Шпаргалка по "История Белоруссии"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 27 Сентября 2012 в 23:11, шпаргалка

Краткое описание

1. Прадмет, ф-цыі і задачы гістарычнай навукі.
У сучасным свеце існуе каля 2000 навук, ф-цыяй якіх з`яўляецца выпрацоўка і тэарэтычная сістэматызацыя аб`ектыўнай рэчаіснасці. Сярод

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя Беларус(шпоры).doc

— 370.00 Кб (Скачать файл)

16. Дзяржаўны лад, сістэма судаводства і заканадаўства ВКЛ.

Сістэма кіравання  ў ВКЛ развівалася на аснове старажытнага права, якое бытавала ў Полацкім, Менскім, Наваградскім, Тураўскім і інш. княстваў. Пасля заключэння Крэўскай уніі і ўсё большага збліжэння з Польшчай у арганізацыю кіравання сталі пераносіцца тыя рысы і формы, якія склаліся ў Польшчы. Кіраўніком дзяржавы быў вялікі князь(гаспадар). Ён з`яўляўся таксама суддзёй, адміністратарам, галоўнакамандуючым узброеных сіл краіны. Вялікі князь меў даволі шырокія паўнамоцтвы: права весці міжнародныя справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну, заключаць мір, прызначаць на дзярж. пасады і распараджацца дзярж. Маёнткамі, права заканадаўчай ініцыятывы. Выбіраўся з прадстаўнікоў дома Гедымінавічаў,а пазней–Ягелонаў. Джярж. лад ВКЛ-парламанская манархія. Непасрэдны уплыў вялікага князя, які адначасова з`яўляўся і польскім каралём на дзярж. справы аслабляўся працяглымі ад`ездамі ў Польшчу. Рада або паны-рада спачатку была дарадчым органам пры князю і назначалася па яго ўласным выбары. Потым ўзмацнілася, ператварылася ў кіруючы орган. Права засядаць у ёй мелі каталіцкія віскупы па Яволі, Кашталяну, нек. старосты і найбольш важныя службовыя асобы. Поўны састаў рады налічваў 45 чал., а пазней 65. Кампетэнцыя рады: пытанне абароны дзяржавы, міжнар. адносіны, бягучае кіраванне, фінансавая дзейнасць, прызнач. на вышэйшыя дзярж. пасады. Важнае значэнне меў сойм. На яго пасяджэнне запрашаліся ўсе прадстаўнікі шляхецкага саслоўя, вярхі каталіцкага і праваслаўнага духавенства. У 1512г-павятовай шляхтай выбіраліся па 2 дэпутаты адпаведна. На соймах выпрацоўваліся агульныя кірункі знешняй і унутранай палітыкі. Вышэйшымі службовымі асобамі ў дзяржаве былі:1.маршалак дземскі,2.гетман найвышэйшы,3.Канцлер,4.падскарбій земскі. Асобнае кіраванне было ў гарадах, якія атрымалі магдэб. права (Вільня,Брэст,Гродна,Менск). Галоўнай асобай у ваяводстве быў ваявода. Ваявода назначаўся вялікім князем і радай пажыццёва. Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў староста. Як і ваявода назначаўся вялікім князем і радай з ліку буйных феадалаў. Саслоўна-прадстаўнічымі органамі ў павеце былі павятовыя сеймікі, на якіх маглі прысутнічаць усе шляхціцы паветаў. Яны збіраліся штогод, або некалькі разоў у год, у павятовых цэнтрах.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

17. Сацыяльна-эканамічнае  развіццё ВКЛ ў 14-16 ст.

