Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2014 в 18:55, шпаргалка

Краткое описание

Першыя пасяленні людзей на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага грамадства.
Рассяленне славянскіх пляменаў на тэрыторыі Б. Гаспадарчыя адносіны. Грамадскае развіцце (VІ-ІХст).
Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэр-рыі Б. Полацкае і Тураўскае княстыв

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя.doc

— 559.50 Кб (Скачать файл)

У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя Беларусі была ўключана ў склад Расійскай імперыі. Пасля першага падзелу да Расіі была далучана ўсходняя частка Беларусі да рэк Заходняя Дзвіна, Друць, Днепр; пасля другога Расія анексавала цэнтральную частку Беларусі па лініі Браслаў - Паставы - Мір - Пінск, пасля трэцяга ў яе склад былі уключаны тэрыторыі Заходняй Беларусі і літоўскія землі на поўнач і на ўсход ад Нёмана. Федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая і абедзве краіны ў яе складзе - Вялікае княства Літоўскае і Польшча - спынілі сваё дзяржаўнае існаванне.

 

16.Далучэнне Беларусі  да Расійскай імперыі (1772-1795).

У канцы XVIII ст. адбыліся 3-ы падзелы Рэчы Паспалітай (1772 г. ,1793 г., 1795 г.) паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прычынай падзелаў з'явілася аслабленне Р.П. у выніку барацьбы магнацкіх груповак, бязладдзя, войн. Бязладдзе было выклікана залатымі шляхецкімі вольнасцямі. Шляхта магла выбіраць караля, існавала права «ліберум вета»(свабода забаро-ны), калі любы дэпутат сейма мог выказаць нязгоду з рашэннем сейма, і ў гэтым выпадку яно не прымалася. У час Паўночнай. вайны (1700-1721 гг.) Пётр I навязаў Рэчы Паспалітай пагад-ненне, па якому войска Рэчы Паспалітай скарачалася да 22 тыс. Абараніць дзяржаву гэта войска не магло. (Для параўнання: на яе межах стаялі войскі Расійскай імперыі у 350 тыс., Аўстрыі -280 тыс., Прусіі - 200 тыс.)

У 1794 г. расля другога падзелу Рэчы Паспалітай у Бела-русі адбылося нацыянальна-вызваленчае паўстанне Тадэуша Касцюшкі. Паўстанцы выступалі за «вольнасць, цэласнасць, не-залежнасць» сваёй Радзімы. Узначаліла яго шляхта. У атрады паўстанцаў уступалі касіянеры-сяляне, узброеныя косамі.

На чале паўстанцаў у Беларусі стаяў 30-ці гадовы палкоўнік Якуб Ясінскі. Па загаду Ясінскага ствараліся парты-занскія атрады, якія здзяйснялі рэйды ўглыб тэрыторыі Беларусі. Адзін з такіх рэйдаў праз Браслаўшчыну здзейсніў атрад пад кіраўыіцтвам Міхаіла Клеафаса Агінскага, вядомага сваім паланезам «Развітаыне з Радзімай».

Хаця напачатку ў паўстанцаў былі поспехі, але яны не вытрымалі націску царскіх войск Суворава, якія направіла на падаўленне паўстання ЕкацярынаІІ. Царызм задушыў нацыя-нальна-вызваленчы рух народаў Рэчы Паспалітай. Цяпер лёс краіны быў вырашаны. Адбыўся канчатковы падзел у 1795 г., па якому ўся тэрыторыя Беларусі апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

Такім чынам, аслаблеыне Рэчы Паспалітай у XVIII ст. выкарысталі Расія, Прусія, Аўстрыя, якія падзялялі паміж сабой Рэч Паспалітую. Паўстанне Тадэуша Касцюшкі не змагло пра-духіліць падзеннэ Рэчы Паспалітай. У выніку трох падзелаў гэта дзяржава перастала існаваць, а Беларусь аказалась у складзе Расійскай імперыі.

