Грунвальдская бітва і яе гістарычнае значэнне

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Июня 2014 в 00:29, курсовая работа

Краткое описание

Адзін дзень, адна бітва, адна гісторыя. Гэта была адна з самых буйных бітваў сярэднявечча, лесы народаў што перапляліся на Дубровенскім полі, лесы асобных людзей , ад князя да простага ваяра, што скрыжаваліся ў адзін момант у прасторы і часу. Гісторыя Грунвальда – гэта гісторыя што пачалася на два стагоддзі раней. Валодша – Вячка – Віцень – Давыд Гарадзенскі – Гедымін – Альгерд і Кейстут – Ягайла – Вітаўт. Кожны грук прадвызначаў гісторыю, кожны грук прадвызначаў сустрэчу двух варожых армій, набліжаў перамогу Вітаўта і Ягайлы. Грунвальд – галоўная бітва Сярэднявечча.

Содержание

Уводзіны………………………………………………………............. 3

Глава 1.Пачатак вялікай вайны 1409-1411г………………………. 5
1.1 Прадпасылкі………………………………………………………. 10
1.2 Drang nach Osten……………………………………………….. 12
1.3 Паўстанне на Жамойці………………………………………. 15
1.4 Падрыхтоўка да бітвы……………………………………….. 18

Глава 2. . Дзень - які вырашыў далейшы лёс………………… 21
2.1 Колькасць ваяроў у бітве………………………………… 23
2.2 Пачатак Бітвы…………………………………………………… 28
2.3 Ход Бітвы…………………………………………………………. 32
2.4 Завяршэнне бітвы……………………………………………… 38

Глава 3.Паход на Марыенбург………………………………………… 42
3.1 Асада Марыенбурга…………………………………………. 45
3.2 Адыход Вітаўта………………………………………………….. 48
3.3 Торунскі мір………………………………………………………. 50
3.4 Вынікі вайны……………………………………………………… 53

Заключэнне……………………………………………………………… 55
Спіс літаратуры………………………………………………………… 57
Крыніцы і літаратура, скарыстаныя пры напісанні працы
і складанні нататак……………………………

Вложенные файлы: 1 файл

Брэсцкі Дзяржаўны Універсітэт імя А (Автосохраненный).docx

— 141.43 Кб (Скачать файл)

Вітаўтава войска размясцілася на правым фланзе хаўруснікаў пад Танэнбергам. З правага боку была веска Зэльвад, праз якую цякла забалочаная рака Марэнсэ, а на поўнач разляглося Ляўбенскае возера. За ім яшчэ на поўнач бала веска Фаўлен.Забалочаныя мясціны з правага боку не дазвалялі манеўраваць, падступіўшы збоку,Польскае войска заняло левы фланг і спынілася каля вескі Людвігсдорф ля дарогі, што злучала вескі. Вітаўтава войска на поле бітвы прыйшло раней за палякаў.Ранкам 15 ліпеня яно ўжо было пашыхтавана да бою. Войска ордэна выбудавалася да поўдня ад Танэнберга, спачатку ў тры лініі. Потым, каб пашырыць фронт да 2,5 кіламетраў, яно перабудавалася ў дзве лініі. Тэўтоны знаходзіліся на ўзвышэнні, што змушала суперніка атакаваць угару па схіле пагорка. Бамбарды і арбалетчыкі размясціліся перад асноўнымі сіламі.

Правае крыло (20 харугваў) узначальваў вялікі комтур Куна фон Ліхтэнштейн, левае (15 харугваў) - вялікі маршал Фрыдрых фон Валенрод. Вярхоўны магістр знаходзіўся на ўзгорку за трэцяй лініяй сваіх войскаў, па цэнтры фронта. У тыле, перад сваім Вагенбургам, поруч вескі Грюнефельд, ён пакінуў у рэзерве ці то 14, ці то 16 харугваў - звесткі пра іх лік разыходзяцца.

Войска хаўруснікаў пачало выходзіць з лесу, і шыхтавацца насупраць ордэнскага. Нарэшце, абодва войскі прыгатаваліся да бітвы. Яны займалі спусцістыя схілы невысокіх узгоркаў, поле ляжала паміж імі. Таму, хто першым пойдзе ў напад, трэба было спусціцца трохі ўніз, а затым паднімацца на процілеглы схіл.

