Украіна ў першыя пасляваенныя гады. Выхад УССР на міжнародную арэну

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Февраля 2014 в 20:19, реферат

Краткое описание

Другая сусветная вайна нанесла вялікія страты украінскаму народу. На канец 1945 г. на Украіне дзейнічала 27,5 тысяч калгасаў, 784 саўгасы, 1277 МТС. 21 лютага 1948 г. быў прыняты Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савету УССР “Аб высяленні з УССР тых, хто ўхіляецца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадаркі і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця”. Гэты указ меў на мэце пераследванне тых сялян, якія ня выраблялі мінімум працадзён, працавалі на прысядзібных участках. Згаданы указ быў адным з захадаў таталітарнай сістэмы, накіраваны на вырашэнне гаспадарскіх праблемаў метадамі прымусу.

Содержание

Стан сельскай гаспадаркі УССР
Палітыка-ідэалагічная рэакцыя на Украіне
Дзейнасць украінскіх антысавецкіх нацыянальных арганізацыяў. “Саветызацыя” Заходняй Украіны
Выхад УССР на міжнародную арэну

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя Украіны.doc

— 342.50 Кб (Скачать файл)

У ходзе выбараў дэпутатаў  Вярхоўнага Савета УССР у сакавіку 1990 г. Дэмакратычны блок Украіны, у якім асноўнай сілай быў Рух, заваяваў у цэлым па рэспубліцы ¼  мандатаў. Пры гэтым у трох заходніх абласцях – Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Цернопальскай – Рух атрымаў поўную перамогу, а Кампартыя Украіны ў многіх мясцовых саветах апынулася ў апазіцыі.

Атрымаўшы большасць у Вярхоўным Савеце і пераважнай большасці мясцовых саветаў, КПУ паспрабавала перайсці ў контрнаступленне. Старшынямі многіх мясцовых саветаў былі абраныя першыя сакратары адпаведных парткамітэтаў. 15 з 25 аблсаветаў узначалілі першыя сакратары абкамаў, 66% гарсаветаў – першыя сакратары гаркамаў КПУ.

Пасля выбараў цэнтар палітычнай барацьбы ўсё больш перамяшчаўся ў Кіеў. 15 траўня 1990 г. упершыню ў гісторыі УССР Вярхоўны Савет пачаў працаваць як пастаянна дзеючы парламент. У Вярхоўным Савеце сфармаваліся камуністычная большасць і некамуністычная меншасць.

Прынцыпы разыходжання паміж камуністамі і некамуністамі ў Вярхоўным Савеце Украіны ХІІ склікання

Параметры

Камуністычная большасць

Дэмакратычная меншасць

Вынікі змагання

1. Стаўленне да дзяржаўнага суверэнітэту Украіны. Межы суверэнітэту.

Украіна – суверэнная рэспубліка ў складзе СССР; Без уласных узброеных сілаў, без самастойнай вонкавай палітыкі.

Украіна – незалежная дзяржава з усімі атрыбутамі ўлады: уласнай сістэмай дзяржаўнай бяспекі і абароны, уласнай грашовай сістэмай, самастойнай вонкавай палітыкай.

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце УССР ад 16 ліпеня 1990 г., Абвяшчэнне незалежнасці Украіны 24 жніўня 1991 г.

2. Стаўленне да ўкраінскай мовы і вызначэнне Украіны як дзяржавы ўкраінскага народу.

Афіцыйная двухмоўнасць, Азначэнне – “народ Украіны”.

Украінская мова –  адзіная дзяржаўная мова. Азначэнне – “украінскі народ”.

Фармальна украінская –  адзіная дзяржаўная мова, дэ – факта працэс яе пашырэння запаволены. Азначэнне “украінскі народ”.

3. Стаўленне да ролі Кампартыі Украіны ў грамадзтве.

Захаванне артыкулаў 6 – 7 Канстытуцыі УССР аб кіруючай ролі КПУ – КПСС.

Выключэнне з Канстытуцыі УССР нормаў аб кіруючай ролі Кампартыі, забарона КПУ, раследванне яе злачынстваў, канфіскацыя яе маёмасці.

