Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2014 в 18:55, шпаргалка

Краткое описание

Першыя пасяленні людзей на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага грамадства.
Рассяленне славянскіх пляменаў на тэрыторыі Б. Гаспадарчыя адносіны. Грамадскае развіцце (VІ-ІХст).
Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэр-рыі Б. Полацкае і Тураўскае княстыв

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя.doc

— 559.50 Кб (Скачать файл)

Усталяванне хрысціянства адбывалася адначасова з існаваннем паганства, таму працэс хрысціянізацыі расцягнуўся на стагоддзі.

Вынікі прыняцця хрысціянства былі вельмі значнымі. Распаўсюджанне новай веры садзейнічала развіццю на землях Беларусі пісьменнасці і адукацыі. Пры царквах і манастырах перапісваліся кнігі і адкрываліся школы. У беларускіх гарадах вялося летапісанне. Вялікую навуковую каштоўнасць маюць знойдзеныя ў Віцебску і Мсціслаўлі берасцяныя граматы-лісты, змест якіх сведчыць пра тое, што граматай у той час валодалі не толькі прадстаўнікі духавенства і знаці, але і простыя гараджане.

На беларускіх землях разгарнулася мураванае дойлідства. Саборы, царквы і манастыры сталі самымі велічнымі і прыгожымі будынкамі таго часу.

У 50-я гады ХІ ст. у Полацку быў пабудаваны грандыёзны Сафійскі сабор. Ён меў сем купалоў, а ў сярэдзіне быў аздоблены фрэскамі. Сярод помнікаў старажытнага мураванага дойлідства можна назваць Спаскую царкву ў Полацку, Ніжнюю і Барысаглебскую (Каложскую) царквы ў Гродне (другая палова ХІІ ст.). Вядомым помнікам абарончага дойлідства канца ХІІІ ст. з’яўляецца Камянецкая (Белая) вежа.

Хрысціянства прынесла на беларускія землі не толькі пісьменнасць, адукацыю і мастацтва, але і змены ў норавах.

Ефрасіння Полацкая. Яна была ўнучкай Усяслава Чарадзея і ў свецкім жыцці мела імя Прадслава. Ад замужаства маладая дзяўчына збегла ў манастыр, пастрыглася ў манашкі і атрымала новае імя — Ефрасіння. Яна заснавала ў Полацку жаночы і мужчынскі манастыры, займалася перапісваннем багаслоўскіх кніг, адкрыла школу, бібліятэку. Па яе замове ў 1161 г. майстар Лазар Богша стварыў шэдэўр старажытнабеларускага эмальернага мастацтва — крыж Ефрасінні Полацкай, які знік падчас другой сусветнай вайны. Ефрасіння Полацкая напрыканцы свайго жыцця здзейсніла падарожжа да «Гасподняй дамавіны» ў Палесціну, дзе і памерла 23 мая 1173 г. Пазней яна была кананізавана праваслаўнай царквой і каталіцкім касцёлам і ўключана ў лік святых беларускай зямлі.

Кірыла Тураўскі. Найбольшую вядомасць яму прынеслі яго «словы», прысвечаныя розным біблейскім сюжэтам, якімі ён імкнуўся схіліць да хрысціянскай веры як мага больш людзей. У 1158 г. ён быў прызначаны Тураўскім епіскапам. Словы і прытчы Кірылы Тураўскага карысталіся сярод насельніцтва шырокай папулярнасцю, за што яго яшчэ пры жыцці іменавалі Златавустам.

Такім чынам, культура беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча вылучалася высокім узроўнем развіцця. Вызначальную ролю, безумоўна, адыгралі прыняцце хрысціянства і распаўсюджанне пісьменнасці. Аднак наяўнасць моцных язычніцкіх традыцый надавала адметнасць культурным працэсам на землях усходніх славян.

 

6. Утварэнне беларуска-літоўскай  дзяржавы. Пашырэнне тэрыторыі ВКЛ  у ХІІІ — ХVІ ст.

