Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Апреля 2014 в 23:59, аттестационная работа
Асноўныя патрабаванні наступныя:
1. Правяраецца і ацэньваецца якасць засваення праграмнага матэрыялу;
2. У школах прынята адзіная сістэма ацэнкі ведаў вучняў, неабходнасць
якой вызначаецца адзінымі дзяржаўнымі праграмамі. У наш час у краіне
прынята 10-ці бальная сістэма адзнак;
3. Кантроль за ведамі павінен быць сістэматычны і пастаянны;
4. Праверка і ацэнка ведаў павінны садзейнічаць развіццю разумовых здольнасцей вучняў, выхаванню маральных і валявых якасцей, якія звязаны з пераадоленнем цяжкасцей у вучобе; захаванню здароўя дзіцяці.
5. Пры ацэнцы вынікаў вучэбнай дзейнасці школьнікаў неабходна ўлічваць этап засваення адпаведнага вучэбнага матэрыялу.
Уступ…………………………………………………………………………….3
Глава 1. Роля і месца кантролю ў вучэбным працэсе…………………………..9
1.1 Класіфікацыя метадаў і прыёмаў навучання … ………………………...9
1.2 Метады вуснага кантролю 12
1.3 Метады пісьмовага кантролю …………………………………………….16
Глава 2. Рэалізацыя прынцыпаў пераемнасці паміж ступенямі навучання пры ажыццяўленні кантролю на ўроках беларускай мовы ў 5 класе……………...23
2.1 Формы і метады правядзення бягучага кантролю ведаў………………….23
2.2 Асаблівасці арганізацыі тэматычнага кантролю пры вывучэнні беларускай мовы ў 5 класе ....................................................................................33
Заключэнне……………………………………………………………………….36
Спіс выкарыстанай літаратуры …………………………………………………39
Дадаткі……………………………………………………………………………41
На "фестывалі" ведаў ацэньваюцца ўсе вучні па суме набраных адзнак на працягу ўрока. Адзнакі выстаўляе журы ў канцы ўрока.
Заключэнне
Здароўезберажэнне дзяцей у значнай меры залежыць ад арганізацыі вучэбнага працэсу. Асноўнай структурнай адзінкай вучэбнай работы з'яўляецца ўрок, ад пабудовы якога залежыць функцыянальны стан школьнікаў ў працэсе вучэбнай дзейнасці.
Кожны настаўнік павінен памятаць, што кантроль - не канстатацыя факта ведання або няведання вучэбнага матэрыялу, а высвятленне прычын існуючых прабелаў у ведах і прыняцце мер па іх ліквідацыі. Гэта, пажадана, каб разумелі і вучні. Дзіця ў кантралюемай прасторы адчувае сябе ўпэўнена пры дзвюх умовах: любоў і кантроль.
Важна, каб настаўнік, які будзе працаваць у 5 класе. ужо ў красавіку- маі (а яшчэ лепш на працягу года) пачаў знаёмства са сваімі будучымі вучнямі: наведаў урокі па мове ў 4 класе. Гэта дасць магчымасць не толькі ўбачыць, якія прыёмы, формы і метады выкарыстоўвае на ўроку настаўнік пачатковых класаў, як ажыццяўляе кантроль, але і дапаможа выявіць індывідуальныя рысы характару вучняў, іх актыўнасць на ўроку, тэмп працы.
Я думаю, пры такім падыходзе да арганізацыі вучэбнага працэсу ў 5 класе, а менавіта да арганізацыі праверкі і ацэнкі ведаў, уменняў і навыкаў вучняў кожным настаўнікам, стане значна меншай колькасць вучняў, якія будуць адчуваць страх у сітуацыі праверкі ведаў.
На працягу навучальнага года педагогам-псіхолагам школы працягвалася вывучэнне ўзроўню адаптацыі вучняў па названых вышэй дыягнастычных методыках. Неабходна адзначыць, што па выніках тэсту школьнай трывожнасці Філіпса, можна зрабіць вывад, што сістэматычны, мэтанакіраваны і прадуманы кантроль у спалучэнні з любоўю да дзяцей прыносіць станоўчыя вынікі:
Галоунае, што неабходна
помниць кожнаму настаунику, што
кожны вучань – асоба. И мы
абавязаны паважаць яго правы.