Выключэнне з Канстытуцыі УССР артыкулы аб кіруючай ролі Кампартыі. Забарона КПУ пасля жніўня 1991 г. Маёмасць КПУ становіцца дзяржаўнай уласнасцю.

4. Стаўленне да ўласнасці і рынку.

Планавая шматукладная эканоміка, пазней – сацыяльна-арыентаваная планава-ранкавая эканоміка.

Вольны рынак з нязначным  дзяржаўным рэгуляваннем.

Гібрыдная рынкава-планавая эканоміка са значным дзяржаўным уплывам.

5. Стаўленне да сістэмы дзяржаўнай улады на Украіне.

Прынцып еднасці ўлады. Асноўны ўладны інстытут – Вярхоўны Савет. Украіна – савецкая рэспубліка, дзе саветы маюць поўную ўладу на сваёй тэрыторыі.

Прынцып падзелу ўлады  на заканадаўчую, выканаўчую й судовую. Мясцовае самакіраванне. Саветы дзейнічаюць  па прынцыпу падзелу кампэтэнцыяў, а не падпарадкаванасці.

Унясенне змяненняў у Канстытуцыю УССР рэдакцыі 1978 г., пасля якіх Украіна стала прэзідэнцкай рэспублікай. У снежні 1990 г. быў прыняты першы закон аб мясцовых саветах, які паклаў пачатак фармаванню мясцовага самакіравання.


 

З 446 дэпутатаў, якія прыступілі да працы на першай сесіі Вярхоўнага Савета УССР ХІІ склікання, каля 380 месцаў належыла камуністам. Старшынёй Вярхоўнага Савета УССР быў абраны першы сакратар ЦК КПУ Івашчанка.

У склад утворанай Дэмакратычным блёкам парламенцкай апазіцыі – Народнай Рады – увайшло 128 дэпутатаў. Старшынёй Народнай Рады стаў І. Юхноўскі. 7 з 23 пастаянна дзеючых камісіяў Вярхоўнага Савета ўзначалілі прадстаўнікі апазіцыі.

У чэрвені 1990 г. адбыўся  першы этап ХХVІІІ з’езда КПУ. На час першага этапу гэтага з’езда ў КПУ налічвалася больш за 3 млн. членаў. За пяць месяцаў 1990 г. з КПУ выйшла 28 тысяч чалавек. Гэта складала менш за 1% ад колькасці членаў КПУ.

Адным з заканамерных вынікаў першага этапу ХХVІІІ з’езда КПУ стала заява аб стварэнні дэпутацкай групы камуністаў і беспартыйных  “За Савецкую суверэнную Украіну”.

16 ліпеня 1990 г. галасамі 355 дэпутатаў Вярхоўны Савет УССР прыняў Дэкларацыцю аб дзяржаўным суверэнітэце Украіны. Супраць яе выступілі толькі 4 дэпутаты. Група  “За Савецкую суверэнную Украіну” (гэтак званая  “група 239”) забяспечыла не толькі абранне другога сакратара ЦК КПУ Л. М. Краўчука на пасаду Старшыні Вярхоўнага Савета УССР, але і прыняцце гэтага надзвычай важнага дакумента.

Дэкларацыя стала прагрэсіўным крокам. Ёю было абвешчана вяршэнства Канстытуцыі і законаў рэспублікі на тэрыторыі УССР; выключнае права народа УССР на валоданне, карыстанне і распараджэнне нацыянальным багаццем Украіны.

Характэрнай рысай палітычнага жыцця вясны – восені 1990 г. было тое, што ініцыятывай валодала апазіцыя, пастаянна нагнятаючы ціск на ўладныя структуры. Пасілілася палярызацыя палітычных сілаў.

 

 

6. Дасягненне незалежнасці Украіны

 

На 17 сакавіка 1991 г. было запланавана правядзенне ўсесаюзнага рэферэндума па пытанні аб захаванні СССР як абноўленай федэрацыі савецкіх суверэнных дзяржаваў. Прэзідыум Вярхоўнага Савета УССР прыняў рашэнне паралельна ўсесаюзнаму рэферэндуму правесці рэспубліканскае апытанне, на якое выносілася такое пытанне: “Ці згодныя Вы з тым, што Украіна павінна быць у складзе Саюза Савецкіх Сувэрэнных Рэспублік на прынцыпах Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Украіны ?”

