Производственный потенциал Республики Беларус

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Марта 2014 в 21:06, реферат

Краткое описание

Пытанне, як выхаваць вучня ў сучасных умовах, калi ў грамадстве рашуча мяняецца спосаб жыцця, як пераадолець у асяроддзi падлеткаў страту патрыятызму, хвалюе педагогаў. Задача фармiравання грамадзянскай сталасцi школьнiкаў, пачуцця нацыянальнай самасвядомасцi, палiтычнай i маральнай адказнасцi нiколi не стаяла так востра як цяпер.

Содержание

УВОДЗІНЫ_________________________________________________________3-5


ГЛАВА 1. ФАРМІРАВАННЕ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СТАЛАСЦІ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАУ _____________________________________________________6-21

1.1. Мэты і задачы грамадзянскага выхавання малодшых школьнікаў________6-9
1.2. Фарміраванне маральных паняццяў сродкамі беларускай народнай педагогікі_________________________________________________________10-14

1.3. Выхаванне беражлівых адносін да нацыянальнай моўнай культуры__________________________________________________________15-16

1.4. Патрыятычнае выхаванне малодшых школьнікаў сродкамі краязнаўства_______________________________________________________17-18

1.5. Арганізацыя пазакласнай работы па фарміраванню грамадзянскіх якасцей вучняў пачатковых класаў___________________________________________19-21

ГЛАВА 2. ВЫНАХОДНІЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ПА АБАГУЛЬНЕННЮ ПРАКТЫЧНАГА ВОПЫТА РАБОТЫ ________________________________22-75

2.1. Правядзенне мерапрыемстваў “З любоўю да роднага края”___________22-33

2.2. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына..."_______________________________________________34-54

2.3. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Памяць сэрца"__________55-64

2.4. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Гучы, роднае слова"______65-67

2.5. . Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Бедны той, хто не мае скарбаў вечных – скарбаў душы."____________________________________________68-78

ЗАКЛЮЧЭННЕ ______________________________________________________79

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ_________________________________80

Вложенные файлы: 1 файл

работа.doc

— 488.50 Кб (Скачать файл)

1. Кінь аб камень – не разаб’ецца, кінь на ваду – расплывецца. (Папера.)

          2. Ляжыць паленца, а ў сярэдзіне сэрца. (Аловак.)

          3. Гладкі жывоцік,

          Гарбатая спінка.

          Хвост паласаты,

          Доўгі і з вілкай. (Прас.)

          4. Што патрэбна для склейвання дэталей? (Клей.)

          5. Два канца, два кальца, а пасярэдзіне цвічок. (Нажніцы.)

Паўтарэнне правіл ТБ. Як павінны ўтрымлівацца на рабочым месцы інструменты? (Кожны інструмент павінен знаходзіцца на пэўным месцы.) Як трэба перадаваць нажніцы і іншыя вострыя прадметы? (Уперад тупым канцом.) Дзе павінен стаяць клей? (Крыху воддаль ад матэрыялаў.)

(Вучні разглядаюць дынамічныя  карты. Удакладняецца, як складваць  аркуш паперы, як прыкладваць  шаблон і г.д. Звяртаецца ўвага  на фон для ўзору.)

V. Самастойная работа. (Працоўная дзейнасць дзяцей суправаджаецца правядзеннем індывідуальных інструкцый.)

VI. Заключны інструктаж. Афармляецца выстава падарункаў для Несцеркі. Вучні адзначаюць лепшыя работы, аргументуюць свой выраб.

VII. Падвядзенне вынікаў. Што новага вы даведаліся на ўроку? Што такое выцінанка? Колькі відаў выцінанкі існуе? Якія ўзоры характэрны для выцінанкі? З якой мэтай робіцца выцінанка?

VIII. Уборка рабочага месца.

IX.  Рэфлексія.

(Дзеючыя асобы: вядучы, гаспадыня Васіліна, гаспадар Антось, госці – валачобнікі, дзеці ў народных касцюмах.)

Вядучы: Сёння мы пазнаёмімся з вясновымі народнымі святамі і больш падрабязна пагаворым пра Вялікдзень.

1-ы вучань: Вясной адзначаецца вялікае народнае свята Дабравешчанне. Лічыцца, што ў гэты дзень Дзева Марыя атрымала вестку аб тым, што ў яе народзіцца Сын Божы. Старыя людзі кажуць, што Дабравешчанне – надзвычай важны дзень, калі “птушка гнязда не ўе, дзеўка касы не пляце”.

2-і вучань: За тыдзень да Вялікадня святкуецца Вербная нядзеля. Па традыцыі ў гэты дзень асвячалі ў царкве галінкі вярбы і імі ўсхвалялі родных.

Вядучы: А зараз запрашаем на Вялікдзень!

(На сцэне стаіць стол, засланы прыгожым абрусам. Уваходзяць  Васіліна і Антось.)

Антось: Вось і дачакаліся Вялікага дня. А колькі прысмакаў ты падрыхтавала да яго, Васіліна!

