Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Марта 2014 в 21:06, реферат
Пытанне, як выхаваць вучня ў сучасных умовах, калi ў грамадстве рашуча мяняецца спосаб жыцця, як пераадолець у асяроддзi падлеткаў страту патрыятызму, хвалюе педагогаў. Задача фармiравання грамадзянскай сталасцi школьнiкаў, пачуцця нацыянальнай самасвядомасцi, палiтычнай i маральнай адказнасцi нiколi не стаяла так востра як цяпер.
УВОДЗІНЫ_________________________________________________________3-5
ГЛАВА 1. ФАРМІРАВАННЕ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СТАЛАСЦІ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАУ _____________________________________________________6-21
1.1. Мэты і задачы грамадзянскага выхавання малодшых школьнікаў________6-9
1.2. Фарміраванне маральных паняццяў сродкамі беларускай народнай педагогікі_________________________________________________________10-14
1.3. Выхаванне беражлівых адносін да нацыянальнай моўнай культуры__________________________________________________________15-16
1.4. Патрыятычнае выхаванне малодшых школьнікаў сродкамі краязнаўства_______________________________________________________17-18
1.5. Арганізацыя пазакласнай работы па фарміраванню грамадзянскіх якасцей вучняў пачатковых класаў___________________________________________19-21
ГЛАВА 2. ВЫНАХОДНІЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ПА АБАГУЛЬНЕННЮ ПРАКТЫЧНАГА ВОПЫТА РАБОТЫ ________________________________22-75
2.1. Правядзенне мерапрыемстваў “З любоўю да роднага края”___________22-33
2.2. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына..."_______________________________________________34-54
2.3. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Памяць сэрца"__________55-64
2.4. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Гучы, роднае слова"______65-67
2.5. . Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Бедны той, хто не мае скарбаў вечных – скарбаў душы."____________________________________________68-78
ЗАКЛЮЧЭННЕ ______________________________________________________79
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ_________________________________80
На вячоркі запрашаю,
Песні, пляскі абацаю!
( гучыць фанаграма, дзеці пад музыку заходзяць у залу)
ГАСПАДЫНЯ: Я вельмі рада бачыць вас,
Усіх вітаю ў гэты час.
Хай ярка свеціць сонца вам,
Мы сёння рады ўсім гасцям!
( музыка гучыць цішэй)
ГАСПАДЫНЯ: Сядайце, дарагія госці,
Просім вашай міласці,
Каб вы пелі, елі,
Вясёленька сядзелі,
Добрыя думкі мелі,
Добрыя песні пелі.
Усім чэсць і хвала,
Каб бяседа была весела.
ДЗЕЦІ:
1 ХЛ. Прыбылі мы сёння ды да вас у госці.
2 ДЗ. Прынеслі ўсім вам радасць з весялосцю.
3 ХЛ. Рады мы заўсёды быць у вашай хаце.
4 дз. Каб добрага здароўя ўсім вам пажадаці.
ГАСПАДЫНЯ: Ой вы, госці дарагія! Добра, што сабраліся.
Патанцуем весялуху – вельмі пастараемся.
( усе дзеці танцуюць “Весялуху”)
ГАСПАДЫНЯ: А ці ведаеце вы, дзеці, прыпеўкі?
Я ўрокі ўсе зраблю,
Кніжкі ўсё чытаю,
Гультаёў я не люблю
Зходу іх пазнаю.
Эх ты – ясна галава
Колькі будзе 2*2?
Ён і гэтак, ён і так
А таблічка а ні як.
Ох і я, ох і я,
Што за масцярыца.
Шыла брату я штаны
Вышла рукавіца.
У мястэчку на базары
Хлопцы прадаюцца,
За капейку 40 штук
І то задаюцца.
Хлопцы, а дзе ж вашы прыпеўкі?
( хлопцы спяваюць)
Нашы дзеўкі ў люстэркі
Любяць выглядацца.
Лепей вывучыць урокі,
А не задавацца.
Дразнілкі:
ДЗЯЎЧЫНКІ:
Андрэй-верабей,
На падушцы сядзеў,
Усіх жаб пераеў,
Адну не даеў,
Жывот забалеў.
