Украіна ў першыя пасляваенныя гады. Выхад УССР на міжнародную арэну

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Февраля 2014 в 20:19, реферат

Краткое описание

Другая сусветная вайна нанесла вялікія страты украінскаму народу. На канец 1945 г. на Украіне дзейнічала 27,5 тысяч калгасаў, 784 саўгасы, 1277 МТС. 21 лютага 1948 г. быў прыняты Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савету УССР “Аб высяленні з УССР тых, хто ўхіляецца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадаркі і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця”. Гэты указ меў на мэце пераследванне тых сялян, якія ня выраблялі мінімум працадзён, працавалі на прысядзібных участках. Згаданы указ быў адным з захадаў таталітарнай сістэмы, накіраваны на вырашэнне гаспадарскіх праблемаў метадамі прымусу.

Содержание

Стан сельскай гаспадаркі УССР
Палітыка-ідэалагічная рэакцыя на Украіне
Дзейнасць украінскіх антысавецкіх нацыянальных арганізацыяў. “Саветызацыя” Заходняй Украіны
Выхад УССР на міжнародную арэну

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя Украіны.doc

— 342.50 Кб (Скачать файл)

Пэўныя пазітыўныя змены адбыліся і ў сельскай гаспадарцы. У 1966 – 1967 гг. была ўведзена гарантаваная аплата працы работнікам калгасаў. У вёску прыходзіла новая сельскагаспадарчая тэхніка. У 1970 г. на палях УССР працавала 317 тысяч трактароў, 81 тысяча зерневых камбайнаў, сотні тысяч аўтамашын. Узрасла роля сельскагаспадарчай навукі. У калгасах і саўгасах павялічвалася колькасць работнікаў з вышэйшай аграрнай адукацыяй, што адразу ж адбілася на на сельскагаспадарчай вытворчасці. Усё гэта спрыяла павелічэнню валавай прадукцыі  сельскай гаспадаркі Украіны ў 1966 – 1970 гг. на 16,6%.

Напачатку 1970 – х гг. эканамічная сітуацыя на Украіне рэзка змянілася. З’явіліся першыя прызнакі застою. Спад вытворчасці, нерытмовасць і  “штурмаўшчына” руйнавалі ня толькі прамысловы патанцыял дзяржавы, але і яго галоўнага суб’екта – работніка, які звыкся ўжо працаваць безадказна, з парушэннямі тэхналагічнай дысцыпліны. Прадукцыя, зробленая ў СССР, аказалася неканкурэнтаздольнай як за мяжой, так і ўнутры краіны. Большасць насельніцтва аддавала перавагу імпартным вырабам. Другім сімптомам набліжэння застою быў узровень механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці. Каля 40% прамысловых работнікаў працавалі ўручную. У будаўніцтве такіх было яшчэ болей – 60%.

Канец 70 – х – пачатак 80 – х гг. – гэта перыяд пачатку буйнамасштабнага, татальнага эканамічнага крызісу. Зніжаліся ўсе вытворчыя паказчыкі. Дзевяты пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (1971 – 1975 гг.) прадугледжваў узрастанне нацыянальнага дахода на Украіне на 35 – 39%. Рэальны прырост склаў 28%. Тэндэнцыя да пагаршэння асноўных паказчыкаў работы прамысловасці захоўвалася і ў дзесятай і паглыбілася ў адзінаццатай пяцігодак. Калі ў 1960 – 1970 гг. тэмпы ўзрастання прамысловай вытворчасці на Украіне штогод складалі ў сярэднім 4,9%, то ў адзінаццатай пяцігодкі (1981 – 1985 гг.) гэты паказчык знізіўся да 2,8%. Узрастаў бюракратычны апарат кіравання народнай гаспадаркай, а сам стан справаў у ёй пагаршаўся.

 

 

2. Канцэпцыя  “развітога сацыялізму”. Палітычнае становішча на Украіне ў 1964 – 1985 гг.

 

У СССР пачаў уводзіцца тэрмін  “развіты сацыялізм”  і ў звязку з гэтым у краіне разгарнулася буйнамасштабная прапагандысцкая кампанія дзеля растлумачвання яго асноўных прынцыпаў. Народным масам мэтанакіравана давалася думка, што яны жывуць у грамадстве, дзе паспяхова вырашаюцца пытанні задавальнення іх жыццёвых патрэбаў, да значных высотаў падымаецца навука, эканоміка, адукацыя, мастацтва. Гэта і ёсць  “развіты сацыялізм” – вышэйшы тып чалавечай цывілізацыі, які дасягнуты толькі ў Савецкім Саюзе.