У выніку, на ўсесаюзным рэфэрэндуме за захаванне СССР прагаласавала 70% украінцаў. Толькі ў Кіеве, Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Цернопальскай абласцях большасць удзельнікаў рэферэндума прагаласавала супраць захавання СССР. Падчас рэспубліканскага апытання 80% яго ўдзельнікаў адказалі на пытанне  “так”.

Напачатку 1991 г. на палітычнай арэне Украіны дзейнічалі і канкурыравалі паміж сабою прынамсі тры палітычныя сілы: Камуністычная партыя на чале з першым сакратаром ЦК С. Гурэнка, якая стаяла на пазіцыях  “абноўленай федэрацыі”; суверэн-камуністы, нефармальным лідэрам якіх быў другі сакратар ЦК КПУ, Старшыня Вярхоўнага Савета УССР Л. М. Краўчук, - яны манеўравалі паміж артадоксамі і нацыянал-дэмакратамі; Народны рух Украіны – масавае грамадска – палітычнае аб’яднанне нацыянальна-дэмакратычнага накірунку, на чале якога стаялі Л. Лук’яненка, І. Драч, З. Паўлічка, Л. Скорык, І. Юхноўскі.

23 красавіка 1991 г. адбылася  сустрэча лідэраў дзевяці саюзных рэспублік і Прэзідэнта СССР М. Гарбачова ў Нова-Агарова. Яна завяршылася падпісаннем сумеснай Заявы аб першачарговых захадах па стабілізацыі сітуацыі ў краіне і вывядзенне яе з крызісу. Як першачарговае заданне разглядалася неабходнасць падпісання новага Саюзнага дагавора.

5 ліпеня 1991 г. Вярхоўны  Савет УССР прымае закон аб увядзенні пасады Прэзідэнта УССР.

Пачатак працы ў Нова-Агарова паказаў разнавектарнасць інтарэсаў і мэтаў яго ўдзельнікаў. Частка дэлегатаў, у тым ліку і ўкраінская, схілялася да канфедэратыўнай мадэлі дзяржаўнага аб’яднання. Гэта знайшло сваё адлюстраванне ў назове будучай дзяржавы, якую прапанавала ўкраінская дэлегацыя – “Садружнасць”.

Пасля таго, як распрацоўшчыкі праекту Дагавора пагадзіліся на назову будучай дзяржавы – Саюз Суверэнных Рэспублік, - 23 ліпеня 1991 г. у Нова-Агарова адбылося па сутнасці зацвярджэнне канчатковага тэксту Дагавора.

У ноч на 19 жніўня 1991 г. у Маскве быў утвораны Дзяржаўны  камітэт па надзвычайнаму становішчу (ДКНС) на чале з Г. Янаевым. Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў быў ізаляваны путчыстамі ў летняй рэзідэнцыі Фароса (Крым).

19 жніўня Л. Краўчук  выступіў па ўкраінскаму тэлебачанню. Лейтматывам яго выступлення сталі словы: “Мы павінны дзейнічаць так, каб не пралілася кроў”. Старшыня Вярхоўнага Савета Украіны таксама ў сваім выступленні звярнуў увагу на тое, што  “ўсе органы мясцовай улады будуць паслядоўна прытрымлівацца Канстытуцыі і законаў, прынятых Вярхоўным Саветам Украіны, будуць дзейнічаць на аснове законных актаў, выконваць пастановы і распараджэнні законна абраных органаў улады”.

21 жніўня путч праваліўся. Пра свой выхад са складу ЦК КПУ і партыі заявілі Л. Краўчук, І. Плюшч ды іншыя.

24 жніўня Старшыня  Вярхоўнага Савета Украіны Л. Краўчук унёс на галасаванне дэпутатаў праект Акту абвяшчэння незалежнасці Украіны. Канстытуцыйнай большасцю галасоў – 346 дэпутатаў “за”, 4 – “супраць”, пры нязначнай групы тых, хто ўстрымаўся, - Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны быў прыняты.