Працэс стварэння адной з самых буйных дзяржаў Еўропы ў эпоху сярэднявечча - Вялікага княства Літоўскага - быў доўгім і складаным: пачаўся ён у першай палове XIII ст. і закончыўся ў 50 - 70-я гг. XIV ст.

Прычыны ўтварэння ВКЛ:

Пагроза знішчэння ўсходняга славянства і балтаў з паўночнага захаду крыжакамі, з паўднёвага усходу - татара-манголамі.

Феадальная раздробленасць (на беларускіх землях налічвалася 20 княстваў).

Перамяшчэнне цэнтра палітычнага жыцця з Полацка ў Наваградак. Полацкае княства у XIII ст. аслабла ў міжусобнай і зацяглай барацьбе з крыжакамі.

Геапалітычнае становішча Наваградка ў сярэдзіне XIII ст., якое садзейнічае яго ўзвышэнню. Грошы і багацце пацяклі сюды (аб гэтым сведчаць раскопкі), яны давалі моц і ўладу.

Саперніцтва паміж князямі племянных саюзаў балтаў. Вылучэнне князя Міндоўга, які здолеў падпарадкаваць іншых князёў.

У Верхнім Панямонні разгортваліся асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак Літоўскай дзяржаве. Трэба мець на ўвазе, што "летапісная Літва" размяшчалася паміж Менскам, Наваградкам і Слонімам. Першым князем - прэтэндэнтам на ролю яе стваральніка выступіў літоўскі князь Міндоўг.

Міндоўг у летапісных крыніцах упамінаецца сярод іншых князёў на балцкіх тэрыторыях. У сярэдзіне 40-х гг. Міндоўг церпіць няўдачу ў бітве з крыжакамі, і яго пазіцыі значна слабеюць. Праціўнікі Міндоўга выганяюць яго з Літвы. Ён вымушаны з рэштай сваёй дружыны ўцякаць ў суседні Наваградак, дзе княжыць яго саюзнік Ізяслаў. Тут Міндоуг прымае праваслаўе. З 1246 г. ён са згоды мясцовых жыхароў становіцца князем наваградскім. Як князь Наваградка Міндоўг выконваў волю і памкненні наваградскіх баяр, якія, між іншым, супадалі з яго асабістымі інтарэсамі. З дапамогай сілы Міндоўг адваёўвае для сябе Літву і далучае яе да Наваградка. Гэта абвяргае ранейшую версію ў гісторыі, згодна з якой Літва заваёўвала ўсходнеславянскія землі. Паводле Іпацьеўскага летапісу Міндоўг заваёўвае Літву.

Міндоўг, ведаючы пра небяспеку ад крыжакоў і іншых ворагаў, шукае подтрымку на Захадзе. У 1253 г. ён прымае каталіцтва і карануецца ў Наваградку з благаславення Папы рымскага Інакенція XIV. Міндоўг стаў першым каралём на беларускай зямлі. Але гэты крок не выратоўвае Наваградчыну ад нападу ворагаў. Тройчы абрушвалася моц галіцка-валынскага войска на Наваградскае княства, несучы смерць, рабаванне. Няўдачы, што даймалі Міндоўга, выклікалі незадавальненне ім у баярскім асяродку гараджан. У хуткім часе на княжацкі пасад яны запрашаюць сына Міндоўга Войшалка. Гэта быў таленавіты, дальнабачны, жорсткі палітык. Напачатку сваёй кар'еры ў ролі князя наваградскага ён разыгрывае складанейшую палітычную камбінацыю - аддае сваё наваградскае княжанне сыну Данілы Галіцкага Раману, а сам ўваходзіць у давер да магутнага паўднёварускага валадара. У зручны момант - напрыканцы 50-х гг. XIII ст. - Войшалк забівае Рамана і вяртае страчаны пасад. У гэты час абвастраюцца адносіны паміж правадыром Літвы Міндоўгам і яго сынам князем Наваградка Войшалкам. Тут жа з'яўляецца трэцяя сіла - жмудскі князь Трайнята. Менавіта са жмудскага асяродка паўстае другая спроба аб'яднання балцка-усходнеславянскіх зямель у адзіны палітычны арганізм. Увосень 1263 г., калі войска Міндоўга знаходзілася ў паходзе на Бранск, валадар Літвы і два яго малодшыя сыны былі забіты змоўшчыкамі, на чале якіх стаяў Трайнята. Войшалк забаяўся яго і ўцёк у Пінск. Аднак трыумф Трайняты быў нядоўгі. Праз некаторы час яго зарэзаў конюх Міндоўга. Войшалк вяртаецца ў Наваградак. Наступным этапам яго дзейнасці было далучэнне да сваіх уладанняў балцкіх зямель нальшанаў і дзяволтвы.