Аснову эканамічнага развіцця ВКЛ у 13-16 ст. складала с/г. Асноўным сродкам вытворчасці з`яўлялася зямля, якая належыла дзяржаве, свецкім феадалам і царкве. Вярхоўным уласнікам зямлі з`яўляўся вялікі князь. На працягу гэтага перыяду адбываўся працэс запрыгоньвання сялян.(Прывілей Казіміра(1447г.),якім абмяжоўваліся сял. пераходы з дзяржаўных на прыватнаўласніцкія землі). Наступны этап – судзебнік(1466 г.), па якому ўводзіўся прынцып земскай даўніны. Наступны крок – першы статут (1529 г.), паводле якога прынцып земскай даўніны памяншаўся да 10 год. Гэтым жа статутам адмяняўся Юр`еў дзень. Па гэтаму статуту для селяніна было ўстаноўлена “пажылое”(5 коп літ. грошаў). Апошні этап ў запрыгоньванні сялян – статут 1588 г., па якому прадугледжваўся пажыццёвы выкуп збеглых сялян. У 1557 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст у сваіх уладаннях правёў аграрную рэформу, якая мела на мэце ўпарадкаваць сял. землекарыстанне, каб павялічыць свае даходы. Вынік рэформы: фальваркава-паншчынная сістэма гаспадарання. Гэты від заснаваны на працы сялян. Фальварак быў арыентаваны на рынак. За адзінку вымярэння зямлі і ў той жа час за адзінку падаткаабкладання прымалася валока. Лепшая зямля адводзілася пад гаспадарскі двор(фальварак). З гэтага часу сяляне падзял. на 2 катэгорыі(цяглых і асаглых). Цяглыя сяляне павінны былі сваім інвентаром і цяглом(раб. жывёлай) апрацоўваць фальварковую зямлю. Іх асноўная павіннасць – паншчына. Асадныя павінны былі плаціць у залежнасці ад якасці зямлі ад 66 да 106 коп літоўскіх грошаў. Усе астатнія павіннасці яны выконвалі ў тых самых памерах як і цяглыя. Ва ўсходніх ваяводствах рэформа не праводзілася, бо была дрэнная глеба. Гэтыя землі былі найбольш аддалены ад балтыйскіх бартоў. Менавіта з гэтага перыяду ўсходняя частка Беларусі пачала адставаць ад заходняй у развіцці сельск. гаспадаркі(пачатак развіцця капіталістычных адносін). У 13-16 ст. на тэр-рыі ВКЛ павялічваецца рост гарадоў і мястэчкаў, колькасць якіх у сярэдзіне 17 ст. складала прыкладна 350, з якіх пераважную большасць складалі мястэчкі. У сярэдзіне 17 ст. – 12-13 % складала менавіта гарадское насельніцтва. 80 % гараджан складалі беларусы. Этнічны склад дапаўняўся за кошт рускіх, яўрэяў, палякаў, украінцаў, немцаў, татар,якія складалі ад 20 да 40 % насел. Гарады мелі неаднародную сац-ую стр-ру. Вярхушка была прадстаўлена купецтвам і рамесніцкімі майстрамі, якім належыла ўся ўлада ў горадзе. Уплывовы ўклад складалі таксама прадстаўнікі ваенна-служылага саслоўя, баяры, а таксама шляхта. Найбольш шматлікую групу(40-50 %) складалі дробныя гандляты, рамеснікі і іх сем`і. Найбольш абяздоленай часткай з`яўляліся лёздныя людзі або гультаі(1/3 нас-ва гарадоў). У 1-ай палове 16 ст. 40 % усіх гарадскіх пасяленняў з`яўляліся ўласніцкімі(Слуцк, Стары Быкаў і інш.). Гарады з нас-вам 10000 жыхароў лічыліся буйнымі(Полацк, Віцебск, Слуцк, Магілёў, Пінск). Крыніца 16 ст. успамінала каля 200 рамесніцкіх прафесій і сацыяльнасцей. Буйныя гандл. цэнтры – Віцебск, Полацк, Менск, Бярэсця. На тэр-рыі Беларусі існавала каля 20 буйных шляхоў, якія звязвалі бел. гарады з суседнімі краінамі. З канца 14 ст. дзярж. улада ў ВКЛ пайшла на дараванне гарадам самакіравання на аснове магдэбургскага права.

18. Рэнесанс у Еўропе і яго ўплыў на культуру беларускіх зямель у канцы 14-16 ст.

