам пры колькаснай перавазе славянЧС . У берасцейскім Пабужжы, Валыняне, у Панямонні – балцкія плямёны яцвягі, дайнова і інш. Рассяленне ўсх. Славян на тэр-рыі Беларусі супала па часе з разлажэннем першаб. грам-ва і развіццём на бел. землях феад. адносін, а таксама фарміраваннем першапачатковых дзярж. утварэнняў – княжанняў.   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 7. Хрысціянска-варварскія каралеўствы ў Заходняй Еўропе. Утварэнне Кіеўскай русі.

Падзенне Заходне-Рымскай імперыі(476 г.) азнаменавала заканчэнне антычнай рабаўладальніцкай цыв-цыі і пераход да новай сярэднявечнай феадальнай цывілізацыі. Сярэднявечнае грам-ва пераважна аграрнае. Яго асновай з`яўляецца гаспадарка. Для гэтага грам-ва характэрна сістэма каштоўнасцяў, заснаваных на рэлігійна-царкоўным вучэнні, выхаванні людзей у духу “выратавання душы” і дасягнення “царства Божага”. Да 10 ст. склалася стр-ра феад. гр-ва, якое падзялялася на 4 саслоўі: 1. Духав. (белае і чорнае); 2. феадалы; 3. сяляне; 4. гараджане. Сярэднявечнае гр-ва было прасягнута іерархіей. Сярэднявечча сфарміравала новы лад жыцця – гарадскі. На абложках Зах. Рымскай імперыі ўтварылiся новыя дзяржавы, такія як Бургунская, Вестгоцкая, Остгоцкая, Франкская і інш. Адбылося зараджэнне і фарміраванне сучасных народаў: французаў, італьянцаў, немцаў, англічан, іспанцаў, балгар і інш. У канцы 5 ст. у Галіі(суч. Францыя) герм. племя франкаў ўтварыла дзяржаву на чале з Хлодвігам. Найбольшай магутнасці яна дасягнула ў пер-яд праўлення Карла Вялікага, які ў 800-ым годзе прыняў тытул імператара. У Іспаніі аселі германскія плямёны вестготаў. У пачатку 8 ст. іх каралеўства было захоплена арабамі. У 732 г. У бітве пры Пуацье арабы пацярпелі паражэнне ад франкаў і іх прасоўванне было спынена. У Брытанію ў 5 ст. перасяліліся англы і саксы, якія ў 829 г. аб`ядналіся ў адзіную дзяржаву. У 8-10 ст. вікінгі з`яўляліся пасраяннай палітычнай сілай. У 10 ст. імперыя Карла Вялікага распадаецца і на яе ўсх. часткі(сучасная Германія) утварылася свяшчэнная Рымская імперыя. Утварэнне першых княстваў на Беларусі ішло адначасова з фарміраваннем старажытна-рускай дзяржавы ўсходніх славян са сталіцай ў Кіеве. Кіеўская Русь утварылася ў другой палове 9 ст. і праіснавала як адносна-адзінае ўтварэнне да сярэдзіны 12 ст. Усходния славяне абъядналися дзеля абароны ад качэуникау. У сярэдзіне 9 ст. ва Усх. Еўропе з`яўляюцца варагі ці нарманы. Менавіта Рурык стаў раданачальнікам княжацкай дынастыі Руракаывічаў. Пераемнік Рурыка князь Алег ў 882 г. захапіў Кіеў і аб`яднаў Наўгародскае і Кіеўскае княствы. Дзейнасць наступных кіеўскіх князёў Ігара, удавы Ігара Вольгі і іх сына Святаслава была накіравана на пашырэнне тэр-рыі і ўмацаванне Кіеўскай Русі. Найбольшага росквіту Кіеўская Русь дасягнула ў канцы 10 – перш. палове 11 ст. падчас княжання Уладзіміра Святаслававіча(980-1015 гг.) і яго сына Яраслава Мудрага(1019-1054 гг.). Аднак ужо у 11 ст. пачаліся княскія міжусобіцы, якія прывялі да распаду Кіеўскай Русі. У 1097 г. адбылося юрыдычнае замацаванне феад. раздробленнасці(Люблінскі з`езд).

8. Першыя  дзяржавы-княствы на тэр-рыі Беларусі  ў 9-11 ст.

