Курс лекций по "Культурологии"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Июля 2013 в 23:08, курс лекций

Краткое описание

1.Понятие культуры. Основные определения понятия «культура»
2.Место культурологии в системе гуманитарных знаний. Предмет и задачи культурологии
3.Культура как специфически человеческий способ бытия. Материальная и духовная культура в жизни общества.
4.Становление развитие культурологического знания. Историческое развитие представлений о культуре.

Вложенные файлы: 1 файл

культурология.docx

— 551.51 Кб (Скачать файл)

  В народном скорнячестве главное  место занимала обработка овчин  для пошива зимней одежды. Основной  технологической операцией в  скорняжном деле было хлебное  квашение. Разминали овчину крюком; выделка овчин производилась "набело", без дубления.

  Кожевничество ("гарбарство") и  сапожное ремесло преобладало  в городах (в деревнях крестьяне  до второй половины девятнадцатого  века кожаную обувь практически не носили).

  Наличие залежей глины способствовало  развитию гончарства. Посуду формовали  на ножном гончарном круге,  обжигали в горнах или домашней  печи и подвергали декоративной  оброаботке. Различали несколько  способов: обвариванье ("гартаванне"), задымливание и глазуровка ("глазурованне"). Обварная в овсяном тесте и затем обожженная посуда получалась пятнистой ("рябой"), задымленная - черной, остальная - красной, глазурованной и простой.

  Кузнечное ремесло в городах  к середине девятнадцатого века  пришло в упадок, однако возросла  роль сельского "кавальства". Обычно сельские кузнецы были  потомственными профессионалами  из местных крестьян, встречались  также кузнецы-цыгане и евреи.

32. Асноўныя тыпы беларускіх паселішчаў і забудовы сядзіб. Беларуская хата.

Асобае  месца ў традыцыйнай культуры займае жыллё. Яно, з’яўля-ючыся важнейшым  кампанентам матэрыяльнай культуры, арганічна звязана з гаспадарча-бытавым  укладам, умовай матэрыяльнага і  ду-хоўнага жыцця, з вытворчымі традыцыямі народа. Таму неабходна вызначыць  гістарычныя тыпы рассялення і тыпы паселішчаў: пры-мітыўнае жыллё: пячоры, буданы, зямлянкі, паўзямлянкі; гарадзішчы і селішчы і іх падзел на гандлёва-прамысловыя  і земляробчыя; пасе-лішчы сельскага  тыпу: вёска, пагост, сяло, слабада, засценак, ваколіца, фальварак, хутар. Затым –  гандлёва-прамысловыя: горад і мястэчка.

 

  Звернемся да пытання аб забудове  сядзібы. З чым звязаны асаблівасці забудовы двара і размяшчэнне гаспадарчых пабудоў? Асноўная архітэктурная частка сядзібных забудоў – жыллё. Вывучэнне інтэр’ера традыцыйнага жылля мае важнае значэнне для рэканст-рукцыі верагоднай карціны сялянскага побыту. Уяўленне аб сялянскім жыллі і хатнім побыце можна атрымаць, разгледзеўшы два тыповыя варыянты – традыцыйную курную і “чыстую”, ці “белую” хаты.

Для белорусских поселений характерна малодворность. Для многих селений число дворов колебалось от 2 до 10, поселение в 30-40 дворов считалось крупным. Часто встречался гнездовой (кучевой) тип планировки (без четкой уличной застройки); однако в Понеманье встречалась и двухсторонняя уличная планировка.

  Определяющую ролоь в формировании застройки поселения играл тип двора. В Понеманье распространен в первую очередь погонный (линейный) тип застройки. Основным типом белорусского жилища является однокамерная хата, близкая в плане к квадрату. Печь в белорусской хате традиционно размещается в углу, устьем к порогу. По диагонали от печи находился красный угол ("чырноы кут"); напротив печи был кухонный угол ("бабiн кут"). Окошки украшались переплетами и наличниками, подтесы вокруг окон забеливались известкой.

  Жилище строилось на высоком подрубе, состоящем из 2-6 бревен и имеющем проемы для вентиляции. Здесь же устраивались и подпольные погреба для корнеплодов и картофеля.

  В западной Белоруссии известен  тип жилища с подсенью, образуемой  свесом крыши над входом в  сени или в клеть, пристроенную  к уличному фасаду жилища.

