Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2014 в 18:55, шпаргалка
Першыя пасяленні людзей на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага грамадства.
Рассяленне славянскіх пляменаў на тэрыторыі Б. Гаспадарчыя адносіны. Грамадскае развіцце (VІ-ІХст).
Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэр-рыі Б. Полацкае і Тураўскае княстыв
Правядзенне індустрыялізацыі на Беларусі звязана з развіццём прамысловасці па перапрацоўцы мясцовай сыравіны. Таму асноўныя капіталы ў першыя гады індустрыялізацыі накіроўваліся на патрэбы харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай, швейнай прамысловасці, а таксама галін, якія перапрацоўвалі драўніну (лясная, дрэваапрацоўчая, папяровая) і мінеральную сыравіну (паліўная, хімічная). Мінскія заводы "Энергія", "Камунар" паклалі пачатак станкабудавання, а закладзеная пад Оршай БелДРЭС - энергетыкі Беларусі.
Быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларусі на 1928-1932 гг., у час якога планаваліся стварэнне буйной прамысловасці, рост нацыянальных кадраў, рэканструкцыя ўсёй народнай гаспадаркі. Але пасля сталінскага перагляду планаў пяцігодку не выканалі, хаця ў строй дзеючых было ўведзена 538 прадпрыемстваў, сярод іх швейная фабрыка "Сцяг індустрыялізацыі", фабрыка "КіМ" у Віцебску, Гомсельмаш, БелДРЭС і інш. У другой пяцігодцы (1933-1937 гг.) ставілася задача развіваць машынабудаванне, рэканструяваць энергетычную гаспадарку. Аднак і гэты план не быў выкананы.У строй дзеючых уступілі: Гомельскі шкляны, Крычаўскі цэментавы заводы, Мінская ТЭЦ і інш. Задачай трэцяй пяцігодкі (1938 - 1942 гг.) было паскарэнне развіцця прамысловасці, машынабудавання. Былі пабудаваны Мінскі радыёзавод, Рагачоўскі кансервавы інш. За перыяд з 1929 па 1940 г. у БССР было пабудавана і рэканструявана 1863 прадпрыемствы. Церпячы матэрыяльныя і сацыяльныя нягоды, рабочы клас, сялянства, інтэлігенцыя верылі, што яны будуюць самае шчаслівае грамадства.
Вынікі правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі:
Дзякуючы працоўнаму энтузіязму і веры народа ў будучыню ў рэспубліцы была створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база для далейшага развіцця.
Была ліквідавана шматукладнасць у эканоміцы (дзяржаўная форма ўласнасці).
Створаны буйныя калектыўныя гаспадаркі, пры правядзенні прымусовай калектывізацыі рэпрэсіраваны кожны шосты селянін.
Калгасы былі пазбаўлены гаспадарчай самастойнасці і гэта тармазіла іх эканамічны рост.
Калгаснікі былі адхілены ад валодання сродкамі вытворчасці, пазбаўлены пашпартоў, што выключала магчымасць свабоднага перамяшчэння, юрыдычна прывязвала да калгаса і павялічвала прымусовы характар працы.
43. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР.
Калектывізацыя - аб'яднанне дробных індывідуальных гаспадарак сялян у буйныя калектыўныя гаспадаркі. Каапераванне сялянскіх гаспадарак мела месца яшчэ задоўга да 1929 г. Сяляне ахвотна ішлі на кааперацыю, якая не закранала асноў самастойнага вядзення аднаасобнай гаспадаркі. Але пасля XV з'зда ВКП(б), які адбыўся ў 1927 г., аб'яднанне сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя становіцца генеральнай лініяй партыі ў вёсцы. Дэклараваўся прынцып добраахвотнасці пры ўступленні ў калгасы. Але на справе ўсё было інакш.
Тых, хто выступаў супраць прымянення сілавых метадаў у эканоміцы, абвінавачвалі ў правым ухіле. Такі ярлык прыклеілі Д. Прышчэпаву, які быў ў той час наркамам земляробства рэспублікі, а па сваіх поглядах блізкі да М. Бухарына. З'яву "правага ўхілу" ў пытанні сельскай гаспадаркі ў Беларусі называлі яшчэ "прышчэпаўшчынай". Прышчэпава і яго прыхільнікаў абвінавацілі ў насаджэнні кулацкіх гаспадарак, да якіх адносілі і ўсе хутарскія. У 1929 г. Прышчэпава і яшчэ 30 чалавек выключылі з партыі і рэпрэсіравалі. Адначасова было прынята рашэнне спыніць хутарызацыю.
