Грунвальдская бітва і яе гістарычнае значэнне

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Июня 2014 в 00:29, курсовая работа

Краткое описание

Адзін дзень, адна бітва, адна гісторыя. Гэта была адна з самых буйных бітваў сярэднявечча, лесы народаў што перапляліся на Дубровенскім полі, лесы асобных людзей , ад князя да простага ваяра, што скрыжаваліся ў адзін момант у прасторы і часу. Гісторыя Грунвальда – гэта гісторыя што пачалася на два стагоддзі раней. Валодша – Вячка – Віцень – Давыд Гарадзенскі – Гедымін – Альгерд і Кейстут – Ягайла – Вітаўт. Кожны грук прадвызначаў гісторыю, кожны грук прадвызначаў сустрэчу двух варожых армій, набліжаў перамогу Вітаўта і Ягайлы. Грунвальд – галоўная бітва Сярэднявечча.

Содержание

Уводзіны………………………………………………………............. 3

Глава 1.Пачатак вялікай вайны 1409-1411г………………………. 5
1.1 Прадпасылкі………………………………………………………. 10
1.2 Drang nach Osten……………………………………………….. 12
1.3 Паўстанне на Жамойці………………………………………. 15
1.4 Падрыхтоўка да бітвы……………………………………….. 18

Глава 2. . Дзень - які вырашыў далейшы лёс………………… 21
2.1 Колькасць ваяроў у бітве………………………………… 23
2.2 Пачатак Бітвы…………………………………………………… 28
2.3 Ход Бітвы…………………………………………………………. 32
2.4 Завяршэнне бітвы……………………………………………… 38

Глава 3.Паход на Марыенбург………………………………………… 42
3.1 Асада Марыенбурга…………………………………………. 45
3.2 Адыход Вітаўта………………………………………………….. 48
3.3 Торунскі мір………………………………………………………. 50
3.4 Вынікі вайны……………………………………………………… 53

Заключэнне……………………………………………………………… 55
Спіс літаратуры………………………………………………………… 57
Крыніцы і літаратура, скарыстаныя пры напісанні працы
і складанні нататак……………………………

Вложенные файлы: 1 файл

Брэсцкі Дзяржаўны Універсітэт імя А (Автосохраненный).docx

— 141.43 Кб (Скачать файл)

Грунвальдская бітва рассеяла думкі, якія да гэтага часу панавалі ў Еўропе ў непахіснай ваеннай моцы крыжакоў. Як пахіснуўся аўтарытэт Ордэна ў Еўропе і падняўся аўтарытэт Польшчы і Літвы. Гэта адчулася асабліва на Канстанцкім саборы ў 1414-1418 гг, на якім Польшча і Ордэн прад'явілі свае пагранічныя спрэчкі і патрабаванні адзін да аднаго. Сабор не падтрымаў скаргаў Ордэна на Польшчу. Пасля яго крыжакі ўжо страцілі надзею на падтрымку звонку ў выпадку свайго выступу супраць Польшчы і Літвы. Ім даводзілася спадзявацца з тых часоў на свае сілы, а упэўненасць у іх была страчана пасля Грунвальду.

Параза Ордэна ў вайне 1409-1411гг. абвастрыла супярэчнасці ўнутры ордэнскай дзяржавы. Прускае дваранства і прускія паморскія горады пачалі барацьбу супраць сваіх прыгнятальнікаў, ў 1416 годзе яна ператварылася ў буйнае паўстанне ў Гданьску.

Вайна 1409-1411 гадоў падрыхтавала канчатковае падзенне Ордэна. Польшча не супакоілася на ўмовах Торуньскага міру 1411 і працягвала потым ваяваць. Думка аб вяртанні канфіскаваных Ордэнам польскіх земляў не пакідала Уладзіслава-Ягайлу. Ў 1414 г. ён аб'яўляе вайну Ордэну, патрабуючы ад яго вярнуць Памор'е і іншыя землі. Вайна гэтая скончылася нічым. За тое ў выніку другой вайны (1422г.) Ордэну прыйшлося ў змене ўмоў Торунскага міру навечна адмовіцца ад Жмудзі. Гэтая перамога паклала канец нямецка-рыцарскім захопам ў Прыбалтыцы. З падзеннем Ордэна і сілы германскай феадальнай агрэсіі ў Цэнтральнай Еўропе. Гэта палегчыла чэшскаму народу барацьбу за сваю незалежнасць у гусіцкіх войнах 1419-1434 гг

Так ганебна скончылі сваё існаванне духоўна-рыцарскія арганізацыі нямецкіх феадалаў якія на працягу многіх стагоддзяў праводзілі палітыку захопу і прыгнёту народаў Польшчы і Усходняй Прыбалтыкі.

