Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2014 в 18:55, шпаргалка
Першыя пасяленні людзей на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага грамадства.
Рассяленне славянскіх пляменаў на тэрыторыі Б. Гаспадарчыя адносіны. Грамадскае развіцце (VІ-ІХст).
Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэр-рыі Б. Полацкае і Тураўскае княстыв
3) Польшча сама дамагалася ўніі. Гэта было звязана з тым, што:
па-першае, польскай шляхце стала цесна ў каралеўстве, яна сквапна паглядала на княжацкія землі, якія б далі новыя багацці, новыя пасады, узнагароды;
па-другое, Польшча з'яўлялася самым магутным каталіцкім бастыёнам ва Усходняй Еўропе, а таму Ватыкан адводзіў ёй галоўную ролю ў экспансіі каталіцызму на ўсход – на беларускія, украінскія, рускія землі.
10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі сейм, які доўжыўся шэсць месяцаў. Кожны ставіў свае ўмовы, ніхто не саступаў. Польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы, захапіўшы Падляшша, Валынь, Падолле і Кіеўшчыну. Гэта яшчэ больш аслабіла і без таго падарваную Лівонскай вайной эканоміку княства. Вялікакняскі ўрад не мог ісці на ваенны канфлікт з Польшчай. З такога становішча было адзінае выйсце сесці за стол перамоў з Польшчай.
Умовы аб'яднання былі наступныя:
Вышэйшым органам улады станавіўся агульны сейм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы. На чале дзяржавы стаяў кароль, якога выбіралі феадалы Польшчы і ВКЛ
Выключна да кампетэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла знешняя палітыка.
Дазвалялася набываць маёнткі і валодаць імі паляку ў Літве, а літоўцу ў Польшчы.
У ВКЛ поўнасцю захоўваліся былы адміністрацыйны апарат, заканадаўства і судовая арганізацыя, войска.
Такім чынам, нельга трактаваць Люблінскую ўнію як паглынанне Польшчай ВКЛ. Рэч Паспалітая была федэрацыяй суседніх дзяржаў, у якой княства існавала да канца XVIII ст, Іншая справа, што Польшча, якая ў той час была ў лепшым палітычным і эканамічным становішчы і таму валодала ініцыятывай у Рэчы Паспалітай, магла ажыццяўляць вялікадзяржаўную палітыку ў адносінах да ўсходнеславянскага насельніцтва.
Шляхта ВКЛ хацела большай самастойнасці. Гэтая барацьба прывяла да таго, што ў 1588 г. быў прыняты трэці Статут Вялікага княства Літоўскага, які, па сутнасці, скасаваў многія пастановы Люблінскай уніі Палякі больш не маглі набываць землі на тэрыторыі ВКЛ. Статут 1588 г. - збор законаў феадальнага права - доўгі час лічыўся самым дасканалым зводам законаў у Еўропе і дзейнічаў на беларускіх землях да 1840 г.
Барацьба за захаванне самастойнасці праявілася ў змаганні за захаванне дзяржаўнасці беларускай мовы ў княстве, у адстойванні адвечных на зямлі Беларусі ўсходнеславянскіх духоўных каштоўнасцей. Палымяным прапагандыстам гэтай ідэі быў полацкі шляхціц Васіль Цяпінскі, яго падтрымаў магнат, вялікакняскі канцлер Леў Сапега, адзін са складальнікаў Статута 1588 г.
Пры падтрымцы прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя шырокае распаўсюджанне ў ВКЛ атрымала дзейнасць брацтваў - нацыянальна-рэлігійных арганізацый праваслаўнага насельніцтва, што ўзніклі ў адказ на каталіцкую палітыку ўрада Рэчы Паспалітай. Яны адыгрывалі вялікую ролю ў прапагандзе беларускай мовы, пашырэнні асветы і кнігадрукавання на Беларусі.
13. Царква і рэлігія ў XIV- XVIII ст. Берасцейская царкоўная унія.
Унія – саюз, аб’яднанне цэркваў на чале з адзіным кіраўніком. Прычыны заключэння уніі паміж каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі ВКЛ:
1. Імкненне каталіцкага
2. Крызіс праваслаўнай царквы
ВКЛ, аслабленай палітычна
3. Імкненне кіруючых колаў РП
умацаваць дзяржаўна-
Праект уніі рыхтавалі езуіты. У 1577 г. П. Скарга выдаў кнігу “Аб адзінстве царквы Боскай”, у якой выкладаліся план і ўмовы уніі. У 1595 г. папа рымскі зацвердзіў умовы і даў гарантыі іх выканання.
