Украіна ў першыя пасляваенныя гады. Выхад УССР на міжнародную арэну

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Февраля 2014 в 20:19, реферат

Краткое описание

Другая сусветная вайна нанесла вялікія страты украінскаму народу. На канец 1945 г. на Украіне дзейнічала 27,5 тысяч калгасаў, 784 саўгасы, 1277 МТС. 21 лютага 1948 г. быў прыняты Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савету УССР “Аб высяленні з УССР тых, хто ўхіляецца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадаркі і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця”. Гэты указ меў на мэце пераследванне тых сялян, якія ня выраблялі мінімум працадзён, працавалі на прысядзібных участках. Згаданы указ быў адным з захадаў таталітарнай сістэмы, накіраваны на вырашэнне гаспадарскіх праблемаў метадамі прымусу.

Содержание

Стан сельскай гаспадаркі УССР
Палітыка-ідэалагічная рэакцыя на Украіне
Дзейнасць украінскіх антысавецкіх нацыянальных арганізацыяў. “Саветызацыя” Заходняй Украіны
Выхад УССР на міжнародную арэну

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя Украіны.doc

— 342.50 Кб (Скачать файл)

У сферы навукі ўкараняўся езуіцкі прынцып  “не дапушчаць іншадумцаў”. У сферы ідэалогіі ўзніклі  “забаронаманія” і  “дысідэнтаманія”. Найгоршых формаў  “негаспадарскае”  стаўленне набыло ў сацыяльнай сферы жыццядзейнасці савецкіх людзей. Вострая нястача жылля, школ, дзіцячых садкоў і ясель, адсутнасць тавараў найпершай неабходнасці сталі паўсюднай з’явай.

Гады  “застою”  характарызаваліся імклівым узрастаннем гарадскога насельніцтва. За 1960 – 1985 гг. яно павялічылася на Украіне з 19,9 да 33,2 млн. чалавек. Вясковае насельніцтва за гэтыя ж гады скараціліся з 22,6 да 17,6 млн. чалавек. Колькасць вёсак ва УССР зменшылася больш як на 2 тысячы. Калі ў 1960 г. вясковае насельніцтва Украіны складала палову яе жыхароў, то ў 1985 г. – толькі трэцюю частку.

Фармалізм і бюракратызм, што скоўвалі ініцыятыву ў розных сферах дзейнасці, выявіліся асаблівымі разбуральнікамі духоўнай культуры і людзей, якія яе ствараюць, пашыраюць, прапагандуюць. З дапамогай паслужлівай часткі інтэлігенцыі народу навязваліся сацыяльныя міфы, якія скажалі рэчаіснасць.

 

 

 

 

 

 

Лекцыя 4

Украіна ў  перыяд  Перабудовы. Дасягненне незалежнасці Украіны

 

 

Пытанні

 

    1. Перадумовы палітыкі Перабудовы. Асноўныя напрамкі палітыкі Перабудовы ў 1985 – 1987 гг.
    2. Моўная праблема на Украіне. Працэс рэабілітацыі
    3. “Рэвалюцыя знізу”: нацыянальнае адраджэнне, зараджэнне і станаўленне апазіцыі
    4. Узрастанне палітычнай актыўнасці грамадства
    5. Палітычнае становішча на Украіне ў 1989 – 1990 гг.
    6. Дасягненне незалежнасці Украіны

 

 

 

 

1. Перадумовы палітыкі Перабудовы. Асноўныя напрамкі палітыкі Перабудовы ў 1985 – 1987 гг.

 

Напачатку 80 – х гг. стала відавочна, што захаваць нязменнымі парадкі, якія існавалі ў СССР, немагчыма. Гэта ставіла на першы план неабходнасць рэформаў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. З’яўленне на палітычным алімпу М. С. Гарбачова, які пасля смерці К. У. Чарненкі заняў пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПСС, парадзіла ў масах ілюзорную надзею на рэальнасць пазітыўных зменаў у краіне. Характэрнымі рысамі іміджу новага партыйнага лідэра былі дэмакратычнасць, энергічнасць, рашучасць, гатоўнасць ісці на радыкальныя грамадскія перамены. Распачаты М. Гарбачовым працэс абнаўлення атрымаў назову  “Перабудова”.

