Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Марта 2014 в 21:06, реферат
Пытанне, як выхаваць вучня ў сучасных умовах, калi ў грамадстве рашуча мяняецца спосаб жыцця, як пераадолець у асяроддзi падлеткаў страту патрыятызму, хвалюе педагогаў. Задача фармiравання грамадзянскай сталасцi школьнiкаў, пачуцця нацыянальнай самасвядомасцi, палiтычнай i маральнай адказнасцi нiколi не стаяла так востра як цяпер.
УВОДЗІНЫ_________________________________________________________3-5
ГЛАВА 1. ФАРМІРАВАННЕ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СТАЛАСЦІ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАУ _____________________________________________________6-21
1.1. Мэты і задачы грамадзянскага выхавання малодшых школьнікаў________6-9
1.2. Фарміраванне маральных паняццяў сродкамі беларускай народнай педагогікі_________________________________________________________10-14
1.3. Выхаванне беражлівых адносін да нацыянальнай моўнай культуры__________________________________________________________15-16
1.4. Патрыятычнае выхаванне малодшых школьнікаў сродкамі краязнаўства_______________________________________________________17-18
1.5. Арганізацыя пазакласнай работы па фарміраванню грамадзянскіх якасцей вучняў пачатковых класаў___________________________________________19-21
ГЛАВА 2. ВЫНАХОДНІЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ПА АБАГУЛЬНЕННЮ ПРАКТЫЧНАГА ВОПЫТА РАБОТЫ ________________________________22-75
2.1. Правядзенне мерапрыемстваў “З любоўю да роднага края”___________22-33
2.2. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына..."_______________________________________________34-54
2.3. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Памяць сэрца"__________55-64
2.4. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Гучы, роднае слова"______65-67
2.5. . Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Бедны той, хто не мае скарбаў вечных – скарбаў душы."____________________________________________68-78
ЗАКЛЮЧЭННЕ ______________________________________________________79
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ_________________________________80
Шчодра - Каб твае словы ды праўдаю сталі!
( Заходзяць гаспадар з
Гаспадыня - Бегла калядка пяшком – пяшком
Несла піражкі мяшком – мяшком.
А калядныя пірагі ладныя,
А пшанічныя вельмі пышныя.
Паставім пірагі на стале,
А самі сядзем на куце.
Аленка - Ой, каго я бачу! Цётачка Шчодра, дзядзька Цярэшка! Як я вам рада!
Шчодра - А мая даражэнькая, мая любенькая, дзе ж ты была?
Аленка - Да сябровачак бегала, клікала іх у госці.
Шчодра - Ну хадзі за стол, сядай побач са мною, раскажы мне, як ты пажываеш
( сядаюць за стол)
Гаспадыня - Сядайце, сядайце,
Куццю паспытайце.
Хто куццю болей зачарпне,
Той у багацці год пражыве!
Шчодра - Смачная твая куцця, Сцепаніда!
Цярэшка - Вельмі смачная!
( Стук у дзверы, уваходзяць ражаныя).
Шчодра - Паглядзіце, ражаныя ідуць,
Ды казу з сабой вядуць.
Ражаныя -Добры вечар вам,
Ці рады вы нам?
Гаспадар -Мы то рады,
Ды хто вы такія?
Ражаныя - Мы люд не просты,
З далёкага краю,
Людцы мы ўсе сталыя
З –пад самага раю.
А ці ў вас Цярэшка і Шчора?
Спяваць загадайце нам добра!
А ці добры гаспадары, каб нам дапамаглі?
( Спяваюць “Калядную песню”)
Цярэшка – Адкуль ідзяце, госці дарагія?
Ражаныя - Ідзем ад пана года, што носіць бараду
Шыроку, як лапату, сіву і калмату!
Ражаныя -Мы ад лету ідзем, казу вядзем, шчасце нясем.
Ражаныя -Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць,
Дзе каза бывае, там шчасце вітае,
А дзе не бывае, шчасце мінае.
Ражаныя- Павярніся, каза, на капыцікі,
На крэпкія, на срэбныя.
Як пайшла каза па ўсім сяле,
Ды знайшла каза гаспадынечку,
Гаспадыню добрую.
Ражаныя- Гаспадыначка, маліначка!
Нашай казе шмат трэба:
Сем печ перапеч і кусок сала,
Каб каза не ўпала. ( каза падае)
Гаспадыня-Каб не было бяды,
Цягні, дзед, казу сюды.
Каб каза ўстала на рожанькі –
Дам ёй два пірожанькі.
А на хвасточак – каўбасы шматочак.
Гаспадар-Гаспадыня наша добрая і нават шчодрая.
Ды за што казу частаваць,
Спачатку трэба паскакаць.
