Методыка вывучэння литаратурных творау на памяць

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Декабря 2013 в 20:01, контрольная работа

Краткое описание

Прызначэнне методыкі навучання – максімальна ўлічваць агульнакультурную, гуманістычна-эстэтычную спецыфіку літаратуры, яе ролю ў навучанні і выхаванні асобы. Урокі літаратуры павінны быць урокамі духоўнай культуры – грамадскай, маральнай, мастацкай, урокамі культуры мыслення, выхавання пачуццяў, волі, эстэтыкі чалавечай душы. Толькі на гэтай гуманітарнай, агульнакультурнай аснове можа быць па-сапраўднаму павышана якасць літаратурнага навучання і забяспечана цэласная сістэма літаратурнай адукацыі і эстэтычнага выхавання [ 4, с. 6 ].

Содержание

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………….. 3 с.
АСНОЎНАЯ ЧАСТКА……………………………………………………………………….. 5 с.
Паняцце пра метад і прыём…………………………………………… 5 с.
Выхаванне маўленчай культуры вучняў пры завучванні
вершаў на памяць……………………………………………………….. 7 с.
Выразнае чытанне як адзін з асноўных прыёмаў пры
завучванні вершаў на памяць…………………………………………… 9 с.
Набыццё інтанацыйных навыкаў……………………………………… 12 с.
Прымяненне тэхнічных сродкаў навучання пры
вывучэнні вершаў на памяць…………………………………………… 14 с.
“Тое, што вывучана на памяць, складае самы сталы
здабытак вучня”………………………………………………………… 15 с.
Псіхалагічныя і метадычныя асаблівасці пры вывучэнні
вершаў на памяць……………………………………………………… 16 с.
Слоўнае маляванне як неабходны прыём пры завучванні
вершаў на памяць……………………………………………………… 21 с.
Роля тропаў як стваральнікаў тэкстаў………………………………. 25 с.
Роля лагічных націскаў і паўз пры
чытанні вершаў на памяць……………………………………………… 26 с.
ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………………. 27 с.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ………………………

Вложенные файлы: 1 файл

МЕТОДЫКА ВЫВУЧЭННЯ ЛІТАРАТУРНЫХ ТВОРАЎ НА ПАМЯЦЬ.docx

— 68.02 Кб (Скачать файл)

Вучні ў школе авалодваюць  майстэрствам выказвання думак, такой  яго істотнай і важнай якасцю, як выразнасць. Сістэматычная і мэтанакіраваная  работа над выразным чытаннем не толькі заключае ў сабе вялікія магчымасці эстэтычнага ўздзеяння мастацкіх  твораў на чытача, дыпамагае лепшаму  разуменню іх ідэйнага зместу, але  і з’яўляецца дзейсным сродкам развіцця мовы школьнікаў. У навучанні выразнаму  чытанню адны настаўнікі аддаюць  перавагу індывідуальнай рабоце з двума-трыма  вучнямі-чытальнікамі, пераўтвараючы  пры гэтым асноўную масу навучэнцаў у пасіўных слухачоў. Іншыя, наадварот, лічаць за лепшае пастаянна чытаць выразна самім, забываючы аб развіцці творчай ініцыятывы, чытацкіх схільнасцей  і густаў школьнікаў. У абодвух  выпадках дапускаюцца сур’ёзныя  памылкі, якія перашкаджаюць станоўча вырашаць праблемы развіцця мовы ў  сувязі з чытаннем праграмнага матэрыялу. Нізкі ўзровень інтанацыйнага афармлення вусных выказванняў  вучняў найчасцей  выяўляецца менавіта ў тым, што яны  не ўмеюць паказаць свае адносіны да прачытанага, г. зн. што інтанацыйнае афармленне мовы вучняў не адпавядае лагтчнаму  і эмацыянальнаму зместу, які заключаны  ў тэксце.

