Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Марта 2014 в 21:06, реферат
Пытанне, як выхаваць вучня ў сучасных умовах, калi ў грамадстве рашуча мяняецца спосаб жыцця, як пераадолець у асяроддзi падлеткаў страту патрыятызму, хвалюе педагогаў. Задача фармiравання грамадзянскай сталасцi школьнiкаў, пачуцця нацыянальнай самасвядомасцi, палiтычнай i маральнай адказнасцi нiколi не стаяла так востра як цяпер.
УВОДЗІНЫ_________________________________________________________3-5
ГЛАВА 1. ФАРМІРАВАННЕ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СТАЛАСЦІ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАУ _____________________________________________________6-21
1.1. Мэты і задачы грамадзянскага выхавання малодшых школьнікаў________6-9
1.2. Фарміраванне маральных паняццяў сродкамі беларускай народнай педагогікі_________________________________________________________10-14
1.3. Выхаванне беражлівых адносін да нацыянальнай моўнай культуры__________________________________________________________15-16
1.4. Патрыятычнае выхаванне малодшых школьнікаў сродкамі краязнаўства_______________________________________________________17-18
1.5. Арганізацыя пазакласнай работы па фарміраванню грамадзянскіх якасцей вучняў пачатковых класаў___________________________________________19-21
ГЛАВА 2. ВЫНАХОДНІЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ПА АБАГУЛЬНЕННЮ ПРАКТЫЧНАГА ВОПЫТА РАБОТЫ ________________________________22-75
2.1. Правядзенне мерапрыемстваў “З любоўю да роднага края”___________22-33
2.2. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына..."_______________________________________________34-54
2.3. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Памяць сэрца"__________55-64
2.4. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Гучы, роднае слова"______65-67
2.5. . Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Бедны той, хто не мае скарбаў вечных – скарбаў душы."____________________________________________68-78
ЗАКЛЮЧЭННЕ ______________________________________________________79
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ_________________________________80
ДУА “БЕЛАРУСКАМОЎНАЯ ГІМНАЗІЯ №2 г. БАРЫСАВА”
Кафедра пачатковага навучання
РАБОТА ПА АБАГУЛЬНЕННЮ ВОПЫТА
“ФАРМІРАВАННЕ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СТАЛАСЦІ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ”
Работа дапушчана да экзамену
Рэцэнзент ДУА МАІРА
________________Фалей Н.В.
Мінск 2013
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ______________________
ГЛАВА 1. ФАРМІРАВАННЕ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СТАЛАСЦІ
МАЛОДШЫХ
ШКОЛЬНІКАУ ______________________________
1.1. Мэты і задачы грамадзянскага выхавання малодшых школьнікаў________6-9
1.2. Фарміраванне маральных паняццяў сродкамі
беларускай народнай педагогікі____________________
1.3. Выхаванне беражлівых адносін да нацыянальнай
моўнай культуры______________________
1.4. Патрыятычнае выхаванне малодшых школьнікаў
сродкамі краязнаўства__________________
1.5. Арганізацыя пазакласнай
работы па фарміраванню грамадзянскіх
якасцей вучняў пачатковых класаў________________________
ГЛАВА 2. ВЫНАХОДНІЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ПА АБАГУЛЬНЕННЮ
ПРАКТЫЧНАГА ВОПЫТА РАБОТЫ ______________________________
2.1. Правядзенне мерапрыемстваў “З любоўю да роднага края”___________22-33
2.2. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў:
"Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася
спадчына..."__________________
2.3. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Памяць сэрца"__________55-64
2.4. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў: "Гучы, роднае слова"______65-67
2.5. . Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў:
"Бедны той, хто не мае скарбаў вечных
– скарбаў душы."________________________
ЗАКЛЮЧЭННЕ ______________________________
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ____________________
УВОДЗІНЫ
Пытанне, як выхаваць вучня ў сучасных умовах, калi ў грамадстве рашуча мяняецца спосаб жыцця, як пераадолець у асяроддзi падлеткаў страту патрыятызму, хвалюе педагогаў. Задача фармiравання грамадзянскай сталасцi школьнiкаў, пачуцця нацыянальнай самасвядомасцi, палiтычнай i маральнай адказнасцi нiколi не стаяла так востра як цяпер.