Прыведзеныя факты пераканаўча сведчаць, што заходнебеларускія землі разам з балцкімі сталі асновай Вялікага княства Літоўскага. Шляхі ўваходжання другіх беларускіх зямель у склад гэтага дзяржаўнага ўтварэння былі розныя. Гэта дыпламатычныя пагадненні, шлюбныя сувязі, захопы. Полацкая зямля была падзелена на дробныя ўдзельныя княствы. Дынастыя Рагвалодавічаў аслабла у міжусобнай барацьбе. Апошні полацкі князь з дынастыі Рагвалодавічаў - Брачыслаў. Потым са згоды полацкага баярства стаў княжыць пляменнік Міндоўга Таўцівіл.

У пачатку XIV ст. у Віцебску княжыў Яраслаў Васількавіч. Ён выдаў сваю дачку замуж за літоўскага князя Альгерда і пасля смерці віцебскага князя Віцебская зямля была далучана да ВКЛ.

Найбольш буйныя беларускія землі - Полацкае і Віцебскае княствы - ўвайшлі ў склад дзяржавы на дабравольна-дагаворнай аснове, аб чым сведчаць прывілеі вялікіх князёў, якія зацвярджалі аўтаномны статус гэтых зямель у складзе ВКЛ.

Поўная назва дзяржавы - Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

Новае дзяржаўнае ўтварэнне ў Верхнім Панямонні са сталіцай у Наваградку спачатку называлася Літоўскае княства. Пасля аб'яднання з Полацкім і Віцебскім і далучэння іншых зямель, што былі размешчаны на ўсход ад Менска і мелі назву "руськія", новая дзяржава атрымала назву "Вялікае княства Літоўскае і Рускае".

Пасля Грунвальдскай бітвы да княства была далучана Жамойція - заходняя частка сучаснай Літвы. Пасля гэтага да назвы дзяржавы было дададзена слова "Жамойцкае".

Усе народы, якія прымалі ўдзел у палітычным, эканамічным, культурным жыцці Вялікага княства Літоўскага, найперш сучасныя беларускі і літоўскі, з'яўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяржавы.

 

7. Дзяржаўны лад і  ўнутрыпалітычнае становішча Вялікага  княства Літоўскага у XII — першай палове XIII ст.

У першай палове XIV ст Літоўская дзяржава павялічыла свае абшары не менш як удвая Пашыралася яна ў асноўным за кошт суседніх усходніх і паўдневых зямель

Пераважны ўсходнеславянскі зачын Вялікага Княства Літоўскага і Рускага выразна паўставаў з факту падзелу дзяржавы на ўдзелы пасля папбелі вялікага князя Гедыміна ў 1341 г Паводле яго волі гаспадарства дзялілася на 7 частак.

Пасля гедымінавых падзелаў для Вялікага Княства Літоўскага настаў час выпрабаванняў на трываласць.

Калі ж Альгерд стаў вялікім князем, ён з поспехам працягваў ажыццяўляць сваю "агульнарускую" праграму. рры ім робяцца спробы авалодаць Ноўгарадам Вялікім, практычна далучаюцца да Вялікага Княства Валынь (1352), Бранск і Смаленск (1357), Кіеўшчынады Падолле (1362 —1364), Чарнігава-Северская зямля (канец 60 — пачатак 70-х гг. XIV ст.).