Адсюль вынікае настойлівая  неабходнасць пошуку шляхоў  і спосабаў найбольш рацыянальнага, гарманічнага сумяшчэння  выкладання літаратуры з выразным чытаннем. Уся сістэма  такой работы павінна быць абумоўлена, па-першае, узроставымі  асаблівасцямі  вучняў. Гэта азначае, што настаўніку неабходна добра ведаць узровень іх тэарэтычнай і практычнай падрыхтаванасці  да выразнага чытання. Па-другое, заданні  і практыкаванні па выразнаму  чытанню толькі тады будуць садзейнічаць развіццю мовы, калі яны звязаны  са зместам праграмы па літаратуры. Маецца на ўвазе мэтавая накіраванасць  працэсу навучання выразнаму  чытанню, абумоўленая ідэйна-мастацкай  спецыфікай и жанравай адметнасцю  літаратурных твораў, асаблівасцямі  індывідуальнага стылю канкрэтнага  пісьменніка. Паспяховаму фарміраванню ў школьнікаў вымаўленчых навыкаў  значна дапамагае зладжаная, мэтанакіраваная  работа ў гэтым кірунку як на ўроках мовы, так і на ўроках літаратуры. Калі першапачатковую інфармацыю аб нормах літаратурнага вымаўлення і  інтанацыйнай выразнасці мовы дзеці  атрымліваюць пры вывучэнні фанетыкі, марфалогіі, сінтаксісу, то далейшае развіццёі  ўдасканаленне набытых артыкуляцыйных , фанетыка-арфаэпічных, акцэнтуацыйных, інтанацыйных уменняў і навыкаў  ажыццяўляецца на ўроках літаратуры ў час чытання мастацкага твора, пераказаў, гутарак па прачытанаму [ 10, с. 13-14 ].

Падрыхтоўка да выразнага  чытання пачынаецца з першага  знаёмства з творам, калі настаўнік  на ўступных занятках або ў час  папярэдняй гутаркі падводзіць вучняў да правільнага яго ўспрымання, імкнецца абудзіць цікавасць і да мастацкага тэксту і да яго аўтара. Завяршаецца  гэта падрыхтоўка звычайна тым, што  выканаўца выразна чытае прааналізаваны тэкст, выступаючы ў якасці пасрэдніка паміж пісьменнікам (аўтарам) і слухачамі [ 10, с. 16 ].

Метад выразнага чытання  прымяняецца на ўсіх этапах вывучэння  мастацкага твора. Да яго звяртаюцца і настаўнік і вучні. Канкрэтнае праяўленне гэты метад знаходзіць у  шматлікіх прыёмах. Адзін з гэтых  прыёмаў – чытанне настаўніка, якое з’яўляецца ўзорам для вучняў. Найчасцей з творам школьнікаў знаёміць менавіта настаўнік. Важна, каб сустрэча вучняў з мастацкім словам была ўражлівай, запамінальнай. Настаўнік павінен  увесці іх у свет, створаны пісьменнікам. Не менш важнае значэнне на ўроках літаратуры мае чытанне вучняў. Культура чытання  школьнікаў з’яўляецца паказчыкам іх літаратурнага развіцця, жыццёва  неабходным уменнем, а таксама способам вывучэння літаратуры. Асабліва часта  чытанне вучняў прымяняецца пры  аналізе твора. Каб ажывіць яго  ў памяці, настаўнік прапануе прачытаць радок, страфу, эпізод, сцэну. Чытанне заўсёды мае ацэначны характар. У ім выяўляецца разуменне твора вучнем. Таму асабліва вялікая роля надаецца гэтаму прыёму на заключных занятках. Чытанне ў гэтым выпадку з‘яўляецца паказчыкам, як вучні асэнсавалі мастацкі твор [ 6, с. 68 - 69].

Такім чынам, вывучэнне мастацкай  літаратуры немагчыма без чытання. Таму метад выразнага чытання  адносіцца да найбольш спецыфічных  метадаў выкладання мастацкага слова  ў школе. Выразнае чытанне ўсяго  твора або ўрыўка заўсёды ўражлівае  вучняў, моцна ўплывае на іх пачуцці, выклікае пэўную чытацкую рэакцыю. Пры  выразным чытанні школьнікі ўслухоўваюцца  ў кожнае слова, кожную фразу, яе рытміку  і мелодыю [ 6, с. 68 ].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. Набыццё інтанацыйных навыкаў.

