Шпаргалка по "История Белоруссии"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 27 Сентября 2012 в 23:11, шпаргалка

Краткое описание

1. Прадмет, ф-цыі і задачы гістарычнай навукі.
У сучасным свеце існуе каля 2000 навук, ф-цыяй якіх з`яўляецца выпрацоўка і тэарэтычная сістэматызацыя аб`ектыўнай рэчаіснасці. Сярод

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя Беларус(шпоры).doc

— 370.00 Кб (Скачать файл)

10. Феадальная раздробленасць у Зах. Еўропе і Беларусі. Барацьба бел. зямель з іншаземнымі захопнікамі ў канцы 12-пачатку 13 ст.

Пасля смерці Усяслава ў ХІІ ст. у гісторыі старажытнай  Русі пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці. Феадальная раздробленасць і бясконцая  варожасць князёў аслаблялі Полацкую зямлю. На пэўны час Менск стаў значным адміністрацыйна-палітычным, вайсковым і культурным цэнтрам Беларусі(дынастыя Глебавічаў). У 12 ст. узмацняецца актыўнасць народных мас і знаці. Прычыны: слабыя эканам. і камунікац. стасункі паміж рознымі рэгіёнамі, рост мясцовых эканомік і жаданне ўдзельных князёў адасобіцца ад цэнтральнай улады. Першае распалася Полацкае княства. У другой палове ХІІ ст. распалася Тураўскае княства. У выніку на пачатку ХІІІ ст. на беларускіх землях існавала больш за 20 незалежных дзяржаўных утварэнняў. Феадальная раздробленасць мела станоўчыя і адмоўныя бакі. Яна давала больш шырокія магчымасці для развіцця розных зямель. Улада мясцовага князя была больш аператыўнай. Ён быў вымушаны абапірацца на мясцовых баяр, раздаючы ім землі і прывілегіі, што, несумненна, спрыяла развіццю феадальных адносін. Але з разбурэннем цэнтралізаванай дзяржавы парушаліся сувязі між рэгіёнамі. Паміж удзельнымі князямі ўсё часцей успыхвалі ваенныя канфлікты. Вядома, што такое становішча значна аслабіла палітычную моц беларускіх княcтваў, і яны сталі ахвярай іншаземных захопнікаў. З канца ХІІ ст. нямецкія крыжакі пачалі планамерны захоп Прыбалтыйскіх зямель, частка якіх знаходзілася ў залежнасці ад Полацкага княcтва. Крыжакі ўрываліся на беларускія землі, сеячы смерць і спусташэнне. У 1203 і 1206 гг. полацкі князь Уладзімір рабіў паходы на крыжакоў, але яны былі няўдалыя. У выніку Полацк быў вымушаны ў 1210 г. падпісаць першы мірны дагавор з Рыгай. Праз шэсць гадоў Уладзімір здолеў стварыць моцную кааліцыю супраць рыцараў-мечнікаў. Але падчас падрыхтоўкі да паходу князь нечакана памёр. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ён быў атручаны крыжакамі. У 1236 г. пад Шаўлямі нямецкія крыжакі пацярпелі моцнае паражэнне ад літоўскіх плямён. У 1237 г. яны былі разбіты пад Драгічынам валынскім князем Данілам. У другой палове 30-х гг. ХІІ ст. многія землі Усходняй Еўропы сталі ахвярай мангола-татарскага нашэсця. У 1238 г. мангола-татары разрабавалі і спустошылі Смаленскае княства. У 1239 г. іх атрады спустошылі значную частку паўднёва-ўсходняй Беларусі. У 1240 г. флангавыя атрады на чале з ханамі Гуюнкам і Кайданам уварваліся ў паўднёвую Беларусь, захапілі і разрабавалі Мазыр, Тураў, Пінск, Бярэсце. Аднак спроба Кайдана прасунуцца далей на поўнач скончылася яго паражэннем у бітве каля мястэчка Крутагор’е (зараз Дзяржынск). Пасля вяртання з Заходняй Еўропы ў 1242 г. правадыр мангола-татар Батухан (Батый) заснаваў у Паволжы дзяржаву Залатая Арда, якой выплачвалі даніну ўсходнія і паўднёвыя рускія землі. У 1275-1338 гг. залатаардынскія ханы рабілі паходы і на беларускія землі, але падпарадкаваць іх сабе не здолелі.

11. Паходжанне  і распаўсюджванне хрысціянства. Хрысціянізацыя бел. зямель.

