Производственный потенциал Республики Беларус

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Марта 2014 в 21:06, реферат

Краткое описание

Пытанне, як выхаваць вучня ў сучасных умовах, калi ў грамадстве рашуча мяняецца спосаб жыцця, як пераадолець у асяроддзi падлеткаў страту патрыятызму, хвалюе педагогаў. Задача фармiравання грамадзянскай сталасцi школьнiкаў, пачуцця нацыянальнай самасвядомасцi, палiтычнай i маральнай адказнасцi нiколi не стаяла так востра як цяпер.

Содержание

УВОДЗІНЫ_________________________________________________________3-5


ГЛАВА 1. ФАРМІРАВАННЕ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СТАЛАСЦІ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАУ _____________________________________________________6-21

1.1. Мэты і задачы грамадзянскага выхавання малодшых школьнікаў________6-9
1.2. Фарміраванне маральных паняццяў сродкамі беларускай народнай педагогікі_________________________________________________________10-14

1.3. Выхаванне беражлівых адносін да нацыянальнай моўнай культуры__________________________________________________________15-16

1.4. Патрыятычнае выхаванне малодшых школьнікаў сродкамі краязнаўства_______________________________________________________17-18

1.5. Арганізацыя пазакласнай работы па фарміраванню грамадзянскіх якасцей вучняў пачатковых класаў___________________________________________19-21

ГЛАВА 2. ВЫНАХОДНІЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ПА АБАГУЛЬНЕННЮ ПРАКТЫЧНАГА ВОПЫТА РАБОТЫ ________________________________22-75

2.1. Правядзенне мерапрыемстваў “З любоўю да роднага края”___________22-33

2.2. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына..."_______________________________________________34-54

2.3. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Памяць сэрца"__________55-64

2.4. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Гучы, роднае слова"______65-67

2.5. . Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Бедны той, хто не мае скарбаў вечных – скарбаў душы."____________________________________________68-78

ЗАКЛЮЧЭННЕ ______________________________________________________79

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ_________________________________80

Вложенные файлы: 1 файл

работа.doc

— 488.50 Кб (Скачать файл)

         - арыентацыя вучняў на гуманiстычныя i дэмакратычныя каштоўнасцi нацыянальнай i сусветнай культуры;

- фармiраванне ў падрастаючага  грамадзянiна актыўнай жыццёвай пазiцыi.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  

1.2. Фармiраванне маральных паняццяў сродкамi беларускай народнай педагогiкі

                                                             Трэба ведаць – сэрца просiць,

Як дзядам, бацькам жылося…

Як сахой даўней аралi,

Як смыком зямлю бярлялi,

Як з сявалкi збожжа зернi

Рассявалi чорнай жменяй…

Трэба ведаць… Што зазналi,

Як на пана працавалi…

Трэба ведаць…I пра тое,

Апраналi што? Якое?

           Пятрусь Броўка

      Змест грамадзянскага выхавання малодшых школьнiкаў вызначаецца яго мэтамi i задачамi, абумоўлiваецца асаблiвасцямi, дынамiкай i ўзроўнем развiцця грамадства, станам яго эканамiчнай, духоўнай, сацыяльна-палiтычнай i iншых сфер жыцця. Ен канцэнтруецца на двух асноўных накiрунках: выхаванне павагi да асобы, правоў i свабод чалавека, уключаючы i правы дзiцяцi ў сучасным грамадстве; фармiраванне першапачатковых навыкаў законапаслухмяных паводзiн у межах, вызначаных Канстытуцыяй дзяржавы i дзеючым заканадаўствам.

      Без маральных паняццяў немагчыма станаўленне маральнай свядомасцi асобы, фармiраванне стылю яе паводзiн, а таксама адносiн да акаляючай рэчаiснасцi i грамадства. У ix адлюстроўваюцца iстотныя бакi маральных адносiн, станаўленне чалавека да iншых людзей i да грамадства. Вось чаму фармiраванне ў дзяцей маральных паняццяў з'яўляецца справай вельмi важнай i неабходнай. Працэс ix фармiравання прадугледжвае наяўнасць у асобы першасных маральных уяўленняў — пачуццёвых вобразаў прадметаў i з'яў рэчаiснасцi, бо менавiта ўяўленне ў працэсе пазнання з'яўляецца прыступкай ад успрымання да мыслення i менавiта яно мае ўласцiвасць узбагачацца i iнтэгравацца ў маральныя паняццi

