Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Июня 2014 в 00:29, курсовая работа
Адзін дзень, адна бітва, адна гісторыя. Гэта была адна з самых буйных бітваў сярэднявечча, лесы народаў што перапляліся на Дубровенскім полі, лесы асобных людзей , ад князя да простага ваяра, што скрыжаваліся ў адзін момант у прасторы і часу. Гісторыя Грунвальда – гэта гісторыя што пачалася на два стагоддзі раней. Валодша – Вячка – Віцень – Давыд Гарадзенскі – Гедымін – Альгерд і Кейстут – Ягайла – Вітаўт. Кожны грук прадвызначаў гісторыю, кожны грук прадвызначаў сустрэчу двух варожых армій, набліжаў перамогу Вітаўта і Ягайлы. Грунвальд – галоўная бітва Сярэднявечча.
Уводзіны………………………………………………………............. 3
Глава 1.Пачатак вялікай вайны 1409-1411г………………………. 5
1.1 Прадпасылкі………………………………………………………. 10
1.2 Drang nach Osten……………………………………………….. 12
1.3 Паўстанне на Жамойці………………………………………. 15
1.4 Падрыхтоўка да бітвы……………………………………….. 18
Глава 2. . Дзень - які вырашыў далейшы лёс………………… 21
2.1 Колькасць ваяроў у бітве………………………………… 23
2.2 Пачатак Бітвы…………………………………………………… 28
2.3 Ход Бітвы…………………………………………………………. 32
2.4 Завяршэнне бітвы……………………………………………… 38
Глава 3.Паход на Марыенбург………………………………………… 42
3.1 Асада Марыенбурга…………………………………………. 45
3.2 Адыход Вітаўта………………………………………………….. 48
3.3 Торунскі мір………………………………………………………. 50
3.4 Вынікі вайны……………………………………………………… 53
Заключэнне……………………………………………………………… 55
Спіс літаратуры………………………………………………………… 57
Крыніцы і літаратура, скарыстаныя пры напісанні працы
і складанні нататак……………………………
"Уцекачоў гналі некалькі вёрст, набіраючы іх у палон. Рыцар Георгій Керцдорф, неслы ў нямецкім войску сцяг Святога Георгія, схіліўшы калена, здаўся ў палон рыцару Пшэдпелку Капідлоўскаму, герба Дрыя. Захоплены былі і абодва паморскіх князя, што ваявалі на боку крыжакоў, узяты ў палон шматлікія іншаземныя рыцары. Абозныя вазы рыцарскага войска былі дачыста разрабаваны пераможцамі. Шматлікія ўзбагаціліся, здымаючы даспехі з пераможаных. Бочкі з віном Уладзіславаў загадаў выліць на зямлю, каб не загубіць раць пры магчымым варожым нападзе"(30).
Непадалёк ад поля бітвы пад слова гонару Ягайла і Вітаўт адпусцілі тых палонных, якія не прыналежалі да ордэна.
Дарэчы кажучы, у захопленым абозе пераможцы знайшлі вялікі запас ланцугоў і вяровак, падрыхтаваных крыжакамі для палонных палякаў і літвінаў. Што ж, кайданы спатрэбіліся. Іх надзелі на нядаўніх гаспадароў.
Ян Длугаш паказаў страты ордэна ў 50 тысяч забітых і 40 тысяч палонных, што надзвычай далёка ад праўды. Як мы ведаем, войскі абодвух бакоў разам з абознікамі і слугамі налічвалі максімум 70 тысяч чалавек.
Стэфан Кучынскі сцвярджаў, што з боку крыжакоў загінула каля 18 тысяч рыцараў, салдат і чэлядзі з абозу, прыкладна 14 тысяч патрапілі ў палон. Нешматлікім больш 1400 рыцараў і кнехтаў (у тым ліку 77 арбалетчыкаў) здолелі дабрацца да Марыенбурга. Страты хаўруснікаў забітымі, меркавана, былі на 2-3 тысячы чалавек менш.