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

 

  Перамога  беларусаў  і палякаў  пад Грунвальдам - адна з самых  хвалебных старонак  нашага мінулага. Гэта  падзея  вызначыла ход  гісторыі  і шмат у чым дзякуючы яму карта Еўропа выглядае ў звыклым нам выглядзе.

     Велізарны  ўплыў   Грунвальдскай  перамогі  аказала   на   фармаванне беларускай нацыі. Гісторыкі пішуць, што  на  бітву  ішлі  палачане, віцябляне, гарадзенцы,  магілёўцы,  а з  бітвы ішлі - беларусы. Нішто  так  не  аб'ядноўвае людзей, як  перамогі.  Калі  пасля  перажытага  разам няшчасця лёс  людзей складаецца  па-рознаму, з  часам яны  перастаюць разумець  адзін аднаго. Здабытая  разам   перамога  мае  каштоўнасць  праз  любы  час,  пры  любым далейшым  развіцці падзей. Слава Грунвальда  з'яўляецца такім жа здабыткам нашага народа, як  і перамога  ў  Вялікай Айчыннай  вайне.  Перамогі нашых продкаў усяляюць у  нас упэўненасць, даюць сілы,  вучаць поспеху і абавязваюць быць годнымі іх славы. Міф аб непераможнасці Ордэна быў пахаваны з ім. Гісторыя Грунвальда у першую чаргу мела вялікае значэнне для палітычнай гісторыі Сярэдняй і Усходняй Еўропы, яна змяніла лес многіх народаў.

На канец 15 ст. Тэўтонскі ордэн валодаў Прусіяй, Памор’ем, Хелмінскай зямлей, Лівонскай філіяй. Яго межы былі ад Неману да сярэдняга Памор’я. У Ордэна было усе: моцная армія, грашовыя і людскія рэсурсы для перамогі. Але была зразумела, што ордэн не засяродзіцца на гэтым. Яго мэта была Польшча, Літва, Маскоўскае княства. Перад Польшчай і Вялікім княствам Літоўскім стала пагроза страціць сваю дзяржаўнасць. Так пад пагрозай агрэсара яны аб’ядналіся. Спробы прымірэння рабіліся як з боку Польшчы і Літвы так з боку Тэўтонаў, якія не адмаўляліся ад перагавораў. Но ўсеж больш ордэн прагнуў вайны. Паўстанне на Жамойц, гэта іскра якая ператварылася ў полымя. Но вось напад тэўтонаў на Польшчу быў нечаканасцю. Першы этап вайны застаўся за тэўтонамі. Перамір’е, што дало магчымасць да мабілізацыі хаўруснікам, і гэта стала пераломным момантам у вайне. Пераход ад абароны да наступу. Недапамог прымірэнню і Трацейскі суд. З боку тэўтонаў гэта быў план апраўдання ў вачах супольніцтва. Наконт падрыхтаванасці к бітве, то абодва бакі падрыхтаваліся, і цяпер вайна набыла характар вынішчальнай. Стракатасць этнічнага складу дала магчымасць некаторым гісторыкам назваць бітву “бітваю народаў”, але я не зусім згодзен з гэтым, з той прычыны, што ў бітве бралі ўдзел прадставнікі рыцарства Заходняй Еўропы – яны былі наймітамі, таму яны не абаранялі сваю бацькаўшчыну і народ, а адраблялі грошы.

Спроба захапіць Мальбарк зазнала паразу, перш таму, што хаўруснікі не каардыніравалі сваі дзеянні. Прыклад у Грунвальдскай бітве, што Вітаўт першы напаў на тэўтонаў. І гэта прыдрашыла зыход войска з-пад Мальбарку.