Аналiзiруючы вытокi абыякавасцi нашчадкаў да старых, хворых i пакрыўджаных, сваiх продкаў, сацыелагi канстатыруюць менавiта наяўнасць «эгаiстычнага сiндрому» ў большасцi сенняшнiх школьнiкаў. Трывожыць што некаторыя лiчаць такiя адносiны нармальнымi i нават не iмкнуцца iх выпраўляць. Вось найбольш характэрны адказ юнага рэспандэнта: «Я лiчу, мае бацькi правiльна выхоўвалi мяне. Людзей занадта многа, каб iх усiх паважаць, любiць, добра ставiцца… А хто мяне не любiць – i не трэба». Цi не таму ўнас так упалi спагада, мiласэрнасць, жаданне сумленна жыць, працаваць i сумленна зарабляць.
У сучасных абставiнах, няпростых з пункту гледжання iдэалогii, выхаванне грамадзянiна разглядаецца сення як адзiн з напрамкаў нацыянальнага адраджэння, рэстаўрацii агульначалавечых каштоўнасцей. Для гэтага неабходны кардынальна новы падыход, якi адказваў бы сучасным сацыяльна-эканамiчным i духоўным умовам нашага жыцця.
Вiдавочна, што выхаванне грамадзянiна разглядаецца сення як адзiн з напрамкаў нацыянальнага адраджэння, рэстаўрацii агульначалавечых каштоўнасцей. Асэнсаванне пачуцця прынадлежнасцi да грамадзянiна сваей Радзiмы, безумоўна, дапаможа вучню зарыентавацца ў барацьбе поглядаў, iдэй, характэрных да сучаснага грамадства. Яно будзе садзейнiчаць пераадоленню сярод падрастаючага пакалення забыцця патрыятычных пачуццяў, праяўлення бездухоўнасцi.
У сучасных абставiнах, няпростых з пункту гледжання iдэялогii, пачынае рэалiзоўвацца праграма фармiравання грамадзянкасцi школьнiкаў, якая атрымала назву «Грамадзянiн». На падставе яе рэкамендаций пераасэнсоўваецца змест грамадзянскага выхавання не толькi ў вучэбным працессе, але i ў пазаўрочнай рабоце са школьнiкамi.
Выхаванне грамадзянкасцi становiцца галоўным накiрункам сучаснай сiстэмы адукацi, падмуркам для фармiравання iдэалагiчнага фундаменту грамадства. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Р. Лукашэнка падкрэслiвае, што калi мы хочам бачыць Беларусь моцнай i квiтнеючай дзяржавай, то перш за ўсе павiнны думаць аб iдэалагiчнай аснове беларускага грамадства.
Неабходнасць развiцця сiстэмы грамадзянскага выхавання ў Рэспублiцы Беларусь абумоўлена сення шэрагам прычын:
У цяперашнi час у Рэспублiцы Беларусь адбываецца працес фармiравання такой сiстэмы адукацii моладзi, якая арыентавана на выхаванне актыўнай грамадзянскай пазiцыi, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасцi, павагi да асобы i правоў чалавека, гатоўнасцi да адказнага i асэнсаванага жыцця i дзейнасцi ў дэмакратычнай дзяржаве. Нацыянальная iдэя выхавання чалавека як грамадзянiна сваей Айчыны знайшла адлюстраванне ў законах «Аб грамадзянстве ў Рэспублiцы Беларусь», «Аб адукацii ў Рэспублiцы Беларусь», «Аб правах дзiцяцi», ў Канцепцii выхавання дзяцей i навучэнскай моладзi ў Рэспублiцы Беларусь, Канцэпцii нацыянальнай школы Рэспублiкi Беларусь i iншых дзяржаўных дакументах.
Так, у Праграме выхавання дзяцей i навучэнскай моладзi вызначаны актуальныя накiрункi грамадзянскага выхавання: засваенне сутнасцi i ролi грамадзянiна; веданне грамадзянскiх правоў i абавязкаў; фармiраванне актыўнай грамадзянскай пазiцii; iнтэграцыя моладзi ў iснуючае сацыяльнае асяродзе.
Падкрэслена, што найбольш значнымi задачамi выхавання асобы з’яўляюцца фармiраванне патрыятызму i грамадзянкасцi, заснаваных на любовi да сваей зямлi, народа, павазе да гiсторыi сваей Айчыны, нацыянальнай культуры, традыцый, звычаяў.
