Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Декабря 2013 в 20:01, контрольная работа
Прызначэнне методыкі навучання – максімальна ўлічваць агульнакультурную, гуманістычна-эстэтычную спецыфіку літаратуры, яе ролю ў навучанні і выхаванні асобы. Урокі літаратуры павінны быць урокамі духоўнай культуры – грамадскай, маральнай, мастацкай, урокамі культуры мыслення, выхавання пачуццяў, волі, эстэтыкі чалавечай душы. Толькі на гэтай гуманітарнай, агульнакультурнай аснове можа быць па-сапраўднаму павышана якасць літаратурнага навучання і забяспечана цэласная сістэма літаратурнай адукацыі і эстэтычнага выхавання [ 4, с. 6 ].
УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………….. 3 с.
АСНОЎНАЯ ЧАСТКА……………………………………………………………………….. 5 с.
Паняцце пра метад і прыём…………………………………………… 5 с.
Выхаванне маўленчай культуры вучняў пры завучванні
вершаў на памяць……………………………………………………….. 7 с.
Выразнае чытанне як адзін з асноўных прыёмаў пры
завучванні вершаў на памяць…………………………………………… 9 с.
Набыццё інтанацыйных навыкаў……………………………………… 12 с.
Прымяненне тэхнічных сродкаў навучання пры
вывучэнні вершаў на памяць…………………………………………… 14 с.
“Тое, што вывучана на памяць, складае самы сталы
здабытак вучня”………………………………………………………… 15 с.
Псіхалагічныя і метадычныя асаблівасці пры вывучэнні
вершаў на памяць……………………………………………………… 16 с.
Слоўнае маляванне як неабходны прыём пры завучванні
вершаў на памяць……………………………………………………… 21 с.
Роля тропаў як стваральнікаў тэкстаў………………………………. 25 с.
Роля лагічных націскаў і паўз пры
чытанні вершаў на памяць……………………………………………… 26 с.
ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………………. 27 с.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ………………………
Чаму ж далёка не ўсім пачаткоўцам падабаецца завучваць вершы на памяць?
Галоўная, на нашу думку, прычына – непрадуманы падбор вершаваных твораў для завучвання. У чытанках для пачатковай школы, безумоўна, павінна быць сабрана ўсё лепшае са створанага на працягу стагоддзяў у беларускай літаратуры, ва ўсёй паўнаце – наколькі гэта магчыма – прадстаўлена класічная літаратура для дзяцей.
Класічная літаратура
– з’ява яскравая, непаўторная,
у якой кожнае пакаленне не
перастае адкрываць новыя
Існуючыя падручнікі для пачатковых укласаў, на жаль, ігнаруюць многія ўзорныя класічныя творы, што адпавядаюць узроставым магчымасцям дзяцей, не прапануюць для іх вывучэння.
Сярод іншых прычын, па якіх вучні пачатковых класаў не любяць завучваць вершы, можна назваць наступныя:
Каб завучванне верша не стала для дзіцяці пакутаю, яго трэба пачынаць у класе, даўшы адпаведную ўстаноўку ў самым пачатку ўрока. Не будзе памылкаю сказаць, што першаснае ўспрыманне верша са слоў настаўніка – гэта і ёсць пачатак завучвання, якое дзеці працягваюць, не ўсведамляючы таго, і пры аналізе, суправаджаючы яго выразным чытаннем, а таксама на іншых этапах урока. Пэўны час на завучванне спецыяльна адводзіцца на апошнім этапе ўрока. Добра, калі вучні, якія валодаюць дасканалай зрокавай і слыхавой памяццю, тут жа атрымаюць вышэйшую адзнаку. (Засяродзім увагу на тым, што настаўнік павінен у роўнай меры абапірацца як на зрокавую, так і на гукавую (слыхавую) памяць дзяцей, бо гэтыя два віды памяці развіты ў іх па-рознаму.)
Завучванне на памяць адбываецца ў парадку створаных у вершы воьразаў. Спачатку завучваецца і ўзнаўляецца па памяці адзін такі вобраз-малюнак, а пасля – другі. Далей аб’ядноўваюцца першы і другі. Да першых двух вобразаў-малюнкаў даецца завучаны на памяць трэці. І гэтак да канца верша. Абазначаны падыход спрыяе таму, што дзеці, чытаючы на памяць, на павінны прыпамінаць кожны раз пачатковыя словы кожнай наступнай страфы. Дома таксама не рэкамендуецца завучваць верш у адзін прыём.