Неўзяцце Мальбарка значыла захаванне ордэна, а гэты факт рабіў новую пагрозу.  Да ордэн быў знясілены, саслабелы – но ен мог устаць з попелу. Ордэн мог абапірацца на падтрымку Захаду, мог аднавіць сваю сілу. Но Польшчы і Літве пасчасціла, што непрадуманная палітыка будучых магістраў прывяла да знікнення Ордэнскай дзяржавы.

Па Торуньскаму мірнаму дагавору дыпламатыя Тэўтонскага ордэна дасягнула максімум мажлівага пасля Грунвальдскай бітвы. Аднак перамога хаўруснікаў у бітве мела значна большае значэнне між тым як гэта здавалася яе сучаснікам.

Грунвальдская бітва падарвала асновы Тэўтонскай дзяржавы у Прусіі і пачатак заняпаду. Застаецца пытанне хто ж камандаваў войскам хаўруснікаў, Ягайла або Вітаўт. На маю думку  польска-літоўска-рускае войска, нават пад час бою не мела адзінага кіраўніцтва. Я спасылаюся на то што цэлую гадзіну войска княства гінула ў сечы, а палякі глядзелі на гэта. Да была і барацьба паміж Вітаўтам і Ягайлам за ўладу. Пры такой пастаноўцы пытання гаварыць пра адзінае кіраўніцтва не прыходзіцца.

Магчыма гэта толькі мая тэорыя, але не ўлічваць таго, што Ягайла і Вітаўт былі яшчэ і проста людзьмі, а не толькі прыладамі помсты і справядлівасці з'яўляецца вельмі ветлівым дыскрымінацыйным фактараў у разглядзе пытання Грунвальдскай бітвы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                             Спіс літаратура

 

 

  1. ALBA RUTHENIA ( Тэўтонскі ордэн ) фільм./ 2007г. 26 мін.
  2. Беларусы ў Грунвальдскай бітве (фільм)./ 2009 г. Гісторыя пад знакам пагоні. 9 мін.
  3. Великая война 1409-1411годов. Грюнвальдская битва / В.В. Новосельский. – Минск: Элайда. 2010. – 290 с.
  4. Грунвальдская бітва. / Мечысловас Ючас. – Вільня : Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. – 243 с.
  5. Грунвальд: 1410-2010. / Андрэй Мацук, Юры Бохан і інш. – Мінск : ARCHE, 2010. – 338 с.
  6. Грунвальд. Харугвы з Усходу / М. Відэйка. – Наш Час. 2010 г. Жывая гисторыя.  – 60 с.
  7. Грюнвальд, 15 июля 1410 года / Тарас Анатолий. – Минск : Харвест, 2010. -            160 ст. (+ 16 с. вкл) : ил. – (Неивестная история )
  8. Грюнвальд в источниках: “Хроника конфликта Владислава, короля Польши, с крестоносцами в год Христов 1410” / Р.Б. Гагуа. – Пинск: ПолесГУ, 2009. – 208 с.
  9. Длугош Ян. Грюнвальдская битва. – М., Академия наук СССР./ 1962 г.- 213 ст.
  10. .Карамзин Г.Б. Битва при Грюнвальде. — Л., 1961. – 121 с.
  11. Летапісы і Хронікі Беларусі.Сярэднявечча і раннемадэрны час./ Тэматычны дадатак да нумару № 9. 2009 г. (Беларусь і Літва 1000 год разам).- Мінск : ARCHE, 2010 г. – 902 с.

    12. Сагановіч Г. Ад Крэва да "Вялікай вайны" // Спадчына. 2000. №1. – 49 ст.

13.Таненберг. Крах тевтонского Ордена. / В.И. Киселев. – г. Артемовск – Новый солдат, 2002 г. – 36 с.

