Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Февраля 2014 в 20:19, реферат
Другая сусветная вайна нанесла вялікія страты украінскаму народу. На канец 1945 г. на Украіне дзейнічала 27,5 тысяч калгасаў, 784 саўгасы, 1277 МТС. 21 лютага 1948 г. быў прыняты Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савету УССР “Аб высяленні з УССР тых, хто ўхіляецца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадаркі і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця”. Гэты указ меў на мэце пераследванне тых сялян, якія ня выраблялі мінімум працадзён, працавалі на прысядзібных участках. Згаданы указ быў адным з захадаў таталітарнай сістэмы, накіраваны на вырашэнне гаспадарскіх праблемаў метадамі прымусу.
Стан сельскай гаспадаркі УССР
Палітыка-ідэалагічная рэакцыя на Украіне
Дзейнасць украінскіх антысавецкіх нацыянальных арганізацыяў. “Саветызацыя” Заходняй Украіны
Выхад УССР на міжнародную арэну
Дысідэнцкая дзейнасць насіла дакладна акрэслены характар індывідуальнага пратэсту супраць вялізнай дзяржаўнай машыны, увасабленнем якой быў партыйна-савецкі апарат. У кожнага з дысідэнтаў былі свае матывы і прычыны праявы сваёй нязгоды з існуючым палітычным рэжымам і адкрытага супрацьстаяння яму. Пераважная большасць прадстаўнікоў руху дысідэнтаў належыла да інтэлігенцыі – своеасаблівай сацыяльнай групы, якая ў сілу сваіх грамадскіх функцыяў даволі востра адчувала савецкі нацыянальны і культурны ціск, паўсядзённае парушэнне правоў і свабодаў людзей.
Дысідэнцкі рух не стаў масавай з’явай, і падзеі, што з імі звязаныя, мелі абмежаваны грамадскі рэзананс. Колькасны склад прадстаўнікоў дысідэнцкага руху на Украіне быў каля 1 тысячы чалавек. Гэта даволі нізкі паказчык для 50-мільённай рэспублікі.
Характэрнай асаблівасцю той таталітарнай сістэмы была партыяцэнтрычнасць – засяроджванне рэальных уладных магчымасцяў у партыйных структурах. Стыль, формы і метады дзейнасці саміх гэтых структураў вызначала іх бюракратычная складаючая. Партбюракратызм савецкай таталітарнай сістэмы праяўляўся ў засяроджванні ня толькі палітычнай, але і эканамічнай улады ў кіруючых органах Кампартыі – Палітбюро і Сакратарыяце ЦК, самім ЦК, падначаленых ім партыйных камітэтаў рэспубліканскага, краёвага, абласнога, гарадскога і раённага ўзроўняў і іх выканаўчых апаратах. Яны функцыянавалі на прынцыпах жорсткай падпарадкаванасці структураў ніжэйшага ўзроўню вышэйшым.
Першасныя партарганізацыі аб’ядноўваліся ў раённыя, гарадскія і іншыя арганізацыі на канкрэтнай тэрыторыі. Арганізацыі, што абслугоўвалі нейкую тэрыторыю, былі вышэйшымі ў адносінах да ўсіх партарганізацыяў, якія абслугоўвалі частку гэтай тэрыторыі. І паколькі ва ўседзяржаўным масштабе партыя абвяшчалася кіруючай і накіравальнай сілай, такой сілай на месцах былі адпаведныя партыйныя ўстановы. Пры гэтым, з года ў год партыйная прысутнасць у розных сферах грамадскага жыцця толькі павялічвалася.
На працягу 1965 – 1985 гг. агульная колькасць першасных партарганізацыяў павялічвалася больш чым на 23% і дасягнула 70947, у тым ліку на прадпрыемствах прамысловасці, транспарце, сувязі і будаўніцтва яна вырасла з 16272 да 20118, у навучальных, навуковых і культурна-асветніцкіх установах – з 13282 да 18014, арганізацыях і дзяржорганах (ад цэнтральных да раённых) – з 9967 да 13006, на прадпрыемствах гандлю і грамадскага харчавання – з 2260 да 3051, сельскіх тэрытарыяльных, пры домаўпраўленнях і іншых – з 4450 да 7016. у саўгасах і калгасах змяншэнне колькасці партыйных арганізацыяў (з 11128 да 9652) было звязана з узбуйненнем сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і, у звязку з гэтым, партыйных арганізацыяў гэтых прадпрыемстваў.
