Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2014 в 18:55, шпаргалка

Краткое описание

Першыя пасяленні людзей на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага грамадства.
Рассяленне славянскіх пляменаў на тэрыторыі Б. Гаспадарчыя адносіны. Грамадскае развіцце (VІ-ІХст).
Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэр-рыі Б. Полацкае і Тураўскае княстыв

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя.doc

— 559.50 Кб (Скачать файл)
  1. Першыя пасяленні людзей на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага грамадства.

Чалавек вылучыўся з жывёльнага свету звыш двух мільёнаў гадоў назад. Першымі людзьмі на тэрыторыі Беларусі, рэшткі культуры якіх выяўлены каля вёсак Свяцілавічы Веткаўскага, Абідавічы Быхаўскага і Падлужжа Чачэрскага раёнаў, былі неандэртальцы. Яны жылі тут у перыяд паміж 100 і 40 тыс. гадоў назад. Поўнае засяленне тэрыторыі Беларусі адбылося прыкладна 10 тыс. гадоў назад. Прыродныя ўмовы на працягу тысячагоддзяў не аднойчы істотна мяняліся: ледніковы перыяд не раз перапыняўся адноснымі пацяпленнямі.

Самая старажытная стаянка чалавека каменнага веку знаходзіцца каля вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёна, дзе знойдзены рэшткі вогнішча, крамянёвыя прылады працы, а таксама рэчы, вырабленыя з біўня маманта. Узрост стаянкі налічвае 26 тыс. гадоў. Другім старажытным паселішчам чалавека на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца Бердыж Чачэрскага раёна. Тут выяўлены рэшткі чатырох паўзямлянак і пяці гаспадарчых ям, прылады працы. Узрост гэтага паселішча 23 тыс. гадоў. У аснове жыллёвых пабудоў Бердыжскай і Юравіцкай стаянак ляжалі косці, а ў падмуркі закладаліся чарапы мамантаў. Гэта пацвярджае меркаванне, што ў той час маманты з'яўляліся адным з асноўных аб'ектаў палявання старажытнага чалавека.

Па характары прылад працы у гісторыі першабытнага ладу вылучаюць наступныя перыяды:

Каменны век (100 т. гадоў да н.э.- III тысячагоддзе да н.э.):

палеаліт (100 - 11 тыс. гадоў да н.э.), ці старажытны каменны век, у час якога на тэрыторыі Беларусі з'явіліся першыя людзі. У гэты час чалавек пачаў вырабляць прылады працы з крэменю (ручное рубіла, востраканечнік, нож, скрабок). Асноўнымі заняткамі ў гэты час былі збіральніцтва, паляванне і рыбалоўства.

мезаліт (10 - 6 тыс. гадоў да н.э.), ці сярэдні каменны век. У гэты час удасканальваліся прылады працы, атрымаў распаўсюджванне новы і вельмі эфектыўны від зброі - лук і стрэлы.

неаліт (5 - 3 тыс. гадоў да н.э.), ці новы каменны век. Людзі навучыліся шліфаваць, пілаваць і свідраваць камяні. Асаблівае значэнне набыло рыбалоўства. Большасць неалітных стаянак размяшчалася ўздоўж невялікіх рэк, па берагах азёр. Да гарпуноў і астрог прыбавіліся рыбалоўныя кручкі, зробленыя з косці. Людзі навучыліся плясці сеткі. З'яўляецца гліняны посуд, а ў якасці прылад працы - сякера, матыка, серп. З развіццём земляробства узнікла патрэба ў вялікай колькасці сякер для высечкі лясоў. Яны вырабляліся з крэменю, які залягаў у зямной тоўшчы. Такі крэмень пачалі здабываць шахтавым спосабам. Крэмнездабываючыя шахты на Беларусі вядомыя каля пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна (V т. да н.э.). Шахты ўяўлялі сабой вертыкальныя калодзежы глыбінёй 2 - 3 м. Блізка размешчаныя выпрацоўкі злучаліся праходамі. Капанне шахтаў і здабыча крамянёвай сыравіны адбываліся з дапамогай розных прыстасаванняў - драўляных і касцяных лапат, кошыкаў і мяхоў, лесвіц. Здабытая сыравіна апрацоўвалася ў размешчаных побач майстэрнях.

 

  1. Рассяленне славянскіх пляменаў на тэрыторыі Б. Гаспадарчыя адносіны. Грамадскае развіцце (VІ-ІХст).

Рассяленне ішло з поўдня і паўдневага захаду ў напрамку поўначы. Рухаліся пераважна па рэках і іх прытоках.

У многіх месцах на тэр-рыі Б жылі балты, назіраецца змешанае пражыванне славян з балтамі, затым балты зліліся са славянамі, адбылася славянізацыя балтаў.