 

17. Эканамічнае становішча  і сацыяльныя супярэчнасці ў  другой палове XVII-XVIIIст

Б. знаходзілася ў стане глыбокага экан-га заняпаду і пал-га крызісу. З сярэдзіны XVII ст. гэта дзяржава ўступіла ў паласу разбуральных войнаў і ўнутраных міжусобіц.

Голад, эпідэміі прычынілі велізарныя бедствы, а месцамі прывялі да поўнага разарэння сялян, цяжка адбіліся на панскай гаспадарцы. Былі разбураны гарады, колькасць насельніцтва зменшылася больш чым у два разы. Сельскае насельніцтва пакідала наседжаныя месцы, натоўпы галодных і бяздомных сялян блукалі ў пошуках хлеба і прытулку.

Цяжкія вынікі войнаў ускладняліся захаваннем і ўмацаваннем фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадаркі, феадальнай анархіяй і міжусобіцамі. На Б.ўтварыліся буйныя зямельныя ўладанні, якімі валодалі Радзівілы, Вішнявецкія, Глябовічы, Сяняўскія, Яблонскія і інш. Пастаянная міжусобная барацьба магнацкіх груповак прычыняла вялікія спусташэнні. Ні мясцовыя, ні цэнтральныя ўлады не маглі не толькі спыніць, але нават абмежаваць свавольствы ў краіне.

За сялянскі кошт жылі і карміліся дзяржава, шляхта, войска, царква. На іх карысць прыгонныя адпрацоўвалі шматлікія павіннасці. Акрамя штотыднёвай паншчыны сяляне выконвалі адработачныя павіннасці - гвалты, талокі, згоны - работы, звязаныя са жнівом, сенакосам, узворваннем зямлі феадала. За XVII - XVIII стст. нормы паншчыны, грашовыя падаткі павялічыліся.

Узмацненне феадальнага прыгнёту выклікала далейшае абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей на Беларусі. Найбольш пашыранымі формамі супраціўлення з'яўляліся падача скаргаў на злоўжыванні з боку феадальнай адміністрацыі, арандатараў, адмова выконваць павіннасці, уцёкі сялян ад сваіх уладальнікаў за межы Рэчы Паспалітай. Вышэйшай формай барацьбы сялян і гараджан былі ўзброеныя выступленні. Адным з найбольш буйных выступленняў сялян на Беларусі было Крычаўскае паўстанне 1740 - 1744 гг., якое ўзначаліў Васгль Вашчыла. Паўстанцы ўстанавілі ў старостве ўладу, выгнаўшы ненавісных арандатараў. Да Крычава падышло вялікае войска з гарматамі, якое ўзначаліў уладальнік староства I. Радзівіл. Расправа над паўстанцамі была жахлівай.

Выступленні сялян мелі абмежаваны, стыхійны, разрознены і лакальны характар, а таму лёгка падаўляліся.

Пасля разбуральных войнаў жыхары бел. гарадоў і мястэчак пачалі расчышчаць пажарышчы і адбудоўваць свае сядзібы. Але вярнуць былую веліч і прыгажосць людным, багатым гарадам Б. ім так і не ўдалося. Гарады Б. па-ранейшаму карысталіся магдэбургскім правам, паводле якога гараджане вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ім гарантавалася свабода занятку рамяством, гандлем, земляробствам і дазвалялася выбіраць свае органы ўлады - магістрат, суд", ствараць рамесныя аб'яднанні - цэхі. У пачатку XVIII ст. на Б. з'яўляюцца першыя мануфактуры - Налібоцкая і Урэцкая шкляныя. Еўрапейскую вядомасць мела мануфактура ў радзівілаўскім мястэчку Урэчча - першае прадпрыемства па вырабе люстэркаў ва ўсёй Р. П.. Шырокую вядомасць атрымалі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў. Слуцкія паясы маюць сусветную славу. Пры іх вырабе выкарыстоўваліся беларускія народныя узоры, нацыянальны арнамент. Даўжыня такога пояса складала 2 - 4, 5 м.