Таксама Вярхоўны Савет  Украіны прыняў пастанову аб правядзенні 1 снежня 1991 г. рэферэндума па пытанні аб незалежнасці, і выбараў першага прэзідэнта.

26 жніўня выйшаў Указ аб прыпыненні дзейнасці КПУ. 30 жніўня Прэзідыюм Вярхоўнага Савета Украіны выдаў Указ аб забароне КПУ.

1 верасня 1991 г. пачалася афіцыйная кампанія па выбарах прэзідэнта Украіны. Палітычная праграма Л. Краўчука базавалася на 5 пастулатах, вядомых яшчэ як пяць “Д”: дэмакратыя, дзяржаўнасць, дабрабыт, духоўнасць і давер. Сур’ёзным супернікам Л. Краўчука быў лідэр Руху В. Чарнавол. Ён выступаў за раздзяржаўленне ўласнасці, увядзенне нацыянальнай грашовай валюты, лібералізацыю вонкавага гандлю, канверсію ВПК, а таксама за права прыватнай уласнасці на зямлю. На пасаду прэзідэнта таксама балатаваліся Л. Лук’яненка, І. Юхноўскі і В. Грынеў.

1 снежня 1991 г. адбыліся выбары Прэзідэнта Украіны. За Л. Краўчука аддалі свае галасы 61,59%, за В. Чарнавола – 23,27%, за Л. Лук’яненку  - 4,49%, за В. Грынева – 4,17%, за І. Юхноўскага – 1,74%.

Што тычыцца рэферэндума, то на пытанне  “Ці пацвярджаеце Вы Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны ?” 92,32% украінцаў адказала  “Так, пацвярджаю” і толькі 7,58% грамадзянаў далі адмоўны адказ. Вышэйшымі паказчыкамі за незалежнасць былі ў Цернопальскай вобласці, дзе  “так” сказалі 98,67% грамадзянаў і Івана-Франкоўскай – 98,43% грамадзянаў. У Кіеве  “так” адказала  92,78% грамадзянаў. Нават у Крымскай АССР і Севастопале  “так” прагаласавала адпаведна 54,19% і 57,07% грамадзянаў.

8 снежня 1991 г. кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расіі (РСФСР) С. Шушкевіч, Л. Краўчук і Б. Ельцын падпісалі ў рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы на тэрыторыі Беларусі  “Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаваў”, дзе быў засведчаны факт спынення існавання СССР. Вярхоўны Савет Украіны ратыфікаваў белавежскае пагадненне. За яго прагаласавала 288 дэпутатаў з 380 прысутных у зале пасяджэньняў.

21 снежня 1991 г. у Алма-Аце адбылася нарада кіраўнікоў дзевяці былых саюзных дзяржаваў. Яе вынікам сталі Пратакол і Пагадненне аб стварэнні СНД, у якім канстатавалася, што СНД утвараецца на раўнапраўных прынцыпах, а таксама Дэкларацыя аб асноўных мэтах і прынцыпах існавання СНД. 25 снежня 1991 г. Прэзідэнт ужо неіснуючага СССР М. Гарбачоў ушоў у адстаўку. Украіна стала незалежнай дзяржавай.

 

 

 

 

 

 

Лекцыя 5

Сацыяльна – палітычнае развіццё Украіны на мяжы ХХ – ХХІ стст.

 

 

Пытанні

 

    1. Стварэнне новых органаў улады Украіны
    2. Нацыятворчыя працэсы на Украіне ў 90 – х гг.
    3. Структура і спецыфіка палітычнага плюралізму 90 – х гг.
    4. Прэзідэнцтва Л. Краўчука
    5. Прэзідэнцтва Л. Кучмы
    6. Геапалітычнае становішча Украіны

 

 

 

 

    1. Стварэнне новых органаў улады Украіны

 

З першых дзён незалежнасці пачалося стварэнне сістэмы органаў дзяржаўнай улады Украіны, якія ажыццяўляюць вонкавую палітыку. На пачатковым этапе ініцыятыву ў распрацоўцы і ажыццяўленні вонкавай палітыкі ўзяў на сябе Вярхоўны Савет Украіны. У Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, у Акце абвашчэння незалежнасці і ў спецыяльнай пастанове парламента ад 2 ліпеня 1993 г. “Аб асноўных напрамках вонкавай палітыкі Украіны” быў вызначаны нейтральны статус маладой дзяржавы, яе імкненне ў будучым да пазбаўлення ядзернай зброі.

