Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Июня 2014 в 00:29, курсовая работа
Адзін дзень, адна бітва, адна гісторыя. Гэта была адна з самых буйных бітваў сярэднявечча, лесы народаў што перапляліся на Дубровенскім полі, лесы асобных людзей , ад князя да простага ваяра, што скрыжаваліся ў адзін момант у прасторы і часу. Гісторыя Грунвальда – гэта гісторыя што пачалася на два стагоддзі раней. Валодша – Вячка – Віцень – Давыд Гарадзенскі – Гедымін – Альгерд і Кейстут – Ягайла – Вітаўт. Кожны грук прадвызначаў гісторыю, кожны грук прадвызначаў сустрэчу двух варожых армій, набліжаў перамогу Вітаўта і Ягайлы. Грунвальд – галоўная бітва Сярэднявечча.
Уводзіны………………………………………………………............. 3
Глава 1.Пачатак вялікай вайны 1409-1411г………………………. 5
1.1 Прадпасылкі………………………………………………………. 10
1.2 Drang nach Osten……………………………………………….. 12
1.3 Паўстанне на Жамойці………………………………………. 15
1.4 Падрыхтоўка да бітвы……………………………………….. 18
Глава 2. . Дзень - які вырашыў далейшы лёс………………… 21
2.1 Колькасць ваяроў у бітве………………………………… 23
2.2 Пачатак Бітвы…………………………………………………… 28
2.3 Ход Бітвы…………………………………………………………. 32
2.4 Завяршэнне бітвы……………………………………………… 38
Глава 3.Паход на Марыенбург………………………………………… 42
3.1 Асада Марыенбурга…………………………………………. 45
3.2 Адыход Вітаўта………………………………………………….. 48
3.3 Торунскі мір………………………………………………………. 50
3.4 Вынікі вайны……………………………………………………… 53
Заключэнне……………………………………………………………… 55
Спіс літаратуры………………………………………………………… 57
Крыніцы і літаратура, скарыстаныя пры напісанні працы
і складанні нататак……………………………
Гэты замак адзін з найвялікшых у Еўропе, моцная фартэцыя таго часу. Да, гэта не толькі фартэцыя, а яшчэ рэзідэнцыя магістра і тэўтонскага ордэна. І узяць яе тады было немагчыма, і я хацеў бы ў заключэнні правесці такія звесткі аб Марыенбурзе: “ У красавік-травень 1945 года – Чырвоная армія змагла толькі выбіць немцаў з замку, пасля таго як савецкія самалеты, гарматы, кацюшы – ператварылі 50 % замка – у руіны. Так што магчыма гаварыць пра асаду 15 стагоддзя.
3.2 Адыход Вітаўта
Вітаўт, паводле Я.Длугаша, толькі і шукаў нагоды, як спыніць аблогу Марыенбургскага замка, здрадзіць каралю і са сваім войскам вярнуцца ў Літву. Ягонае войска - нібыта хварэла ад дызентэрыі. Аднак гэта была толькі нагода, бо, маючы добрую волю, “гэтую хваробу можна было спыніць простымі сродкамі”. Ягайла. нібыта вялікімі намаганнямі і прапановамі спрабаваў Вітаўта ўтрымаць, аднак, бачачы “змену яго настрою і няшчырасць, дазволіў князю сысці з усім войскам”(32). Далей Длугаш тлумачыць гэта так: Вітаўт быў спужаны, пачаў засцерагацца наконт стану сваяго. Калі б кароль заняў усю Прусію, то Вітаўта маглі выгнаць з Літвы. Атрымаўшы ад Лівоніі абяцанне, што Жамойць будзе вернута Літве, ен і спыніў вайну. Вітаўтава войска адышло ад Марыенбурга 18 верасня 1410 г. Аднак далей Вітаўт дзейнічаў заадно з Ягайлам, і ні пра які сепаратызм у той час не можа быць і гаворкі. Ад Марыенбурга, ен пайшоў з-за хваробы. і праз нястачу корму для коней. Аднак мы маем у сваім валоданні замкі - Эльбінг,Штум. Ен пісаў, што спадзяецца на вернасць гарнізонаў, і на тое, што гэтыя гарнізоны захаваюць замкі ад крыжакоў немагчыма. Гэтых людзей ен абяцаў багата адарыць літоўскімі і гарадзенскімі землямі. “Вы павінны ведаць, што з Божай дапамогай, мы са сваім войскам, разам з польскім каралем, рыхтуемся заняць прускі край”. Вяртанне Вітаўта было ўзгоднена з Ягайлам, бо хаўруснікі не змаглі пераможна скончыць вайну і падпісаць мір. Яны не здолелі ўзяць Марыенбург. Іншага выйсця небыло. Вітаўт мусіў адысці ад Марыенбурга яшчэ і таму, што яму пагражала Лівонія. 