Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Июня 2014 в 00:29, курсовая работа
Адзін дзень, адна бітва, адна гісторыя. Гэта была адна з самых буйных бітваў сярэднявечча, лесы народаў што перапляліся на Дубровенскім полі, лесы асобных людзей , ад князя да простага ваяра, што скрыжаваліся ў адзін момант у прасторы і часу. Гісторыя Грунвальда – гэта гісторыя што пачалася на два стагоддзі раней. Валодша – Вячка – Віцень – Давыд Гарадзенскі – Гедымін – Альгерд і Кейстут – Ягайла – Вітаўт. Кожны грук прадвызначаў гісторыю, кожны грук прадвызначаў сустрэчу двух варожых армій, набліжаў перамогу Вітаўта і Ягайлы. Грунвальд – галоўная бітва Сярэднявечча.
Уводзіны………………………………………………………............. 3
Глава 1.Пачатак вялікай вайны 1409-1411г………………………. 5
1.1 Прадпасылкі………………………………………………………. 10
1.2 Drang nach Osten……………………………………………….. 12
1.3 Паўстанне на Жамойці………………………………………. 15
1.4 Падрыхтоўка да бітвы……………………………………….. 18
Глава 2. . Дзень - які вырашыў далейшы лёс………………… 21
2.1 Колькасць ваяроў у бітве………………………………… 23
2.2 Пачатак Бітвы…………………………………………………… 28
2.3 Ход Бітвы…………………………………………………………. 32
2.4 Завяршэнне бітвы……………………………………………… 38
Глава 3.Паход на Марыенбург………………………………………… 42
3.1 Асада Марыенбурга…………………………………………. 45
3.2 Адыход Вітаўта………………………………………………….. 48
3.3 Торунскі мір………………………………………………………. 50
3.4 Вынікі вайны……………………………………………………… 53
Заключэнне……………………………………………………………… 55
Спіс літаратуры………………………………………………………… 57
Крыніцы і літаратура, скарыстаныя пры напісанні працы
і складанні нататак……………………………
Брэсцкі Дзяржаўны Універсітэт імя А.С Пушкіна
Кафедра гісторыі Беларусі
“Грунвальдская бітва і яе гістарычнае значэнне”
Гістарычнага факультэта
Ісакава Сяргея Александравіча
Групы “А”
дацэнт кафедры гісторыі Беларусі
Гарбуль Петр Іванавіч
Брэст 2012г
Уводзіны……………………………………………………….
Глава 1.Пачатак вялікай вайны 1409-1411г………………………. 5
1.1 Прадпасылкі…………………………………………………
1.2 Drang nach Osten……………………………………………….. 12
1.3 Паўстанне на Жамойці………………………………………. 15
1.4 Падрыхтоўка да бітвы……………………………………….. 18
Глава 2. . Дзень - які вырашыў далейшы лёс………………… 21
2.1 Колькасць ваяроў у бітве………………………………… 23
2.2 Пачатак Бітвы…………………………………………………… 28
2.3 Ход Бітвы………………………………………………………….
2.4 Завяршэнне бітвы……………………………………………… 38
Глава 3.Паход на Марыенбург………………………………………… 42
3.1 Асада Марыенбурга…………………………………………. 45
3.2 Адыход Вітаўта…………………………………………………..
3.3 Торунскі мір………………………………………………………. 50
3.4 Вынікі вайны……………………………………………………… 53
Заключэнне……………………………………………………
Спіс літаратуры………………………………………
Крыніцы і літаратура, скарыстаныя пры напісанні працы
і складанні нататак…………………………………………………..
Дадатак……………………………………………………………
Адзін дзень, адна бітва, адна гісторыя. Гэта была адна з самых буйных бітваў сярэднявечча, лесы народаў што перапляліся на Дубровенскім полі, лесы асобных людзей , ад князя да простага ваяра, што скрыжаваліся ў адзін момант у прасторы і часу. Гісторыя Грунвальда – гэта гісторыя што пачалася на два стагоддзі раней. Валодша – Вячка – Віцень – Давыд Гарадзенскі – Гедымін – Альгерд і Кейстут – Ягайла – Вітаўт. Кожны грук прадвызначаў гісторыю, кожны грук прадвызначаў сустрэчу двух варожых армій, набліжаў перамогу Вітаўта і Ягайлы. Грунвальд – галоўная бітва Сярэднявечча.
Грунвальд – генеральная перамога Сэрца Еўропы над крыжацтвам.