У тым жа ўсходнім кірунку з боку беларуска-літоўскага гаспадарства не менш адчувальнай была экспансія ідэалагічная.

Сваё 32-гадовае княжанне Альгерд падсумаваў стварэннем моцнага праваслаўнага бастыёна на ўсходзе Еўропы з вялікай патэнцыяй для далейшага развіцця. Але зусім не ў планах каталіцкага Захаду было, каб патэнцыі тыя рэаліза-валіся.

Суперніцтва паміж Альгердавічамі за валоданне віленскім тронам распачалося адразу пасля смерці вялікага князя ў 1377 г.

Пасля ад'езду ў Маскву полацкага князя-Андрэя Ягайла перадае гэтую зямлю брату Скіргайлу. Але палачане не прымаюць стаўленіка Вільні. На працягу вясны — лета 1381 г. яны не дапускалі ў горад Скіргайлу, а пасля прынялі бок Кейстута ў спрэчцы за ўладу паміж апошнім і Ягайлам.

Нестабільнае становішча ў краіне прымушала Ягайлу шукаць надзейную апору як унутры краіны, так і па-за яе межамі. Першыя спробы знайсці моцнага саюзніка ў асобе князя маскоўскага не прынесла Ягайлу плёну. Здаецца ўжо дамоўлены шлюб дачкі Дзмітрыя Данскога з вялікім князем літоўскім не адбыўся. Прычынай гэтага з'явілася занадта амбіцыйная пазіцыя Масквы.

Ягайла пачаў набліжаць да сябе язычніцкі набілітэт (знаць), паступова рыхтуючы яго да хрышчэння ў "рымскую" (каталіцкую) веру з абя-цаннямі значных за тое прывілеяў.

Польшча дала згоду аддаць каралеўскі трон літоўскаму князю ў абмен на каталіцкую Літву з далейшым прыцэлам на акаталічванне ўсходнеславянскіх зямель Вялікага Княства Літоўскага і Рускага.

Ягайла разумеў, што акаталічванне дзяржавы будзе праходзіць у нялёгкіх умовах. У кастрычніку 1382г. вялікі князь літоўскі, ахвяраваўшы палову Жмудзі крыжакам. заключыў з імі часовы мір. У гэты час была страшэнна вынішчана Масква пасля наезду хана Тахтамыша.

У 1386 г. Ягайла прымае каталіцтва, бярэ ў жонкі каралеву Ядзвігу і займае польскі трон. У лютым 1387 г. ён выдае прывілеі, якія выяўлялі змест польска-ліцвінскіх дамоўленасцяў напя-рэдадні заключэння ўніі.

20 лютага 1387 г. феадальная знаць каталіцкага веравызнання атрымлівала неабмежаванае права валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад выканання шэрага дзяржаўных павіннасцяў.

12 жніўня 1399 г. на р.Ворскла бітва паміж кааліцыяй Вітаўт — Тахтамыш і правіцелямі Залатой Арды Цімурам і Едзігеем. Армія Вітаўта была амаль цалкам знішчана, сам жа вялікі князь "побеже в мале дружнне".

Дагавор 1401 г. паміж Вялікім Княствам і Полыпчай пацвярджаў "польска-літоўскую" ўнію, што была заключа-на за 16 гадоў да гэтага ў Крэве.

У 1413 г. адбылося прыняцце пастановы Гарадзельскага сойма 1413 г. аб уніі паміж Вялікім Княствам і Полыпчай.

У 1430 г. вялікім князем літоўскім становіцца малодшы брат Ягайлы Свідрыгайла.

Узрастанне палітычнай ролі феадалаў праваслаўнага веравызнання, страта каталіцкай арыстакратыяй неабмежаванай улады прывялі да змовы супраць Свідрыгайлы Альгердавіча. У ноч на 1 верасня 1432 г. адбыўся замах на вялікага князя. Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае і Рускае распалася на два дзяржаўныя ўтварэнні.