      Фармiраванне маральных уяўленняў характэрна для дзяцей 1 — 12 гадоў, што звязана з назапашваннем жыццёвага вопыту праз узаемаадносiны з дарослымi людзьмi (у большасцi выпадкаў з членамi сваей сям’i), аднагодкамi i сябрамi па гульнi. У дадзеным узросце асваенне i фармiраванне прасцейшых маральных уяўленняў пра дабро i зло адбываецца ў асноўным дзякуючы намаганням членаў сям'i дзiцяцi. Паводзiны дарослых i ix жыццёвы ўклад аказваюць вялiкi ўплыў на ўсведамленне дзiцем дадзеных маральных уяўленняў. Учынкi i паводзiны членаў сям'i здаўна з'яўлялiся своеасаблiвым прыкладам для пераймання, таму дарослыя нiколi не высвятлялi адносiн памiж сабою, не брыдкасловiлi ў прысутнасцi дзiцяцi. У адваротным выпадку ix бы асудзiлi радня, суседзi i аднавяскоўцы. Дарослыя сачылi i за ходам гульняў малых, каб своечасова папярэдзiць або лiквiдаваць скажэнне маральнага ўяўлення.

Вялiкую ролю ў фармiраваннi ў дзяцей уяўленняў пра дабро i зло адыгрывалi беларускiя народныя казкi — крынiца маральнага выхавання асобы. Слухаючы казкi, што чыталi або расказвалi дарослыя, сын або дачка пераконвалiся, што добры той, хто дапамагае iншым, не кiдае сябра ў бядзе, заўсёды дзелiцца тым, што мае, абараняе сваю Радзiму ад ворагаў i г. д., а злы, наадварот, адбярэ апошняе, пакрыўдзiць, кiне сябра ў бядзе, здрадзiць сваей Айчыне.

Каб правiльна сфармiраваць у дзiцяцi ўяўленнi пра дабро i зло, народ-педагог стварыў вялiкую колькасць павучальных прыказак i прымавак, якiя раяць быць добрым ("Добрае чувацьдалека", "Не ад прыгожых слоў дабро на свеце стала", "Добраму добрая памяць" i г. д.), бо за зло немiнуча будзе пакаранне ("Руку, нагу пераломiш — зжывецца, а душу пераломiш — не зжывецца", "Хто бацьку, мацi зневажае, той дабра не мае", "Як ты людзям адгодзiш, так i яны табе" i iнш.).

Члены сям’i, часцей за ўсё бабулi i дзядулi, якiя прыглядвалi за дзеткамi, знаёмiлi ix з беларускiмi народнымi казкамi, прыказкамi i прымаўкамi, тлумачылi ix значэнне, выказвалi свае меркаванне наконт таго цi iншага казачнага персанажа, адказвалi на шматлiкiя дзiцячыя пытаннi, падмацоўвалi ўяўленнi малых прыкладамi з жыцця. Такім чынам рыхтавалася маленькая асоба да знаёмства з асноўнымi маральнымi паняццямi.

Дзецям 6 — 7 гадоў даволi цяжка ўсвядомiць многiя з маральных паняццяў. Па-першае, у ix недастаткова жыццёвага вопыту, жыццёвых назiранняў, каб першасныя ўяўленнi сiстэматызавалiся ў адпаведнае маральнае паняцце; па-другое, перанасычанасць падзей i дзеянняў пачуццямi не спрыяе рацыянальнай ацэнцы сiтуацыi i афармленню ў свядомасцi маральных паняццяў. Вось чаму наибольшую значнасць пры фармiраваннi ў дзяцей маральных ўяўленняў, якiя з'яўлялiся падмуркам для "будаўнiцтва" маральна-паняцiйнага апарату, набывалi выхаваўчыя i азнаямленчыя дзеяннi дарослых.

3 8-гадовага ўзросту  ў дзяцей выяўляюцца больш  сталыя погляды на звычаі i паводзіны іншых людзей; яны ўжо здольныя больш-менш адэкватна ацэньваць ix, зыходзячы з пэўных маральных уяўленняў. На дадзеным узроставым этапе згодна з назапашаным жыццёвым вопытам i больш складанай сiстэмай зносiн ужо недастаткова двух стрыжнёвых маральных уяўленняў — дабра i зла, таму дзiця пачынае разбiваць ix на больш дробныя, канкрэтызаваць, напаўняючы пэўнымi рысамi характару i cпocaбaмi паводзiн людзей у грамадстве.

Уяўленнi пра станоўчыя рысы характару чалавека з набыццём жыццёвага вопыту пад выхаваўым уздзеяннем дарослых членаў сям’i або старэйшых братоў i сясцёр "перарастаюць у малых у такiя маральныя паняцці, як "дабрыня", "павага", "сумленнасць", "гасцiннасць", "сцiпласць", "гаспадарлiвасць" i iншыя; уяўленнi пра зло папаўняюцца ўяўленнямi пра заганныя рысы ўвогуле i паступова ператвараюцца ў маральныя паняццi "знявага", "бессаромнасць", "крывадушша", "лянота" i г. д.