Умовы уніі:
а) Мітрапаліт праваслаўнай царквы ВКЛ падпарадкоўваецца папе рымскаму;
б) праваслаўныя вернікі прызнаюць вершэнства Ватыкана;
в) праваслаўная царква захоўвае ранейшыя абрады і мову набажэнстваў.
У 1596 г. у Бярэсці адбыўся царкоўны сабор праваслаўнага і каталіцкага духавенства, які зацвердзіў акт уніі. На саборы былі як яе прыхільнікі, так і праціўнікі. Прыхільнікі – мітрапаліт М. Рагоза і яшчэ 7 епіскапаў, праціўнікі – 2 праваслаўных епіскапа, значная частка праваслаўнай шляхты, духавенства і гараджан на чале з князем Астрожскім. Удзельнікі сабору раздзяліліся на две групоўкі і засядалі паасобку. Прыхільнікі уніяцтва зацвердзілі акт уніі і адлучылі ад веры праваслаўнае духавенства. Праціўнікі – акт уніі не прызналі, абвясцілі анафему ўніяцкім епіскапам, заклікалі праваслаўных да непаслушэнства ім.
Этапы станаўлення ўніяцкай царквы на Беларусі:
І (кан. XVI-пач. XVII стст.) – час жорсткага і насільнага насаджэння уніі і вострага супрацьдзеяння прыхільнікаў праваслаўя (каляндарныя бунты ў гарадах, паўстанні, забойства ў Віцебску І. Кунцэвіча, разгортванне рэлігійнай вайны).
ІІ (30-я гг. XVII ст. – 1839) – адносна памяркоўны характар станаўлення ўніяцкай царквы. Кіруючыя колы РП спынілі ўціск праваслаўя. Праваслаўная царква набыла магчымасць легальнай дзейнасці. У XVIII ст. уніяцкая царква стала пануючай на беларускіх землях. Пачала праследавацца царызмам пасля паўстання 1830-31 гг. Афіцыйна ліквідавана 12 лютага 1839 г. на Полацкім саборы.
Вынікі і роля уніяцкай царквы ў лёсе беларускага народа супярэчлівыя.
З аднаго боку яна была фактарам расколу грамадства, абвастрэня канфесійных праблем, паўплывала на казацка-сялянскія паўстанні 1648-51 гг. і заўсёды выяўляла тэндэнцыю да акаталічвання праваслаўных.
З другога – уніяцкая царква праводзіла шырокую культурна-адукацыйную дзейнасць на грунце здабыткаў беларускай культуры і мовы. К. Каліноўскі лічыў яе нацыянальнай беларускай царквой.
14. Войны на тэрыторыі Беларусі сярэдзіны XVIIст.
Пасля перамогі над польскай арміяй на Украіне, Багдан Хмяльніцкі пачаў засылаць агентаў і казацкія атрады на тэрыторыю Паўдневай Беларусі з мэтай распачаць і тут “вызваленчую” вайну. Польскіх паноў на Беларусі не было, таму ўнутранная вайна стала грамадзянскай.
Унутранныя супярэчнасці у дзяржаве, знешнія супярэчнасці і былі прычынамі казацка-сялянскай вайны.
Летам 1648 г. на поўдзень Беларусі былі занесены першыя ачагі паўстання, якое адразу прыняло жорсткія формы, было накіравана на татальнае знішчэнне супраціўнікаў. У чэрвені 1648г. атрады украінскіх казакоў рассыпаліся па ўсем Палессі і пачалі захопліваць гарады - Рэчыцу, Мазыр, Кобрын, Бярэсце.
Кіраўніцтва ВКЛ вымушана было арганізаваць паспалітае рушэнне, але сабраннае войска было разбіта ў верасні 1648г. пад Кобрынам. Новую наемную армію збіраў гетман Януш Радзівіл. Горад быў узят штурмам. Радзівіл пачаў займаць паўдневыя гарады і адразаць паўстанцаў і казакоў ад Украіны.. Да вясны 1649г. паўстанне пайшло на спад і Хмяльніцкі накіраваў новыя атрады на Беларусь. У жніўні 1649 г. на Украіне быў падпісаны Збораўскі мір, таму дзеянні супраць палякаў перапыніліся. І на Беларусі паўстанне стала сціхаць.
У красавіку 1651 г. Хмяльніцкі аднавіў ваенныя дзеяння.
Хмяльніцкі прапанаваў маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу Раманаву абяднаць з Расіяй Украіну і дапамагчы ў заваяванні Беларусі. Адразу пасля абяднання Украіны з Расіяй у 1654 г. для Масквы адкрылася магчымасць ажыццяўлення сваей запаветнай мары: абяднаць пад сваей уладай усе ўсходнеславянскія землі,непадначаленнай з якіх была толькі Беларусь.