Сяргей-верабей,
На кані катаўся,
Рукі, ногі паламаў,
Без штаноў астаўся.
Хлопчыкі:
Ларыска – калыска,
Гладкая як міска.
Светка – канфетка,
Доўгая шкарпэтка.
Дзяўчынкі:
Віця, Віця, Віцеля,
З’еў карову і цяля.
ГАСПАДЫНЯ: Хопіць спрачацца. Як доўга чакалі мы гэтага часу, каб павесяліцца, пажартаваць.
І пазаймацца любімай справай.
Але без прыказкі – якая праца?
Дзеці! А якія прыказкі вы ведаеце?
Прыказкі:
ГАСПАДЫНЯ:А зараз за справу! Бачу і вы не ленуецеся, працуйце, а вам каб весялей было штосьці паведаю.
Гаспадыня расказвае казку …
( чуецца голас за дзвярмі. Гучыць песня “Кума мая, кумачка”)
МІКІТА: “Добры дзень, госці дарагія, кума мая даражэнькая”
Ду –ду-ду-ду-ду-ду,
Я зрабіў сабе дуду.
Ішоў я кругом света
Аж да пана лета.
Я да вас сюды прыйшоў
І сяброў сабе знайшоў.
Я, Мікіта, на дудзе іграю ліха. А ці ведаеце вы, дзеці, песню пра мяне?
Дудара?
ДЗЕЦІ: Ведаем!
( спяваюць песню “Як дударык зайграе”)
МІКІТА: Малайцы! Трохі паспявалі, а зараз паглядзім, хто ў нас спрытнейшы. Дзеці ці госці? Я скажу скарагаворку, а вы яе хутка паўторыце.
Дзецям:
Гасцям:
МІКІТА: Малайцы і зеці , і госці. Нешта вы засумавалі…
Ой,без дудкі, без дуды
Ходзяць ногі не туды.
Гэй, дзеці, выхадзіце.
Пра мяне гульню пачніце!
( гульня “Мікіта”; пасля гульні сядае з дзецьмі – працуе.)
З калідора чуецца6 “Міскі, талеркі, гаршкі, хусткі, цацкі”. З’яўляецца гандляр.
Гандляр: Панове! Калі ласка, даражэнькія! Сюды зірніце малосці.
Гузікі, пацеркі і стужкі!
Купляйце дзяўчынкі-падружкі!
Кашулі, спадніцы,
Рушнікі вышываныя.
Міскі, талеркі.
Гаршкі маляваныя!
Прыгожыя хусткі,
Хусткі для кабетак!
Лялькі, свясцёлкі,
Цацкі для дзетак!
Усё ўласнага вырабу. Кожнаму да патрэбы! Кожнаму да спадобы! Ну, як – пдабаецца? ( здзіўляюцца)
Гандляр: Адкуль гэтыя цудоўныя рэчы?
ГАСПАДЫНЯ: А гэта нашы дзеці самі зрабілі!
Гандляр: Малайцы, дзеці! А зараз – цуда! Гэй, добрыя людзі, паглядзіце, што будзе! ( паказвае лялькі)
Вось Міхасік, а вось – Марылька. Зараз усе заплюшчаць вочы…
І нашы лялькі ажывць!
( Пад музыку выходзяць лялькі)
Гандляр: Гэй, Міхасік, не сядзі, а Марыльку запрасі!
( Міхасік пад музыку танцуе)
Ай, Міхасік, танцуе.
Свае боты не шкадуе.
Не шкадуе свае боты,
Бо скакаць мне ў ахвоту!
( з’яўляецца дзяўчынка і танцуе)
Дзяўчынка: Я – дзяўчынка маладая. Ды прыгожая такая.
Гандляр: І я з табою патанцую, чаравікі падарую. ( даруе)
Скачыце, танцуйце, чаравікоў не шкадуйце!
А мы пагуляем у гульню “Лапці”
( Гандляр сядае з дзецьмі. Стук у дзверы. Заходзяць ражаныя з песняй “Міхасёк гасцей збірае”. Іграюць і спяваюць).
Ражаныя: Гэй вы дзверы адчыняйце!
Музыкантаў сустракайце!
На вячоркі мы прыйшлі
З сабою песні прыняслі.