Яскравай праявай  фарміравання новых буржуазных адносін  стаў росквіт культуры і навукі. Тэрмін “рэнесанс” паходзіў ад франц. слова renaitre, што можна перакласці як “адраджаць”. Рэнесансавая культура прапагандавала наяўнасць абсалютнай духоўнай свабоды асобы і яе нічым неабмежаваныя магчымасці ў самасазнанні і даследаванні навакольнага свету. Росквіт Рэнесансу прыходзіцца на 15-16 ст., калі ў Італіі хуткімі тэмпамі развівалася свецкая архітэктура,навука, літ-ра (Рафаэль, Тыцыян, Мікеларджэла, Б. Чэліні). Дзякуючы кнігадрукаванню і пратэстантызму Рэнесанс пашырыўся і на іншыя рэгіёны Еўропы ( У. Шэкспір, А. Дзюрэр, М. Сервантэс і інш). Крызіс феадалізму і фарміраванне новых капіталіст. адносін адбываліся ва усёй Зах. Еўропе, што выклікала ўзмацненне эксплуатацыі ніжэйшых колаў нас-ва. Вынікам гэтага стала абвастрэнне міжкласавых адносін і пашырэнне масавых рухаў сялянства і гарадскога плебса. У сваю чаргу гэта прывяло да ліквідацыі апошніх рэшткаў феад. раздробленасці(акрамя Германіі) і такія краіны, як Англія, Францыя і Іспанія, пачалі ператварацца ў моцныя абсалютысцкія нац-ыя дзяржавы, што спрыяла паскарэнню развіцця гаспадаркі і культуры. Завяршэнне кансалідацыйных працэсаў у Зах. Еўропе, акрамя таго, абумовіла і пачатак каланіальнай экспансіі. Эпоха Адраджэння вярнула папулярнасць тэорыі аб шарападобнасці Зямлі, што супала з хуткім удасканаленнем суднабудаўніцтва і навігацыі. Вынікам шматгадовых намаганняў гэтых краін сталі: адкрыццё Х. Калумбам у 1492 г. Кубы і Ямайкі,узбярэжжа Ц. Амерыкі;1492г.- судна Васка да Гамы прыбыла ў Індыю; кругасветнае паляванне экспедыцыі Ф. Магелана(1519-1522). Новыя тэр-рыі сталі невычарпальнай крыніцай прыпраў, золата і срэбра, што празмерна ўзбагаціла эліту Іспаніі і Партугаліі. Што ж датычыцца інш. еўрап. дзяржаў, то іх каланіяльная экспансія да канца 16 ст. мела вельмі абмежаваны хар-р. Англія, Франц. і Нідэрл. імкнуліся знайсці ўласны шлях у Ціхі акіян і Індыю. Аднак іх пошукі так званага “паўночнага праходу” прывялі толькі да пачатку вывучэння сучачнай Канады і пашырэння гандлёвых сувязяў праз Архангельск з Масковіяй.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

19. Рэфармацыя  і Контррэфармацыя ў Заходняй  Еўропе і Беларусі. Берасцейская  царкоўная унія.