Васіліна: (ставіць на стол талерку з чырвонымі яйкамі, толькі што   спечаны хлеб). Зараз, Антось, будзем гасцей сустракаць і частавацца, а пакуль хадзі, я цябе вярбой паўсхваляю. (Лёгенька стукае Антося па плячах і прыгаворвае.)

Вярба б’е, не я б’ю.

За тыдзень – Вялікдзень.

Вярбовым дубцом,

Да самым канцом.

Уставай рана быдла гнаць,

Не забудзься лусты ўзяць.

       Антось: А зараз я цябе паўсхваляю.

Не я б’ю, вярба б’е

На той дзень – Вялікдзень.

Будзь здарова, як вада,

І багата, як зямля.

       Васіліна: Ці не чуеш, Антось? Хто да нас завітаў.

(Ідуць валачобнікі з  песняй “Валачобныя – людзі  добрыя”, разам з імі –  астатнія госці.)

       Валачобнікі:

Валачобныя – людзі добрыя,

Хрыстос ўваскрэс, Сын Божы!

Валачыліся, намачыліся,

зайшлі да бабкі – падсушыліся.

А была ў бабкі курачка-рабка,

Нанесла яечак поўны запечак.

А тая бабка – ўсім па яечку,

Адной сіраце ды не дасталася.Пайшла тая сірата

За новыя варата.

Вярніся, сірата, дам табе парася,

Дам табе парася ды пару яец.

Ды пару яец, каўбасы канец.

Вясна-красна на ўвесь свет.

Хрыстос уваскрэс!

        Васіліна: Уваісціну ўваскрэс! Заходзце, госцейкі, у хату.

        1-ы  валачобнік:

Траўка брацца пачала,

У імшаніку пчала

Прачнулася і гудзе:

- Хутка ўжо Вялікі дзень!

А людзі між сабою

Пацяшаюцца вярбою:

Ніхто нікога не міне –

Ні цябе, ні мяне.

        2-і  валачобнік:

І мяне, і цябе

Кожны дубцом сцебане:

- Не я б’ю, вярба б’е

За тыдзень – Вялікдзень!

І ты, родны народ,

Будзь здароў на ўвесь год!

        Антось: Вось вам за добрыя словы пачастунак. (Раздае па яйку.)

А можа, хто загадкі загадае цікавыя ды пацешыць нас?

        1-ы вучань:

Што гэта за вочы:

Адно свеціць удзень,

А другое – ўночы. (Сонца, месяц.)

         2-і вучань:

Рук многа, а нага адна.

Вясной адзяваецца, восенню раздзяваецца. (Дрэва.)

         3-і вучань:

Жаркае ,яркае

Па небе плыве

На сябе глядзець не дае. (Сонца.)

       4-ы вучань:

Белае і круглае

Доўга ляжала.

Час прыйшоў – жывым

Нежывое стала. (Яйка.)

         5-ы вучань:

Два браты ў адну ваду глядзяць,

А ніколі не сыдуцца. (Берагі.)

         Васіліна:

Вясна-красна,

Адкуль прыйшла?

Адкуль прыйшла, што прынесла?

Малодачкам – па чаўночку,

А дзевачкам – па вяночку,

Пастушкам – па кіёчку,

Старым бабам – па галушачцы,

Малым дзеткам – па крамушачцы.

         1-я вучаніца:

А ўжо недалечка краснае яечка,

Зялёны явар кудравы!

2-я вучаніца.

Чырвонае кока ўжо недалёка,

Каліна-маліна – ягадзіна!

         1-я вучаніца:

Цыбульку лупіце, яечкі хварбіце,

Зялёны явар кудравы!

         2-я вучаніца:

Яечкі хварбіце, дзеткам дзяліце,

Каліна-маліна – ягадзіна!

         1-ы валачобнік: А ці чулі вы гічторыю пра казла?

(Ідзе гаворка паміж  дзецьмі, якія сядзяць па абодвух  краях сцэны.)

         1-ы вучань: Ішоў казёл мастом.

Усе. Ду-ду-ду! (Пасля кожнага радка.)

         2-і вучань: Ківаючы хвастом.

         1-ы вучань: А куды ідзеш, казёл?

         2-і вучань: Касу іду купляць.

         1-ы вучань: Нашто табе каса?

         2-і вучань: Буду сена касіць.

         1-ы вучань: Нашто табе сена?

         2-і вучань: Каровачак карміць.

         1-ы вучань: Нашто табе каровы?

         2-і вучань: Буду малачко даіць.

         1-ы вучань: Нашто табе малачко?

         2-і вучань: Малых дзетак карміць!

   Антось: Давайце, хлопчыкі і дзяўчынкі, разам пагуляем. Палічымся і распачнём гульню “Грушка”.

(Дзеці лічацца, праводзіцца гульня.)

         Антось (лічыць).

Раз, два, тры, чатыры!

Кошку грамаце вучылі.

Не чытаць, не пісаць,

А за мышкамі скакаць.