  В Понеманье у зажиточной части  крестьян жилище разделялось  на хату, горницу и кухню, в  сенях выделяются сенечки, камора, кладовая и другие помещения.

  В большинстве жилищ полы были  глинобитные; печи устанавливались  на мощных колодах или на  подрубе из бруса. Пространство  между печью и фасадной стенкой  занимал настил для отдыха, над  которым к потолку прикреплялись  полати, на которых обычно спали  старики. Вдоль стен стояли  лавы, в кухонном углу - полки,  настенный буфет или угловой  шкафчик для посуды, ведро с  водой часто подвешивалось на  крюке к потолку.

  Освещалась хата каменными плошками  для сжигания пней (корчей), которую  устанавливали на углу печи.

  Стены хаты периодически (к праздникам) мыли, скоблили.

  Одежда, изделия ткачества обычно  хранились в каморе, сенях, клети  в деревянной емкости ("кубел") или в сундуке ("скрыня"). Традиционными элементами интерьера  являлись различные, прикрепленные  к балкам потолка жерди ("ашостак"), шестки. Обычно они располагались  перед и за печью, над полатями и служили для развешивания полотенец, одежды, пучков трав и др.

  Пространство сеней занимали  бондарные и плетеные емкости,  ступа, жернова, корыто для  корма скота и др. По стенам  в один или два яруса располагались  полки для хранения посуды, инструментов. На вбитых в стену деревянных  крюках висели сбруя, старые  тулупы ("кажухi"), на деревянной жерди - мешки. Сени часто использовались, как летнее жилище, поэтому здесь могли стоять кровать, стол, скамеечки. Освещались сени одним-двумя окошками на одно-два стекла.

  Резное убранство жилищ в регионе  Понеманья в девятнадцатом веке  почти не встречалось (в отличие  от других белорусских районов).

Из  хозяйственных построек в Понеманье  широко распространены клети (свiрны) на основании из "штандартов" или камней, с широким порогом, вдоль которого шла столбовая галерея, поддерживающая нависающий второй ярус, где обычно хранили отборное зерно. Для хранения корнеплодов строились примитивные погребные ямы, несколько на одну усадьбу; выложенные камнем подвалы в сенях; иногда погреба под клетью.

  Хлев (овчарня, хлеб для коров  и др.) в погонной планировке  усадьбы соединялся с основной  частью усадьбы с помощью вспомогательных  помещений (поветей, сенников  и др.).

  Гумно в районе Понеманья обычно  имело прямоугольный план, двухскатную  крышу. Торцы забирались бревнами, проезд - по оси через ворота  в торцевых стенах.

  Облик деревни дополняли изгороди (плетеные, дощатые или из камней).

  Простейшим типом источника водоснабжения  у белорусов был родник (иногда  обустроенный, со скамеечкой и  выложенной камнями тропинкой). В  Понеманье часто встречался колодец  с проемом из камней. Ведро  поднимали при помощи журавля  или коловорота (в колодцах с  большой глубиной).

 

 

33. Традыцыйнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва беларусаў.

XVII-XVIII стст. – гэта перыяд найвышэйшага  росквіту і, у XVIII ст., заняпадка  беларускага рамяства. Рамеснік  у той час – гэта не проста вытворца рэчаў, неабходных у гаспадарке. Рамеснік – гэта перш за ўсё мастак, кожная рэч павінна быць “шэдэўрам”, па нашаму – помнікам мастацтва. У гэтым сэнсе вядучым рамяством была ювелірная справа, і беларускія майстры дасягнулі ў ёй значных поспехаў. На працягу адзначанага перыяду ў шматлікіх гарадах Беларусі і ў Вільні дзейнічалі цахі залатароў і сярэбранікаў, а колькасць майстроў (па архіўных дадзеных) дасягала 1700 чалавек. Асноўнымі замоўцамі залатароў з’яўляліся заможныя феадалы і царква – як каталіцкая, так праваслаўная і ўніяцкая.