Геаграфічныя адкрыцці адкрылі перад еўрапейцамі дзверы ў невядомыя землі і такім чынам падарвалі ўсталяваныя схаластычныя ўяўленні аб чалавеку і Сусвеце. Усё гэта суправаджалася аслабленнем тысячагадовага панавання каталіцкай царквы ў духоўным жыцці еўрапейскага грамадства. Быў распачаты з гэтай прычыны рэфарматарскі(пратэстанскі) рух. Вынікам рэфармацыі стала стварэнне з пачатку 16 ст. шэрагу пратэстанцкіх цэркваў, якія адасобіліся ад каталіцтва. Лютэранства (Германія,Скандынавія), у Швецыі і Нідэрландах – кальвінізм, у Англіі – англіканская царква. Хуткае распаўсюджванне пратэстантызму прымусіла Ватыкан перайсці да Контррэфармацыі. У першую чаргу яна была накіравана на ўмацаванне пазіцый каталітызму ў свеце. Трэба адзначыць, што ўплыў Контррэфармацыі адчуваўся ва ўсім свеце. Найбольш вядомымі негатыўнымі праявамі яе ажыццяўлення сталі: бязлітасная дзейнасць судоў інквізіцыі ў Іспаніі, а таксама Варфаламееўская ноч у Францыі(24-25 жніўня 1572 г.), калі былі забіты тысячы французскіх пратэстантаў(гугенотаў). Беларусь: Беларусь у складзе ВКЛ уяўляла сабой рэгіён, адкрыты для знешняга культурнага ўздзеяння. У першую чаргу гэта датычылася кантактаў з Зах. Еўропай. Найбольш яскравымі праявамі культурных кантактаў Беларусі з Цэнтр. і Зах. Еўропай стала амаль абавязковая адпраўка на вучобу ва універсітэты Германіі, Італіі і Францыі моладзі з асяроддзя шляхты і заможнага мяшчанства, а таксама запрашэнне сюды еўрапейскіх дойлідаў, жывапісцаў і майстроў-рамеснікаў для забеспячэння патрэб дзяржавы і правячай эліты. Значна актывізаваліся міжнародныя кантакты ВКЛ з канца 15 ст., калі ў Беларусі ўсё большую папулярнасць сталі атрымліваць гуманістычныя ідэі італьянскага Рэнесансу. Іх першай праявай у рэгіёне стаў пачатак кнігадрукавання і пераклад на родную мову шырока вядомых кніг, пераважна рэлігійнага зместу. Пратэстанскі рух. Найбольш раннім этапам стварэння ў Беларусі пратэстанскай абшчыны можна лічыць 1535 г., калі князь Ю. Алелькавіч выдзеліў у Слуцку зямельны ўчастак пад будаўніцтвам лютэранскай кірхі. Аднак больш шырокае распаўсюджванне ў ВКЛ атрымаў усё ж кальвінізм. У цэлым к сярэдзіне 17 ст. на бел. землях было пабудавана 85 кальвінісцкіх і 7 арыянскіх храмаў. Найбольш значныя рэфарматарскія абшчыны знаходзіліся ў Вільні, Берасце, Мінску, Навагрудку, Оршы, Полацку і інш. У 1557 г. у Вільні быў утвораны Сінод пратэстанскіх абшчын ВКЛ. У 1564 г. уся шляхта і магнаты ў ВКЛ былі ўраўнаваны ў правах незалежна ад веравызнання, а ў 1573 г. сейм Рэчы Паспалітай зацвердзіў “Акт Варшалаўскай канферэнцыі”, дзе быў агучаны прынцып талерантнасці пры выбары рэлігіі(Статут ВКЛ 1588 г.). Менавіта пратэстанты актывізавалі кнігавыдавецкую справу ў Беларусі. У 1553 г. у Берасце(Брэсце) была выдадзена “Біблія”, у тэкстах якой добра прасочваўся ўплыў бел. народнай мовы.

20. Фарміраванне  бел. народнасці.

Паходжанне  беларусаў.Працэс фарміравання бел. народнасці заняў дастаткова працяглы пер-яд і адбываўся пад уплывам геагр.-клім, сац-эканам,палітычных, царкоўна-рэлігійных фактараў, а таксама агульнаеўрапейскіх этнічных тэндэнцый. Сярод асноўных канцэпцый этнагенезу беларусаў вылучаюцца:”фінская”; “балцкая”; “крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая”; “старажытнаруская”.

Менталітэт  і этнічная свядомасць.З часоў старажытнасці ў беларусаў, як і ў іншых народаў, выпрацоўваліся пэўныя адметнасці ў спосабе мыслення і складу розуму, што з`яўляецца праявай глыбінных пластоў свядомасці і падсвядомасці. Вельмі няпростым і цяжкім быў працэс паступовага складвання ў беларусаў этнічнай свядомасці. Першай праблемай тут стала захаванне на працяглы пер-яд у Беларусі так званых “зямляцтваў”, якія аб`ядноўвалі жыхароў некалі незалежных княстваў(палачане, віцебляне, пінчукі). Другой праблемай было асобае палажэнне ў тагачасным грамадстве магнацка-шляхецкіх колаў.