Перабудова – гэта спроба рэфарматарскай часткі савецкага  кіраўніцтва шляхам  “рэвалюцыі зверху”  ажыццявіць сістэмную мадэрнізацыю грамадства, якая была абумоўленая, з аднаго боку, вонкавым фактарам (нарастанне рэальнага адставання СССР ад прадвінутых капіталістычных краінаў), з іншага – абвастрэннем унутраных праблемаў у дзяржаве (эканамічны заняпад, пасіленне застойных з’яваў у палітычнай сферы, зацвярджэнне ідэалагічнага дыктату ў культуры, якое выклікала супраціўленне грамадскасці, абвастрэнне барацьбы рэфарматарскай і кансерватыўнай плыняў у кіраўніцтве дзяржавы).

Трансфармацыя савецкага грамадства пачалося як тыповая рэвалюцыя  “зверху”. У красавіку 1985 г. на Пленуме ЦК КПСС новае кіраўніцтва на чале з М. Гарбачовым абвясціла курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Ключавымі элементамі курса паскарэння было вызначана інтэнсіфікацыя эканомікі, паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэса, перабудова кіравання і планавання, павышэнне арганізаванасці і дысцыпліны, рацыяналізацыя кіравання, кадравае абнаўленне, удасканаленне структурнай і інвестыцыйнай палітыкі. Комплекс пераўтварэнняў на пачатковым этапе трансфармацыі грамадства ня быў сістэмным і тычыўся перш за ўсё эканомікі.

Пасіленне дысцыпліны дало пэўны эфект. За 1985 – 1986 гг. тэмпы прыросту прамысловай прадукцыі УССР складалі 4,3% і перавышалі сярэднегадовыя паказчыкі адзінаццатай пяцігодкі, якія складалі толькі 3,5%. Яшчэ большы прагрэс намеціўся ў сельскай гаспадарцы УССР: калі ў 1981 – 1985 гг. сярэднегадовы прырост асноўных паказчыкаў гэтай галіны складаў толькі 0,5%, то ў 1985 – 1986 гг. – 3,5%. Узрастанне эканамічных паказчыкаў умацоўвала ў кіраўніцтве ўтапічныя надзеі на хуткае паляпшэнне жыцця традыцыйнымі каманднымі метадамі.

Асабліва яскрава вера ініцыятараў перабудовы ў старыя сілавыя падыходы да вырашэння грамадскіх праблемаў выявілася ў ходзе антыалкагольнай кампаніі. Яна распачалася з чэрвеня 1985 г. пасля выхаду ў свет пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР аб барацьбе з алкагалізмам і яго негатыўнымі наступствамі. На першых парах барацьба з алкагалізмам дала пэўныя пазітыўныя вынікі: скараціліся затраты працоўнага часу і прагулы, паменшылася колькасць злачынстваў на аснове п’янства. Але гэтыя пазітыўныя змены не ішлі ў якое-небудзь параўнанне з тымі негатыўнымі эканамічнымі, сацыяльнымі і палітычнымі наступствамі, што іх выклікаў стыль кампаніі: бюджэт УССР недаатрымаў больш як 10 млрд. рублёў, узрасла наркаманія, самагонаварэнне.

Ня лепшыя вынікі дала і кампанія пасілення кантролю за якасцю прадукцыі. Створаная з гэтай мэтай сістэма дзяржаўнага прымання прадукцыі, пачынаючы з 1987 г., на Украіне было ахоплена больш за 300 прадпрыемстваў, не апраўдала ускладзеных на яе надзеяў: вага прадукцыі вышэйшай катэгорыі якасці ў агульным аб’ёме вытворчасці ня толькі не ўзрасла, а наадварот, знізілася – з 15,8% у 1987 г. да 13,9% у 1989 г.