14.Урбан В. Тевтонский орден. — М.: АСТ, 2007. 660 с.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Крыніцы і літаратура, скарыстаныя пры напісанні працы і складанні               нататак

 

 

  1. Ян Длугош. Грюнвальдська битва. Изд. АНСССР. М. - Л. 1962. С. 48-49
  2. Великая война 1409-1411годов. Грюнвальдская битва / В.В. Новосельский. – Минск: Элайда. 2010. – 44-45с.
  3. Великая война 1409-1411годов. Грюнвальдская битва / В.В. Новосельский. – Минск: Элайда. 2010. – 46-49 с.
  4.  Ян Длугош. Грюнвальдська битва. Изд. АНСССР. М. - Л. 1962. С. 58-59
  5. Великая война 1409-1411годов. Грюнвальдская битва / В.В. Новосельский. – Минск: Элайда. 2010. –121-122с.
  6. 4. Грунвальдская бітва. / Мечысловас Ючас. – Вільня : Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. – 128-130 ст.
  7. Великая война 1409-1411годов. Грюнвальдская битва / В.В. Новосельский. – Минск: Элайда. 2010. –111-113с.
  8. Великая война 1409-1411годов. Грюнвальдская битва / В.В. Новосельский. – Минск: Элайда. 2010. – 48-49с.
  9.  Грюнвальд, 15 июля 1410 года / Тарас Анатолий. – Минск : Харвест, 2010. -            7-8 ст.
  10.  Ян Длугош. Грюнвальдська битва. Изд. АНСССР. М. - Л. 1962. С. 48-49
  11. http://click.infospace.com/ClickHandler.ashx.
  12. Грунвальдская бітва. / Мечысловас Ючас. – Вільня : Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. –113-114с.
  13. Длугош Ян. Грюнвальдская битва. – М., Академия наук СССР./ 1962 г.- 47 с.
  14. Длугош Ян. Грюнвальдская битва. – М., Академия наук СССР./ 1962 г.- 57 с.
  15. http://kraevedenie.net/2010/03/12/grunwald/
  16. Ян Длугош. Грюнвальдська битва. Изд. АНСССР. М. - Л. 1962. С. 86-91
  17.  Грюнвальд, 15 июля 1410 года / Тарас Анатолий. – Минск : Харвест, 2010. -            82-84 ст.
  18.  Ян Длугош. Грюнвальдська битва. Изд. АНСССР. М. - Л. 1962. С. 72-73
  19.  Ян Длугош. Грюнвальдська битва. Изд. АНСССР. М. - Л. 1962. С. 85
  20.  Грюнвальд, 15 июля 1410 года / Тарас Анатолий. – Минск : Харвест, 2010. -  73 ст.
  21. Ян Длугош. Грюнвальдська битва. Изд. АНСССР. М. - Л. 1962. С. 97
  22. Грунвальд: 1410-2010. /Свен Экдаль. –: ARCHE, 2010. – 222 с.
  23. Грюнвальд, 15 июля 1410 года / Тарас Анатолий. – Минск : Харвест, 2010. -  95 ст.
  24. Ян Длугош. Грюнвальдська битва. Изд. АНСССР. М. - Л. 1962. С. 102
  25. Kronika Macieja Stryjkowskiego / Warszawa/ 1846/ S. 114
  26. Ян Длугош. Грюнвальдська битва. Изд. АНСССР. М. - Л. 1962. С. 101
  27. Крестоносцы : Роман/ [ Пер. С польского Е. Егоровой]. – Мн.: Маст. Літюб 1983.-636 с.
  28. Крестоносцы : Роман/ [ Пер. С польского Е. Егоровой]. – Мн.: Маст. Літюб 1983.-639 с.
  29. Крестоносцы : Роман/ [ Пер. С польского Е. Егоровой]. – Мн.: Маст. Літюб 1983.-644 с.
  30. Крестоносцы : Роман/ [ Пер. С польского Е. Егоровой]. – Мн.: Маст. Літюб 1983.-648 с.
  31. Ян Длугош. Грюнвальдська битва. Изд. АНСССР. М. - Л. 1962. С. 112
  32. Ян Длугош. Грюнвальдська битва. Изд. АНСССР. М. - Л. 1962. С. 128
  33. Грунвальдская бітва. / Мечысловас Ючас. – Вільня : Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. – 215-217 с.

 

 

 

 


Информация о работе Грунвальдская бітва і яе гістарычнае значэнне