Узнікненне хрысціянства значна паўплывала на вераванні і  культуру Еўропы. Нягледзячы на праследаванні хрысціянскіх апосталаў, у Рымскай імперыі мелася дастаткова ўмоў для распаўсюджвання хрысціянства. Рашучы зварот адбыўся ў 6 ст. Пасля доўгай і беспаспяховай барацьбы з хрысціянствам імператары дазволілі спавядаць веру ў Ісуса Хрыста. Рымская імперыя стала хрысціянскай. Спачатку хрысціянства распаўсюдзілася ў гарадах. Першапачаткова хрысціянскія абшчыны ў гарадах узначальваліся епіскапамі, якія выбіраліся веруючымі. Епіскап становіцца першай асобай у горадзе, яго ўлада выходзіць за межы ўлады рэлігійнай. Рымскі епіскап мае вышэйшую духоўную ўладу, паколькі з`яўляецца “пераемнікам апостала Пятра”. Аднак толькі ў канцы 6 ст. ён атрымлівае асабістае права называцца Папам і становіцца галавой царквы. Вядома, што хрысціянізацыя насельніцтва Беларусі праходзіла значна больш павольнымі тэмпамі, чым гэта адбывалася ў Кіеве і Ноўгарадзе. Пераважная большасць насельніцтва ў часы Полацкага княства і ранняга ВКЛ захоўвала паганскія вераванні, працягваючы выкарыстоўваць традыцыйныя славянскія і балцкія імёны, якія часта сустракаюцца ў помніках пісьменнасці ажно да 17 ст. Аднак пакрысе адбывалася распаўсюджванне хрысціянства, а разам з ім і прынесеных ім жа імёнаў. Хрысціянства прыняла адна з першых вядомых з гісторыі Беларусі асоб – полацкая княжна Рагнеда. Яна стала першай на ўсходнеславянскіх землях манашкай, прыняўшы імя Анастасія. Хрысціянскаму служэнню прысвяціла сябе яшчэ адна вядомая асоба з роду полацкіх князёў – унучка Усяслава Чарадзея Прадслава, якая, пастрыгшыся ў манашкі, прыняла імя Еўфрасінні. Пад уплывам Еўфрасінні Полацкай пастрыглася ў манаства яе цётка, жонка полацкага князя Рамана Усяславіча, а таксама яе родная сястра Гардзіслава (у манастве Еўдакія), стрыечная сястра Звеніслава (у манастве Еўпраксія), пляменніцы Вольга і Кірыана (у манастве Яўфімія і Агафія). Вядома, што адной з найбольш важных асаблівасцей хрысціянскай гісторыі Беларусі з’яўляецца ўзаемадзеянне і ўзаемаўплыў заходняй і ўсходняй традыцый хрысціянства. У выніку стварыўся адмысловы памежны тып хрысціянскай культуры, які ўвабраў у сябе асаблівасці як Усходу, так і Захаду. Гэта атрымала сваё адлюстраванне таксама і ў асабовых уласных імёнах. На беларускіх землях зарэгістраваныя імёны характэрныя і толькі для заходняй, і толькі для ўсходняй традыцыі. Найбольш распаўсюджаныя імёны мелі адначасова як заходнюю (каталіцкую), так і ўсходнюю (праваслаўную) формы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

12. Уплыў  Візантыі на славянскія народы. Культура бел. зямель у 9-13 ст.