Падтрымліваць цікавасць
да лірычных вершаў, падахвочваць дзяцей
да завучвання на памяць заклікана
метадычна правільна
Адна з галоўных метадычных умоў праверкі завучанага заключаецца ў наступным: за няведанне верша на памяць нельга караць. Дрэнная адзнака – вялікая бяда для дзіцяці. Па нашаму перакананню, настаўнік малодшых класаў павінен карыстацца ўсяго толькі верхняю часткаю дзесяцібальнай шкалы. У свой час В. А. Сухамлінскі пісаў, што адмоўная адзнака – гэта тонкі інструмент, які ў мудрага і вопытнага настаўніка заўсёды ў запасе. Аде настаўнік гэтым інструментам ніколі не карыстаецца. Адзнака за вывучаны на памяць верш, як ніякая іншая, павінна надаваць аптымізму, стымуляваць імкненне да спасціжэння слоўнага мастацтва. Нават вучні, якія па самых розных прычынах не могуць атрымаць найвышэйшы бал за іншыя віды вучэбнай дзейнасці, здольныя атрымаць яго за бездакорна прачытаны на памяць верш. Для малодшых школьнікаў гэты стымул даволі важны. Таму, думаецца, ёсць сэнс у пачатковых класах пры ацэнцы завучанага на памяць верша поўнасцю выключыць адзнакі “0”, “1”, “2”, “3”, “4”, “5”, магчыма, нават “6” і “7”. Калі і трэба каго вініваціць за няведанне вучнем верша на памяць, то гэта настаўніка.
Некаторыя педагогі пры праверцы завучанага імкнуцца ў самым пачатку ўрока выклікаць лепшых вучняў у надзеі, што тыя створаць адпаведную атмасферу (прынамсі, гэта куды лепей, чым выклікаць дзяцей па класнаму спмску.) Але іншым разам гэтыя вучні атрымліваюць заніжаную адзнаку, бо настаўнік знарок дэманструе псеўдааб’ектыўнасць. Такая адзнака з’яўляецца карай для найбольш старанных дзяцей.
Праверка завучанага праводзіцца на розных (падкрэслім гэта) уроках па тэме да таго часу, пакуль усе вучні не прачытаюць верш на памяць. Адзнакі для прастаты кантролю, лепш выставіць у адну графу.
Прапанаваны падыход да арганізацыі навучання дзяцей завучванню вершаў і праверкі можна лічыць рацыянальнымі па наступных прычынах:
Пры такім падыходзе дзеці будуць з нецярпеннем чакаць кожнай новай сустрэчы з вершам. Завучванне верша на памяць будзе не карай, а прыемным заняткам.
У сваёй працы ( і неабавязкова на ўроках літаратурнага чытання ) настаўнік можа і павінен, акрамя твораў, што трывала ўвайшлі ў дзіцячыя чытанкі, выкарыстоўваюць займальныя і гумарыстычныя вершы, вершы-жарты, вясёлыя двух-чатырохрадкоўі з тым, каб праз рытм і рыфму міжвольна запаміналі новыя словы, замацоўцоўвалі граматычныя і арфаэпічныя нормы. Лічым, што падобны падыход не пойдзе на шкоду высокай паэзіі. Усё ж неабходна, каб і тут настаўнік меў густ, не браў першае, што трапляецца ў рукі, асцерагаўсы непрафесійна зладжаных, самаробных рыфмаванак, якіх яшчэ нямала ў метадычным друку (асабліва ў сцэнарыях дзіцячых свят і выхаваўчых мерапрыемстваў). Як паказала практыка, вучні з задавальненнем запамінаюць на слых вершаваныя радкі Н. Галіноўскай, І. Бурсава, М. Чарняўскага,В. Гардзея, І. Муравейкі, М. Маляўкі, С. Шах, С. Беставай, В. Жуковіча, У. Паўлава, У. Мацвеенкі, іншых сучасных паэтаў.
Несумненна, нельга ўявіць сучаснага адукаванага чалавека, які не трымае ў памяці шэдэўраў нацыянальнай лірыкі, не звяртаецца да іх у хвіліны радасці і смутку ў розныя перыяды жыцця, знаходзячы ў вершываных радках крыніцу натхнення, сродак духоўнага ачышчэння і самаўдасканалення. Так ён узбагачае ў цяперашнім мітуслівым свеце сваё паўсядзённае жыццё.
Узнаўленне верша па памяці – унутраная духоўная праца. Разуменне гэтага прыходзіць з узростам. Задача настаўніка пачатковых класаў – захапіць дзяцей лірыкай і прыгажосцю мастацкага слова ў такой меры, каб абудзіць жаданне вучыць вершы на памяць [ 11, с. 15 – 16 ].