Паралельна разгарнулася кампанія крытыкі буржуазнага ладу жыцця як варожага чалавецтву, эксплуататарскага, гвалтоўніцкага. Улічваючы тое, што аб’ектыўная інфармацыя пра заходняе грамадства была мала каму даступная, кампанія шла даволі паспяхова.  Адмежаваўшыся ад свету  “жалезным завесам”, праз радыё, тэлебачанне, прэсу, армію прапагандыстаў рэжым пераконваў насельніцтва ў тым, што ў СССР усё добра, а за мяжой – бесперапынна растуць цэны, нізкі заробак, працоўных пераследуе жах страціць працу, нарастае антаганізм паміж беднымі і багатымі.

Да ХХV з’езду, які адбыўся 24 лютага – 5 сакавіка 1976 г., КПСС мела ў складзе 15 млн. 964 тысячы камуністаў, аб’яднаных у 390 тысяч першасных партыйных арганізацыяў. Колькасць Кампартыі Украіны на гэты перыяд складала 2млн. 625 тысяч 808 членаў і кандыдатаў у члены КПСС, аб’яднаных у 63 тысячы 892 першасныя арганізацыі.

Колькасць партыйных арганізацыяў хутка ўзрастала. КПСС замацоўвалася як ядро палітычнай сістэмы савецкага грамадства. Усе іншыя грамадскія аб’яднанні былі пазбаўленыя якой-небудзь самастойнай ролі.

Згодна з савецкім заканадаўствам саветы з’яўляліся вышэйшым органам дзяржаўнай ўлады і мясцовага самакіравання. 60 – 80 – я гг. азначаныя пасіленнем уплыву на саветы з боку партыйных арганізацыяў. Практычна ўсе першыя асобы адпаведных партыйных камітэтаў – пачынаючы з ніжэйшых пасадаў і завяршаючы Вярхоўным Саветам – абіраліся ў выканаўчыя органы адпаведных саветаў. Іх кіраўнікі, з’яўляючыся членамі КПСС, пастаянна абіраліся ў склад кіруючых пасадаў парторганаў. У такіх умовах улада фактычна канцэнтравалася у руках партыі, яе лідэры – ад першага сакратара ці да сакратара райкаму былі фактычнымі гаспадарамі на сваіх тэрыторыях, ігнаруючы прынцыпы народаўладдзя, засяроджваючы ў сваіх руках усе каналы кіравання.

У кастрычніку 1977 г. Вярхоўны Савет СССР зацвердзіў новую Канстытуцыю краіны. У красавіку 1978 г. пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета УССР зацвердзіла новую Канстытуцыю УССР. Гэтыя дакументы замацавалі палажэнне, згодна з якім Кампартыя ёсць  “кіруючая і накіравальная сіла грамадства, ядром яе палітычнай сістэмы”. Гэтай Канстытуцыяй КПСС вызначала генеральную перспектыву развіцця грамадства, лінію ўнутранай і вонкавай палітыкі, надала планавы, навукова абгрунтаваны характар яе барацьбы за перамогу сацыялізма.

“Брэжнеўскі“  перыяд для Украіны распачаўся новым напружаннем у адносінах з Масквой. Штуршком да эскалацыі напружанасці паслужыла скасаванне саўнаргасаў і пераход да галіновага прынцыпу кіравання прамысловасці. Гэтая акцыя была праведзеная без узгаднення з рэспубліканскай уладай, звузіла паўнамоцтвы рэспублікі і яе кіраўніцтва. Нязгоду з такімі дзеяннямі агучыў першы сакратар ЦК КПУ П. Шэлест. Знешне П. Шэлест і яго аднадумцы дэманстравалі сваю згоду з цэнтралізатарскай палітыкай Масквы. Характэрна, што лістападаўскі пленум ЦК КПУ падтрымаў рашэнне пра скасаванне саўнаргасаў. Разам з тым, П. Шэлест неаднаразова праяўляў цвёрдасць у адстойванні інтарэсаў рэспублікі ў канкрэтных сферах, у тым ліку ў вызначэнні інвестыцыяў ва ўкраінскую эканоміку, у моўнай і культурнай сферах. Гэта выклікала непаразуменне, а часам – абурэнне з боку цэнтральнага партыйнага кіраўніцтва.

