Курс лекций по "Культурологии"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Июля 2013 в 23:08, курс лекций

Краткое описание

1.Понятие культуры. Основные определения понятия «культура»
2.Место культурологии в системе гуманитарных знаний. Предмет и задачи культурологии
3.Культура как специфически человеческий способ бытия. Материальная и духовная культура в жизни общества.
4.Становление развитие культурологического знания. Историческое развитие представлений о культуре.

Вложенные файлы: 1 файл

культурология.docx

— 551.51 Кб (Скачать файл)

  Третьим компонентом головного  убора была "намiтка" - белое покрывало, напоминающее полотенце. Наряду с намитками в девятнадцатом веке появляются также разнообразные платки (хусткi, рантухi). Крестьянские платки - обычно полосатые или клетчатые, большие, из полотна или шерсти, носились не столько на голове, сколько на плечах.

 Женщина в намитке. Минская губ.

 

  Мужские головные уборы были  разнообразны по материалу и  по форме. Мужской головной  убор, как ни одна другая часть  костюма, отражал социальный статус  владельца. Высокие и низкие  шапки, целиком меховые или  с меховым околышем, встречались  у всех сословных групп населения,  разница наблюдалась в качестве  меха и характере украшений.

  В зимние холода головным убором  крестьян были шапки из домашней  овчины коричневого, черного или  серого цвета. Такой головной  убор назывался "кучма".

  В широком обиходе были также  суконные и войлочные шапки.  Кроме простых, сферической формы шапок, были известные шапки с четырехугольным верхом, сшитым из 4 кусков добротного сукна (красного, синего, желтого цвета), высокий околыш шили из натурального барашка. Подобные шапки чаще назывались рогатiвками. Кроме меховых и суконных шапок, были распространены мужские уборы из соломы и войлока, различного рода широкополые шляпы (капелюшы).

  Соломенный капелюш имел обычно  широкие поля, а войлочный - чаще  малые. Капелюши украшались лентой  обычно черного цвета, повязанной  вокруг тульи.

  Также встречались войлочные "магерки" - невысокие шапки белого или серого цвета с полями разной ширины, плотно прилегающими к тулье (в шляхетской среде носились подобные же головные уборы, но пошитые из бархата или сукна с украшением из перьев, и носившие название "баторовки", так как проникли на белорусские территории из Венгрии через Польшу во времена Стефана Батория).

  Основным видом как летней, так  и зимней мужской и женской  обуви были самодельные, плетеные  из лозы и лыка, либо кожаные  лапти. Встречалась также кожаная  обувь, изготавливавшяся из куска  кожи, "края которой были отлого  изогнуты и стянуты вверху  лыком, бечевкой или ремешком". Такая обувь называлась "пасталамi", а в западных районах - "хадаками". Кожаные лапти имели две основных разновидности. За основу одних брали прямоугольный кусок кожи, который впереди сшивался по центру, образуя обычно острый носок. В специально проделанные отверстия по загнутым кверху краям протягивали кожаные оборы, которыми постолы крепились к ноге. Другая (менее нарядная) разновидность изготавливалась из куска кожи овальной формы (использовалась сыромятная коровья или телячья кожа), выкроенной по размеру ступни с припусками на борт, носок и задник. По краям также вырезались отверстия, через которые пропускались оборы. Это были "маршачкi", называемые так потому, что кожа при стягивании морщилась.

  Однако самой распространенной  была лыковая обувь, ее носили  при выполнении всех видов  сельскохозяйственных и домашних  работ, а беднейшие крестьяне  - и по праздникам. Лапти плелись  в домашних условиях с помощью  простейших инструментов, к ноге  крепились с помощью пеньковых  обор, которые протягивались через  ушки, выплетенные на лапте. В  морозы ступню утепляли дополнительно  легкой мягкой соломой либо  сеном, поверх которых накручивали портянки.

  В северо-западных районах, на  границе с литовцами, беднейшая  часть крестьян также пользовалась деревянной обувью или на деревянной подошве.

  В летнее время крестьяне часто  не пользовались никакой обувью, ходили босиком.

  Сапоги и женские башмаки (чаравiки) в деревнях носились только по праздникам или в наиболее зажиточных семьях. Такую обувь чаще изготавливали специальные ремесленники на заказ. Праздничную обувь хранили бережно и передавали от отца к сыну, от матери к дочери. Шилась такая обувь на толстой подошве, на низком или высоком каблуке с металлической подковкой; часто на "прямую" колодку - то есть без различия правой и левой ноги. Женская праздничная обувь отделывалась узорной строчкой, аппликациями из цветной кожи, лентами, зашнуровывалась разноцветной шелковой тесьмой или тонкими кожаными ремешками. Более высокие голенища у сапог характерны для высших сословий, чем выше сапог - тем богаче его носитель.

35. Беларускі народны каляндар.