Завяршылася няўдачай і ці не адзіная спроба рэфарматараў на пачатковым этапе перабудовы выйсці за межы камандных структураў і каманднага мыслення, якая знайшло сваё адлюстраванне ў стымуляванні развіцця кааператыўнага руху. Пасля прыняцця ў лістападзе 1986 г. Вярхоўным Саветам СССР закона аб індывідуальнай працоўнай дзейнасці толькі ва УССР напачатку 1989 г. было зарэгістравана больш за 24 тысячы кааператываў, у якіх працавала 254 тысячы чалавек. Але спадзяванні рэфарматараў, што кааператыўны рух надасць слабеючай эканоміцы імпульс, ня спраўдзіліся. Кааператывы так і не сталі рэальнымі канкурэнтамі дзяржаўнаму вытворчаму сектару. Негатыўную ролю адыграла і не заўсёды прадуманая кампанія барацьбы з непрацоўнымі даходамі, якая ў пэўнай меры стымулявала фармаванне структураў ценявой эканомікі.

У чэрвені 1987 г. Пленум ЦК КПСС адобрыў эканамічную рэформу, якая мела на мэце пераход ад дамінавання адміністрацыйных да пераважна эканамічных метадаў кіравання гаспадаркай. Такому пераходу спрыялі два прынцыповых кроку: перанясенне ўвагі цэнтра з аператыўных на стратэгічныя рашэнні і рэзкае пашырэнне межаў самастойнасці прадпрыемстваў, перавядзенне іх на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне.

Было здзейснена буйнамасштабная акцыя па скарачэнні дзяржапарату з мэтай павышэння яго мабільнасці. У выніку напачатку 1989 г. колькасць саюзна-рэспубліканскіх і рэспубліканскіх міністэрстваў і ведамстваў на Украіне скарацілася з 55 да 46.

Не апраўдалі сябе і надзеі на станоўчыя вынікі самафінансавання, самаакупнасць і самакіраванне прадпрыемстваў. Гэта тлумачыцца тым, што рэформа была здзейсненая часткова – яна не чапала асноваў каманднай сістэмы, не мела на мэце пабудову рынкавай інфраструктуры – банкаў, таварна-сыравінных біржаў. Такі характар рэфармацыйных працэсаў абумовіў дысбаланс у эканоміцы, нарастанне дэфармацыяў і дыспрапорцыяў.

У ноч з 25 на 26 сакавіка 1986 г. адбылася аварыя на Чарнобыльскай  АЭС. Пэўныя контуры і масштабы гэтай  трагедыі дае статыстыка: да 1990 г. на Украіне было дэзактывавана 3,5 млн. гектараў ворнай зямлі і 1,5 млн. гектараў лесу, што складала 12% тэрыторыі УССР. Смяротныя плямы радыёактыўнага забруджвання пакрылі больш за 1000 украінскіх гарадоў і вёсак. Гэта была вялікая трагедыя для ўкраінскага, а таксама беларускага і расейскага народаў.

 

 

2. Моўная праблема на Украіне. Працэс рэабілітацыі

 

Абвешчаная зверху галоснасць спрыяла разгортванню на Украіне шырокай дыскусіі па актуальных грамадскіх пытаннях. Адной з цэнтральных у сярэдзіне 80 – х гг. была праблема аднаўлення правоў і пазіцыяў украінскай мовы. Упершыню публічна яна была выказаная ў чэрвені 1986 г. на ІХ з’ездзе пісьменнікаў УССР, у дыпламатычна вытрыманым уступным слове А. Ганчара і ў публіцыстычна-эмацыйнай прамове І. Драча. У пасляз’ездаўскі перыяд на пленумах праўлення Саюза пісьменнікаў Украіны (СПУ) і ў прэсе разгарнулася дыскусія, у цэнтры якой знаходзілася два пытання: крытыка моўнай, адукацыйнай і культурнай палітыкі савецкага рэжыму і распрацоўка механізма паляпшэння сітуацыі ў сферы функцыянавання ўкраінскай мовы.