Травеньскі Пленум ЦК КПУ 1972 г. вызваліў П. Шэлеста з пасады першага сакратара ЦК. Фармальна П. Шэлест ішоў  “на павышэнне” – яго “пераводзілі” на пасаду намесніка Старшыні Савета Міністраў СССР. Але практычна ўсе разумелі: як  “першая асоба”  партыйнага кіраўніцтва Украіны П. Шэлест Маскву не задавальняў.

Першым сакратаром ЦК КПУ на тымжа Пленуме быў абраны Уладзімер Шчарбіцкі, які да гэтага займаў пасаду Старшыні Савета Міністраў УССР, яшчэ раней быў першым сакратаром Днепрапятроўскага абкама партыі. Падтрымліваючы цэнтралізатарскую палітыку, ён, акрамя таго, у некаторых пытаннях паспяхова адстойваў інтарэсы рэспублікі. Ул. Шчарбіцкага ведалі і паважалі, ён вызначаўся цвёрдасцю ў адстойванні  “прынцыпова правільных партыйных пазіцыяў”. І разам з тым ён памагаўся адстаяць УССР у Савецкім Саюзе.

 

 

3. Індывідуальныя праявы дысідэнцтва. Апазіцыя савецкай уладзе ў форме  “крытыкі недалікаў”

 

Сярэдзіна 60 – х гг. азнаменавалася тым, што ва ўнутрыпалітычным жыцці СССР партыйна-савецкае кіраўніцтва краіны пачало праводзіць жорсткую палітыку. “Адліга”, што была лейтматывам пачатковага перыяду кіравання М. Хрушчова, паступова пачала адыходзіць у мінулае. Кіруючая вярхушка на чале з Леанідам Брэжневым у грамадска-палітычнай сферы працягвалі кансерватыўны курс  “позняга”  Хрушчова. Парасткі абнаўлення ў грамадскім, культурным, мастацкім, нацыянальным жыцці даволі жорстка, з выкарыстаннем шырокіх магчымасцяў рэпрэсіўнай машыны, пачалі задушвацца. Гэта знайшло сваё адлюстраванне і ў хвалі арыштаў, праведзеных у сярэдзіне 1965 г. сярод творчай інтэлігенцыі УССР. Сярод арыштаваных былі такія вядомыя на Украіне дзеячы культуры і мастацтва, як літаратурны крытык І. Святлічны, вядомыя грамадска-палітычныя дзеячы браты М. і Б. Горыны, мастак А. Заліваха. Ім было інкрымінавана прыналежнасць да правядзення антысавецкай апазіцыі і прапаганды.

Але на практыцы выявілася, што арышты прывялі да зусім іншых вынікаў. У гэты перыяд адбываецца якасная змена ў культурна-нацыянальным і нацыянальным руху Украіны. Шасцідзесятніцтва, для якога былі характэрныя культурна-мастацкія параметры, перарастае ў дысідэнцтва, галоўнай складаючай якога было ўжо непрыняцце ў той ці іншай меры ідэалогіі і практыкі савецкага рэжыму. Характэрнай рысай дысідэнцтва стала і ўзрастаючая палітызацыя.

Так, восенню 1965 г. перад прэм’ерай знакамітага фільма С. Параджанава  “цені забытых продкаў”  свой пратэст супраць арыштаў калегаў выказалі І. Дзюба і В. Стус. І. Дзюба быў свайго роду інтэлектуальным лідэрам украінскага дысідэнцтва. Яго праца  “Інтэрнацыяналізм ці русіфікацыя ?”  была напісана напрыканцы 1965 г. І. Дзюба даслаў ліст першаму сакратару ЦК КПУ П. Шэлесту і Старшыні Савета Міністраў УССР Ул. Шчарбіцкаму. Але замест разумення артыкула, яго абвінавацілі ў фальсіфікацыі Леніна. Трэба заўважыць, што сярод дысідэнтаў гэтая праца набыла вялікую папулярнасць, пазней яна трапіла і за мяжу, была перакладзеная на некалькі моваў. Задуманая як сістэмная крытыка тых рэаліяў у нацыянальным жыцці, праца  “Інтэрнацыяналізм ці русіфікацыя?” стала праграмным дакументам украінскага дысідэнцтва, якая прынесла аўтару, з аднаго боку, шырокую вядомасць на Украіне і за яе межамі, а з іншага – даволі адчувальныя праблемы ў стасунках з партыйна-савецкімі органамі.