Цяперашнія гісторыкі мяркуюць, што ордэнскае войска страціла забітымі максімум 13 тысяч чалавек.
Дакладныя страты палякаў невядомыя, але харугвы ВКЛ страцілі забітымі і памерлымі ад ран каля 10 тысяч, тады як агульныя страты хаўруснікаў (уключаючы татарскія і іншыя атрады) склалі да 20 тысяч чалавек. Мабыць, і палякі страцілі забітымі каля 10 тысяч.
Наваколле поля на працягу некалькіх міль усеялі трупы загінулых, а зямля прахарчавалася крывёй людзей і канёў. Паветра апавяшчалі стогны параненых. Шматлікія з іх, не дачакаўшыся дапамогі, змерзлі і памерлі да раніцы пад халодным дажджом.
На наступны дзень, 16 ліпеня, на поле бою былі знойдзены целы вярхоўнага магістра і іншых.Па загадзе караля на іх надзелі чыстыя белыя саваны і з пашанай адправілі ў адмысловым возе ў Марыенбург. 19 ліпеня 1410 гада, іх памясцілі ў капліцу Святой Ганны, Марыенбургскага замка. Усіх астатніх забітых пахавалі на месцы. На працягу ночы 15 ліпеня поле бітвы ляжала ў цемры, абсыпанае целамі загінулых і параненых. Пераможцам, якія пераследвалі тэўтонаў, бракавала чакай прайсці полем і сабраць сваіх яшчэ жывых паплечнікаў. Мясцовыя сяляне, несумнеўна, блукалі па рысталішчы, рабуючы мёртвых і дабіваючы параненых. У адным месцы на поле бітвы абломкі зламаных дзід фактычна стварылі высокі ўзгорак. Жах ад гэтай часткі поля бітвы гучыць у словах хронікі Посільге: "войска, і конніца, і пяхота былі пабіты цалкам, губляючы жыцці, браню і гонар. Лік забітых не паддаваўся падліку. Ды пашкадуе іх Бог!".
Глава
У сераду, 16 ліпеня, на полі бою былі адшуканыя целы хохмайстра і яго паплечнікаў. Целы Ульрыха фон Юнгінгена і некалькіх галоўных кіраўнікоў ордэна адправілі для пахавання ў Мальбарк. Астатніх забітых, сваіх і чужых, пахавалі на месцы.
Недалёка ад поля бітвы адбылася вялікая ўрачыстасць. На ёй пад слова гонару былі адпушчаныя палонныя, акрамя тых, хто належаў да ордэна. Затрымалі яшчэ хаўруснікаў крыжакоў - шчэцінскага і алешніцкага князёў.
Каб давесці справу да канца, хаўруснікам патрэбна было заняць сталіцу ордэнскай дзяржавы. Таму замест абвешчанага трохдзённага прывалу, армія адпачывала толькі адзін дзень, і ўжо 17 ліпеня рушыла на Мальбарк. Адлегласць да сталіцы па дарозе, абранай хаўруснікамі, складала 120 км. Праходзячы штодзённа каля 15 км, войскі без супраціўлення займалі навакольныя гарады і замкі. Вельмі хутка большая частка ордэнскай краіны, у тым ліку і прускія біскупствы, прызналі ўладу пераможцаў. Мала таго, гараджане і шляхта, самі нападалі на ордэнскія замкі, выганялі залогі і перадавалі ўмацаванні хаўруснікам. Ордэнскі храніст пісаў, што такой здрады ніколі не было чуваць ні ў адной дзяржаве. Браты-рыцары Тэўтонскага ордэна ратаваліся ўцёкамі хто куды мог. Галоўнай прычынай такога хуткага і бяскроўнага падпарадкавання краіны быў, канешне, небывалы разгром арміі ордэна пад Грунвальдам. Акрамя таго, дала аб сабе знаць каставасць ордэна, яго адасобленасць ад сваіх падданых, у тым ліку і шляхты.