Паступова у працэсе  фармавання інстытута прэзідэнцтва, асабліва яго вонкавапалітычнай службы, усё актыўнейшую ролю пачынае адыгрываць выканаўчая ўлада. Паўсядзённая актыўная дзейнасць, звязаная з вонкавымі зносінамі, легла на плечы абноўленага, а па сутнасці нанава створанага міністэрства замежных справаў Украіны. Ужо 31 студзеня 1992 г. Вярхоўны Савет зацвердзіў  “Палажэнне аб дыпламатычнай службе на Украіне” (адпаведны указ Прэзідэнта быў выдадзены ў ліпені 1993 г.). Кабінет Міністраў Украіны 18 лютага 1993 г. зацвердзіў  “Палажэнне аб МЗС Украіны і колькасны склад яго калегіі”.

 Вярхоўны Савет Украіны ўжо ў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце замацаваў парламенцкую форму кіравання, што было пацверджана законам  “Аб зменах і дапаўненнях Канстытуцыі УССР” ад 24 кастрычніка 1990 г. і стварэннем камісіі па падрыхтоўцы новай Канстытуцыі Украіны як парламенцкай дзяржавы. У другой палове чэрвеня 1991 г. Старшыня Вярхоўнага Савета Украіны Л. Краўчук ініцыяваў прыняцце рашэння аб неабходнасці ўвядзення пасады Прэзідэнта да прыняцця новай Канстытуцыі УССР, а напачатку ліпеня таго ж году быў прыняты адпаведны закон. Шэраг палітычных груповак прапанавалі ўнесці гэтае пытанне на рэферэндум (разам з такімі пытаннямі, як назова рэспублікі і дзяржаўная сімволіка), але гэтая пазіцыя не была пачутая. З прыняццем закона аб увядзенні пасады Прэзідэнта дыскусія аб форме кіравання страціла сэнс.

Прынятая ў 1996 г. Канстытуцыя  Украіны канчаткова замацавала палажэнне аб існаванні  на Украіне прэзідэнцка-парламенцкай формы кіравання.

Разгарнулася вострая дыскусія па пытанні будучага ўладакавання Украіны. Такія ўкраінскія партыі, як Ліберальна-дэмакратычная, Аб’яднаная сацыял-дэмакратычная, Партыя зялёных, Ліберальная партыя, Міжрэгіянальны блок рэформаў, Партыя дэмакратычнага адраджэння Украіны выступалі за федэратыўна-зямельны лад будучай Украіны. Яны зыходзілі з наступных пазіцыяў: яны бачылі ва ўнітарнай дзяржаве пагрозу аднаўлення таталітарызму; большасць краінаў свету пабудавана на федэратыўных прынцыпах, што стварае аптымальны баланс паміж агульнанацыянальнымі і рэгіянальнымі інстытутамі, захоўвае асаблівасці розных раёнаў краіны.

Але большасць палітычных сілаў адстойвалі ўнітарнасць дзяржаўнага ладу Украіны.

Вышэйшым заканадаўчым органам улады стаў Вярхоўны Савет Украіны. Прэзідэнт абвяшчаўся кіраўніком дзяржавы, гарантам дзяржаўнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, Канстытуцыі Украіны, правоў, свабодаў чалавека і грамадзяніна.

  У лютым 1992 г. з’явіліся законы  “Аб прадстаўніку Прэзідэнта Украіны” і  “Аб мясцовых Саветах і мясцовым самакіраванні”. У выніку Прэзідэнту падпарадкаваліся і органы дзяржаўнага кіравання зверху дадолу.

Информация о работе Украіна ў першыя пасляваенныя гады. Выхад УССР на міжнародную арэну