Прыкметы бел. культуры сфарміраваліся яшчэ на 1-ай стадыі этнагенезу Беларусі(5-9 ст.). У эпоху станаўлення ранніх феад. адносін узніклі першыя бел. гарады як апорныя цэнтры слав. каланізацыі. Пасля прыняцця хрысціянства сфарміраваліся тыповыя прыкметы ранняй сярэднявечнай культуры – нераздзельнасць быцця і культуры, рамяства і маст. творчасці, міфалагічнага, мастацкага і навуковага пазнання. Дамінантам мастацкай культуры ў гэты пер-яд з`яўл. архітэктура. На яе аснове сінтэзаваліся ўжытковае і выяўленчае мастацтва: музыка, элементы літ-ры, тэатра і красамоўства. У пер-яд хрысціянізацыі сцвярджаліся новыя хрысціянскія каштоўнасці. Маст. творчасць характарызавалася спалучэннем паганства і візантыйскай культуры. У 12 ст. на Беларусі склаліся 2 школы дойлідства: полацкая і гродненская. Полацкая была вынікам сінтэзу візантыйскіх каланічных узораў і мясцовых традыцый дойлідства. Архітэктура гродненскай школы складвалася пад уплывам Візантыі і зах.-еўрап. раманскай архітэктуры(каложская царква, Ніжняя царква і інш.). Мастацтва беларусаў 9-13 ст. было прадстаўлена фрэскамі, мазаікамі, іконамі і кніжнай графікай. Пасля прыняцця хрысціянства развівалася пісьменнасць. Адбывалася станаўленне маст. літ-ры, рукапіснай кніжнай культуры. Асноўнай крыніцай літ. мастацкіх сюжэтаў была Біблія. У 4-13 ст. з`явіліся рэгіянальныя пераклады біблейскіх кніг. У тым ліку пераклад на царкоўна-слав. мову асветнікамі Кірылам Тураўскім і Міфодзіем(9 ст.). Пра сталую біблейскую традыцыю сведчаць тураўскае “Евангелле”(11 ст.) і 1-е і 2-е полацкае “Евангелле”(12-13 ст.). Пераходныя жанры ад царкоўнай літ-ры – гэта жыціе святых, патрыстыка. Вяршыняй маст. сярэднявечнай літ-ры з`яўляецца “Слова пра паход Ігаравы”(80-я гг.12 ст.). У ім змешчаны звесткі пра полацкіх князёў і інш. Першы гіст. твор бел. літ-ры – гэта “Жыціё Ефрасіні Полацкай”. У 12 ст. Е. Полацкая стварыла кніжна-асветніцкі цэнтр ў Полацку. З яе імем звязана творчасць Лазара Богшы, які ў 1161 г. для Ефрасіні зрабіў напрастольны крыж. Адкрыццём усходнеслав. хрысціянск. культуры былі летапісы. Самы ранні – “Полацкі летапіс”(11-13 ст.). Сярод іншых летапісаў можна адзначыць “Аповесць мінулых гадоў”, “Іпацьеўскі летапіс” і інш. Пра высокі ўзровень адукацыі сведчаць імёны царк. дзеячаў:К.Смаляціча, А.Смаленскага і К.Тураўскага.

13. Прычыны  ўтварэння і пачатак ВКЛ.

На сённяшні дзень пытанне аб ўтварэнні ВКЛ  і ўваходжанні ў яго склад бел. зямель застаецца даволі забытым. У сучаснай гіст. навуцы існуюць розныя пункты гледжання на гэту праблему.

Працэс уключэння  бел зямель у склад ВКЛ быў  паступовым і заняў амаль 100 гадоў. Ён ажыццяўляўся па-рознаму. У адных  выпадках – ваен. сілы, у другіх – шляхам дынастычных шлюбаў, у 3-іх – на аснове пагадненняў паміж літ. і ўсходнеслав. князямі. Аб`яднанню ў складзе моцн. дзяржавы садзейнічаў шэраг прычын: 1. небяспека з боку нямецк. органа і татарскіх набегаў; 2. інтарэсы далейшага развіцця гаспадаркі; 3. класавыя інтарэсы як літ., так і ўсходнеслав. феадалаў, якія імкнуліся ўмацаваць сваё панаванне над залежным нас-вам. Поспеху аб`яднання садзейнічала і тое, што літ. князі давалі абяцанне “не рухаць старадаўнасці і не ўводзіць навіны ў далучаныя землі”. Утварэнне з цэнтрам у Наваградку адносіцца да 1240-х гадоў. У 1248 г. на княжанне ў Наваградак быў запрошаны Міндоўг. Да 1248 г. аб`яднаў Прынямонне. Амаль няспынная барацьба з крыжакамі прымусіла Міндоўга шукаць падтрымкі з захаду. Па гэтай прычыне ў 1251 г. ён прыняў хрысціянства па каталіцкаму абраду, а ў 1253 г. – каранаваўся ў Наваградку з дазволу папы Інакенція ІV. Міндоўг(1253-1263 – гады панав.) вёў барацьбу з Тэўтонскім і Лівонскім Ордэнамі, у 1260 г. разбіў іх войска каля воз. Дурбе. Забіты падчас змовы князёў Даймонта і Траняты. З 1263 г. па 1264 г. князем ВКЛ з`яўляўся Траняты. У асобе полацкага князя Таўцвіла бачыў небяспечнага саперніка, таму і забіў яго, але неўзабаве і сам быў забіты. Вялікі князь Войшалк(1264-1267 гг., гады панав.) абапіраючыся на бел. баяр і галіцка-валынскіх князёў заваяваў Нальшаны, Дзявоўтву, аб`яднаў Наваградскую, Пінскую, Полацкую і Віцебскую землі. У 1267 г. Войшалк перадаў уладу свайму швагру галіцкаму князю Шварну(1267-1270, гады панавання), які працягваў далейшае аб`яднанне.   