Толькi сумесная дзейнасць сям’i i школы, з’яднанне духоўнай спадчыны мiнулых стагоддзяў i сучаснасцi, стварэнне асаблiвай сферы, якая акажа маральнае ўздзеянне на пачуццi дзiцяцi, дапаможыць зарыентавацца ў барацьбе поглядаў, iдэй,характэрных да сучаснага грамадства, будуць садзейнiчаць пераадоленню сярод падрастаючага пакаленнязабыцця патрыятычных пачуццяў,праяўлення бездухоўнасцi, дапамогуць выхаваць сапраўднага чалавека-адданага сваей Радзiме грамадзянiна.
ГЛАВА 1. ФАРМІРАВАННЕ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СТАЛАСЦІ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАУ
1.1. Мэты i задачы грамадзянскага выхавання малодшых школьнiкаў
У Рэспублiцы Беларусь адчуваецца неабходнасць стварэння нацыянальнай сicтэмы грамадзянскага выхавання малодшых школьнiкаў, якая будавалася б на падставе iдэалогii беларускай дзяржаўнасцi, з улiкам агульначалавечых i нацыянальных каштоўнасцей, i была б накiравана на фармiраванне сапраўднага грамадзянiна сваей краiны.
Мэтанакiраваная арганiзацыя грамадзянскага выхавання ў пачатковай школе з'яўляецца значным этапам у стварэннi ўмоў для самавызначэння асобы, засваення принятых у грамадстве каштоўнасцей, законаў i норм жыцця, фармiравання ўласнай грамадзянскай пазiцыi.
Паняццце «грамадзянскае выхаванне» прайшло пэўную трансфармацыю на працягу многiх стагоддзяў iснавання сiстэмы адукацыi як грамадскага феномена. У працэсе фармiравання грамадзянiна спалучалicя iнтарэсы асобы i патрэбнасцi грамадства.
Грамадзянскае выхаванне — iнтэграванае па сваей прыродзе паняцце, бо яно не можа быць лакалiзавана ў якой-небудзь адной сферы дзейнacцi чалавека i па сваей сутнасцi з'яўляецца адзiным напрамкам сiтэмы выхавання, непасрэдна звязаным з yciмi яе кампанентамi.
Пры вызначэнннi яго асаблiвасцей трэба асобна адзначыць, што задача выхавання сацыяльна адказнага грамадзянiна звязана з рэфармаваннем пачатковай адукацыi ў краіне i вырашаецца сродкамi грамадзянскаправавой адукацыi малодшых школьнiкаў.
Важнейшая мэта апошняй — сацыялiзацыя малодшых школьнікаў шляхам набыцця iмi адэкватных грамадзянскiх ведаў i ўменняў, у тым лiку ўменняў даваць маральную ацэнку з'явам у грамадстве, гiсторыi, культуры i г. д. Таму адна з задач грамадзянскага выхавання — дапамагчы сфармiравацца асобе, гатовай да паўнацэннага ўдзелу ў эканамiчным, сацыяльным, палiтычным i духоўным жыццi грамадства.
У працэсе грамадзянскага выхавання ў малодшых школьнiкаў павiнна сфармiравацца адэкватнае разуменне такiх катэгорый, як «справядлiвасць», «роўнасць», «свабода», «годнасць», «правы чалавека», «правы дзiцяцi», «дэмакратыя», «гуманiзм» i «патрыятызм», у ix выпрацоўваюцца навыкi выкарыстання гэтых катэгорый у паўсядзённым жыццi.
Пад грамадзянскасцю разумеюць iнтэгратыўную якасць асобы, якая адлюстроўвае найбольш значныя i iстотныя бакi адносiн памiж грамадзянiнам i дзяржавай. Грамадзянскае выхаванне вучняў пачатковых класаў — гэта мэтанакiраваны працэс фармiравання адпаведных грамадзянскiх уласцiвасцей i якасцей асобы малодшага школьнiка.