Каб дапамагчы дзiцяцi разабрацца ў такой колькасцi маральных паняццяў, педагагiчная значнасць кожнага з ix даносiлася праз строга распрацаваны маральна-этычны кодэкс — грамадскую думку, што мела свае праяўленне ў вуснай народнай творчасцi, арганiзаванай працоўнай i гульнёвай дзейнасцi, у шматлiкiх прыкладах праяўлення дарослымі станоўчых якасцей. Для дасягнення гэтай мэты народ шырока карыстаўся шматлiкiмi ўласна распрацаванымi, адшлiфаванымi сродкамi, якiя пepaxoдзiлi з пакалення ў пакаленне i якiя можна сiстэматызаваць у наступныя блокi: практычны (праца, гульня); моўны (прыказкi i прымayкi, пecнi, казкi, прыметы i пaвep'i, пaцешкi i забаўлянкi, анекдоты); этнакультурны (звычаi i традыцыi).

Пры выкарыстаннi народна-педагагiчных сродкаў з мэтай фармiравання маральнай свядомасцi вучняў настаўнiк пaвiнен ведаць, што прымяненне сродкаў практычнага блока патрабуе калектыўнага ix выканання, адноснай самастойнасцi ўдзельнiкаў працоўнай або гульнёвай дзейнасцi, калектыўнай ацэнкi вынiкаў дзейнасцi або дасягненняў. Сродкi моўнага блока пaвiнны суправаджацца тлумачэннем настаўнiка, абмеркаваннем галоўнай мэты твора, яго выхаваўчых момантаў, спецыфiкi характару i паводзiн галоўнага героя цi герояў, тэатралiзацыяй.

Выкарыстанне сродкаў этнакультурнага блока мае на мэце азнаямленне вучняў з гiсторыяй звычаю або традыцыi, асаблiвасцямi i магчымасцямi iх ужывання, абавязковы ўдзел выхаванцаў у планаваннi, падрыхтоўцы i правядзеннi свята, абраду, рытуалу або цырымонii, што змяшчаюць звычаi i традыцыйныя дзеяннi, калектыўнае падвядзенне яго вынiкаў.

Беларускiя народныя традыцii, якiя ўключаюць правераныя часам духоўныя i культурныя каштоўнасцi, могуць стаць асновай сiстэмы маральнага выхавання малодшых школьнiкаў.

Да нацыянальных традыцый беларускага народа дзяцей далучае змест такiх вучэбных курсаў, як «Мая Радзiма - Беларусь», «Чалавек i свет», «Лiтаратурнае чытанне», «Выяўленчае мастатства», «Тэхналогiя (працоўнае навучанне), «Музыка», «Фiзiчная культура». Шырокiя магчымасцi для фармiравання асобы дзiцяцi на традыцыях i звычаях народа мае пазаўрочная дзейнасць, якую ў пачатковай школе варта будаваць на аснове круглагадовага каляндарна-абрадавага цыкла жыцця беларусаў.

Народны каляндар – гэта форма духоўнага жыцця нацыi, сiстэма свят, абрадаў, гульняў, iгрышчаў, дзен забарон i iнш., што замацаваны ў побыце i фальклоры. Знаемства школьнікаў з абрадамі нашых продкаў будзе больш дзейсным, калі яны самі прымуць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы якога-небудзь свята, акунуцца ў атмасферу гульні, дзе знойдуць для сабе шмат павучальнага. Надоўга запамінаюцца такія святы, як Каляды, Вялікдзень. Іх рэкаміндуецца праводзіць, пачынаючы з малодшых класаў. Дзеці ў гэтым узросце мысляць вобразамі, эмацыянальна ўспрымаюць ярка афарбаваныя падзеі і факты, асабліва калі яны выказаны ў мастацкай форме, форме гульні. Убачаныя з’явыяны асэнсоўваюць як прыгожыя ці брыдкія, добрыя ці дрэнныя. Яны назапашваюць у памяці канкрэтны эмпірычны матэрыял як аснову будучага развіцця грамадскай свядомасці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1.3. Выхаванне беражлiвых адносiн да нацыянальнай моўнай культуры

    Любiце мову беларуску,

                                                                           Любiце з кожным днем мацней.

                                                                           У ей абсяг бароў былiнных

                                                                            I поля мудрая душа.

                                                                           То мова доктара Скарыны,

                                                                           То мова дзеда Талаша.

                                                                           Яна – жыцця першааснова.

                                                                           Яна – стагоддзяў зорны дым.

                                                                           Калi забудзем, згубiм мову,

                                                                           Што скажам праўнукам сваiм?