Адразу пачалася ўзмоцненная падрыхтоўка да вайны. Насельніцтва зямель, пагранічных з Расіяй, чакала прыходу маскоўскіх войскаў як сваіх вызваліцеляў, гэта было арганізавана агентамі Масквы.
Ведаючы аб падрыхтоўцы вайны з боку Масквы, палявы гетман ВКЛ Януш Радзівіл выдае 16 лютага 1654 г. універсал ваяводам па правядзенні войскаў пад Оршай у баявую гатоўнасць.
Вайна пачалася ў сярэдзіне мая 1654 г. з боку Масквы, калі яе войскі пад камандаваннем Шарамецьева накіраваліся на Невель і гарады, размешчанныя на Зах. Дзвіне. Ноччу 6 лютага 1655 г. Паклонскі адчыніў вароты Магілева, аднак далей знешняга землянога вала войска ВКЛ пранікнуць не змагло. Войска канцлера ВКЛ Я. Радзівіла і гетмана В. Гансеўскага не магло стрымаць націску і даць генеральный бой рускай арміі.
Аблогі і ўзяцці рускімі войскамі гарадоў Беларусі суправаджаліся іх разбурэннем, спусташэннем, вынішчэннем і паланеннем насельніцтва.
17 жніўня 1655 г. была заключана Кейданская ўнія аб пераходзе ВКЛ пад пратэктарат Швецыі, абяўляўся саюз супраць агульнага ворага (Польшчы і Расіі). Заключэнне Кейданскай уніі і было прычынай часовага спынення далейшага наступлення рускіх войскаў. Пачалася руска-шведская вайна 1657-1660 гг.
Вясной 1660 г. Рэч Паспалітая і Швецыя падпісалі Оліўскае пагадненне аб міры, па якім першая канчаткова адмаўлялася ад уладанняў у Прыбалтыцы. У чэрвені 1660 г. войскі ВКЛ пад кіраўніцтвам П. Сапегі ў некалькіх бітвах разбілі рускую армію. Так пачалося вызваленне ВКЛ. Скончылася яно у 1667 г. падпісаннем Андрусаўскага пагаднення аб перамірі на 13,5 года.
У пачатку 1710 г. сабраўся так званы “вялікі сойм”, паводле пастановы якога Аўгуст ІІ зноў абяўляўся каралем Рэчы Паспалітай і была ўзмоўленна яго дамова з рускім царом Пятром І аб іх вайсковым саюзе.
У 1720 г. дамову падпісалі Расія і Аўстрыя, а ў 1726 г. да іх далучылася Прусія. Далейшае праўленне Аўгуста ІІ было адзначана наступленнем на праваслаўе і уніяцтва. Згодна з умовамі ўніяцкага сабора, які быў скліканы ў Замосці, уніяцкая царква прымала ўсе дагматы каталіцкай царквы. У 1732 г. на Варшаўскім сейме ўзяліся за праваслаўных.
Рэч Паспалітая не здолела пераадолець наступствы войнаў. Шматлікія войны, рэскае скарачэнне колькасці насельніцтва, голад, эпідэміі, хваробы, вялікае змяншэнне колькасці ворыўных зямель із-за таго, што не было каму апрацоўваць іх, узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялян прывяло к заняпаду беларускіх зямель.
15. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай
У 1721 г. закончылася Паўночная вайна. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай усталяваўся мір. Краіна пачала залечваць раны. Гэта быў час, калі ў Еўропе мацнелі цэнтралізаваныя абсалютысцкія манархіі. У Рэчы Паспалітай, наадварот, узмацнілася ўлада магнацкіх колаў, пашырылася шляхецкая анархія. Рэч Паспалітая, нягледзячы на свае вялікія тэрытарыяльныя памеры, мела ў 60-я гг. усяго 16 тыс. войска, ў той час як у Расіі было 350 тыс, Аўстрыі - 280, Прусіі - 200 тыс. Магнаты Рэчы Паспалітай мелі свае прыватныя войскі, якія былі узброеныя лепш, чым войскі дзяржавы. Шляхта трапіла ў залежнасць ад магнатаў. На непаслухмяных шляхціцаў магнаты рабілі наезды, рабавалі іх. Вялікія даходы некалькіх магнацкіх сем'яў - Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх, Чартарыйскіх і інш. - ніколькі не садзейнічалі павелічэнню багацця краіны. Прыгонны селянін не бачыў для сябе ніякай выгады і, нягледзячы на жорсткае прымушэнне, працаваў дрэнна, што прыводзіла да заняпаду земляробства. Каралеўскія гарады страчвалі сваю незалежнасць, падвяргаліся нападам шляхты. Няпростым у XVIII ст. было і канфесіянальнае становішча. Каталіцтва стала пануючай канфесіяй ва ўсёй краіне. Вышэйшае ўніяцкае духавенства пачало рэфармаваць сваю царкву, набліжаючы яе да каталіцкай. Але паколькі праваслаўная шляхта Беларусі пераходзіла ў каталіцтва, уніяцтва стала "халопскай верай". Яно не карысталася роўнымі правамі з пануючай каталіцкай царквой. Праваслаўных вернікаў засталося мала. У пачатку XVIII ст. дзейнічала толькі адна праваслаўная епархія - беларуская (або магілёўская). Яна была падпарадкавана Расійскай імперыі, і гэта яшчэ больш пагаршала становішча праваслаўных. У Рэчы Паспалітай інаверцы не маглі займаць якія-небудзь пасады.