Такім чынам у другой палове XVII - першай палове XVIII ст. бел. вёска і горад перажывалі заняпад, звязаны з ваенным ліхалеццем. Але ў другой палове XVIII ст. пачалося аднаўленне гаспадаркі.

 

18. Культура Беларусі ў ХVІІ – ХVІІІ ст.

Беларуская культура ў другой палове ХVІІ – ХVІІІ ст. развівалася ў вельмі неспрыяльных умовах. Пасля пераводу ў 1696 г. усяго справаводства на польскую мову распачалася адкрытая паланізацыя і акаталічванне, у першую чаргу шляхты. Манаполію на адукацыю захапіў касцёл. Былі забытыя дасягненні «залатога веку» (Рэнесанса), паўсюдна ў Р. П. панаваў рэлігійны фанатызм.

Галоўным мастацкім стылем было барока. У  гарадах і вёсках будаваліся касцёлы, манастыры і магнацкія сядзібы.

На рубяжы ХVІІ – ХVІІІ ст. развівалася тэатральнае жыццё ў ВКЛ. Найбольш былі распаўсюджаны тэатры пры езуіцкіх навучальных установах, існаваў народны лялечны тэатр — батлейка. У якасці мецэнатаў культуры выступалі ў першую чаргу магнаты. Адным з першых у ХVІІІ ст. Францішкай Уршулай Радзівіл быў заснаваны прыгонны тэатр у Нясвіжы. Вядомы быў таксама слонімскі тэатр Міхала Агінскага.

Грамадскія і царкоўныя дзеячы, аўтары падручнікаў Мялецій Сматрыцкі (1572 – 1633) і Сімяон Полацкі (1629 – 1680); Казімір Лышчынскі (1634 – 1689); Казімір Семяновіч (каля 1600 – пасля 1651), які выдаў кнігу «Вялікае мастацтва артылерыі»; Ілля Капіевіч (1651 – 1714), які выдаў больш за 20 падручнікаў па граматыцы і рыторыцы.

Другая палова ХVІІІ ст. у краіне пачалі распаўсюджвацца ідэі Асветніцтва − антыфеадальнай, буржуазнай ідэалогіі.

Ідэолагам Асветніцтва таў французскі філосаф Вальтэр.

На землях Рэчы Паспалітай пашырылася свецкая адукацыя. Пад кіраўніцтвам С. Канарскага была праведзена школьная рэформа. У 1773 г. Для кіраўніцтва народнай асветай у Рэчы Паспалітай была створана спецыяльная ўстанова ― Адукацыйная камісія, якая зрабіла спробу вызваліць адукацыю ад прамога ўплыву каталіцкай царквы. За 20 гадоў яе дзейнасці на тэрыторыі Беларусі было заснавана 20 школ сярэдняй ступені навучання ў такіх гарадах, як Гародня, Пінск, Мазыр, Бабруйск і інш.

 

19. Палітыка царызму на  далучаных тэрыторыях Беларусі (канец XVIII– першая палова XIXст.)

Пасля ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі царскі ўрад праводзіў тут цэнтралісцкую аб'яднальную палітыку, яе канчатковай мэтай было зліццё новых тэрыторый з рускімі рэгіёнамі

 На тэрыторыю Б была распаўсюджана  ўлада агульнарасійскіх адміністрацыйных  органаў і ўстаноў. У краі пачалі дзейнічаць намесніцкія, царскія суды і інш. У пачатку XIX ст. б землі ў склад Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губерняў. Паводле Тыльзіцкага міру 1807 г. паміж Францыяй і Расіяй да апошняй адышла Беласточчына, уключаная ў 1843 г. у Гродзенскую губерню. З палітычных меркаванняў Б была падзелена на два генерал-губернатарствы: Літоўскае і Беларускае. Царскі ўрад спачатку пакідаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Мясцовыя жыхары мелі магчымасць займаць другарадныя пасады ў губернска-павятовай адміністрацыі.