Паходжанне  назвы “Белая Русь”. Па-першае, вядомы расійскі гісторык 18 ст. В. Тацішчаў меркаваў, што гэта назва паходзіць ад белага колеру льнянога адзення тутэйшых жыхароў, а таксама “цэнтральнага” размяшчэння адзначанага рэгіёна ў славянскім свеце. Па-другое, айчынны этнограф Я. Карскі адзначаў верагоднасць уплыву на утварэнне тэрміна антрапалагічных асаблівасцей беларусаў-“бландзінаў з блакітнымі ці светла-шэрымі вачамі”. Па-трэцяе, бел. філолаг П. Крапівін звязваў паходжанне назвы з наяўнасцю ў рэгіёне вялікай колькасці рэк і азёр, а тэрмін “Белая Русь” з гэтай нагоды пераклаў як “Чыстая вада”. Па-чацвёртае, гісторык М. Ільінскі лічыў, што горад Бельск на тэр-рыі сучаснай Польшчы мог даць абпаведную назву ўсёй падкантрольнай сабе тэр-рыі. Па-пятае, украінскі вучоны М. Дагманаў сцвярджаў, што тэрмін “белы” адзначаў належнасць да мангола-татараў. Па-шостае, расійскі даследчык В. Іваноў адзначаў, што яшчэ да прыняцця хрысціянства ў Еўропе існавала традыцыя суадносіць асноўныя колеры з бакамі свету(поўнач – чорны, поўдзень – чырвоны, захад – белы, усход – жоўты ці блакітны).

 21. Пачатак Новага часу ў сусветнай гісторыі. Утварэнне Рэчы Паспалітай.

Значныя змены  ў пачатку 16 ст. адбываюцца не толькі ў краінах Зах. Еўропы, але і  ва Усходняй Еўропе. У пачатку Новага часу тут склаліся такія буйныя дзяржавы як Каралеўства Польскае, ВКЛ і Маскоўскае княства. Характэрнай рысай развіцця гэтых краін на працяглы час стала барацьба за гегемонію ва Усходняй Еўропе. Так, Жыгімонт Стары з 1507 г. вёў вайну з Масквой, якая скончылася ў 1514 г. стратай ВКЛ Смаленска. У 1519 г. магістр Тэўтонскага ордэна пачаў вайну з Польшчай. Польскае войска ў адказ спусташыла ордэнскія землі да самага Круляўца,і Жыгімонт пагадзіўся на пераўтварэнне Ордэна ў свецкую дзяржаву. У 1525 г. была абвешчана Прусія з васальнай залежнасцю ад Польшчы. Акрамя войнаў з Масквой і Ордэнам Польшчы і ВКЛ пастаянна прыходзілася абараняць ад набегаў крымскіх татараў землі Галіцкай Русі, Падоліі і Валыні. Дастаткова сказаць, што ў першай палове 16 ст. налічваецца 45 набегаў крымскіх татараў. Першая палова 16 ст. была запоўнена войнамі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. З аднаго і з другога боку былі перамогі і паражэнні. У 1562 г. пад Віцебскам адбыўся сейм. Яго удзельнікі звярнуліся да караля і вялікага князя літоўскага з просьбай збіраць агульны з палякамі сейм, на якім сумесна выбіраць караля, вырашаць пытанні абароны дзяржавы, а таксама карыстацца аднолькавымі правамі. Імкненне шляхты ВКЛ, у тым ліку і беларускай, да больш цеснага збліжэння з Польшчай выклікала сур`ёзную заклапочанасць трымаючых уладу буйных феадалаў. Аднак ім не ўдалося змяніць прапольскі настрой шляхты: пытанне заключэння уніі было прадвызначана. 10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі сейм, які працягваўся амаль 6 месяцаў. Кожны з бакоў уносіў свае прапановы, якія не прымаліся супрацьлеглым бокам. Але Польша дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання указаў аб далучэнні да Каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Тэр-рыя княства звузілася да межаў Беларусі і Літвы. Пры гэтым на значнай іх частцы гаспадарыла маскоўскае войска. У такіх умовах прадстаўнікі ВКЛ зноў вымушаны былі сесць за стол перагавораў. 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі аб стварэнні Рэчы Паспалітай,“у якой абодва народы аб`ядноўваліся ў адзін народ і адзіную дзяржаву”. Вышэйшым яе органам абвяшчаўся агульны сейм, які мог збірацца толькі на тэр-рыі Польшчы. Асобных сеймаў як для каралеўства, так і для ВКЛ не прадугледжвалася. Выбіраўся адзіны манарх. Да пытанняў агульнай кампетэнцыі адносілася знешняя палітыка. Незалежна ад месца пражывання дазвалялася свабоднае набыццё зямельнай уласнасці на ўсёй тэр-рыі Рэчы Паспалітай.