Украінская рэспубліканская
партыйная арганізацыя
Падрыхтоўка і прыняцце Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі УССР 1978 г. былі цэласнай буйнамасштабнай прапагандысцкай акцыяй з зацвярджэннем у свядомасці савецкіх грамадзянаў ідэалогіі аб кіруючай і накіравальнай ролі КПСС у савецкім грамадстве і яго палітычнай сістэмы, што забяспечвае, як запісана ў прэамбуле Канстытуцыі, “усе больш актыўны ўдзел працоўных у дзяржаўным жыцці”.
Да абмеркавання праекта Асноўнага Закона краіны былі далучаныя 4/5 ад дарослага насельніцтва СССР – больш за 140 млн. чалавек. Такая масавасць была забяспечана шляхам арганізацыі каля 1,5 млн. сходаў на прадпрыемствах, у калгасах, вайсковых часцях, у месцах пражывання насельніцтва, праз разгляд праекта ўсімі саветамі – ад сельскіх да Вярхоўных Саветаў рэспублік.
У красавіку 1978 г. Вярхоўны Савет УССР зацвердзіў рэспубліканскую Канстытуцыю, якая паўтарала прынцыповыя палажэнні Канстытуцыі СССР. Абодва дакумента зыходзілі з пастулата аб тым, што ў краіне пабудаваны развіты сацыялізм.
Было заяўлена, што ў СССР і ва УССР уся ўлада належыць народу – сялянам, інтэлігенцыі, працоўным усіх нацыяў і народнасцяў краіны. Пацвярджэннем гэтай дэкларацыі было абвяшчэнне палітычнай асновай СССР і УССР саветы народных дэпутатаў, якія на ўсіх узроўнях падлягалі абранню таемным галасаваннем на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права. КПСС абвяшчалася кіруючай і накіравальнай сілай савецкага грамадства, ядром яго палітычнай сістэмы, дзяржаўных і грамадскіх арганізацыяў.
Канстытуцыя СССР мела спецыяльны раздзел пра нацыянальна-дзяржаўны лад краіны. Падобны раздзел мела і Канстытуцыя УССР. Украіна абвяшчалася суверэннай савецкай сацыялістычнай дзяржавай у складзе адзінай саюзнай шматнацыянальнай краіны, утворанай на аснове прынцыпу сацыялістычнага федэралізма, у выніку вольнага самавызначэння нацыяў і дабраахвотнага аб’яднання раўнапраўных савецкіх сацыялістычных рэспублік. Украінскай ССР фармальна гарантавалася права вольнага выхаду са складу СССР.
Глава 9 Канстытуцыі СССР і главы
7 – 8 Канстытуцыі УССР дэкларавалі суверэнныя
правы рэспублікі: самастойнае ажыццяўленне
рэспубліканскай улады на сваёй тэрыторыі;
мець уласную канстытуцыю і заканадаўства;
ахова дзяржаўнага парадку, правоў і свабодаў
грамадзянаў; забеспячэнне комплекснага
эканамічнага і сацыяльнага развіцця
на сваёй тэрыторыі; немагчымасць змяненняў
гэтай тэрыторыі бяз згоды самой рэспублікі;
фармаванне рэспубліканскага адміністрацыйна-
Асноўны Закон СССР зацьвердзіў цэнтралісцкія пазіцыі фармавання і функцыянавання савецкай прававой сістэмы. Яе структура ўсталёўвалася фармальна як федэратыўная, а на практыцы – як унітарная.
Савет Міністраў СССР быў вышэйшым выканаўчым і распарадчым органам дзяржаўнай улады на ўсёй тэрыторыі Савецкага Саюза. Вышэйшым выканаўчым органам улады на Украіне быў Савет Міністраў УССР.