Хаўруснікі ўсталі трыма лініямі на фронце ў 2,5 кіламетру за Людзвігсдорфам і да поўначы ад яго. На левым крыле знаходзіліся палякі (а таксама русіны з Галіцыі, чэхі, маравы, армяне), на правым - літоўцы на чале з Вітаўтам, на крайнім правым фланзе - татарская конніца. Малдаўскія сечкары уваходзілі ў склад або гарадзенскай, або адной з віленскіх харугваў(20).

Левае і правае крыло падзяляў узгорак вышынёй каля 12 метраў. Кароль Уладзіслаў (Ягайла) з польскім рэзервам размясціўся ў тыле, перад вёскай Фаўлен. Вітаўт знаходзіўся ў другой лініі свайго войска.

Па традыцыі той эпохі, вярхоўнае камандаванне войскамі лічылася адным з атрыбутаў каралеўскай улады. Таму "вярхоўным" афіцыйна лічыўся Ягайла. Аднак гісторыкі мяркуюць, што рэальна войскамі Польскага каралеўства камандавалі каронны маршал Збігнеў з Бжэзя і кракаўскі ваявода Зындрам з Машковіч. Ягайла на працягу ўсёй бітвы знаходзіўся ў тыле і асабіста ў бітве не ўдзельнічаў - у адрозненне ад Вітаўта.

Пры той жа працягласці фронта, што ў ордэнскага войска, хаўруснікі мелі вялікую глыбіню пабудовы. Паколькі мясцовасць была з пагоркамі, войскі стаялі не суцэльнай лініяй, а калонамі. Правы фланг літоўскага войска ўпіраўся ў пойму ракі Марша. Левы польскі фланг (адпаведна, і правы фланг крыжакоў) затуляла балота. Значныя сілы Вітаўт і Ягайла пакінулі ў лесе ў якасці тактычнага рэзерву.

На левым фланзе літвінаў, непадалёк ад правага фланга польскіх харугваў, стаялі дзве віленскія і дзве трокскія харугвы, а таксама харугвы князя Сімяона (Лугвена). Тым часам палякі толькі збіраліся.Супраць Вітаўтага войска магістр паслаў рыцарскага маршала Фрыдрыха фон Валенрода, а супраць палякаў,комтура Конрада Ліхтэнштэйна.Войскам з літоўскага боку камандаваў сам Вітаўт, а вось палякамі па Длугашу камандаваў Зындрам з Машковічаў. Магістр застаўся ў цэнтры, на невялікай адлегласці ад лініі бою. На мой погляд - магістр направіў на крыло Вітаўта, мацнейшае войска з “гасцямі”, чым на крыло палякаў. Яшчэ да бітвы Ўльрых фон Юнгінген забяспечыў вызначаную перавагу свайму войску. Ён здолеў зачыніць ворагу шлях да сталіцы, сапраўды вызначыў месца сустрэчы, загадзя падрыхтаваў пазіцыю. Зараз трэба было зрабіць так, каб хаўруснікі пачалі напад першымі і сустрэліся з перашкодамі і абстрэлам. Аднак, хоць сонца ўжо паднялося высока, з боку палякаў і літвінаў не назіралася ніякага руху.

Тры гадзіны супернікі стаялі ў бяздзейнасці. Крыжакі не наступалі таму, што жадалі захаваць пазіцыйную перавагу і навесці кавалерыю суперніка на воўчыя ямы (дзеля гэтага яны нават трохі паддаліся назад). Войска ж хаўруснікаў чакала сімвалічнай каманды Ягайла, які невядома чаму цягнуў час, доўга маліўся ў паходнай капліцы (ён прастаяў дзве імшы запар) і, як піша Длугаш, увесь час плакаў.