Вялікую ролю пры выхаванні  культуры выказвання пры вывучэнні  твораў на памяць набывае работа над  развіццём інтанацыйных навыкаў. Звесткі  аб інтанацыі, набытыя ў пачатковай школе, удакладняюцца, паглыбляюцца на ўроках мовы пры вывучэнні сінтаксісу, калі школьнікі знаёмяцца з такімі відамі сказаў, як апавядальныя, пабуджальныя, клічныя, авалодваюць уменнем правільна  іх чытаць, вымаўляць і пісаць.

Найбольш эфектыўнымі  прыёмамі  развіцця  інтанацыйных  навыкаў  на  ўроках  літаратуры  з’яўляецца  інтанацыйная  характарыстыка  асобных   частак  тэксту: апісанне іх мелодыкі, вызначэнне месца паўз, лагічных націскаў, экспрэсіўных сродкаў  выразнасці, выкарыстанне фонахрэстаматый  і інш. Так, напрыклад, перад выразным чытаннем казкі М. Багдановіча “Музыка”адзначаецца, што, каб правільна акрэсліць  яе  інтанацыйны малюнак, неабходна  ўважліва ўчытацца ў тэкст, зразумець, якім настроем ён напоўнены. Пачатак  казкі пажадана паслухаць у выкананні  майстроў мастацкага слова, гэта дапамагае  вызначыць на слых асноўны тон  чытання, звярнуць увагу не толькі на змест, але і на сродкі інтанацыйнай выразнасці, якія ствараюць пэўны  настрой… Перад намі ўзор яснага, вобразнага чытання, яно захапляе глыбінёй зместу, выразнасцю формы, пачуццём спачування да лёсу народнага музыкі. Вучні  адчуваюць гэта. Відавочна, што адметнасць інтанавання тэксту  звязана з  яго жанравай спецыфікай, мэтай і  прызначэннем твора, з настроем самога чытальніка.

 Настаўнік яшчэ раз  нагадвае вучням, што для правільнага  інтанацыйнага афармлення твора  пры яго чытанні варта вызначыць  ідэю выказвання, яго мэту, зразумець,  для чаго будзе чытацца твор, чым павінен усхваляваць слухачоў. Толькі пры гэтай умове тон  вучнёўскага чытання будзе адпавядаць  зместу выказвання ўцэлым і  кожнай яго асобнай частцы. У  дачыненні да казкі “Музыка”  ён будзе стрыманым і спакойным  (для яе пачатку), сумным і мінорным (для другой часткі), суровым і строгім (для трэцяй), аптымістычным – для заключных радкоў. Такому інтанацыйнаму афармленню тэксту, перадачы аўтарскага настрою дапамагае практычная работа вучняў на кожным з урокаў мовы і літаратуры па авалоданню імі навыкамі выразнага чытання (у дадзеным выпадку навыкамі інтанавання апавядальнага тэксту). Скажам, навыкі інтанавання пабуджальных і пытальных сказаў, набытыя на ўроках мовы (граматыкі і правапісу), замацоўваюцца на ўроках літаратуры пры вывучэнні паэтычных твораў, у якіх закладзены надзвычай вялікія магчымасці развіцця мовы вучняў сродкамі выразнага чытання. Пры знаёмстве з імі высвятляецца, на якіх словах у пытальных сказах павышаецца голас і чаму ( на тых, якія нясуць у творы галоўную сэнсавую нагрузку); якія характэрныя рысы інтанавання пытальных сказаў у беларускай мове (павышэнне голасу на тым слове, з якім звязаны сэнс пытання); у чым выяўляецца асаблівасць інтанавання клічных сказаў (яны вымаўляюцца больш павышаным і эмацыянальным тонам) [ 10, с. 17 – 19 ].

Такім чынам, інтанацыя дапамагае  вучням зразумець твор, яго асноўную думку, ідэю, настрой.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. Прымяненне тэхнічных сродкаў навучання пры вывучэнні вершаў на памяць.