( матыў “Міхасёк гасцей збірае”)
Ой, ці дома, Гападыня, ой ці дома!
Ой мы знаем – дома, дома,
Вынесь, пані, піражочка, хоць малога ды смачнога.
( танцуюць і дзяцей бяруць у танец)
( Чуецца голас Печы)
Печ: Ух, ух. Не зяваць!
Гасцей трэба частаваць-
Перапечкі даставаць!
Але я тады пачастую, калі буду ведаць, што вы ведаеце ласкавыя словы.
ГАСПАДЫНЯ: Дзеці, назавіце гэтыя словы.
( Пасля гэтага Печ частуе ўсіх перапечкамі і кісялём)
ГАСПАДЫНЯ: Частуйцеся, госцейкі даражэнькія, запрашаю вас.
( усе частуюцца)
( Пасля яды выходзяць усе ражаныя госці )
Не заўсёды з вамі тут
Жартаваць, смяяцца.
Трэба зараз мне , сябры,
З вамі развітацца.
Мо абразіў я каго,
Дык перапрашаю,
Крыўды сам ні на каго
Я, сябры, не маю.
Дык бывайце ўсе здаровы
І не забывайце:
Я прыяцель вам,
Мяне часта успамінайце!
Ад шчырага сэрца
Вам долі жадаю,
Ніхто з вас ніколі
Хай гора не знае.
Бывайце здаровы,
І ў шчасці жывіце,
Прыйду калі ў госці,
Дык добра прыміце.
ГАСПАДЫНЯ: Госці нас павіншавалі,
Шчасця, радасці жадалі.
Трэба нам цяпер часцей
Запрашаць такіх гасцей.
Усе дзеці:
І заўжды такому святу
Будзем мы ў школе рады!
( Гучыць музыка – дзеці
СВЯТА
“Прыйшлі каляды – усе людзі рады”
Мэты:
- азнаёміць дзяцей са святам Каляды і
асаблівасцямі яго святкавання на
Беларусі;
-развіваць артыстычныя здольнасці, пазнаёміць з беларускімі народнымі песнямі, вершамі, загадкамі, прымаўкамі.
Перад падрыхтоўкай да сявта я пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення свята, расказала, як яно святкавалася нашымі продкамі. Пасля была праведзена калядная віктарына, якая садзейнічала замацаванню найбольш значных сімвалаў і рытуальныхпадзей беларускіх Каляд. Такая падрыхтоўчая работа дапамагла дзецям асэнсавана адносіцца да асноўных калядных вобразаў і падзей, увайсці ў вобразы галоўных герояў свята.
“Дзіцячыя калядкі” не маюць сваёй мэтай перадаць усю паслядоўнасць абрадаў і гульняў, якія прадугледжаны пры святкаванні Каляд у народзе. Гэта абумоўлена ў першую чаргу ўзростам дзяцей, сучасным гістарычным асяроддзем. Таму ў святочным ранішніку выкарыстаны найбольш выразныя моманты калядных дзён. Цэнтральнай падзеяй у калядным свяце было так званае калядаванне: абход сялянамі дамоў аднавяскоўцаў з выкананнем калядных песень. Тут былі і ражаныя, і дзяўчаты, і хлопцы, Мікіта, пан Быкоўскі, цыгане. Усё калядаванне прасякнута народным гумарам, з’яўляецца на мой погляд больш забавай, чым абрадавым дзеяннем.
Галоўная маска Каляд – Каза. Яе вядучая роля вызначалася тым, што каза ў старажытнасці лічылася здольнай узмацняць урадлівасць зямлі. Уяўная “смерць” казы, а потым яе ажыццяўленне ўвасабляюць паміранне прыроды зімой і яе ажыццяўленне з надыходам вясны.
У ходзе свята выкарыстаны характэрная для Каляд вячэра – куцця, а таксама сама падрыхтоўка стала да святкавання – накрыванне стала.
Характэрная рыса Каляд – варажба. Гэту ролю выконвала цыганка, якая варажыла гаспадарам пра жыццё ў будучыні, багацце, здароўе.
Яшчэ адна з характэрных рыс Каляд – шматпраменевая зорка, з якой хадзілі калядоўшчыкі. Нашэнне зоркі пазодзіць ад старажытных абрадаў. Прысвечаных шанаванню сонца ў дні зімовых святаў.