Скончыўшы маліцца і выцершы слёзы, кароль марудліва надзеў даспехі, сеў на баявога каня, потым уз'ехаў на ўзгорак, аглядзеўся… Затым спусціўся да яго падножжа, дзе пачаў пасвячаць у рыцары некалькі сотняў маладых ваяроў. Сказаўшы гаворку новаспечаным рыцарам, Ягайла ўжо апранаў шлем, калі яму паведамілі, што ад ордэна прыбылі два герольда. У аднаго на грудзі быў знак Святой Рымскай імперыі - чорны арол на залатым полі, у іншага - герб князёў Шацінскіх: чырвоны грыф на белым полі. Герольды прынеслі два аголеных мяча - ад вярхоўнага магістра Юнгінгена, каралю Ўладзіславу і ад вялікага маршала Валенрода вялікаму князю Вітаўту - і на словах перадалі выклік на бітву. Гэткі дзёрзкі выклік меў мэтай заахвоціць хаўруснікаў першымі пайсці ў наступ. Тым не менш, адказ караля быў перапоўнены хрысціянскай пакоры (магчыма, напускнога): "Мы ніколі не прасілі дапамогі ні ў каго, акрамя Бога. І прымем гэтыя мячы ад Яго імя"…Цырымонія ўручэння мячоў была абразлівай. Пасланцы сказалі: мячы пасылаюцца вам у дапамогу. Выбіраўце месца бітвы і пра гэта паведамце нам, не хавайцеся ў лясах і не адкладвайце бою. Бо ўсе адно яго не пазбегнеце. Потым льючы слезы Ягайла звярнуўся да сваіх ваяроў. Ен сказаў: нямецкія рыцары прычынілі нам вялікую шкоду, яны руйнавалі нашы цэрквы, і цяпер робяць розныя злачынствы.Потым усе плачачы заспявалі “Бога збаўцу” і пайшлі ў бой.Длугаш ацэніваў жыцце Ягайлы ў 10000 тысяч рыцараў, і дзеля гэтага былі гатовыя коні, каб у небяспечны момант можна была пакінуць бітву, калі яна будзе прайграна.Паводле сведчанняў Длугаша, перад боем і магістр заплакаў: убачыўшы пашыхтаваных ваяроў. І адразу быў пасаромлены эльбінскім комтурам Вернерам Тэтынгерам(21). І вось у канцы магістр – кіраваў войскам і загінуў, а Тэтынген – збег.

Па іншай версіі, абодва мяча даслаў каралю са сваім герольдам щацінскі князь Казімір V, выклікаючы яго і Вітаўта на бой ад імя ўсіх рыцараў. Нібы князь Казімір жадаў "надаць мужнасці" правадырам варожых войскаў, якога, па яго меркаванні, "у іх абодвух было мала".

Зрэшты, існуе і больш празаічная версія адносна выкліку - ордэнскае войска проста стамілася чакаць на сонцапёку наступу ворага, паколькі гарачае ліпеньскае сонца распаляла даспехі.

Вітаўт знаходзіўся ў другой лініі сваіх харугваў, Ягайла з моцнай аховай стаяў на ўзгорку прыкладна ў сярэдзіне фронта, але ззаду яго. Адлегласць паміж імі было каля кіламетру. Невядома, ці дайшла да Вітаўта вестка пра з'яўленне герольдаў з мячамі. Хутчэй за ўсё - не, бо некаторыя польскія аўтары папракаюць вялікага князя ў "заўчасным нападзе".

Роўна апоўдні тэўтоны зрабілі два залпу з бамбард. Ядры не даляцелі да літоўскага шыхту і зваліліся без усякай шкоды. Потым да канца бітвы ўжо не было чуваць ні пра якія бамбарды.

Такім чынам, сімвалічны пачатак бітвы адбыўся.

Адразу адзначу, што на правым (літоўскім) фланзе і на левым (польскім) фактычна адбываліся дзве асобныя бітвы. Пры гэтым правы фланг уступіў у бой на гадзіну ці паўтары гадзіны раней левага. Длугаш апісвае літоўскае войска:  “Войска літоўцаў мела рэдкія шэрагі, горшых каней і ўзбраенне, яно здавалася слабым”. – Так Длугаш апісвае войска Вітаўта, ну вось крыху пазней у разгар бою на польскім фланзе – адбыдзецца момант калі нямецкую харугву спутаюць з літоўскай, а гэта азначае што войска Вітаўта было ўзброена не горш, або і лепей за тэўтонаў. Чаму Ягайла так марудна ўступаў у бітву, на гэта есць свае прычыны – Ягайла быў не рашучы, ен яшчэ верыў што бітвы не адбудзецца, і ен з магістрам падпіша мір, но гэтага не здарылася. І адну – або паўтары гадзіны гінула адно войска вялікага княства літоўскага, з адборнымі ваярамі Валенрода.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2.3 Ход  Бітвы