14. ВКЛ у канцы 13-70-я гг. 14 ст.

Панаванне князя  літоўскага Тройдзеня(1270-1282 гг.) вызначалася  барацьбой з Галіцка-Валынскім  княствам, якая працягвалася з папераменным поспехам. У 1277-1281 гг. паспяхова ваяваў з крыжакамі за горад Дынабург(Дзвінск), ажыццяўляў паходы ў Мазовію падчас панавання вял. князя Віценя(1293 ці 1295-1316 гг.), пры якім канчаткова было замацавана Полацкае княства на падставе “рада” ад 1307 г., які гарантаваў аўтаномію і захаванне мясцовых законаў. Ён таксама ўвёў герб і пячатку з выявай пагоні. Пашырэнню тэр-рыі садзейнічала панаванне Гедыміна(1316-1341 гг.) – заснавальнік дынастыі Гедымінавічаў. Ён упершыню ўвёў тытул “вялікі князь літоўцаў і рускіх”. У 1320 г. ў склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля, у 20-30-я гг. 14 ст. – Берасцейская зямля, Менскае княства і Турава-Пінская зямля. У 1323 г. перанёс сталіцу ў Вільню. Яго панаванне адзначана поспехамі ў барацьбе з крыжакамі. З гэтай жа мэтай узводзіліся абарончыя збудаванні(крэпасці ў Троках, Вільні, Медніках, Крэве і Лідзе). Яшчэ пры жыцці яго сыны атрымалі спадчыну. Альгерд атрымаў Віцебскае княства, Кейстут, Токі, Гарадзенскую і Берасцейскую землі, а малодшы сын Яйнут атрымаў Вільню і тытул вялікага кназя(1341-1345 гг.). У выніку змовы Альгерда і Кейнута Яйнут быў скінуты з прэстола і яму была перададзена васлаўскае княства. Вял. князем стаў Альгерд(1345-1377 гг.). Пры ім у сяр. 14 ст. у склад ВКЛ увайшло бел. Падняпроўе. У 1355 г. далучаецца Бранскае княства, у 40-я гады 14 ст. – Чарнігава-Северскае, у 60-70-я гады ў ВКЛ увайшлі Кіеўская зямля, Падольскае і Валынскае княствы і Жамойцкія землі. За час княжання Альгерда тэр-рыя ВКЛ павялічылася амаль удвая. Уся тэр-рыя Беларусі была ўключана ў склад ВКЛ. У 50-я гады 14 ст. ў паліт залежнасці ад ВКЛ апынулася Смаленскае княства. Прадпрыняў 3 паходы на маскву(1368, 1370, 1372 гг.), атрымаў перамогу над татарамі ў бітве пры Сініх Водах у 1362 г. Альгерд памёр у 1377 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

15. ВКЛ у канцы  14-першай палове16 ст.

Пасля смерці Альгерда абвастрыўся канфлікт паміж Кейстутам, Вітаўтам і Ягайлам. У гэтым трохкутніку перамог Ягайла, які стаў вял. князем літоўскім(1377-1392 гг.), каралём Польшчы пад імем Уладзіслава ІІ з 1386 г. Ягайла ў пошуках дапамогі ў барацьбе з крыжакамі звярнуўся да Москоўскай дзяржавы, але прытэнзіі Масквы на усходнія землі вымусілі шукаць падтрымкі на захадзе. У 1385 г. адбылося заключэнне крэўскай уніі. Па яе ўмовах феадалы ВКЛ абавязаны былі прыняць каталіцтва, перадаць казну ВКЛ на карысць Польшчы і г.д. З гэтага часу пачынаецца каталіцкая экспансія на тэр-рыі Беларусі. Намеснікам у княстве застаўся Свідрыгайла, а незадаволеных феадалаў, у перш. чаргу праваслаўнага веравызнання, узначаліў Вітаўт, у выніку міжусобіца скончылася заключэннем Востраўскага пагаднення ў 1392 г. Па яго ўмовах узнаўляўся вялікакняжацкі пасад, а самому ВКЛ гарантавалася аўтаномія, захоўвалася папярэдняя сістэма судаводства, фінансаў, самастойнае войска, тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел і інш. Пасля падпарадкавання сваіх праціўнікаў ў ВКЛ Вітаўт авалодаў Смаленскам(1404 г.), дабіўся прызнання ўлады над Ноўгарадам, тройчы арганізоўвах паходы на Маскву. У 1399 г пацярпеў паражэнне ад татараў на рацэ Ворскле, але падначаліў сабе поўдзень Падоліі, што дало выхад ВКЛ да Чорнага мора, узначаліў войскі ВКЛ у Грунвальдскай бітве(1410 г.), у выніку якой ў склад ВКЛ была звернута Жмуць. Унутраная палітыка Вітаўта вызначалася ліквідацыяй удзельных княстваў і ўвядзеннем інстытута намесніцтва. Пры Вітаўце ў ВКЛ пачынаецца чаканка ўласнай манеты – дынарыя. 1413 г.- Гарадзельская унія.