У VІ- VІІ ст. славяне падзяліліся на 3 групы: заходнія, паўдневыя, усходнія (апошнія гэта беларусы, украінцы, раскія). У VІІІ- ІХст. на тэр-рыі Б. склаліся племянныя аб’яднанні ўсходніх славян.  Крывічы-палачане рассяліліся па цячэнні Зах. Дзвіны. Паўдневымі суседзямі крывічоў былі дрыгавічы, якія жылі паміж Прыпяццю і Дзвіной. Суседзямі дрыгавічоў былі радзімічы, якія аселі на рацэ Сож. Усходнія славяне паступова асвоілі тэр-рыю Б. і да Х ст. сталі яе асноўным насельніцтвам.

Грамадскія адносіны былі звязаны з суседскай абшчынай, якая ўзнікла са з’яўленнем ворнага земляробства: апрацоўвалі зямлю сахой і ралам. Сталі жыць асобнымі малымі семьямі, будаваць асобныя неўмацаваеыя паселішчы.

Насельніцтва ў паселішчах складала суседскія абшчыны – вервы.

Узнікала маемастная няроўнасць, выдзяляюцца знатныя людзі — князі. Усе важныя справы вырашаліся на народным сходзе — веча. У князеў з’явіліся дружыны. Князі збіралі з ансельніцтва даніну — падатат прадуктамі.

Гаспадарчыя адносіны — земляробства і жывелагадоўля асноўныя заняткі насельніцтва.высякалі лясы, палілі пні, засейвалі палі. Угнаенне — попел ад пнеў. Пачалі выкар-ць драўляную саху з жалезнымі нарогамі. Асноўныя культуры: жыта, проса, пшаніца. Другарадная роля — паляванне, рыбалоўства, бортніцтва — збор меду лясных пчол.

Важную ролю адыгравалі рамествы. Выраблялі рэчы з жалеза, гліняны посуд. Жанчыны пралі і ткалі.

 

  1. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэр-рыі Б. Полацкае і Тураўскае княстыв

Першыя дзяржавы фактычна з’яўляліся племяннымі княжаннямі.

Полацкае княства з цэнтрам у горадзе Полацку было першай дзяржавай, якая ўзнікла на беларускіх землях. Полацк займаў вельмі выгаднае геастратэгічнае становішча. Заходняя Дзвіна ў той час з’яўлялася часткай шляху і меў назву шляха «з варагаў у грэкі». Займаючы на гэтай важнай воднай магістралі фактычна цэнтральнае месца, Полацк з умацаванага паселішча хутка ператварыўся ў моцны транзітны і гандлёвы цэнтр.

У другой палове Х ст. летапісы згадваюць першага вядомага полацкага князя Рагвалода, які прыйшоў «з-за мора», княжыў у Полацкай зямлі і валадарыў ёю. У гэты ж час Полацк становіцца ахвярай барацьбы за вярхоўную ўладу паміж наўгародскім князем Уладзімірам і яго братам, кіеўскім князем Яраполкам. Саюз з Полацкам мог стаць вырашальным у гэтай барацьбе, таму ў перыяд паміж 975 і 978 г. Уладзімір і Яраполк адначасова звярнуліся да полацкага князя з падобнай прапановай. Рагнеда выбрала Яраполка, дадаўшы пры гэтым, што яна не хоча выходзіць заУладзіміра ― «сына рабыні» (Уладзімір быў пазашлюбным сынам кіеўскага князя).

Уладзімір з войскам нечакана напаў на горад, знішчыў полацкую княжацкую сям’ю, а Рагнеду прымусова зрабіў сваёй жонкай. Пазней ён забіў Яраполка, заняўкіеўскі трон і на некаторы перыяд (каля 20 гадоў) аб’яднаў пад сваёй уладай Наўгародскае, Полацкае і Кіеўскае княствы. Утвораная Уладзімірам дзяржава атрымала ў гістарыяграфіі назву «Кіеўская Русь».

Залежнасць Полацк ад Кіева працягвалася нядоўга. Пасля 988 г. Рагнеда, зрабіла няўдалы замах на яго жыццё. Уладзімір адправіў яе разам з іх сынам Ізяславам назад, у Полаччыну, у спецыяльна пабудаваны горад Ізяслаўль (цяпер г. Заслаўе Мінскай вобласці). Такім чынам, была адноўлена вотчына Рагнеды, а пасля запрашэння палачанамі Ізяслава на княжанне ў Полацк аднавілася ў Полацкай зямлі і дынастыя Рагвалодавічаў — унукаў Рагвалода. З таго часу полацкiя князi вялi барацьбу за аднаўленне і ўмацаванне незалежнасцi Полацка.