Вясковая хата. У ёй гаспадар з гаспадыняю.
Гаспадар – Шаноўныя сябры! Дзіва дзіўнае, адвечнае адбылося – павярнула Сонца ад зімы на вясну. Гэта час зімовага сонцастаяння. А пакуль лютуюць маразы, кружыць мяцеліца і завіруха, людзі чакаюць вясну і святкуюць.
Шмат свят адзначыў беларускі народ у ранейшыя часы . Сярод іх ёсць і такое, як Калядкі, Каляда. Сёння мы адзначым свята, як у тыя далёкія часы. Мы будзем спяваць калядныя песні, танцаваць і жартаваць. Ежа таксама будзе незвычайная, амаль усе стравы з далёкіх часін. Калі спадабаюцца, дадзім рэцэпты.
( Уваходзіць гаспадыня і
Гаспадыня Прыйшлі каляды,
Усе людзі рады.
Вспручкоў смаляць
І жыццё хваляць.
Пастаў, гаспадар, драбінку –
Дастань саланінку.
- А мы
тым часам з Аленкай стол
накрыем, куццю паставім. Зараз прыйдуць
да нас госці – калядоўшчыкі.
Аленка - Зараз збегаю, прынясу.
( Прыносіць сена, аддае гаспадыне і ўспамінае)
- Ой, я ж зусім забылася дзяўчынак паклікаць да нас у госці. Зараз хуценька збегаю да іх ( выбягае).
Гаспадыня - Аленка, куды ж ты? А хто мне дапамагаць будзе? Вось непаслухмяная. І Сцяпана няма. Дзе ж ён падзеўся? ( Уваходзіць гаспадар)
Гаспадар - А вось і сала да стала.
Гаспадыня - Нешта госці спазняюцца. А ці паклікаў, ты Сцяпан, Цярэшку са Шчодрай. Штосьці яны спазняюцца.
Гаспадар - Ды вось яны ідуць!
( Уваходзіць Цярэшка са Шчодрай і спяваюць песню “ Кума, мая кумачка”)
Цярэшка - Добры вечар, гаспадынька,
Прыгажуня, як калінка!
Шчора - Добры вечар, гаспадар,
Сямейкі шчырай уладар!
Цярэшка і Шчора ( разам) - Са слаўным святам вас вітаем
Шчора - Каб была ваша хата дзеткамі багата.
Цярэшка – Каб былі пірагі і каўбасы, на якія і мы ласы.
Шчора – Каб жыта радзілася. Як лес, каласілася.
Цярэшка – Расла і пшаніца. І другая пашніца.
Шчора - Каб былі валы рагаты, а засекі багаты.
Разам: - Шчодры вечар, добры вечар!
Цярэшка - Шаноўны гаспадар, ці прымеце вы дзядзьку Цярэшку і цётку Шчодру
на Калядкі?
Гаспадыня - А як жа! Даўно вас чакаем.
Гаспадар - Калі ласка, госцейкі дарагія!
Шчодра -Каляды, Калядкі
Везлі бліны, аладкі.
У маляваным вазочку,
На вараненькім канёчку.
Прыехалі мы калядою ўвечары
Мы прывезлі пірагі, у рэшаце.
Схадзі мая кумачка, у вазок
Ды прынясі піражок.
( Гаспдар з гаспадыняю ідуць
за пірагамі. А Цярэшка са Шчодрай
гуляюць у гульню “Шчодра
Цярэшка - О, мая бабулька!
Я твой дзядулька!
Хоць я павалюся,
А за табою паганюся!
Хоць я ножку зламлю,
А цябе злаўлю!
( Цярэшка даганяе Шчодру, смешачы дзяцей)
Шчодра - Ці бачыш мяне, Цярэшка?
Цярэшка - Не бачу!
Шчодра - Каб жа ты не бачыў за стагамі,
За капамі, за вазамі, за снапамі свету!
Шчодра - Не бачу!
Цярэшка -Каб жа ты не бачыла за гуркамі, за гарбузамі,
За капустаю, за буракамі свету!
Информация о работе Производственный потенциал Республики Беларус