 

Спачатку Вітаўт пашыхтаваў войска, ен падзяліў войска на тры гуфы, і з трымя лініямі ў глыб войска. Першая лінія – гэта была легкая кавалерыя, якая была гатова атакаваць у любы момант. Другі гуф – другая лінія – была цяжкая конніца, Мацей Стрыйкоўскі напісаў – што Вітаўт быў у другой лініі. А вось трэцяя лінія абароны была з харугваў прыкрыцця, і гэта быў рэзерв, мабыць гэта былі падходзячыя з лагеру пешыя ратнікі.  Атака першай лініі – наконт воўчых ям, то беларускія летапісы перадаюць што яны былі, но ў гэта мала верыцца. Хоць тэўтоны і прыйшлі раней пад Грунвальд, усеж яны б не паспелі зрабіць воўчыя ямы.Ну вось, у лагеры Вітаўт аставіў пару харугваў і чэлядзь якая была пры абозе. Побач з навагрудцамі стаў валынскі гуф, а паміж аршанцамі і валынцамі- мацней усіх якая рвалася ў бой харугва ваўкавысцаў. Якія імкнуліся адпомсціць за напад немцаў на горад у вербніцу-16 сакавіка 1410 гады. Па звычаі сярэднявечча, у дні свят, злучаных з Хрыстом і Багародзіцай, ваенныя дзеянні не вяліся.

     Немцы, да агульнага  здзіўлення, у бой не рваліся, выпускаючы найзручную , як усім здавалася магчымасць пасекчы , харугвы якія выбіраліся з драбналесся ў поле, і ў гэтыя хвіліны разрозненыя харугвы беларусаў і літоўцаў…….

…….Юнгінген, Валенрод, Куна фон Ліхтэнштэйн, комтуры стаялі натоўпам на вяршыні ўзгорка. Глядзелі на паспешлівую, напружаную пабудову з правай рукі польскіх, з левай- беларускіх і літоўскіх харугваў.

Кліны суперніка ўжо стаялі насупраць ордэнскіх, бітва была немінуема; маленькі час адлучаў войскі ад сутыкнення, а ад перамогі - тыя некалькія гадзіны, якія патрабуюцца, каб рассыпаць і пасекчы палякаў, русь і літву.

 Валенрод загадаў націснуць  на татараў, і яны не вытрымалі. Ды і як мага было вытрымаць? Шаблі тупіліся аб  крыжацкія даспехі, і пакуль шыю рыцара знаходзіў крывы нож ці аркан сцягваў яго далоў, ён паспяваў абліць меч татарскай крывёй тры, пяць разоў.

Татары вырашылі перагруппіравацца і адысці ў тыл.

Але адступ татарскіх палкоў апынулася фатальным для крыла Манівіда.

Манівід, не жадаючы моцнага марнавання людзей, вырашыў адыходзіць да абозу.

    Перамога здавалася несумнеўнай; здавалася, пачаўся разгром,  знішчэнне  палякаў і Літвы, і язычнікаў.  І рыцары рынулі да абозу, рынуліся  за здабычай. Але тут перад  імі ўсталі на падводах тысячы  пешых ратнікаў, з цапамі, кісцянямі, рагацінамі, з цяжкімі аглоблямі. Крыжакоў сустрэў удар, якога  яны не чакалі, і бой, якога  яны ніколі не бачылі.

Рыцараў білі, як ваўкоў, - з нянавісцю і без разбору, абы забіць.

Шыпы  прабівалі латы, жалезныя шары кісцянёў з аднаго ўдару забівалі каня, а з другога клалі поруч яе крыжака.

Не маючы абароннчых даспехаў ратнікі гінулі сотнямі, але іх згуба аплачвалася жыццямі крыжакоў.

     Час ішоў, самае страшэннае было перажыта, напор крыжакоў слабеў, сіла іх высільвалася, хоць і каштавала гэта вялікіх ахвяр. Вершнікі ВКЛ атакавалі харугвы вялікага маршала Фрыдрыха фон Валенрода. З прычыны высокай шчыльнасці пабудовы войскаў на адносна невялікім полі было так цесна, што "коні церліся бакамі". Уклінавацца ў баявыя парадкі крыжакоў, закутых у трывалыя даспехі, атрымоўвалася, толькі "скінуўшы з каня ці забіўшы суперніка". З гэтай мэтай татары ўжывалі арканы, а вершнікі - дзіды .