20 верасня – Ягайла адышоў ад Марыенбурга дадомы. А за Ягайлай прадвігаўся магістр.. Аднак як толькі хаўруснікі пакінулі тэрыторыю Прусіі, сітуацыя ў ёй стала рэзка змяняцца. Услед за якія зыходзілі пераможцамі рухаліся крыжакі і вярталі краіну ў свае рукі. Збольшага, асцерагаючыся помсты, збольшага па перакананні, прускае дваранства зноў захоплівала замкі, але ўжо для ордэна. Першай ахвярай стаў Зольдаў. Польскі гарнізон, заспеты знянацку, патрапіў у палон. Лівонскі ландмаршал асадзіў і ўзяў Эльбінг. Замкі пераходзілі да ордэна адзін за адным. У хаўруснікаў засталіся толькі замкі ў Торне, Радзіне, Страсбурге і Нешаве; не пусцілі да сябе крыжакоў два багатых гарады - Стары Торн і Данцыг (Гданьск). Фон Плаўэн склаў перамір'е з імі, адклаўшы расправу да падпісання міру з хаўруснікамі.
Здавалася, што кола Фартуны павярнулася ў бок крыжакоў, сама меней на польскім тэатры вайны. Генрых фон Плаўэн і лівонцы ачысцілі ад ворага амаль усю Прусію і паўночную частку Памор'я. У Новай Марку, за кошт падмацаванняў з Заходняй Еўропы, прыйшла групоўка Мікалая Кухмайстара якая ўзмацнілася да 4 тысяч чалавек. Кухмайстар выступіў на злучэнне з Плаўэнам. Але ў бою пад Каранавам, меншы па колькасці польскі атрад разбіў Кухмайстара, а ён сам патрапіў у палон.
Вайна складалася з дробных рэйдаў і сутычак як у Польшчы, так і ў Літве. "Госці" з Заходняй Еўропы ўсё неахвотней удзельнічалі ў гэтай вайне, якая прыняла партызанскі характар, дзе ворага немагчыма было перамагчы ў чыстым полі.
Буйнейшымі прадпрыемствамі, сталі два напады на Польшчу вугорскіх войскаў Жыгімонта I, які адпрацоўваў ордэнскія грошы. Першы ў канцы снежня 1410, і пачатку студзеня 1411 года - скончылася паразай 12 вугорскіх харугваў. А іншае, у канцы студзеня - пачатку лютага, не дало колькі-небудзь значных вынікаў. Можна сказаць, што Жыгімонт не апраўдаў надзей ордэна і выдаткаваных на яго грошай.
Яшчэ 9 лістапада 1410 года, Генрыха фон Плаўэна абралі новым вярхоўным магістрам. Ужо ў гэтай якасці ён павёў перамовы пра перамір'е. Доўгія і цяжкія, яны ўсё ж патроху прасоўваліся, бо як зацягнулася вайна, і стала непасільным грузам для абодвух бакоў. З 14 снежня 1410 да 11 студзеня 1411 года - на 4 тыдні - было складзена перамір'е. У адрозненне ад перамір'яў 1409 года, яно дакраналася ўсіх удзельнікаў канфлікту: ордэна, Ягайлы, Вітаўта, і двух мазавецкіх князёў.
Ягайла жадаў пакінуць Тэўтонскаму ордэну толькі цэнтральную частку Прусіі з цэнтрам у Кенігсберзе, але не змог рэалізаваць свой план. Генрых фон Плаўэн адмовіўся перадаць Польшчы - Добжынскую зямлю, Данцыгскае Памор'е, Хелмінскую зямлю, і Павісленне. Тым часам у Прусію прыбылі падмацаванні з філіялаў ордэна ў Нямеччыне.
Каб падсумаваць вынік, чаму адышоў Вітаўт і зняў асаду замка. То на гэта есць некалькі прычын:
Так што, шэраг прычын прывеў Вітаўта да высновы, што трэба адыходзіць.