Праз восем дзён маршу, 25 ліпеня, войскі стаялі пад Мальбаркам. Аднак яны спазніліся, сталіца крыжакоў ужо была гатовая да абароны. Яшчэ 18 ліпеня да яе прыбыў свецкі комтур Генрых фон Плаўэн з падначаленым яму войскам. Па загаду хохмайстра, фон Плаўэн камандаваў групай харугваў, якая прыкрывала шлях на Памор'е. Цяпер жа, атрымаўшы вестку аб грунвальдскім разгроме, фон Плаўэн з'арыентаваўся ў сітуацыі і не губляючы часу, паімчаўся ратаваць сталіцу. За тры дні ён пераадолеў адлегласць каля 80-100 км і да прыходу саюзнага войска паспеў падрыхтаваць Мальбарк да абароны. У момант з'яўлення літоўска-польскай арміі ,залога Мальбарка складала каля 2- 2,5 тыс. чалавек, не лічыўшы абслугі, была забяспечана ваенным рыштункам і харчаваннем на пару тыдняў. Мальбарскі замак ў тыя часы быў магутнейшым абарончым збудаваннем і ўзяць яго з ходу было не магчыма, а узяць яго было толькі да прыходу фон Плаўэна пры адсутнасці арганізаванай абароны.
25 ліпеня ордэнская сталіца была абложана з усіх бакоў. Генрых фон Плаўэн, даведаўшыся, што адзіны ўцалелы саноўнік - вялікі шпітальнік Вернер фон Тэццінген - не думае аб уладзе, вырашыў узяць яе сам. Ён сабраў каго мог з рыцараў, і тыя абралі Плаўэна намеснікам да заканчэння вайны, і абрання новага хохмайстра. Галоўнай сваёй задачай новаспечаны намеснік лічыў утрыманне сталіцы. Гэта быў адзіны шанец на ўратаванне дзяржавы. Меліся яшчэ войскі ў Лівоніі, чакалася дапамога ад філіяла у Еўропе.
Здабыць Мальбарскі замак у XV ст. пры наяўнасці там добрай залогі. можна было толькі з дапамогай галоднай блакады або здрады. Па загаду Плаўэна спалілі горад і мост цераз раку Нагату. Гарматны абстрэл з боку хаўруснікаў нічога не даў. Адбыліся перагаворы Вітаўта і Ягайлы з фон Плаўэнам. Намеснік прапанаваў мір на ўмовах: ордэну пакінуць толькі Прусію як зямлю, здабытую ў варвараў хрысціянскай кроўю. У адказ яму прапанавалі здаць замак за абяцанне «паклапаціцца аб ордэне». Плаўэн адмовіўся.
Аблога замка была няшчыльнай, крыжакі атрымалі вестку аб намеры германскага імператара аказаць дапамогу ордэну і падняліся духам. Залога пачала рабіць вылазкі, часам паспяховыя.
У хаўруснікаў было тры варыянты рашэння: заключыць мір, здабыць замак або адысці. Плаўэн ужо не хацеў слухаць аб міры. Здабыць замак надзеі не было, штурм нават не рыхтавалі. Заставаўся трэці варыянт.
Да Кёнігсберга ў другой палове жніўня прыбыла частка лівонскай арміі пад камандай ландмаршала фон Хевельмана (ён замяняў хворага ландмайстра фон Фецінгофа). У пачатку верасня канчаўся трохмесячны тэрмін паміж аб'явай і пачаткам вайны лівонцаў з Вялікім Княствам. Аднак іх сілы былі недастатковыя для змагання з хаўруснікамі.