Тым не менш, шыхт рыцарскай конніцы не слабеў, страты ордэнскіх латнікаў апынуліся мінімальнымі. Прыкладна праз гадзіну баявога сутыкнення маршал Валенрод загадаў сваім рыцарам ісці ў контратаку. Каб пазбегнуць разгрому пад націскам бранярованага кулака, татары і вершнікі першай лініі ўжылі выпрабаваны прыём - няшчырыя ўцёкі. Яны адарваліся ад суперніка і накіраваліся ў кірунку паўночна-усходняга Танэнберга.

Гэта былі зусім не ўцёкі, а загаддзя прадугледжаны тактычны манеўр. Тактыку дасягнення перамогі пасродкам адступу з наступнай контратакай, упершыню зафіксаваў яшчэ Герадот у V веку да нашай эры ў скіфаў. Татары часта выкарыстоўвалі такі прыём, і ён амаль заўсёды прыносіў ім поспех. Вораг, паверыўшы ў перамогу, рассыпаўся ў пагоні за ўцекачамі, і раптам натыкаўся на засаду, ці на свежае войска. А ўцекачы зноў былі сабранымі ў атрады, і з новай сілай атакавалі ворага. Літвіны і русіны войска Вітаўта і тым больш татары былі добра знаёмыя з такой тактыкай і карысталіся ёю.(22)

Аднак даследчыкі ацэньваюць гэтую падзею неадназначна. Адны (польскія і расійскія аўтары) разглядаюць яго як панічныя ўцёкі, іншыя (беларускія і летувіскія) кажуць пра тактычны манеўр. Яно і зразумела: палякі вылузваюцца са скуры, каб даказаць поўную перавагу іх продкаў ва ўсім. Чаго дзеля нам зважаць на іх выдумкі, калі яны дагэтуль не прызнаюць нават факт існавання ў мінулым літвінаў-беларусаў, зацята падмяняючы іх жамойтамі! Вось выдумка Сянкевіча:

"Між тым літоўска-рускія шэрагі  ўсё адыходзілі, і нарэшце пачаліся  ўцёкі. Кінулася ў імклівы бег, выходзячы з бітвы, татарская  конніца, беглі літвіны. Вітаўт, у гэтай бітве не як літаваў сябе, - ён з самага пачатку бітвы скакаў уздоўж шэрагаў, змяняючы канёў, ураўноўваў шэрагі , падбадзёрваў , гучна заклікаў да выступу Ягайлу-Ўладзіслава, што задумаў перад бітвай гэтак доўгую імшу, што ледзь не страціў раць, сам раз-пораз крывавіў сваю зброю і цудам заставаўся ў жывых, што раз кідаючыся ў сечу, - ён кінуўся вяртаць беглых, але не мог зрабіць нічога. Татары ледзь не захапілі яго з сабой".

Вітаўт, чатыры разы ўступаў у хаўрус з Тэўтонскім ордэнам, пражыў некалькі гадоў у яго валадарствах, выдатна ведаў свайго суперніка. Ён разумеў, што прабіць шыхты  цяжкай рыцарскай конніцы ў лабавым нападзе практычна немагчыма. Адзіны шанец на перамогу - прымусіць шыхт парушыць гэты лад і навесці на палявое ўмацаванне - Вагенбург. Галоўным аргументам за тое, што адступ з'яўляўся загаддзя прадугледжаным манеўрам, з'яўляецца несумнеўны факт вяртання ў бітву адступаючых атрадаў. Акрамя таго, не так даўно стаў вядомы дакумент, які пацвярджае думку пра адступ, як арганізаваны манеўр. Ужо пасля Грунвальда адзін з камандзіраў ордэна папярэджваў новага магістра фон Плаўэна, што ў будучай бітве вораг можа наўмысна ўладкаваць уцёкі некалькіх атрадаў, каб прывесці да парыву баявых парадкаў цяжкай конніцы, "як гэта адбылося ў вялікай бітве".

"І пачалася бітва спачатку  паміж немцамі і літоўскім  войскам, і шматлікая колькасць  ваяроў абапал літоўскіх і  нямецкіх загінула".

Информация о работе Грунвальдская бітва і яе гістарычнае значэнне