3.3 Торунскі мір
1 лютага 1411 г. была падпісана Торуньская мірная дамова. Ад імя Польшчы, Літвы і Мазовіі яе падпісалі Ягайла і Вітаўт, ад імя Прусіі і Лівоніі – вялікі магістр Ордэна Генрых фон Плаўэн. Дамову пацвердзілі біскупы, шляхта,прадстаўнікі гарадоў, яе падпісалі, прыклалі пячаткі, абмяняліся дарамі і паціснулі рукі. Вітаўт і магістр абмяняліся дазволамі на паляванне ў лясах Ордэна і Літвы.
Умовы міру:
1.<[….] зусім адмаўляемся ад разнагалоссяў, пярэчанняў і даруем ды забываем усе страты>>
2.Захопленыя ў вайне палонныя адпускаюцца.
3.Замкі, гарады, землі абодвух бакоў,
занятыя падчас вайны, вяртаюцца.
Людзі вызваляюцца ад дадзеных
падчас вайны абяцанняў і
4. Жамойцкай зямлей маюць “ спакойна кіраваць да сканчэння жыцця” Ягайла і Вітаўта. Пасля іхняй смерці Жамойць мае вярнуцца да Ордэна. Далей сказанна : “ Пасля нашай смерці Ордэн можа бесперашкодна запатрабаваць тую зямлю з усімі правамі і ўласнасцю паводле граматы, выдадзенай Ордэну наконт перадачы гэтай зямлі”. Цікава заўважыць , што ў спрэчцы за Жамойць у 1413 г. – Жамойць заявіла што Ягайла і Вітаўт не могуць распараджацца Жамойцкай зямлей на карысць Ордэна, бо з гэтым не згодны жамойты.
5. Мазавецкі князь Земавіт
6.Добжынская зямля адызодзіць да Польшчы. Ей павінны застацца і ўсе іншыя землі, якія яна мела да вайны.Аднак Памор е , Міхалова і Кульмская зямля, Нясаў, Марынген павінны застацца ў Ордэна.
7. Пытанні пра замкі Дрэздэнка
і Сантак, якія выклікалі найбольш
спрэчак і да вайны, павінны
развязацца дванаццаццю
8. Пытанне межаў Польшчы, Літвы і Мазовіі таксама мелі развязаць тыя самыя арбітры. Быў прадугледжаны арбітраж Папы рымскага.
9.Падобна мелі вырашацца
10.Купцы з абодвух бакоў
11.Будзе абараняцца вечнае
12.Ягайла і Вітаўт паабяцалі ўсіх няверных у княсвах – ахрысціць.
13.Абодвум бакам застаюцца старыя правы і прывілеі.
14.Абодва бакі абяцаюць адзін супраць аднаго - не ваяваць.(33)
Назваўшы ўмовы міру, Я.Длугаш надаў раздзелу сваей гісторыі назву “Кароль Ягайла па парадзе Вітаўта, вялікага князя літоўскага, складае ганебны і згубны для палякаў вечны мір з прусакамі”, Длугаш піша што гэтая дамова была больш на карысць ВКЛ – чым Польшчы. Длугаш меў на ўвазе тое, што Літва вярнула сябе Жамойць. З гэтага гледзішча С.М.Кучынскі піша пра мір:
1.Дамова прыніжала Ордэн.
2.Ягайла і Вітаўт да вайны нічога больш не хацелі, акрамя Жамойці і Добжыня. Торунскі мір гэта зрабіў.
3.Склалася сітуацыя
4.Торунскі мір – ацэньваўся не як мір- а як кароткачасовае замірэнне. І гэта пацвердзілася ў 1414 г. і 1422г.
Ягайла ў весну 1411г. паслаў да папы пасольства якое абавязана была зацвердзіць заявы і апраўданні. Ягайла выдвінуў 4 пункты:
1.Ягайла ваяваў з Ордэнам у справядлівай вайне
2.У польскіх цэрквах
3.Ягайла хоча дазвоў на
4.Для сандамірскай цэрквы
Папа зацвердзіў толькі 3 з 4 пунктаў акрамя, пахода на татар. Адносна разумення справядлівай і несправядлівай вайны, то гэта было ўжо ідэалагічнае змаганне.Так пасля міру Польшча і Літва падзялілі сферу ўплыву: Польскае каралеўства – Кульмская, Міхалоўская, Паморская, а Літве – Жамойць і Усходняя Прусію.