У сваёй саслоўнай палітыцы ўрад імкнуўся перш за ўсё задобрыць шляхту. За шляхтай захоўваліся маёнткі з сялянамі. Разам з тым, у апошняй трэці XVIII ст. царскі ўрад актыўна праводзіў палітыку насаджэння землеўладання рускага дваранства. Прыватнай маёмасцю расійскіх землеўласнікаў станавіліся сяляне і землі былых каралеўскіх эканомій і старостваў. Прыгонніцтва на Б ўзмацнялася і пашыралася.

Беларускія сяляне цікавілі ўлады Расійскай імперыі як аб'екты феадальнай эксплуатацыі і папаўнення даходаў казны. З

 На Беларусі скасоўвалася  магдэбургскае права, а на гарады, якія яго мелі, і мястэчкі, прызнаныя  цэнтрамі паветаў, пашыраліся прынцыпы  расійскага гарадскога самакіравання  паводле даравальнай граматы  гарадам 1785 г. Жыхары шэрагу мястэчак, якія такіх правоў не атрымалі, прыраўноўваліся да сялян і нават раздаваліся прыватным уладальнікам. Гэта выклікала іх упартую, праўда, без жаданых вынікаў, барацьбу за вяртанне мяшчанскага статусу. Для яўрэйскага насельніцтва, якое пражывала ў гарадах, указам 1794 г. вызначалася мяжа яўрэйскай аседласці, якая ўключала беларускія, літоўскія і частку ўкраінскіх губерняў.

Наступным крокам царскага ўрада стаў распрацаваны пасля паўстання 1830-1831 гг. канкрэтны план поўнага зліцця забраных ад Рэчы Паспалітай зямель з усёй тэрыторыяй Расіі пад сцягам праваслаўя і адзінай рускай народнасці. Важнейшым мерапрыемствам у гэтым кірунку было ўвядзенне 1 студзеня 1831 г. расійскага заканадаўства і адмена 25 чэрвеня 1840 г. дзеяння Статута Вялікага княства Літоўскага ў беларускіх губернях.

  Адным з найважнейшых напрамкаў  урадавай палітыкі стала барацьба  супраць уплыву каталіцкай царквы. Да сярэдзіны 40-х гг. секулярызацыя царкоўных уладанняў была ў асноўным завершана, у выніку чаго дзяржаўнае сялянства беларускіх губерняў папоўніла каля 100 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ.

 12 лютага 1839 г. на саборы ў Полацку прымаецца рашэнне аб далучэнні уніяцкай царквы да рускай праваслаўнай.

 Дзеля русіфікацыі заахвочваўся  пераезд на Беларусь рускіх  чыноўнікаў і абмяжоўваўся доступ да заняцця дзяржаўных пасад мясцовых ураджэнцаў. Рабіліся спробы перасялення рускіх праваслаўных сялян і інш.

 Уніфікатарская дзейнасць царскіх  улад хоць і мела вынікі, але  не магла хутка ліквідаваць  асаблівасці беларускіх зямель  і выкараніць тут апазіцыйныя настроі.

 

20. Вайна 1812 г. і Беларусь

12 чэрвеня  !812 года 600-тысячная армiя  Напалеона  без аб"яулення вайны  уступiла у межы Расiйскай iмперыi, на землi Беларусi i Лiтвы.16 чэрвеня была занята Вiльня, 24 чэрвеня - Мiнск. Апалячаная  беларуская  шляхта сустракала французскiя войскi як вызвалiцеляу ад рускiх захопнiкау.