Ліпеньскі пленум праўлення СПУ разгледзеў праблему ролі ўкраінскай савецкай літаратуры ў патрыятычным і інтэрнацыянальным выхаванні працоўных. Удзельнікі сходу ў сваіх выступах канстатавалі прыніжанае становішча ўкраінскай мовы ў жыцці грамадства, востра ставілі пытанне пра яе канстытуцыйнае афармленне. У ліпені 1987 г. Палітбюро ЦК КПУ падчас разгляду праблемы пасілення інтэрнацыянальнага і патрыятычнага выхавання насельніцтва ўдзяліла моўнаму пытанню асаблівую ўвагу. Палітбюро канстатавала, што грамадскасьць правільна ставіць пытанні нацыянальна-культурнага характару, звяртае ўвагу на звужэнне сферы ўжытку ўкраінскай мовы, нізкі ўзровень моўнай культуры шматлікіх тэле – і радыёперадач, газетаў і часопісаў.

На працягу 1987 – 1988 гг. патрыятычныя сілы Украіны разгарнулі цэлую кампанію за адмену 4 пункта статута сярэдняй школы, які даваў вучням права выбару вывучэння той ці іншай мовы, што на практыцы давала ім магчымасць у расейскамоўных школах вызваляць сябе ад вывучэння ўкраінскай мовы і літаратуры. У гэты час на ўкраінскай мове чыталася ня больш за 5% лекцыяў у вышэйшых навучальных установах. У Данецку, Лучанску, Мікалаеве, Адэсе, Харкаве, Чарнігаве ў 1988/1989 навучальным годзе фактычна не засталося ніводнай школы з выкладаньнем усіх прадметаў на ўкраінскай мове. У цэлым, у школах УССР на ўкраінскай мове навучалася менш за палову ад агульнай колькасці вучняў. У гэты перыяд з 28 драматычных і музычна-драматычных тэатраў у дзеючым рэпертуары 18 былі расейскамоўнымі.

Нарэшце, пад ціскам грамадскасьці  і сацыяльна-палітычных абставінаў афіцыйная ўлада была вымушаная падвесці пад развязванне моўнай праблемы юрыдычную базу – у кастрычніку 1989 г. Вярхоўны Савет УССР прыняў закон  “Аб мовах ва Украінскай ССР”. Гэты дакумент не толькі фармальна замацаваў дзяржаўны статус украінскай мовы, гарантаваў пашырэнне сферы ўплыву яе функцыянавання, прызнаваў раўнапраўнасьць моваў усіх народаў, што пражывалі на тэрыторыі УССР, але і стаў адным з першых важных здабыткаў нацыянальна-патрыятычных сілаў Украіны ў барацьбе за паўнавартасныя правы чалавека, пераканаўчым сведчаннем пашырэння і зацвярджэння ў грамадстве дэмакратызацыі і галоснасці.

Складаючай часткай працэса скасавання  “белых плямаў”  была рэабілітацыя асобаў, неабгрунтавана рэпрэсаваных у 30 – 50 – х гг. У 1987 г. на Украіне была сфармавана камісія Палітбюро ЦК КПУ на чале з другім сакратаром  ЦК Івашка па праблемах рэабілітацыі. Аналагічныя камісіі былі ўтвораныя пры Кіеўскім гарадскім і 24 абкамах партыі Украіны. Пасля выхаду Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 студзеня 1989 г.  “Аб дадатковых захадах па аднаўленні справядлівасці ў адносінах да ахвяраў рэпрэсіяў, што мелі месца ў перыяд 30 – 40 і напачатку 50 – х гг.” працэс рэабілітацыі набыў больш дэмакратычны характар. У гэты час у рамках уладнай вертыкалі, пачынаючы з Вярхоўнага Савета і завяршаючы мясцовымі саветамі, пачалі стварацца камісіі, якія складаліся з народных дэпутатаў і прадстаўнікоў грамадскасці. На красавік 1989 г. у гэты працэс уключыліся больш за 400 народных дэпутатаў і прадстаўнікі больш за 20 грамадскіх арганізацыяў.