 

Майстры хутка засвойвалі дасягненні заходнееўрапейскага  мастацтва і адначасова захоўвалі  традыцыйны канон. Іх спалучэнне адрознівае нацыянальную мастацкую школу беларускіх майстроў-залатароў і сярэбранікаў XVII-XVIII стст. У многіх захаваўшыхся помніках пачатку XVII ст. назіраюцца моцныя рысы Рэнесанса і готыкі, але хутка пануючым стылем стала барока, асноўнай прыкметай якога быў сакавіты раслінны арнамент. Беларусы перанялі таксама кветкавы арнамент, які нарадзіўся ў галанскіх майстроў у 1650-1660-я гг. і хутка стаў пануючым ва ўсёй Еўропе. У помніках сталага барока (другая палова XVII ст.) асабліва натуралістычна прачаканьваюцца цюльпаны, макі, гваздзікі, нарцысы, півоні, ландышы. У гэтай традыцыі выконваюцца рызы – барэльефныя накладкі, “адзенне” абразоў (прыклад – рыза алтарнай карціны ў Камаях). Адзін з асноўных матываў сталага барока – акант – з’яўляецца ў помніках з 1666 г. (пацір з Ружан).

 

  Этапнымі творамі, што сведчаць  аб авалоданні мясцовымі майстрамі  новымі прыёмамі чаканкі, якое  яны спалучаюць з ліццём, гравіроўкай  і павышаным рэльефам, з’яўляецца  абраз “Маці Боская Адзігітрыя”  са Слуцка, крыж Дзісенскага брацтва  (1673 г.) і аправа Евангелля з  Урэчча. Яны вызначаюцца багаццем  каларыту, дасягнутага разнастайнасцю  тэхнік: праразной чаканкай, чэрню,  ліццём па форме, гравіроўкай,  філігранню. Мясцовыя майстры стварылі  свой, лакальны варыянт барочнага  мастацтва. Яго ж яны перанеслі  ў Маскву, куды пад час вайны  1654-1667 гг. былі насільна вывезены  ўсе рамеснікі з беларускіх  гарадоў, якія ўяўлялі хоць нейкую каштоўнасць. У Маскве майстры працавалі ў Аружэйнай і Сярэбранай палатах на рускага цара і з’яўляліся яго асабістай маёмасцю. Моцны ўдар нанесла залатарнай справе і Паўночная вайна – шмат вырабаў з золата і срэбра было выкрадзена пад час нашэсця швецкага і рускага войскаў.

 

Пасля Паўночнай вайны барока ўступае  ў апошнюю стадыю развіцця. У інтэр’ерах, як і ў пластыцы, у 1730-1775 гг. пануе ракако. Да найбольш выразных помнікаў гэтага стылю адносяцца рыза абраза “Маці Боская Адзігітрыя Смаленская” майстра Пятра Сліжыка (г. Дзісна, 1774 г.). Прыкметы ракако – павышаная дэкаратыўнасць і вычварнасць форм, любоў да с-падобных завіткоў. У арнаментыцы з’яўляецца ракавіна, якая і дала назву гэтаму стылю. Пад канец XVIII ст. з’явіліся сымптомы новага стылю – класіцызму (яшчэ ў сімбіёзе з барока).

 

Буйныя  заказы залатары атрымлівалі не толькі ад царевы, але і ад феадалаў: гетманскія булавы, жэзлы, парадныя шаблі “карабелы”, паясы, залаты і сярэбраны посуд, нават фігуры дванаццаці апосталаў (Нясвіж, сховішча Радзівілаў). У выкананні  некаторых прадметаў майстры  вымушаны былі архаізаваць іх выгляд, што адпавядала светапогляду шляхты, тэорыі яе сармацкага паходжання.

 

Вялікую ролю ў афармленні царкоўных і свецкіх інтэр’ераў, адзення магнатаў, шляхты і іх быту адыгрываў не толькі мастацкі метал, але і іншыя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: кераміка, фаянс, шкло, скура, саломка, тканіны, вышыўка, аплікацыя, шпалеры.

 

Вялікае распаўсюджанне ў XVII-XVIII стст. атрымала кафля. Па тэхніка-матэрыяльных адзнаках яна дзеліцца на тэракотавую (“чырвоную” – XVI-XVII стст.), манахромную рэльефную  і паліхромную рэльефную (XVI-XVII стст., асобныя прыклады ў XVIII ст.) і распісную (XVIII ст.). У афармленні кафлі выкарыстоўвалі геаметрычныя матывы, кветкі, расліны, фрукты, птушак, жывёл, гербы, выявы  людзей, бытавыя жыцейскія і біблейскія матывы, тэксты. Кампазітнае афармленне, названае “паўлінава вока” з’яўляецца ўласна беларускім вынаходніцтвам. Рамеснікі  цаніннай справы так сама былі выведзены  ў Маскву, дзе іх прадукцыя карысталася  вялікім попытам (кафляныя печы). Там беларускія майстры Ігнат Максімаў з Копысі, Сцяпан Іваноў з Мсціслава адраджаюць традыцыю дэкарыроўкі фасадаў цэркваў пліткамі (Барысаглебская царква ў Гродна на Каложы, XII ст.). Кафля выкарыстоўвалася і ва ўнутраным аздабленні храмаў.