Паводле уніі было вырашана прызначаць на дзярж. пасады выключна католікаў. Але Вітаўт дамогся  раўнапраўнага становішча і праваслаўнай царквы. У 1416 г. быў зацверджаны асобны метрапаліт праваслаўнай царквы, незалежны  ад Масквы(Грыгорый Цамблак). Вітаўт пашырыў тэр-рыю за кошт далучэння Цверскага, Разанскага княстваў, а таксама вярхоўяў Акі. У 1430 г. Вітаўт памірае. Да ўлады прыходзіць Свідрыгайла(1430-1432 гг.). Пры Свідрыгайле назіраецца апошняя спроба выйсці з падпарадкавання Польшчы. У выніку з 1432 па 1436 гг. у ВКЛ адбываецца частковая феадальная вайна. На баку Свідрыгайлы Полацкае, Віцебскае, Смаленскае, Чарнігава-Северскае, Кіеўскае княствы. У 1432 і 1434 гг. вялікі князь ВКЛ Жыгімонт выдае прывілеі, якія ўраўноўваюць маёмасныя правы праваслаўных і католікаў. У 1432-1440 гг. вялікі князі літоўскі Жыгімонт стаў вялікім князем пры падтрымцы католікаў, занімаў прапольскую пазіцыю, у склад Польшчы перадаў Валынь і Падолле. Яго палітыка і жорсткасць выклікала незадаволенасць бел., укр. і літ. феадалаў. Забіты князем Чартарыйскім у выніку змовы. З 1440 г. вялікім князем стаў Казімір Ягелончык. Адначасова з 1445(1447) ён становіцца каралём Польшчы. Праводзіў палітыку ўмацавання велікакняжацкай улады, запрыгоньвання сялян і пашырэння правоў феадалаў. У 1447 г. выдаў прывілей, які паклаў пачатак юрыдычнага замацавання залежнасці сялян. Выдаў судзебнік 1468 г. Вял. князь літоўскі Аляксандр, адначасова кароль Польшчы з 1501 па 1507 гг. Падчас вайны 1500-1503 гг. ВКЛ страціла 26 гарадоў. Ён таксама выдаў прывілей 1492 г., па якому абмяжоўвалася ўлада вялікага князя, які без згоды паноў-рады не меў права прымаць ні якіх важных рашэнняў. Пры ім польскі сейм прыняў у 1505 г. радамскую канстытуцыю, якая пашырыла правы шляхты. 8 верасня 1514 г. адбылася Аршанская бітва – адзіная бітва на карысць ВКЛ. Наступны вялікі князь і кароль Польшчы – Жыгімонт І стары(1506-1507-1548 гг.). Пры ім падцверджаны і ўведзены статут 1529 г., вядомы як мецэнат і папячыцель навук, меў вялікую бібліятэку. За яго подпісамі былі выведзены 2 асноўныя граматы для Ф.Скарыны. Вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы – Жыгімонт ІІ Аўгуст(1548-1572 гг.). Апошні прадстаўнік дынастыі Ягелонаў. Пры ім уведзены ў дзейнасць статут ВКЛ 1566 г., праведзены паліт., эканам. рэформы. У 1569 г. заключана Люблінская унія, паводле якой утвараецца адзіная дзяржава – Рэч Паспалітая.

Информация о работе Шпаргалка по "История Белоруссии"