Грунвальд – "Зялёны лес" па-нямецку, "Жальгарыс" па-летувіску, "Дуброўна" па-наску. У палякаў, прыбалтаў, украінцаў, чэхаў, маўдаван што прымалі ўдзел у бітве, перамога над крыжакамі – жалезны элемент нацыянальнага эпасу. Сучаснікі называлі тую вайну Вялікай. І насамрэч – гэта было вялікае супрацьстаянне. Вырашаўся лёс Усходняй Еўропы. З аднаго боку – крыжакі з нямецкіх і прускіх земляў, заходняе рыцарства, што захапіла і каланізавала берага Балтыкі і ўсталявала рэжым тэрору на польскім, беларускім, наўгародскім узмежжы. З іншага – хаўрус Польшчы, ВКЛ ды паняволеных тэўтонамі народаў.
Што вяло крыжакоў? Калі галоўны дэвіз тэўтонаў быў: Дапамагаць-Абараняць – Лячыць, так каму дапамагалі, ад каго абаранялі, і каго лячылі, у Вялікай вайне і на Грунвальду, застаецца пытаннем. Прагавітасць да чужых зямель. Бессаромная ўпэўненасць у сваёй сіле. Гнеў за тое, што Летува і Польшча яшчэ не скарыліся зброі. Галоўныя грахі перад Богам, за якія, кожны рыцар ведаў на памяць з катэхізму, пакаранне – смерць.
Што вяло нашых продкаў?Рука Божая.
Яны сышліся 15 ліпеня 1410 году ля мястэчка Грунвальд – цяпер гэта ў Польшчы. Сярэднявечная гісторыя ведае шмат бліскучых беларускіх перамогаў. Бітва на Сініх Водах 1362 г., дзе Альгерд рассеяў адразу тры татарскія арды; бітва пад Воршай 1514 г., дзе 35 тысячаў ваяроў Канстаньціна Астрожскага высеклі ў пень 80 тысячаў маскавітаў; вікторыя пад Кірхгольмам 1605 г., дзе чатырохтысячны корпус Яна Караля Хадкевіча разьбіў 14.000 швэдаў, страціўшы толькі блізу 100 чалавек. Беларусы перамагалі ў меншасці, бо былі духоўна мацней, мелі чыстае сэрца і цвёрдую веру – і ў гэтым увесь сакрэт нацыянальнай вайсковай стратэгіі.
Крыжацтва, ганьба хрысьціянскага Сярэднявечча нароўні з інквізыцыяй, і продажам індульгенцыяў, пацярпела гістарычную паразу пад Грунвальдам у поўнай адпаведнасці са словамі Хрыста: "Усе, хто возьмуць меч, ад меча і загінуць". ( Мацвея 26:52).
Прыярытэты ў знешняй палітыцы Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV – XV стагоддзя змяняліся. З XIII стагоддзя ВКЛ вяло напружаную барацьбу з крыжацкай агрэсіяй. Нашэсце Тэўтонскага Ордэна пагражала ня толькі разбурэннем славянскіх і балцкіх гарадоў і вёсак, фізычным знішчэннем народаў, але і духоўным упадкам, анямечваннем этнічных груп, што насялялі Ўсходнюю Еўропу. Таму барацьба з тэўтонцамі стала барацьбой за выжыванне.
Пяць разоў спрабавалі крыжакі захапіць Полацк, чатыры — Наваградак, нападалі на іншыя гарады. Неаднаразова цярпелі ад нападаў жыхары Гродна.
Рашэнне аб вайне з крыжакамі было прынята ў 1408 годзе на нарадзе Ягайлы і Вітаўта. Яны дамовіліся сабраць усе магчымыя сілы і перамагчы тэўтонцаў. У 1409 годзе пачалася «Вялікая вайна» паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам — з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму Ордэну ў бітве пад Грунвальдам.
Прайшло амаль 600 год пасля бітвы, бітва згуртавала летувісаў, беларусаў, украінцай, палякаў – пад адзіныя штандарты. Так у 2010 годзе адбыўся юбілей бітвы, споўнілася 600 год, і ў Ольштынскім ваяводстве прайшлі мерапрыемствы ў гонар бітвы. Я выбраў гэтую тэму курсавой працы – таму што гэта гераічная старонка нашай гісторыі, і я хацеў больш падрабязна апісаць ход падзей таго часу.
Мэта працы - выявіць змястоўныя асаблівасці гісторыі пачатка Вялікай вайны, ходу Грунвальдскай бітвы, далейшага заканчэння вайны.
Задачы, якія вырашаліся для дасягнення пастаўленай мэты:
1. Разгледзець працэс сцвярджэння Тэўтонскага ордэна на славянскіх землях, Балтыцы - ( прычыны пачатку вайны).
2. Вызначыць замежнапалітычныя перадумовы і значэнне Грунвальдскай бітвы.
3. Разгледзець вынікі "Вялікай вайны" 1409 - 1411 гг і далейшага лесу Ордэна.