Тэхнічныя сродкі навучання  даюць магчымасць прымяняць праслухоўванне чытання артыстаў, што дапамагае  зрабіць выкладанне літаратуры больш  цікавым, а ўрокі – эмацыянальнымі. Настаўнік можа пазнаёміць вучняў з  выдатнымі выканаўцамі твораў беларускай літаратуры, чытанне якіх з’яўляецца ўзорам гэтага віду творчай дзейнасці. Такі прыём немэтазгодна выкарыстоўваць пры знаёмстве вучняў з творам. Настаўнік павінен помніць, Ўто  прафесіянальны чытальнік можа не толькі падзяляць думку пісьменніка, але  і палемізаваць з ім. Пры слуханні пласцінкі ці магнітафоннага запісу няма непасрэднага кантакту вучняў з  выканаўцам, як, напрыклад, на канцэрце, калі яго можна не толькі чуць, але  і бачыць, заўважвючы пры гэтым  найтанчэйшыя нюансы настрою, пачуццяў, што дапамагаюць перадаць міміка, жэсты. Ёсць і іншыя прычыны, па якіх немэтазгодна выкарыстоўваць тэхнічныя  сродкі для знаёмства з творам. Глыбіня ўспрымання мастацтва, асабліва лірыкі, залежыць ад эмацыянальнай  падрыхтоўкі, настроенасці класа. Няякасны запіс на магнітнай стужцы ці якія-небудзь  іншыя тэхнічныя непаладкі могуць разбурыць настрой, неабходны для  ўспрымання мастацкага твора. Чытанне  артыста лепш выкарыстаць на заключным  этапе вывучэння твора, калі ў  вучняў склалася ўласнае ўяўленне пра  яго ідэйны змест [ 6, с. 68 - 70 ].

Прымяненне тэхнічных  сродкаў пры вывучэнні твораў на памяць павінна быць прадумана  настаўнікам.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. “Тое, што вывучана на памяць, складае самы сталы здабытак вучня” (Я. Колас).

Прыёмам чытання часам  называюць і завучванне на памяць. Яно спрыяе павышэнню агульнага  інтэлектуальнага развіцця школьніка, культуры яго мовы, служыць выхаванню  волі, цярплівасці, настойлівасці. Завучваць  твор на памяць можна толькі тады, калі вучань добра асэнсаваў яго і  навучыўся выразна чытаць. Выразнае чытанне здымае аднастайнасць і  нуду, непазбежныя пры механічным паўтарэнні. Лепш завучваць мастацкі твор за некалькі прыёмаў, але не больш  як за тры. Настаўнік павінен выхаваць у школьнікаў зацікаўленасць у трывалым веданні завучаных на памяць твораў, для чаго неабходна праводзіць сістэматычную  праверку, дабівацца, каб яны (цалкам ці ва ўрыўках) уключаліся ў вусныя адказы, у сачыненні [ 6, с. 70 ].

          Асабліва  карпатлівай   павінна   быць  работа   над    выразным    чытаннем   тэкстаў,  якія  прадугледжаны   праграмай  для  завучвання  на памяць . “ Нішто так   не дапамагае  ўзбагачэнню   мовы  дзяцей   новым  запасам  слоў ,  -  пісаў Якуб Колас, - як завучванне на памяць.  Тое,  што вывучана  на  памяць ,  складае   самы  сталы  здабытак  вучня”.

Методыка прапануе два  шляхі завучвання на памяць: пры  першым твор разбіваецца на часткі з вызначэннем іх партытуры чытання (такая падрыхтоўка садзейнічае  хуткаму запамінанню) ; пры другім – тэкст завучваецца адразу цалкам, ад пачатку да канца. Выбар аднаго з гэтых шляхоў залежыць ад асабістых  схільнасцей вучняў, тыпу іх памяці. Можна прымяняць і камбінаваны  метад запамінання, калі спачатку тэкст  завучваецца па частках, а потым  паўтараецца поўнасцю. Але ў любым  выпадку пачынаць завучванне на памяць можна толькі тады, калі твор прааналізаваны, акрэслена пазіцыя  герояў, , іх псіхалогія, звышзадача і прыватныя выканаўчыя задачы. Безумоўна, многае залежыць ад таго, як валодае майстэрствам выразнага чытання сам настаўнік. Вядомы метадыст М. А. Рыбнікава пісала: “Як толькі з’яўляецца мажлівасць, славеснік павінен чытаць вершы на памяць; даючы школьнікам завучваць… настаўнік не павінен вызваляць сябе ад гэтага… На клас робіць выключнае ўражанне,  калі  новы верш даходзіць да слыху  з  вуснаў настаўніка, а не з кнігі” [ 10,  с. 19 – 20 ].