Войску Напалеона у межах Лiтвы i Беларусi  супрацьстаялi дзве  рускiя армii: Першая (127 тыс.) - камандуючы Барклай дэ Толлi (штаб у Вiльнi); Другая (45 тыс.) - камандуючы генерал Баграцiён  (штаб  у Ваукавыску). Пры такiх  суадносiнах сiл, разрозненныя рускiя армii не маглi даць генеральную бiтву  Напалеону. Галоунай задачай рускiх армiй на першым этапе вайны (чэрвень-жнiвень  1812 года) было аб"яднанне 1 i 2 рускiх армiй i пазбегнуць разгрома паасобку. Руская армiя адступала,ведучы абаронныя баi. Наiбольш значнымi бiтвамi на беларускай тэрыторыi былi:каля мястэчка Мiр(27-28 чэрвеня ),каля мястэчка Раманава (2 лiпеня),каля вёскi Салтанаука ( 11 лiпеня), каля мястэчка Астроуна ( 13 лiпеня 1812 года ). К пачатку жнiуня амаль уся тэрыторыя  Беларусi была захоплена войскамi Напалеона. Адносiны насельнiцтва  Беларусi да ваюючых бакоу былi не адназначнымi. Для сялян i гараджан i руская, i французская улада былi прышлымi,прыгнятальнiцкiмi,чужымi. I французы, i рускiя прымушалi працаваць на пана,плацiць велiзарныя падаткi,а падчас вайны забiралi апошняе.Але руская улада давала магчымасць беларускаму  селянiну жыць у мiрных умовах.Французы прынеслi вайну. Гэта i абумовiла стварэнне партычзанскiх атрадау на Беларусi.Для барацьбы з партызанамi i забеспячэння армii фуражом Напалеон аставiу на Беларусi 100-ты сячнае войска. Камандзiрамi  партызанскiх атрадау на Беларусi у большасцi былi мясцовыя жыхары: Маркау Максiм, Мiронава Фядора, Цiмафееу Iван Тарасавiч, Тарас-селянiн.

Шляхта i магнаты Беларусi  вiталi  прыход  французау i паступалi на лужбу у напалеонаускую армiю. ны вiталi акупацыйны рэжым з надзеяй на аднауленне ВКЛ у межах Рэчы Паспалiтай. Сацыяльная палiтыка  Напалеона цалкам  задавальняла iх, паколькi французскi iмператар захоувау прыгоннiцкiя парадкi i прывiлеi шляхты.Ён абяцау магнатам Беларусi аднауленне iх ранейшай дзяржавы. У пачатку кастрычнiка 1812 г.пачалося адступленне войск Напалеона з Масквы.Французы адступалi у напрамку Ушачы-Лепель-Чашнiкi.26 кастрычнiка рускае войска уступiла у Вiцебск, 4 лiстапада вызвалiлi Мiнск, 9-Барысау, а 12 лiстапада Магiлёу. 14-15 лiстапада каля вескi Студзенкi, на поунач ад Барысава,адбылася самая значная бiтва завяршальнага этапа гэтай вайны.Тут загiнула каля 20 тыс. французау. Праз Бяразiну пераправiлася не больш 60 тыс войск.24 лiстапда у Смаргонi Напалеон  пакiнуу армiю i ад'ехау у Парыж.8 снежня руская армiz без бою заняла Гародню.Да Немана дайшло каля 30 тыс.французау,што было катастрофай для Напалеона.

Вайна 1912 года на Беларусi пакiнула спаленыя, разрабаваныя гарады, мястэчкi,вескi.Холад,голад,хваробы прывялi да масавай пагiбелi людзей.У Мiнску у 1811 г. налiчвалася 11 тыс чалавек, а у канцы 1812 г. - 3 тыс.480. У 1816 г. колькасць мужчынскага насельнiцтва у параунаннi з 1811 г. скарацi лася на 73 тыс. у Магiлеускай вобласцi, на 37 тыс., у Вiцебскай. Пасяуныя плошчы скарацiлiся напалову.У грашовым вылiчэннi страта Беларусi ад вайны клала 51 млн.882 тыс.615 руб. серабром.Цар,дараваушы здраду мясцовых памешчыкау, нiчога не зрабiу для сялан, што змагалiся у партызанскiх атрадах, або у расiйскiх вайсках.Больш таго,прыгон у беларускiх весках пасля вайны 1812 года рэзка узмацнiцнiуся.

Информация о работе Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"