У гэты час прадстаўнікі лівонскага ландмайстра заключылі перамір'е з «панамі літоўскімі і рускімі» на 10 тыдняў. Вітаўт паслаў маршалу ліст з запытаннем, на якой падставе той, нягледзячы на перамір'е, канцэнтруе войскі пад Кёнігсбергам. Ландмаршал лістом ад 4 верасня адказаў, што не ведае аб перамір'і, паколькі яно, відавочна, заключана ўжо пасля яго выхаду з Лівоніі. Ліст Хевельмана быў напісаны ў непрывычнай для братоў-рыцараў пакорлівай манеры. Ён называў Вітаўта «горача любімым і ласкавым панам».
Вялікі князь з 12 харугвамі выехаў насустрач лівонцам пад Кёнігсберг. 8 верасня ён меў размову з Хевельманам. Ландмаршал абавязаўся быць пасрэднікам у перагаворах паміж фон Плаўэнам і хаўруснікамі. Ён прасіў аб двухтыднёвым перамір'і з 9 па 22 верасня, каб у гэты час асабіста сустрэцца з фон Плаўэнам і давесці справу да міру. Дзеянні лівонскага рыцара цалкам зразумелыя. Яму патрэбна было любым коштам выйграць час. Чакалася дапамога з захаду. Польскае апалчэнне з кожным днём усё больш рвалася дамоў. Акрамя таго, з'яўлялася магчымасць абмеркаваць сітуацыю непасрэдна з фон Плаўэнам і сумесна выпрацаваць план далейшых дзеянняў - калі толькі дапусцяць у Мальбарк. І яго дапусцілі туды.
У выніку давяральных размоў ландмаршала з намеснікам, якія адбываліся некалькі дзён (змест застаўся невядомым), Вітаўт з Ягайлам не атрымалі прапановы не толькі аб міры, але нават аб перамір'і. Пасля 22 верасня вайна павінна была цягнуцца далей. Час працаваў не на хаўруснікаў. Не былі цалкам аплачаны паслугі замежных вояў. Жыгімонт Вугорскі пагражаў Польшчы з захаду, шляхецкае апалчэнне, не звыклае да такіх доўгіх паходаў, імкнулася дамоў. Набліжалася зіма. Было прынята рашэнне адысці ад Мальбарка і вярнуцца дадому. Да 18 верасня вырушыла войска Вітаўта, за ім пайшлі мазавецкія князі.
19 верасня зняло аблогу польскае войска. Адыход адбываўся спакойна і нетаропка, войскі везлі багатую здабычу. Залога з замка ніякіх перашкод адыходу не чыніла.
Тое, што сталіца засталася ў руках ордэна, мела вялікі ўплыў на далейшыя падзеі. Захаванне Мальбарка- азначала, што ордэнская дзяржава не загінула. Як толькі хаўруснікі пакінулі тэрыторыю Прусіі, сітуацыя ў ёй пачала рэзка мяняцца. З такой жа хуткасцю, як краіна паддавалася грунвальдскім пераможцам, яна зараз пераходзіла на бок сваіх старых гаспадароў. Часткова, відаць, баючыся помсты, часткова з пераканання, пруская шляхта пачала зноў захопліваць замкі, толькі ўжо для ордэна. Першым было занята Дзялдава. Польская залога, заспетая знянацку, трапіла ў няволю. Лівонскі маршал абклаў і здабыў Эльбланг. Затым замкі пайшлі да ордэна адзін за другім. У руках хаўруснікаў засталіся толькі замкі ў Торуне, Радзыне, Бродніцы і Няшаве; не змаглі заваяваць крыжацкія ўлады, два багатыя гарады - Стары Торунь і Гданьск. Фон Плаўэн адклаў расправу з імі і заключыў перамір'е да падпісання міру з хаўруснікамі.