22. Асн. накірункі знешняй палітыкі РП у 17 ст.

Пасля падпісання акта Люблінскай уніі знешняя палітыка Рэчы Паспалітай прыкметна актывізавалася. Абраны каралём Стэфан Баторый(1576-1586) змог сабраць 40-тысячнае войска і змяніў ход ваенных дзеянняў у Лівонскай вайне. У 1579 г. быў вызвалены Полацк і іншыя населеныя пункты Беларусі, якія раней былі заняты войскамі Івана Грознага. Ваенныя дзеянні быў перанесены на землі Маскоўскай дзяржавы. У 1582 г. была падпісана Ям-Запольскае пагадненне тэрмінам на 10 гадоў, у адпаведнасці з якім ВКЛ вярталіся ўсе землі, страчаныя падчас вайны. Да РП адыходзіла таксама большая частка Лівоніі. Тым не менш Стэфан Баторый вёў падрыхтоўку да новай вайны з Масквой. Аднак ён памёр. На польскі прастол быў абраны шведскі прынц Жыгімонт Ваза(1587-1632), які выбраў новую тактыку ўплыву на Маскоўскую дзяржаву. У гэты час у Расіі пачынаецца смутны час, які быў выкліканы рэзкім абвастрэннем сац. супярэчнвсцей і пагаршэннем эканамічнага становішча ў выніку войнаў і апрычыны. Становішча ўскладнілася дынастычным крызісам, які быў звязаны са смерцю апошняга прадстаўніка Рурыкавічаў Фёдара Іаанавіча(1584-1598) і ўступленнем на трон Барыса Гадунова(1598-1605). Жыгімонт Ваза імкнуўся падтрымаць сваіх стаўленнікаў на рускі прастол, якія выдавалі сябе за Дзмітрыя(?) – забітага сына Івана IV. Ілжэдзмітрыю пры падтрымцы польскай, літоўскай, беларускай і ўкраінскай шляхты ўдалося заняць Маскву. Ён быў прызнаны маскоўскім баярствам, вянчаўся на царства 21 ліпеня 1605 г., аднак у выніку народнага паўстання быў забіты. Яго паслядоўнік – Ілжэдзмітрый ІІ не змог увайсці ў расійскую сталіцу. План Жыгімонта Вазы меў характар прыватнай ініцыятывы і не атрымаў шырокай падтрымкі шляхты. Пасля таго як ён фактычна праваліўся, пачалася прамая інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву(1609-1618 гг.). Рускае войска пацярпела паражэнне і рускім царом быў прызнаны сын Жыгімонта Уладзіслаў. Аднак уваход у Маскву войска Рэчы Паспалітай выклікаў шырокае незадавальненне расійскага грамадства. У 1611 г. было арганізавана першае народнае апалчэнне на чале з П. Ляпуновым, а ў 1612 г. – другое пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага. Пасля працяглай асады Масквы войска Рэчы Паспалітай пакінула горад. Новыя спробы Уладзіслава заняць расійскую сталіцу скончыліся безвынікова. У 1634 г. быў заключаны Палянаўскі мір, які азначаў канчатковую адмову Уладзіслава ад тытула маскоўскага цара.

23. Беларусь  у гады Паўночнай вайны. Палітычны  крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай.