         Васіліна: Прытамілася я крышку гуляючы.

   2-і валачобнік: А давайце я вам, цётка Васіліна, верш пра сённяшняе свята раскажу.

(Валачобнік чытае верш  А.Вольскага “Вялікдзень”)

   Антось: Дзяўчаты, праспявайце мне якую песню, каб прыўзняць настрой.

(Дзяўчаты спяваюць беларускую  народную песню “Чаму ж мне  не пець” і прытанцоўваюць.)

1-ы валачобнік: Паважаныя гаспадары! Мы вам спявалі, вершы расказвалі. А цяпер рашыце вы нашу задачу.

          Васіліна: Кажыце, а мы з Антосем памяркуем.

1-ы валачобнік: Ну, слухайце! Аднаму мужыку трэба было перавезці праз раку казу, ваўка і капусту. Але ў лодку можа сесці  толькі мужык і ўзяць з сабой штосьці адно. Калі ён возьме ваўка, каза з’есць капусту, калі возьме капусту, то воўк з’езць казу, а калі возьме казу, то што будзе на другім беразе?

         Антось: Задача не з лёгкіх. Можа, хто з гасцей дапаможа яе рашыць?

(Калі гледачы не даюць адказ, то задачу рашае Васіліна.)

Васіліна: Здаецца, я магу дапамагчы гэтаму мужыку з яго гаспадаркай. Няхай плыве і возьме з сабой спярша казу. Потым вярнецца за капустай. Калі ж прывязе капусту, няхай казу забярэ і вязе назад. Казу высадзіць, ваўка забярэ і нарэшце, калі воўк і капуста будуць на тым беразе, прывязе казу.

2-і валачобнік: Ну, Васіліна, цябе можна браць з сабой у дарогу! Ты ўсё правільна растлумачыла.

1-ы валачобнік: Дзякуй вам, гаспадары, за гасціннасць, добра мы з вамі павесяліліся.

          2-і валачобнік:

Дай табе Божа, добры гаспадару,

Сыноў гадаваці й дамы будаваці.

Твае добрыя дзеткі як у полі кветкі,

А твая чэлядка весела і гладка.

Твой пасля працы, як жораб, скача.

Вядуцца хай цяляткі, авечкі і ягняткі,

Кароўкі, качкі, парасяты,

Куры і кураняты.

Твая ніва хай будзе ўрадліва:

Чаго ні пасееш – усяго займееш!

(На развітанне Васіліна  і Антось частуюць гасцей цукеркамі, яйкамі і пірагом.)

Васіліна: Дзякуй усім, хто завітаў на наша свята! Але ж час прыйшоў   развітвацца.

Антось і Васіліна: Хрыстос уваскрэс!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

Такiм чынам, можна зрабiць вывад, што работу па фармiраванню грамадзянскiх якасцей асобы неабходна пачынаць з самага ранняга школьнага узросту, бо менавiта у пачатковай школе дзiця атрымлiвае неабходныя веды i навыкi паводзiн у калектыве, вучыцца суадносiць свае жаданнi i магчымасцi з жаданнямi i магчымасцямi iншых людзей, усведамляе сваю адказнасць перад iншымi членамiграмадства.

Малодшы школьны узрост з'яуляецца спрыяльным перыядам у фармiраваннi грамадзянскасцi асобы, бо ён характарызуецца павышанай успрымальнасцю знешнiх уздзеянняу, непасрэднасцю у паводзiнах. Гэтыя асаблiвасцi абумоулiваюць паспяховасць у навучаннi i выхаваннi малодшых школьнiкау. Менавiта у гэтым узросце узнiкаюць вялiкiя магчымасцi для сiстэматычнага i паслядоунага грамадзянскага выхавання вучняў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

    1. Буткевiч В.У., Ванiна Н.Г., Талкачёва А.У. На прозе грамадзянскага сталення.// Вучэбна-метадычныдапаможнiк. Мн. РУП «Выдаведства» «Пачатковая школа», 2004
    2. Грамадзянскае выхаванне школьнiкаў.// Дапаможнiк для настаўнiкаў i выхавальнiкаў.// Аўтар-укладальнiк Т.М. Прудко.// Мн. «Полымя», 2000
    3. Лозке А.Ю. «Беларусазнаўства.» Мiнск, 1992г., с. 3-8
    4. Панцялей Р.М., К.А. Крыванос., М.А. Маглыш. Як адзначыць з дзецьмi народныя святы. // Метадычныя рэкамендацыi. Частка 1 (каляды, масленiца, гуканне вясны). // Мн. ТАА «Авiтон», 1993
    5. «Патрыятычнае выхаванне малодшых школьнiкаў сродкамi краязнаўства». Часопiс «Пачатковая школа» №9, 2005г., с 39
    6. «Усё пачынаецца з дзяцiнства». Часопiс «Пачатковая школа» №2, 2005г., с.11

 

 

 

 


Информация о работе Производственный потенциал Республики Беларус