Значных поспехаў у барацьбе за незалежнасць Полацка дасягнуў сын Ізяслава, князь Брачыслаў (1003 – 1044). Ён паспяхова змагаўся з Ноўгарадам за волакі — сухапутныя шляхі паміж рэкамі, валоданне якімі прыносіла значныя прыбыткі ў скарб. У 1021 г. Брачыслаў здзейсніў паход на Ноўгарад і захапіў горад, але на зваротным шляху ў Полацк быў разбіты кіеўскім князем Яраславам Мудрым (сынам Рагнеды і Уладзіміра). У выніку Брачыслаў і Яраслаў Мудры заключылі саюз, па якому да Полацкага княства далучаліся важныя гарады Віцебск і Усвяты, якія кантралявалі волакі паміж Заходняй Дзвіной і Дняпром.

Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыславічы, ці, як называлі яго летапісы, Усяславе Чарадзеі (1044 – 1101). Пры ім канчаткова было зацверджана, што ўладанні Рагвалодавічаў утвараюць асобную, незалежную зямлю, вылучаную з астатняй Русі, і ў другой палове ХІ ст.

Полацк зрабiўся асноўным сапернiкам Кiева. Ў Полацку быў пабудаваны сабор Святой Сафіі, які стаў уровень з кіеўскім і наўгародскім Сафійскімі саборамі.

У 1065 – 1078 гг. паміж войскамі Усяслава Чарадзея і Яраславічаў адбыўся шэраг бітваў, найбольш жорсткай з якіх была бiтва на Нямiзе ў 1067 г.

У 1097 г. у Любечы адбыўся з’езд князёўРурыкавічаў, на якім адбылася спроба ўпарадкавання адносін паміж нашчадкамі Яраслава Мудрага. Яго вотчына раздзялілася на ўдзелы трох ліній – Ізяславічаў, Святаславічаў і Усеваладавічаў.

Такім чынам, нашчадкі Яраслава Мудрага прызналі незалежнасць Полацкага княства. Да канца ХІ ст. вотчына Усяслава не ведала спусташэнняў, і гэта быў перыяд, калі Полацкае княства дасягнула найбольшай сваёй магутнасці.

Тураўскае княства. Але Полацкае княства не было адзінай дзяржавай на землях Старажытнай Беларусі. У басейне ракі Прыпяць у Х ст. на аснове племяннога саюза дрыгавічоў утварылася Тураўскае княства. Першым летапісна вядомым князем гэтай дзяржавы быў Тур, ад яго імя, згодна летапісу, насельніцтва празвалася тураўцамі.

Тураўскае княства таксама мела выгаднае геаграфічнае становішча, паколькі праз яго тэрыторыю праходзілі міжнародныя гандлёвыя магістралі.

Тураўскае княства, якое межавала з больш моцнай Кіеўскай дзяржавай, да 80-х гадоў Х ст., хутчэй за ўсё, заставалася самастойным, а ў 980-я гады трапіла ў залежнасць ад Кіева.

Грамадска-палітычны лад у Тураве меў свае асаблівасці. Тураўскія князі паводле роднасных сувязяў з кіеўскімі мелі права займаць кіеўскі трон. У такім выпадку ў Тураў прызначаўся княжацкі намеснік — пасаднік. Горадам і воласцю кіравала веча; ёсць звесткі, што веча нават выбірала епіскапа. Гэта было незвычайнай з’явай, паколькі епіскапаў па царкоўных законах павінен быў прызначаць мітрапаліт.

Аднак на развіццё Тураўскага княства вельмі адмоўна ўплывала адсутнасць сваёй правячай дынастыі. Прадстаўнікі розных княжацкіх родаў, якія займалі тураўскі прастол, не дбалі пра мясцовыя інтарэсы. У выніку такой палітыкі Тураўшчына нават губляла землі. Так, у 1142 г. Тураўскае княства страціла гарады Берасце, Драгічын, Клецк, Рагачоў, а ў 1155 г. — Мазыр.

 

  1. Унутры і знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у ХІІ – першай палове ХІІІст.

На пачатку ХІІ ст. Старажытнаруская дзяржава распалася на асобныя княствы. Землі Б.ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага княстваў.

Тэндэнцыя да эканамічнага і палітычнага згуртавання назіралася ў межах Полацкай і Турава-Пінскай зямель. І хоць на тэрыторыі гэтых зямель узнік шэраг удзельных княстваў, іх князі часта дзейнічалі згуртавана. У пачатку ХІІІ ст. Турава-Пінская зямля ўсё больш і больш звязвае свой лёс з Новагародскай зямлёй у барацьбе супраць агульнага ворага – галіцка-валынскіх князёў.

Насельніцтва бел. зямель не было аднародным На адным полюсе феадальонага грамадства стаялі князі і баяры. Існавалі розныя формы феадальнага землеўладання: вотчыннае; памеснае; царкоўнае і манастырскае.