Фарміруючы сваю культуру, беларускі народ на працягу доўгага часу развіцця стварыў свой народны каляндар, які ўключае багаты вопыт назіранняў земляроба над навакольным асяроддзем. Як правіла, абрады звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі. Гэта пытанне ўключае ў сябе праблемы чаты-рох групп: 1) каляндарна-вытворчыя; 2) сямейна-бытавыя; 3) грамадс-кія; 4) царкоўныя. Каляндарныя абрады і святы маюць наступнае дзя-ленне: 1) зімовыя: Каляды, Масленіца, Грамніцы; 2) вяснавыя: гуканне вясны, першы выхад у поле (заворванне), першы выган жывёлы; 3) летнія: Сёмуха, Купалле, Дажынкі, Зажынкі; 4) восеньскія: Спас, Багач, Пакровы. Вызначце святы, якія спалучаюць у сабе даўнія паганскія традыцыі з хрысціянскім святкаваннем. Каб зразумець сутнасць святаў, пакінутых нам у спадчыну продкамі, неабходна ўсвядоміць сэнс ужывання тых ці іншых абрадаў, песень, атрыбутаў, сімволікі лічбаў і колеру. Трэба адзначыць вялікую цікавасць і значэнне сімволікі стыхій – агню, вады, зямлі; сімволікі жылля – чырвоны кут, печ, арка, парог – у жыцці беларусаў.  

  Такім чынам, наша краіна мае багатую спадчыну народнай культуры, сапраўдным творцам і носьбітам якой выступае беларускі народ.

Беларускі народны каляндар  – адна з форм духоўнага жыццянацыі, сістэма свят, прысвяткаў, абрадаў, гульняў, ігрышчаў, пэўных дзён забаронаў, што замацаваны ў быце і фальклоры беларусаў і з’яўляюцца арыенцірам пры выкананні сельска-гаспадарчых работ і адпачынкаў у гадавым, сезонным, месяцавым цыклах.

Народны каляндар — сістэма адзначаных у народнай свядомасці замацаваных ці рухомых дат, якая склалася ў старажытнасці і з’яўлялася важным арыенцірам усяго кола рытуальных паводзін у межах гадавога, сезоннага, тыднёвага і сутачнага цыклаў, а таксама асновай прымеркаванасці да пэўных дат сельскагаспадарчых работ. Адна з форм духоўнай культуры народа.

У традыцыйным беларускам народным календары адлюстраваны погляды чалавека на навакольнае асяроддзе, шматлікія культурныя ўплывы, працэсы іх уніфікацыі, дыферэнцыяцыі, узаемаўзбагачэння і інш. Беларускі народны каляндар, які прадаўжаў стараж.-слав. традыцыі, быў звязаны са зменаю фаз (квадраў) месяца, прычым кожная з іх лічылася спрыяльнай або неспрыяльнай для пэўных гаспадарчых работ (пасадку гародніны пачыналі звычайна ў маладзік, а закладванне яе на зіму прымяркоўвалі да апошняй квадры; снаваць пачыналі ў поўню і інш.). Па месячных квадрах у некаторых мясцінах сачылі за рухомымі святамі (напр., Вялікдзень заўсёды святкавалі пасля поўні— месяц у апошнюю чвэрць). Гэта падцвярджэнне таго, што тыднёваму падліку часу ў славян, як і ў інш. народаў, папярэднічала сістэма, арыентаваная на месячны каляндар. У бел. народным календары захаваліся і рэшткі сонечнага календара — старадаўняга падзелу года адпаведна зімоваму (на Каляду) і летняму (на Купалу) сонцастаянню. Колькасць тыдняў паміж гятымі святамі аднолькавая (26), і Купала падзяляў сялянскі каляндарны год на два паўгоддзі (25 снежня — 24 чэрвеня с. ст.).

Разам з хрысціянствам распаўсюджваўся  кананічны хрысціянскі тыдзень, адбывалася замена пэўнай часткі народнай каляндарнай тэрміналогіі на канфесіянальную. Адначасова ішло і прыстасаванне, адаптацыя  хрысціянскага (пазней праваслаўнага ці каталіцкага) календара да папярэдняга язычніцкага. Нягледзячы на залежнасць народнага календара ад хрысціянскага, як і другасны характар народнай каляндарнай тэрміналогіі, значэнне асобных свят, структура традыцыйнага бел. календара, часам і назвы свят (Куцця, Грамніцы, Вялікдзень, Радаўніца, Сёмуха, Іван Галавасек і інш.) далёка адышлі ад хрысціянскіх кананізаваных форм. Гэта праяўлялася ў народнай асэнсаванні значнай часткі свят царкоўнага календара, нават такіх буйных, як Благавешчанне, Сёмуха, Багач і інш.