Методыка прапануе два шляхі завучвання на памяць: пры першым твор разбіваецца на часткі з вызначэннем у іх партытуры чытання (такая падрыхтоўка садзейчае хуткаму запамінанню); пры другім – твор завучваецца адразу цалкам. Выбар аднаго з гэтых шляхоў залежыь ад асабістых схільнасцей вучняў, тыпу іх памяці. Пачынаць завучванне можна толькі тады, калі твор прааналізаваны, акрэслена пазіцыя герояў. Безумоўна, многае залежыць ад таго, як валодае майстэрствам выразнага чытання сам настаўнік. Пры гэтым надзвычай важна, каб дзеці зразумелі, якое значэнне для лакладнага данясення думкі твора маюць паўзы, націскі, тэмп чытання. Таму зыходным момантам работы па завучванню вершаў на памяць з’яўляецца выразнае чытанне настаўніка – чытанне, ўзорнае для вучняў.
Неабходна, каб вучні з задавальненнем чыталі вершы, шмат іх ведалі на памяць. А слухаючы паэтычныя радкі, навучыліся не толькі разважаць пра іх, але ў першую чаргу атрымліваць асалоду ад сустрэчы з вершаваным творам. І паўторнае выразнае чытанне вершаваных твораў, іх шматразовае перачытванне – абавязковы прыём рэалізацыі метаду чытання-завучвання, агульны і для сямігадовых дзяцей, і для шасцігодак.Аднак для вучняў шасці гадоў галоўным пры ўспрыманні і завучванні вершаў з’яўляецца апора на слова з канкрэтным значэннем, якое з’яўляецца асновай для вобразнага ўспрымання эмацыянальнай і змястоўнай сутнасці верша. Гэту ўласцівасць у працэсе ўспрымання і завучвання вершаў настаўнік і стараецца замацаваць.
Галоўныя прыёмы работы з шасцігодкамі – завучванне верша з голасу настаўніка, аднаўленне вершаванага твора з апорай на памяць. Сутнасць работы заключаецца ў тым, каб сфарміраваць уменне дзяцей разгледзець за словамі карціны і вобразы, прывучыць іх, напружваючы ўяўленне і фантазію, аднаўляць пачуццёва-канкрэтную аснову слоў, каб убачыць прачытанае як быццам наяве, без цяжкасцей не толькі назваць тэму любога эпізоду ці сітуацыі, але і ўявіць дэталі кожнага аб’екта і іх апісанне6 колер, форму, прыкметы.
Метадычны прыём, які забяспачвае дасягненне гэтай мэты , - слоўнае маляванне. Навучанне шасціголак слоўнаму маляванню патрабуе ад настаўніка спецыяльнай падрыхтоўкі і абсталявання. А пачатак работы заўсёды аднолькавы: праслухаўшы, а потым і прачытаўшы твор, дзеці адразу гавораць аб тым, каго або што можна намаляваць, але без дапамогі настаўніка яшчэ не могуць угадаць дэталі прачытанага.
Слоўнаму маляванню дзяцей трэба вучыць. Пакажам на прыкладзе, як вядзецца такая работа на ўроку.
Верш Якуба Коласа “Каток”.
Настаўнік паказвае цацачнага коціка:
- Хто гэта? У каго дома ёсць коцік? Апішыце свайго коціка. Які ён?
- А зараз я прачытаю верш Я. Коласа “Каток”. У ім таксама расказваецца пра коціка. Паслухайце, як апісвае катка аўтар.
2. Чытанне верша настаўнікам.
3. Паўторнае чытанне.
- А цяпер праслухайце верш яшчэ раз і пастарайцеся ўявіць тое, аб чым я вам чытаю.
4. Слоўнае маляванне.
Настаўнік прапануе намаляваць катка з верша. На дошцы вывешваецца ліст белай паперы.
Апісваючы катка, настаўнік замяняе белы ліст паперы на ліст з контурным малюнкам коціка.
Настаўнік замяняе контурную выяву катка каляровай. Расплюўчыўшы вочы, дзеці заміраюць ад нечаканасці: на дошцы вісіць малюнак, які яны намаляваці словамі, бачылі ў думках.
Настаўнік працягвае работу,
і праз 2-3 такіх заняткаў творчае
ўяўленне вучняў 6 - 7 гадоў
разаўецца настолькі, што будзе
патрабаваць матэрыяльнага
Для вучняў 6-7 гадоў
прыём слоўнага малявання
Своеасаблівыя і ўласцівыя толькі сістэме навучання з шасці гадоў на падрыхтоўчым этапе ўрокі, дзе дзеці слухаюць і развучваюць вершаваныя песенькі-забаўлянкі, лічылкі.
Информация о работе Методыка вывучэння литаратурных творау на памяць