                   Якуб Колас

Выхаванне ў вучняў беражлiвых адносiн да нацыянальнай моўнай культуры з’яўляецца адным з праяўленняў грамадзянкасцi. Тут многае залежыць ад умення выхавацеля паказаць прыгажосць i своеасаблiвасць беларускай мовы, пазнаемiць з яе гiсторыяй i сучасным праяўленнем. Чым раней дзiця адчуе непаўторнасць роднай мовы, пачне само ею карыстацца, тым лягчэй яно будзе ўспрымаць каларыт беларускай культуры. Праца гэтая не павiнна абмяжоўвацца толькi вучэбным працэсам. Станоўчыя вынiкi можна атрымаць, калi прыцягнуць школьнiкаў да падрыхтоўкi i правядзення святаў закаханых у роднае слова, вiктарын, конкурсаў знаўцаў мовы. Шмат цiкавага матэрыялу школьнiкi могуць знайсцi ў класiкаў беларускай паэзii i прозы.

Асноўнай мэтай моўнай адукацii з’яўляецца фармiраванне асобы, здольнай практычна валодаць усiмi вiдамi маўленчай дзейнасцi. Асаблiвая ўвага надаецца ўдасканаленню моўнай культуры – сукупнасцi навыкаў i ведаў чалавека, якiя забяспечваюць нарматыўнае прымяненне мовы з мэтай камунiкацыi.

Складанасць гэтай працы ў пачатковай школе абумоўлена тым, што камунiкатыўныя якасцi мовы - правiльнасць, дакладнасць, лагiчнасць, чысцiня, дарэчнасць, багацце i выразнасць, переважна не сфармiраваны ў дзяцей у сувязi з недастатковасцю (цi нават адсутнасцю) беларускамоўнай практыкi. У вучняў бедны слоўнiкавы запас, яны дапускаюць шматлiкiя граматычныя i арфаэпiчныя памылкi, iх маўленне знаходзiцца пад моцным уплывам рускай мовы.

Фармiраванне i развiцце звязнай мовы-складаны творчы працэс. Ен не магчымы без станоўчых эмоцый, захаплення. Падтрымлiваць цiкавасць вучняў да ўдасканалення ўласнага маўлення дапамагаюць узорныя тэксты, займальныя матэрыялы. Менавiта, тэкст складае аснову дыдактычнага матэрыялу, з дапамогай якога ў малодшых школьнiкаў фармiруюцца адпаведныя веды i асноўныя камунiкатыўныя ўменнi. Пры гэтым асноўная задача настаўнiка – максiмальна актывiзаваць пазнавальныя магчымасцi вучняў, прымусiць iх асэнсаваць пэўныя моўныя з’явы для рэалiзацыi практычных задач навучання.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1.4. Патрыятычнае выхаванне малодшых школьнiкаў

сродкамi краязнаўства

  Беларускiя краявiды…

                                                                        Перазвоны азер i бароў.

                                                                        Над палеткамi бульбы i жыта-

                                                                        Песня велiчных курганоў.

                                                                        Гэта наша Зямля дарагая,

                                                                        Гэта нашы лугi i палi,

                                                                        Над якiмi спрадвеку лунае

                                                                        Бусел-Сiмвал Бяссмерця Зямлi.

Анатоль Грачанiкаў

Патрыятычнае выхаванне малодшых школьнiкаў аказваецца больш эфектыўным тады, калi яно ажыццяўляецца на аснове краязнаўчай работы.

Выкарыстанне мясцовага краязнаўчага матэрыялу ў пазакласнай выхаваўчай рабоце i на ўроку закранае блiзкiя дзецям пачуццi, актывiзуе наглядна-вобразнае мысленне, пазнавальную дзейнасць, спрыяе больш легкаму i трываламу засваенню вучэбнага матэрыялу, фармiруе iх камунiкатыўныя навыкi.

У гiмназii склалася пэўая сiстэма скiраваных на патрыятычнае выхаванне малодшых школьнiкаў мерапрыемстваў, што рэгулярна праводзяцца ў пачатковых класах. Сярод iх серыя экскурсiй у гiсторыка-краязнаўчы музей, наведванне помнiкаў гiсторыi i культуры краiны.

Першыя веды, што атрымлiваюць нашы вучнi, - веды пра родны горад, яго жыхароў, прыроду краю. На iх аснове ў далейшым засвойваецца паняцце Радзiмы – Рэспублiкi Беларусь.

Пад час уступнага курса «Уводзiны ў школьнае жыцце» для дзяцей ладзяцца экскурсii па родным горадзе, дзе яны знаемяцца з гiсторыяй i сучаснасцю горада, даведваюцца пра ўзнiкненне назвы горада i яго вулiц. Вучнi задаюць шмат пытанняў, але настаўнiк не павiнен даваць на кожнае з iх прамыя адказы, а павiнен заахвочваць дзяцей да самастойнай пошукавай дзейнасцi, у якой школьнiкам дапамагаюць iх бацькi, настаўнiк, старэйшыя сябры, аднакласнiкi.

Информация о работе Производственный потенциал Республики Беларус