Аснова  бел. народнага календара — маркіраваныя і немаркіраваныя дні-святы і будні. Святы падзяляліся на вялікія, ці гадавыя (двунадзесятыя), і малыя, ці прыСВЯТКІ, да якіх прымыкала штотыднёвая нядзеля. Такая дыферэнцыяцыя залежала ад адноснай сілы забароны, якую неабходна было выконваць у час свята (на працягу вялікіх свят стараліся нічога не рабіць ні дома, ні ў полі, у некаторых выпадках нават не гатаваць ежу). Яе парушэнне, паводле народных уяўленняў, магло прывесці да бяды з хатняй жывёлай або да стыхійнага няшчасця. Прытрымліваліся і забароны, прымеркаванай да асобных дзён тыдня: нядзелі, посных дзён — пятніцы, серады (забаранялася ткаць і інш.). Асаблівае значэнне і выяўленасць уласцівы пярэдадню свята (у народнай усведамленні святочны дзень пачынаецца з моманту захаду сонца напярэдадні), на які часта пераносілася агульная асэнсаванасць свята. Важным у народным календары з’яўляўся і наступны за святам дзень, шанаванне якога нібыта прадухіляла град, засуху, навальніцу і інш. У сувязі з тым, што ў народзе фактычна не ўжываліся назвы месяцаў і каляндарныя лічбы, амаль да пач. 20 ст. ў сялянскім побыце захоўваўся характэрны для народнай календара адлік часу.

 

 

 

36. Беларускія народныя святы і абрады.

Абрады-сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзены ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады - састаўная частка традыцыйна- бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды.

Абрады  былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёла гадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя.

Болыпасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці.

Асаблівасць беларускіх абрадаў - перапляценне ў  іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Царква імкнулася забараніць народныя абрады або прыстасаваць іх да патрэб рэлігійнага культу, асобным  абрадам вяселля, радзін, пахавання  і інш.. Надаць рэлігійны змест. Абрады ў аснове сваёй захавалі народную спецыфіку і нацыянальны каларыт, суправаджаемыя песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнямі (каза, жораў, дзед і інш.). У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння. 3 імі звязана сялянска-абрадавая паэзія.

3 цягам часу абрады страцілі  першапачатковае значэнне, роля  рэлігійных элементаў у іх  паступова змяншалася, яны пераходзілі  ў разрад гульняў, святочных забаў і захоўваліся пераважна ў вёсцы.

Абрады  зямельныя. Цыкал замацованных звычаямі ўмоўных сімвалічных дзеянняў, звязаных з працоўным годам земляроба. Узніклі ў першабытнам грамадстве ў перыяд развіцця земляробства. У сувязі з пастаяннай паўторнасцю сельскагаспадарчых работ і прыстасованасцю іх да пэўных дат або перыядаў земляробчыя абрады прынята называць каляндарнымі. Падзяляюцца на зімовыя - звязаны са святкаваннем каляд, масленіцы, грамніц; вясновыя - гуканне вясны, першы выхад у поле; летнія - звязаны са святкаваннем купалля, зажынак, дажынак; восеньскія - са святкаваннем спаса, багача, пакроваў. Яны напоўнены песнямі, танцамі, шуткамі. Народныя традыцыі надавалі ім сваеасаблівы каларыт і нацыянальную спецывіку.

Многія  элементы ў земляробчых абрадах  страцілі ранейшае значэнне, бо менш звязаны  з вытворчымі працэсамі, элементы міфалогіі  ператварыліся ў сімвалы, характэрныя  для гульняў. Новы змест і новае  афармленне набылі традыцыйныя народныя абрады пачатку і заканчэння веснавых палявых работ. На змену традыцыйнай  масленіцы прыйшлі Свята зімы, Праводзіны зімы.

Святы - сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі  ў першабытнам грамадстве. Былі звязаны  з каляндарным (гуканне выясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца  на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы - царкоўныя, у прыватрасці хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.). Да безрэлігійнай часткі народных свят належылі шматлікія гульні, асабліва на каляды, масленіцу, купалле. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі. У народна-каляндарных святах, асабліва ў калядах, ёсць элемент Народнага тэатра, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з'явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят прымыкоўвала хрысціянскія (да каляд раство Хрыстова, да валачобнага свята - Вялікдзень, да купалля - свята Іаана Прадцеча). У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.

Сказаўшы, што такое святы і абрады я перахаджу да агульнага агляду свят і абрадаў беларусаў якія найбольш былі распаўсюджаны на Беларусі і іх невялікай характарыстыкі.

Стрэчанне ці грамніцы - гуканне вясны. Гэтае  свята ўвабрала ў сябе вобраз зімы і лета ў песенных гуртах, якія спрачаюцца паміж сабой песнямі.

Масленка. Святкуецца на восьмы дзень перад  Вялікаднем. Гэта свята пачыналіся запускі, якія заканчвалі калядны мясаед.

Гуканне вясны. Гэтае свята характэрна для Усходней Беларусі. Як і масленкавыя абрады песні і карагоды адбываліся на горках, бо так было бліжэй да неба. Кульмінацыя гэтага свята дасягалася 7 красавіка, калі адбываліся непасрэдна рытуальныя дзеянні і працягваліся да таго моманту, як узаруць поле.

Саракі. Свята прыпадае на 22 сакавіка. Яно  адзначае дзень веснавого раўнадзенства. 3 гэтым святам канчаткова прыходзіць вясна.

Камаедзіца. Гэтае свята прыйшло з глыбокай старажытнасці. Адзначаецца перад  Звесткаваннем. На гэта свята пакланяліся мядзведзю.

Вялікдзень. Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара.На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

Информация о работе Курс лекций по "Культурологии"