На мяжы 8-9 ст. вакол Полацка пачало складвацца аб`яднанне крывічоў, якое ў перш. палове 9 ст. сфарміравалася ў самастойную  тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную  адзінку. Полацк ўпершыню ўзгадваецца у латапісах(“Аповесць мінулых гадоў”) у 862 г. Сваім раннім ўзнікненнем і інтэнсіўным развіццём полацкая зямля абавязана шляху з варагаў у грэкі, які злучаў праз сістэму рэк Дняпра, Дзвіны, Ловаці і Ворхава поўдзень кантынента з поўначу. Гэта была важная магістраль, па якой ішоў міжнародны гандаль з Візантыяй. У 10-11 ст. Полацкае княства з`яўлялася адным з буйнейшых і магутнейшых княстваў на тэр-рыі зах. Еўропы. У 40-е-70-е гг. 10 ст. Полацк выйшаў з-пад улады Кіева і аднавіў сваю паліт. самастойнасць. У апошняй чвэрці 10 ст. у Полацку правіў Рагвалод. Рагвалод замацаваў свае пазіцыі на землях дрыгавічоў, што стала прычынай ўтварэння Тураўскага княства. У 10 ст. вакол Турава сфарміравалася другое па значэнні дзярж. утварэнне. Пачатак паліт. адраджэнню Полацкага княства на мяжы 10-11 ст. паклаў князь Усяслаў(Уладзіміравіч). Другая палова 11 ст. звязана з імем Усяслава(Чарадзея): 1044-1101. С пачатку 60-х гг. 11 ст. Усяслаў выходзіць на усходне-еурап. арэну. Падтрымаў Кіеў у барацьбе с качэўнікамі, падтрымаў незалежнасць Полацка шляхам пабудовы сафійскага свбора. У 1065 г. Усяслаў напаў на Пскоў. У 1066 г. здзяйсняе паход на Ноўгарад. Абураныя такімі паводзінамі сыны Яраслава Мудрага Ізяслаў Кіеўскі, Святаслаў Чарнігаўскі і Усевалад Перыяслаўскі вырашылі напасць на Полацк. 3 сакавіка 1067 г. адбылася бітва на рацэ Нямізе. Палачане былі разбіты, але яраславічы адступілі да Оршы, куды запрасілі Усяслава на перамовы. Калі ж той з`явіўся, вераломна яго схапілі і адвезлі ў Кіеў. Эпоха Усяслава была часам найбольшай магутнасці полацкай зямлі. Полацкае веча не раз выганяла князёў(1128 г., 1132 г., 1159 г. і г.д.). Веча ў Полацку вырашала таксама пытанні, звяаныя з падаткавай палітыкай, а таксама міжнар. справы. У гэтым сэнсе сістэма паліт. улады полацкай зямлі мела рысы арыстакратычнай рэспублікі.

9. Сацыяльна-эканамічнае  развіццё бел. зямель Русі ў  6-13 ст. Фарміраванне феадалізму.

У 6-8 ст. грамадскае жыццё і гаспадарчая дзейнасць  на тэр-рыі Беларусі характарызавалася  нараджэннем і саіснаваннем шматукладнай эканомікі(першаб.-абшчыннага, рабаўладальніцкага і феад. ладу). У сувязі з гэтым працэсам у грам-ве выразна вылучаюцца і адпаведныя слаі нас-ва:1. вольныя абшчыннікі-сяляне; 2. рабы(нявольнікі, чэлядзь); 3. знаць(лепшыя людзі, правадыры). На Беларусі як і ўвогуле на тэр-рыі пражывання ўсх. славян праца рабоў не знайшла масавага прымянення і не стала асновай вытворчасці. Такім чынам у працэсе разлажэння першаб.-абшчын. ладу ўсх. славяне да феадалізму. Паняцце феадалізм можна вылучыць як грамадска-паліт., эканамічны лад, які існаваў у Еўропе з сяр. 1 тысячаг. н.э. да сяр. 19 ст. і характарызаваўся наступным: панаваннем аграрнай вытворчасці; спалучэннем права землеўладання з паліт. уладай і васальнымі абавязкамі; панаваннем іерархіі ваеннага саслоўя; асабістай залежнасцю сялян ад гэтага саслоўя; натуральным характарам гаспадаркі. Эканам. узаемаадносіны сялян з феадаламі рэгуляваліся феад. рэнтай, якая выступала ў 3-х асн. відах: 1. натуральная(даніна(дзякла)); 2.адпрацовачная(паншчына); 3. грашовая. Асноўныя гаспадарчыя работы вяліся сялянск. сям` ёй(верв, рала), якія станавіліся і адзінкай падатка абкладання. У гэты час з`явілася двухколле і нават трохколле, што павысіла якасць земляробства. Сярод збожжавых культур на 1-ым месцы былі жыта і пшаніца. Вырошчвалі амаль усю і зараз вядомую агародніну і садавіну, акрамя бульбы і таматаў. Гаспадарка стараж. селяніна была комплекснай. Неапошняе месца ў стараж. эканоміцы займалі і хатнія промыслы, такія як бортніцтва, харчовае і футравае паляванне, ткацтва, ганчарства і г.д. З працэсам развіцця рамяства і аддзяленнем яго ад с/г звязаны і працэс узнікнення і росту гарадоў. Большасць бел. гарадоў узнікае ў 11 ст. У галіне апрацоўваючага жалеза з`явілася не менш 16 прафесій. Вылучаецца ювелірная справа, развіваецца ганчарства і кераміка. Свае прадукты рамеснікі выраблялі не для рынка, а пад заказ. Гэта тлумачылася слабым развіццём таварна-рынкавых адносін. У аснове ўзнікнення гарадоў былі феадальныя і княжавыя замкі або пагранічныя крэпасці і сельскія пасяленні. У 12 ст. на суч. тэр-рыі Беларусі налічвалася 33 гарады. Горад складаўся з 2-х частак: умацаванага дзядзінца і рамесна-гандлёвага пасаду. Гарады адначасова з`яўляліся адміністр. і ваен. Цэнтрамі. Аддзяленне рамяства ад земляробства выклікала развіццё гандлю. Важнае значэнне меў водны шлях з варагаў у грэкі. З бел. зямель вывозілі футра, воск, лён, мёд, зброю.З Блізк. Усходу і Візантыі на Беларусь паступалі прадметы раскошы. Грашовае абарачэнне было даволі стракатым. Самай буйнай грашовай адзінкай была грыўна(арабская дырхема, рымск., ням., польскія і грэчыскія манеты). Працэс развіцця феадалізму ў гэты пер-яд суправаджаўся фарміраваннем буйн. землеўладання. Вярхоўным уласнікам зямлі з`яўлялася дзяржава ў асобе князя.

Информация о работе Шпаргалка по "История Белоруссии"