На ўнутраную палітыку вялікіх князёў літоўскіх і паноў-радных усё больш уздзейнічала знешнепалітычная сітуацыя. На працягу XVI ст. Вялікае Княства абараняла сваю незалежнасць і багацце ад набегаў крымскіх татар. 3 канца XV ст. Маскоўская дзяржава прыпісвае сабе ролю спадкаемцы Кіева, а пасля жаніцьбы Івана III на дачцэ вгзантыйскага імператара — спадкаемцы Візантыі і галавою ўсіх праваслаўных хрыс-ціян Усходняй Еўропы. Гэта спрычынілася да аб'яўлення ўсходнеславянскіх зямель Вялікага Княства сваёй вотчы-най і адкрытай агрэсіі супраць заходняга суседа.

Першая палова XVI ст. была запоўнена войнамі паміж Вялікімі Княствамі Маскоўскім і Літоўскім.

3 пачатку XVI ст. усё выразней праводзіцца  лінія на роўнасць у правах  прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя  Вялі-кага Княства незалежна ад этнічнага паходжання і рэлігійнай прыналежнасці.

Такім чынам, пасля першага — ваенна-абарончага — аб'яднання ў XIII —XIV стст. беларускіх і балцкіх зямель у адзіную дзяржаву і амаль двухсотгадовага перыяду "прыціркі" этнасаў поліэтнічнага дзяржаўнага ўтварэння ў XVI ст. адбылося другое —дзяржаўна-палітычнае — аб'яднанне грамадства Вялікага Княства. У гэты час на другі план адыходзяць мясцовыя, этнічныя, рэлігійныя інтарэсы, а найперш усведамляецца агульнадзяржаўны ліцвінскі патрыятызм.

Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае XVI ст. увайшло ў сусветную гісторыю як адна з першых еўрапейскіх дзяржаў, што стварыла ўнікальны ўзор палі-тычнага і грамадскага ладу, прававой дэмакратыі, мірнага суіснавання ды супрацоўніцтва розных народаў і царкоўна-рэлігійных сістэм.

 

8. Знешняя палітыка ВКЛ  у XIV – пачатку XVст.

Вялікае княства Літоўскае па форме кіравання было феадальнай манархіяй на чале з вялікім князем - носьбітам заканадаўчай, выканаўчай, судовай, ваеннай улады, якую ён ажыццяўляў у інтарэсах пануючага класа з дапамогай феадальнай знаці. Вялікі князь з'яўляўся вярхоўным уласнікам усіх зямель у дзяржаве. Папаўняўся зямельны фонд у выніку ваенных захопаў. Такім чынам вялікаму князю належала і эканамічнае вяршынства ў дзяржаве, яму падпарадкоўваліся іншыя князі і буйныя феадалы - паны не толькі ў палітычных, але і ў эканамічных адносінах. Землеўладанне свецкіх і царкоўных феадалаў пашыралася ў асноўным за кошт вялікакняскіх падараванняў.

Дзяржаўнай мовай у ВКЛ была старабеларуская. На ёй гаварыў вялікакняскі двор, гэта была мова судоў, дзяржаўных актаў. Вышэйшыя органы ўлады ВКЛ: вялікі князь, Рада, Сойм. Рада ("паны-рада") у першыя гады свайго існавання выступала ў якасці Савета пры гаспадары. Аднак па меры ўзмацнення феадальнай знаці Рада адасабляецца ў самастойны, асобны ад вялікага князя орган улады. Сойм канчаткова аформіўся ў канцы XV ст. У склад Сойма ўваходзілі паны-радныя, службовыя асобы, на яго пасяджэннях магла прысутнічаць уся шляхта ВКЛ. Ішоў працэс не цэнтралізацыі ўлады, як у Заходняй Еўропе, а пашырэння ролі феадальнай знаці (шляхты).

Информация о работе Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"