Найвышэйшым органам
дзяржаўнай улады ва УССР быў Вярхоўны
Савет. Ён меў права вырашаць усе пытанні, аднесеныя саюзнай і рэспубліканскай
канстытуцыямі да справаў Украіны: прымаць
Канстытуцыю і законы УССР, уносіць змены
да іх, зацвярджаць дзяржаўныя планы эканамічнага
і сацыяльнага развіцця і дзяржаўны бюджэт
рэспублікі. Асноўнай арганізацыйнай
формай дзейнасці Вярхоўнага Савета УССР
вызначаліся сесіі – чарговыя, што склікаліся
два разы ў год, і пазачарговыя. Пастаянна
дзеючым органам Вярхоўнага Савета быў
Прэзідыум. Згодна з Канстытуцыяй УССР
1978 г. Прэзідыум абіраўся з ліку дэпутатаў
у складзе Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага
Савета, трох яго намеснікаў і дваццаці
членаў. Асноўнымі кампетэнцыямі гэтага
органа былі скліканне сесіяў Вярхоўнага
Савета, кантроль за выкананнем прынцыпаў
Канстытуцыі, тлумачэнне законаў УССР,
вызначэнне парадку вырашэння пытанняў
адміністрацыйна-
Большасць дэпутатаў саветаў усіх узроўняў працавалі не на пастаяннай аснове, а “ад сесіі да сесіі”, яны ажыццяўлялі свае паўнамоцтвы без адрыву ад працоўнай альбо службовай дзейнасці. Таму асноўную падрыхтоўку і іншую працу Вярхоўнага Савета выконваў яе апарат. Дэпутатам трэба было пераважна толькі галасаваць “за” рашэнні, папярэдне падрыхтаваныя для іх і ўзгодненыя ў партыйных органах.
Савет Міністраў УССР утвараўся Вярхоўным Саветам УССР. Савет Міністраў УССР складаўся са Старшыні Савета Міністраў, яго першых намеснікаў і намеснікаў, міністраў, старшыняў дзяржаўных камітэтаў УССР. Законам “Аб Савеце Міністраў УССР”, які быў прыняты ў снежні 1978 г., змяшчаўся пералік міністэрстваў на Украіне: міністэрства будаўніцтва прадпрыемстваў важнай індустрыі, вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, унутраных справаў, вугальнай прамысловасці, геалогіі, энэргетыкі і электрыфікацыі, мясной і малочнай прамысловасці, вонкавых справаў, сувязі, культуры, лёгкай прамысловасці, лясной гаспадаркі, лясной і дрэваперапрацоўчай прамысловасці, асветы, аховы здароўя, прамысловага будаўніцтва, саўгасаў, сельскага будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, гандлю, фінансаў, харчовай прамысловасці, горнай металургіі, юстыцыі. Органамі дзяржаўнага кіравання на Украіне былі таксама дзесяць саюзна-рэспубліканскіх камітэтаў – планавы камітэт УССР, камітэт па справах будаўніцтва, працы, коштаў, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, тэлебачанню і радыёвяшчанню, кінематаграфіі, справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю, камітэт дзяржаўнай бяспекі УССР, камітэт вытворча-тэхнічнага забеспячэння сельскай гаспадаркі.
Уласна рэспубліканскімі кіраўнічымі адзінкамі былі шэсць міністэрстваў УССР – аўтамабільнага транспарту, будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, мясцовай прамысловасці, бытавога абслугоўвання насельніцтва, сацыяльнага забеспячэння, а таксама адзін дзяржаўны камітэт – аховы здароўя.
Да кампетэнцыяў мясцовых саветаў дэпутатаў працоўных належыла “правядзенне ў жыццё” рашэнняў дзяржаўных органаў вышэйшага ўзроўню і кіраўніцтва дзейнасцю падпарадкаваных адпаведным мясцовым саветам дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, установаў і арганізацыяў, кіраўніцтва на сваёй тэрыторыі дзяржаўным, гаспадарскім і сацыяльна-культурным будаўніцтвам, зацвярджэнне планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця і мясцовага бюджэту, забеспячэнне выканання законаў, ахова дзяржаўнага і грамадскага парадку і правоў грамадзянаў, кантроль за выкананнем заканадаўства размешчанымі на тэрыторыі савета прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, выкарыстанне працоўных рэсурсаў, вытворчасць тавараў народнага спажывання, сацыяльна-культурнага і бытавога абслугоўвання насельніцтва.
Судовая сістэма таксама будавалася на цэнтралісцкіх прынцыпах. Вышэйшай судовай інстанцыяй Савецкага Саюза быў Вярхоўны Суд СССР. Ён абіраўся Вярхоўным Саветам СССР і ажыццяўляў кантроль за дзейнасцю судоў саюзных рэспублік. Вярхоўны Савет УССР тэрмінам на 5 гадоў абірала найвышэйшы рэспубліканскі судовы орган – Вярхоўны Суд УССР у складзе Старшыні, яго намеснікаў, членаў і народных засядацеляў. Да яго кампетэнцыяў належыў кантроль за судовай дзейнасцю судоў рэспублікі. У адпаведнасці з Канстытуцыяй 1978 г., народныя суддзі раённых (гарадскіх) народных судоў абіраліся грамадзянамі раёна (горада) на аснове агульнага, роўнага, прамога выбарчага права пры таемным галасаванні тэрмінам на 5 гадоў. Народных засядацеляў раённых (гарадскіх) судоў абіралі на сходах грамадзянаў у месцах іх працы альбо пражывання адкрытым галасаваннем тэрмінам на 2,5 года. Суды вышэйшых узроўняў абіраліся на 5 гадоў адпаведнымі саветамі народных дэпутатаў.