На аснове раскулачвання бальшавікі
сталі пераходзіць да паскоранай, прымусовай
калектывізацыі. (Раскулачванне - гвалтоўныя
дзеянні ў дачыненні да сялянства, ліквідацыя кулацтва, пры гэтым
кулакамі называлі ўсіх не згодных з суцэльнай
калектывізацыяй.) Так яны імкнуліся вырашыць
дзве задачы: з аднаго боку, у кароткія
тэрміны калектывізаваць вёску, з другога
- узяць у яе сродкі для індустрыялізацыі.
Замест прынцыпу добраахвотнасці пры
ўступленні ў калгас сталі шырока прымяняць
гвалт і запалохванне. Сяляне не ўспрымалі
ідэю калектывізацыі. Яны не хацелі расставацца
з той уласнасцю, якую мелі, не жадалі пераходзіць
на пункт гледжання пралетарскай дзяржавы.
У вёску для стварэння калгасаў былі накіраваны
сотні ўпаўнаважаных камуністаў і рабочых-
Вясной 1932 г. у рэспубліцы адбыўся новы адток сялян з калгасаў. Распалася не менш як тысяча гаспадарак. Выхад з калгасаў з'явіўся рэакцыяй сялян на голад, які ахапіў краіну ў 1932 - 1933 гг. Масавы голад абышоў рэспубліку, хаця і тут многія сяляне засталіся без хлеба, які сілай канфіскоўваўся ў іх праз калгасы.
У гады другой пяцігодкі калектывізацыя ў Беларусі завяршылася. У калгасах было абагульнена 96 % пасяўной плошчы. Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС), а пры іх палітаддзелы, якія строга праводзілі партыйную лінію ў калектывізацыі. Першая МТС у БССР пачала дзейнічаць у Койданаве (Дзяржынску). У 1935 г. II Усесаюзны з'езд калгаснікаў прыняў прыкладны Статут сельскагаспадарчай арцелі, які гарантаваў існаванне асабістай падсобнай гаспадаркі калгаснікаў і гэтым самым даваў ім некаторую палёгку.
44. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы. Уваходжанне Заходня Беларусі ў склад СССР і БССР.
У 1921 г. на Рыжскіх мірных перагаворах Польшчы пры дапамозе Антанты ўдалося далучыць да сваёй дзяржавы заходнюю частку Беларусі (Гродзенскую, усходнія паветы Віленскай і заходнія паветы Мінскай губерняў). У Заходняй Беларусі пражывала 4,6 млн чалавек, з іх 85 % - у вёсцы і 15 % - у горадзе. Кіруючыя колы Польшчы разглядалі Заходнюю Беларусь толькі як крыніцу таннай сыравіны, рабочай сілы і рынак збыту для польскай прамысловасці. Акрамя таго, ў планах Польшчы ёй прызначалася роля ваеннага плацдарма ў выпадку вайны з СССР.
Новыя фабрыкі і заводы ў Заходняй Беларусі не будаваліся. Большасць прамысловых прадпрыемстваў - дробныя фабрыкі і заводы - займаліся перапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі і некаторых відаў мясцовай сыравіны. Пераважалі харчовая і дрэваапрацоўчая галіны прамысловасці. Рабочыя працавалі па 12 - 14 гадзін, а атрымлівалі зарплату ў 1,5 - 2 разы меншую, чым у цэнтральных раёнах Польшчы. Па-драпежніцку знішчаліся прыродныя багацці Заходняй Беларусі, плошча лясоў змяншалася, асабліва бязлітасна знішчалася Белавежская пушча. Больш за 80 % насельніцтва Заходняй Беларусі займалася сельскай гаспадаркай. Але ў сялян было мала зямлі, і таму ў пачатку 20-х гг. польскі ўрад правёў зямельныя рэформы, якія ўключалі: продаж праз Зямельны банк часткі памешчыцкай зямлі дробнымі надзеламі - парцэлямі, камасацыю - звядзенне ў адзін надзел дробных сялянскіх палосак з адначасовым высяленнем на хутар. Польскі ўрад пачаў засяляць беларускія землі ваеннымі каланістамі-асаднікамі, большасць якіх складалі польскія афіцэры і ўнтэр-афіцэры. Яны атрымлівалі бясплатна або за невялікую цану зямельныя ўчасткі па 15 - 45 га. Памешчыкі, кулакі і асаднікі жорстка эксплуатавалі сялян, якія бяднелі і масава разараліся. Многія з сялян выязджалі ў пошуках лепшай долі ў краіны Заходняй Еўропы, ЗША, Канаду.