Пасля смерці Яна  ІІІ Сабескага на трон Рэчы Паспалітай быў абраны ў 1697 г. саксонскі курфюрст Аўгуст ІІ з дынастыі Ветынаў. Галоўнай мэтай гэтага дынастычнага саюзу  было жаданне магнатаў і шляжты вярнуць  сваёй краіне ранейшы аўтарытэт  і значнасць у Еўропе. Разам з тым унія з Саксоніяй прымусіла Рэч Паспалітую ўвязацца ў Паўночную вайну, да якой яна не была як след падрыхтавана. Разумеў гэта і шведскі кароль Карл XІІ – у 1702 г. менавіта сюды ён перанёс асноўныя баявыя дзеянні, спадзеючыся бліскучай перамогай хутка скончыць вайну. За некалькі месяцаў Карл  XІІ здолеў захапіць Вільню, Гродна і Варшаву. 1704г.- Варшаўская канфедэрацыя,дзе быў выбраны новы кароль ваявода С. Ляшчынскі. У сваю чаргу Аўгуст ІІ звярнуўся за дапамогай да Расіі і восенню 1704 г. у ВКЛ увайшла буйная армія Пятра І, да якой далучыліся атрады Радзівілаў, Агінскіх і Вішнявецкіх, што надало баявым дзеянням хар-р грамадзянскай вайны. На працягу 1705-1706 гг. шведская армія здолела захапіць большую частку Зах. і Цэнтр. Беларусі. Былі спустошаны Навагрудак, Слонім, Кобрын, Нясвіж, Пінск і Слуцк. У далейшым у час ваеннай кампаніі 1707-1708 гг. баявыя дзеянні перанесліся на ўсходнебеларускія землі. Расійскія войскі былі вымушаны паступова адыходзіць на поўдзень. Пры гэтым па асабістаму загаду Пятра І былі разрабаваны і спалены такія гарады, як Віцебск, Магілёў, Мсціслаў і Быхаў. Менавіта на ўсходзе Беларусі адбылося і першае значнае паражэнне шведскай арміі – 9 кастрычніка 1708 г. пад в. Лясная(Слаўгарадскі раён) быў разбіты 16-тысячны корпус генерала А. Левенгаўпа і захоплены вялікі абоз. Гэта перамога, дарэчы, шмат у чым паспрыяла разгрому войска Карла XІІ 8 ліпеня 1709 г. у час славутай Палтаўскай бітвы. У далейшым Рэч Паспалітая практычна не прымала ўдзелу ў ходзе Паўночнай бітвы, якая і так значна паглыбіла яе заняпад. Фактычная адсутнасць цэнтралізаванага кіравання краінай не дазволіла ажыццявіць і шырокамаштабную праграму вываду РП з пасляваеннага крызісу. З сярэдзіны 18 ст. у Рэчы Паспалітай ўсё большы ўплыў стала атрымліваць так званая “Фамілія” – група прыхільнікаў паліт. і эканамічных рэформаў на чале з магнатамі князямі Чартарыйскімі. У 1764 г., дзякуючы падтрымцы Кацыры ІІ прыхільнікі Чартарыйскіх здолелі ўзвесці на трон РП свайго стаўленіка – Станіслава Аўгуста з шляхецкага роду Панятоўскіх з Брэстчыны. Першы этап грамадска-паліт. рэформ у РП скончыўся правалам. Нягледзячы на гэта была зроблена новая спроба ўдасканалення паліт. і эканам. становішча дзяржавы. Па рашэнню сейма пры каралю быў створаны орган выканаўчай улады – Пастаянная Рада, якая мела 5 дэпартаментаў, што знаходзіліся пад кантролем 36 прадстаўнікоў сената і сейма. Такім чынам, у другой палове 18 ст. РП здолела ў рэшце рэшт акрыяць ад вынікаў разбуральных войнаў. Колькасць нас-ва ВКЛ за гэта стагоддзе ўзрасла 1,8 млн да 4,8 млн чал. Разам з тым далейшае эканамічнае развіццё ўсё ж не было магчымым без рэфармавання дзярж. ладу. Чарговая спроба карэнных пераўтварэнняў адбылася на Вялікім альбо Чатырохгадовым сейме(1788-1792 гг.), згодна з яго рашэннямі армія была павялічана да 100 тыс. чал., было прынята рашэнне аб стварэнні незалежнай ад Масквы аўтакефальнай праваслаўнай царквы, была прынята 3 мая 1791 г. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай і зроблена многа іншага.