3.1 Асада Марыенбурга
25 ліпеня Ягайла паслаў наперад некалькі харугваў, якія павінны былі заняць выгадныя пазіцыі і на сваім шляху прыбраць перашкоды. У той дзень хаўруснікі шчыльным колам акружылі горад і замак. Польскае войска размясцілася на ўзвышанай мясцовасці з усходняга і паўдневага боку. Літоўскае войска заняло мясцовасць больш нізкую. Замкавы гарнізон складаўся прыкладна з 2.500-3000 тысяч чалавек. Ягайла не хацеў браць яго штурмам, ен рашыў узяць яго голадам і зморам. Ен добра ведаў і тое, што ягонае войска не зможа доўга стаяць пад замкам. Спачатку бой адбыўся на спаленым месцы. 26 ліпеня Ян Длугаш запісаў: “палякам трапляўся выдатны выпадак, каб захапіць Марыенбургскі замак”(31). Гэта не было зроблена таму, што на замак нападалі невялікія сілы. Паводле Длугаша, вялікая незакладзеная адтуліна заставалася праходам у замак. У іншыя месцы Длугаш пісаў, што тую адтуліну крыжакі самі пакінулі незакладзенай.Дарэчы, Длугаш дакараў Ягайлу, што той ажно тры разы змарнаваў нагоду ўзяць Марыенбурскі замак:
1) Свядома не паслаў з поля бою хоць некалькі харугваў у Марыенбург, пакуль не сабраўся гарнізон.
2) Не скарыстаўся са штурму замка 26 ліпеня
3) 19 верасня занадта рана пайшоў ад Марыенбурга, бо нямецкі гарнізон, які галадаў, ужо рыхтаваўся здацца.
Увечары, 26 ліпеня сапраўды ўвадначассе нямецкія ваяры з горада пабеглі ў замак. Мацнейшая атака магла змусіць гарнізон здацца. 26 ліпеня, калі пачало змяркацца, крыжакі спалілі пабудаваны імі ж мост.Той ноччу Ягайла прывозіць бомбарды і “беспарапыннай стральбой з іх страляе па замку”. Аднойчы, калі ў летняй сталовай адбывалася нарада рыцараў, па ёй стрэлілі пушкары саюзнікаў з трафейнай бомбарды "Вар'яцкая Грэта". Кананіры разлічвалі патрапіць у калону, якая падпірала збор сталовай і такім чынам абрынуць на тэўтонаў дах будынка. Але каменнае ядро, пераляцеўшы раку і прабіўшы дах, затрымалася ў сцяне ўсярэдзіне сталовай. Застаўшыся ў жывых, тэўтоны падзякавалі святую Панну Марыю за заступніцтва і абарону. Гэта ядро дагэтуль тырчыць са сцяны.
Гарматны абстрэл крэпасці нічога не даў. Гарнізон рабіў вылазкі, часам паспяховыя.
Гарнізон крэпасці быў забяспечаны правіянтам на 3 месяца. Крэпасць з'яўлялася наймагутным абарончым збудаваннем, узяць яе можна было толькі пасродкам голаду ці ўнутранай здрады. Так пачаўся штурм замка, які цягнуўся два месяцы. Длугаш пісаў, што вельмі моцна хаўруснікі білі па замку з чатырох бакоў. Тым часам прыязджалі прастаўнікі сумежных земляў, гарадоў і замкаў і здаваліся Ягайлу. Замкі Марыенбург, Рэдэн, Данцыг, Швец, Балга, Мемель не здаліся ўладзе караля.Абаронца Данцыгскага замка дамовіліся, што здадуцца тады калі будзе заняты Марыенбургскі замак. Увесь ліпень адбывалася жорскае змаганне пад Марыенбургам. У пачатку жніўня Генрых фон Плаўэн праз сваіх пасланцаў атрымаў згоду Ягайлы на перамовы і папрасіў спыніць атаку. Паводле Длугаша, ен прапанаваў Польшчы – Паморскую, Кульмскую і Міхалоўскую землі, замкі, гарады, а Ордэну прасіў пакінуць Прусію. Аднак дарадцы Ягайлы з гэтым не пагадзіліся, бо думалі, што Марыенбургскі замак не зможа вытрымаць працяглай аблогі. Паводле Длугаша, іншыя каралеўскія дарадцы не хацелі пакінуць Ордэну наваті прускіх зямель.