Вось некальки парад, якия, на
мой погляд, дапамогуць знизиць
ситуацию страху перад
Ніколі не параўноўвайце дзяцей. (Дзеці як матылькі, кожны з якіх лятае на сваёй вышыні, і кожны палётпрыгожы). [7]
Спіс выкарыстанай літаратуры
Дадатак 1
Тэма: "Сінтаксіс і пунктуацыя"
№ урока |
Тэма |
Віды кантролю | |
15 |
Паўтарэнне вывучанага ў пачатковай школе |
Тэст, франтальнае апытванне | |
16 |
Словазлучэнне |
Падбор прыкладаў, вусны моўны разбор | |
17 |
Галоўнае і залежнае словы ў словазлучэнні |
Лінгвістычны дыктант, тэст | |
19 |
Сказ як адзінка маўлення |
Тэст, ушчыльненае апытванне | |
20-21 |
Віды сказаў па мэце выказвання і інтанацыя |
Вусны моўны разбор, ушчыльненае апытванне | |
22 |
Будова сказа. Галоўныя члены сказа. Неразвітыя сказы |
Вусны падбор прыкладаў; Ушчыльненае апытванне; выбарачны дыктант | |
23-25 |
Даданыя члены сказа. Развітыя сказы. |
Графічны кантроль, вусны моўны разбор, тэст, творчы дыктант | |
26 |
Кантрольны дыктант з граматычным заданнем | ||
28 |
Сказы з аднароднымі членамі. |
Падбор прыкладаў; выбарачны пераклад тэксту | |
29 |
Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамi |
Графічны кантроль, тэставы кантроль | |
30-31 |
Сказы са звароткамі, інтанаванне ў тэксце, знакі прыпынку |
Пераклад тэксту, падбор прыкладаў |
32-33 |
Складаныя сказы з двума галоўнымі членамі ў кожнай частцы |
Тэст, творчы дыктант, ушчыльненае апытванне, графічны кантроль | |
34-35 |
Простая мова. Інтанаванне і афармленне на пісьме |
Графічны дыктант, лінгвістычны дыктант, | |
36 |
Дыялог. Запіс дыялога |
Падбор прыкладаў для ілюстрацыі пэўнага матэрыялу | |
38 |
Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле |
Залік | |
39 |
Кантрольны дыктант з граматычным заданнем | ||
40 |
Рэзервовы урок |
Дадатак 2
Тэставае заданне па тэме: "Паўтарэнне вывучанага ў чацвёртым класе"
1.Падкрэсліце назоўнікі, якія адказваюць на пытанне хто?
Слон, певень, паліца, патыліца, смак, крэйда, тата, матыль, дуб, ветрык
2.Якія з прыведзеных назоўнікаў ужыты ў множным ліку? Падручнікі, сшытак, вераб'і, здароўе, кроў, крыві, вераб'ём, аб падручніку, сшыткамі
3.Што абазначае прыметнік?
Прымету прадмета, прымету дзеяння, прымету прыметы
4.У якім часе стаіць дзеяслоў, штоо абазначае дзеянне, якое адбылося? У прошлым, у цяперашнім, у будучым
5.Да якой часціны мовы адносяцца словы: бег, плаванне, тэмп, імгненне? Назоўнік, прыметнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе
6.Да якой часціны мовы ставяцца пытанні дзе? як? куды? адкуль? Назоўнік, прыметнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе
7.Як называюцца словы, якія не называюць, а толькі ўказваюць на прадметы ці асоб?
Назоўнік, прыметнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе
8.Якая літара гука не абазначае?
9.Як называюцца некалькі сказаў, якія аб'ядноўваюцца паміж сабой па сэнсе?
Тэкст, сказ, тэма, асноўная думка тэксту
10.Прачытайце тэкст. Падзяліце яго на часткі. Вызначце абзацы. Спішыце. Падкрэсліце дзейнік і выказнік ў кожным сказе.
Зайчыку было ўсяго тры дні ад нараджэння ён ляжаў пад густой ялінай маці толькі адзін раз пакарміла яго і пабегла шукаць спажыву надышоў вечар змоўклі спевы птушак пахаваліся пад лісце казяўкі халадала з захаду вецер гнаў чорную хмару шарачок захацеў есці толькі баяўся ён вылезці з-пад дрэва.
Дадатак 3
Тэма ўрока: "Галоўнае і залежнае словы ў словазлучэнні"
Праверка дамашняга задання. Ушчыльненае апытванне. Індывідуальная работа по картках:
Картка 1
Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Абазначце ў словазлучэннях галоўнае і залежнае словы.