Ражаныя -А ну, каза, паскачы!
( ражаныя спяваюць песню “Го-го-го, каза”)
Гаспадыня - Сядайце, дарагія госці,
Просім вашай міласці
Хай ярка сонца свеціць вам
Мы вельмі рады ўсім гасцям.
Гаспадар - І каб не проста сядзелі,
Вясёленька глядзелі,
А каб добрыя думкі мелі,
Добрыя песні з намі пелі:
Усім чэсць і хвала,
Каб бяседа была весяла.
Шчодра - І як кажуць нашы людзі,
Хай усім да спадобы будзе.
Жарты, песні, гучны смех,
Сумаваць сягоння – грэх!
Бо без песень – хоць бы трэсні,
Без цамбалаў і дуды – ходзяць ногі не туды.
-А зараз я вас павесялю. Сыграю полечку!
( Шчодра выконвае на цымбалах польку)
( Стук у дзверы. Прыходзяць дзяўчаткі)
Аленка - Ой, гэта відаць мае сябровачкі. Праходзьце калі ласка.
Дзяўчаты 1. Добры вечар таму,
Хто ў гэтым даму!
Нам не хочацца чакаць,
Загадайце калядаваць!
2. Шчодрую, шчодрую каўбасу чую!
Дайце каўбаску, дамоў панясу!
3.Дайце другую – толькі даўгую
Дайце трэцюю, хоць авечаю!
1.Шчодрык, шчодрык, добры вечар!
Адкажы нам, чалавеча, ці ісці, ці сесці
Ці каўбаску з’есці?
2. – Хутчэй дарыце, нас не марыце.
Кароткія світкі, памерзлі лыткі.
Кароткія кажушкі, павылазяць душкі.
3. – Ці дабра гаспадыня,
Каб нас пачаставаці?
Гаспадыня - За што ж вас частаваці?
Спачатку трэба паспяваці.
( Дзяўчынкі шэпчуцца і спяваюць частушкі).
1. На вячоркі мы ідзем,
Дарагія дзевачкі.
Гарманіст у нас прыгож,
Грае нам прыпевачкі.
2. Мы прыпеўкі праспяваем,
Каб смяяліся ўвесь час.
Калі мы вам да спадобы
Запрашайце ў госці нас.
3. Будзем рады мы сябрам,
Усіх адорам ласкай.
Няхай сонца свеціць вам,
Нібы ў добрай казцы.
4. Ці я ў мамкі ні дачка,
Ці то не дачушка.
Хоць малая я расточкам,
Але ж весялушка.
5. Эх, топні нага,
Топні правенькая.
Усё роўна хлопцы любяць,
Хоць я маленькая.
6. Не глядзіце на мяне,
Што я худаватая.
Маці сала не дае –
Я ж не вінаватая.
7. Ой, вы, дзеванькі мае
Тоненькія таліі.
Лепш любіце нашых хлопцаў,
Толькі не з Італіі.
8. А ў мяне ёсць дружок,
Дайце яму піражок.
А яшчэ каўбасу,
Не то – хату разнясу.
Моцна есці захацелі.
Пачастуй нас, гаспадыня,
Заўжды будзе поўна скрыня.
Гаспадар -Праходзьце, дзяўчаткі вясёлыя,
Сядайце за лавы дубовыя,
Частуйцеся, чым Бог паслаў,
Дзякую ўсім, хто да нас завітаў!
( Дзяўчынкі сядаюць)
Гаспадыня -Усіх я зараз пачастую пышнымі аладкамі.
Зацікаўлю, зачарую песнямі, загадкамі.
Я загадак многа знаю, зараз вам іх загадаю.
Хто ўважлівы бывае, той іх хутка адгадае.
Загадкі
Яна пад’ела – у хаце пацяплела.
( Стук у дзверы. Заходзіць Антось, які вядзе цыган)
Гаспадыня - Сцяпан, глядзі, Антось ідзе
Ды з сабой цыган вядзе.
Цыган - Добры вечар гаспадару!
Вынесі ж нам каўбас пару.
Ой, пахадзі каля печкі,
Пашукай нам перапечкі.
Ой, пахадзі каля кваскі,
Пашукай жа нам каўбаскі.
Гаспадар - Ідзіце з богам
Няма ў нас нічога.
Цыганка - Вынесі сала, не скупіся,
Каб твой ячмень урадзіўся,
Каб нажалі сто коп жыта,
Каб сям’я была ўся сыта,
Каб скацінка вадзілася,
Каб пшаніца радзілася.
Гаспадыня- А чым жа адплаціце нам?
Цыганка - Я магу вам пагадаць,
Долі-шчасця пажадаць.
На новае лета ўродзіць
Жыта і пшаніца.