У такім стане Рэч Паспалітая падышла да 1763 г., калі ў сувязі са смерцю караля Аўгуста III пачалася новая выбарчая кампанія. У барацьбу актыўна ўключыліся магнаты. Рашаючую ролю ў гэтай барацьбе адыгралі Чартарыйскія. Яны выставілі прэтэндэнтам на прастол літоўскага стольніка Станіслава Аўгуста Панятоўскага. За трон змагаліся: віленскі ваявода Караль Радзівіл, вялікі літоўскі гетман Масальскі, генерал літоўскіх войскаў Міхал Агінскі. У Польшчы сярод прэтэндэнтаў была групоўка Патоцкіх, саксонскую групоўку прадстаўляў граф Браніцкі. Усе яны шукалі падтрымку ў суседніх дзяржаў: Чартарыйскія і Масальскія - у Расіі, Патоцкія і Радзівілы - у Францыі і Прусіі, Браніцкі - у Францыі і Аўстрыі. У выніку барацьбы на трон быў узведзены Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Кароль сумесна з Чартарыйскімі спрабуе правесці рэформы, накіраваныя на ўзмацненне ўлады. Гэта выклікала незадаволенасць з боку Расіі і Прусіі, якіх больш задавальняў слабы сусед.
Да падзелу Рэчы Паспалітай прывёў шэраг прычын, асноўныя з якіх: анархія ўнутры самой краіны і агрэсія з боку суседніх дзяржаў.
У жніўні 1772 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб першым падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй.
Другі падзел адбыўся ў 1793 г. паміж Расіяй і Прусіяй. У адказ у 1794 г. пачалося паўстанне на чале з Тадэвушам Касцюшкам. Т. Касцюшка нарадзіўся на Берасцейшчыне. У 1776 г. выехаў у Амерыку, дзе ўнёс вялікі ўклад у змаганне супраць англійскага каланіяльнага ўладарніцтва. У 1784 г. вярнуўся на Радзіму, уключыўся ў нацыянальна-вызваленчы рух народаў Рэчы Паспалітай. Т. Касцюшка з'яўляецца нацыянальным героем Польшчы і ЗША.
Паўстанне ахапіла не толькі тэрыторыю Польшчы, але і Літвы, Беларусі. На тэрыторыі Беларусі для яго было характэрна ўжыванне партызанска-дыверсійнай формы барацьбы. Ствараліся атрады, якія вялі партызанскія дзеянні ў тыле расійскага войска. Якуб Ясінскі - кіраўнік паўстання на Беларусі, загінуў пры абароне Варшавы. Паўстанне 1794 г., якое як бы працягвала Вялікую французскую рэвалюцыю ва Усходняй Еўропе, выклікала незадаволенасць не толькі Расіі, але і Аўстрыі і Прусіі. Мэтай паўстання было нацыянальнае вызваленне і захаванне дзяржаўнай незалежнасці Рэчы Паспалітай. 10 кастрычніка 1794 г. войскі Суворава па заказе Кацярыны II рушылі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай у сувязі з неабходнасцю зрабіць перашкоду для ўплыву французскай буржуазнай рэвалюцыі. Яны нанеслі паражэнне паўстанцам і захапілі у палон Касцюшку. Паўстанне скончылася. У кастрычніку 1795 г. было падпісана пагадненне аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй, Прусіяй. У выніку трох падзелаў Расія атрымала каля 482 тыс. км2 і 5,5 млн насельніцтва, Аўстрыя - 129 тыс. км2 і 4 млн чалавек, Прусія - 131 тыс. км2 і 2,6 млн чалавек.