У рэспубліках СССР напрыканцы 70 – х гг. ХХ ст. улада засяродзілася ў руках людзей старэчага ўзросту. Першымі асобамі дзяржавы ў той час былі Л. І. Брэжнеў (1906 г. н.), А. Касыгін (1904 г. н.), М. Падгорны (1903 г. н.), А. Грамыка (1909 г. н.), М. Суслаў (1902 г. н.). Украінай у гэты час кіравалі Пётр Шэлест (1908 г. н.), пазней – Уладзімер Шчарбіцкі (1918 г. н.).
Герантакратыя – адна з галоўных прычынаў грамадскага застою “развітога сацыялізму”. Тэрмін “герантакратыя” у навуковы ўжытак упершыню ўвёў ангельскі этнограф У. Рыверс напачатку 20 – х гг. ХХст. Згодна з У. Рыверсам, гэта паняцце азначае форму грамадскага ладу, пры якім улада належыць людзям старэчага ўзросту. У. Рыверс лічыў, што такі лад характэрны для ранніх формаў сацыяльнасці. Падобная форма грамадска-палітычнай і эканамічнай арганізацыі і кіравання можа быць характэрна якім-небудзь стадыям развіцця народа і яго культуры.
Стаўленне ўкраінскай улады да кіраўніцтва СССР у той час можна ахарактарызаваць паняццем сэрвілізм (ад лацінскага слова servilis – рабскі) – рабалепства, прыслужніцтва, бо практычна ўсё ў тыя часы залежыла ад цэнтру.партыйныя арганізацыі саюзных рэспублік фармальна будаваліся як самастойныя нацыянальныя кампартыі: хоць ЦК КПУ меў уласнае Палітбюро, важнейшыя палітычныя пытанні вырашаліся ў Маскве, а не ў Кіеве.
Роля партыйных органаў у эканоміцы пасіліліся. Яны, як і раней, на ўсіх узроўнях актыўна камандавалі гаспадаркамі. Характэрна, што адказнасць пры гэтым перакладалася на астатніх. Камандная эканоміка была экстэнсіўнай і ірацыянальнай. Інтэнсіўным механізмам развіцця перашкаджала непрыстасаванасць вытворчасці да НТП. Адсутнасць канкурэнцыі прыводзіла да стагнацыі вытворчасці.
Ідэалагічныя метады кантролю і гаспадарання пашыраліся і ў сельскай гаспадарцы. На Украіне яна была традыцыйна развітай: УССР давала больш за палову агульнасаюзнай вытворчасці цукру, амаль трэць садавіны і агародніны. Аддача кожнага рубля, выкарыстанага у сельскай гаспадарцы УССР, зменшылася ў адзінаццатай пяцігодцы ў параўнанні з восьмай (1966 – 1970 гг.) на 60 %.
Айчынная тэхніка і тэхналогіі трагічна адставалі ад сусветнага ўзроўню. Затраты на развіццё навукі пастаянна скарачаліся. Узрастанне масштабаў выкарыстання недасканалых тэхнікі і тэхналогіяў прыводзіла да пагаршэння экалагічнай сітуацыі.
Ня менш буйным фінансава -, тэхніка -, працаёмістым быў праект, звязаны з мэліарацыяй – сістэмай арганізацыйна-гаспадарскіх тэхнічных захадаў, накіраваных на паляпшэнне неспрыяльных умоваў гаспадарання, галоўным чынам за кошт рэгулявання іх воднага баланса. Але на Украіне асушэнне вялося нават там, дзе ў гэтым не было патрэбы. У спадчыну ад гэтага ў шэраг рэгіёнаў парушыўся водны баланс, змяніліся кліматычныя ўмовы, флора і фаўна. Руйнаваліся экасістэмы.
Характэрнымі прыкметамі перыяду застоя былі:
Информация о работе Украіна ў першыя пасляваенныя гады. Выхад УССР на міжнародную арэну