Увогуле, дысідэнцтва, што  ўзнікла ў 60 – х гг., на першых парах не была апанентам савецкай уладзе як такавой, а толькі крытыкавала яе дзейнасць у некаторых сферах.

Пераслед  дысідэнтаў, якое паступова ставілася як адна з найбольшых  “галоўных боляў”  партыйна-савецкай эліты, стала накіравальным індыкатарам пачатку ў краіне  “мягкай рэсталінізацыі”. Савецкія рэпрэсіўныя органы ў гэтых умовах распачалі мэтанакіраваны наступ на дысідэнцтва, каб яго поўнасцю знішчыць. 

Адміністрацыйны ціск (выключэнне з партыі, звальненне з працы, творчага саюза, навучальнай установы) паступова пачаў адыгрываць ролю методыкі  “перавыхавання”  альбо пакарання недобранадзейных. Ідэалагічны ціск на інтэлігенцыю як аснову дысідэнцтва нонканфармізму ініцыяваўся цэнтральным апаратам КПСС. Напачатку студзеня 1969 г. была прынята пастанова “Аб павышэнні адказнасці кіруючых органаў прэсы, радыё, тэлебачання, кінематаграфіі, установаў культуры і мастацтва за ідэйна-палітычны ўзровень матэрыялаў, што друкуюцца, і рэпертуар”. У сакавіку таго ж года, пад аналагічнай назовай выйшла пастанова ЦК КПУ, у якой крытыкаваўся  “адыход ад класавых пазіцыяў, партыйнсці і сацыяльнай зацікаўленасці”, з боку некаторых дзеячаў культуры, літаратурных часопісаў, выдавецтва, а таксама ў дзейнасці творчых саюзаў. Пастанова замацоўвала персанальную адказнасць выдавецтваў, газэтаў, радыё, тэлебачання, творчых саюзаў за ідэйна-палітычны змест іх дзейнасці.

1972 – 1973 гг. – час масавага наступу на дысідэнцтва, яго падзеі ўвайшлі ў гісторыю пад назовай  “генеральны пагром”  украінскай інтэлігенцыі.

Падрыхтоўка да масавых антыдысідэнцкіх акцыяў вялася дастаткова трывалы час і суправаджалася кадравымі зменамі ў вышэйшым кіраўніцтве УССР. Новы  кіраўнік КДБ пры Савеце Міністраў УССР В. Федарчук зарэкамендаваў сябе як актыўны арганізатар  “пагрому”. Ужо пасля пачатку актыўнага наступу на дысідэнцкі рух першым сакратаром ЦК КПУ замест П. Шэлеста быў абраны Ул. Шчарбіцкі. Крыху пазней адбыліся змены ў апараце ЦК КПУ, выкліканы прыходам новага кіраўніка рэспублікі. Новы сакратар ЦК КПУ па ідэалагічных пытаннях В. Маланчук распачаў ідэалагічны арганізацыйны наступ не толькі на непасрэдных апанентаў рэжыму, а і на тыя суполкі, якія маглі б спрыяць іх з’яўленню.

“Пагром”  дысідэнтаў, што распачаўся ў студзені 1972 г., быў агульнасаюзнай акцыяў. Наступ на дысідэнтаў на Украіне быў добра падрыхтаваны. Украінскае аддзяленне КДБ спраектавала акцыю з затрыманнем замежнага грамадзяніна ўкраінскага паходжання Я. Добаша. Маладога прадстаўніка ўкраінскай дыяспары ў Бельгіі абвінавацілі ў антысавецкай дзейнасці, у зборы інфармацыі, якую ён нібыта  “купляў”  у савецкіх грамадзянаў – прадстаўнікоў дысідэнцкіх колаў. Я. Добаш у сваёй краіне быў членам эміграцыйнай украінскай нацыяналістычнай арганізацыі. Распрацоўшчыкі гэтай  “справы”  спрабавалі злучыць яго членства з кантактамі, якія ён меў з шэрагам украінскіх дысідэнтаў падчас сваёй турыстычнай паездкі ў СССР, каб публічна скампраметаваць прадстаўнікоў украінскай інтэлігенцыі ў супрацоўніцтве з  “заходнім імперыялізмам”. Потым  “справа Добаша”  хутка была пазбаўленая публічнасці. Я. Добаш быў перададзены бельгійскаму боку. 12 – 13 студзеня у Львове і Кіеве было арыштавана каля 20 чалавек. Вынікамі арыштаў 1972 – 1973 гг. у турмах апынуліся В. Чарнавол, Святлічны, Е. Свярсцюк, В. Стус, М. Асадчы і іншыя.