Але Расія і  Прусія былі незадаволены гэтымі падзеямі. Менавіта з гэтай прычыны Пецярбург і Берлін паспяшылі аказаць ваен. “дапамогу” нешматлікім праціўнікам рэформаў з ліку кансерватыўнай шляхты. 14 мая 1792 г. у м. Таргавіцы наУкраіне быў агучаны акт аб утварэнні канфедэрацыі. Яе стварэнне дало падставу Расіі ўвесці свае войска ў Беларусь. У чэрвені гэтага ж года пад Мірам і Брэстам яны разбілі войска ВКЛ. Адначасова з гэтым армія Прусіі заняла частку тэр-рыі Польшчы. 1793г.- другі падзел РП. 1795г.- трэці падзел РП.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

24. Сац-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 17-18 ст.

Еўропа ў канцы 17-пач. 18 ст. у параўнанні з папярэднім часам уяўляла сабой яшчэ больш складанае геапалітычнае ўтварэнне. Пакуль яшчэ захоўвалі бачнасць магутнасці такія кантынентальныя дзяржавы, як Іспанія, Францыя і Рэч Паспалітая. Яны кантралявалі велізарныя тэр-рыі, мелі вялікія арміі, мільёны падданых, але ў гаспадарчым плане заставаліся даволі адсталымі феадальнымі краінамі з дамінаваннем с/г-ага сектара. Найбольш значны ўплыў на далейшую еўрапейскую гісторыю мела вайна за так званую “іспанскую спадчыну”(1701-1714), калі рэальным стала аб`яднанне Францыі і Іспаніі ў адзіную дзяржаву. Паралельна з барацьбой за “іспанскую спадчыну” вялася і “Паўночная вайна”(1700-1721), прычына якой хавалася ў наспелай патрэбе перадзелу сфер уплыву ў рэгіёне Балтыйскага мора. Дамінаванне тут Швецыі, якая кантралявала большую частку Скандынавіі, Прыбалтыкі і Паўночнай Германіі, выклікала незадаволенасць іншых дзяржаў, што прывяло да ўтварэння ў 1699 г. антышведскага Паўночнага саюэа(Данія, Саксонія, Рэч Паспалітая, Расія, Прусія). Адметнасцю гэтай вайны былі вельмі вялікія тэр-рыі, на якіх вяліся баявыя дзеянні(ад Стакгольма і Пецярбурга да Лейцыга і Палтавы). Яе вынікам стала не толькі паражэнне Швецыі і заняпад шэрагу праціўнікаў, знясіленых у час вайны, але і значнае ўзмацненне пазіцый Прусіі і Расіі. Наступныя ж дзесяцігоддзі ў еўрапейскай гісторыі азнаменаваліся стварэннем шэрагу блокаў і саюзаў, якія хутка змянялі адзін аднаго, а таксама адносна невялікімі рэлігіянальнымі канфліктамі, што па сутнасці толькі рыхтавалі глебу для новай вайны. У яе пачатку былі зацікаўлены практычна ўсе краіны свету. Аднак вынік сямігадовай вайны за перадзел сфер уплыву паміж Аўстрыяй, Францыяй, Іспаніяй, Расіяй, Швецыяй, з аднаго боку, і Прусіяй, Англіяй, Партугаліяй і шэрагам герм. дзяржаў – з другога боку, у першую чаргу задаволіў толькі Брытанскую імперыю – у ходзе яе была захоплена іспанская фларыда, а таксама французскія калоніі ў Канадзе і Індыі. Што ж датычыцца Расіі, то яе далейшае ўзмацненне стрымлівалася праз пастаянную пагрозу з боку Асманскай імперыі і Швецыі, якія з гэтай нагоды атрымлівалі фінансавую дапамогу ад Англіі.

Информация о работе Шпаргалка по "История Белоруссии"