 

У інтэр’ерах магнацкіх і шляхецкіх палацаў канца XVIII ст. асаблівая ўвага ўдзяляецца шпалерам, дыванам, мэблі, люстэркам, люстрам. На фаянсавых мануфактурах у Свержані (з 1738 г.), Целяханах (з 1778 г.) ствараліся фігуркі шляхціцаў, кафля, садовыя вазы, падсвечнікі – прадукцыя ішла на ўпрыгожванне палацаў. Вялікі попыт на вырабы са шкла прывёў да з’яўлення шкляных мануфактур у Налібоках (1717 г.), Урэччы (1732 г.), Мышы 1736 г.), Ільі (1767 г.), Гродна (1770 г.) і іншых месцах. Найбольш вялікімі былі першыя дзве. Асартымент гэтых мануфактур дасягаў 100 назваў, у Ўрэччы ўпершыню ў Рэчы Паспалітай пачалі рабіць люстэркі вельмі добрай якасці. Наогул, адметная рыса гэтых радзівілавых мануфактур – высокі ўзровень гравіроўкі і шліфоўкі.

 

Важная  роля ў быце, касцюме феадалаў, афармленні інтэр’ераў належыла вырабам ткацтва, вышыўцы, карункам, шпалерам і дыванам. Каштоўны матэрыял па арнаментыцы тканін, карункаў, вышавак, цясьмы, стужак даюць творы жывапісу і скульптуры XVII-XVIII стст.

 

У XVII ст. пачынаецца вытворчасць бязворсавых  дываноў (кілімаў) у Мядзелі, Мінску, Слуцку, Магілёве, Шклове, Полацку і  ворсавых дываноў у Слуцку. У наступным, XVIII ст. была наладжана вытворчасць разнастайных відаў шаўковых, залотных тканін (адамашак, атлас, паўатлас, аксаміт і інш.), шаўковых і залотных карункаў (край, аграмант, прошва), набіванкі. У вышыўцы пачалі выкарыстоўваць новыя матэрыялы і тэхнічныя прыёмы – шклярусы, перламутр, бліскаўкі. Вышыўка выконваецца біццю і каніцеллю.

 

Найбольш  магутным цэнтрам ткацтва на Беларусі быў Слуцк, менавіта там і была ў 1730-1750-я гг. адкрыта (перанесена з  Нясвіжа) так званая “персіярня”  – мануфактура па вырабу паясоў. Запрошаны майстар Ян Маджарскі  выпрацаваў строгую і гарманічную  структуру пояса новага тыпу, за якім засталася назва – “слуцкі пояс”.

 

У XVIII ст. у ткацтве былі дасягнуты  вельмі вялікія поспехі – асвоены новыя прывазныя матэрыялы, найскладанейшыя тэхналогіі (нават вопытны французскі ткач выпрацоўваў у дзень не больш 10 см. узорнага палатна) і арнаментыка. У Беларусі былі створаны буйныя мануфактуры.

 

У XVIII ст. шпалеры і дываны вырабляліся  ў Гродна, Слоніме і Карэлічах. Апошнія адрозніваліся найбольш высокім мастацкім і тэхнічным  узроўнем. На шпалерах адлюстроўвалі партрэты, канкрэтныя эпізоды з жыцця магнатаў, якія ўслаўлялі іх подзвігі (“Бітва пад Славечнам” ткачыхі Марыі Кулакоўскай). Часам шпалеры дасканала капіравалі картыны вядомых еўрапейскіх мастакоў. Выдатныя помнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі XVII-XVIII стст. паказваюць, што яны займаюць такое ж пачэснае месца, як жывапіс і пластыка. У дэкаратыўна-прыкладным мастацтве відаць станаўленне і развіццё нацыянальнай школы, якое адбывалася на базе культуры папярэдняга перыяду.

Информация о работе Курс лекций по "Культурологии"