Пад ціскам праўды аб сталінскіх рэпрэсіях і голадах 1932 – 1933 гг. адбыліся кардынальныя змены ў свядомасці многіх людзей, у тым ліку і ў свядомасці высокапастаўленых партыйных функцыянераў.

 

 

3. “Рэвалюцыя знізу”: нацыянальнае адраджэнне, зараджэнне і станаўленне апазіцыі

 

Пачатак Перабудовы быў  часам з’яўлення і актыўнага  развіцця тых групаў, аб’яднанняў і арганізацыяў, якія ўзніклі без фармальнай згоды партыйных і дзяржаўных органаў, не мелі афіцыйнай рэгістрацыі, што і дало ім назову  “нефармалы”. Падмуркам для фармавання самадзейных аб’яднанняў стаў шырокі спектр інтарэсаў і патрэбаў – музыка, палітыка, экалогія, фізічнае ўдасканаленне, калекцыянаванне. З моманту ўзнікнення нефармальных арганізацыяў аформіліся такія іх характэрныя рысы і асаблівасці:

    1. стыхійны працэс фармавання;
    2. пабудова нефармальных структураў  “знізу”  пад уплывам народнай ініцыятывы;
    3. аб’яднанне грамадзянаў на аснове агульных інтарэсаў і асабістых стасункаў;
    4. адсутнасць на пачатковым этапе дакладнай рэгламентацыі дзейнасці;
    5. абранне, а не прызначэнне лідэра на аснове прызнання яго аўтарытэта і кампэтэнтнасці ў адпаведным родзе дзейнасці;
    6. кансалідацыя на аснове дэмакратычных прынцыпаў;
    7. значная ступень самастойнасці і незалежнасці ад дзяржаўных і палітычных структураў.

Пачынаючы з сярэдзіны 1986 г. нефармальны рух у СССР стаў масавым. Ужо ў чэрвені 1989 г. на Украіне дзейнічала больш за 47 тысяч нефармальных самадзейных аб’яднанняў.

11 – 12 лютага 1989 г. у  Кіеве ў рэспубліканскім Будынку  кінематаграфістаў адбылася Ўсеўкраінская ўстаноўчая канферэнцыя Таварыства ўкраінскай мовы (ТУМ). На канфэрэнцыі прысутнічала 405 дэлегатаў з усіх абласцёў Украіны. Канферэнцыя прыняла статут таварыства, абрала яго кіруючыя органы. Старшынёй таварыства стаў З. Паўлічка. Калі напачатку 1989 г. ТУМ налічвала ў сваіх шэрагах 70 тысяч членаў, то ўжо ў чэрвені таго ж года – 200 тысяч.

4 сакавіка 1989 г. у рэспубліканскім  Будынку кінематаграфістаў адбылася ўсеўкраінская ўстаноўчая канферэнцыя дабраахвотнага гісторыка-асветніцкага таварыства  “Мемарыял”. Выступленні  дэлегатаў сведчылі аб тым, што новаўтвораная арганізацыя не збіраецца абмяжоўвацца вузкімі рамкамі гісторыка-асветніцкай дзейнасці, а ставіць перад сабою значныя палітычныя заданні грамадскага масштабу – поўную і канчатковую ліквідацыю сталінізма ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, стварэнне дзейсных гарантыяў незваротнасці працэса дэмакратызацыі.

У снежні 1987 г. з’явілася  асацыяцыя  “Зялёны свет” і  была рэакцыяй грамадства на катастрафічны  стан экалогіі Украіны, які стаў горшым пасля чарнобыльскай аварыі. Старшынёй гэтай арганізацыі быў абраны Ю. Шчарбак. Прынятая арганізацыяй дэкларацыя таксама заклікала грамадскасць да актыўных дзеянняў (экалагічных мітынгаў), шырокага выкарыстання дэмакратычных механізмаў, усталявання практыкі рэферэндумаў дзеля ажыццяўлення буйнамасштабных праектаў, звязаных з экалогіяй, выданнем падручнікаў па экалогіі і іншае.

Информация о работе Украіна ў першыя пасляваенныя гады. Выхад УССР на міжнародную арэну