Табе, гаспадынька,
Піва варыці – сынкоў жаніці,
Мёд збіраці – дачок аддаваці,
А нам усім на вяселлі скакаці.
( Цыганка падыходзіць да гасцей)
Цыганка -Магу яшчэ каму пагадаць!
Каму лёс прадсказаць!
Хто пазалаціць ручку,
Скажу ўсю праўдачку!
(Цыганка гадае)
Да гуляння запрашайце.
( Танец “Цыганачка”)
Цыган - Час ужо нам развітацца,
А ці будзе нас гаспадыня частаваці?
Цыганка -Добрыя гаспадары, вам шчадрэц,
А нам дайце каўбасы канец,
І самы смачны блінец.
Цыгане разам -Дзякуем! Жывіце багата,
А нас чакае суседа хата.
( Цыгане выходзяць)
Стук у дзверы. Заходзіць Мікіта.
Мікіта - Добры дзень, шаноўны люд!
Бачу народа багата,
Пэўна ж тут нейкае свята?
А мяне вы пазналі?
Дзеці -Не!
Мікіта - Дык як жа?
Я – Мікіта, на дудзе іграю ліха
Ду – ду – ду , ду – ду –ду
Я зрабіў сабе дуду.
Я паўсвета абышоў
І цяпер да вас прыйшоў!
А ці ведаеце вы, рабяты,
Песню пра мяне – дудара?
( Дзеці становяцца ў круг і спяваюць песню “Мікіта”)
Мікіта -Спяваць вы добра ўмееце. А зараз паглядзім, хто з вас спрытнейшы.
( Конкурс скарагаворак)
1.Пекар Пётр пёк пірог.
2.Пракоп і Барыска елі барбарыскі.
3.Спрытна Прок палоў укроп, лёг пад кропам і захроп.
-А хто з вас ведае прыказкі пра Каляду? (Народныя прыказкі)
Стук у дзверы. Заходзяць хлопцы.
1 Госць - Добры вечар таму, хто ў гэтым даму.
Ідзем талакою, усіх віншуем з калядою.
Сеем, веем, рассяваем,
З калядою ўсіх вітаем.
( Асыпаюць гасцей зернем)
Гаспадыня - Добры вечар! Хлопцы, міласці просім кожнага у госці!
2 Госць -Гаспадынечка перапёлачка,
У цябе сырнікаў поўная полачка.
А ты нас частаваць будзеш?
Гаспадыня - Буду!
2 Госць - А мы цябе віншаваць будзем і са святам, і з Калядою, і з добрым здароўечкам.
Усе госці - Добры вечар, шчодры вечар
Твайму дому на ўвесь вечар.
Гаспадыня - Нешта доўга вы па сяле блукалі,
Пакуль мяне дасталі.
Мусіць, дзяўчат пасля шукалі?
Якія навіны на свеце чулі?
1 Госць - Шчодры, бодры, пабіў дзед вёдры,
А баба гаршкі, а свіння мяшкі.
2 Госць - Яшчэ ёсць навіна:
Скача верабейка ды па сметнічку,
Кліча дзевачак на гуляначку.
Вам, дзевачкі, гармонікі граюць,
Спяваць запрашаюць.
( Песня “Як паехаў верабейка ў госці да сарокі”)
-Сядайце хлопцы да нашых дзяўчат, весяліце.
Дачка ( падыходзіць да акна) – Ой, дзяўчаткі, паглядзіце! Нехта пад’ехаў канём.
Напэўна, пан Быкоўскі.
( Уваходзіць пан Быкоўскі)
Быкоўскі -Пахвалёны ў хату!
Усе - Навекі, навекі!
Быкоўскі - Віншую гаспадароў са святам! І маладую панечку таксама ( цалуе руку). Ой, дык у вас ужо шмат гасцей. І калядоўшчыкі таксама тут!
Цярэшка - Усе тут, толькі пан нешта прыпазніўся!
Быкоўскі - Але ў гэтым вінаваты мой жарабец! Як панёс з гары, што каля Прытыкаў, і воз зламаў, і мяне выкінуў. Аж мусіў другую каламыжку ўзяць, праз тое і замарудзіў!
Цярэшка - Каб ён толькі даехаў! Не збрэша – жыць не будзе.
Дачка - Музыканцікі, сыграйце! Так і хочацца з панам Адольфам лявоніху
сыпнуць.
Быкоўскі - Фі, я такіх мужыцкіх танцаў не танцую! Я танцую гэрц – польку, падзі спаць, манчыз, падзі кварту.
Дачка - І ўсё! Давайце дзяўчаткі навучым пана Быкоўскага нашым танцам.
Мае ногі тупаюць,
Информация о работе Производственный потенциал Республики Беларус