Падчас напісання працы выкарыстоўваліся матэрыялы з гісторыі Тэўтонскага ордэна, па гісторыі Грунвальдскай бітвы і Вялікай вайны наступных аўтараў: Гагуа Р., Длугаша Я., Карамзіна Г.Б., Краўцэвіча А., Навасельскага У., Мечысловаса Ю ., Сагановіча Г., Тараса А., Урбана В. і іншых.
Глава: 1.Пачатак вялікай вайны 1409-1411г.
Наступленне тэўтонаў было добра арганізаваным і праводзілася адначасова з некалькіх пунктаў. Галоўны ўдар пад кіраўніцтвам хохмайстра і вялікага маршала наносіўся на Добжынскую зямлю(1). Добжынь узялі прыступам, выбілі залогу, спалілі замак, разрабавалі горад. Яшчэ раней захапілі Рыпін і Ліпна. Потым здабылі Баброўнікі. Упартае супраціўленне аказала залога Златарыі, але і гэты замак - апошні пункт абароны ў Добжынскай зямлі - здаўся 2 верасня.
Адначасова комтуры з Тухолы і Члухава спустошылі Крайну (вобласць на захад ад Быдгашча) і рушылі на Быдгашч. Яны паведамлялі хохмайстру, што на працягу 8 дзён палілі ўсіх і ўсё. Па дарозе вызвалілі з польскага палону комтура Швеца, Генрыха фон Плаўэна - будучага выратавальніка ордэна. Замак узялі без цяжкасці, бо здраднікі адчынілі браму. 1 верасня фон Плаўэн прыбыў у Быдгашч з вайсковым аддзелам і падрыхтаваў замак да абароны. У той жа час, войт Новай Маркі - Арнольд фон Бадэн пустошыў ваколіцы Дрэздэнка на паўночна-заходнім паграніччы Польшчы, а комтуры Астроды і Брандэнбурга - уладанні Януша Мазавецкага. Тут крыжацкія войскі сустрэлі супраціўленне. Сын Януша, Баляслаў уварваўся ў ордэнскую зямлю, спаліў Дзяўдава (Зольдаў) і спустошыў ваколіцы да самага Растэнбурга.
Пачатак вайны быў нечаканым для палякаў. Відавочна, Ягайла спадзяваўся зацягнуць перагаворы на большы час. 4 верасня вялікапольскае паспалітае рушанне было разбіта пад Велуням, у Новай Марцы. У канцы жніўня - войска Вітаўта злучылася з жамойтамі - першы адкрыты крок вялікага князя да вызвалення гэтага краю. Паў ордэнскі замак Фрэдэбург, крыжацкі войт пакінуў Дубісу, спаліўшы замак. Быў захоплены горад Мемель (Клайпеда), замак жа застаўся ў руках крыжакоў. Каб спыніць далейшы рух Вітаўта, вялікі маршал з комтурамі Балгі і Брандэнбурга - сабраў новае войска. Выйсці насустрач Вітаўту яно не змагло з-за дрэннага надвор'я і хваробаў, маршал толькі засланіў дарогу ўглыб краіны.
Да Волбажа, а затым пад Ленчыцу збіралася польскае паспалітае рушанне. Маецца звестка праз ліст вялікага маршала да хохмайстра ад 15 верасня, што Вітаўт з невялікім атрадам прыязджаў у гэты час да Ягайлы. Ад Коўна да Ленчыцы, ці да Волбажа каля 600 кіламетраў, значыць, вялікі князь быў у дарозе 8-10 дзён, калі ехаў на падменных конях. Відавочна, тады Вітаўт з Ягайлам абмеркавалі становішча і план далейшых дзеянняў(2).
Толькі 23 верасня польскія войскі рушылі ў паход, а 28-га абклалі Быдгашч. На восьмы дзень аблогі, яны штурмам здабылі замак. Яшчэ ў час аблогі ў лагеры Ягайлы, знаходзілася пасольства чэшскага караля, якое дамагалася спынення вайны, і вырашэння спрэчкі праз пасрэдніцкі суд караля Вацлава. 5 кастрычніка ўжо сам хохмайстар прапанаваў заключыць перамір'е на наступных умовах: Ягайла спыняе аблогу і згаджаецца на пасрэдніцтва караля Вацлава. Ягайла адказаў, што ахвотна прыме прапанову, калі ордэн выведзе войскі з Добжынскай зямлі, і да прысуду аддасць упраўленне ёю прадстаўнікам чэшскага караля. 6 кастрычніка палякі авалодалі Быдгашчам. Гэта, несумненна, паўплывала на ход справаў. Праз два дні, 8 кастрычніка, паміж Польшчай і ордэнам было заключана перамір'е, да заходу сонца 24 чэрвеня 1410 г. Па яго ўмовах абодва бакі заставаліся пры ўладаннях, якія мелі на момант падпісання перамір'я. Рашэнне спрэчак перадалі Вацлаву Чэшскаму, ён павінен быў аб'явіць свой прысуд не пазней першага тыдня посту, гэта значыць 9 лютага 1410 г. Польскі бок абавязаўся ніякім чынам не дапамагаць жамойтам, і тым, хто іх падтрымлівае. Калі які-небудзь з бакоў парушыць хоць адну з умоваў, то чэшскі кароль мае права дапамагаць другому боку ўсімі сродкамі, пакуль зноў не прыйдзе мір. З умоваў перамір'я вынікала, што Польшча развязвае ордэну рукі для новага захопу Жамойці і вайны з Літвой, паколькі перамір'е не тычылася Вялікага Княства Літоўскага.