На чацвёртую нядзелю пасля Вялiкадня адбылося ўрачыстае спатканне Вiтаўта, Ягайлы i хохмайстра ў атачэннi сваiх прыдворных на полi каля горада Златарыя. Там скончылi апошнiя фармальнасцi. Паводле Торуньскай мiрнай дамовы, усе замкi i гарады, здабытыя пад час вайны, вяртаюцца ўладальнiкам; Жмудская зямля перадаецца Вiтаўту, а пасля яго смерцi адыходзiць да ордэна. Добжынская зямля застаецца за Польшчай, а Памор'е, Хэлмiнская, Мiхалаўская землi, частка Куяваў - за ордэнам.
Вялiкая вайна 1409 -1411 гг. была скончана. Задавалася, пасля буйной перамогi ды амаль поўнай акупацыi ордэнскай дзяржавы хаўруснікамі нельга было згаджацца на такiя спрыяльныя для ордэна ўмовы мiру. Аднак яны пайшлi на гэта i, вiдаць, ведалi, што рабiлi. Сярод прычын i рэальная ацэнка мiжнароднай сiтуацыi, i разуменне вынiкаў Грунвальдскай бiтвы (ордэн ужо не сур'ёзны вораг). Вiдавочна, мела месца i нежаданне Вiтаўта цалкам злiквiдаваць ордэнскую дзяржаву, бо ад яе падзелу больш выйгравала Польшча, чым Вялiкае княства Лiтоўскае. Длугаш пiсаў: "...стараннямi Аляксандра, вялiкага князя Лiтоўскага (князь больш за ўсё iмкнуўся толькi да ўз'яднання свайго Лiтоўскага княства i вяртання сабе Самагiтскай зямлi, якой яго пазбавiлi крыжакi) быў заключаны, зацверджаны i падпiсаны мiр на ўмовах для Польскага каралеўства несправядлiвых i невыгодных".
Неадпаведнасць маштабаў
Трэба сказаць, што дыпламатыя
ордэна здолела дасягнуць
3.4 Вынікі вайны
Гэта бітва спыніла тэўтонскую палітыку "націску на ўсход". З часу бітвы ў 1410-м году і аж да кайзераўскай акупацыі ўвесну 1915-га, на працягу 505 гадоў на беларускія землі ні разу не ступала нага нямецкіх ваякаў!
Жамойты (летувісы) пазбавіліся ад пагрозы асіміляцыі нямецкімі заваёўнікамі, як гэта здарылася з плямёнамі прусаў, ад якіх засталіся толькі геаграфічныя назвы. Праўда, ніякай гістарычнай падзякі за выратаванне іх нашчадкі не выказваюць ні беларусам, ні палякам.
Пасля Грунвальда Вялікае Княства Літоўскае здабыло статус еўрапейскай дзяржавы, з якім з гэтага часу лічыліся як імператар Святой Рымскай імперыі, так і Папа Рымскі. Да канца кіравання вялікага князя Вітаўта, яно займала велізарную тэрыторыю: ад мяжы з Пскоўскай рэспублікай на поўначы, да Крыму на поўдні, ад Галіцыі на захадзе да Акі і Ўгры на ўсходзе.
А пакуль вялікімі перамогамі нашых продкаў - ганарацца іншыя. Тым часам Грунвальдская перамога - адна з самых гераічных старонак у гісторыі беларускага народа.
Вынікі
Каля траціны тэўтонскага войска палегла на поле бою, было забіта практычна ўсё кіраўніцтва Ордэна, значны лік рыцараў патрапіў ў палон. Хаўруснікі «стаялі на костках» тры дні, пасля чаго пачалі рух да Марыенбургу.
Замак быў абложаны, аднак стомленае і саслабленае польска-літоўскае войска не вырашылася на штурм. Вітаўт адвёў свае войскі з-за пагрозы ўсходнім межам княства, польскія апалчэнцы імкнуліся вярнуцца дадому да ўборкі ўраджая. У выніку праз некалькі тыдняў аблога была знятая.
Завяршыў Вялікую вайну, Торуньскі мір 1 лютага 1411, меў адносна мяккія для Ордэна ўмовы: той губляў Жамойтыю у карысць Вялікага княства, Добжынскую зямлю ў карысць Польшчы і выплачваў кантрыбуцыю. Аднак фактычнае знішчэнне войска, неабходнасць выплаты кантрыбуцыі і выкупу за палонных рыцараў падарвалі магутнасць тэўтонцаў — шэраг ганзейскіх гарадоў адмовіліся ад хаўрусу з імі, прыток наймітаў і рыцараў з Цэнтральнай Еўропы скараціўся. Нягледзячы на гэта, як самастойная дзяржава Ордэн праіснаваў яшчэ больш стагоддзя.
Информация о работе Грунвальдская бітва і яе гістарычнае значэнне