Ягайла згадзіўся. Генрыху фон Плаўэну адказалі адмоўна і запатрабавалі здаць замак без аніякіх папярэдніх абавязанняў з боку караля. Пра гэта магістру паведаміў польскі маршал. Магістр рашыў бараніцца. Не ўсе гісторыкі вераць Длугашу. Ваяры Ордэна рабіліся ўсе смялейшымі: яны рабілі вылазкі з замка, ранілі людзей, псавалі бамбарды, Не ўдалося пазбегнуць і нешчаслівых здарэнняў: ваяры хварэлі,коні і жывелы дохлі. Харчовыя запасы ўменшваліся, ваяры займаліся рабаўніцтвам. За ўвесь час аблогі хаўруснікі не арганізавалі ніводнага вялікага штурму замка. Ягайла не трымаў ля замка ўсе свае войска, частка яго займала Памор'е і прускія гарады.Каралю не хапала сродкаў, каб наняць войска з замежжа.Каштоўнасці замкаў і цэркваў падзялілі паміж сабой, ягоныя паны.Стан ускладняўся і тым, што нарэшце магістр Лівоніі Конрад фон Фецінгоф паслаў у Прусію маршала Лівоніі з пяццю сотнямі вершнікаў, і яны сталі пад Кенісбергам. Супраць іх Ягайла паслаў 12 харугваў на чале з Вітаўтам. Лівонскага маршала Гефельмана, Вітаўт сустрэў ля ракі Пасарге. Хочучы схіліць Вітаўта на свой бок, і абяцаў што Ордэн ужо ніколі не будзе прытандаваць на жамойцкія землі. Пра здраду Вітаўта ў 1410 г. Длугаш пісаў выразна. Мы ведаем, што маршал Лівоніі прасіў Вітаўта пра замірэнне на чатырнаццаць дзен, з 9 да 22 верасня. У гэты час ен павінен быў прыехаць у Марыенбург, і пераканаць Генрыха фон Плаўэна заключыць мір.З гэтым згадзіўся не толькі Вітаўт, але і Ягайла. 8 верасня 1410 г. Ягайла, Вітаўт і мазавецкія князі, з аднаго боку, і комтуры Лівоніі, Эльбінга, Балгі, Брандэбурга, з іншага боку, заключылі замірэнне на чатырнаццаць дзен. Ніхто ня ведаў, пра што маршал Лівоніі, якога з 300 вершнікамі, Ягайла і Вітаўт упусцілі ў Марыенбургскі замак. Вядома, гэта была памылка – упусціць Гефельмана ў Марыенбург. Усе гэта падбадзерыла прускага магістра, і ен дзейнічаў яшчэ больш упарта, ганарліва і нецярпліва. Пра мір магістр нават не хацеў і чуць.Паводле Я.Длугаша, ен нават і блізка не хацеў вяртацца да тых умоваў, якія сам нядаўна прапанаваў. Заставалася тры варыянту дзеянняў: скласці мір, узяць замак ці сысці. Плаўэн ужо не жадаў слухаць пра мір. Надзеі ўзяць замак штурмам не было, да яго нават не рыхтаваліся. 18-га верасня Вітаўт, нягледзячы на дамаўленні Ягайла, зняў аблогу і сышоў са сваім войскам дахаты. На наступны дзень, сышлі мазавецкія князі Януш і Земавіт. 20 верасня прыйшлося сысці і польскаму войску. Такім чынам, аблога працягвалася ўсяго 56 дзён (роўна 8 тыдняў).Адступ адбываўся марудліва, абозы везлі багатую здабычу. Гарнізон замка ніякіх перашкод адыходу не чыніў. Вось так завяршылася аблога Марыенбурга.
Информация о работе Грунвальдская бітва і яе гістарычнае значэнне