Заключэннем перамір'я скончыўся першы этап Вялікай вайны 1409-1411 гг. Ён характарызаваўся ваенным і дыпламатычным поспехам крыжакоў у Польшчы. Добжынская зямля заставалася ў руках ордэна. З пасрэднікам - каралём Вацлавам - можна было дамовіцца з дапамогай звонкай манеты. Перамір'е з Ягайлам давала магчымасць спакойна заняцца Жамойцю і Літвой.
Ніхто не верыў у мірнае вырашэнне спрэчак: ні бакі, якія ваявалі, ні сам пасрэднік. Ды і перамір'е, заключанае толькі паміж Польшчай і Ордэнам, цалкам не выключала працяг ваенных дзеянняў на Жамойці і Літве. Аднак Тэўтонскі ордэн не скарыстаўся зручным момантам, і нам не зусім зразумела чаму. Існуюць розныя меркаванні на гэтую тэму. Адныя даследчыкі лічаць, што ордэн не хацеў ваяваць да аб'яўлення прысуду чэшскага караля з дыпламатычных разлікаў. Выказвалася думка, што калі разышліся наёмныя войскі, то крыжакі не мелі арміі, для непасрэдных ваенных дзеянняў, асноўная частка іх уласных войскаў была раскідана па замках. Таму, крыжакі не маглі нават даць адпор нападу ліцвінаў, калі тыя ўжо пасля заключэння перамір'я пустошылі вобласці ў ваколіцах Дзялдава і Нібарка.
Не пачынаючы ваенных дзеянняў супраць Літвы, ордэн арганізаваў чарговую спробу развязаць у Літве міжусобную вайну. Ужо калі пачаліся перагаворы аб перамір'і з Польшчай, хохмайстар падпісаў дагавор з Свідрыгайлам, у якім абяцаў таму дапамагчы атрымаць вялікакняскі трон і не заключаць ні з кім міру, пакуль гэтая мэта не будзе дасягнутая. Свідрыгайла збіраўся тайна перабрацца на тэрыторыю ордэна, і адтуль пачаць вайну супраць Вітаўта. Аднак пасланы ордэнскімі ўладамі глейт бяспекі быў перахоплены, змова, такім чынам, раскрыта, а Свідрыгайла зняволены. Яго лёс вырашаўся на асабістай сустрэчы Вітаўта з Ягайлам.
Прыбліжаўся час аб'явы прысуду Вацлава Чэшскага. Да Прагі пачалі з'яджацца літоўскія, польскія, мазавецкія, крыжацкія паслы. Кароль Вацлаў не вытрымаў тэрміну, яго рашэнне было агалошана не 8, а 15 лютага(3).Крыжацкія паслы - вялікі шпітальнік Вернер фон Тэццінген і торунскі комтур граф Альбрэхт Шварцбург - прывезлі Вацлаву 60 тыс. флорэнаў «як кампенсацыю за сяброўскае пасрэдніцтва». Па прысуду абвешчана: кожны з бакоў застаецца пры тых землях, якія меў перад вайной, і на якім мае правы паводле дакументаў папы, імператара, каралёў і князёў. Добжынская зямля вяртаецца да Польшчы, а Жамойць - ордэну, але Ягайла атрымае Добжынскую зямлю не раней, чым крыжакі ўвойдуць ва ўладанне Жамойці. Да гэтага часу ёю будуць кіраваць прадстаўнікі чэшскага караля. Калі ўмова аб Жамойці будзе выканана, то Добжынская зямля вернецца Польшчы, а калі не - то ордэну. Усе даўнія дагаворы Польшчы і ордэна захоўвалі сілу. Ні аднаму з бакоў нельга карыстацца дапамогай няверных або дапамагаць ім. Паслы Вялікага Княства Літоўскага былі выключаны з перагавораў, лісты Вітаўта адвергнуты і знішчаны перад усімі ўдзельнікамі.
Информация о работе Грунвальдская бітва і яе гістарычнае значэнне