Клас феадалаў меў іерархію. На вяршыні піраміды знаходзіўся вялікі князь, ніжэй – князі-кіраўнікі асобных зямель, княстваў, яшчэ ніжэй – феадалы-уладальнікі вялікіх і малых памесцяў. Дробныя феадалы ішлі на службу да багацейшых і знатных, станавіліся іх васаламі і карысталіся іх заступніцтвам.

Феадалы карміліся за кошт сваіх вотчын. Большую частку насельніцтва складалі сяляне.

Асноўнай вытворчай адзінкай з’яўлялася гаспадарка адной сялянскай сям’і (“дым”, “рала”). Гаспадарча самастойныя сялянскія сем’і сяліліся невялікімі вёскамі, якія называліся “весямі”.

Земляробчае насельніцтва арганізоўвалася ў абшчыны, якія называліся “вервь” ці “мир”. Абшчына аб’ядноўвала сем’і адной або некалькіх вёсак. Зямля з’яўлялася ўласнасцю абшчыны і перыядычна пераразмяркоўвалася паміж асобнымі сем’ямі. У абшчынным карыстанні заставаліся сенажаці, лугі, лясныя ўгоддзі, рэкі і азёры.

Асноўныя формы сялянскіх павіннасцей – аброк ці “павоз” і паншчына. Сяляне працавалі на будаўніцтве гарадоў, замкаў, абарончых ліній, дарог. У час войнаў і феадальных міжусобіц яны аддавалі сваіх коней, абавязаны былі пастаўляць прадукты харчавання.

Большую частку неабходных для жыцця рэчаў сяляне рабілі самі. Яны пралі і ткалі, шылі адзенне і абутак, будавалі хаты, рабілі мэблю, посуд і г.д.

Акрамя замка ці пагранічнай крэпасці, існавання рамяства і гандлю, для горада ранняга сярэдневечча былі характэрнымі дастаткова вялікая плошча ўмацаванай часткі паселішча, радыяльная альбо веерападобная сетка вуліц, якія зыходзіліся да гарадскіх варот, элементы добраўпарадкавання, наяўнасць рынка, які размяшчаўся каля гарадскіх варот, а таксама манументальных культавых і свецкіх пабудоў.

Цэнтральная ўмацаваная частка горада называлася дзяцінцам. З часам узнікалі знешнія ўмацаванні (Пінск) ці ўмацаванні ў частцы пасады (Новагародак). Насельніцтва большасці гарадоў складала ад 1 да 3 тыс. чалавек.

У гарадах існавалі некалькі дзесяткаў відаў розных рамёстваў. Развіты былі металаапрацоўка, дрэваапрацоўка, ганчарная і гарбарная справы, разьба па косці. У буйных гарадах ювеліры валодалі майстэрствам зерні і эмалі, выраблялі складаныя і дарагія ўпрыгожанні з золата і серабра.

Развіваўся гандаль. Сведчаннем развітога гандлю з’яўляюцца знаходкі манет, сярэбраных грашовых злепкаў, якімі аплочваліся буйныя таварныя партыі. Гандляры ўзмацняліся эканамічна і палітычна, стваралі свае аб’яднанні – “братчыны”.

 

5. Рэлігія і культура Беларусі ў ІХ –ХІІІ ст. Культура народаў вызначалася рэлігійнымі ўяўленнямі. Дахрысціянскай рэлігіяй насельніцтва было язычніцтва — вера ў многіх багоў. Сярод вярхоўных багоў былі: Пярун — бог грому і маланкі, Вялес — бог жывёлагадоўлі, гандлю, багацця, уладар замагільнага свету, апякун язычніцкіх святароў-вешчуноў, Ярыла — бог урадлівасці і вайны, Дажбог — бог Сонца, Лада — багіня дабрабыту і апякунка сямейнага жыцця і інш.

Аднак з узнікненнем першых дзяржаўных утварэнняў, усталяваннем княжацкай улады, развіццём рамяства і гандлю з’явілася патрэба ў больш шырокіх ведах, граматнасці, трывалых сувязях з іншымі краінамі і ў новым асэнсаванні чалавекам свайго жыцця. Неабходнасць у прыняцці новай рэлігіі, якой на землях усходніх славян стала хрысціянства.

Хрысціянства прыйшло у 988 г. Муж Рагнеды кіеўскі князь Уладзімір ахрысціў сваіх падданых. Візантыйскі варыянт хрысціянства стаў дзяржаўнай рэлігіяй і, як сведчаць крыніцы, уводзіўся ў Кіеўскім княстве хутка, часта нават з прымяненнем сілы. У Полацкім княстве хрысціянская вера распаўсюджвалася больш спакойна.

Пасля прыняцця хрысціянства ў буйных княствах пачалі стварацца епархіі. Так, у 992 г. узнікла епархія ў Полацку, а ў 1005 г. — у Тураве.

Информация о работе Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"