У жніўні 1975 г. савецкая прэса надрукавала  поўны тэкст Заключнага акта Хельсінскай нарады па пытаннях бяспекі і суцпрацоўніцтва ў Еўропе, пад якім падпісалася дэлегацыя СССР на чале з Генеральным сакратаром ЦК КПСС Л. Брэжневым. У гуманітарных пунктах акта, акрамя іншага, канстатавалася недапушчальнасць пераследу грамадзянаў за іх палітычныя перакананні. Міжнародныя абавязкі, якія такім чынам браў на сябе Савецкі Саюз, давалі надзею ўнутранай апазіцыі на іх выкананне партыйна-савецкім кіраўніцтвам. Але гэтага не адбылося. Аднак сам факт апублікавання тэксту Заключнага акта выклікаў ажыўленне ў асяроддзі іншадумцаў. Дысідэнцкі рух пачаў набываць арганізацыйныя формы.

9 лістапада 1976 г. у Кіеве было абвешчана аб стварэнні Украінскай Хельсінскай групы (УХГ) – украінскай грамадскай групы садзейнічанню выканання хельсінскіх дамоўленасцяў. У гэтую групу ўвайшлі М. Рудэнка, А. Берднік, П. Грыгарэнка, І. Грыгарэнка, Л. Лук’яненка, І. Кандыба, А. Мешка, А. Ціхі, М. Марыновіч, М. Матусевіч. Узначаліў групу М. Рудэнка – удзельнік Другой Сусветнай вайны. У дысідэнцкіх колах ён меў значны аўтарытэт і быў добра вядомы.

У першыя месяцы існавання УХГ яе членамі было падрыхтавана і выдадзена  серыя дакументаў пад назовай  “Мемарандумы”. У “Мемарандуме №1”  была зафіксавана характарыстыка сітуацыі ва УССР, асуджаны сталінскі характар нацыянальнай палітыкі на Украіне. Адзін з падраздзелаў гэтага дакумента непасрэдна вызначаў тыповыя парушэнні правоў чалавека савецкай уладай. Правы чалавека і нацыянальныя правы разглядаліся аўтарамі ў непарыўным звязку. Асаблівай увагі заслугоўвае  “Мемарандум №5”, у якім была здзейснена спроба вызначыць праграмныя пазіцыі ўкраінскага праваабарончага руху. У дакуменце абагульняліся асноўныя патрабаванні ўкраінскіх дысідэнтаў да ўлады: вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і спыненне палітычнага пераследу; гарантыі грамадзянскіх правоў і свабодаў; забеспячэнне вольнага абмену інфармацыяй; скасаванне смяротнага пакарання, супрацьстаянне гвалту і мілітарызму. Усяго было падрыхтавана 11 выпускаў  “мемарандумаў”.

Рэакцыя ўлады на стварэнне УХГ была хуткай і адназначнай. Пасля серыі пяротрусаў і правакацыяў у лютым 1977 г. былі арыштаваныя М. Рудэнка і А. Ціхі, у красавіку гэтага ж году – М. Матусевіч і М. Марыновіч. Праз некалькі месяцаў адбыліся судовыя працэсы, на якіх арыштаваных абвінавацілі ў антысавецкай прапагандзе і агітацыі, іх асудзілі і выслалі за межы Украіны. Напрыканцы 1977 г. быў арыштаваны і асуджаны як  “асабліва небяспечны рэцыдывіст”  Л. Лук’яненка.

У сакавіку 1981 г. дзейнасць УХГ канчаткова была спыненая. Усе членыы гэтай арганізацыі былі дэпартаваныя за межы УССР.

Информация о работе Украіна ў першыя пасляваенныя гады. Выхад УССР на міжнародную арэну