Працоўныя Заходняй Беларусі цярпелі жорсткі нацыянальны прыгнёт і поўнае палітычнае бяспраўе. Беларусаў не жадалі лічыць нацыяй. Ажыццяўлялася гвалтоўная паланізацыя беларускага насельніцтва: закрываліся існаваўшыя дагэтуль беларускія школы, настаўніцкія семінарыі, якія з'яўляліся базай падрыхтоўкі педагогаў для гэтых школ, спыняліся выданні беларускіх газет, забаранялася ўжыванне беларускай мовы ў дзяржаўных установах. Да гэтага дабаўлялася релігійная нецярпімасць польскіх улад да праваслаўнай большасці беларускага насельніцтва. З 500 існаваўшых у Заходняй Беларусі праваслаўных цэркваў больш за 300 былі ператвораны ў каталіцкія касцёлы.
Працоўныя Заходняй Беларусі не мірыліся са сваім цяжкім становішчам, вялі барацьбу супраць прыгнятальнікаў. У першыя гады польскага панавання барацьба набыла партызанскі характар. Партызаны спальвалі маёнткі памешчыкаў, сядзібы асаднікаў, рабілі налёты на паліцэйскія ўчасткі. У нацыянальна-вызваленчым руху існавалі два напрамкі: рэвалюцыйна-вызваленчы і нацыянальна-дэмакратычны. Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак узначальвала Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), створаная ў 1923 г. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху і давядзенне яго да змены палітычнай улады ў Заходняй Беларусі. Арганізатарамі рэвалюцыйнага руху былі: I. Лагіновіч, С. Прытыцкі, В. Царук, В. Харужая і інш. Пад арганізацыйным уплывам КПЗБ у 1926 г. аформілася масавая палітычная арганізацыя - Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) на чале з вядомым беларускім вучоным, грамадскім дзеячам Б. Тарашкевічам. Яе праграма ўключала наступныя патрабаванні: самавызначэнне Заходняй Беларусі, стварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадача зямлі сялянам без выкупу. Урад Пілсудскага разграміў Грамаду, кінуўшы ў турму некалькі соцень актывістаў.
Летам 1935 г. пачалося буйное выступленне нарачанскіх сялян-рыбакоў, у якім удзельнічала каля 5 тыс. чалавек. Прычынай паслужылі спробы ўлад пазбавіць сялян права лавіць рыбу. Кіравала барацьбой рыбакоў КПЗБ. Барацьба нарачанскіх рыбакоў вялася аж да 1939 г.
У канцы 30-х гг. пачаўся спад рабочага і сялянскага руху. Гэтаму садзейнічаў неабгрунтаваны роспуск у 1938 г. Выканкамам Камінтэрна КПЗБ. Роспуску КПЗБ папярэднічалі сталінскія рэпрэсіі ў 1936 - 1937 гг. яе кіруючых работнікаў. У ліку арыштаваных былі члены ЦК КПЗБ I. Лагіновіч, А. Славінскі, А. Альшэўскі, В.Харужая, дзесяткі актыўных дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху.
Сваёй упартай барацьбой працоўныя Заходняй Беларусі засведчылі імкненне да ўз'яднання з Савецкай Беларуссю, кансалідацыі ў адзінай дзяржаве.
Лёс Польшчы вырашыла заключэнне 23 жніўня 1939 г. пакта аб ненападзе паміж СССР і Германіяй, які быў дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі, па якіх тэрыторыя Польшчы падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі. Устанаўлівалася, што мяжа гэтых сфер павінна праходзіць па лініі рэк Нарэў, Буг, Вісла, Сан. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна прызнаваліся сферай інтарэсаў СССР. Пратаколы, як і заключаны 28 верасня 1939 г. дагавор аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй, з'яўляліся грубым парушэннем правоў польскага народа на самавызначэнне, новым падзелам Польшчы, хоць аб'ектыўна аднаўлялі нацыянальныя правы беларускага і ўкраінскага народаў, парушаныя ўмовамі Рыжскага дагавора 1921 г. 17 верасня 1939 г. савецкія войскі ўступілі ў Заходнюю Беларусь і к канцу месяца поўнасцю занялі яе. Пачаліся палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні.
45. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР (1928-1941гг)
Прыход Сталіна да ўлады суправаджаўся спыненнем НЭПа і замацаваннем адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання грамадствам. Умацоўваецца рэжым асабістай улады, ці культу асобы. (Культ асобы - узвялічванне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага ўплыву на ход гістарычных падзей.) Пастановы вышэйстаячых органаў падлягалі абавязковаму выкананню ніжэйстаячымі. Дэмакратычная сістэма кіравання была поўнасцю выключана з жыцця грамадства. Бюракратычны апарат узвысіўся над грамадствам і фактычна ператварыўся ў самастойны клас, які кіраваўся толькі сваімі інтарэсамі. Грамадскія арганізацыі арыентаваліся на выкананне распараджэнняў партыйных органаў. Саветы стваралі бачнасць улады народных мас. Вялікі ўрон панеслі прафсаюзы: іх тэрытарыяльныя Саветы былі скасаваны. У той жа час павялічвалася роля Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС), які стаў выкарыстоўвацца для распраў з тымі, чыя пазіцыя супрацьстаяла сталінскай. У рэспубліцы ўсталяваўся таталітарны рэжым. (Таталітарны рэжым - форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляецца поўны кантроль над усімі сферамі жыцця грамадства, забаронены дэмакратычныя арганізацыі і ліквідаваны канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян.)
У 1936 г. была прынята Канстытуцыя СССР і па яе ўзоры ў 1937 г. Канстытуцыя БССР, у якіх абвяшчалася пашырэнне дэмакратычных свабод. Аднак канстытуцыйныя нормы мелі чыста дэкларатыўны характар, не ўздзейнічалі на паўсядзённае жыццё. Закон абвясціў роўныя палітычныя правы для ўсіх грамадзян, у тым ліку права выбіраць і быць абраным. Але выбары ў Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных праходзілі на безальтэрнатыўнай аснове.
Магутны ідэалагічны апарат, што ахапіў сваім уздзеяннем практычна ўсё грамадства, аказаў значны ўплыў на людзей, многія з якіх шчыра верылі ў правільнасць такога шляху развіцця. Але ні адзін з таталітарных рэжымаў не можа мець у сваёй аснове толькі веру. Асаблівае значэнне набылі тэрор, рэпрэсіі. Жорсткасць стала нормай жыцця савецкага грамадства. Рэпрэсіі былі патрэбны кіруючаму колу па шматлікіх прычынах. Яны дазвалялі спісваць на "ворагаў народа" пралікі ў эканоміцы і сацыяльнай палітыцы, давалі мільёны бясплатных рабочых, стваралі атмасферу страху, што заглушала спробы супраціўлення, знішчалі палітычных праціўнікаў.
Беларусь стала адной з першых ахвяр рэпрэсій, якія разгарнуліся ў рэспубліцы ўжо ў 20-я гг. і не спыняліся да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а затым працягваліся і ў пасляваенныя гады.
Рэжым асабістай улады не мог ужыцца з самастойнасцю рэспублікі ні у эканамічнай, ні ў культурнай галінах, з вылучэннем і актыўнай дзейнасцю мясцовых кадраў. Таму ў перыяд "штурмаў" індустрыялізацыі і калектывізацыі разам з націскам на сялянства адбыўся ўдар па нацыянальнай інтэлігенцыі, якая была абвінавачана ў "правым ухіле". На беларускую інтэлігенцыю быў павешаны ярлык "нацыянал-демакратызму". Пад "нацыянал-дэмакратызмам" разумелі варожую ідэалогію і практыку ў многіх установах, якая мела сваёй мэтай "рэстаўрацыю капіталізму" ў рэспубліцы. Вяршыняй сфальсіфікаванай кампаніі супраць "нацдэмаў" стала сфабрыкаваная справа Саюза вызвалення Беларусі (СВБ). У 1931 г. за прыналежнасць да СВБ было асуджана 90 чалавек, сярод якіх З. Жылуновіч, У. Ігнатоўскі, А. Баліцкі, Д. Прышчэпаў і інш. Роля кіраўніка СВБ адводзілася народнаму пісьменніку Янку Купалу. Але паэт не даў магчымасці справакаваць сябе і, вярнуўшыся дахаты пасля чарговага допыту ў лістападзе 1930 г., зрабіў спробу самагубства.
У 1937 г. была сфабрыкавана справа аб аб'яднаным антысавецкім падполлі на Беларусі на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Гікала (сакратар ЦК КП(б)Б), А. Чарвяковым (старшыня ЦВК БССР), М. Галадзедам (старшыня СНК БССР). У выніку чыстак і рэпрэсій колькасць партарганізацый рэспублікі скарацілася амаль напалову.
У 1939 г., у час знаходжання на пасадзе кіраўніка НКУС БССР Л. Цанавы, арыштоўвалася ў дзень амаль па 900 чалавек. Паводле падлікаў вучоных, у 30 - 40-я гг. было рэпрэсіравана каля 600 тыс. чалавек.