Да грамадзянскiх уласцiвасцей асобы малодшага школьнiка мы адносiм: сацыяльна-грамадзянскую кампетэнтнасць, у аснове якой ляжаць веды ў галiне гicтoрыi, геаграфii, прыродазнаўства; грамадзянскасць як уласцiвасць i якасць асобы, якая прадугледжвае наяўнасць у малодшага школьнiка сацыяльна значных маральных каштоўнасных арыенцiраў: усведамленне сваей прыналежнасцi да лесу Айчыны, гатоўнасць узяць адказнасць за ўласныя ўчынкi як у жыццi класнага калектыву, так i ў сям’i; грамадзянскую актыўнасць, якая рэалiзуецца ўдзелам у рэальных сацыяльна значных справах, у дзiцячых аб'яднаннях i разнастайных акцыях, накiраваных на дабрабыт Радзiмы, блiзкiх людзей, аднакласнiкаў.
Зыходзячы з гэтага; працэс фармiравання ў малодшых школьнiкаў сацыяльна-грамадзянскай кампетэнтнасцi, грамадзянскасцi i грамадзянскай актыўнасцi патрабуе такога адбору зместу, форм, метадаў i сродкаў выхавання, якi дазволiў бы забяспечыць адзiнства кагнiтыўнага (пазнавальнага), аксiялагiчнага (каштоўнаснага) i дзейснапрактычнага кампанентаў грамадзянскага станаўлення асобы.
Hедапушчальна дамiнаванне аднаго з вышэйназваных кампанентаў або форм, метадаў цi сродкаў яго арганiзацыi ў пачатковай школе, у пазашкольных установах, у сям’i.
Мэты грамадзянскага выхавання малодшых школьнiкаў заключаюцца ў стварэннi спрыяльных умоў для фармiравання асобы грамадзянiна, яго грамадзянскай свядомасцi, рэалiзуемых у сукупнасцi грамадзянскiх ведаў i дзеянняў; развiццi грамадзянскасцi i патрыятызму як галоўных духоўна-маральных i сацыяльных якасцей; у падрыхтоўцы вучняў да асэнсавання ўсвядомленай дзейнасцi ў дэмакратычнай прававой дзяржаве.
Б.Ц.Лiхачоў вылучае адукацыйнўю, выхаваўчую i развiваючую мэты-функцыi грамадзянскага палiтычнага выхавання асобы, якiя павiнны быць рэалiзаваны з улiкам узроставых магчымасцей i асаблiвасцей дзяцей. Адукацыйная мэта-функцыя заключаецца ў тым, каб раскрыць школьнiкам агульначалавечыя i агульнаграмадзянскiя каштоўнасныя арыенцiры перабудовы i аднаўлення грамадства, навучыць ix дыскутаваць, вecцi палiтычны дыялог, дакладна i ясна выкладаць думкi ў вольнай вуснай форме; выхаваўчая мэта-функцыя праяўляецца па меры ўключэння навучэнцаў у даступную грамадскую дзейнасць; развiваючая мэта-функцыя выцякае з адукацыйнай i выхаваўчай, калi школьнiкi вучацца самастойна разбiрацца ў патоку палiтычнай iнфармацiы, даваць ей ацэнку. У Канцэпцыi грамадзянскага выхавання малодшых школьнiкаў у Рэспублiцы Беларусь (Мiнск, 2002) адзначана, што мэта грамадзянскага выхавання заключаецца ў фармiраваннi свядомага грамадзянiна, у якога асобасныя якасцi i рысы характару, светапогляд i спосабы мыслення, пачуццi, учынкi i паводзiны накiраваны на самаразвiцце, самаўдасканальванне i не супярэчаць інтарэсам iншых грамадзян i грамадства ў цэлым. Дадзеная мэта канкрэтызуецца праз наступную сютэму задач грамадзянскага выхавання малодшых школьнiкаў:
- падтрымка i развiццё закладзенага ў кожным чалавеку прыроднага пачуцця любвi да сваей зямлi, гiстарычных каранёў i Радзiмы на падставе ўсведамлення самакаштоўнасцi грамадства, членам якога ён з'яўляецца;
- фармiраванне ў навучэнцаў асноў светапоглядных уяўленняў аб грамадстве i чалавеку, знаёмства з асновамi прававых i эканамiчных ведаў, палiтыка-прававой i экалагiчнай культуры, а таксама маральна-этычнымi традыцыямi грамадства;
Информация о работе Производственный потенциал Республики Беларус