Сп.. .ваць песню, аб цікав... легендзе, пайсці ў гр.. .бы, сонечн... раніцай, падняўся высока, на школьн... вечары, рыхту.. .мся да вечара.
Картка 2
Пастаўце пытанне ад галоўнага да залежнага слова ў словазлучэннях. Абазначце галоўнае слова.
Гараць ( ____) ціха, драмала (________ ) пад сонцам, домік (______) дачны, мільгануў (________) палахліва, ліпа (_________) пышнаверхая, золата (________) праменняў, промні (________) сонечныя.
Картка 3
Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Абазначце ў словазлучэннях галоўнае і залежнае словы.
Купалаўск... вершы, у глінян... пасудзе, на рачн... беразе, развучва.. .м ролі, урок впеваў, в.. .рнуўся з камандзіроўкі, вучуся ў школ...
Пабудуйце словазлучэнні з наступным значэннем:
Ля дошкі (2-4 чалавекі)
Картка 1
Складзіце з дадзеных слоў словазлучэнні. Абазначце ў іх галоўнае і залежнае словы.
Працаваць, на, завод; пішу, мел, ісці, па, лес; дзякаваць, матуля; даліна,
Складзіце з дадзеных слоў словазлучэнні. Абазначце ў іх галоўнае і залежнае словы.
Спяваць, песня; працуе, у, горад; прачытаць, у, кніга; расказваць, казка; вярнуўся, з, лагер.
Выпішыце толькі тыя спалучэнні слоў, якія з'яўляюцца словазлучэннямі
Адшумелі дажджы, роснымі лужамі, срэбны Нёман, дарога, пушыстыя воблака, сіні агурок, стаіць пад сасной, палі зелянеюць, дзяўчынка з доўгімі валасамі, хлопчык высокага росту, альховыя кусты, пах сосен, цягнуліся да зямлі, вясёлы і шчаслівы, восень ціхі.
Картка 4
Выпішыце толькі тыя спалучэнні слоў, якія з'яўляюцца словазлучэннямі
Хлопчык чытае. вясёлы хлопчык, дарункі лесу, радасць, пясчаны бераг, дуб і сасна, школа, новыя школа, будуецца школа, грыбны дождж, узыход сонца, бабуліны казку, спяваў звонка, зялёны востраў.
'Ціхае апытванне" па пытаннях (надрукаваны на картцы).
Лінгвістычны дыктант (закончы сказ) праводзіцца з усімі астатнімі вучнямі.
1. Слова, ад якога ставіцца пытанне, называецца ..........
2. Слова, да якога ставіцца пытанне, называецца ...........
3. Два ці некалькі слоў, звязаных па сэнсу і граматычна, называюцца ……..
4. Словазлучэннем не з'яўляюцца............
Дыдактычная гульня "Знайдзі лішняе" праводзіцца з вучнямі, якія раней справіліся з выкананнем задання.
Хлопчык чытае, вясёлы хлопчык, дарункі лесу, радасць, пясчаны бераг, новая школа, дуб і сасна, грыбны дождж, рашаем задачу, зялёны востраў, спяваў звонка, дзяўчынка, неба і зямля, на вячэрнім канцэрце, урок спеваў.
Тэст
(праводзіцца ў канцы урока)
1. Вызначце нумары: а ) сказаў, б) словазлучэнняў.
1 варыянт 2 варыянт
1 .на галінках дрэў 2.Наступіла лета. 3. не дачакаўся адказу 4. дзень светлы 5. глянуў увысь 6. полымя пажару 7. Грыміць трактар. 8. Яснее небасхіл. 9. прачытаная кніга 10. вельмі цікава |
1. Зіма наступіла. 2. дажджлівая восень 3. вясновымі днямі 4. прыйшлі вечарам 5. Расцвілі пралескі. 6. яркасвеціць 7. мокрая ад расы 8. вельмі цікава
|
Запішыце некалькі сказаў пра зімовы дзень. Выкарыстайце словазлучэнні:
Яркае сонца, пушыстыя сняжынкі , лёгкі мароз, бялюткія гурбы, мяккі снег, белыя бярозы, добры настрой.
3 дадзеных слоў складзіце сказы. Выдзеленыя словы змяняйце, як патрабуе сэнс.