 

 

 

 

  1. Псіхалагічныя і метадычныя асаблівасці пры вывучэнні вершаў на памяць.

З малых гадоў, яшчэ ў дзіцячым садку або дома, у сям’і дзіця  раскрывае сабе таямніцы слоў, якія яно чуе. Слухаючы слова, яно звязвае  яго з пэўнай рэччу (стол, лыжка, ложак  і падушка)  і маці за сняданне, пачынае паўтараць: “стол” і “лыжка”, а кладучыся ў пасцель –  “ложак” і “падушка”. І гэта навечна, на ўвесь час жыцця чалавека, на ўвесь яго век [ 14, с. 8 ].

Псіхолагамі ўстаноўлена, што  перыяд развіцця паняційнага мыслення (засваенне паняццяў і іх выкарыстанне ў працэсе маўлення) прыпадае на першыя 10 гадоў жыцця чалавека. “Менавіта  ў гэты перыяд, - лічыць М. Г. Яленсці, - разумовая дзейнасць дзіцяці  звязана з адлюстраваннем істотных уласцівасцей прадметаў, з’яў – фарміраваннем  і засваеннем паняццяў”. На першых узроставых ступенях дзіця валодае  сістэмай жыццёвых паняццяў, якія набывае  ў працэсе практычнай дзейнасці. Іакія паняцці складаюцца з эмацыянальна-вобразных, наглядных сувязей. Дзіця ўяўляе сутнасць паняццяў практычна: слова  выклікае ў яго вобраз сітуацыі, у якой яно сутыкнулася з названым прадметам, дзеяннем, прыметай.

У працэсе  школьнага навучання  паняцці, што склаліся ў раннім дзяцінстве несвядома (Л. С. Выгоцкі называў  іх спантаннымі, бо яны фарміруюцца  па-за працэсам, спецыяльна накіраваным  на авалоданне імі), трансфармуюцца, змяняюць сваю структуру. У паняцце ўключаюцца і такія якасці прадметаў, якія непасрэдна не ўспрымаюцца. Такім чынам, школьнік узнімаецца да слоўна-лагічнага мыслення на ўзроўні паняццяў. Як вядома, паняцце  фарміруе аснову лексічнага значэння слова – яго прадметна-паняційны  змест. Таму пры навучанні роднай мове неабходна дабівацца, каб кожнае слова засвойвалася школьнікамі  як паняцце ва ўласцівай яму ступені  абагульнення. Засваенне слова як паняцця садзейнічае інтэнсіўнаму назапашванню слоўніка, што, на думку Л. П. Падгайскага, з’яўляецца “асновай інтэлектуальнага развіцця дзіцяці, бо звязана з узбагачэннем яго мыслення ўяўленнямі шляхам непасрэдных назіранняў за навакольнай рэчаіснасцю і за словам у кантэксце”. Значыць, багаты лексікон служыць важным паказчыкам разумовага развіцця дзіцяці.

Узбагачэнне слоўнікавага запасу ўяўляе складаны працэс, галоўнае ў  ім – выхаванне ў вучняў цікавасці  да семантыкі слова, да актывізацыі  яго ў маўленні. Паспяховаму ўзбагачэнню  слоўніка садзейнічае сістэматычнае  і паслядоўнае правядзенне мэтанакіраваных  лексічных заняткаў, змест якіх залежыць ад характару лексічнага матэрыялу, падрыхтаванасці класа, а таксама  ад тых мэт і задач, што ставіць  перад сабой настаўнік у кожным канкрэтным выпадку [ 5, с. 4 – 5 ].

Выхаванцы дзіцячага садка  з задавальненнем завучваюць вершы  на памяць, рыхтуючыся да святочных  ранішнікаў, адкрытых заняткаў, выступленняў перад бацькамі. На жаль , у школе  гэта жаданне паступова гасне.

Информация о работе Методыка вывучэння литаратурных творау на памяць